«Похараны ёсць похараны…» (похоронно-поминальный обряд в Ветковском районе Гомельской области)

0
262
Похараны ёсць похараны... (похоронно-поминальный обряд в Ветковском районе Гомельской области)

«Похараны есць похараны» [1. Тетр. 119. Л. 9]1», —говорят жители наших деревень. И уже этим демонстрируют, как ответственно они относятся к этому обряду. И сожалеют о том, что в наше время старые обряды не выполняют­ся: «Вот сійчас пакойніка пахаронюць, паслалі скацерку, паабедалі, іе памылі. А помню, бацька памёр у пійсят утаром гаду чацвёртага марта, матка, як насла­ла… і тады ж дзелалі… прымерна, па­мёр вечырам чылавек… ці мужчына, ці жэншчына… дзелалі два абеды: увечары — вічэра, уранні — абед… і тую скацер­ку, пакуль усе абеды не справюць, іе ні сціралі. Матка струхне, павеся, прасохня, абратна засцілала. Кончылась, вышла сорак дней, пасцірала» [2. Тетр. 140. Л. 2].

Похоронный обряд у белорусов в ос­новном проводится одинаково во всех областях, хотя существуют и многочис­ленные региональные особенности2. О таких особенностях свидетельствуют и наши материалы, зафиксированные экспедицией Ветковского музея народ­ного творчества в Ветковском р-не Го­мельской обл. Наши записи охватыва­ют практически все этапы похоронного цикла — от предсказания смерти и под­готовки к ней до собственно похорон и дальнейшего поминовения умершего3. Содержание многих из записанных сюжетов шире темы похоронного цик­ла. Так, в рассказах об одежде, в кото­рой умерший отправляется на тот свет, прослеживаются представления о жиз­ни на том свете, где тоже есть праздники и будни, времена года и т.д.4 Действия с предметами, соприкасавшимися с умершим, кладбищем, могилой, вво­дят нас в пространство как лечебных, так и вредоносных обрядов. Вербаль­ные формулы, сопровождающие обряд, описывают, какие качества покойника следует перенять через такие предметы, чтобы избавиться от болезни, остано­вить крутой нрав домашнего животно­го, повлиять на природу, приворожить парня, вернуть гулящего мужа, защи­титься от обвинительного приговора суда и др.5 Примечателен мотив мер­твеца в заговорных текстах. Некоторые рассказы оказываются ценными для понимания народной фразеологии; так, рассказ одной из наших собесед­ниц о «паре для мяртвяцоў» помогает понять этимологию фразеологизмов «жыць лёгкай парай», «пітацца лёгкай парай».

Особое место в традициях ветковчан занимают поминальные дни, в первую очередь Радуница. После чер­нобыльской аварии в Ветковский р-н были переселены многие деревни. На ветковской земле Радуница становит­ся поминальным днем сразу для це­лых деревень, ныне не существующих: «Счас ужэ дарога зарастая… еслі б не могілкі… а праехаць туды… Акшынка… ужэ неўзнаваіма нічога… і дзярэўя сталі дзікія… то ўсё было… знаў, хто ідзе жыве… а то скора і свае хаты ні ўгадаіш, ідзе яна была… пазарастала ўсё. На Радуніцу з’ізжаюццца… ну, можыць быць, хто памёр… дак усё раўно ё родзічы… прыізжаюць. На Радуніцу толькі і пабачышся. Тут глаўнае, што ўстрэцімся, усе ж прыязжаюць, хто адкуль…. Во ета і радасць» [3. Тетр. 140. Л. 6, 9].

«Сны сняцца…»

Што-та ё божыскае. Вот сны бачыш. Перяд Коршунам… Коршун строя хату. Я прышла, гаварю: «Ой, Васіль, ну етыя ж хаты харошыя ў цябе». — «Ета я шчэ дзелаю». Бальшая такая… я вышла ў сярёдак: вакон німа, толькі дзверы. Тады мне ўжо звоняць: «Мішка Коршун памёр — брат яго». Я гаварю: «Во Васіль толькі строіў хату». І перяд ім… «Варя, дзелаю сабе хату. А ўряд, — гаворя, — Машы пастрою ішчэ». І сам памёр, і вот тры нядзелі — і Маша памёрла [4. Тетр. 117. Л. 337-338].

