Упершыню ў гісторыі гомельскіх паб-квізаў пройдзе тэматычны тур, прысвечаны гісторыі горада над Сожам. Самыя разнастайныя пытанні пра даўніну і сучаснасць, падрыхтаваныя гомельскімі краязнаўцамі і іншымі творчымі асобамі, а таксама паблікамі “Сильные новости”, ФК «ГОМЕЛЬ» ды “Пошукі старога Гомеля”.
На гульню запрашаюцца як знаўцы ўсяго-ўсяго аб гісторыі Гомеля, так і аматары цікавых пытанняў. Незнаёмыя з правіламі квіза могуць пачытаць адмысловую тэму.
Па традыцыі не ўсе пытанні будуць прысвечаны краязнаўству, але пытанняў пра Гомель будзе сапраўды вельмі шмат.
Не абыйдзеца і без бонусных балаў! Каманда, што прынясе на гульню больш за ўсё кніг Алега Макушнікава “Гомель с древнейших времён до конца XVIII века” атрымае бонусны бал.
Зарэгістравацца і згуляць можна як камандамі, так і індывідуальна тут.
Калі: 10 кастрычніка, 19:00
Дзе: андэграўнд-бар “Кватэрнік” на набярэжнай
Кошт удзелу: 5 рублёў