Слова “Беларусь” і “партызан” зблізіла, парадніла вайна. У гісторыю Вялікай Айчыннай вайны Беларусь увайшла як мужная рэспубліка-партызанка. На захопленай ворагам тэрыторыі Беларусі ў першыя дні пачалі стварацца партызанскія атрады.
ЦК КП(б)Б 30 чэрвеня выдаў дырэктыву “Аб пераходзе на падпольную работу партарганізацый раёнаў, якія знаходзяцца пад пагрозай фашысцкай акупацыі”, а 1 ліпеня 1941 года-дырэктыву “Па разгортванню партызанскай вайны ў тыле ворага”. ”Усе мясцовасці Беларусі, занятыя ворагам, – гаварылася ў дырэктыве, – павінны неадкладна пакрыцца густой сеткай партызанскіх атрадаў, вядучых бесперапынную жорсткую барацьбу на знішчэнне ворага”. У раенах i сёлах, згодна дырэктывы, належыла стварыць падпольныя партызанскія і камсамольскія ячэйкі, ”галоўная задача якіх – мабілізаваць народ на бязлітасную расправву з ворагам“. 18 ліпеня ЦК ВКП(б) прымае Пастанову “ Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск у якім патрабаваў ад партыйных органаў прыдаць барацьбе народа ў тыле захопнікаў “самы шырокі размах і баявую актыўнасць”. [9, с.39]
Ваенныя дзеянні на тэрыторыі былога Тураўскага раёна Палескай вобласці пачаліся 6 ліпеня 1941 года. Праз раён з кравапралітнымі баямі адыходзілі часці 75-й стралковай дывізіі. З першых дзён вайны ў Тураўскім раёне дзейнічаў знішчальны батальён, які аказваў садзеянне Чырвонай Арміі.
15 ліпеня гітлераўы захапілі Тураў і да 23 ліпеня прасунуліся да вёскі Азяраны(7 км). Шэсць з дзевяці сельсаветаў былога Тураўскага раёна былі акупіраваны нямецкімі войскамі. Былая партызанка Ф. Е. Гук успамінае, што вечарам 5 ліпеня 1941 года камуністы і камсамольцы сабраліся ў райкоме партыі. Было прынята рашэнне зараней падрыхтавацца да работы ў падполлі. Усе, хто прысутнічаў на пасяджэнні вырашылі стаць партызанамі. Залічэнне ў атрад адбывалася на на аснове індывідуальнага адбору. У кароткі тэрмін у лесе была закладзена партызанская база, дзе захоўвалася зброя, боепрыпасы, прадукты харчавання. [1, с. 36]
У складзе аператыўнай групы Крылова ўдзельнічаў Сцяпан Пятровіч Шупеня. Вось што ён паведамляе ў ЦК КП(б)Б 27 лістапада 1941 г.” Да 15 ліпеня 1941 г. Тураўскі раён знаходзіўся ў нашых руках. 15 ліпеня 1941 года быў акупіраваны немцамі. На працягу месяца акупацыі раёна я прабіўся з фупай 5-6 чалавек у занятыя немцамі вёскі Хачэнь, Семурадцы, Азяраны. Рэзалі лініі сувязі, разведвалі размяшчэнне праціўніка і дапамагалі камандаванню батальёна Чырвонай Арміі, якое знаходзілася ў гэты час пад Туравам у абароне. Камандаваў батальёнам капітан тав. Даніленка.” [4, с. 329]
Да 23 жніўня партызаны разам з падраздзяленнем Чырвонай Арміі з пераменным поспехам утрымлівалі Тураў і яго ваколіцы ў сваіх руках, паказваючы прыклад мужнасці і гераізму ў абароне кожнага куточка роднай зямлі.