«Гатовіш яму адзёжку…»

Уже ж слабея чылавек, дак ужэ знаіш, што ён жыць не будя: слабея і слабея, га­товіш яму адзёжку і няжняя бяллё і верх­няя, кацюм ці што, і бацінкі, і тухлі… када ж у якую пору памрэ ён ілі ў зіму, і у летку. Як у летку, картуз кладзеш, а як зімой, дак Шапку паложыш із ім рядышкам на падушку [1. Тетр. 119. Л. 17].

Бабкі вышывалі сабе і фартух, і юпку, а еслі мужчына, дак жэншчына гатуя. А бабкі сабе гатовілі. Гаворя: «Паложця мне… ета празнічная будзя, а вузёл… і ета… дак я буду ў будзен дзень на работу там хадзіць». 1 тапкі паклала… Нявестка кажа: «Ну дак што табе і міску, і лож­ку туды… і супу насіць кажды раз?» Яна: «Ну, насі». Тры дні мертвяцу носяць». [Што значыць: тры дні…] Вот сёдні ён памёр, схавалі… тры дні, як ужо схаваяць, дак назатрага нясуць… «снедання» называіцца… там чаго… блінкоў спякуць… чаго сабяруць… паставяць… пціцы паядуць… [Яна сказала: «Ета будзя празнічнае…»] Да… «…А ста. На работу буду хадзіць, дак буду иадзяваць». Бабы: «Ну кладзі, — на Кацю, — кладзі…» [Яна загадзя падрыхтавала?] Яна прыказала, яна ўжо ляжала: «Вот ста кладзі, вот ета…» I паклала ў вузёл: і хустачкі, і тапкі, і чулкі, і топкі шэсціклінкі… і ў вузёл, і ў ногі паклалі [4. Тетр. 117. Л. 333].

«Як дзеўка памрэ…»

Як дзеўка памрэ, сабіраюць яё таварышак, яны самі прыходзяць, нясуць на рушніках: тры рупінікі, на еты бок — тры, і на еты бок — тры — ушасцёх яны нясуць [6. Тетр. 56. Л. 21].

Дзеўка памірала, дак касу ўжо плялі, кальцо надзявалі дзеўцы, і няслі яе ўжо, штоб абізацільна дзеўкі няслі на рушні­ках, не вязлі на кані, ні на чом, няслі. І халасцякоў так насілі. Хлопцы няслі. Ішчэ на рушніках на тых і спускалі гроб у ямку [7. Тетр. 131. Л. 36].

Еслі ўмірая маладая, нада адзяваць яе ва ўсё свадзебнае. У нас эта было, у Касцюкоўцы, дзеўка памерла, адзелі яе, як абычна, а патом радзіцелям сніцца сон: «Перадайце мне фату, плацце». Як жа перадаць? І у канцэ канцоў яна сказала: «Ідзіце на тую дарогу, там будуць ехаць тры машыны ваенныя, дзве прапусціця, а трэццяя перадасць». Ані: «Мы… [везем] хлопца, “афганца”, пакойніка…» [5. Тетр. 6. Л. 19].

«Передай Івану майму…»

Іван быў… штаны яму надзелі, рэмінь ні ўтыкнулі ў штаны… проста забылі… і вот сніцца… багата каму сніўся: «Скажыця Маньцы, ніхай найдзе мой рэмінь, а то штаны падаяць». І Манька гаворя, жонка яго: «І мне сніцца: “Манька, у мяне пада­яць штаны…” Палядзелі: «Рэмінь вісіць… не ўцягнулі…» Ну дак яна… Гараська памёр… дак Манька прынясла… ня буду бряхаць… ці яна ў гроб паклала… наверна, ў гроб паклалі тый рэмінь… гаворя: «Перядай Івану майму…» Яго там блізка, недалёка паклалі тога Гараську. І гаворя: «Перястаў сніцца» [4. Тетр. 117. Л. 333].

«Штоб яму чыста была па тым свеці…»

Памёр… і схавалі… а тады ўжо абед атойдзя… назаўтряга ўсю тую пасцель выносяць, кладуць у сарай ці ў камор­ку… ну, с хаты выносяць… а назаўтряга сціраць… яно ж усё харошая… сціраяць ужо… у вадзе папалошчаць… абы штоб у вадзе… папалошчаць… павысушаць і кладуць ужо… калісь ж сундукі былі, а ціпер шкафы… Сціраяць, штоб яму чыс­та была на тым свеці ўжо. Хоць і аддаць. Калісь матка памёрла, дак мы Аўгінні Сафронавай пааддавалі. Пасціралі, пакачалі на качолкі, і Аўгіння хадзіла, дак мы гаворым: «Аўгіння, на табе»… паадцавалі… па старцах яна хадзіла… [4. Тетр. 117. Л. 332].

