Яшчэ адна выстава, якой вельмі чакалі гомельскія аматары мастацтва стартавала ў палацы Румянцавых і Паскевічаў. Экспазіцыя “Гомельскі постмадэрнізм” аб’яднала творчасць двух вядомых і запатрабаваных у свеце мастакоў з Гомля — Віталя Дзенісенкі і Аляксандра Сушкова. Пры ўсіх адрозненнях у іх карцінах ёсць і падабенства.