Першая спроба стварэння юрыдычных клішэ (на матэрыяле беларускамоўных заканадаўчых тэкстаў 20-х гг. xx ст.)

0
486
Першая спроба стварэння неалагізмаў у беларускай мове

Ужыванне гатовых устойлівых выразаў характэрнае для размоўнага, навуковага, публіцыстычнага стыляў. Для афіцыйных зносін наяўнасць маўленчых стандартаў з’яўляецца асноўнай стылеўтваральнай рысай.

Устойлівыя юрыдычныя формулы — абавязковы атрыбут заканадаўчай тэхнікі. Юрысты валодаюць шырокім наборам адпаведных трафарэтных выразаў, умеюць дарэчы іх прымяняць. Традыцыя выкарыстання юрыдычных клішэ вядзецца ад старажытнасці. Ужыванне рэгулярна ўзнаўляльных маўленчых формул было абавязковым пры складанні афіцыйных папер, нават больш за тое — у судовай практыцы па характары афармлення ўдавалася адрозніць сапраўдны дакумент ад падробленага, які «не подлугъ бегу канъцллре’ского писанъ» [11, с. 39].

Стандартные слоўныя наборы звычайна называюць канцылярызмамі, штампамі, клішэ. Пры гэтым у лінгвістычнай літаратуры адсутнічае адзінства ў вызначэнні гэтых паняццяў і іх ацэнцы. Нярэдка яны ўспрымаюцца як тоесныя, незалежна ад сферы выкарыстання гэтых сродкаў маўлення.

Пры фармулёўцы дэфініцыі тэрміна канцылярызм выразна выяўляюцца два падыходы.

Адны даследчыкі канцылярызмамі называюць «словы і звароты, спецыфічныя для рознага роду справаводчай перапіскі і дакументацыі», адзначаючы іх заканамернасць і дарэчнасць у адпаведным кантэксце і дапускаючы выкарыстанне такіх слоў і зваротаў па-за афіцыйна-справаводчым стылем толькі з пэўнай матывацыяй — іроніі, пародыі, маўленчай характарыстыкі [13, с. 7; 1, с. 37; 25, с. 19 і інш.].

Другія ж канцылярызмамі лічаць гатовыя, узнаўляльныя словы і выразы, ужытыя ў жывым маўленні або ў мастацкай літаратуры без спецыяльнага стылістычнага задания [16, с. 100; 21, с. 28, с. 182; 24, с. 61 і інш.]. Паводле такога меркавання, тэрмін канцылярызм дарэчны толькі адносна стандартызаваных паўтаральных устойлівых выразаў, ужытых за межамі афіцыйна-справаводчага функцыянальнага стылю.

Адносна азначэння іншых тэрмінаў, якімі называюцца гатовыя ўзнаўляльныя адзінкі (штамп, клішэ, стэрэатып і пад.), і ацэнкі іх выкарыстання можна вылучыць такія падыходы:

  1. Тэрміны не дыферэнцыруюцца, ацэнка адмоўная.

Такі падыход адлюстраваны, напрыклад, у «Слоўніку лінгвістычных тэрмінаў» В. С. Ахманавай: «Клішэ (штамп) — збіты, шаблонны, стэрэатыпны выраз, які механічна ўзнаўляецца або ў тыповых маўленчых і бытавых кантэкстах, або ў пэўным літаратурным напрамку, дыялекце і да т. п.» [3, с. 197].

  1. Тэрміны не дыферэнцыруюцца, ацэнка станоўчая адносна ўжывання ў афіцыйна-справаводчым стылі, адмоўная — адносна іншых сфер іх прымянення: «аб’ектыўна штампы выступаюць у дзвюх розных функцыях. У першай з іх — гэта неабходны элемент маўлення, там, дзе яго галоўнай асаблівасцю з’яўляецца паўтарэнне некаторых слоўных клішэ, якія забяспечваюць дакладнасць і адназначнасць разумения, традыцыйнасць ужьтвання. Гэта адносіцца, напрыклад, да галіны афіцыйных зносін — да канцылярскага, дзелавога маўлення, да юрыдычнай сферы… У другой сваёй функцыі або ролі штампы выступаюць як з’ява стылістычнай дэфектнасці. [Штампы]… выходзячы за межы свайго афіцыйнага ўжытку, успрымаюцца як недарэчныя…» [24, с. 60-61].
  2. Тэрміны не дыферэнцыруюцца, ацэньваюцца як функцыянальна абумоўлены сродак: «Маўленчыя штампы дзелавога стылю… — вынік заканамернага развіцця, аб’ектыўная маўленчая неабходнасць» [4, с. 33]; «… штампы і стэрэатыпы ў пэўных галінах чалавечай працы і чалавечых адносін не могуць быць нічым замененыя» [8, с. 204]; «Афіцыйны стыль вызначаецца вялікай колькасцю стандартных сродкаў-канцылярскіх штампаў, гэта значыць устойлівых зваротаў, якія паўтараюцца пры апісанні аднолькавых сітуацый, абазначэнні пашыраных паняццяў…» [14, с. 12]; «працэс стандартызацыі мовы… выяўляедца ў шырокім выкарыстанні гатовых, трывала замацаваных у мове лексічных адзінак, штампаў» [23, с. 37].

У апошні час усё болыд выразна акрэсліваецца тэндэнцыя да ўпарадкавання гэтых тэрмінаў, якая выявілася не толькі ва ўдакладненні сфер прымянення гатовых маўленчых адзінак, але і ў дыферэнцыяцыі саміх назваў гэтых адзінак і ў іх сэнсавым напаўненні. За матывавана ўжыванымі ўстойлівымі адзінкамі, якія з’яўляюцца канструктыўнымі тэкставымі элементамі, замацаваліся тэрміны клішэ, моўныя стандарты: «Ад моўных штампаў варта адрозніваць моўныя стандарты. Моўнымі стандартамі (клішэ) называюцца гатовыя выразы, што ўзнаўляюцца ў маўленні, падобна фразеалагізмам, і выкарыстоўваюцца ў многіх функцыянальных стылях (навуковым, афіцыйна-дзелавым, часткова ў публіцыстычным)» [27, с. 85]. Падобныя азначэнні стандартызаваных моўных адзінак дадзены Н. С. Васільевай [5, с. 159], Н. Н. Івакінай [12, с. 27], Т. В. Мацвеевай [16, с. 400-401] і інш.