Тураў на нейкі час ператварыўся ў перадавую, найбольш прасунутую на захад пазіцьпо савецкіх войск на беларускім напрамку. Жменька людзей – 60 партызан і крыху больш за 100 чырвонаармейцаў, якім дапамагала насельніцтва, 18 дзён утрымлівалі вызвалены імі раённы цэнтр і наваколле. 15 жніўня гітлераўцы на некалькі гадзін захапілі частку Турава, але зноў былі выбіты байцамі і партызанамі.
Новае наступление нямецка-фашысцкіх войск на Тураў пачалося 20 жніўня 1941 года. Яно было часткай першай буйной карнай аперацыі войск СС супраць партызан і насельніцтва Беларусі пад кодавай назвай “Прыпяцкія балоты”[3, с.318; 6, с.319]
23 жніўня, падцягнуўшы новыя сілы, фашысты пачалі новае наступление на Тураў, абстраляўшы горад. Пад моцным напорам пераўзыходзяцых сіл праціўніка партызаны і воіны пачалі адступаць.
У пачатку верасня 1941 года Тураўскі партызанскі атрад, як сведчыць у сваёй дакладной запісцы ў ЦК КП(б)Б член партгройкі Пінскага абкама КП(б)Б (пазней Герой Савецкага Саюза) А. Я. Кпяшчоў, аб’яднаўся са Столінскім партызанскім атрадам [6, с.330].
З першых дзён вайны рады партызанскіх атрадаў папоўнілі жыхары в. Запясочча. Загінуў смерцю героя Белка Іван Фаміч-брыгадзір паляводчай брыгады мясцовага калгаса, які падчас адступлення прыкрываў адыход таварышаў. Актыўна змагаліся з ворагам у радах партызан Кохна Мірон Майсеевіч(камандзір узвода разведчыкаў), Крэса Фёдар Ціханавіч (геройскі загінуў у атрадзе Каўпака), Кот Пятро Іванавіч, Санец Сяргей Фёдаравіч, Белка Фама Клімавіч і інш. Многія з іх загінулі [10]
Фашысты жорстка адпомсцілі Тураўшчыне за яе стойкасць, за страты, панесеныя ў барацьбе з супраціўленнем. Было забіта ў гэтыя жудасныя жнівеньскія дні каля 500 мірных жыхароў, у тым ліку 300 ў вёсцы Запясочча. Назва вёскі пазначана ў жалобным спісе Хатыні. Спалена каля 700 хат. [9, с.40]
На шляху адступлення партызаны знішчылі тэлефонную сувязь паміж Мазыром – Лельчыцамі – Туравам. Выхад з варожага акружэння здзяйсняўся ў вельмі складаных умовах. На тэрыторыі суседніх раёнаў знаходзілася вялікая колькасць нямецкіх часцей. Рухаліся толькі ноччу, днём размяшчапіся на адпачынак у лесе. 30 верасня 1941 года разгарэўся бой, у ходзе якога загінулі сакратар Пінскага абкама КП(б)Б П.Г. Шапавалаў, старшыня Столінскага выканкама райсаветаў (ён жа камандзір атрада) I. А. Масленнікаў i сем чалавек партызан. Выйшаўшая з акружэння група вярнулася ў Ельскі партызанскі атрад, якім камандаваў Ганчарэнка 4 верасня немцы рассеялі атрад. Асаблівы склад атрада i далучаныя да яго група Тураўскага і Столінскага партызанскіх атрадаў выратавалася. Пасля гэтых падзей Тураўскі і Столінскі партызанскія атрады вярнуліся ў свае раёны, дзе замацавалі сваю харчовую базу, папоўніліся новымі байцамі і далей працягнулі барацьбу з акупантамі.
