Параўнальная характарыстыка ўрбанонімаў Рэчыцы, Мазыра i Калінкавічаў

0
78
Параўнальная характарыстыка ўрбанонімаў Рэчыцы, Мазыра i Калінкавічаў

Урбанонімы з’яўляюцца ідэнтыфікатарамі гарадскіх аб’ектаў. Сёння іх роля і значэнне досыць вялікія, бо без асноўнай функцыі назваў унутрыгарадскіх аб’ектаў — адраснай — немагчыма эфектыўна працаваць і арыентавацца ў населеных пунктах. Цікавасць да гэтага класа лексікі тлумачыцца яго асаблівасцямі. У першую чаргу, урбанонімы ўяўляюць сабой назвы трупы аб’ектаў, звязаных з дзейнасцю чалавека. Сярод урбанонімаў можна вылучыць агаронімы (назвы плошчаў), гадонімы (назвы вуліц, завулкаў, праездаў, ліній), айкадамонімы (назвы будынкаў і інтэр’ераў, унутрыгарадскіх прадпрыемстваў і ўстаноў), харонімы гарадскія (імёны паркаў, раёнаў, кварталаў), эклезіёнімы (назвы цэркваў, касцёлаў, месцаў рэлігійнага пакланення).

Намі часткова разгледжаны гадонімы трох беларускіх гарадоў — Рэчыцы (145 адзінак), Мазыра (98 адзінак) і Калінкавічаў (110 адзінак), праведзена параўнанне ўрбанонімнай лексікі, адлюстраваны адрозненні ў намінацыі вуліц, выяўлены аднолькавыя назвы, утвораныя па адной мадэлі. Намі праведзены таксама самы агульны супастаўляльны аналіз назваў лінейных аб’ектаў Мазыра, Рэчыцы і Калінкавічаў, якія ў ходзе гістарычнага развіцця гарадоў зведалі сур’ёзныя змены, звязаныя з уплывам экстралінгвістычных фактараў агульнагістарычнага парадку. На картах гарадоў з’явілася вялікая колькасць новых гадонімаў, звязаных з ростам гарадоў і далучэннем да іх сёлаў, вёсак і іншых аб’ектаў. Аднак сістэма найменняў кожнага горада захавала некаторыя індывідуальныя рысы, якія адлюстроўваюць гістарычныя асаблівасці яго развіцця і станаўлення.

Ва ўтварэнні ўрбанонімаў адзначаюцца два асноўныя працэсы: трансанімізацыя, калі крыніцай новага наймення служыць другое ўласнае імя; і анімізацыя апелятыва, калі крыніцай з’яўлення гадоніма служыць агульнае імя [1, с. 28]. Разгледзім гадонімы Мазыра, Рэчыцы і Калінкавічаў, утвораныя шляхам трансанімізацыі.

Гадонімы, утвораныя ад онімаў. У якасці крытэрыя для падзелу гадонімаў, матываваных уласнымі імёнамі, была выбрана суаднесенасць іх з адным з існуючых разрадаў онімаў. Згодна з гэтым, выдзелены наступныя групы назваў:

1) гадонімы, матываваныя антрапонімамі [2, с. 28].

Гаданімічная сістэма беларускіх гарадоў змянілася ў сувязі з устанаўленнем Савецкай улады, бо пасля падзей 1917 г. асноўным прынцыпам становіцца мемаратыўны, гэта значыць імёны людзей захоўваюць у сабе не толькі функцыю наймення лінейнага аб’екта, але і памяць пра тую асобу ці падзею, імем якой названы гадонім.

Шматлікая група гадонімаў атрымала назву ў гонар імёнаў вядомых военачальнікаў, герояў Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

У Мазыры такіх назваў 49: вул. Алега Кашавога, вул. Арсенія Іваненкі, вул. Веры Харужай, вул. Казіміра Вікенцьева, вул. Канстанціна Захарава, вул. Мікалая Данілеўскага, вул. Міхаіла Барысава, вул. Міхаіла Катаева, вул. Ціхана Бумажкова і іншыя. Яны складаюць 50 % ад назваў, утвораных ад імёнаў, прозвішчаў, мянушак людзей; 24,6 % ад усіх назваў унутрыгарадскіх лінейных аб’ектаў.

