Патамонімы Беларускага Палесся

0
121
Патамонімы Беларускага Палесся

Мэтай дадзенага артыкула з’яўляецца аналіз патамонімаў (назваў рэк) Беларускага Палесся на лексіка-семантычным узроўні. Аб’ектам даследавання выступае названы від гідронімаў басейна ракі Прыпяць у межах Гомельскай вобласці.

Як вядома, па тэрыторыі Беларусі працякаюць 20800 рэк. Іх назвы з усіх відаў гідронімаў — самыя старажытныя. Патамонімы менш за ўсё паддаюцца ўплыву часу, амаль не змяняюцца, а калі і ёсць змены, то яны ў значнай ступені зацямняюць іх першапачатковы змест і форму. Таму большасць найменняў буйных водных аб’ектаў да гэтага часу не ўстаноўлена, гіпатэтычна і выклікае ў даследчыкаў вялікую цікавасць.

Прыпяць — адна з трох буйнейшых рэк з воднай сеткі Гомельшчыны. Гэта правы прыток Дняпра, найболыны па плошчы і воднасці. Яна бярэ свой пачатак на Украіне, на паўночным захадзе ад Ковеля (Валынская вобласць), цячэ па тэрыторыі дзвюх абласцей нашай рэспублікі (Брэсцкай і Гомельскай) і зноў вяртаецца на сваю “радзіму”: упадае ў Кіеўскае вадасховішча. Аднак асноўная частка яе вадазбору знаходзіцца ў Прыпяцкім Палессі, якое характарызуецца нізінным рэльефам і вялікай забалочанасцю. На сучасны момант у яе басейне на Гомелынчыне захавалася каля 357 рэк і рэчак, хаця раней іх было значна болын. Да перыяду меліярацыйных работ гэта быў край шматлікіх і бяскрайніх балот, з амаль нерухомымі водамі рэк, з непраходнымі лясамі. У далёкім мінулым, як паказваюць даследаванні і антычныя карты грэкаў і рымлян, даліна Прыпяці была дном вялікага возера, “Герадотавага мора”, што знаходзілася далёка на поўначы ад Чорнага мора.

Наконт самой назвы ракі Прыпяць у даследчыкаў няма адзінай думкі. Лічыцца, што гідронім паходзіць ад славянскага “ннспадать”, гэта значыць, ‘прырака, прыток’ [12,188] або ад грэчаскага кораня “potamos” са значэннем ‘пакаты, рака’ [2,308]. Не выключана магчымасць паходжання ад ўсходнебалтыйскага тэрміна са значэннем ‘прыпаўднёвая’ [1, 131], аднак такое тлумачэнне, на думку У.М.Тапарова і А.М.Трубачова, не мае падставы [15, 219-220]. Заслугоўвае ўвагі меркаванне В.А.Жучкевіча, які прыводзіць лагічныя довады аб сувязі назвы са старажытнарускім і беларускім тэрмінам припечь — ‘пясчаны бераг ракі, які не зарос кустоўем, тое ж, што і пляж’ [2,308]. Бываюць выпадкі, калі загадку дапамагае вырашыць народная этымалогія. Семантыку назвы Прыпяць тлумачаць наступным чынам: гэта абрэвіятура словазлучэння прытокаў пяць (пры(токаў) пяць, тройчы па пяць). Рака Прыпяць мае сапраўды 15 асноўных прытокаў (9 левых і 6 правых) [10, 212]. Цікавым з’яўляецца разважанне А.Ф.Рогалева, які даволі пераканаўча дае лінгвістычнае тлумачэнне назве ракі, бачачы ў яе аснове і ў аснове назвы яе прытока Пціч старажытную частку пц, пьт, г. зн. “пят”, “пет”, “пат” (успомнім старую форму Припеть) са значэннем ‘пашырэнне, расцяканне, распаўсюджанне’ і прэфікс -пры- Такім чынам, Прыпяць — тая, што знаходзіцца побач з ракой Пет, пры Пцічы [11, 30-31]. Але Птпчь у дакументах ХУІ ст. мела яшчэ назву Бчпчь, таму папярэдняя гіпотэза выклікае сумненне. Семантыка формы Бчпчь чакае свайго даследавання, а назву Птпчь некаторыя мовазнаўцы суадносяць са словам “птнца” ці з балтыйскім putytis — птенец [2, 312].

А.Ф.Рогалеў, як бачна, з’яўляецца адным з тых даследчыкаў, якія частку -пры- лічаць славянскай прыстаўкай, аднак, на думку У.А.Ніканава, яна можа ўваходзіць у аснову [9, 443]. Тапаніміст даводзіць, што для высвятлення паходжання назвы беларускай ракі Прыпяць недастаткова кантэксту толькі ўсходнеславянскага кантынууму, тым больш, што ў межах Славіі ў яе ёсць родзічы і па структуры ў цэлым, і па асобных элементах: у Чэхіі гара Прппет (параўн. ст.руск. форму Прппеть), у гідраніміі іншых славянскіх зон — назвы рэк Гнілап’яць, Чарнапет, Іпапет, Яполоть [8, 342].