Умірая, хароняць… мужчына… жэншчына… разніцы нету… пахаранілі, пасцель ету убіраяць… на следушчы дзень памояць… ваду ету… штоб людзі не хадзілі… ні на праезжаю часць… ні на вуліцу… а так у вугал куды ізліў… а пасцель ету ўжо гладзяць… штоб была пакойніку… пакойнік, штоб ён там чысты быў, і ў чыстым хадзіў [8. Тетр. 117. Л. 332].

«Неапалімую купіну перяходзіць…»

Палатно сястра ткала… альяноя, прастоя…. кладуць… на смерць рэжаць…. да кладуць у гроб, перяходзіць гаряшчую купіну… як душа будзя перяходзіць моря. Палатно сцеляць пад бок пакойніку… і гаворяць: «Ета неапалімую купіну перяход­зіць па тым палатну» [9. Тетр. 105. Л. 75].

«Штоб ён дарогу знаў…»

Січас ужэ на машынах. Раньшэ на каню вазілі, еслі далёка кладбішча, а еслі, каму блізка насілі, шэсць чалавек нясуць. Ветачкі з ёлкі кідалі ўслед для таго, штоб ён дарогу знаў, хадзіў дамой [10. Тетр. 117. Л. 18].

«Зярном абсыпаюць пакойніка…»

Зярном абсыпаюць пакойніка, як выносяць на кладбішча, для таго штоб прадаўжаўся род. Падбіраць эта зярно, адцаюць курам… і куды хочыш яго… на ажыўленіе чылавека, штоб род прадаўжаўся [11. Тетр. 121. Л. 40].

«Мяртвяцоў кладуць на ўсход сонца…»

Калісь баба казала: «Ня будзя сонца свяціць, ня будзім мы сушчыстваваць. Так нада маліцца на сонца». Чаго мяртвяцоў кладуць на ўсход сонца? I ўсюды на клодаў’і кладуць: і ў Закружжы, я бачыла і ў Грамыках, кладуць на ўсход сонца [4. Тетр. 117. Л. 117].

«Пар пусціця…»

Боршч гарячы — абізацільна. Гарячая пішча — паложана. Дажэ і памінкі якія бываюць — пар пусьціць нада. Былі такія случаі, я не лічна ачэвідзец, но чула, як людзі расказывалі. Пахавалі чылавека. Пахавалі, і ладна — эта спусьця рукава. Селі абедаць, і такі туман зашоў у хату, што яны сядзяць за сталом і друг друга не бачаць. Яны да саседзяў: «У чом дзела?» Аны гаваряць: «А ў вас гарячая пішча есьць?» — «Нету». — «Станавіця — пар пусціця, штоб эта ўсё успакоілася». Пусьцілі пар па хаце — і ўсё. А то сідзяць і відзяць друг друга за сталом. Значьщь, га­рячая пішча абізацільна даўжна быць на похаранах [12. Тетр. 123. Л. 126—127].

«Эта не свадзьба…»

Як былі пабядней, эта абізацільна нада быў боршч, бульба жарэная, аладдзі і каша. І варылі, называўся ўзвар, но эта кампот із сухафруктаў. Эта абізацільная была. А як ужэ січас, так паследнія ўрэмя ўсё гатовілі: і катлеты, і рыбу, і галубцы, і чаго там толькі не было, як на свадзьбу. А раней не была ніякіх катлет. Эта быў абед. Ён счытаўся абізацільным. Абізацільным даўжон быць боршч, абі­зацільна даўжна быць каша. Эта гарячая — штоб пара праходзіла. Душа ж пітаіцца ўжэ ні этай пішчай, а ўжэ парай. Казалі старыя людзі, што эта для душы нада. І вот кагда січас радзіцелей умершых памінаяць, есць такія дні памінальныя, значьщь, нада абізацільна тожэ на стол «прапусціць пару» — так называіцца, што-нібудзь паставіць гарячая. Патаму шта аны ж ужэ не ядзяць эты боршч з намі, а ўжэ пара даўжна быць для іх, блін гарячы нада спеч, мёдам памазаць. Эта для радзіцелей. Эта не свадзьба, што баршча не варяць [10. Тетр. 117. Л. 18].

