Праблемы захавання помнікаў культавага дойлідства Гомельшчыны

0
93
Дойлідства на Гомельшчыне
Царква ў Дудзічах. На дадзены момант не захавалася

Так ужо складваецца нашае жыццё, што па-сапраўднаму мы пачынаем цаніць штосьці толькі тады, калі яго канчаткова страцім. Гэтае правіла справядлівае і для тьіх выпадкаў, калі страчваем мы вельмі дарагое, дарагое не толькі для нас, але і для ўсяго грамадства, нават ўсяго чалавецтва. Гэта ў першую чаргу тычыцца гісторыка-культурнай спадчыны. Як толькі знікае пэўны помнік — ці ад старасці і трухлявасці, ці з-за рэканструкцыі гістарычнай забудовы або па прычыне чалавечай абыякавасці, — то адразу ж спахопяцца гісторыкі, краязнаўцы, мастацтвазнаўцы і пачнуць даказваць яго значнасць для той ці іншай культуры. Ужо даўно спахапіліся жыхары Заходняй Еўропы, чэхі, палякі, прибалты. Калі меркаваць па стратах Беларусі, і, у прыватнасці, Гомельшчыны, то павінен ужо прьшсці і наш час.

Аналізуючы колькасць помнікаў культавага дойлідства, якія зберагліся да сённяшняга дня на Гомельшчыне, можна зрабіць зусім несуцяшальныя высновы. Толькі 32 помнікі з больш чым дзвюх тысяч (2031). апісаных у “Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць” [2J, з’яўляюцца культавымі пабудовамі. 32 помнікі на ўсю вобласць — гэта вельмі мала. Для параўнання, тым жа зборам помнікаў толькі ў адным Гродзенскім раёне адзначана 40 культавых пабудоў (25 з іх — у Гродне) [3, с.44-82, 148-166]. Акрамя таго, на тэрыторыі Гомельшчыны “Збор…” не адзначае ніводнага пратэстанцкага збора, якіх некалі было так шмат на Беларусі, ніводнай яўрэйскай ці мусульманскай кудьтавай пабудовы. Не адзначана таксама і храмаў, збудаваных да 17-га стагоддзя.

Усё гэта зусім не азначае, што ў вобласці адчуваецца значны недахоп храмаў для задавапьнення патрэб веруючых. Даведнікам “Приходы и монастыри Белорусской Православной Церкви” на 2001 год на тэрыторыі Гомельскай і Тураўскай епархій, якія ахопліваюць Гомельскую вобласць, зафіксавана толькі праваслаўных 6 манастыроў і 147 прыходаў, пераважная большасць з якіх ужо мае свой храм [4, с.42-54, 166-174]. Гэта сведчыць пра інтэнсіўнае храмавае будаўніцтва апошніх двух дзесяцігоддзяў, мабыць самае інтэнсіўнае ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Беларусі. Магчыма, з часам гэтыя пабудовы таксама стануць знакавымі помнікамі беларускага дойлідства.

Сёння ж важна захаваць для нашчадкаў тое, што засталося нам ад продкаў. А засталося на Гомельшчыне не так ужо і мала, калі меркаваць па значэнню гэтых помнікаў для беларускай культуры. Варта прыгадаць хаця б гомельскі Петрапаўлаўскі сабор. петрыкаўскую Пакроўскую царкву, Юравіцкі і Мазырскія касцёлы і кляштары і г.д. Ды і пералік культавых помнікаў ужо значна пашыраны і пераўзыходзіць названую колькасць помнікаў (32).

Захаванне помнікаў культавага дойлідства Гомельшчыны складаецца з некалікіх узаемазвязаных працэсаў. Найперш, для эфектыўнай працы ў гэтым накірунку неабходныя ўлік і пашпартызацыя помнікаў. Першасны ўлік і пашпартызацыя былі здзейсненыя яшчэ ў канцы 1970-х гадоў дзякуючы намаганням абласных дзяржаўных органаў і Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры [5, с.10]. Культавыя пабудовы ў той час пашанай не карысталіся, таму ўлічана іх было няшмат, але з гадамі ім надавалася ўсё больш увагі. Сёння ж, калі можна казаць пра фактычна поўны ўлік помнікаў культавага дойлідства, варта сканцэнтраваць свае намаганні на зборы бібліяграфічна-фактаграфічных звестак пра наяўныя помнікі, а таксама страчаныя. Бо немагчыма судзіць пра гісторыю культавага будаўніцтва рэгіёна, не згадаўшы вядомы храм 12 ст. у Тураве, знакамітыя стараверскія цэрквы і манастыры Веткаўшчыны ці амаль разбураны касцёл у Юравічах.

Наступны аспект — непасрэднае вывучэнне культавых пабудоў. Гомельшчына ў гэтым сэнсе мае свае асаблівасці, звязаныя ў першую чаргу з аварыяй на ЧАЭС. 3 аднаго боку, радыяцыйнае забруджанне абудзіла большую цікавасць да рэгіёна і, у тым ліку, да яго культурнай спадчыны. З іншага ж — значна зменшила колькасць ахвотных займацца непасрэдным вывучэннем гэтай спадчыны.

