Помнік Маякоўскаму на надмагільных плітах

0
1281

Помнік пралетарскаму паэту на пастаменце з шляхецкіх надмагільных плітаў роду Фашч. Як вам? Мне было жудасна, калі яго пабачыла ўпершыню. Знаходзіцца ў вёсцы Баштан Гомельскага раёна. Па словах дачніка вёскі – Сяргея Башлакова помнік быў усталяваны недзе ў 1960-х гг. ХХ ст. і на яго адкрыццё нават прыязджалі Песняры. Распавядаў, што для вёскі гэтая падзея стала вялікім святам. Я ж упершыню пабачыла помнік у 2014 г., калі мяне запрасілі напісаць гістарычную даведку пра род Фашчаў.

Belsat TV/ Рэпартэр

Аўтар: Марыя Булавінская