“Перамены, якія адбываюцца ў царкве, заўседы з яўляюцца следствам перамен ў палітычным жыцці,” – пісаў вядомы гісторык М.М. Нікольскі [1, с.240]. Дакладнасць гэтага сцвярджэння даказвае гісторыя праваслаўя на беларускіх землях у агульнасці, і на Мазыршчыне ў прыватнасці.
Да канца 18 ст. у Рэчы Паспалітай праваслаўнае насельніцтва складала толькі каля 10% ад усіх жыхароў дзяржавы (на Беларусі — каля 6-8%). На землях BKЛ захавалася толькі 50 праваслаўных прыходаў (усяго ў Рэчы Паспалітай — каля 300) [2, с.61]. Пераважалі каталіцкая і ўніяцкая цэрквы. Так, пачынаючы з 16 ст. у Мазырскім павеце былі толькі два праваслаўныя царкоўныя прыходы — Спаскі і Міхайлаўскі [3, с.60].
Карэнныя змены ў становішчы нраваслаўнай канфесіі на Беларусі адбыліся толькі пасля далучэння яе да Расіі, дзе праваслаўе было дзяржаўнай рэлігіяй.
27 сакавіка 1793 г. быў апублікаваны загад аб далучэнні былых польскіх абласцей да Расіі, у тым ліку і Мазырскага павета. З красавіка 1794 г. у Мазырскую акругу быў нрызначаны дабрачынны Пётр Міткевіч. У маі гэтага ж года большасць уніяцкіх нрыходаў была аб’яднана з праваслаўнаю царквою (Барбароў, Міхалкі, Скрыгалаўская Слабада, Сідзельнікі, Скрыгалаў, Мялешкевічы). Да 16 чэрвеня 1795 г. было аб’яднана 13 прыходаў. У 1839 г. Полацкі царкоўны сабор прыняў рашэнне аб канчатковай ліквідацыі царкоўнай уніі і далучэнні ўніятаў да праваслаўя. 12 лютага 1839 г. Полацкі сабор урачыста зацвердзіў складзены сакрэтным камітэтам саборны акт. Потым 14 сакавіка быў апублікаваны ўказ Сінода з пастановай “епископов, священство и духовные паствы так именовавшейся доныне греко-униатской церкви… принять в полное и совершенное общение и в нераздельный состав церкви всероссийския” [1, с.295].У беларускіх губернях была ўсталявана развітая єпархіальная структура. Мазыр і Мазырскі ўезд увайшлі ў склад Мінскай губерні. Сітуацыя ў рэлігійным жыцці змяняецца на карысць праваслаўя аб чым сведчаць матэрыялы “Апісанняў цэркваў і прыходаў Мінскай губерні”, якія складаліся амаль кожны год. Яны даюць уяўленне аб існуючых і новых храмах, колькасці прыхаджан мужчынскага і жаночага полу, зямельных уладаннях царквы. Так, па “апісаннях” 1883 г. у Мазыры і Мазырскім павеце дзейнічалі: Міхайлаўская праваслаўная саборная драўляная царква, Лазараўская могільная царква, Мікалаеўская прыходаў узнікалі на месцы каталіцкіх, ці ўніяцкіх храмаў. Напрыклад, з 1841 г. да Міхайлаўскай царквы адносіўся былы бернардзінскі цагляны касцел, Свята-Троіцкая царква на Кімбараўцы была перабудавана з каменнага касцела ў 1894 г., 5 верасня 1865 г. быў асвечаны новы сабор ў імя св.Архістраціга Міхаіла, які таксама будаваўся на месцы старэўшага бернардзінскага манастыра.
Адносіны да іншых канфесій залежалі ад палітычных абставін ў Расійскай імперыі. Асаблівую вастрыню міжрэлігійныя адносіны набываюць пасля паўстання 1863-1864 г.г. Наглядна гэта можна прасачыць на лесе Юравіцкага храма. Пабудаваны ен быў у 1715 г. іезуітамі. У 1773 г. там панавалі бернардзіны, потым капуцыны. Пасля 1832 г. касцел у Юравічах быў закрыты па ўказе Мікалая І, але праз дзесяць гадоў ен быў адчынены як прыходскі, а не фарны касцел. Паўстанне 1863-1864 г.г. мела вынікам закрыцце касцелаў і кляштароў на Беларусі. Падобны лес напаткаў і касцел у Юравічах. “1864 г. ноября 27 дня по распоряжению архиепископа Минского и Бобруйского Михаила от 19 ноября того же года каменный величественный Юревичский костел, построенный на жертвы православных, вместе с чудотворным образом Божьей матери приняты в православное ведомство и сделалось достоянием православия,» — так узнесла апісаны гэты пераход у «Апісанні цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі», 1879 г. [4, с.66]. Але факты сведчаць аб іншым. У 1864 г. праваслаўны епіскап Мінскі і Бабруйскі давеў да ведама Віленскага генерал-губернатара М. Мураўева, што духавенства гэтага касцёла пастаянна ўмешваецца ў справы праваслаўных. Генерал-губернатар запатрабаваў звесткі аб касцеле і пазіцыі яго святароў у паўстанні 1864г. Звесткі былі прадстаўлены ваенным начальнікам Мазырскага і Рэчыцкага паветаў. «Юрыдычных фактаў, — сцвярджаў ваенны начальнік, — аб прыняцці ксяндзамі ўдзелу ў мяцяжы хаця і няма, але чуткі прымушаюць сумнявацца ў іх палітычнай благанадзейнасці» [5, с.49].
