Шлях да Беларусі
Цяжка знайсці больш значнае жаночае імя ў палітычнай гісторыі Беларусі XX стагоддзя, як Палута Бадунова: сябра ЦК Беларускай Сацыялістычнай Грамады, міністр урада Беларускай Народнай Рэспублікі, сакратар ЦК партыі беларускіх эсэраў, арганізатар антыпольскага партызанскага руху ў 1919 годзе, палітычная эмігрантка і рээмігрантка,ахвяра бальшавіцкага тэрору.
Палута Бадунова. Фота 1920-х гадоў. 3 асабістага архіва Арсеня Ліса
Нарадзілася Паліна Аляксандраўна Бадунова 7 верасня 1885 года ў Навабеліцы, прадмесці павятовага на той час Гомеля, які якраз уступаў у перыяд бурнага ўздыму. Неўзабаве праз горад прайшлі дзве важныя чыгункі – Лібава-Роменская і Палеская. За трыццаць наступных гадоў насельніцтва Гомеля павялічылася ажно ў сем разоў, тут з’явіліся новыя прадпрыемствы і жылыя забудовы, адчынілася пяць гімназіяў.
Гэты працэс закрануў і Навабеліцу, але і пры канцы XIX стагоддзя яна не перасягнула маштабаў мястэчка. Паводле перапісу 1897 года, тут налічвалася ўсяго 405 двароў і 2957 жыхароў, былі дзве царквы, два малітоўныя дамы старавераў, тры габрайскія малітоўныя школы, прыходскае вучылішча з жаночай зменай. Усю прамысловасць складалі некалькі дробных прадпрыемстваў – крупадзёрка, вятрак, запалкавая фабрыка з гучным назовам “Везувій” ды канатны завод. Тым не менш ад канца XVIII стагоддзя амаль на працягу 50 гадоў Навабеліца апярэджвала Гомель па статусе, з’яўляючыся адміністрацыйным цэнтрам павета. Сярод шматнацыянальнага насельніцтва прадмесця пераважалі беларусы – колішнія сяляне навакольных вёсак, пераселеныя ў новазаснаваную Беліцу пры канцы XVIII стагоддзя. Традыцыйна вялікую долю мяшчан складалі габраі. Але вядучыя эканамічныя і грамадскія пазіцыі займалі мясцовыя купцы і прадпрымальнікі-стараверы, нашчадкі маскоўскіх раскольнікаў-уцекачоў, якія каланізавалі ўсходнія рубяжы Беларусі яшчэ ў XVII стагоддзі.
Сям’я Бадуновых была вядомай і ўплывовай у прадмесці. Паводле сямейнага падання, яна вяла свой радавод ад данскога казака, які ў XVIII стагоддзі пасля паўстання Емяльяна Пугачова збег у гэты край і ажаніўся з мясцовай сялянкай, выкупіўшы яе з прыгону.
Жылі Бадуновы ў самім мястэчку, але бацька Аляксандр Восіпавіч непадалёку арандаваў невялікі маёнтак, з якога і кармілася сям’я. Звестак пра маці не захавалася, вядома толькі, што пахаваная яна ля царквы Аляксандра Неўскага як ганаровая прыхаджанка. У сям’і гадавалася сямёра дзяцей – два сыны і пяць дачок.
Род Бадуновых не цураўся грамадскай чыннасці. Брат Палуты Аляксандр, хоць і атрымаў да рэвалюцыі толькі хатнюю адукацыю, нязменна ўваходзіў у кіраўніцтва тагачаснага своеасаблівага “элітарнага клуба” – навабеліцкага Вольна-пажарнага таварыства. Гэтая папулярная ў тыя часы грамадская структура клапацілася не толькі пра пажарную бяспеку, але і была галоўным арганізатарам спартыўнага і забаўляльнага жыцця мясцовай моладзі. Аляксандр якраз вёў ратарскія справы ў гуртку аматараў спорту пры таварыстве*. Пад час рэвалюцыі ён прычыніўся да палітычных справаў і стаў камісарам Навабеліцы ад альтэрнатыўнай бальшавіцкаму рэўкаму дэмакратычнай Гомельскай Дырэкторыі.