У Рэчыцы такіх назваў 51: вул. Аляксандра Матросава, вул. Паўла Апякіна, вул. Паўла Батава, вул. Дзмітрыя Валенціка, вул. Андрэя Варанчука, вул. Васілія Маргелава, вул. Мікалая Гастэлы, вул. Льва Даватара, вул. Івана Двадненкі, вул. Анатоля Дзюбко, вул. Генадзя Ермачанкова, вул. Канстанціна Заслонава, вул. Аляксандра Кастрамы, вул. Рыгора Катоўскага, вул. Івана Конева і іншыя. Гэтая група складае 35 % ад назваў, утвораных ад онімаў; 19 % ад усіх назваў унутрыгарадскіх лінейных аб’ектаў.

У Калінкавічах такіх назваў 50: вул. Аляксея Агафонава, вул. Аляксея Азёрына, вул. Алега Кашавога, вул. Міхаіла Барысава, вул. Аркадзя Барэйкі, вул. Паўла Батава, вул. Цярэнція Брагоніна, вул. Братоў Яскаўцоў, вул. Міхаіла Быкоўскага, вул. Аляксея Бялова, вул. Івана Вагурына, вул. Веры Харужай, вул. Льва Даватара, вул. Аляксея Данілава, завул. Канстанціна Заслонава, вул. Зоі Касмадзям’янскай, вул. Віктара Казько і іншыя. Гэтая група складае 45 % ад назваў, утвораных ад онімаў; 30 % ад усіх назваў унутрыгарадскіх лінейных аб’ектаў.

Не менш лінейных аб’ектаў, чые назвы ўтвораны ад імёнаў пісьменнікаў, дзеячаў навукі і культуры.

У Мазыры такіх назваў 17: вул. Аляксандра Пушкіна, вул. Антона Чэхава, вул. Івана Мележа, вул. Івана Тургенева, вул. Кірылы Тураўскага, вул. Льва Талстога, вул. Максіма Горкага, вул. Мікалая Астроўскага, вул. Мікалая Гогаля, вул. Мікалая Някрасава, вул. Мікалая Пушкара, вул. Надзеі Крупскай, завул. Надзеі Крупскай, вул. Пятра Ракіцкага, вул. Уладзіміра Маякоўскага, вул. Якуба Коласа, вул. Янкі Купалы. Яны складаюць 17 % ад усіх назваў, утвораных ад онімаў; 8,5 % ад усіх назваў унутрыгарадскіх лінейных аб’ектаў.

У Рэчыцы такіх назваў 49: вул. Аркадзя Куляшова, вул. Мікалая Гогаля, вул. Аляксандра Грыбаедава, вул. Мітрафана Доўнар-Запольскага, вул. Змітрака Бядулі, вул. Івана Мележа, вул. Кандрата Крапівы, вул. Яфіма Капеляна, вул. Кузьмы Чорнага, вул. Льва Талстога, вул.Максіма Багдановіча і іншыя. Яны складаюць 34 % ад усіх назваў, утвораных ад онімаў, ці 18 % ад усіх назваў унутрыгарадскіх лінейных аб’ектаў.

У Калінкавічах такіх назваў 17: вул. Мікалая Астроўскага, завул. Мікалая Астроўскага, вул. Міхаіла Даленкі, вул. Уладзіміра Краўчанкі, вул. Міхаіла Ламаносава, вул. Міхаіла Лермантава, вул. Максіма Багдановіча, вул. Максіма Горкага, завул. Уладзіміра Маякоўскага, завул. Мікалая Някрасава, вул. Аляксандра Пушкіна, вул. Льва Талстога, вул. Францыска Скарыны, вул. Антона Чэхава, вул. Тараса Шаўчэнкі, вул. Якуба Коласа, вул. Янкі Купалы. Яны складаюць 15 % ад усіх назваў, утвораных ад онімаў; 10 % ад усіх назваў унутрыгарадскіх лінейных аб’ектаў.

