Пра асобныя з’явы народнага календара яўрэяў і беларусаў (агульнае і адметнае)

0
849
каляндар беларусаў і яўрэяў

Што агульнага і адметнага ў традыцыйнай культуры яурэяў і беларусаў? Звернемся спачатку да каляндарных святкаванняў. Калі параўнаць яўрэйскі і беларускі народны каляндар, то варта адразу заўважыць, што апошні адрозніваецца яскрава выражаным земляробчым характарам. У той жа час толькі некаторыя з яўрэйскіх святаў “звязаны з прыроднымі і гаспадарчымі цыкламі, напрыклад, са жнівом, або сяўбой, але ў яшчэ большай ступені яны звязаны з гісгорыяй народа, з яго верай і нацыянальнай самасвядомасцю” [1, с. 273]. Калі ў беларускім народным календары арганічна суіснуюць язычніцкія і хрысціянскія элементы, то некаторыя каляндарныя дні яўрэяў маюць старадаўняе біблейскае паходжанне, а такія святы, як Ханука і Пурым, былі ўведзены равінамі.

Своеасаблівым пралогам да зімовых спатканняў у беларусаў з’яуляецца Піліпаўскі пост і звычай дзяўчат і жанчын збірацца разам вечарамі прасці кудзелю і наладжваць калектыўнае частаванне. Напрыклад, з усіх раёнаў Гомельшчыны найболыл значным арэалам быгавання піліпаўскіх песень з’яўлялася тэрыторыя Буда-Кашалёўскага раёна. Прадзенне кудзелі з’яўлялася важнай гаспадарчай работай, невыпадкова, перш чым сесці за кросны, выконвалі пэўныя магічныя дзеянні і прамаўлялі замову: “Тканкі добры, адзеныде мяне, маіх сыноў, дачок у добра рыззе, добра адзенне” (в. Дзікава). Кросны ў хаце стаялі аж да вясны, “калі тканкі былі ў хаце”. 3 хуткасцю прадзення звязвалі надзеі на добры ўраджай: “Калі хутка буду прасці, тады будзе добры ўраджай, а калі путалася, рвалася нітка, то не будзе” (в. Дзікава).

Сярод матываў Піліпаўскіх песень вылучаюцца наступныя: нара’канне дачкі на горкую долю і ліхога мужа-п’яніцу, які “у карчму ідзе, як мак расцвяце, а з карчмы ідзе — як ліст ападзе”; расчараванне маладой замужніцы-сіраты, якая “вышла замуж галовачку утапіла, утапіла галовачку ў воду, папаўся мілы паганага роду”; сум жанчыны па жыцці ў бацькоўскай хаце, жаданне вярнуцца ў “двор пад гарою”, “у вішнёвы сад схадзіць” (в. Елянец); перажыванні дзяўчыны, якую разлучылі з мілым: “твая маці-чарадзейка, сёстры-разлучніцы” (в. Недайка); просьба дачкі да бацькі “не аддаваць замуж за каго не хочацца” (в. Каленавіца).

Па сутнасці тэты перыяд у беларускім народным календары (6-тыдневы піліпаўскі пост) суадносіцца з яўрэйскім месяцам пакаяння (элулем). Адметным яўляецца звычай “трубить в шофар”, у якасці якога выкарыстоўваюць рог барана. Сімволіка гукаў “шофара” на працягу ўсяго месяца, за выключэннем 29-га, суадносіцца з імкненнем папярэдзіць аб нядобрых з’явах, учынках, мае філасоўскі сэнс. Гучання “шофара” прымушае чалавека задумацца над сваім жыццём, зразумець яго незваротнасць, не дапусціць страты маральна-этычных каштоўнасцей. Уласцівыя для месяца “элуль” малітвы “слихот” і “пшула” (пакаянне) надзвычай блізкія да беларускай масленічнай традыцыі “развітання” (“вечарам, пасля вячэры гаспадар садзіўся “на кут” у строгім набажным настроі духу. Да яго па чарзе падыходзілі спачатку браты і сыны, а пасля і жанчыны і кланаючыся да зямлі гаварылі: “Прасці, бацька родны, калі чым саграшыў перад табою, справай ці языком”. Пасля таго як усе дамачадцы канчалі з абрадам развітання, гаспадар сыходзіў са свайго месца і ў сваю чаргу кланяўся да зямлі свайму сямейству, просячы таксама даравання за ўсе свае грахі і памылкі”) [2, с. 132].

