Пенсіённае забеспячэнне інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны побач з працаўладкаваннем і сацыяльным абслугоўваннем з’яўляліся важнымі ўмовамі стварэння рэадапцыйнага асяроддзя для франтавікоў, якія «раптам» аказаліся ў катэгорыі сацыяльна неабароненага насельніцтва. Пенсіяніраванне сярод іх займала значнае месца, паколькі важнасць праблемы вызначалася не толькі матэрыяльным, але і ідэйна-палітычным значэннем.
Пастановай СНК СССР ад 7 ліпеня 1945 г. народным камісарам саюзных рэспублік было дазволена прызначаць ваенаслужачым радавога складу, якія маюць званне яфрэйтар, павышаныя на 25 % пенсіі па інваліднасці. З 1 студзеня 1946 г. быў устаноўлены мінімальны памер пеней для ваенаслужачых радавога складу, якія сталі інвалідамі I групы ў выніку ранення, кантузій, калецтваў, атрыманых пры абароне СССР ці пры выкананні іншых ваенных абавязкаў ваеннай службы, або ў выніку захворванняў, якія былі звязаны з прыбываннем на фронце. Для супрацоўнікаў іншых сфер дзейнасці, якія не мелі сельскай гаспадаркі яна склала 300 р. ў месяц, меныны памер пенсіі — у 250 р. устанаўліваўся для грамадзян, звязаных з сельскай гаспадаркай. Той жа пастановай для ваенаслужачых радавога складу, якія сталі інвалідамі 1-й групы ў выпадку нешчаслівых здарэнняў, якія не былі звязаны з выкананнем воінскіх абавязкаў ці з прыбываннем на фронце, мінімальны памер пенсіі вызначаўся на 20 % ніжэй мінімальнага памера пеней, устаноўленай для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны [1, с. 54].
Аднак не ўсе інваліды вайны падпалі пад дзейнасць вышэйузгаданай пастановы. Многім з іх адказвалі ўатрыманні пеней па інваліднасці, асабліва ў адносінах да партызан і былых ваеннапалонных. Перагляд іх спраў пачаўся ў другой палове 1946 г. (Загад міністра сацыяльнага забеспячэння РСФСР ад 31 ліпеня 1946 г. «Аб пенсіях былым ваенаслужачым радавога, сяржанцкага і старшынскага саставу» у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў СССР ад 9 ліпеня 1946 г. «Аб пенсіях былым ваенаслужачым і іх сем’ям»), Калі быў прыняты новы нарматыўны акт, які датычыўся былых ваенаслужачых і партызан, якія сталі інвалідамі ці былі звольнены ў запас ці пасля выбыцця з партызанскіх атрадаў. Для атрымання права забеспячэння пенсій па інваліднасці разам з ваенаслужачамі такім катэгорыям неабходна было атрымаць заключэнне ўрачэбна-працоўнай экспертнай камісіі (УПЭК), якая павінна была прызнаць, што інваліднасць з’яўлялася следствам:
1) раненняў, кантузій ці калецтваў, атрыманых у баях пры абароне СССР ці пры выкананні абавязкаў ваеннай службы, ці захворванняў на фронце, такія, як раненні, кантузіі, калецтвы ці захворванні ў пеыяд знаходжання ў палоне;
нешчаслівых выпадкаў, ці захворваннямі, што не былі звязаны з выкананнем ваенных абавязкаў, але адбыліся падчас праходжання ваеннай службы.
Пенсіі па інваліднасці, выкліканыя вышэйўзгаданымі прычынамі, прызначаліся ў тым выпадку, калі ўрачэбна-працоўнай экспертнай камісіяй інваліднасць была прызнана не пазней як за 5 год са дня звальнення з радоў ваенаслужачых ці адбыцця з патызанскага атрада [2, арк. 58].
Пасля заканчэння вайны для прызначэння пенсій інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны па-ранейшаму патрабавалася прадастаўляць вялікую колькасць рознага рода падцвярджаючых дакументаў. Асноўнымі сярод іх сталі даведкі раенных ваенных камесарыятаў (РВК) з указаннем даты прызыву на ваенную службу, час знаходжання ў палоне і дата праходжання ў РВК воінскага пераўліка, а таксама былога воінскага звання. Для былых партызан — даведкі франтавога, беларускага ці цэнтральнага штаба партызанскага руху, штаба атрада ці звестак, якія былі атрыманы і адпавядалі матэрыялам з адпаведных архіваў з указаннем часу знаходжання дадзенай асобы ў партызанскім атрадзе, а таксама назву пасады і прычыну, па якой выбыў з атрада.
