Парад Дзядоў Марозаў у Навабеліцы

0
301

Уяўленні жыхароў нашых гарадоў пра Каляды і Новы год часта сфармаваныя масаваю культурай яшчэ савецкага часу, з аднолькавым наборам жыццёвых радасцяў для ўсіх.

Прага святкаваць надыход чароўнай пары года з размахам захоўваецца ў Беларусі і сёння. Гэтак, у горадзе над Сажом прайшло ўжо традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў ды Снягурак, зарганізаванае мясцовымі ўладамі.

Пад суправаджэнне святочнага аркестру навучэнцы школаў Навабеліцкага раёну Гомля рушылі да ўпрыгожанай ялінкі, каб разам павадзіць карагоды, патанчыць, паўдзельнічаць у гульнях і паказаць свае таленты.