Тэрмінам штамп усё часцей у лінгвістычнай літаратуры абазначаецца не любы ўстойлівы выраз, а толькі той, які страціў пачатковы сэнсавы змест у выніку частага ўжывання. Штампамі лічаць слоўнае выяўленне беднасці мыслення, няўмення дакладна выказваць свае думкі [13, с. 7-9]. Ужыванне такіх устойлівых маўленчых адзінак атрымлівае негатыўную ацэнку.

Некаторыя даследчыкі звяртаюць увагу на хісткасць і няпэўнасць межаў паміж паняццямі штамп і клішэ. Часам нават адны і тыя ж (або вельмі блізкія па структуры) рэгулярна ўжывальныя ўстойлівыя формулы адны даследчыкі адносяць да штампаў, называючы іх «казённымі зваротамі» [20, с. 15-16], а другія — да стандартызаваных адзінак, якія выконваюць пэўныя камунікатыўныя функцыі ў тэксце [19, с. 72, 73].

Для ўдакладнення паняційных межаў гэтых тэрмінаў можна на падставе разнастайных азначэнняў, якія прыводзяцца ў лінгвістычнай літаратуры, супаставіць характарыстыкі клішэ і штампа па такіх параметрах, як дакладнасць, функцыянальнасць, стылістычная маркіраванасць, роля ў маўленні, ацэнка адрасата. Адрозненні паміж гэтымі маўленчымі з’явамі паспрабуем прадставіць у табліцы.

Супастаўленне характарыстык клішэ і штампа

Асноўныя параметры Клішэ Штамп
Дакладнасць Лаканічнае, дакладнае, адназначнае выказванне думкі Шматслоўнае, недакладнае выказванне думкі
Функцыянальнасць Наяўнасць функцыянальнасці (неабходны канструктыўны элемент) Страта камунікатыўных функцый
Роля ў маўленні Эканомнае выяўленне думкі, паскарэнне інфармацыйнага абмену Зацямненне сэнсу выказвання; засмечванне маўлення
Стылістычная маркіраванасць Стылістычна нейтральны маўленчы сродак Стылістычна афарбаваны маўленчы сродак
Адносіны адрасата Не выклікае негатыўных адносін адра­сата Выклікае негатыўныя адносіны
Прычыны ўзнікнення Высокая частотнасць аднатыпных маўленчых сітуацый Нізкая маўленчая культура

Штампаванае маўленне часцей за ўсё сустракаецца ў сродках масавай інфармацыі. Штампы пранікаюць і ў афіцыйна-справаводчую сферу. Аднак тут гэта з’ява больш рэдкая. Яны могуць з’явіцца, напрыклад, у прафесійным маўленні юрыстаў як вынік ужывання збыткоўных элементаў. Даследчыцца Н. Н.Івакіна юрыдычнымі штампамі лічыць словазлучэнні накшталт уголовное дело по обвинению, дзе слова по обвинению лішняе, бо ёсць слова уголовное [12, с. 28].

Агульнымі рысамі як для клішэ, так і для штампаў з’яўляюцца іх паўтаральнасць і ўзнаўляльнасць, аднак гэтыя рысы маюць рознае выяўленне.

У адносінах да афіцыйна-справаводчага стылю справядлівым уяўляецца выказванне, што «клішэ — гэта памочнік таго, хто складае і чытае дакумент; штамп жа— шкоднік для таго, хто піша і гаворыць» [12, с. 27].

Як сінанімічныя да тэрміна клішэ ў літаратуры ўжываюцца і назвы дзелавыя стандарты [4], моўныя стандарты [27; 28], стандартызаваныя адзінкі [19], стандартныя маўленчыя зваротьі [25].

У некаторых даследаваннях устойлівыя звароты афіцыйна-справаводчага стылю называюць фразеалагізмамі на падставе агульнай уласцівасці фразеалагізмаў абазначаць штосьці цэласнае па сэнсе. Пры гэтым робіцца агаворка гіра адсутнасць вобразнасці, экспрэсіўнасці такіх адзінак у параўнанні з фразеалагізмамі мастацкай літаратуры і публіцыстыкі [22, с. 59-60].

На наш погляд, адносна ўстойлівых узнаўляльных адзінак у мове заканадаўства мэтазгодна выкарыстоўваць тэрмін юрыдычныя клішэ. Як сінанімічныя да гэтага тэрміна ўспрымаюцца намі назвы стандартызаваныя маўленчыя адзінкі (звароты, сродкі), устойлівыя юрыдычныя формулы.

На фоне даволі шматлікіх даследаванняў па спецыфічных асаблівасцях мовы заканадаўства [6; 7; 26; 20 і інш.] юрыдычныя клішэ як лінгвістычны феномен — малавывучаная з’ява. Акрамя таго, што няма адзінства поглядаў у вызначэнні паняцця, недастаткова распрацавана тэрміналогія, адсутнічае і навукова абгрунтаваная методыка даследавання. У беларускім мовазнаўстве клішэ афіцыйна-справаводчага стылю разглядаюцца пераважна ў агульным плане ў навучальных дапаможніках па стылістыцы.

Выявіць у заканадаўчых тэкстах клішыраваныя, або стандартызаваныя, адзінкі дапамагаюць такія іх асноўныя катэгарыяльныя прыкметы, як узнаўляльнасць і ўстойлівасць. Пад узнаўляльнасцю разумеем рэгулярнае (частотнае) выкарыстанне ў маўленні ў выглядзе гатовых моўных адзінак. Устойлівасць праяўляецца ў адназначнай адпаведнасці маўленчай адзінкі і абазначанай ёй рэаліі [10, с. 115-116].

Удакладніць паняційную сферу тэрміна маўленчыя клішэ можна і параўнаўшы класіфікацыі гэтых стандартызаваных моўных сродкаў. У лінгвістычнай літаратуры існуюць розныя класіфікацыйныя падыходы. Пры групоўцы паводле сферы ўжывання выдзяляюцца клішэ, замацаваныя за пэўным стылем або жанрам: газетныя, навуковыя, размоўныя, афіцыйна-справаводчыя [16, с. 400-401]. Клішэ пэўнага стылю ў сваю чаргу класіфікуюць паводле іх функцыі ўтэксце, лексіка-граматычнай суаднесенасці, тэматычнай прыналежнасці.