З вышэйадзначаннымі з’явамі яўрэйскай духоўнай культуры звязана і беларуская “споведзь”, якая звычайна адбывалася ў Вялікі пост: “Падрыхтоўваючы да споведзі дзіця, маці дае яму наказ накшталт наступнага: “Глядзі ж сынок (дачушка), скажаш бацюшку, што маткі і бацькі не слухаў, пацер (малігвы) не гаварыў, у агарод чужы лазіў, да, помніш, ад мяне ў паліцы яйцо ўкраў. А цяпер пацалуй усім руку, каб злосці на цябе ніякай не мелі, не гневаліся”. Наогул споведзь у сялян павінна адрознівацца шчырасцю і чыстасардэчнасцю, а ўтойванне грахоў ад свяшчэнніка лічыцца смяротным грэхам” [2, с. 137].

У апошні дзень года (“эрев Рош Ашана”) ў яўрэяў было прынята вызваліцца ад усіх узятых абетаў, абяцанняў, клятваў, якія чалавек павінен быў выканаць на працягу мінулага года: “Прынята рабіць у гэты дзень” “атарат недарым” [3, с. 190].

Калядна-навагодні комплекс беларусаў адрозніваецца складанай структурай. Сярод яго асноўных абрадавых кампанентаў можна вылучыць адходныя шэсць калядоўчыкаў і шчадроўнікаў, рытуальныя дыялогі заклінання добрага ўраджаю і марозу, абрад ваджэння казы (мядзведзя, кабылы, каня, ваўка, сабачкі, жорава і інш.), варажбу аграрна-магічнага і шлюбнага характару, рытуальнуіо трапезу, выкананне велічальна-віншавальных песень і інш. Што датычыць навагодніх святкавання яўрэяў, то, напэўна, агульныя рысы з беларускімі Калядамі такія, як устрыманне ад сну ў дзень Новага года, рытуальная трапеза з этнічна адметнымі травамі (акунанне яблыка ў мёд, ужыванне галавы барана або рыбы, якія сімвалізавалі ў традыцыях і беларусаў, і яўрэяў дабрабыт у надыходзячым годзе), звычай напярэдадні свята ўсе вымыць у хаце і самім вымыцца (магія ачышчэння), звычай памаліцца перад вячэрай.

Спецыфічна-адметнымі яўрэйскімі рытуаламі з’яўляюцца наступныя: апрананне ў белае адзенне; звычай здзяйсняць “коленопрекло­нение” у сярэдзіне малітвы “мусаф”, звычай “трубіць у рог (шофар)”, рытуал запальваць свечкі і благаслаўляць у вечары другога дня Новага года (у беларусаў запальвалі вогнішча).

Беларускі Вялікдзень і яўрэйскае свята Пэсах маюць таксама падабенства (хоць і невялікае) ў рытуалах падрыхтоўкі да святкавання, у прадметнай атрыбутыцы, у рэлігійным змесце.

Асобнай гаворкі заслугоўвае гірацэс падрыхтоўкі да свята, святкаванне якого яшчэ ў старажытнейшыя часы равіны арганізоўвалі такім чынам, каб зрабіць з яго моцны педагагічны сродак [1, с. 356]. Трэба было правесці вялікую работу па прыбіранні свайго жылля і гаспадарчых памяшканняў: “…трэба хоць раз у год і менавіта цяпер перад Вялікаднем зрабіць, так сказаць, генеральнае мыццё хаты: вымыць столь, сцены, сталы, лавы, вычысціць падпечак, дзе ўсю зіму зімавалі куры, ачысціць печ, а часам пабяліць яе” [2, с. 154]. “Уборка перед Песахом – это самая генеральная весенняя уборка, какую только можно себе представить.