Большасць даследчыкаў храналагічна ўзводзіць назву да інд.-еўр. перыяду (*реі – ‘хутка рухацца’), але такое тлумачэнне супярэчыць дынаміцы гэтай ракі ў старажытнасці, якая тады мела і іншыя найменні. Уласна Прыпяццю называлася толькі яе сярэдняя частка ад Пцічы да ўпадзення ў яе ракі Ясельды, калі плыць па цячэнні. У вярхоўі яна мела назвы: Пірок, Стаход, Струмень. Стаход таму, што распадалася на некалькі рукавоў (рака са шматлікімі адгалінаваннямі, у “сто хадоў”). Варыянтная яе назва Струмень сведчыць аб дынаміцы ракі, якая цячэ ў забалочанай лясістай мясцовасці. Праўда, палескія народныя паданні сцвярджаюць, што назва Струмень была распаўсюджана ў Тураўскай зоне, г. зн., непасрэдна пасля ўпадзення Ясельды, таксама лясістай, з дрыгвянымі балотамі мясцовасці. У аснове назвы Пірок (у вярхоўі ад возера Любець да возера Нобель) вылучаецца частка, падобная на частку назвы Перга (“перт” са значэннем ‘дом, хата, лазня’). Перга мае варыянт Вялікая Бабровая Банька. Можна меркаваць, что і Пірок сведчыць аб калоніях баброў, якія пасяліліся ў вярхоўі ракі. 3 цягам часу назва Прыпяць распаўсюдзілася на ўсю раку [11, 30-31].

Мы зрабілі спробу як мага паўней прывесці тлумачэнні назвы ракі Прыпяць, аднак, як бачна, этымалогіі, што прапаноўваюцца даследчыкамі, гіпатэтычны і на сённяшні дзень.

Час ўзнікнення ракі таксама не ўстаноўлены. На рубяжы новай эры існавала Прыпяць, на Палессі жылі людзі, але антычнаму свету на той час факт іх існавання быў невядомы. Аб гэтым сведчаць старажытныя антычныя карты, на якіх на месцы Палесся адзначана бязмежнае мора.

Семантыка большасці рэк і рэчак басейна самой ракі Прыпяць з’яўляецца празрыстай. У адносінах семантыкі яны падзяляюцца на тыя ж групы, што і іншыя катэгорыі гідронімаў. Самай шматлікай з’яўляецца група патамонімаў адапелятыўнага паходжання. Яна, у сваю чаргу, мае амаль усе падгрупы, якія сустракаліся ў гелонімах, лімнонімах, але з рознай канцэнтрацыяй назваў. Сярод патамонімаў найбольш пашыраны ў якасці ўтваральных асноў тыя, што звязаны з асаблівасцямі мясцовага прыроднага ландшафту, прыроднакліматычнымі фактарамі. Гэта апелятывы луг, мясцовыя назвы балонне, займа (тое, што і заліўны луг), гара, груд (назвы ўзвышаных месц), даліна, ніз (назвы нізкіх месц), паляна, вынья ў гэтым жа значэнні (назвы роўных месц), роў, яма, мясц. загроб (тое, што і яма), зрэдку возера, заліў, крыніца, ручай, сажалка і вельмі прадуктыўна канава, рэчка ў разнастайных варыяцыях (рэхта, рэчкі, рэчышча, рака, рачыца, рэчыца, рачышча), адлюстроўваюць характар рэльефу (уюн), характар глебы, частка словаўтваральных асноў ўказвае на месцазнаходжанне воднага аб’екта: Цэнтральная (у цэнтры), Западная (западае ўбок), Сярэдняя рэчка, Ніжняя вдова, Падамлынне (пад млынам), Убарць (каля бору). Амаль усе гэтыя гідранімізаваныя назвы існуюць з азначальным кампанентам, у ролі якога можа выступаць: а) айконім (Мухаедаўскі канал, Лубенкаўская рака), б) антрапонім (Архіпавыя рэчкі, Харчанкоў канал), в) антанімічныя якасныя прыметнікі ‘новы — стары (Новая Убарць, Старая Убарць, якія ўказваюць на час узнікнення аб’екта), вялікі — малы (Малая рэчка, Вялікая рэчка), г) гідронім (Прыток Трэмлі). Некаторыя рэчкі маюць назвы- варыянты (Тур’я — Стрэлка, Казловы Дубок — Казлова рэчка, Усце — Усцірэчкі, Кора — Панская канава). У апошні час у выніку часта неапраўданых меліярацыйных работ большасць з іх, асабліва невялікіх, страцілі свае ўласныя назвы і ўзамен атрымалі ландшафтны тэрмін канава. Але такая з’ява можа прывесці да з’яўлення шматлікіх водных аб’ектаў з аднолькавай уласнай назвай, якая не змяшчае звестак пра гісторыю краю і яго жыхароў.

