Праграма фестываля інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» ў Гомелі

0
1476
Кніжны фестываль «Прадмова» ў Гомелі

23 сакавіка ў прасторы “Воздух” (вул. Савецкая, 1) з 11:00 да 21:00 адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» у кампаніі пісьменнікаў, музыкаў, выдаўцоў і іншых герояў нашага часу. 

Хто прыедзе? Міхаіл Бараноўскі, Ігар Бабкоў, Таццяна Нядбай, Сяргей Дубавец, Віталь Рыжкоў, Таня Светашова, Андрэй Шкіленак, Уладзь Лянкевіч і шмат хто яшчэ! Гомельскія аўтары таксама парадуюць сваёй творчасцю: Уладзімір Ступінскі, Дзмітрый Новікаў, Уладзіслаў Козыраў, Крысціна Бандурына.

У праграме: літаратурныя падарожжы, майстар-класы, прэзентацыі, паэтычны марафон, музыка, падарункі, прызы – хлеб і відовішчы.

Уваход вольны.

Можна будзе не толькі паслухаць аўтараў і музыкаў, але і набыць кнігі выдавецтваў “Логвінаў”, “Галіяфы”, “Янушкевіч”, выдаўца Рамана Цымберава і атрымаць аўтографы, а таксама падыскутаваць пра надзённае і даведацца ўсю праўду пра нашы літаратурныя прэміі. 

Далучайцеся! 

Праграма фестываля:

11.00-11.40 — Літаратурнае падарожжа па Беларусі: дзіцячы квэст (рэгістрацыя на імпрэзу: https://goo.gl/forms/nR1KiZcqROhqjv3r2)
11.40-12.20 — Надзея Ясмінска з інтэрактыўнай дзіцячай праграмай па кнізе “Чаму Меша не мае хаты”
12.20-13.20 — Эксперыменты з прозай – сумесны выступ аўтараў Сяргея Дубаўца і Зміцера Бартосіка.
13.20 -14.50 – Паэтычны майстар-клас Таццяны Светашовай «По ком плачет редактор» (Калі хочаш, каб твае вершы разабралі, то дасылай іх сюды: https://goo.gl/forms/iYOFFMjhE1pTj3EY2
14.50-15.20 — Прэзентацыя праектаў і прэмій беларускага ПЭН-цэнтру ад старшыні арганізацыі Таццяны Нядбай
15.20-16.00 — Міхаіл Бараноўскі, лаўрэат прэміі “Дэбют” з прэзентацыяй кнігі вершаў “VOLUMEN 1”
16.00-16.30 — Прэзентацыя кнігі Эвы Томпсан “Песняры імперыі: расійская літаратура і каланіялізм”. Размова з перакладчыцай кнігі Таццянай Нядбай
16.30-17.30 — “Я нарадзіўся тут”: чытаюць паэты Гомельшчыны (Сяргей БалахонаўУладзімір Ступінскі , Крысціна Бандурына, Агнявiт )
17.30-18.10 — Псіхагеаграфічнае падарожжа Мінск – Варшава – Горадня – Гомель – Вільня праз раман «Хвілінка» разам з аўтарам – лаўрэтам прэміі Гедройца – Ігарам Бабковым (і ягонымі ценямі).
18.10-19.30 — Паэтычны марафон: Віталь Рыжкоў, Таня Светашова, Андрэй ШкіленакУладзь Лянкевіч, Таццяна Нядбай.
19.30-20.30 — Джазавыя стандарты ды імправізацыя ад Уладзіслава Козырава