Гэтага для Мураўева было дастаткова, каб 11 лістапада накіраваць Мінскаму губернатару прадпісанне закрыць касцел.Касцел быў закрыты 27 лістапада 1864г. Аб гэтых падзеях захаваліся ўспаміны тагачаснага вікарнага ксяндза Сянчыкоўскага. Вось як ен апісваў згаданыя вышэй падзеі: «У Юравічах я знайшоў роту салдат, якія на працягу чатырох часоў сякерамі секлі ў касцеле алтары, статуі 12 апосталаў і арган, які каштаваў 6 тыс. рублеў» [5, с.49]. У 1865г. храм быў асвечаны як праваслаўны. Урад выдататкаваў грошы на яго перабудову. Нават імператар Аляксандр II падараваў храму ікону св. князя Александра Неўскага.
Праваслаўныя традыцыі замацоўваліся і шляхамі аднаўлення гістарычнай памяці. Так, у 1897 г. у весцы Скрыгалаў была пабудавана цагляная капліца, прысвечаная да 400-годдзя гібелі ў гэтай весцы мітрапаліта Кіеўскага і Ўсяе Русі Макарыя. Макарый быў архімандрытам віленскага Свята-Троіцкага манастыра. У 1495 г. саборам епіскапаў праваслаўнай царквы ен быў “рукоположен” на пасаду мітрапаліта Кіеўскага і У сея Русі і вясной 1497 г. вырашыў наведаць Кіеў. Па дарозе ен спыняўся ў праваслаўных прыходах, правіў богаслужэнні.Такі прыпынак быў зроблены ў Скрыгалаве, але непадалёку апынуліся татары. Падрабязнасці трагедыі занатаваны ў Супрасельскім летапісе: “… В 1497 г. мая 1-го на шестой неделе посля Великага дня в понедельник безбожные перекопские татары убили преосвященного митрополита Киевского и Всея Руси архиепископа Макария. Вторглись они в нашу землю скрытно от всех и настигли его в селе Скрыгалове на реке Бчичь за пять миль от Мозыря, из бывших с ним одних убили, а других взяли в плен” [3, с.48-49].
Помнік захаваўся да нашых дзен, як і абеліск, пабудаваны ў той жа час ва ўрочышчы Падселіца на беразе старадаўняга рэчышча Прыпяці.
На пачатку 20 ст. пазіцыі праваслаўнай нарквы ў беларускіх губернях значна замацаваліся, аб чым сведчыў рост колькасці прыхаджан і праваслаўных храмаў, свяшчэннікаў, манахаў і іншых свяшчэнаслужыцеляў. Так, епіскап мінскі і тураўскі паведамляў мінскаму губернатару 1-га красавіка 1910 г. што: “Всех священнослужителей к январю 1910г. состояло на действительной службе 1219, в том числе 23 протоиерея, 571 священник, 56 диаконов и 569 псаломщиков. Православного народонаселения в епархии в 1909 г. было … 1741421 душа обоего пола, раскольников 10626 душ, а сектантов всего 72 души” [6, с.278]. Далейшае паведамленне дае падставу сцвярджаць, што аптымізм з нагоды колькасці вернікаў не вельмі абгрунтаваны: “Хотя православное население, за исключением обучающихся в школах, и представляет в громадном большинстве неграмотный народ, имеющий вообще самое смутное, туманное и неопределенное понятие о догматах святой православной веры, но тем не менее оно весьма религиозно” [6, с278].
Такім чынам, у XIX — пачатку XX ст. ст. рэлігійная сітуацыя на Беларусі і, у прыватнасці, у Мазыры змяняецца на карысць праваслаўя.
- Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000.
- Никольский М.Н. История русской церкви. -Мн.:Беларусь, 1990.
- Памяць. Мазыр. Мазырскі раён. — Мн.: Мастацкая литарягура. 1997.
- Памяць. Капінкавіцкі раён. — Мн.: Ураджай, 1999.
- Грыгор’ева В. Каталіцкае і праваслаўнае духавенства ў паўстанні 1863 г.//Беларускі гістарычны часопіс;— 1993. №3.— с. 46-50.
- Документы и материалы по истории Белоруссии (1900-1917 г.г.). — Т.ІІІ. — Мн.: Академия наук БССР, 1953.
Аўтар: І.М. Калбасіна
Крыніца: Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гомель, 20-21 мая 2004 г.): У 2-х ч.ч. Ч 1. / Гал. рэдактар А.А. Станкевіч. — Гомель: УА “ГДУ імя Ф.Скарыны”, 2004. — 272 с. Ст. 99-103.