Пра што гаворыць тураўскае слова

0
616
Два тамы тураўскага слоўніка

З маіх вуснау свяцейшае слова Айчыны
Льецца, быццам ў Прыпяць малы ручаёк.
Але ж як ён звініць – неспакойны, нястрымны,
Як бясстрашна ірвецца ў бурлівы паток!
(Г. Дашкевіч)

У дрымучых лясах над Прыпяццю, сярод балоцiстых мясцiн, удалячынi ад сучасных вялiкiх дарог і шляхоý стаiць Тураў. У iм няма нiякай прамысловасцi. Людзi, як і сотнi гадоў назад, займаюцца рыбалоўствам і сельскай гаспадаркай, народнымi промысламi. Магчыма, мала знойдзецца на Беларусi такiх мясцiн, якiя б з найбуйнейшага эканамiчнага і палiтычнага цэнтра ператварылiся ў звычайны пасёлак гарадскога тыпу. Зараз пра яго славутую гiсторыю нагадваюць помнiк Кiрылу Тураўскаму на Замкавай гары, унiкальны краязнаўчы музей, паданнi пра каменныя саркафагi і крыжы, Тураў калодзеж, князёўну-заступнiцу. Гэтыя легенды да гэтага часу ведаюць і шануюць усе тураўцы. Тураўскiя мясцiны яшчэ чакаюць сваiх даследчыкау, асаблiва археолагаў. Яны — невычэрпная крынiца ведаў нашай сiвой мiнуўшчыны.

Першыя звесткi пра старажытны Тураў мы знаходзiм у кiеускiм летапiсе. Паводле яго, а таксама мясцовых паданняў, горад атрымаў сваю назву ад нейкага Тура, якi нiбыта заснаваў горад у Х стагоддзi. Тур быў сучаснiкам і паплечнiкам полацкага князя Рагвалода. Як паселiшча племенi дрыгавiчоў Тураў iснаваў, мабыць, задоўга да князя Тура. Магчыма, ён меў тады якую-небудзь iншую назву. Князь Тур пабудаваў вялiкi палац на Замкавай гары.Тады, вiдаць, і сталi называць гэты горад Туравам. Некаторыя гiсторыкi лiчаць, што назва горада пайшла ад назвы дзiкага быка – тура. Але гэта малаверагодна, бо летапiс гаворыць, што жыхары пачалi называцца тураўцамi, бо ў Тураве княжыў Тур.

Гicторыя старажытнага горада выяўляецца даўняй сувяззю з Кiевам, якi глядзеў на Тураў як на сваю вотчыну. Кiеўскiя князi шмат разоў аддавалi яго сваiм родзiчам, памiж якiмi вялася пастаянная барацьба за авалоданне горадам. За гэты час драўляны Тураў быў разбураны і cпалены. Такое няўстойлiвае становiшча тлумачылася адсутнасцю свайго сталага княскага роду. I толькi з прыходам да улады Юрыя Яраславiча горад стаў праводзiць незалежную, самастойную палiтыку. У 1158 годзе Кiеў, аб‘яднаўшы вакол сябе шматлiкiя дружыны смаленскiх, галiцкiх, полацкiх, луцкiх князёу, рушыў на Тураў. Тураўцы не толькi мужна баранiлi свой горад, але і рабiлi нечаканыя смелыя вылазкi, наносячы шкоду ворагу. У няроўнай барацьбе яны здолелi адстаяць сваю незалежнасць. Такi лёс напаткау і другi па важнасцi горад Тураўскай зямлi Пiнск.

Пасля гэтага Кiеў вымушаны быў афiцыйна прызнаць самастойнасць Турава, а Юрый Яраславiч стаў першым князем мясцовай тураўскай дынастыi. Гэта быў час найвялiкшага росквiту Тураўскага княства, у склад якога ўваходзiлi таксама Мазыр, Слуцк і другiя гарады.

Нямала пацярпеў Тураў ад татарскiх нападаў і крымскiх ханаў, якiя шмат разоў знiшчалi горад. Гэтыя і iншыя прычыны, у прыватнасцi змена гандлёвых шляхоў, прывялi да страты Туравам эканамiчных і палiтычных сувязей з суседзямi. Горад ператварыўся з буйнейшага цэнтра ўсходнiх славян у звычайнае мястэчка сярод непралазных лясоў і балот.