Разгорнутая функцыянальная класіфікацыя стандартызаваных моўных сродкаў навуковых тэкстаў прыводзіцца Н. Н. Пярчаткінай, якая аб’ядноўвае клішэ ў чатыры асноўныя групы: клішэ з функцыяй намінацыі, канкрэтызацыі, сувязі і ацэнкі. Да клішэ з функцыяй намінацыі даследчыца залічвае адзінкі тэрміналагічнага характару як аднаслоўныя, так і складаныя (компьютер, энергия взаимодействия частиц). Кожную з астатніх трох груп стандартызаваных адзінак нетэрміналагічнага характару Н. Н. Пярчаткіна ў сваю чаргу дзеліць на падгрупы ў залежнасці ад другарадных функцый, або субфункцый. Напрыклад, сярод клішэ з функцыяй канкрэтызацыі вылучае пятнаццаць падгруп: 1) тлумачэнне (в смысле, в том числе); 2) азначэнне (так называемый, указанный)-, 3) час {в настоящий момент) і г. д. [19, с. 70-73]. На нашу думку, не ўсе прыведзеныя прыклады можна залічваць да стандартызаваных адзінак. Не зразумела, у чым выявілася стандартызаванасць, напрыклад, намінацыі камп’ютар. У цэлым жа класіфікацыя адметная поглядам на тэрміны як на стандартызаваныя моўныя адзінкі.

В. М. Багуслаўскі выдзяляе пяць асноўных разнавіднасцей тыповых узнаўляльных адзінак афіцыйнага стылю: 1) словы, якія абазначаюць чалавека або ўстанову паводле ролі ці функцыі, якую яны выконваюць у афіцыйных зносінах (работодатель,разработчик)’, 2) словы, ужываныя ў спецыфічным значэнні (дело‘падборка дакументаў’); 3) словы, што з’яўляюцца «строевыми» для дзелавога маўлення (с целью, в связи); 4) тыповыя звароты дзелавога маўлення (показатель качества)’, 5) тыповыя формулы (имея в виду). Даследчык робіць агаворку, што прыведзеная ім класіфікацыя не з’яўляецца вычарпальнай [4, с. 35].

Н. Н. Івакіна ў склад клішэ ў юрыдычным маўленні ўключае: устойлівыя прэдыкатыўныя адзінкі (расследованиемустановлено), сінтаксічныя дзеяслоўна-іменныя канструкцыі (признать потерпевшим), лексічныя стандарты. У складзе лексічных стандартаў выдзяляюцца складаныя тэрміны (уголовное дело) і фіксаваныя іменныя канструкцыі (в присутствии, с участием). Даследчыца групуе клішэ і паводле іх камунікатыўных функцый у тэксце працэсуальнага акта, вылучаючы адзінкі, якія: называюць асоб, што склалі дакумент і ўдзельнічалі ў працэсуальных дзеяннях (народный суд в составе)’, указваюць прычыны працэсуальных дзеянняў (в со­ответствии с требованиями статьи)’, называюць працэсуальныя дзеянні (провел обыск)’, матывуюць складанне пэўнага акта (руководствуясь статьей) і інш. [12, с. 27-28].

Н. В. Алонцава, аналізуючы мову дыпламатычных тэкстаў, вылучае тры трупы станадартызаваных адзінак, называючы іх лексіка-граматычнымі разрадамі (ЛГР): іменныя, вербальныя і фразавыя. У склад іменных уключаюцца словазлучэнні: а) «назоўнік+назоўнік» (ликвидация дискриминации)’, б) «назоўнік+прыназоўнік+назоўнік» (акт о присоединении)’, в) «прыметнік+назоўнік» (основные свободы). У вербальныя ЛГР, паводле гэтай класіфікацыі, уваходзяць словазлучэнні з дзеясловам у якасці апорнага кампанента (делать оговорки) [2, с. 11-12]. Мяркуючы па прыкладах, у фразавыя ЛГР даследчыца ўключыла як словазлучэнні (согласились о нижеследующем), так і прэдыкатыўныя адзінкі (настоящая Конвеция вступает в силу), не падзяляючы іх на асобныя падгрупы. Напэўна, словазлучэнні накшталт согласились с нижеследующем можна было б аднесці да вербальных ЛГР, а станадартызаваныя лінгвістычныя сродкі на ўзроўні сказа вылучыць у асобны разрад.

Як вынікае з разгледжаных вышэй класіфікацый, адны даследчыкі моўнымі стандартамі лічаць толькі звышслоўныя адзінкі, называючы іх гатовымі выразамі [28, с. 58]; гатовымі ўстойлівымі зваротамі [12, с. 27]; гатовымі выразамі, што ўзнаўляюцца ў маўленні, подобна фразеалагізмам [27, с. 85]; устойлівымі зваротамі, якія часта ўзнаўляюцца ў пэўных тыповых умовах [16, с. 103].

Іншыя — уключаюць у іх склад і асобныя лексемы [4; 19; 2]. Н. Н. Пярчаткіна, напрыклад, залічвае да стандартызаваных адзінак тэрміналагічнага характару навуковага стылю такія, як речь, язык, система, опыт, количество, температура, вещество [19].

На нашу думку, да стандартызаваных тэрміналагічных адзінак варта адносіць толькі ўстойлівыя складаныя тэрміны тыпу крымінальная адказнасць, іскавая заява, судовая спрэчка. Стандартызаванасць такіх тэрмінаў якраз і абумоўлена тым, што назоўнікі ў гэтых спалучэннях набываюць монасемічнасць, дзякуючы менавіта іх спалучэнню толькі з пэўнымі адпаведнымі ўдакладняльнымі прыметнікамі. Такія тэрміны становяцца непадзельнымі, устойлівымі. А гэта ў сваю чаргу абумоўлівае іх выкарыстанне не ў любой маўленчай сітуацыі, як можна было б ужываць без азначэнняў словы адказнасць, заява, спрэчка, а толькі ў тыповай, стандартнай маўленчай сітуацыі.