На трэцім месцы ў гэтым раздзеле знаходзяцца гадонімы, утвораныя ад імёнаў палітычных дзеячаў, рэвалюцыянераў, кіраўнікоў Камуністычнай партыі і ўрада.

У Мазыры такіх назваў 14: вул. Валерыяна Куйбышава, вул. Івана Ветрава, вул. Іосіфа Апанскага, вул. Клімента Варашылава, вул. Ленінская, вул. Міхаіла Калініна, вул. Міхаіла Фрунзэ, завул. Фрунзэ, вул. Сяргея Кірава, вул. Сяргея Прытыцкага, вул. Уладзіміра Леніна, вул. Фелікса Дзяржынскага, завул. Міхаіла Калініна. Яны складаюць 14 % ад усіх назваў, утвораных ад онімаў; 7 % ад усіх назваў унутрыгарадскіх лінейных аб’ектаў.

У Рэчыцы такіх назваў 31: вул. Пятра Войкава, вул. Якава Дзямідава, вул. Фелікса Дзяржынскага, вул. Жыляка, вул. Міхаіла Калініна, вул. Кастуся Каліноўскага, вул. Сяргея Кірава, вул. Валерыяна Куйбышава, вул. Уладзіміра Леніна, вул. Анатоля Луначарскага і іншыя. Яны складаюць 21 % ад усіх назваў, утвораных ад онімаў; 11% ад усіх назваў унутрыгарадскіх лінейных аб’ектаў.

У Калінкавічах такіх назваў 21: вул. Вацлава Вароўскага, вул. Пятра Войкава, вул. Фелікса Дзяржынскага, вул. Міхаіла Калініна, вул. Сяргея Кірава, вул. Валерыяна Куйбышава, плошча Уладзіміра Леніна, вул. Анатоля Луначарскага, вул. Аляксандра Мяснікова, вул. Якава Свярдлова, вул. Міхаіла Фрунзэ і іншыя. Яны складаюць 19 % ад усіх назваў, утвораных ад онімаў; 13 % ад усіх назваў унутрыгарадскіх лінейных аб’ектаў.

Самай нешматлікай групай у гэтым раздзеле з’яўляюцца гадонімы, утвораныя ад імёнаў вядомых людзей, герояў мірнага часу.

У Мазыры такіх назваў 8: вул. Аляксандра Царэнкі, вул. Гаўрыіла Саета, вул. Івана Кеніка, вул. Івана Смоляра, вул. Міхаіла Марціновіча, вул. Надзеі Крупскай, завул. Надзеі Крупскай, вул. Пятра Ракіцкага, вул. Уладзіміра Маякоўскага, вул. Якуба Коласа, вул. Янкі Купалы. Яны складаюць 17 % ад усіх назваў, утвораных ад онімаў; 8,5 % ад усіх назваў унутрыгарадскіх лінейных аб’ектаў.

У Рэчыцы такіх назваў 49: вул. Аркадзя Куляшова, вул. Мікалая Гогаля, вул. Аляксандра Грыбаедава, вул. Мітрафана Доўнар-Запольскага, вул. Змітрака Бядулі, вул. Івана Мележа, вул. Кандрата Крапівы, вул. Яфіма Капеляна, вул. Кузьмы Чорнага, вул. Льва Талстога, вул.Максіма Багдановіча і іншыя. Яны складаюць 34 % ад усіх назваў, утвораных ад онімаў, ці 18 % ад усіх назваў унутрыгарадскіх лінейных аб’ектаў.

У Калінкавічах такіх назваў 17: вул. Мікалая Астроўскага, завул. Мікалая Астроўскага, вул. Міхаіла Даленкі, вул. Уладзіміра Краўчанкі, вул. Міхаіла Ламаносава, вул. Міхаіла Лермантава, вул. Максіма Багдановіча, вул. Максіма Горкага, завул. Уладзіміра Маякоўскага, завул. Мікалая Някрасава, вул. Аляксандра Пушкіна, вул. Льва Талстога, вул. Францыска Скарыны, вул. Антона Чэхава, вул. Тараса Шаўчэнкі, вул. Якуба Коласа, вул. Янкі Купалы. Яны складаюць 15 % ад усіх назваў, утвораных ад онімаў; 10 % ад усіх назваў унутрыгарадскіх лінейных аб’ектаў.