Настаўніца беларускай пачатковай школы № 20 г. Менску Марыя Бадунова, родная сястра Палуты.
Фота 1919 года. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Друкуецца ўпершыню.
Лёс сясцёр Бадуновых склаўся па-рознаму. Палута і Марыя захапіліся грамадскай і палітычнай дзейнасцю. Астатнія сёстры абралі традыцыйны шлях прыватна-сямейнага жыцця, але і іх не абышлі бурлівыя падзеі часу. Анатолія вядомая як маці палеглага за рэспубліканскую Гіпанію Героя Савецкага Саюза Георгія Склязнёва, чыё імя і сёння носіць адна з вуліц Навабеліцы. Большую частку свайго жыцця яна правяла ў Маскве.
Палута Бадунова. Фота 1919 года. Гэты здымак, як дарагую рэліквію, захоўвала ў сябе беларуская пісьменніца з Беласточчыны Вера Мурашка (Маслоўская) пад час зняволення ў польскай вязніцы за ўдзел
у эсэ-раўскім падполлі і партызанскім руху ў Заходняй Беларусі на пачатку 1920-х гадоў. На адгорце фотакарткі паэтка напісала наступнае:
“Беларускія кабеты! Узгляньце образ гэты мілы!
Колькі міласьці духоўнай, і энэргіі, і сілы,
Так і кліча вас, каб’сты, упярод да адной мэты!!!
Ад вучаніцы 29.ХІ-21 году”.
Друкуецца ўпершыню. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва
Яшчэ адна сястра, Настася, увесь час жыла ў Навабеліцы, выйшла замуж за вядомага мясцовага прадпрымальніка Бяздзецкага, сябра і паплечніка Аляксандра Бадунова па Вольнапажарным таварыстве. У савецкі час ён узначаліў пажарную ахову фабрыкі “Везувій”, быў абвінавачаны ў шкодніцкай дзейнасці пасля пажару на фабрыцы ў 1938 годзе і расстраляны па прысудзе Асобай нарады НКВД.
У сям’і прыхільна ставіліся да адукацыі. Навучаліся не толькі хлопцы, але і дзяўчаты – дома або ў мясцовым прыходскім вучылішчы. Сярод сясцёр прагай да ведаў і літаратурнымі здольнасцямі вылучалася менавіта сярэдняя з іх – Палута. Паводле сямейных успамінаў, яна магла экспромтам прыдумаць некалькі варыянтаў апавядання на адну і тую ж тэму, спрабавала нават пісаць паэму пра гісторыю сям’і. Першай сярод сясцёр яна атрымала спецыяльную адукацыю – пасля сканчэння двухкласнай навучальні ў Буйнічах каля Магілева “вытрымала экзамены на годнасць хатняй настаўніцы расейскай мовы і геаграфіі”*.
Навучанне ў Буйнічах – адметны факт у біяграфіі П. Бадуновай, бо мясцовая настаўніцкая навучальня належала не Міністэрству асветы, а Магілеўскай праваслаўнай епархіі. Гэтыя ўстановы былі больш даступнымі, але вызначаліся кансерватызмам навучальнага і выхаваўчага працэсаў, ды і ровень адукацыі ў іх быў ніжэйшы параўнальна з земскімі. Чым быў абумоўлены такі варыянт адукацыі – рэлігійным духам сям’і або матэрыяльнымі прычынамі – сказаць цяжка.