У самым Тураве дзейнічала з 31 кастрычніка 1941 г. камсамольска-моладзевае падполле – спачатку на чале з Іванам Хілінскім , у лістападзе 1941 года яго ўзначаліў Андрэй Сідараў, потым- Акім Багай. Калі гітлераўцы занялі Тураў, маладыя падпольшчыкі на чале з Эннай Шубянок падпалілі нафтасховіпгча, за што яна была ўзнагароджана медалём “За адвагу” (у гады Вялікай Айчыннай вайны – першай з жанчын СССР). Пазней у адным з баёў з захопнікамі яна загінула Баявыя сябры Энны ўстанавілі сувязь з партызанскім атрадам, які ўзначальвалі начальнік міліцыі тав. Голікаў і сакратар Тураўскага райкома партыі М. М. Бяляўскі , і выконвалі баявыя заданні атрада. Пазней патрыёты змагаліся ў партызанскім атрадзе “За Радзіму” пад камандаваннем Васіля Прасолава і Панцялея Тарасюка. [9, с.41]
З успамінаў камісара партызанскага атрада “За Радзіму “ П.I. Тарасюка:
“У пачатку акупацыі нямецкімі захопнікамі Тураўскага раёна нас сабралася невялікая група ў складзе 7 чалавек:я, Васіль Прасолаў, Іосіф Прыкота, Іван Лісавец, Іван Рай і іншыя. Зброі амаль не бьшо ніякай. Мы вырашылі звярнуцца да людзей. I не памыліліся. Вось адзін такі прыклад. Жыхар вёскі Перароўскі Млынок Якаў Казёл перадаў нам 7 вінтовак, скрынку патронаў. Значыць, народ ведаў, што Камуністычная партыя і савецкі ўрад не аставяць яго ў бядзе на акупіраванай мясцовасці, што ў тыле ворага будзе гарэць зямля пад нагамі фашысцкай погані.
Калгаснікі, рабочыя і служачыя не сядзелі склаўшы рукі, чакаючы з мора пагоды, а адшуквалі і захоўвалі да пары, да часу ў патаемных месцах, сховішчах вогнестрэльную зброю, патроны, фанаты, тол, каб потым абярнуць усё гэта смерцю для нязваных прышэльцаў. Пры першай жа магчымасці гэтыя запасы аказаліся ў нас.
Вельмі знаходлівым i смелым разведчикам зарэкамендаваў сябе хітры і знаходлівы падлетак Сяргей Саковіч. Ён незаўважаным і прастакаватым прабіраўся ў дыслакацьпо праціўніка, здабываў звесткі, якія добрую службу саслужылі нам, партызанам.
Дзейнасць партызанскага атрада “За Радзіму” накіроўваў Тураўскі падпольны райком партыі – гэта шчырае прызнанне. Камандзірам атрада быў Васіль Прасолаў”.
Ніколі нельга забываць імёны партызан, якія адцалі сваё дарагое жыццё за свабоду і шчасце свайго народа Як жывыя, у памяці – настаўнік Мікалай Хмяльніцкі, наш адважны, мілы і душэўны кулямётчык, Пётр Раманоўскі, Арцём Бабарыка, Г’рыгорый Раеўскі… Вечная слава героям, якія загінулі ў баях за Радзіму!” [11]
У кастрьгчніку 1941 года камсамольцы-падпольшчыкі Турава ў доме № 5 па вуліцы Набярэжнай устанавілі батарэйны 4-х лямпавы радыёпрыемнік БНН-9 і прымалі радыёперадачы з Масквы. Вясной 1942 года яны ўстанавілаюць сувязь з партызанскім атрадам Камарова (В. З. Каржа), пазней з атрадам імя Чкалава брыгады “Савецкая Беларусь” Пінскага партызанскага злучэнняя. выконвалі іх заданні. У кастрычніку 1942 года некалькі членаў Тураўскай падпольнай арганізацыі, у ліку якіх былі I. Хілінскі i Н. Іваноў, пайшлі ў гэты атрад. [9, с.41]