Шчодрая тураўская зямля нарадзiла нямала знакамiтых асоб. 1мя Кiрылы Тураўскага ярка зiхацiць і зараз на небасхiле сусветнай культуры. Ён паходзiў з заможнай сям’і, але багацце і слава яго не вабiлi. Кiрыла iмкнуўся да ведаў, якiя набыў спачатку ў мясцовым манастыры, а затым, па меркаванню вучоных, у Кiеве. Вядомы асветнiк напiсаў свае творы ў замураванай вежы, на астраўку сярод балот, працаваў над перакладамi з грэчаскай мовы, ствараў фiласофскiя прытчы і пасланнi, складаў паэтычныя красамоўныя пропаведзi. Па просьбе мясцовых жыхароў Кiрыл быў прызначаны епiскапам. У пропаведзях тураўскi “златавуст” змагаецца ў тутэйшай пастве з забабонамi, заклiкае жыць па Хрыстовых запаветах, не п’янстваваць, а клапацiцца пра бедных. Краналi душу вернiкаў “словы” з нагоды розных хрысцiянскiх святаў –“Слова на Вербнiцу”, “Слова на Вялiкдзень”, “Слова на Ушэсце”. На кожны дзень тыдня складалiся вершы-малiтвы, якiя чыталiся пасля набажэнстваў. Малiтвы Кiрылы Тураўскага разыходзiлiся ў рукапiсах, найстаражытнейшы з якiх датуецца ХІІІ ст..Творы славутага асветнiка шмат разоў перавыдавалiся не толькi ў Беларусi, але і ў другiх суседнiх дзяржавах.

Трэба сказаць, што Тураўская зямля прыхiльна прыняла iдэi хрысцiянства. Мяркуецца, што легендарны князь Тур быў забiты язычнiкамi непадалёку ад Турава. Вядома, што ў ХІІ ст. у Тураве было заснавана каля 80 храмаў. У iх узвядзеннi прымалi ўдзел не толькi князi, але і заможныя гараджане. У духоўным асяродку усходнеславянскiх зямель асаблiвае месца належыць вядомаму палескаму святому Марцiну Тураўскаму, якi вызначаўся праведным жыццём. Адной з вяршынь святасцi княства лiчыцца свяцiцель Лаўрэнцiй, якi стаў епiскапам пасля Кiрылы Тураўскага. Ён меў цудадзейны дар выгнання злых духаў.

Некалькi апошнiх стагоддзяў Тураўшчына прыцягвае ўвагу шматлiкiх даследчыкаў: археолагаў, этнографаў, гiсторыкаў, моваведаў, краязнауцаў, якiя сваiмi працамi раскрываюць таямнiцы старажытнай палескай зямлi і асаблiва яе мовы. Кажуць, што палешукi не гавораць, а спяваюць. Вось чаму на Тураўшчыне найлепш захавалiся народна-песенныя традыцыi.

Тураўскае слова … Што ў ім адметнага? Чым яно вызначаецца,пра што нам распавядае? Унікальнасць тураўскай гаворкі ўжо не раз адзначалася вучонымі і не толькі моваведамі. Праз стагоддзі пранеслі людзі моўныя скарбы гэтага старажытнага краю. У тураўскай гаворцы прадстаўлены шматлікія групы слоў, устойлівых выразаў, якія трапна характарызуюць з’явы, падзеі, асобы, прадметы, дзеянні, працэсы. Мясцовая наворка сваімі вытокамі сягае ў далёкае мінулае. Існуе меркаванне, што аўтарам “Слова аб палку Ігаравым” быў Кірыла Тураўскі, аб чым нагадваюць моўныя рысы вядомага помніка. Асабліва гэта выразна выяўляецца ў яго перакладзе. Які з роблены вядомым краязнаўцам, вучоным М.А.Саскевічам. Перакладчык здолеў дакладна перадаць тагачасныя падзеі на мясцовую мову палешукоў, напрыклад: дзеяслоў цвяліць ‘дражніць‘ у тураўскай гаворцы поўнасцю адпавядае старажытнай форме цвЬлити. Добра захаваліся ў перакладзе клічныя формы, якія маюць шырокае распаўсюджванне на Палессі: Давудзе, Ерославе, Романе, Рурыче, Усеволодзе, Мсціславе і інш. Маляўнiчая прырода, паэтычная мова – усё гэта гарманiчна спалучаецца ў тураўскіз тапонімах і антрапонімах. Празрыстасцю струменяць тапонiмы: Азяраны, Вераснiца, Бярэжцы, Крэмнае, Запясочча, Малешаў, Бечы, Пагост, Перароў, Сямурадцы, Старажоўцы, Хваенск, Чэрнічы, Млынок, Хачэнь, Буразь, Вароніна, Рычоў, Слепцы, Хлупін… Цікавасць выклікаюць мікратапонімы: Грэбелька, Вугелец, Верасоўка, Заляшчэнне, Зароўе (Заравечча), Залужжа, Бор, Горка, Забаўе, Мліновіца, Рог, Панскае Поле, Сядра і інш. Напрыклад, слова сядро ў значэнні ‘палатно ў сетцы‘, на нашу думку, суадносіцца з назвай лесу Сядра, дзе растуць ракіта, разнастайныя кусты, верас, якія нагадваюць у нейкай ступені палатно ў сетцы. Бур‘яка, Быкоў, Драсень, Дамавуха, Залучча, Лоша, Новіны, Клетка, Карасіны, Подсвердло, Роў, Тур… У гэтых старадаўніх назвах усебакова адлюстравана самабытная культурная спадчына жыхароў Палесся.

Да нашага часу не згасае цікавасць да моўнага багацця Тураўшчыны. Жывое слова палешукоў яшчэ доўга будзе прымушаць нас памятаць пра незабыўныя старонкі далёкага мінулага нашага народа.

Аўтар: Л.П. Кузьміч (Гомель)