«Жывеш легкім парам…»

[Чаму вы сказалі на Сяргея: «Жывеш лёгкім парам»?] «Я нічога ні ем!» Легкім парам пітаісся… як міртвяц.

«На Радуніцу, — баба ўсё казала, — нада лёгінькі пар… Блін спячы, Варячка… блінка… ці ладак… Бліна, да во сала нажарь… З лёгкім парам…» Лёгкі пар — мертвяччы. Лёгінькі пар… ніхай пар пройдзя… Блін спякуць, паложаць і не накрываяць… то ж накрываюць палаценцам… а то не накрываяць, што пара ішла з яго… «Ета, — гаворяць, — мертвяцу добра на радзіцілей, да на ўсё…» [На кожнаю Радуніцу, баба казала, трэба печ?] Да. «Ніхай лёгкі пар ідзець мертвяцу… Табе, Сашычка!.. — і ўсіх мертвяцоў памяне і Богу памоліцца, — во блінчыка спякла, хай парачка вам ідзець. Вы ўжо ні з’ясце бліна, а пара». Да канончыку здзелая з тога бліна. [Канончык, тэта як?] Кусочык атломяць, паламаяць, крошачкамы… па тры крошачкі каждаму: «Наце канончыку бацькава з’ешця». А мы ўсё думалі, малыя, бацька прыдзя. «Баб, ско­ра ён прыдзя?» — «Скора прыдзя. Ждзіця. Пар ўжо пашоў. Яны ўжо, мёртвыя, на неба пашлі». Блін тэй пачануць… ішчэ мёдам памажаць, а тады вадзічкі кіпячоныя і бліна тога…

Да… яна і на Радуніцу… бульбу зварым, яна гаворя: «Во лёгкі парок ужо пашоў для мертвяцоў на неба». Бульбу зваря: «Во парачка ніхай… рашчыніця дзверы… ніхай пара ідзець мертвяцам» [4. Тетр. 117. Л. 337].

«Тры блюды. І ніякіх спіртных…»

Калісь свякруха казала, што дажэ на гарячым абедзі калісь была каша, кампот і боршч. Тры блюды. І ніякіх спіртных. Во ета гарачы абед, як калісь дзелалі. А ціпреь ужо абеды — пятнаццаць-дваццаць блюд. Свекруха казала: «Іван, Паша, Маруся, мне здзелайця боршч, кашу і кампот — узвар. І віна штоб не было. А вада штоб стаяла ўсё ўрэмя халодная — кружка [11. Тетр. 121. Л. 43].

«Завеш на ўсе абеды…»

Памрэ, пахароніш… Хто мыў, хто ямку капаў, завеш на ўсе абеды, штоб ён прыстствываў. Ужо ў Веткі ні так… тут ужо плоцюць грошы, і на абед ні завуць… а ў нас счыталася, хто ямку… памыў, дак ты абязан на ўсе абеды… зваць, штоб яго угасціць… там, напрымер, кнігу чытае… жэншчыны начавалі… памёр мой дзед… хто начаваў, ты даєш якія-небудзь падарачкі за то: каму платок, каму мацір’ял, каму што дасі [3. Тетр. 140. Л. 7].

«Сколькі голуб паклопаў атаб’е…»

Крышачкі хлеба з памінальнага стала давалі галубам. Сколькі голуб паклонаў атаб’е, столькі за ўсопшага раба, напры­мер, кідаіш, кажы: «За ўсопшага раба Івана (ілі Рамана)». Сколькі будзя кляваць, столькі паклонаў б’є, столькі Бог паклонаў прынімая, столькі адпушчая грахоў усопшаму [13. Тетр. 131. Л. 5].

«Радзіцеляў паглядзець»

Еслі ты хочыш сваіх радзіцеляў па­глядзець, то іздзелай з пуху, спрадзі, што выдзяляецца пух з абдзірак за адзін дзень, на метру, ці на дзве такую скацерку, і ўвечары чэраз эту скацерку ты паглядзіш сваіх радзіцеляў. Што вычэсываеш лён, спрасьць і саткаць за адзін дзень. І тады ты паглядзіш сваіх радзіцеляў, як яны за стол садзяцца. Штоб не узорамі, а у проста. [У які дзень?] На Радзіцеляў. Перад Тройцай былі. І у наябрэ будуць Радзіцелі. І на Радуніцу. Тры раза ў гаду [14. Тетр. 5. Л. 36].