Выпрацоўка спецыфічных для заканадаўства лінгвістычных сродкаў сучаснай беларускай мовы, у тым ліку і ўстойлівых канструкцый, пачалася ў 20-я гг. XX ст. Мэта нашага даследавання — прасачыць асаблівасці стварэння і ўжывання гэтых сродкаў. Устойлівыя юрыдычныя формулы мы выяўлялі ў зборы законаў БССР за 1921-1924 гг., аб’яднаных у выданні пад назвай «Чынныя законы БССР за 1921-1924 гг., апроч выданых у 1924 г. палажэньняў аб цэнтральных і мясцовых органах» (1927), «Кодэксе законаў аб шлюбе, сям’і і апецы БССР» (1927), Канстытуцыі БССР (1927) і афіцыйным перыядычным выданні «Сабраньне законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага Ураду Беларускае Сацыялістычнае Савецкае Рэспублікі» за 1925 г. Выбар заканадаўчых дакументаў не быў выпадковым: нас цікавілі выдадзеныя паралельна на беларускай і рускай мовах, паколькі параўнанне аднатыпных двухмоўных тэкстаў у значнай меры дапамагае ацаніць лінгвістычную вартасць іх асобных элементаў.

Улічваючы вопыт даследчыкаў у сістэматызацыі стандартызаваных моўных сродкаў розных стыляў, а таксама спецыфіку даследаванага намі лінгвістычнага матэрыялу, лічым мэтазгодным згрупаваць выяўленыя юрыдычныя клішэ наступным чынам.

  1. Устойлівыя прэдыкатыўныя адзінкі: асоба… мае права прасіць (КЗаШ, арт. 32)*, зацікаўленая старана мае права патрабавацъ (КЗаШ, арт. 34), постанова суда належьщъ выпаўненьню (СЗІЗ, № 29, с. 3), правы і абавязкі грунтуюцца (на) (КЗаШ, арт. 37), правы і абавязкі… рэгулююгща (КЗаШ, арт. 21), пытанъпе вырашаецца (у агульнаіскавым парадку) (КЗаШ, арт. 58), справа поднята (КЗаШ, арт. 14), судзъдзя робіць постанову (СЗІЗ, № 29, с. 9) і інш.

2. Устойлівыя словазлучэнні:

  • дзеяслоўна-іменныя:

а) беспрыназоўнікавыя: абавязваица парукаю (КЗаШ, арт. 127), абскардзіць постанову (КЗаШ, арт. 110), апратэстоўваць угоды (КЗаШ, арт. 125), браць шлюб (КЗаШ, арт. 4), даводзіць права (43, с. 3), дастаць дазвол (КЗаШ, арт. 124), дасягнуцъ шлюбнага веку (КЗаШ, арт. 12а), зацьвердзіць палажэньне (СЗіЗ, № 29, с. 9),ужыць амністыю (43, с. 9) і інш.;

б) прыназоўнікавыя: вызваліць ад адбыванъня кары (43, с. 17), назіраць за выпаўненьнем (СЗіЗ, № 31, с. 21), знаходзіцца под ведамам (43, с. 16), належацъ да кампетэнцыі (К-27, арт. 45), падаць на зацверджанъне (43, с. 4), прызнацъ за абавязак (К-27, арт. 13), уваходзіць у (дагаворна-маёмасныя) адносіны (КЗаШ, арт. 24), увесьці ў сілу (КЗаШ, арт. 1) і інш.

  • іменныя:

а) беспрыназоўнікавыя: адбыванъне кары (43, с. 9), бранъне шлюбу (КЗаШ, арт. 30), вырашэнъне спрэчкі (КЗаШ, арт. 36), дача водпускаў (СЗіЗ, № 29, с. 2), заверка зьдзелак (СЗІЗ-25, № 31, с. 15), неправадзейнасъць шлюбу (КЗаШ, арт. 12), падняцьце спраў (КЗаШ, арт. 94), права ўласнасьці (43, с. 12), скасаваньне шлюбу (КЗаШ, арт. 29), тэрмін кары (43, с. 9), устонаўленьне бацькоўства (КЗаШ, арт. 46), учыненьне расьследаванняў (СЗіЗ-25, № 31, с. 15) і інш.;

б) прыназоўнікавыя: выдаткі на ўтрыманьне (КЗаШ, арт. 116), заяви аб бацькоўстве (КЗаШ, арт. 47), згоды паміж супругам і (КЗаШ, арт. 24), перашкода да шлюбу (КЗаШ, арт. 7), права на (вольны) выход (К-27, арт. 4), права на падняцьце спраў (КЗаШ, арт. 59), права наўтрыманьне (КЗаШ, арт. 25), сплата за шкоду (КЗаШ, арт. 135), угоды па адчужэньні маёмасьці (КЗаШ, арт. 125) і інш.

  • атрыбутыўна-іменныя: абавязковая постанова (СЗіЗ, № 31, с. 6), асобны закон (КЗаШ, арт. 49), асобны погляд (КЗаШ, арт. 13), асабовыя інтарэсы (КЗаШ, арт. 52), асабовая перапіска (КЗаШ, арт. 23), выбіральная камісія (СЗіЗ, № 31, с. 11), дзеяздолъная асоба (КЗаШ, арт. 107), дысцыплінарныя ўзьісканьні (СЗіЗ, № 31, с. 14), законная сіла (КЗаШ, арт. 16), народны суд (КЗаШ, арт. 15), неадкладнае выпаўненьне (СЗіЗ, № 29, с. 4), праўныя гарантыі (43, с. 12), службовая асоба (КЗаШ, арт. 1), супружныя адносіны (КЗаШ, арт. 23), трэцяя асоба (КЗаШ, арт. 24), шлюбны век (КЗаШ, арт. 4), юрыдычная асоба (СЗІЗ, № 31, с. 15), юрыдычнае значэньне (КЗаШ, арт. 23) і інш.

Значная частка такіх устойлівых спалучэнняў з прычыны монасемічнасці і наяўнасці дэфініцыі мае тэрміналагічны характар.