Сувязной паміж тураўскім падполлем і партызанскім атрадам Чкалава брыгады “Савецкая Беларусь” Пінскага партызанскага злучэння была ўраджэнка вёскі Запясочча, цяпер жыхарка в. Вароніна Бобрык (Санец) Ганна Васільеўна Яна вымушана была быць старастай вёскі, каб не прыцягваць увагу немцаў да сваёй асноўнай дзейнасці. Маладая дзяўчына збірала інфармацыю і передавала ў партызанскі атрад, распаўсюджвала лістоўкі , падавала ўмоўныя знакі ў час небяспекі, і ў той жа час вымушана была цярпець крыўдныя папрокі ад аднавяскоўцаў за тое, што згадзілася быць старастай і па загаду немцаў адбіраць у іх коней і іншую жывёлу. [10]
Да антыфашысцкай барацьбы ў Тураве быў далучаны і памочнік каменданта па гаспадарчай частцы оберлейтэнант Аугуст Клёузе. Ён дапамагаў партызанам і падпольшчыкам уладкоўваць на работу сувязных (у тым ліку І Санец Г. В.), выручаў з бяды тых, хто трапіў у жандармерыю. Праз сувязных даваў інфармацыю аб дзеяннях i планах немцаў на тэрыторыі. [8, с.363-364]
Барацьбу з ворагам вялі і другія патрыёты Тураўшчыны. Летам 1942 года пры Тураўскай бальніцы ствараецца падпольная санітарная група, якую ўзначаліў Мікалай Адамавіч Скавінскі. У яе склад увайшлі Кладзія Захарава, фельдшар Аляксей Жураўскі i два дэзінфектары. 12 ліпеня 1942 года на пасяджэнні групы бьшо вырашана аб’явіць каранцін у сувязі з нібы ўзнікшай “эпідэміяй тыфу”і “дызентырыі”. Вялікую дапамогу ў аб’яўленні “каранціна” аказаў сувязны партызанскага злучэння Каўпака А. Савіч. Ён падтрымліваў рэгулярную сувязь з санслужбай 3-га кавалерыйскага палка. Уключэнне ў спісы хворых вялікай колькасці здаровых людзей прымусіла нямецкае камандаванне адмяніць сваё распараджэнне аб вывазе мірных жыхароў у Германію. Санітарная група М. А. Скавінскага дзейнічала да 21 кастрычніка 1943 года, пасля чаго Скавінскі пайшоў у партызаны Украіны, дзе працаваў фельчарам атрада Напрыканцы восені 1942 года многія падпольныя групы пачалі пераходзіць да партызанскіх формаў барацьбы. Барацьба падпольшчыкаў і партызан Тураўшчыны праходзіла пры цесным узаемадзеянні з партызанамі Пінскага партызанскага злучэння. У агні нараджаўся і мацнеў усенародны фронт партызанскага руху, абапіраючыся на ўсенародную падтрымку ўсяго насельніцтва Тураўшчыны, які аказваў актыўнае супраціўленне акупантам. Арганізацыйны і баявы вопыт народныя мсціўцы Тураўскага раёна набывалі цаной цяжкіх страт.
З восені 1942 года партызанскі рух у Палессі, як і па ўсёй тэрыторыі Беларусі, уступіў у перыяд пераўтварэння ва ўсенародную партызанскую вайну. [9, с.41-42]
Неаднаразова праз тэрыторыю раёна з рэйдамі праходзілі і вялі баявыя дзеянні партызаны Пінскай і Мінскай абласцей, злучэнні украінскіх партызан пад кіраўніцтвам Героя Савецкага Саюза С. А. Каўпака, якія у снежні -лютым 1943 года спыніліся на возеры Чырвоным, трымалі там лядовы аэрадром. [2, с.ЗЗ] У розны час дыслацыраваліся злучэнні А. М. Сабурава, А. Ф. Фёдарава. Працоўныя раёна папаўнялі іх рады, дзяліліся з імі харчамі , адзеннем. У злучэнні Каўпака змагаліся 18 партызан ураджэнцаў Тураўскага раёна. У злучэнні Сабурава беларусы складалі 36%.
На 1 лістапада 1942 года ў вобласці працавалі :абкам. 15 райкомаў ЛКСМБ і 261 камсамольская арганізацыя, якія аб’ядноўвалі звыш 2200 членаў ВЛКСМ.
