Рэзідэнт сталічнай Stand Up Union Яўген Буракевіч зладзіць у горадзе над Сожам 20 кастрычніка гумарыстычны выступ на роднай мове.
Stand Up — гумарыстычны жанр, які выглядае так: комік выходзіць на сцэну, бярэ ў рукі мікрафон і пачынае дзяліцца сваімі думкамі, назіраннямі і перажываннямі (але робіць гэта ў гумарыстычнай форме!).
Stand Up — вельмі папулярны і распаўсюджаны па свеце жанр!
На планеце ёсць сотні комікаў, якія робяць свае сольныя канцэрты на розных мовах.
І вось упершыню ў Гомелі адбудзецца сольны стэндап-канцэрт цалкам на беларускай мове!
Даведка пра Яўгена Буракевіча:
- рэзідэнт Stand Up Union (Менск);
- рэзідэнт і адзін са стваральнікаў The CREW Stand Up (Гомель);
- пастаянны ўдзельнік стэндап-вячор у Гомелі, Менску і шматлікіх гарадах Беларусі;
- удзельнік стэндап-фестываляў у Маскве, Санкт-Пецярбургу;
- пераможца ў намінацыі “Лепшая імправізацыя” на стэндап-фестывалі ў Адэсе (2016);
- уладальнік Гран-Пры на незалежным стэндап-фестывалі ў Кіеве (2017)!
Калі: 20 кастрычніка (пятніца)
г. Гомель, Арт-Прастора “Каўчэг”, 20:00!
Квіток: 5 рублёў;
Тэлефон: +(375) 29 658 16 42
Падзе Ўкантакце