У аснову фларыстычных назваў патамонімаў пакладзены назвы такіх дрэў і кустоўяў, якія растуць звычайна на берагах вадаёмаў, поймах рэк мясцовага значэння. Самыя актыўныя — асіна, вольха, дуб, каліна, з раслін — крапіва. Бярозавыя назвы сустракаюцца рэдка (у дадзеным рэгіёне адзінкавы выпадак), гэта тлумачыцца тым, што бяроза любіць балотную глебу са стаячай вадой, таму амаль не ўжываецца ў назвах рэк і прадуктыўна выступае ў назвах балот і азёр. Такую з’яву можна наглядаць і ў іншых рэгіёнах, нават далёкіх ад даследуемага [13, 95]. Без змен, самі па сабе, фларыстычныя назвы ў якасці гідронімаў не існуюць, а звычайна далучаюць да сябе суфіксы альбо кампаненты- дыферэнты. На Гомелынчыне ў патамонімах гэтай групы вылучаюцца толькі суфіксы (гл. прыклады).

У астатніх падгрупах патамонімаў адапелятыўнага паходжання істотнага адрознення не наглядаецца. У назвах, якія адлюстроўваюць матэрыяльную культуру, ужыты пераважна тэрміны, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю палешукоў: нерат ‘невад’ (для лоўлі рыбы), чартала (прылада для апрацоўкі зямлі), млын (для яго працы выкарыстоўвалася рачная вада).

Адапелятыўныя ўтварэнні

  1. Назвы характарызуюць мясцовасць:

а) па асаблівасцях расліннага свету: асіна: Асінавіца (А); Асенка (Н); бяроза: Колак (калкі — бярозавае рэдкалессе [2, 168]) (Л.); Бярозавая* (Берозавая)* (М., Н); верас: Верасож* (Н); вольха: Альхоўка (П.); дуб: Дубава*, Дубеніца*, Казловы дубок* (Н); каліна: Калінаўка (М.); Калінка* (Н.); крапіва: Зыбіна Крапіўня, Крапіўная (П); крушына: Крушна (Ж.); мох: Махавішча (М.); свідзіна: Сведзь (К.); смолка, смалёўка (расліна): Смалоўка (А.); сукупнасць дрэў: Барок (М.); хвоя: Хвайкі (Файкі) (Ж.); чаромуха: Чаромха (К.); (Е.); ясень: Ясенец* (Есенец*); Ясянёўка (Ж.);

б) па асаблівасцях жывёльнага свету: бабёр: Бобрык (Бобрыч) (Ж., П.); бусел: Буслы (Ж.); бык: Бычок (П.); вуж: Вуж (Уж) (Н); жаўна: Жалонь (Жэлонь, Жылонь) (Е., Н); качка: Вутвоха (відавочна, што гэта назва аднакарэнная з назвай р. Вуць) (Ж.); конь: Канатопня* (Н); кулік, вадзяны дрозд: Арэса [5, 89-90; 2,271-272]; лань: Лань (Ж.); лебедзь: Лебедзь* (Лебядзь*) (Н); мядзведзь: Мядзвежы рог (Ж.); Медведок* (Н); птушка: Пціч [2, 312] (А., К., П); свіння: Свінавод (Ж., Л.); тур: Тур’я (К., X.); Тур (Туро, Тура) (М.); Тур’я (Стрэлка*) (Н);

в) па асаблівасцях акаляючага ландшафту і тапаграфіі: Лугавая, Пагонна (ад слова гонь ‘доўгі адрэзак’ [2, 294]), Убарць (Уборць) (мясцовасць каля бароў) (Е., Л., М., П); Цэнтральная рака (у цэнтры) (Е.); Быстры роў, Гарынь (Горынь) (назва паходзіць ад славянскага тэрміна гара: гарынь ‘узгоркавая ўзвышаная мясцовасць’ [там жа, 82-83]), Жыроўская яма, Загроб (мясцовае ‘яма’). Занівоцкі зарог, Кучы (горкі пяску), Перадоль, Прыпяць (Ж., К., М., Н, П); Сляпецкі роў (Ж.); Вінніца (паляна), Ненач (ненач у перан. знач. ‘землі, некрануты лес’ [там жа, 256]) (К., М.); Западная (западае ўбок), Роў, Убарць (Капішчанская) (Л.); Груд, Загроба, Закованка, Пагарэлле, Падамлінне, Палока, Сярэдняя рэчка (М.); Граніца*, Долінка*, Ныз (Ніз), Усце* (Усцірэчкі*), Ярашова даліна* (Н.); Балоння (луг), Верхняя вдава, В’юніца, Затон, Каіна даліна, Кора (Панская канава) (рэшткі лесу, карчы [14, 145]), Лапеха (лапы, лапеніцы ‘прабелы, плямы, няправільнай формы паляны, выгары’ [2, 195]), Лісікаў затон, Ніжняя вдава, Ператок (ператока ‘выпрамленне русла ракі’ [там жа, с. 287]), Тамба (П); Займа (пойма, заліўны луг [там жа, 130-131]) (X.).