На трэцім месцы ў гэтым раздзеле знаходзяцца гадонімы, утвораныя ад імёнаў палітычных дзеячаў, рэвалюцыянераў, кіраўнікоў Камуністычнай партыі і ўрада.

У Мазыры такіх назваў 14: вул. Валерыяна Куйбышава, вул. Івана Ветрава, вул. Іосіфа Апанскага, вул. Клімента Варашылава, вул. Ленінская, вул. Міхаіла Калініна, вул. Міхаіла Фрунзэ, завул. Фрунзэ, вул. Сяргея Кірава, вул. Сяргея Прытыцкага, вул. Уладзіміра Леніна, вул. Фелікса Дзяржынскага, завул. Міхаіла Калініна. Яны складаюць 14 % ад усіх назваў, утвораных ад онімаў; 7 % ад усіх назваў унутрыгарадскіх лінейных аб’ектаў.

У Рэчыцы такіх назваў 31: вул. Пятра Войкава, вул. Якава Дзямідава, вул. Фелікса Дзяржынскага, вул. Жыляка, вул. Міхаіла Калініна, вул. Кастуся Каліноўскага, вул. Сяргея Кірава, вул. Валерыяна Куйбышава, вул. Уладзіміра Леніна, вул. Анатоля Луначарскага і іншыя. Яны складаюць 21 % ад усіх назваў, утвораных ад онімаў; 11% ад усіх назваў унутрыгарадскіх лінейных аб’ектаў.

У Калінкавічах такіх назваў 21: вул. Вацлава Вароўскага, вул. Пятра Войкава, вул. Фелікса Дзяржынскага, вул. Міхаіла Калініна, вул. Сяргея Кірава, вул. Валерыяна Куйбышава, плошча Уладзіміра Леніна, вул. Анатоля Луначарскага, вул. Аляксандра Мяснікова, вул. Якава Свярдлова, вул. Міхаіла Фрунзэ і іншыя. Яны складаюць 19 % ад усіх назваў, утвораных ад онімаў; 13 % ад усіх назваў унутрыгарадскіх лінейных аб’ектаў.

Самай нешматлікай групай у гэтым раздзеле з’яўляюцца гадонімы, утвораныя ад імёнаў вядомых людзей, герояў мірнага часу.

У Мазыры такіх назваў 8: вул. Аляксандра Царэнкі, вул. Гаўрыіла Саета, вул. Івана Кеніка, вул. Івана Смоляра, вул. Міхаіла Марціновіча, вул. Міхаіла Сузько, вул. Юрыя Гагарына, завул. Аляксандра Царэнкі. Яны складаюць 8 % ад усіх назваў, утвораных ад онімаў, ці % ад усіх назваў унутрыгарадскіх лінейных аб’ектаў.

У Рэчыцы такіх назваў 2: вул. Юрыя Гагарына, завул. Юрыя Гагарына. Яны складаюць 1,5% ад усіх назваў, утвораных ад онімаў, ці 0,7 % ад усіх назваў унутрыгарадскіх лінейных аб’ектаў.

У Калінкавічах такіх назваў 4: вул. Уладзіслава Волкава, завул. Уладзіслава Волкава, вул. Юрыя Гагарына, завул. Юрыя Гагарына. Яны складаюць 3 % ад усіх назваў, утвораных ад онімаў; 2 % ад усіх назваў унутрыгарадскіх лінейных аб’ектаў.

2) гадонімы, матываваныя тапонімамі.

Такія назвы мясцова пачыналі з’яўляцца яшчэ ў дарэвалюцыйны перыяд развіцця гарадоў. Яны ў меншай меры залежалі ад зменаў у грамадскім жыцці [3, с. 30].