«Дожч пасвяціў паску мяртвячаю…»

Дожч пасвяціў паску мяртвячаю. Свецяць такую паску, а ета ўжо мярт­вячаю. Усё баба казала… як на Радуніцу дожч, яна гаворя: «Во, Гасподзь свеця яечкі мёртым і паску». [На Радуніцу — мяртвячая Паска?] Ну, наша ж Вялікадня прайшло, а ета ўжа мяртвячая Паска. Яйцы красяць і паску. Мы не пяклі, мы куплялі.

[А раней як было?] Раньшэ ўсё раўно яйцы красілі, перяжкі пяклі… [Спяцыяльна для мертвяцоў?] Да. Красныя яйца абізацільна. Пакрасяць яйцы, а тады тую шэлуху ў чыгунку… Штоб жа пакрасіць да Радуніцы… яйцы етыя да Радуніцы ж ня будуць ляжаць, а свежых нада. Каждаму па яйцу пакрасяць… і табе яйцо, і мне яйцо. Пойдзіма… кажды са сваім яцом… разаб’ем… Садзімся… Баба: «Давайця разгавеімся». Пагукая ўсіх, памоліцца Богу. [Як гэта: пагукая ўсіх?] Бацька наш, сын яе… яна: «Сашачка, хадзі разгаўляцца к нам!» Каторыя памёрлі, яна іх… [4. Тетр. 117. Л. 296].

«Эта трайныя Родзічы…»

На Гряной, перад Троіцай памінаюць даўленнікаў, каторыя вешаюцца. На перахросных дарогах сыпляць зярон і кажаць: «Нябесныя пціцы сабірайце, такую-та душу памінайце». Эта і ўвесь іх памінак, а так па іх не чытаюць нічога. Перад Троіцай. У Духавую суботу Родзічы, яны на ўсіх — Родзічы, эта трайныя Родзічы. Памінаюць і праваслаўных, памінаюць, каторыя маладзенцы, во, нежывенькія ряджаюцца, няхрашчаныя, і даўленнікаў. Эта трайныя Родзічы. Самыя галоўныя Родзічы. Ці ячменем, ці жытам, ці пшаніцай [15; 16. Тетр. 56. Л. 56].

Ад усякага ліха

Госпаду Богу памалюсь, Прачыстай Мацеры ўкланюсь. Прачыстая Маць, стань мне на помач.

Ехалі папы з дзякамі мёртвае цела хараніць. Як таму мёртваму целу з таго света не ўставаць, так у этага чалавека (ілі ў скаціны) ніякага ліха не бываць ні схадом, ні маладзіком, ні пад поўнай [17. Тетр. 52. Л. 48].

«Як эты мёртвы глух…»

Што здзяюць з яго адзежы, што на ём была, дак ад тыя адрываюць, платочак, там ці што, так бяруць тое, ласкуцінку, хадзілі на суд, штоб не судзілі так. Еслі балея ёмка, дак перявязывалі: «Як эты мёртвы глух і нем, уст не адкрывая, нічога не бажая, штоб і раба Божая была ціха, не балема і неўрідзіма» [13. Тетр. 105. Л. 95].

«Сцёжку кралі, што ногі звязывалі»

Паміралі мерцвякі, рукі звязывалі, ногі звязывалі, рот падвязывалі, сцёжку кралі, што ногі звязывалі. Хлопцаў дзеўкі путалі, штоб любілі лучшэ. Куды сумеіш, прышыіш кусочык, штоб не бачыў ён. Здзелаць, каб ён не бачыў. Як гулялі ра­зам, так сумей яму куды-небудзь прыкальнуць. Можна ж у кусьцюм ушыць. Не ты, так другая здзелая. Штоб прычапіўся лучшэ к дзеўкам, гаворя: «Як пакойнік нікуды не завіў, штоб ты ад міне не атходзіўся». Можа, і жонка, каторая путала, накіня сцежку тую, штоб не бегаў.

Карову, як целіцца, так, як даіць, так путалі, штоб ня біла, штоб стаяла так: «Як мяртвяк ляжыць, штоб і карова так стаяла». Эта путалі кароў, той сцёжкай. Эту сьцёжку, што ногі путалі, мяртвяк як памірая, зьвязываюць ногі, рукі, штоб не расходзілась. Тады тую сьцёжку і бралі, а тыя сьцёжкі, хто адзін возьмя, тады дзяруць ад тыя сарочкі, карову путалі, як целіцца перва, біліся ёмка каровы, путалі: «Як мярцвяк ціха ляжыць, штоб так і ка­рова стаяла» [18. Тетр. 105. Л. 94—95].