  1. Назвы характарызуюць вадаём:

а) па форме: Крывуля (намінацыі з коранем крыв- тыпу Крываль, Крывуля сустракаюцца ў вялікай колькасці ў басейнах многіх рэк, у прыватнасці, Дняпра, Віслы, Одэра, Дуная. Толькі на Украіне такіх назваў налічваецца каля 160 [4, 23]) (Е.); Мядзвежы рог, Случ (ад слова «лука» [2, 352]), Стрэлка, Шыя (Ж.); Шыя (К.); Круглік, Маслаў рог, Павілістая (М.); В’юрок*, Жэрванок*, Крывец*, Плоска*, Стрэлка*, Турынска стрэлка*, Хамут* (Н.); Рог (X.);

б) па памерах: Брадок (А.); Тоня (пра глыбіню) (Е.); Бродзік, Малая рэчка (Ж.); Глыбокі прудок, Мелкі брадок (К.); Свірід (назва воз. Свір паходзіць ад фінскай асновы са значэннем «глыбокі» [8, 373]) (Л.); Брадок, Вялікая рэчка, Княжы брод, Лубянка малая, Хадавая (можна перайсці) (М); Глыбежаў*, Малая вада* (Н); Бальша, Бальшая Белаводка, Малая Белаводка (П.);

в) па стану паверхні: Зароснік (А.); Белая вада*, Касцеравец* (забруджаная адходамі, засмечаная) (Н); Бальшая Белаводка, Малая Белаводка, Муцель (П.);

г) па ступені забалочанасці: Балацянка (Е.); Гніліца (Ж.); Віць (віць — ‘сырое месца, багна’ [2, 52-53]) (К.); Муцвіца (Мутвіца) (Л., Н).

д)  па ступені абваднення: Макруха (Е.);

е) назвы па характэрных уласцівасцях: Серабранка, Неслаўка (А.); Слаўная, Скрыпка (Ж.); Святліца (Л.); Вясельшчына, Любінка (М.); Радунь* (Н.); Неслаўка (П.);

ж) па стану дна: Гравельная рэчка (Е.); Каменка (Ж.); Гразіва* (Грозліва)*, Ілля* (Іля*) (ад слова «іл»), Каменка* (Н.);

з) па часе ўзнікнення: Старік (Е.); Новая рэчка, Старая рака, Старыца (Ж.); Старая рака (К.); Новая Убарць, Старая Убарць (Л.); Старая (Старка) (М); Канатопская старуха* (Н.); Новая Арэса, Старая Арэса, Новая Канава, Старая канава, Старая Трэмля, Старуха, Старык (П.);

і) па тыпу воднага аб’екта: возерсг. Азяранская (Озеранска) (Ж.); заліў: Глушыца, Глушэц (Ж.); Глухая (П.); канава, канал: Канава (Е.); Канава (Конава) (Ж.); Жыдоўская канава*, Мухаедаўскі канал*, Канава*, Казённая канава* (Н.); Новая канава, Панская канава (Кора), Прыток Трэмлі, Старая канава, Харчанкаў канал (П); крыніца. Крыніцка (К., М.); Крынка (Н.); ручай: Раўчак (Е.); Полькаў раўчок (Н.); рэчка. Віша (У. М. Тапароў і А. М. Трубачоў сцвярджаюць, што гэта балтыйская назва і яе сэнсавае значэнне — ‘рэчка’ [15, 180], хаця, на нашу думку, не выключана магчымасць іншага паходжання. Рака Віша працякае па тэрыторыі Гомельскай вобласці (А., К., Св.). На Гомельшчыне тэрмін «віш» («вішар», «вішары», «вішарына») абазначае ‘топкае балота, на якім траву косяць па лёдзе’, варыянты гэтага тэрміна: «грузнае» (В.); «топкае» (Г.) [ 6, вып. 16, с. 133 (В.); с. 151 (Ж.); вып. 18, с. 115 (Б. -К); вып. 19, с. 111 (Г.); с. 128 (Е.); с. 150 (К.)], Параўн. б. Вішар (Б. -К), Вішанскае балота (Е.); б. Вішар, Вішы (К.); б. Вішар, воз. Вішаўскае (К.); 6. Вішар, заб. месца Вішы (П.); 3 усяго вышэй сказанага вынікае, што назва і р. Віша можа паходзіць ад тэрміна «віш» і ўказваць на ступень забалочанасці вадаёма; Гравельная рэчка, Рэхта (рэчка і рэхта адно і тое ж), Рэчка, Сугакоўская рэхта, Цэнтральная рака (Е.); Новая рэчка, Рэчышчэ, Старая рака (Ж.); Аляксандравыя рэчкі, Архіпавыя рэчкі, Ведрыч («ведрыч, ведрышча» — ‘рэчка з многімі астравамі, рукавамі [2, 45]), Віша Палеская (Віша) (гл. вышэй), Старая рака (К.); Вялікая рэчка, Малажоўская рака, Рачыца, Рэчышча, Сабініна рэчка, Скалодзінская рэчка, Лубенкаўская рака, Юроўская рака (М.); Казлова рэчка (Казловы дубок) , Рачышча (двойчы) (Н.); Рэчыца, Рэчышча (П.); сажалка: Сцвіга (В. А. Жучкевіч лічыць гэту назву скарачэннем ад Ставіга, у аснове якой стаў (сажалка) [2, 361] (Ж.); Вадаём, Глыбокі прудок (К.); Копанка, Копанкі (Н);