Камсамольцы з в. Млынок I. Лескавец, I. Ярмоленка, I. Прыкота, выкарыстаўшы схаваны прыёмнік, рэгулярна слухалі зводкі Савінфармбюро і інфармавалі насельніцтва вёсак аб падзеях на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
У гады акупацыі ў Беларусі выдавалася 162 партыйныя і камсамольскія газеты, і сярод іх газета падпольнага Тураўскага райкома КП(б)Б “Ленінскія запаветы”.
Узмацняецца сувязь падпольшчыкаў з партызанскім атрадам імя Чкалава Пінскага партызанскага злучэння, у якім больш за тры месяцы знаходзіліся былыя кіраўнікі падпольнай групы Турава І. Хілінскі, Н. Іваноў. Член групы П. Амельчышын правёў здымку нямецкай абароны Турава, матэрыялы неадкладна бьші перададзены праз Г. В. Санец камандаванню атрада. Дзякуючы актыўнай рабоце падпольнай групы, летам 1943 года з Турава ў партызанскія фарміраванні Палескай вобласці пайшло каля 170 чалавек. У гэты перыяд падпольшчыкі ўзарвалі ў Тураве будынкі паліцыі і камендатуры.
8 кастрычніка 1943 года быў створаны Тураўскі падпольны райком партыі, сакратаром зацверджаны камісар асобна дзеючага партызанскага атрада П. I. Тарасюк, у склад райкома ўвайшлі М. I. Засінец, К. М. Ліпковіч, В. I. Прасолаў.
У кастрычніку 1943 года пры актыўным удзеле ўпаўнаважанага КП(б)Б па паўднёва-прыпяцкай зоне Аляксея Бяленчыка на базе партызанскага атрада “За Радзіму” быў створаны Жыткавіцкі партызанскі атрад №109. Арганізатарамі стварэння былі М. У. Некрашэвіч i У. I. Васіленка. Атрад дыслацыраваўся ва ўрочышчы “Урбеж” недалёка ад в. Млынок Тураўскага раёна. Зонай баявой дзейнасці атрада стала ўсходняя частка Тураўскага раёна па правы бок р. Прыпяць і паўднёвая частка Жыткавіцкага раёна па левы бок р. Прыпяць (Людзяневіцкі, Руднянскі, Браніслаўскі с/с). Камандзірам атрада быў прызначаны камісар Скараднянскага партызанскага атрада Ельскага раёна В. М. Цык. Да часу ўваходжання ў Чырвоную Армію ў лютым 1944 года ў атрадзе бьшо 217 чаславек.
Партызаны зрывалі сплаў лесу, рух рачнога транспарту праціўніка. Ні адзін кацер немцаў не мог прайсці ўверх да Турава, ні ўніз па цячэнню Прыпяці.
Спроба нямецкіх карніцкіх атрадаў ліквідаваць партызанскі край ні да чаго не давялі. Яны жылі паўнапраўньм жыццём, мелі свой аэрадром, размешчаны недалёка ад Лельчыц. Праз яго партызаны атрымлівалі боепрыпасы, адзенне, медыкаменты, газеты. На Вялікую зямлю самалётамі адпраўлялі дзяцей і цяжка параненых партызан [9, с.73]
У студзені 1943 года злучэнні Сабурава з тураўскімі партызанамі разграмілі нямецкую заставу ў сяле Рубеж. Атрымаўшы падмацаванне, фашысты спрабавалі акружыць партызанскія атрады імя Леніна, імя 24-й гадавіны Чырвонай Арміі і атрад “За Радзіму”. У выніку двухгадзіннага бою фашысты былі адкінуты , страціўшы болып за 50 салдат і афіцэраў. Прадухіліўшы спробу карнікаў знішчыць партызанскія фарміраванні паўднёвей Турава, атрады вырашылі рухацца ў накірунку Турава. На шляху яны атрымалі паведамленне разведкі, што па дарозе Тураў-Тонеж рухаецца калона немцаў. Камандаванне прыняло рашэнне – даць гітлераўцам бой. Атрады імя 24-й гадавіны Чырвонай Арміі i “За Радзіму” пад прыкрыццем лясоў выйшлі ў тыл калоны праціўніка i, без страт, знішчылі 40 фашыстаў. Толькі падыўшоўшыя свежыя сілы, прымусілі партызан адступіць углыб лесу. Адыходзячы, партызаны знішчылі восем мастоў, спалілі лесасклад, каля шасці вагонаў са шпаламі. Але ў раёне Альшанскіх балот партызаны былі акружаны ворагам. Застаўся толькі адзін выхад – прабрацца з варожага кола праз непраходныя балоты. На дапамогу партызанам прыйшлі мясцовыя жыхары. Адзін з іх прывёў партызан па адной , толькі яму вядомай 40-кіламетровай сцежцы, у раён Мірлінскіх хутароў Давыд-Гарадокскага раёна.
