Піліпаўская этна-вечарына “Кудзеліца” пройдзе ў Гомелі

0
1575
Этна-вечарына

На пачатку зімы філіял Веткаўскага музея ў Гомелі зарашае сяброў, каб распавесці пра асаблівасці баўлення часу на зімовых “піліпаўскіх” вячорках і падзяліцца таямніцамі “бабскага” рамяства, а менавіта прадзення.

Лічыцца, што пачынаючы з кастрычніка і аж да самых Каляд гэта было галоўнай “бабскай” справай.

Падчас вечарыны мы разам з вамі:

Частка І

  • будзем ЦЕРЦІ/МЯЦЬ лён на церніцы, а затым яго ТРАПАЦЬ, ЧАСАЦЬ ды ПРАСЦІ на верацяне і самапрадцы;
  • паспрабуем ТРАПАЦЬ ды ЧАСАЦЬ языкамі пра сімволіку традыцыйнага прадзення;
  • ПАЧУЕМ традыцыйныя духоўныя вершы (псальмы) у выкананні калектыву “Стаўбунскія вячоркі”

Частка ІІ

“Майстэрня аўтэнтычнага спеву Наталлі Дубровы”

  • паспрабуем НАМАЦАЦЬ і АДЧУЦЬ свой голас;
  • “ПАГАЛОСІМ” у волю;
  • РАЗВУЧЫМ калядную песню. Ужо самы час рыхтавацца да Каляд!!!
  • ПАЧУЕМ традыцыйныя КАЛЯДНЫЯ СПЕВЫ ў выкананні калектыву “Стаўбунскія вячоркі”.

Частка ІІІ

  • ПАЧАСТУЕМСЯ традыцыйнымі стравами, якія разам прыгатуем і прынясем на вечарыну;
  • ПАТАНЦУЕМ пад ДВА ГАРМОНІКІ:
    Віктар Шыпкоў (Гомель-Маркавічы)
    Аляксей Крукоўскі (Мінск)
  • ПАПЯЕМ традыцыйныя спевы;
  • ПАГУЛЯЕМ у традыцыйныя гульні.

Кошт уваходу:  2 дэнамініраваныя рублі

Для ўдзельнікаў у традыцыйных строях – уваход вольны!

Калі: 17 снежня (субота), 15:00
Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі (будынак за Петрапаўлаўскім саборам у парку)

Падзея Ўкантакце