  1. Назвы характарызуюць асаблівасці вады ў вадаёме:

а) па дынаміцы: Быстры роў, Верацёнка, Вірка, Струмень (галоўнае рэчышча ў рэчцы) (Ж.); Быстра (Быстрая), Ціхаўка (М.); Ляска (П.); Струмень, Чэпліўка (падобныя назвы выкарыстоўваюцца ў тапаніміі для абазначэння непаваротлівасці [там жа, 400]) (X.);

б) па колеры: Рудзянка (А.); Ражава (Рожава) (Н.);

  1. Назвы адлюстроўваюць сацыяльныя з’явы:

г) матэрыяльную культуру: Нератоўка (ад нерат ‘невад’ [там жа, с. 266]) (А.); Чэрцень (Е., М., X.); Млінавіца*, Нератоўка, Целішча (Ж.); Валокі (К.); Ляснічая (ад слова «лясніцтва») (М.); Брус* (Брусейка*), Грэбля*, Кадаўбяшка*, Калодзеська валока*, Коломліна, Лавужа* (У лавужы*), Масток*, Млынавая*, Млынок*, Палеча*, Парня*, Перавал*, Перакоп*, Паддворная* (Н.); Млінавая, Косы роў, Роў (П.); Падамліна (ад млын) (X.);

д) духоўную культуру: Волхва (В.А. Жучкевіч схільны супаставіць гэту назву са старажытнарускім «волхвы» [2, 58] (Ж.); Свяціца (П.);

е) сацыяльную характарыстыку людзей: Княжы брод, Папоўшчына, Салдацкая (М.); Панская канава (Кора) (П.).

II. Аданамастычныя ўтварэнні

Аданамастычныя ўтварэнні складаюць назвы невялікіх рэчак, рачулак. Яны паходзяць у асноўным ад айконімаў (як сведчанне таму большасць суфіксальнага ўтварэння), радзей — ад антрапонімаў, уласна гідронімаў, этнонімаў (з асновай татарын, славяне, жыд).

Двухкампанентныя злучэнні пераважаюць сярод адантрапанімічных патамонімаў. У іх структуру ўваходзяць апелятывы, што ўказваюць на тып воднага аб’екта (у асноўным рака ў розных варыянтах: рэчка, рэчкі, рэхта, у адзінкавым выпадку — канал, яма), аб форме (Круг), аб характары зямной паверхні (даліна). У якасці дыферэнта выступаюць прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад уласных мужчынскіх імёнаў (зрэдку жаночых) і прозвішчаў апелятыўнага паходжання.

Аднакампанентныя назвы ўяўляюць сабой суфіксальныя ўтварэнні, дзе найбольш прадуктыўна выяўляюць сябе суфіксы -ав-, -ін-, -к-, -ск-. Сустракаюцца і выпадкі супадзення апелятыўных асноў і назваў (гл. групу адайканімічных утварэнняў). Паходжанне такіх аднайменных айконімаў растлумачана ў тапанімічнай літаратуры [П, 4].