Пазней шляхам сястры пайшла малодшая ў сям’і Марыя. Хутчэй за ўсё, следам за Палутай яна скончыла тую ж Буйніцкую навучальню, а за савецкім часам адна з першых – сацыяльна-гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Палута Бадунова амаль да трыццаці гадоў пражыла ў Гомелі. Ад 1905 года пачала працаваць у школах Гомельскага павета. За восем гадоў яна памяняла пяць месцаў працы, шукаючы школу з больш высокім статусам. Пачынала яна ў царкоўнай школе граматы, самым спрошчаным тыпе школьных установаў. Праз год Палута ўладкоўваецца на працу ў царкоўна-прыходскую школу, тэрмін і ровень навучання ў якой быў крыху вышэйшы: за два поўныя гады вучні павінны былі засвоіць асновы Закону Божага, царкоўнаславянскай і расейскай моваў, арытметыкі, а таксама навучыцца царкоўным спевам.
*Памятная книжка Могилевской губернии на 1915 г. Могилев, 1915. С. 121.
* Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, фонд 6, вопіс 2, справа 102, аркуш 3.
Мусіць, атмасфера царкоўнай школы не надта задавальняла вальнадумную Палуту Бадунову. Таму неўзабаве яна пачала працаваць у навучальных установах сістэмы земскага школьніцтва: спачатку ў школе вёскі Старая Гусявіца, а затым – у двухкамплектнай земскай навучальні ў вёсцы Уць. Хоць земскія навучальныя ўстановы і адрозніваліся ад царкоўна-прыходскіх школаў больш дэмакратычным і свецкім характарам, выхаванне ў іх было прасякнута тым жа праваслаўна-самаўладніцкім духам. Заняткі, а таксама перапынкі на абед тут пачыналіся і заканчваліся абавязковай малітвай. Належная ўвага аддавалася дзяржаўна-патрыятычнаму выхаванню вучняў. Акрамя завучвання патрыятычных вершаў і гімнаў, вывешвання ў класах партрэтаў царскай сям’і ды ўручэння іх выпускнікам, рэкамендавалася дадаткова чытаць артыкулы з гісторыі і геаграфіі, праводзіць экскурсіі, мець у бібліятэках кнігі па краязнаўстве, весці запісы паданняў і легендаў сваёй мясцоваці пра гістарычных асобаў і знакамітых людзей*.
Палута Бадунова ўвасабляла першае пакаленне беларускіх настаўнікаў – маладую нацыянальную інтэлігенцыю, якая выйшла на грамадска-палітычную і культурную арэну на рубяжы XIX-XX стагоддзяў.
Фармаванне яе светапогляду адбывалася пад уплывам дэмакратычнага духу местачковага беларускага жыхарства, пераважна службова-разначыннага і дробназемлеўласніцкага, чуйнага да ідэяў сацыяльнай справядлівасці. Дадатковым чыннікам былі, відаць, блізкія кантакты Бадуновых з суседам па Беліцы, вядомым тагачасным публіцыстам і дысідэнтам Мікалаем Кулябка-Карэцкім. За свае палітычныя погляды ён быў пазбаўлены права на адвакацкую дзейнасць і высланы ў Гомель, дзе наладзіў выданне некалькіх ліберальных газетаў, праз якія ўплываў на мясцовую моладзь.
*Журнал совещания инспекторов народных училищ Могилевской губернии по вопросам начального народного образования в этой губернии от 28 ноября – 3 декабря 1913 года. Могилев, 1914. С. 12-13.
I нарэшце, найбольш важнае значэнне, на наш погляд, мела настаўніцкая чыннасць Палуты. Праца ў вясковых школах адкрыла ёй зусім іншы свет – свет беларускага сялянства, носьбіта нацыянальнай мовы, багатай і арыгінальнай традыцыйнай культуры, якія, аднак, поўнасцю ігнараваліся афіцыйнымі ўладамі. Прыніжаны сацыяльны і культурны статус беларускага народа прымусілі яе задумацца аб гістарычнай і нацыянальнай тоеснасці роднага краю, аб уласнай далучанасці да яго. Палута праходзіла шлях першага пакалення беларускай педагагічнай інтэлігенцыі, для якога пачуццё адказнасці школьнага настаўніка з часам перарастала ў пачуццё адказнасці за ўвесь свой прыгнечаны народ.