3. Устойлівыя канструкцыі з адыменнымі прыназоўнікамі: за выключэньнем (КЗаШ, арт. 93), на основах (супольнае ўласнасці) (КЗаШ, арт. 21), на грунце (пастановы) (СЗіЗ, № 29, с. 2), на падспшве (палажэньня) (К-27, арт. 4), на разьвіцьцё (пастановы) (43, с. 7), у адпаведнасьці з (К-27, арт. 15), па патробаваньні (К-27, арт. 36), у адносінах да (КЗаШ, арт. 24), у выпадку (патрэбы) (КЗаШ, арт. 134), у парадку (выданы загаду) (КЗаШ, арт.34) і інш.

Пералічаныя юрыдычныя формулы былі, па сутнасці, першай спробай іх утварэння ў заканадаўчых тэкстах новага перыяду. Выдадзены ў 1926 г. перакладны руска-беларускі слоўнік «Тэрміны права» правазнаўчую фразеалогію не ўключаў, што ў свой час спецыялісты-правазнаўцы характарызавалі як недахогі выпуску [18, с. 194]. Спецыфічныя для мовы закона ўстойлівыя выразы паступова выпрацоўваліся ў працэсе стварэння беларускіх заканадаўчых дакументаў. Галоўная роля ў апрацоўцы беларускага тэксту законаў, паводле слоў беларускага

* З прычыны рэгулярнай паўтаральнасці адзначаем месца толькі першай фіксацыі клішэ, для выданняў, дзе сабраны разнастайныя дакументы, — нумар старонкі, для Кодэкса законаў аб шлюбе і Канстытуцыі — нумар артыкула. Тут і ў далейшым у ілюстрацыйным матэрыяле захаваны правапіс і стыль арыгінала.

юрыста М. Гуткоўскага, належала Камісіі заканадаўчых праектаў прьт Савеце народных камісараў. «Гэта камісія не толькі займаецца перакладамі на беларускую мову законаў, принятых на расійскай мове, не толькі рэдагаваннем паданых на разгляд беларускіх неракладаў, але і самастойна пачынае складаць праекты законаў адразу на беларускай мове»* [9, с. 88].

Параўнанне паралельных беларуска- і рускамоўнага заканадаўчых тэкстаў паказвае, што складальнікі беларускага варыянта не імкнуліся да банальнага калькавання рускага арыгінала (што напэўна спрасціла б працу), а стараліся даступна для разумения радавога карыстальніка, разам з тым дакладна, недвухсэнсоўна і лаканічна перадаць змест дакумента.

Адным са спосабаў больш проста перадаць змест заканадаўчых дакументаў па-беларуску з’яўлялася сегментацыя выказвання:

При Под ’отделе Государственного Пры пад’аддзеле дзяржаўнай забясьпекі
Обеспечения под председательством дзейнічае міжустаноўная камісія па
Заведывающего Отделом Социального вызначэньні пэнсій і дапамог. Камісія гэта
Обеспечения или Заведывающего П/отделом складаецца з прадстаўнікоў ад вайсковага
Государственного Обеспечения действует ведомства, акружнога грашовага аддзелу,
Междуведомственная Комиссия по акружнога бюро профэсыянальных саюзаў
назначению пенсий и пособий из і Комітэту ўзаемнай дапамогі. Старшынёю
представителей от военного ведомства, камісіі з’яўляецца загадчык пад’аддзелу
Окружного Финансового Отдела, Окружного дзяржаўнай забясьпекі (СЗіЗ, № 30, с. 15).
Бюро Профсоюзов и Комитета Взаимопомощи  
(СЗиР, № 30, с. 15).  

Тут адной прэдыкатыўнай адзінцы рускага варыянта {комиссия действует) адпавядаюць тры ў беларускім (камісія дзейнічае, камісія складаецца, загадчык з’яўляецца старшынёю). Паўтарэнне асобных элементаў выказвання не павялічыла памер артыкула, а толькі ўдакладніла яго змест. Сутнасць артыкула сфармулявана з лагічнай паслядоўнасцю, што можна лічыць прыкладам імкнення да дасканаласці выкладу.

Аднак не заўсёды такі спосаб быў апраўданы, пра што сведчыць наступны прыклад:

Заявление о расторжении брака делается Заявы аб скасаваньні шлюбаў падаюцца
в органах ЗАГС в письменной или устной ў ворганы запісу актаў грамадзянскага
форме по месту жительства одного из становішча па месцы пражываньня аднаго
супругов (СЗиР, № 29, с. 7). зсупругаў. Заявы аб гэтым можна падаваць

у тсъмовай або славеснай форме (СЗІЗ, № 29, с. 7).

У гэтым артыкуле выдзеленая безасабовая канструкцыя з’яўляецца залішняй. Яна не мае сэнсавай нагрузкі, яе ўключэнне вядзе да страты лаканічнасці.

Як адзначаецца шмат у якіх публікацыях, у 20-я гг. XX ст. перад заканатворцамі ставілася задача выкладаць законы зразумелай для працоўных мае мовай. 3 гэтай мэтай нават прымаліся спецыяльныя ўрадавыя пастановы. Так што спрашчэнне выкладання законаў у беларускамоўным варыянце цалкам адпавядала патрабаванням часу. Аднак часцей за ўсё такія трансфармацыі адбываліся не на ўзроўні тэкетавых фрагментаў (артыкула або пункта артыкула ў дакуменце), а на ўзроўні словазлучэнняў.

Напрыклад, аргыкул 3 Пастановы Прэзідыума ЦВК БССР за 17 ліпеня 1922 г. сфармуляваны так:

Не обращенные к исполнению приговоры Ня выконваць тыя прысуды судовых
судебных учреждений и постановления административных органов, по коим наказание было определенолишение свободы или принудительные работы до одного года в исполнение не приводить (ДЗ, с. 18). устаноў і пастановы адміністрацыйных органаў па якіх былі вызначаны кары пазбаўленьне волі або прымусовыя работы да аднаго zodv. i якія не пачалі яшчэ выконваииа (43, с. 18).