Аварыя на ЧАЭС абумовіла ўзнікненне новых праблем з захаваннем помнікаў культавага дойлідства на забруджаных тэрыторыях. Так, рухомыя помнікі можна неяк выратавапь. перамясціўшы іх у музеі, галерзі, што даволі паспяхова робіцца Музеем старажытнабеларускай культуры, Гомельскім і Магілёўскім абласнымі краязнаўчымі музеямі, Брагінскай карціннай галерэяй і Веткаўскім музеем народнай творчасці [1, с. 66-68]. Больш складаная сітуацыя з помнікамі нерухомымі, асабліва з культавымі пабудовамі (у першую чаргу  — драўлянымі, а іх больш паловы). Іх захаванне наўпрост залежыць ад клапатлівай аховы людзьмі — найперш веруючымі гэтых храмаў. Капі ж яны адсяляюцца або добраахвотна з’язджаюць са сваёй радзімы, то храмы трухлеюць, пакрываюцца мохам і пакрысе руйнуюцца. Так адбывацца не павінна. Праводзіць рэстаўрацыю архітэктурных номнікаў у адселенай зоне не мае сэнсу. Таму стаіць пытанне пра іх кансервацыю і перанос у “чыстую зону”. Але гэта справа вельмі аб’ёмная і патрабуе велізарных фінансавых затрат, таму без адпаведнага ўрадавага рашэння тут не абысціся.

Клопат па захаванні помнікаў культавага дойлідства павінны ўзяць на сябе і дзяржава, і адгіаведныя канфесійныя суполкі, і само грамадства. Дзяржаўныя органы — бо гэта адзін з іх непасрэдных абавязкаў, сродак павышэння ўласнага аўтарытэту. Менавіта таму ў 1991 г. была створана Дзяржаўная гісторыка-культурная экспедыцыя па выратаванню помнікаў гісторыі і культуры Беларусі ў раёнах, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС. Ёю створаны банк дадзеных нерухомых помнікаў гісторыі, архітэктуры, драўлянага дойлідства, праведзены шэраг комплексных экспедыцый, здзейснены мерапрыемствы па забеспячэнню захаванасці асобных помнікаў у “зоне”: драўляных цэркваў у вв. Дудзічы Чачэрскага і Вылева Добрушскага раёнаў. Ёсць і іншыя праекты. Няма ж, як заўжды, аднаго — грошай. Акрамя таго, распрацавана і дзейнічае абласная праграма кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры, у рамках якой праведзены працы па кансервацыі царквы ў в. Жалезнікі Веткаўскага раёна, Юравіцкага калегіума езуітаў і іншых помнікаў.

Рэлігійныя арганізацыі — бо культавыя пабудовы знаходзяцца ў іх непасрэдным падпарадкаванні і ствараюць вобраз дадзенай канфесіі. Як адзначапася вышэй, за апошнія гады пабудавана значная колькасць новых храмаў, таму, магчыма, ужо прыспеў час для ўкладання фінансавых сродкаў канфесіямі ў захаванне наяўных культавых пабудоў, якія з’яўляюцца помнікамі рэспубліканскага і мясцовага ўзроўняў.

I апошняе, трэцяе і, мабыць, галоўнае звяно — грамадства, само насельніцтва Гомельшчыны. Менавіта ад яго ў найбольшай ступені залежыць захаванне культавых пабудоў рэгіёна, ды і краіны ў цэлым. Бо зберажэнне гісторыка-культурнай спадчыны немагчымае без усведамлення неабходнасці гэтага зберажэння. Сёння, відаць, ужо немагчыма аднавіць фактычна страчаную сістэму шэфства над помнікамі з боку вучняў мясцовых школ, маладзёжных арганізацый, прадпрыемстваў і іншых устаноў. Аднак простае наданне большага значэння захаванню і добраўпарадкаванню мясцовых помнікаў дазволіла б павысіць узровень самаацэнкі мясцовых жыхароў. Гэта, безумоўна, значна паўплывае на развіццё ўнутранага, а пасля і знешняга турызму, стрымае адток фінансавых сродкаў з рэгіёна. і гэтым самым дапаможа больш поўнаму развіццю вобласці. Акрамя таго — створыць новыя рабочыя месцы.

  1. Дзейнасць устаноў культуры па мінімізацыі наступстваў чарнобыльекай трагедыі: Манаграфія / А.І. Смолік і інш. — Мн., 1999.
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць / АН БССР, ІМЭФ; Рэд. кал.: С.В. Марцэлеў (гал.рэд.) і інш. — Мн., 1985.
  3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць/ АН БССР, ІМЭФ; Рэд.кал.: С.В.Марцэлеў (гал.рэд.) і інш. — Мн., 1986.
  4. Приходы и монастыри Белорусской Православной Церкви. — Мн., 2001.
  5. Степук В.С. Историческое наследие Гомельщины. — Мн.,

Аўтар: А.А. Суша
Крыніца: Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гомель, 20-21 мая 2004 г.): У 2-х ч.ч. Ч 1./ Гал. рэдактар А.А. Станкевіч. — Гомель: УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2004. — 272 с. Ст. 43-46.