У Мазыры такіх назваў 10: вул. Александрыйская, вул. Карасценьская, вул. Кіеўская, шаша Лельчыцкая, вул. Мазырская, вул. Нежынская, вул. Пінская, вул. Слуцкая, бульвар Страканіцкі, вул. Ульянаўская. Яны складаюць 10 % ад усіх назваў, утвораных ад онімаў, ці 5 % ад усіх назваў унутрыгарадскіх лінейных аб’ектаў.

У Рэчыцы такіх назваў 16: вул. Бабруйская, вул. Беларуская, вул. Ведрыцкая, вул. Гомельская, вул. Дняпроўская, вул. Магілёўская, вул. Мілаградская і іншыя. Яны складаюць 11 % ад усіх назваў, утвораных ад онімаў, ці 6 % ад усіх назваў унутрыгарадскіх лінейных аб’ектаў.

У Калінкавічах такіх назваў 14: вул. Адэская, вул. Беларуская, вул. Валгаградская, вул. Кіеўская, вул. Ленінградская, вул. Мазырская, завул. Мазырскі, вул. Маскоўская, вул. Падольская, вул. Палеская, вул. Прыпяцкая, вул. Севастопальская, вул. Сітнянская, вул. Тураўская, шаша Юравіцкая. Яны складаюць 13 % ад усіх назваў, утвораных ад онімаў; 8 % ад усіх назваў унутрыгарадскіх лінейных аб’ектаў.

Такім чынам, найболып пашыранымі назвамі лінейных аб’ектаў, утвораных ад онімаў, з’яўляюцца гадонімы, матываваныя антрапонімамі, якія атрымалі назву ў гонар імёнаў вядомых военачальнікаў, герояў Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў — такіх адзінак 150. На другім месцы атрымаліся гадонімы, утвораныя ад імёнаў пісьменнікаў, дзеячаў навукі і культуры, — у Рэчыцы такіх адзінак 49, у Мазыры іх усяго 17; у Калінкавічах на другім месцы знаходзяцца гадонімы, утвораныя ад імёнаў палітычных дзеячаў, рэвалюцыянераў, дзеячаў Камуністычнай партыі і ўрада, — 21 адзінка. На трэцім месцы змяшчаюцца гадонімы, утвораныя ад імёнаў палітычных дзеячаў, рэвалюцыянераў, кіраўнікоў Камуністычнай партыі і ўрада, — у Рэчыцы такіх адзінак 31, а ў Мазыры толькі 14; у Калінкавічах на трэцім месцы знаходзяцца гадонімы, утвораныя ад імёнаў пісьменнікаў, дзеячаў навукі і культуры, — 17 адзінак. Ва ўсіх трох гарадах прасочваецца заідэалагізаванасць назваў — 64 % гадонімаў у Мазыры (63 назвы), 56 % у Рэчыцы (82 назвы) і 65 % у Калінкавічах (71 назва).

Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры

  1. Лякин, В. А. Калиновый край в именах и названиях: историко-топонимический очерк / В. А. Лякин. — Минск: Колорград, 2016. — 136 с.
  2. Мезенка, Г. М. Гісторыя беларускай зямлі ва ўласных імёнах: па слядах Дзён пісьменства: манаграфія / Г. М. Мезенка, I. Л. Капылоў. — Віцебск: ВДУ імя П. М. Машэрава, 2015. — 140 с.
  3. Канакина, Г. И. Язык современного провинциального города: лингвокультурологи­ческое исследование (на материале города Пензы): монография / Г. И. Канакина; под ред. Г. И. Канакиной; М-во образования и науки РФ. — 2-е изд., перераб. и доп. — Пенза: Изд- во ПТУ, 2014.-278 с.

Аўтар: Т.А. Кахно
Крыніца: Мозырщина: люди, события, времени: материалы Международной научно-практической конференции, Мозырь, 22 мая 2020 г. / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина», Филологический факультет, Кафедра истории и обществоведческих дисциплин; [редколлегия: Л. В. Гавриловец (ответственный редактор) и др.]. — Мозырь: МГПУ им. И.П. Шамякина, 2020. — С. 33-37.