На збор неабходных дакументаў — перапіску і атрыманне даведак трацілася шмат часу, хаця па ўстаноўленаму парадку пенсіі павінны былі прызначацца з дня прыняцця рашэння УПЭК па атрыманню інваліднасці [1, с. 55]. З мэтай пазбегнуць далейшага павелічэння валакіты міністэрствам сацыяльнага забеспячэння БССР была распрацавана і даслана ўсім аблсабесам тлумачальныя пісьмы па пытанню парадка прымянення інструкцыі і пастановы Савета Міністраў СССР ад 9 ліпеня 1946 г. У ёй адзначалася, што ўсім асобам, якія былі звольнены ў запас па дэмабілізацыі, аднак мелі пры сабе рашэнні УПЭК аб прызнанні іх годнымі да нестраявой службы, пенсію павінны былі налічваць па катэгорыі «ваенаслужачыя», незалежна ад заканчэння пяцігадовага тэрміна з дня іх звальнення з радоў Савецкай Арміі па дэмабілізацыі. Аднак, дадзенае рашэнне мела сілу толькі пры ўмове, калі УПЭК устанаўлівала групу інваліднасці па захворванню, якое было ўказана ў рашэнні ваенна-урачэбнай камісіі. У такіх выпадках патрабавалася вызначэнне урачэбна-працоўнай экспертнай камісіяй прычынных сувязяў захворвання ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў СССР ад 9 жніўня 1946 г., калі ваенаслужачы быў звольнены з Савецкай Арміі па дэмабілізацыі, а у час службы ў войску не праходзіўасведчання УПЭК і не меў іх заключэння [2, арк. 71].
Такія меры значна спрасцілі вырашэнне спрэчных пытанняў па ўстанаўленню інваліднасці. Да прыкладу, пры разглядзе пенсійнай справы гр-на Пушкуна Пракофія Раманавіча, з вёскі Рэлькі Артукоўскага сельсавета, было ўстаноўлена шэраг захворванняў — сірынгаэмілія, ачаговыя сухоты лёгкіх і міякард і зафіксавана, што хваробы былі атрыманы на фронце. Між тым, ў пенсійнай справе не было ніякіх звестак і дакументаў медыцынскіх устаноў, якія маглі б падцвердзіць, што захворванне было атрымана ў перыяд праходжання вайсковай службы, а тым больш на фронце. У выніку, для высвятлення абставін было прынята рашэнне кіравацца інструкцыяным лістомі накіраваць грамадзяніна Пушкуна на абследванне УПЭК [3, арк. 9].
Яшчэ адным станоўчым вынікам стала тое, што зразумелае размежаванне прызначэння пенсій дало магчымасць больш поўна і дакладна арганізаваць улік, а значыць, І выплаты інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Так, за перыяд з 1 снежня 1947 г. па 1 снежня 1949 г. было ўлічана [3, арк. 119]:
Паказчыкі | 1 снежня 1947 г. | 1 снежня 1948 г. | 1 лютага 1948 г. | 1 снежня 1949 г. |
Усяго інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны | 11 497 | 10 758 | 10 288 | 10 242 |
I групы | 204 | 209 | 225 | 220 |
II групы | 4 076 | 3 196 | 2 456 | 2 436 |
III групы | 7217 | 7 353 | 7 607 | 7 586 |
За гэты перыяд Гомельскім аблсабесам былі выплачаны наступныя сумы пенсій і грашовых дапамог дадзенай катэгорыі грамадзян:
Паказчыкі | 1 снежня 1947 г. | 1 снежня 1948 г. | 1 лютага 1948 г. | 1 снежня 1949 г. |
Усяго інвалідам Вялікай Айчыннай вайны (у тыс. р.) | 11 405,8 | 16 739,9 | 15 595,0 | 17 012,0 |
Акрамя таго, у 1948 г. Гомельскім аблсабесам была праведзена суцэльная праверка ўсіх пенсійных спраў па пытанню правільнага прызначэння пенсій, што таксама, ў значнай ступені, зменшыла колькасць пераплат і недаплат інвалідам Вялікай Айчыннай вайны [3, арк. 119].
Такім чынам, праблема пенсіённага забеспячэння інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з’яўлася актуальнай і не страчвала сваёй надзённасці доўгі час пасля заканчэння вайны. Яе вырашэнне патрабавала нетолькі выпрацоўкі адпаведнай заканадаўчай базы і выдаткавання значных матэрыяльных сродкаў, але і напружанай працы ўрачэбна-працоўных экспертных камісій, якія займаліся прызначэннем пенсій па інваліднасці. Немалаважную ролю адыгрываў і дакладны ўлік грамадзян гэтай катэгорыі.
Літаратура
- Боле, Е. Н. Пенсионное обеспечение инволидов Великой Отечественной войны в военные и первые послевоенные годы / Е. Н. Боле // Воен.-ист. журн. — 2009. — № 6.
- Гомельскі архіў Гомельскай вобласці (ГАГВ). — Фонд 1214. — Воп. 4. — Спр. 2.
- ГАГВ. — Фонд 1214. — Воп. 4. — Спр. 25.
Аўтар: І.А. Марцынкевіч
Крыніца: Беларусь в современном мире: материалы V Междунар. науч. конф. студентов, аспирантов и молодых ученых, Гомель, 24 мая 2012 г. / М-во образования Респ. Беларусь, Гомел. гос. техн. ун-т им. П.О. Сухого; под общ. ред. В. В. Кириенко. – Гомель: ГГТУ им. П. О. Сухого, 2012. – 444 с. Ст. 45-47.