* У гэты час у Заходняй Беларусі выдаваліся па-беларуску юрыдычныя дакументы ў перакладзе з польскай мовы, напрыклад, Канстытуцыя Польскай Рэспублікі 17 сакавіка 1921 г. і Закон аб польскім грамадзянстве 20 студзеня 1920 г. [15].

Звернем увагу на аднолькава выдзеленыя канструкцыі. Да спецыяльнага ўстойлівага выразу не обращенные к исполнению приговоры падабраны агульназразумелы адпаведнік прысуды, …якія не пачалі яшчэ выконвацца. Робіць лягчэйшым разумение артыкула і больш выразна акрэслівае яго сутнасць перанясенне з канца ў пачатак сэнсавызначальнай фармулёўкі з адначасовым яе спрашчэннем: в исполнение не приводить — ня выконвацъ. Аднак немагчыма не заўважыць, што такое спрашчэнне мела вынікам «разбурэнне» ўстойлівых фармулёвак, ужываных у рускім тэксце. Радзей за ўсё трансфармаваліся прэдыкатыўныя канструкцыі і атрыбутыўна-іменныя словазлучэнні. Найбольш часта «разбураліся» канструкцыі з адыменнымі прыназоўнікамі. Напрыклад, паэлементнае супадзенне ў беларускім і рускім тэкстах адзначана для 59 канструкцый з 83 выяўленых у тэксце Кодэкса законаў аб шлюбе, сям’і і апецы БССР (1927): при рассмотрении вопросов — пры разглядзе пытаньняў (арт. 53), при злостном уклонении — пры злосным ухіленьні (арт. 71), в случае необходимости — у выпадку патрэбы (арт. 134), на основании решенияна падставе пастановы (арт. 44) і інш. Для 24 канструкцый з адыменнымі прыназоўнікамі, або амаль для 30 %, у беларускім тэксце выкарыстаны адпаведнікі іншай структуры.

Часцей за ўсё рускія ўстойлівыя канструкцыі з адыменнымі прыназоўнікамі замяняліся ў беларускім тэксце на даданыя акалічнасныя сказы:

даданыя мэты: в ознаменование дня — каб адзначыцъ дзенъ (43, с. 9); в целях установления — каб устанавіць (43, с. 12); под страхом утраты — каб ня страціць (43, с. 22);

даданыя умовы: в случае несогласия коллегии — калі калегія ня згодна (К-27, арт. 49); в случае необходимости — калі гэта патрэбна (КЗаШ, арт. 103), в случае надобности — калі патрэбна (КЗаШ, арт. 137); при наличии юридического владельцакалі ёсць юрыдычны уладар (43, с. 3), при неисполнении обязательств — калі абавязкі не выконваюцца (КЗаШ, арт. 34); при отсутствии соглашения — калі няма згоды (КЗаШ, арт. 30); при наличии особого мнения — калі ёсьць асобны погляд (КЗаШ, дад. 2, арт. 12);

даданыя часу: по истечении срока — каліміне тэрмін (СЗіЗ, № 29, с. 3).

Даданымі сказамі замяняліся і некаторыя ўстойлівыя словазлучэнні. Даданы азначальны — замест атрыбутыўна-іменных словазлучэнняў: подотчетных учреждений — устаноў, якія даюць справаздачы, неподотчетных учреждений -устаноў якія справаздач не даюць (СЗіЗ, № 31, с. 15).

Дзеяслоўна-іменныя клішэ замянялі на даданы дапаўняльны сказ:

наблюдает за сохранением заработка — назірае за тым, каб захоўваўся заработок (СЗІЗ, № 31, с. 21).

Аднак часцей, чым сказ, да словазлучэння падбіраўся ў беларускім тэксце аднаслоўны адпаведнік.

Да дзеяслоўна-іменнага — дзеяслоў: ведет борьбу — змагаецца (СЗіЗ, № 31, с. 30), иметь целью — імкнуцца (СзіЗ, № 31, с. 27), оказывает содействие — дапамагае (СЗІЗ, № 31, с. 20; КЗаШ, арт. 96), подвергнуть аресту — арыштаваць (СЗІЗ, № 31, с. 25), подвергнуть немедленному аресту — неадкладна заарыштаваць (СЗІЗ, № 31, с. 25), не приводить в исполнение — не выконвацъ (43, с. 18), проводит/ведет учетпадлічае (СЗіЗ, № 31, с. 18), производить выборку — выбіраць (43, с. 11).

Да іменнага- назоўнік: лишение свободы — зьняволеньне (СЗІЗ, № 29, с. 2), оказание содействия — дапамога (СЗІЗ, № 31, с. 16), приведение в исполнение — выпаўненьне (СЗіЗ, № 31, с. 16) / выкананьне (43, с. 9, с. 18), осуществление избирательного права — удзельнічаньне ў выборах (СЗІЗ, № 31, с. 21), производство наблюдения — нагляданьне (КЗаШ, дад. 2, арт. 8), проиводство публикации — публикация (КЗаШ, арт. 21).

Ці страчвалі беларускамоўныя заканадаўчыя тэксты каларыт стандартызацыі з-за «разбурэння» часткі клішыраваных выразаў пры іх перакладзе з рускай мовы? Гэтага не адбывалася, паколькі традыцыйныя маўленчыя сродкі, трапляючы у заканадаўчы кантэкст, атрымлівалі неабходную стылёвую маркіраванасць. Створаныя на беларускамоўнай глебе канструкцыі, называючы тыповыя паўтаральныя сітуацыі, узнаўляліся як гатовыя маўленчыя адзінкі. Гэта значыць, што такія канструкцыі адпавядалі патрабаванням да стандартызаваных маўленчых сродкаў. Яны толькі набывалі новую форму, захоўваючы змест.

Іншая справа, што ў заканадаўчых тэкстах 20-х гг. XX ст. даволі пашыранай з’явай была варыянтнасць юрыдычных фармулёвак. Напрыклад, дзеяслоўна-іменнаму словазлучэнню карается штрафом адпавядалі караецца штрафам і накладаецца штраф:

Хулиганство карается штрафом (СЗиР, № 29, Хуліганства караецца штрафам (СЗІЗ, № 29, с. 17).
с. 17).  
Хранение неклейменых изделий из благородных За хавание неклеймаваных вырабаў з каштоўных
металлов карается штрафом (СЗиР, № 29, с. 18). мэталяў накладаецца штраф (СЗІЗ, № 29, с. 18).
Нарушение правил карается штрафом (СЗиР, № 29, За невыпаўненьне правіл накладаецца штраф (СЗІЗ,
с. 15). №29, с. 15).