Раней такая была ў старых. Памірая чалавек. Любы там, матка ці… Ету дзежу з яго здзяюць і сцёжачку атарвуць і кароўцы на рогі заматаюць, штоб не баялася Уро­ку. А чалавек, дак, тожа, падперязыюць сцёжачку, атарвуць, і падперяжуць любога чалавека. А ету дзежу падтыкнуць пад вільчык, штоб буря не здымала крышы. А чалавека падперязыюць, ё людзі — валшэбнікі, дак вот падзелыюць яму плоха, дак як тая сцёжачка будзя на чалавеку, дак тады калдоўства чалавека не бярэ. Так казалі старый [19. Тетр. 105. Л. 99].

«Памерла Марыя, і балезь памерла…»

Была у нас шаптуха. I ад галаўных боляў, называіцца балезь «скулішча» — у галаве, і када яна памерла, дак знімалі з крыжа, што абвязаяць крыж, ці лентачку, ці што і завязывалі сібе на шыю. «Памерла — і балезь памерла». Ета: «Па­мерла Марыя (ці Ганна), і балезь памер­ла». А сваю прыносілі ўзамен на крыж, свежынькую, а ета бралі. Асобенна ета ў шаптух. Хаваіш пакойніка, дак на крыж — ці мацер’ялу якую павязку, а хто не жалея — палаценца. Но палаценца ж не абвяжыш на шыю. Бралі старалісь павязачку. Было такоя [20. Тетр. 64. Л. 28].

«Мядзьвёдак ня будзя…»

У нас ёлачкі кідалі. Паказывалі дарожку яму, штоб шчэ сорак дней хадзіў дамой. Я дажэ тута-ка сабірала ёлачкі, у Веткі. Гавораць, па агароду параськідаць, мядзьвё­дак ня будзя. Пасля пакойніка. Як вязуць пакойніка. Адвязьлі пакойніка — і можна эці ёлачкі сабраць. Адзін аднаму пераказывалі, што як памрэ пакойнік, дак харашо, штоб там папамерла ўсё на агародзі — нічтожнікі этыя [1. Тетр. 119. Л. 9].

«І калдавалі…»

І калдавалі. Еслі пакалдуіць… тымі завязкамі… значыць сямья пагібніць уся. І такое было… вот мертвяц у нас, а калдуння прышла, на каго-та надзелала што-небудзь… яна стараіцца ў гроб палажьіць, штоб ніхто ні бачыў, палажыць у гроб, пад мертвяца. Было і такое [1. Тетр. 119. Л. 9].

Примечания

  1. Здесь и далее материалы атрибути­руются по фонду хранения Ветковского музея народного творчества. Все тексты записаны публикатором в Ветковском р-не (кроме отдельно оговоренных слу­чаев) Гомельской обл.
  2. См. об этом: Пахаванні. Памінкі. Галашэнні / Рэд. кал.: А.С. Фядосік (гал. рэд.) і інш.; Уклад, тэкстаў, ус­туп. артыкул і камент. У.А. Васілевіча; Артикул, сістэматызацыя і камент, напеваў Т.Б. Варфаламеевай. Мінск, 1986. С. 16.
  3. См. о структуре похоронного и поминального обряда: Лапацін ГЛ. «Свяча» як боства, якое памірае і васкрасае // Скарына і наш час: V Міжнар. навук. канф. (2011, Гомель), 14—15 кастрычніка 2011 г.: [Матэрыялы] / Рэдкал.: А.А. Станкевіч (гал. рэд.) [і інш.]. Гомель, 2011. С. 216—227. Также см.: Лопатин Г.И. Фольклорно-этнографический репер­туар личности: Варвара Александровна Грецкая (II. Записи 2005—2011 гг.) // Palaeoslavica. Cambridge (Mass.), 2011. Vol. 19. № 1. С. 198-200; Он же. Обы­чаи и обряды белорусской деревни Хальч // ЖС. 2010. № 2. С. 58-60.
  4. Более подробно данную тему автор рассматривал в: Лапацін Г.1. Маральныя

Автор: Г.И. Лопатин
Источник: Живая старина. Журнал о русском фольклоре и традиционной культуре. 3(75), 2012. С. 39-41.