На палескай зямлі быў створаны славацкі партызанскі атрад. У ноч з 14 на 15 мая 1943 года ў в. Рэмезы на баку партызанскага злучэння Сабурава перайшлі афіцэры 101-га славацкага палка капітан Ян Налепка, падпаручнік Пятро Коцін, паручык Імрык Лысак i салдат Пятро Бянкевіч. Да гэтага ў злучэнні Сабурава налічвалася каля 20 славацкіх салдат. Камандаванне злучэння 18 мая 1943 года стварыла славацкі партызанскі атрад. Камандзірам атрада быў прызначаны былы начальнік штаба 101-га славацкага палка капітан Ян Налепка, а камісарам – член ВКП(б)Б Л. К. Фёдараў. У час наступления карнікаў летам 1943 года славацкі атрад сумесна з атрадам імя Будзённага, які знаходзіўся натэрыторыі Тураўскага раёна, дзейнічаў на дарозе Тонеж- Слабада-Салагубаў. Атрад славацкіх партызан знішчыў 5 нямецкіх аўтамашын і больш за 80 гітлераўцаў, а затым самастойна выйшаў з Тураўскага раёна на захад, асабістымі сіламі разграміўшы нямецкі гарнізон у Давыд-Гарадку. У ноч на 25 мая атрад “За Радзіму” напаў на паліцэйскі ўчастак з 18 паліцаяў у в. Слепцы, разагнаў яго, знішчыў 3 паліцэйскіх. Астатнія збеглі ў Тураў.
Нямецкае камандаванне прыняло рашэнне правесці новую карніцкую экспедыцыю супраць партызан. Былі ўмацаваны гарнізоны ў населеных пунктах па рацэ Прыпяць. У Тураў i Давыд-Гарадок немцы ўвялі воінскія часці. Аку панты накіравалі карніцкую экспедыцыю з Турава на поўдзень раёна ў в. Тонеж, узмацніўшы яе танкамі. На дапамогу партызанам Тураўшччьшы прыйшлі партызаны злучэння Сабурава. Кіраваў аперацыяй па зрьшу задумы немцаў сакратар ЦК КП(б)У, начальнік Украінскага штаба партызанскага руху М. Строкач. Ва ўрочышчы “Горка” адбыўся бой, партызаны нечакана напалі на карнікаў. Пазбегнуць расправы змаглі толькі некалькі дзясяткаў нямецкіх салдат. У гэтай аперацыі бьшо забіта звыш 200 гітлераўцаў.
Вялікую дапамогу аказвала насельніцтва Тураўшчыны мясцовым партызанам. У раёне працавалі майстэрні па рамонту адзення для партызан, шылі паўшубкі, бялізну, шапкі і інш. У атрадзе мелася хлебапекарня, муку для якой пастаўлялі тураўскія млыны.
Палескія партызаны баявымі дзеяннямі дапамагалі войскам 1-га Беларускага фронту разграміць Мазырскую групіроўку праціўніка і авалодаць 14 студзеня 1944 года г. Мазыром, а таксама буйным чыгуначным вузлом Калінкавічы.