Некалькі варыянтаў адзначана і для слова ведение ў выразе находиться в ведении/подлежать ведению/оставаться в ведении:

Лесные участки находятся в исключительном Лясныя ўчасткі знаходзяцца ў выключным веданьні
ведении (ДЗ, с. 21). (43, с. 21).
Луговые угодия находятся в ведении (ДЗ, с. 21). Лугавыя ўгодзьдзі знаходзяцца пад ведамам (43,
  с. 21).
Мельницы остаются в ведении (ДЗ, с. 21). Млыны застаюцца пад загадам (43, с. 1).
Ведению Всебелорусского Съезда Советов Да кампетэнцыі Усебеларускага Зьезду Саветаў
подлежат (К-27, ст. 25). належаць (К-27, арт. 25).

Розныя беларускія адпаведнікі мела і атрыбутыўна-іменнае словазлучэнне судебная защита:

Договоры пользуются судебной защитой (ДЗ, Дагаворы абараняюцца судом (43, с. 13).
с. 13).  
Право на судебную защиту (ДЗ, с. 14). Права на судовую абарону (43, с. 14).

Яшчэ некалькі прыкладаў варыянтнасці юрыдычных клішэ ў беларускіх заканадаўчых тэкстах: Рус. вправе требовать — бел. мае права дамагацца / мае права патрабаваць:

заинтересованная (СзиР, 29, с. 9); сторона вправе требовать зацікаўленая старана мае права дамагацца (СЗІЗ, № 29, с. 9);
заинтересованная (КЗоБ, ст. 34). сторона вправе требовать зацікаўленая старана мае права патрабаваць (КЗаШ, арт. 34).

Рус. в общеисковом порядке — бел. праз суд /у огульным іскавым парадку /у агульнаіскавым парадку:

Все вопросы разрешаются в общеисковом порядке Усе пытанні вырашаюцца праз суд (КЗаШ, арт. 35).
(КзоБ, ст. 35).  
Вопрос разрешается в общеисковом порядке (СЗиР, Пытаньне вырашаецца ў огульным іскавым парадку
29, с. 9). (СЗІЗ, № 29. с. 9).
Все споры разрешаются в обще-исковом порядке Усе спрэчкі вырашаюцца ў агульнаіскавым парадку
(КЗоБ, ст. 69). (КЗаШ, арт. 69).

Асабліва вызначаліся варыянтнасцю канструкцыі з адыменнымі прыназоўнікамі: В случае надобности (КЗоБ, ст. 137) — калі патрэбна (КЗаШ, арт. 137); в случае необходимости (КЗоБ, ст. 134) — у выпадку патрэбы (КЗаШ. арт. 134). За исключением президиумов городских советов (КЗоБ, ст. 93а) — за выключэнънем прэзідыумаў гарадзкіх саветаў (КЗаШ, арт. 93а); за исключением случаев (КЗоБ, ст. 106а) — апроч выпадкаў (КЗаШ, арт. 106а) і інш. Дакладнасць мовы заканадаўчых дакументаў патрабуе, «каб адна і тая ж думка заўсёды выказвалася пры дапамозе адных і тых жа радоў слоў, размешчаных адным і тым жа спосабам» [20, с. 14]. Натуральна, што варьтянтнасць фармулёвак супярэчыць стандартызацыі маўлення, яго ўніфікаванасці. А лінгвістычныя заганы ў мове закона могуць прывесці да памылак пры яго прымяненні.

Такім чынам, юрыдычныя клішэ з’яўляюцца функцыянальна абумоўленымі кампанентамі заканадаўчых тэкстаў. Яны спрыяюць адназначнай фармулёўцы палажэнняў закона, спрашчаюць іх успрьтманне. Беларускія юрыдычныя клішэ пачалі выпрацоўвацца ў 20-я гады XX ст. пераважна праз пераклад з рускай мовы. Пры гэтым стваральнікі беларускіх заканадаўчых тэкстаў імкнуліся знаходзіць найбольш адэкватныя ўласнамоўныя сродкі выяўлення, зразумелыя не толькі спецыялістам, але і радавым карыстальнікам. Разнастайныя трансфармацыі, якія зведвалі ў працэсе перакладу арыгінальныя юрыдычныя формулы, не пазбаўлялі іх беларускія адпаведнікі каларыту стандартызаванасці. Разам з тым істотным недахопам пачатковага этапу стварэння юрыдычных клішэ з’яўлялася іх варыянтнасць.

Скарачэнні

К-27 (К-27) — Канстытуцыя (Асноўны закон) Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — Мінск: ЦВК БССР, 1927-58 с.

КЗаШ (КЗоБ) — Кодэкс законаў аб шлюбе, сям’і і апецы БССР у рэдакцыі, прынятай IV сесіяй ЦВК БССР VII склікання. — Мінск: Выд. выдавец. п/аддз. заканад. праектаў і кадыф. НКЮ, 1927. — 67 с.

СЗіЗ (СЗйР) — Сабранне законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага Ураду БССР. — Мінск, 1925. — № 29. — 19 с.; № 30. — 16 с.; № 31. — 52 с.

43 (ДЗ) — Зборнік чынных законаў БССР за 1921-1924 гады. — Мінск: Выд. Нар. камісарыяту юстыцыі БССР, 1927-302 с.