  1. Ад антрапонімаў: Бялькевічава рэчка (А.); Сугакоўская рэхта (Е.); Бекава рэчка, Беркава рэчка (Беркова), Васільеўка, Жыроўская яма*, Маслоўская (Ж.); Аляксандравыя рэчкі, Архіпавыя рэчкі, Вялікі Турынец (ад уласнага імя Тур [2, 380]), Малы Турынец*, Дамашня (К.); Адамава, Кашкуроўская*, Малажоўская рака, Маслаў рог, Міхайлаўка, Сабініна рэчка, Сельчукоўская, Сцяпанава, Юроўская рака (М.); Валюськова*, Тураўскі круг*, Казлова рэчка* (Казлоў дубок)*, Сцепашкава Мытва*, Хведзейкава*, Шалыга* (Шылыга*), Ярашова даліна* (Н.); Аганіна, Зыбіна Крапіўня, Лісікаў затон, Медзвіна, Сідарава, Харчанкаў канал (П.); Салталка (В.А. Жучкевіч лічыць, што назвы Салтанаўка, Салтанішкі, Салтанаўшчына ўтвораны ад прозвішча Салтанаў [там жа, с. 333]) (X.).
  2. Ад айконімаў: Млынок (в. Млынок [там жа, 237]), Нараўлянка (г. Нароўля). У. М. Тапароў і А. М. Трубачоў прыводзяць гідронім Нароўля як варыянт Нараўлянкі [15, 197], аднак такая форма ў Е. і Н. раёнах, па тэрыторыі якіх працякае рачулка, цяпер не зафіксавана. Суфікс -янк-а- — найболын тыповы фармант для назваў невялікіх рэчак, якой і з’яўляецца Нараўлянка, параўнальна нядаўняга паходжання і мае памяншальнае значэнне. Першы варыянт (Нароўля) супадае з назвай пасялення, і тут цяжка сказаць, якая назва першасная. У старажытнасці людзі сяліліся па берагах рэк, рэчак. Нароўля размешчана на правым беразе Прыпяці, і Нараўлянка ўпадае ў Прыпяць амаль у цэнтры горада. Можна меркаваць, што ў тыя даўнія часы гэта рэчка (тады значна большая) іграла немалую ролю ў жыцці тагачаснага насельніцтва і па яе назве маглі назваць і само паселішча. З цягам часу яна абмялела, страціла сваю значнасць. Так з’явіўся другі варыянт назвы. На карысць гэтага гавораць тыя факты, што некаторыя гарады размешчаны на берагах буйных рэк пры злучэнні іх з малымі прытокамі, аднак назвы такіх аб’ектаў паходзяць менавіта ад назваў малых рэчак. Напрыклад, Полацк і Віцебск размешчаны на Заходняй Дзвіне, Пінск на Прыпяці, Чачэрск — на Сажы, але названы яны імёнамі рэчак, што ўпадаюць паблізу (адпаведна ад Палаты, Віцьбы, Піны і Чачоры) (Е., Н); Безымянка Востранская (Востранка, Остранская) (в. Востранка), Вароніна (в. Вароніна, назва вёскі паходзіць ад прозвішча або мянушкі [2, 60]), Палянская (в. Палянка), Слепецкі роў (в. Сляпцы) (Ж.); Віша (Палеская), Прудок (в. Прудок, у аснове назвы якой слова «пруд» [там жа, с. 311]); Хабенка (в. Хобнае) (К.); Капішчанская Уборць (в. Копішчы) (Л.); Лубенкаўская рака, Лубянка малая (в. Лубня), Мірабелка (в. Мірабеля), Млынок (в. Млынок, гл. Е.); Скалодзіна (Скалодзінская рэчка) (в. Скалодзін) (М.); Габрылееўка (в. Габрылееўка, патранімічнага паходжання), Канатопская старуха (в. Канатоп), Лісава (в. Лісава, паходзіць ад назвы жывёлы лісіцы, магчыма, ад прозвішча), Ліхавенка (в. Ліхавенка, патранімічнага паходжання), Мухаедаўскі канал (в. Мухаеды, з 1939 г. Кіраў) (Н).
  3. Ад гідронімаў: Свінаводка (р. Свінавод) (Л.); 3 Брусейкі* (р. Брусейка), Турынска стрэлка*, Стрэлка* (р. Тур’я) (Н.); Новая Арэса (р. Арэса), Прыток Трэмлі (р. Трэмля), Старая Арэса (П.); Прыпятка (р. Прыпяць) (X.);
  4. Ад этнонімаў: Татараўка (А.); Славечна (Славечня, Славешна, Славешня) (Е., Н); Жыдоўская (Жыдоўська) канава (Н.).