Напрыканцы студзеня 1944 года Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю Тураўскага раёна. На тураўскім накірунку вялі наступальныя баі воіны 117-га стралковага палка 23-й Кіеўска- Жытомірскай стралковай дывізіі, уваходзіўшай у склад 61-й арміі. К вясне 1944 года полк вызваліў буйныя населеныя пункты на паўднёвым усходзе Тураўскага раёна:Сіманічы, Іванава Слабада, Тонеж, Букча. Варожыя войскі перайшлі на новыя, зараней падрыхтаваныя рубяжы ўздоўж рэк Сцвіга i Прыпяць, моцна ўмацаваўшы населеныя пункты:Перароў, Хваенск, Буда, Азяраны, Слепцы, Хачэнь, Рычоў i інш. Рубеж, абраны праціўнікам для абароны меў мноства перашкод:балоты, рака, каналы. У гэтых умовах камандаванне накіравала ўсе сілы на рашэнне асноўнай задачы – выйсці да ракі Прыпяць і фарсіраваць яе. 117-ы стралковы полк пад камандаваннем падпалкоўніка Ф. I. Вінакурава вёў бой за авалодванне Туравам, Жыткавічамі, Лунінцам i далей на захад ў накірунку Пінска. Дарогу, што вяла на Тураў, немцы абаранялі шчыльнай сістэмай артьшерыйскага і мінамётнага агню, замініравалі супрацьпяхотнымі i супрацьтанкавамі мінамі. На ўзвышанасцях, асабліва перад в. Азяраны, былі ўкапаны танкі. У пачатку красавіка 1944 года полк зрабіў абход дарогі па балоцістаму маршруту: вв. Млынок, Буда, Бечы. У раёне ўрочышча “Барысы” паўднёвей в. Буда воіны вызвалілі ў лесе мірных жыхароў вёсак, якія жылі ў зямлянках, больш за 20 сямей. Пры сустрэчы з савецкімі войскамі жыхары аказвалі ім магчымую дапамогу, ставіліся іх праваднікамі і разведчыкамі. У ноч з 7 на 8 красавіка 1944 года падраздзяленні 117-га стралковага палка выйшлі ў раён населеных пунктаў Бечы, Хваенск, Азяраны. Для праціўніка гэта імклівае наступление было нечаканым. Завязаўся жорсткі бой. Да ранку 8 красавіка 1944 года полк авлодаў вёскамі Бечы, Буда, Хваенск, перарэзаў дарогу за тры кіламетры паўднёвей в. Азяраны. Бой за в. Азяраны быў асабліва ўпартым, населены пункт тройчы пераходзіў з рук у рукі.
Цяжкія абарончыя баі працягваліся да 30 чэрвеня 1944 года 30 чэрвеня часці Чырвонай Арміі перайшлі ў контрнаступление, авалодалі в. Азяраны, ачысцілі паўднёвы бераг р. Сцвігі за в. Бярэжцы, фарсіравалі р. Сцвігу, авалодалі населенымі пунктамі Слепцы, Старажоўцы, Хачэнь. Шлях на Тураў быў адкрыты. Да сярэдзіны дня 5 ліпеня 1944 года воіны 117-га стралковага палка авалодалі Туравам і ачысцілі ад ворага правы бераг р. Прыпяць у раёне Турава. Камандзір палка Ф. І. Вінакураў за ўзяцце Турава ўзнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага. 117-ы полк – лепшы ў 23 дывізіі.
Фашысты, адступаючы, помсцілі. Трагічны лёс Хатыні і соцен іншых вёсак раздзяліла і вёска Поўчын. 24 красавіка 1944 года карнікі абкружылі яе, сагналі ўсіх людзей у адну хату, закідалі гранатамі, расстралялі з кулямётаў, падпалілі… 123 чалавекі загінулі ў агні ў той страшны дзень. Выратаваліся толькі чацвёра:Курбан Матрона Міхайлаўна, Курбан Пелагея Мартынаўна, якая, параненая , вынесла з агню сваю дачку 6 месяцаў і чужую – чатырохгадовую дзяўчынку, бацькі якой засталіся ў агні.
