Помнік-вандроўнік Юзэфу Панятоўскаму ў Гомелі

0
814
Помнік-вандроўнік (Юзэф Панятоўскі ў Гомелі)

Помнікі, як і людзі, могуць падарожнічаць. У гісторыі міравога мастацтва можна сустрэць нямала прыкладаў перасоўвання помніка манументальнай скульптуры з аднаго месца на другое. Часам помнікі пад уплывам розных абставін змяняюць прапіску не толькі адной дзяржавы на другую, але іх перасоўваюць і з аднаго кантынента на другі. Прыкладам гэтага перасоўвання з’яўляюцца егіпецкія абеліскі і скульптуры, якія зараз знаходзяцца ў многіх сталіцах Еўропы, знакамітая квадрыга коней, якая знаходзіцца ў Венецыі. Адно з цудаў свету Зеўс разца Фідзія стаяў у Алімпіі і знішчаны пры пажары Канстанцінопаля. Рэдкія помнікі манументальнай скульптуры старажытнасці займаюць сваё першапачатковае месца. Вандравалі помнікі і ў XX ст. Вандроўка аднаго з вядомых помнікаў ману­ментальнай скульптуры прайшла і праз Беларусь. Гэта вядомая манументальная скульптура вершніка Ю. Панятоўскага, якая стаяла ў Гомелі і з’яўляецца першым конным помнікам на Беларусі.

У гісторый гэтага помніка адлюстраваўся ўвесь драматызм эпохі з паўстаннямі і войнамі. За гэты час ён быў усталяваны як ландшафтная скульптура ў Гомелі, а зараз горда ўздымаецца ў цэнтры Варшавы. Яго гісторыя вельмі цікавая і характэрная для культуры Беларусі.

Помнік быў пастаўлены Юзафу Панятоўскаму ў Гомелі. Панятоўскі Юзаф Антон (07.05.1763, Вена – 19.10.1813), ваенны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, князь, генерал-лейтынант польскай арміі (1792), маршал Францыі (1813), род герба “Цілак”. Ён з роду Панятоўскіх, пляменнік караля Станіслава Аўгуста Паня- тоўскага (1732-1798), караля польскага і вялікага князя літоўскага (1764-1795). З 1780 г. служыў у аўстрыйскай арміі, з 1788 гг палкоўнік, ад’ютант імператара Іосіфа II. У 1789 пераехаў у Рэч Паспалітую, удзельнічаў у рэарганізацыі польскай арміі, з 1788 г. камандаваў дывізіяй. У 1792 г. камандаваў польскай арміяй, якая абараняла ад расійскіх войск лінію Дняпра і Днястра. Пасля бою пад Зелянцамі 18.06.1792 г. адступіў да Узяслава, потым вывеў войскі за раку Буг. У знак пратэсту супраць змовы караля з Таргавіцкай канфедэрацыяй падаў у адстаўку і выехаў у Вену. У час паўстання 1794 г. вярнуўся, удзельнічаў у абароне Варшавы. Пасля капітуляцыі зноў выехаў у Вену. Адмовіўся ад прапаноў Кацярыны II і Паўла I паступіць на расійскую службу. З 1798 г. жыў у сваім маёнку пад Варшавай. У 1806 г., калі французскае войска падышло да Варшавы, а прускае пакінула горад, Ю. Панятоўскі стаў на чале мясцовай міліцыі і падтрымаў Напалеона. Ca снежня 1806 г. камандаваў адноўленым польскім войскам, ca студзеня 1807 г. – ваенны міністр Варшаўскага княства. У час паходу Напалеона ў Расію (1812) камандаваў 5-м корпусам “Вялікай арміі”. У пачатку кампаніі праследаваў 2-ю Заходнюю армію і рухаўся праз Гродна, Нясвіж, Ігумен да Магілёва, які 8(20) ліпеня ўзяты без бою. Выязначыўся ў баях пад Смалєнскам 4-6(16-18) жніўня і Барадзіном 26 жніўня (7 верасня). У час адступлення рэшткі корпуса Панятоўскага ўдзельнічалі ў баях пад Вязьмай 22 кастрычніка (3 лістапада) і на р. Бярэзіна 14-17 (26-29) лістапада. Паля вываду польскіх войск у Саксонію сфарміраваў 8-ы корпус. Вызначыўся ў Лейпцыгскай бітве 1813 г. “бітве народаў”. За мужнасць Напалеон 16.10.1813 г. узвёў Панятоўскага ў маршалы Францыі і даручыў прыкрываць адыход французскіх войск. У час пераправы цераз р. Эльстэр быў цяжка паранены і патануў. У 1814 г. прах Панятоўскага перанесены ў Варшаву, у 1819 г. перахаваны ў Кракаве на Вавелі.