Патамонімы з няяснай семантыкай

Ветка (хутчэй за ўсё ўказвае на размяшчэнне гідроніма ў адносінах да галоўнага рэчышча, адгалінаванне), Трэмля (В. А. Жучкевіч прыводзіць думку У. М. Тапарова і А. М. Трубачова, якія супастаўляюць гэту назву з балтыйскай асновай trem, што ў літоўскай мове абазначае ‘возера’. Сам жа ён лічыць не менш верагодным трансфармацыю гэтай назвы са славянскіх асноў тыпу «стрэмкі» або «трымаць”[2, 377]) (А., К., П, М.); Батыўля (ёсць меркаванне аб паходжанні назвы ад імя ўрочышча [там жа, 91])) (Е.); Мытва (Мітва, Мутва) (Адны даследчыкі лічаць назву па паходжанні балтыйскай пры ўмове, што першапачатковай формай была Мітва [15, 197]); В. А. Жучкевіч дапускае магчымасць збліжэння сучаснай формы ў выніку пераасэнсавання балтыйскай са славянскай мыць або ад славянскай мытніца [2, 248-249]) (Е., М., Н); Навуць (рака бярэ пачатак у 3, 5 км на поўночны захад ад адыменнай вёскі [10, 194], і так як формы гідроніма і айконіма поўнасцю супадаюць, мы вымушаны ўстрымацца ад канкрэтнага заключэння) (Ж.); Абедаўка, Закаванка, Іпа (магчыма, ад фінскага huppu ‘прыжок’ [2, 147]), (К., М.); Охаўка (відаць, ад прозвішча) (К.); Лохніца (цяжка вызначыць, што з’яўляецца першасным: гідронім ці айконім Лохніца), Сверам’е (Л); Вадылянка, Міржэвіца (Мірлявіца) (назва, магчыма, мае падабенства з гідронімам Мерэя (Мірэя), які В. А. Жучкевіч па паходжанні схільны лічыць этнанімічным, [там жа, 229]), Ружын, Салакуча (Солокуча), (назва, відавочна, сведчыць аб жалезістых плямах на паверхні вады; параўн. бал. Салавіца — Браг; Салаў Брод — г. Ветка; бал. Сальнае (Сальное) — Е.; бал. Салатопка — Ж.; р. Салабута (Салабуцкае) — Карм.; р. Салакуча — М.; забалочанае месца Саламош, заліўны луг Саланейскае, р. Салапека (Салапіха) — П.; Сальнічка (Сальча) ва ўкраінскай гідраніміі, хаця не выключана магчымасць, што ў саставе назваў прыбалтыйска-фінская аснова salo — ‘лес, пушча’), Унія (М.); Буша*, Дрынь*, Жужэль*, Хана* (Ханка*, Ханя*) (мяркуецца, што назва іранскага паходжання з сэнсавым значэннем ‘калодзеж, крыyіца’ або ад апелятыва «хан» [15, 227]), Церасіца* (Церэсіца*), Цярэсіца* (Тэрэсіца*) (у басейне Дона ёсць рака Церса, п. пр. Мядзведзіцы; Э. М. Мурзаеў дапускае магчымасць паходжання гэтага гідроніма ад кіргізскай, алтайскай і узбекскай асновы церс ‘наадварот’. Ц.ркскае слова «терскей» абазначае ‘схіл гары’, які знаходзіцца ў ценю, паўночны, супрацьлеглы паўднёваму [7, 551]) (Н); Мутва (Мітва) (у дадзеным раёне I. Я. Яшкін трактуе геаграфічную назву як тэрмін са значэннем ‘канаўка з вадой’, ‘азярына [16, 116]. У гідроніме ж гэта мясцовае вымаўленне назвы Мытва, правага прытока р. Прыпяць. (Тлумачэнне назвы пададзена вышэй) (Н); Абіжанка, Вацірок, Матавінаўка, Пейса (Фейса), Салапіха (Салапека) (гл. меркаванні наконт р. Салакуча), Солап, Твісць (X/).

Старарэчышчы

Старых рэчышчаў рэк захавалася мала. Яны ў асноўным перасохлі, зрэдку запаўняюцца вадой ці зусім зніклі ў выніку розных прычын. У адносінах семантыкі назвы прадстаўляюць (часцей за ўсе адзінкавымі ўтварэннямі) тыя ж тыпы і падтыпы, што выяўлены ў іншых відах гідронімаў. Больш распаўсюджанай з’яўляецца група найменняў, якія характарызуюць вадаём па часе ўзнікнення. У значэнні ‘старое рэчышча ракі, водны рукаў’ ужыты апелятывы старарэчча, старарэчышча, старык, старуха, старушка, старыца. З такой жа семантыкай зафіксавана на Гомелынчыне лексема старына, хаця ў іншых мясцовасцях адзначаюцца іншыя наступныя значэнні: ‘месца, дзе раней быў населены пункт’, ‘даўняе месца пасялення вёскі, двара’, ‘поле сярод лесу’ [16, 180].

Лексема баба таксама сведчыць аб часе ўзнікнення вадаёма (старая, даўняя рэчка), у гелонімах указвае на ступень забалочанасці. У структурных адносінах такія найменні пераважна простыя, поўнасцю супадаюць з асновай апелятываў (Затон, Кручкі, Струмень, Круча, Роў), значна радзей прэфіксальна-суфіксальнага ўтварэння (Закуп’е, Абрэчча, Зароўе), складаныя (Сухадол, Старарэчча), састаўныя (прадуктыўна ў назвах аданамастычнага паходжання).

Адапелятыўныя ўтварэнні.

  1. Назвы характарызуюць па асаблівасцях акаляючага ландшафту і тапаграфіі: Сухадол (Е.); Закуп’е, Сухарэчча (Ж.); Затон («затонам» часта называюць мясцовасць, якая заліваецца вясеннімі водамі, а таксама непраточны заліў ракі [7, 87; 2, 137] (К); Глухі остраў , Остравок , Пад Карпаўскімі гарамі (Н); Віктараў затон, Зароўе (П/).
  2. Назвы характарызуюць вадаём:

а) па форме: Кручкі (А.);

б) па памерах: Парасуха (Н);

в) па стану дна: Алаўня (В. А. Жучкевіч лічыць, што гідронім Ола (Ала) балтыйскага паходжання: параўноўвае аснову з оla ‘пячора, упадзіна’ ці ula ‘мелкая галька’ [2, 267]), Алаўня як старое русла з аголеным дном, хутчэй за ўсё, атрымала назву па другой прымеце (Н);