З успамінаў П. М. Курбан: ”Навакол вёскі – непраходныя лясы, балоты, зараснікі. Як прыйшлі немцы, Поўчын стаў партызанскай вёскай. Рэдка з якой хаты не пайшлі ў партызаны бацькі і брат, муж ці сын. I мой муж, Іван Курбан, таксама быў у лесе. Мы, жанчыны, пяклі хлеб для іх, адмывалі бінты, збіралі і перадавалі адзенне, дапамагалі, чым маглі… ”[10]. А далей жудасныя карціны памяці, напоўненыя болем, пакутамі.
Кожны год вучні нашай школы едуць у в. Поўчын на жалобны мітынг. Многа разоў перажывалі разам з Пелагеяй Мартынаўнай, слухаючы яе расповед. I выліваюцца гэтыя перажыванні ў шчымлівыя паэтычныя радкі ці сачыненні.
Паездкі ў вёску Поўчын, дапамога ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны пад умоўнай назвай “Аперацыя Р 3”(Разведай, ці патрэбна дапамога , і зрабі), запрашэнне іх ў школу на святы, канцэрты – добрыя традыцыі, якія склаліся адразу пасля вайны i існуюць да гэтага часу.Успаміны, аповеды гэтых людзей занатаваны i захоўваюцца ў школьным краязнаўчым музеі і выкарыстоўваюцца на ўроках гісторыі, у пазакласных мерапрыемствах.
- Вишневский А.Ф., Литвин А.Т. Туров:Историко-экономический очерк.-Мн.: Беларусь, 1980.-78 с. ил.
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Жыткавіцкага раёна. – Мн.:1994.-767с.
- Літвін А.М.Ліхалецце Вялікай Айчыннай // Памяць … С.318
- Из отчёта партизана С.П.Шупени в ЦК КП(б)Б о подготовке к выходу в тыл и о деятельности в составе диверсионной группы в тылу врага за период с июля по 10 сентября 1941г.//Памяць…С.329
- дакладной запіскі сакратара Тураўскага райкома КП(б)Б ад 10 жніўня 1941 года // Памяць…С.328
- Літвін А.М.Палессе партызанскае // Памяць…С.329-332
- Тураўскі падпольны райком ЛКСМБ // Памяць… С. 334
- Лангверт Аўгуст Клёўзе (з успамінаў І.Дз.Вятрова) // Памяць…С.363- 364
- Чернушевич СА. Партизанская борьба на территории Туровского района Полесской области в годы Великой Отечественной войны//Тураўшчына: мінулае, сучаснасць, будучыня. .Мн.: 2001. Вып.2. С.39-45
- Запісы ўспамінаў П.М. Курбан, Г.В. Бобрык, А.В. Сідарава, якія захоўваюцца ў краязнаўчым музеі Запясоцкай базавай школы.
- Тарасюк П.І. ”Сілы і моц народ нам даваў”. Аповед выслухаў у чэрвені 1964 года, занатаваў для памяці цяперашняга пакалення, узнавіў на старонках райгазеты В. Маркевіч // Новае Палессе , 1998. 5 снежня.
Аўтар: Т.У. Струк, в.Запясочча, Жыткавіцкі раён, Запясоцкая базавая школа Источник: “Гомельшчына ў Вялікай Айчыннай вайне”, навук.практычная канф. (2005, Гомель). Навукова-практычная канферэнцыя “Гомельшчына ў Вялікай Айчыннай вайне”, 7-8 красавіка 2005 г.: [прысвеч. 60-годдзю Вялікай Перамогі: матэрыялы] / рэдкал.: В.А. Міхедзька (адказ. рэд.) і інш.; Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. — Гомель: Выд-ва “Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны, 2005. — С. 257-266.