Сваякі Ю. Панятоўскага Браніцкія замовілі помнік славутаму скульптару класыцызма датчаніну Барталю Тарвагіьдсэну (19.11.1768 –  24.03.1844), які ў той час быў адным з самых знакамітых скульптараў Еўропы. Помнік быў зроблены ў 1817-1832 гадах і перавезены ў скрынях пад Варшаву. Пасля задушэння паўстання 1830-1831 гадоў пад кіраўніцтвам графа Паскевіча-Эрыванскага помнік Ю. Панятоўскаму было забаронена ставіць, і ён у 1832 годзе апынуўся ў Модлінскай фартэцыі. Расійскія афіцэры, што служылі ў Модлінскай фартэцыі, змантавалі і паставілі помнік. Цар Мікалай І, наведаўшы Модлін, загадаў “разбить и списать в лом” помнік, а з атрыманай бронзы нарабіць гузікаў для расейскіх салдат. Але граф Паскевіч выпрасіў помнік у цара, а гузікі адліў уласным коштам. У 1840 годзе граф Паскевіч перавёз помнік у Гомель і паставіў яго перад сваім палацам. Помнік стаяў на тэрасе перад палацам як паркавая скульптура. Скульптура Ю. Панятоўскага славутага скульп- тара Б. Тарвальдсана стаяла ў Гомелі да 1922 года. Пасля падзелу Беларусі ў 1921 годзе помнік на падставе пагадненняў паміж Польшчай, з аднаго боку, і Расійскай Федэрацыяй, Украінай, з другога боку, быў вывезены ў 1922 годзе ў Польшчу. Спачатку ён быў пастаўлены часова на пляцу Каралеўскага замка. Потым быў устаноўлены пастаянна на Саксонскай плошчы і доўгі час крыгыкаваўся варшавянамі з-за сванго рымскага адзення. Калі варшавяне да яго прывыклі, ён стаў іх любімым помнікам і стаяў ужо на плошчы Пілсудскага да 1944 года. У час паўстання ў Варшаве помнік быў узарваны гітлераўцамі. На шчасце ў майстэрні Б. Тар­вальдсана захавалася форма помніка. У 1952 годзе Данія падаравала бронзавы адліў помніка Ю. Панятоўскага Польшчы і помнік паўстаў у Варшаве ў Лазенках.

Нарэшце, ў 1965 годзе – яшчэ адна вандроўка помніка. Праз Тракт Каралеўскі помнік пераехаў на Каралеўскае ГІрадмесце, каб стаць перад палацам Радзівілаў, які з 1993 года з’яўляецца сядзібай прэзідэнта Рэспублікі Польшча.

Можна выразіць надзею, што яшчэ адзін адлівак помніка 10. Панятоўскаму вернецца на Беларусь, у Гомель.

Спіс літаратуры

  1. Макушнікаў, Л. Стары Гомель / Л. Макушнікаў. // Спадчына 2. – 1997 – С. 178-179.
  2. Ciesta, Piotr. Zaczarowana Warszawa / Ciesta Piotr. ELIPSA, 1998. – C.139.
  3. Лукашэвіч, A. M. Панятоўскі Ю. / A. M. Лукашэвіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: ў 6 т. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — Т. 5 — С. 402-403.
  4. Лукаїшвіч, А. М. Панятоўскі Ю. / А. М. Лукашэвіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: ў 18 т. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. – Т. 12. – С. 59.
  5. Молева, Н. М. Варшава / Н. М. Молева // Искусство. – 1972.

Аўтар: В.Ф. Калясінскі
Крыніца: Гомельщина в событиях 1917–1945 гг.: материалы науч. практ. конф. / ред. кол.: А.А. Коваленя [и др.]. – Гомель, 2007. Ст. 196-198.