Літаратура

  1. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: вучэб. дапам. / У. В. Анічэнка [і інш.]; пад рэд. У. В. Анічэнкі. — Мінск: Універсітэцкае, 1992. — 254 с.
  2. Алонцева, Н.В. Лексико-грамматические особенности дипломатических текстов официально-делового стиля / Н. В. Алонцева // Вестник МГЛУ. Сер. 1, Филология. — 2003. — N° 11. — С. 7-15.
  3. Ахмаиова, О. С. Словарь лингвистических терминов / О. С. Ахманова. — 3-е изд. — М.: КомКнига, 2005. — 576 с.
  4. Богуславский, В. М. В защиту делового штампа / В. М. Богуславский // Русская речь. — 1968. — № 6. — С. 33-38.
  5. Васильева, Н. С. К вопросу о языковых клише / Н. С. Васильева // Язык и общество. Социолингвистические проблемы лексикологии: Межвуз. научн. сб. — Вып. 6. — Саратов: Изд.-во Сарат. ун-та, 1982. — С. 159-162.
  6. Вештарт, Г. Ф. Дзеепрыметнік у мове законаў / Г. Ф. Вештарт // Беларус. лінгвістыка. — 1988. — Вып. 34. — С. 65-68.
  7. Вештарт, Г. Ф. Лексіка-семантычныя асаблівасці мовы законаў: (на магэрыяле назваў асобы) / Г. Ф. Вештарт // Вес. Акад. навук БССР. Сер. грамад. навук. — 1988. — № 2. — С. 94-101.
  8. Головин, Б. Н. Основы культуры речи: Учеб. для вузов по спец. «Рус. яз. и лит.» / Б. Н. Головин. — 2-е изд., испр. — М.: Высш. школа, 1988. — 320 с.
  9. Гуткоўскі, М. Беларуская праўная тэрміналогія / М. Гуткоўскі // Працы Беларус. дзярж. ун-та. — 1927. — № 14-15. — С. 81-91.
  10. Дельская, Т. Ф. Речевой стереотип как функциональная единица / Т. Ф. Дельская // Значение и смысл слова: художественная речь, публицистика / под ред. Д. Э. Розенталя. — М.: Изд-во МГУ, 1987. — С. 109-117.
  11. Жураўскi, А. I. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы / А. I. Жураўскі. — Мінск: Навука і тэхніка, 1967. — Т.1. — 372 с.
  12. Ивакина, Н. Н. Клише и штампы в речи юриста / Н. Н. Ивакина // Советская юстиция. — 1990. — № 2. — С. 27-28.
  13. Иссерлин, Е. М. Официально-деловой стиль: Учеб. пособие по курсу «Стили рус. яз.» / Е. М. Иссерлин. — М.: Просвещение, 1970. — 41 с.
  14. Каўрус, А. А. Афіцыйна-дзелавы (афіцыйна-справавы) стыль / А. А. Каўрус // Беларуская мова: Энцыкл.; пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мінск: БелЭн, 1994. — С. 61.
  15. Кулеш, Г. I. Беларускамоўны тэкст Канстытуцыі Польскай Рэспублікі 17 сакавіка 1921 года як крыніца гісторыі афіцыйна-дзелавога стылю / Г. I. Кулеш // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 2006. — № 2. — С. 83-89.
  16. Матвеева, Т. В. Учебный словарь: Русский язык, культура речи, стилистика, риторика / Т. В. Матвеева. — М.: Флинта: Наука. 2003. — 432 с.
  17. Наркевіч. А. Новаўтварэнні і моўныя штампы / А. Наркевіч // Полымя. — 1990. — № 10. — С. 238-247.
  18. Окіншэвіч, Л. Да пытання пра беларускую юрыдычную тэрміналогію / Л. Окіншэвіч // Полымя. — 1928. — № 4. — С. 187-195.
  19. Перчаткина, Н. Н. Функции стандартизированных единиц в семантической организации текста / Н.Н. Перчаткина // Типология текста в функционально-стилистическом аспекте: межвуз. сб. науч. тр. / Перм. гос. ун-т; [Редкол.: О. И. Богословская и др.]. — Пермь: ПГУ, 1990. С. 65-74.
  20. Пиголкин, А. С. Основные особенности языка законодательства как особого стиля литературной речи / А. С. Пиголкин // Уч. зап. Всесоюз. научн.-исслед. ин-та сов. законодат. — 1972. — Вып. 26. — С. 3-20.
  21. Плещенко, Т. П. Стилистика и культура речи: учеб. пособие / Т. П. Плещенко, Н. В. Федотова, Р. Г. Чечет. — Минск: «ТетраСистемс», 2001. — 240 с.
  22. Рахмании, Л. В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов: учеб. пособие / Л. В. Рахманин. — 3-е изд., испр. — М.: Высш. школа, 1988. — 239 с.
  23. Салавянчык, Т. Пра мову службовых дакументаў / Т. Салавянчык // Роднае слова. — 2002. — № 5. — С. 37-39.
  24. Скворцов. Л. И. О канцеляризмах и штампах / Л. И. Скворцов // Русская речь. — 1982. — № 1. — С. 54-63.
  25. Столярова, Е. А. Стилистика русского языка (конспект лекций) / Е. А. Столярова. — М.: Приор-издат, 2004. — 160 с.
  26. Ушаков. А. А. Очерки советской законодательной стилистики: учеб. пособие / А. А. Ушаков. — Пермь: Изд-во Перм. ун-та, 1967. — 206 с.
  27. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка беларускай мовы: вучэб. данам, для фак. журналісгыкі / М. Я. Цікоцкі — 2-е выд. — Мінск: Універсітэцкае, 1995. — 294 с.
  28. Юрэвіч, А. К. Стылістыка беларускай мовы: вучэб. дапаможнік / А. К. Юрэвіч. — Мінск: Выш. школа, — 191 с.

 

Аўтар: Г.I. Кулеш
Крыніца: Весці Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі № 1. 2011 г. Серыя гуманітарных навук. Ст. 104-113.


Author:
A.I. Kulesh

Experience of creation of the legal cliche (on materials of the belarusian legislative texts in 20lb years of the xx century)

Legal clishe are functionally stipulated components of legislative texts. Their application makes the statement laconic, exact and monosemantic. The 20th years of the XX century were the initial period in creating the linguistic means of pedantic styles in the Belarusian language. The linguistic means of an official style have been created to a large degree on examples from the Russian language. But these patterns have been not translated from word to word: in most cases they have been in­terpreted to make for an ordinary user an easier understanding of the law written in Belarusian language. However the cre­ators of Belarussian legislative texts couldn’t avoid variations in legal clishe. The absence of uniformity in linguistic means of expression contradicted to the demand of exactness for similar situations; it might cause misunderstanding of legal principles and made the practical usage of law more complicated.