Памёр археолаг Сяргей Рассадзін

0
555
Памёр археолаг Сяргей Рассадзін

2 ліпеня 2017 года ў выніку хваробы памёр доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі, навуковы кіраўнік Лаўрышаўскай археалагічнай экспедыцыі Сяргей Яўгеньевіч Рассадзін.

С.Я. Рассадзін нарадзіўся ў 1958 г. у г. Гомелі. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта і аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР. Працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР, у Камітэце па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 2002 г. і да апошняга часу быў прафесарам кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі факультэта інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Аўтар больш за 300 навуковых прац у галіне археалогіі, гісторыі, геральдыкі. Узнагароджаны медалём Ф. Скарыны і медалём св. Кірылы Тураўскага БПЦ.

У археалогіі даследаваў мілаградскую культуру жалезнага веку, скіфскі час на тэрыторыі Беларусі, а ў далейшым – сярэдневяковы і Новы час. З 2011 г. вёў археалагічныя раскопкі, звязаныя са Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыром (заснаваным у XIII ст.), і зрабіў вялікую працу па даследаванні мінуўшчыны манастыра і яго значэння ў гісторыі краіны.