г) па характэрнай асаблівасці: Глухі востраў (Н);

д) па часе ўзнікнення: Старарэчча, Старарэчышча, Старык (А.); Старая рэчка. Старушка, Старына, Старыца (Е.); Старуха (Л.); Баба*, Баброўскі старык*, Нікалаеўскі старык*, Старуха*, Старушка* (Н.); Старык (П.);

е) па тыпу воднага аб’екта: Язярыны (А.); Абрэч’е, Азярына, Стара рэчка (Е.); Копанка (Л.);

  1. Назвы характарызуюць асаблівасці вады ў вадаёме: па дынаміцы: Круцень (Е.); Вяртун, Струмень (Ж.); Круча (X.);
  2. Назвы адлюстроўваюць такія сацыяльныя з’явы: духоўную культуру (Святоўка (Н.));

Аданамастычныя ўтварэнні

  1. Ад антрапонімаў: Нікалаеўскі старык* (Н.); Віктараў затон (П.);
  2. Ад айконімаў: Пад Карпаўскімі гарамі* (в. Карпавічы), Барбароўскі старык* (в. Барбароў у сус. с/с Мазырскага р-на) (Н); Вялікапольскае (в. Вялікае Поле) (П.);

Старарэчышча з няяснай семантыкай: Кася* (Н).

Такім чынам, аналіз патамонімаў даследуемага рэгіёна дазваляе зрабіць вывад, што ім характэрны ў асноўным тыя ж лексіка-семантычныя тыпы, што і іншым відам гідронімаў. Аднак пэўная колькасць патамонімаў з няяснай семантыкай яшчэ не даследавана.

Літаратура

  1. Вяржбоўскі А. А. Балтызмы // Весці АН БССР. Сер. грам, навук, 1960, N3 С. 131- 132.
  2. Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1974. — 447 с.
  3. Жучкевіч В.А. Чаму так названа? — Мн., 1969. — 120 с.
  4. Козлова Р. Μ. И. -е. (s)rel — ‘гнуть, сгибать’ в славянской гидронимии I // Prace Jezyroznauecze Т. 14. Kotowice, 1988. — S. 23-39.
  5. Кочубинский А. А. Территория доисторической Литвы // ЖМНП. Кн. 1, 1967. Январь.
  6. Матэрыялы да слоўніка гідронімаў Гомельшчыны // 3б. Беларуская мова. — Мн.: Універсітэцкае, 1987. — Вып. 15. — С. 110-157, 1988. — Вып. 16 — С. 131-153, 1989 — Вып. 17- С. 157-176, 1990 — Вып. 18 — С. 112-158, 1991 — Вып. 19. — С. 108- 168, 1993 Вып. 20 — С. 87- 147. Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 1996 — Вып. 22. — С. 124-253.
  7. Мурзаев Э. Μ. Словарь народных географических терминов. — Μ.: Мысль, 1984. — 653 с.
  8. Никонов В. А. Краткий топонимический словарь. — Μ., 1966.
  9. Никонов В. А. Основные проблемы гидронимии // Питання гідроніміки. Ш республіканська ономастична (гідронімічна) конференція (тези). — Київ: Наукова думка, 1965. -С. 18-21.
  10. Природа Белоруссии. Популярная энциклопедия. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия имени Петруся Бровки, —1966. -598 с.
  11. Рогалеў А. Ф. Сцежкі ў даўніну: Геагр. назвы Беларускага Палесся. — Мн.: Полымя, 1992. — 159 с.
  12. Rozwadowski J. Studia nadsehe nazwami wod stowianskich. Krakow, 1948.
  13. Смолицкая Г. П. Речки-деревья // Русская речь, 1969, N1. С.94-98.
  14. Смолицкая Г. П. Географический термин корь (корёк) // Местные географические термины // Вопросы географии. — Μ.: Мысль, 1970. — С. 145-150.
  15. Топоров В. Н, Трубачев 0. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — Μ.: Изд-во АН СССР, 1962. — 270 с.
  16. Яшкін I. Я. Беларускія геаграфічныя назвы. — Мн.: Навука і тэхніка, 1971. — 255 с.


Умоўныя скарачэнні:

А. — Акцябрскі раён; Б-К. — Буда -Кашалёўскі раён; бал. — балота; В. — Веткаўскі раён; в — веска; воз. — возера; Г. — Гомельскі раён; Е. — Ельскі раён; Ж. — Жыткавіцкі раён; К. — Калінкавіцкі раён; Карм. — Кармянскў раён; Л. — Лельчыцкі раён; Μ. — Мазырскі раён; Н. — Нараўлянскі раён; П. — Петрыкаўскі раён; р. — рака; Св. — Светлагорскі раён; X. — Хойніцкі раён; * пазначаны ўласны матэрыял аўтара.

Аўтар: Н.А. Багамольнікава
Крыніца: Известия Гомельского государственного уннверснтета нменн Ф.Скорнны, №1 (10), Беларуская мова — 26, 2002. С. 10-17.