Приходится забираться пылесосом в каждый уголок дома, отскребать каждую полку, вычищать каждый ящик стола. В это время двигают мебель, переворачивают матрасы, выворачивают наизнанку и вытряхивают все карманы” [1, с. 361].

ІДікавасць уяўляе семантыка яўрэйскіх рытуалаў, звязаных з адмаўленнем ад “квасного хлеба” і патрабаваннем: “Семь дней ешьте пресный хлеб…” (Исход, 12:15); “Семь дней не должно быть закваски в домах ваших; ибо кто будет есть квасное, душа та истреблена будет из общества Израиля” (Исход, 12:19) [1, с. 360].

Калі велікодная абраднасць беларусаў не захавалася як сістэма, а вылучаюцца толькі асобныя рытуалы (фарбаванне яек, гульня ў біткі, біццё і качанне з горак), падрыхтоўка “пасхе” (асвячэнне ў царкве ежы), хаджэнне валачобнікаў (для фальклору Гомельшчыны не характэрны звычай), выкананне велікодных і валачобных песень і інш., то свята Пэсах мае даволі паслядоуную акцыянальную структуру. Гэта і “пасхальный седер”, на працягу якога дапамагаюць дзецям зразумець сэнс законаў Пэсаха, выпіванне 4 стаканаў віна, з’яданне карпаса (бульбу або іншую агародзіну апускаюць у салёную ваду або воцат, благаслаўляюць і ядуць), рытуальная трапеза з ужываннем мацы (спецыяльна выпечаны хлеб з мукі і вады, недапускаючы працэсу брадження) і марора (пэўных відаў агародніны і горкім смакам), запальванне свечак, чытанне пэўных малітваў, чытанняў у сінагогах кнігі “Песень Песней”, у якой у алегарычнай форме расказваецца пра любоў Усявышняга да народа свайго, Ізраіля: “Причина чтения этой книги именно в Песах заключается в том, что Исход евреев из Египта сопровождался великими чудесами – свидетельство о любви Бога к нашему народу” [3, с. 256].

Прыведзеныя фрагменты каляндарных святкаванняў беларусаў і яўрэў засведчылі ў найболынай ступені іх рознаэтычную спецыфіку, хоць, безумоўна, вылучаюцца некоторыя абрадовыя элементы, якія выяўляюць у пэйнай ступені агульныя тэнденцыі фарміравання духоўнай культуры чалавецтва, прыярытэтнымі ідэямі якой заўсёды з’яуляліся: прадаўжэнне роду, ушанаванне прыроды, клопаты аб выхаванні высокай маральнай чысціні, павага да мудрасці гіродкаў, выхаванне этычных норм жыцця ў святы і будні.

Крыніцы:

  1. Гринберг Блу. Традиционный еврейский дом. – Гешарим-Москва, 1998, Иерусалим, 5758.
  2. Земляробчы каляндар. Абрады і звычаі//Уклад., класіф., сістем. матэрыялаў і камент. А.І. Гурскага; Уступ, арт. А.1. Гурскага, A.C.JIica; Рэдкал.: А.С.Фядосік (гал. рэд.) і інш. – Мінск: Навука і тэхніка, 1990.
  3. Суббота. Праздники. Будни. Законы и обычаи еврейской жизни/Составитель Зеев Гринвальд. Общая редакция на рус. языке; Рафаэль Энтин. Бней-Брак. – Израиль, 1989.

Аўтар: В.С. Новак
Крыніца: Евреи в Гомеле. История и культура (конец XIX – начало XX веков): Сборник материалов научно-теоретической конференции. Гомель, 21 сентября 2003 г. – Гомель, 2004. -152 с. Ст. 114-117.