21 кастрычніка ў 17.30 у філіяле Веткаўскага музея адбудзецца прагляд кароткаметражнага дакументальнага фільма і абмеркаванне праблемы захавання старажытнага беларускага абраду “Ваджэнне і пахаванне стралы”.
На тэрыторыі Беларусі ён захаваўся толькі ў некалькіх вёсках Веткаўскага раёну. Шмат аматараў традыцыйнай культуры штогод прыязджаюць у гэтыя вёскі, каб падтрымаць мясцовых жыхароў. Але даследчыкі занепакоеныя – хутка абрад непазбежна знікне і сіламі гарадскіх жыхароў адрадзіць яго будзе немагчыма.
Уваход вольны.
Падзея Ўкантакце.