У тагачасным Гомелі – значным цэнтры эсэраўска-бундаўскай актыўнасці – былі ўплывовыя сацыял-дэмакратычныя і анархісцкія арганізацыі. Магчыма, тады ўжо вызначыліся эсэраўска-народніцкія ідэйныя арыентацыі Бадуновай, але актыўнай рэвалюцыйна-палітычнай дзейнасці яна, відаць, пазбягала. Ускосна пра гэта сведчыць паведамленне мясцовага жандармскага начальніка, што гарадское настаўніцтва і навучэнцы выказвалі “полную лояльность относительно отечества и престола”*. Акрамя таго, у асабістай справе маладой настаўніцы за 1913 год адзначана, што нічым, акрамя добрасумленнасці да працы, яна не вызначаецца, не мае ні ўзнагарод, ні дысцыплінарных заўваг.
Ужо ў даволі сталым узросце здзейснілася мара Паліны аб вышэйшай адукацыі – у 1914 годзе яна паступае на Вышэйшыя гістарычна-літаратурныя курсы ў Петраградзе, абраўшы сваёй спецыяльнасцю літаратуру, гісторыю і геаграфію. Тут да надыходу рэвалюцыйнай віхуры яна паспела скончыць тры курсы, тут пачаўся яе шлях у палітыку – з разгортваннем Лютаўскай рэвалюцыі слухачы курсаў накіроўвалі Бадунову сваім дэлегатам у Петрасавет.
Але самае галоўнае, што ў перадрэвалюцыйнай расейскай сталіцы адбылося знаёмства Палуты з асяродкам маладой беларускай інтэлігенцыі, якую закінула сюды жаданне атрымаць адукацыю і вайна. Канкрэтныя крокі Бадуновай да беларускай справы невядомыя. Яе з’яўленне ў эпіцэнтры нацыянальнага руху выглядае як выбух. Энергія, перакананасць у поглядах, красамоўства хутка здабылі маладой жанчыне аўтарытэт сярод сяброў і аднадумцаў. Бадунова стала адным з лідэраў левана-родніцкага крыла Беларускай Сацыялістычнай Грамады, якая тым часам аднавіла сваю палітычную дзейнасць. Пра некаторыя падзеі гэтай справы яна сама прыгадвала ў 1922 годзе: Грамада была адноўлена маладзейшым пакаленнем беларускіх дзеячоў, якія ўвесну 1917 года правялі ў Петраградзе з’езд і выбралі новы ЦК і Прэзідыум. Разам з Змітром Жылуновічам, Язэпам Варонкам, Клаўдусём Дуж-Душэўскім, Эдзюком Будзькам туды трапіла і Палута Бадунова. Для паразумення з ветэранамі Грамады Алесем Бурбісам і Язэпам Дылам, якія ў з’ездзе не ўдзельнічалі, у Маскву была накіравана дэлегацыя ў складзе П. Бадуновай і 3. Жылуновіча з Петраграда, Аляксандра Прушынскага і Аркадзя Смоліча з Менска.
*Філіял Гомельскага дзяржаўнага архіва, фонд 24, вопіс 1, справа 81, аркуш 17.
Сустрэча ў Маскве ўразіла Палуту. На ўсё жыццё яна запомніла наказ старэйшага аўтарытэта нацыянальнага руху нашаніўца Алеся Бурбіса: “Мы аслабелі… голад і турмы змучылі нас, высушылі нашы грудзі. Некаторыя мае сябры ўжо пакінулі гэты сьвет. Але ж мы стварылі вас, новых маладых працаўнікоў… Памятайце ж, не кідайце і вы рэвалюцыйнага сьцягу, пакуль не скажа наш народ і другія прыгнеценыя народы: Мы вольныя і роўныя”*.
Гэты заклік набыў вострую актуальнасць, бо рэвалюцыйныя падзеі абудзілі рух за самавызначэнне Беларусі, вымагалі кансалідацыі нацыянальных сілаў. Улетку 1917 года разам з іншымі актывістамі БСГ Бадунова прыязджала на Гомельшчыну, вяла прапаганду ідэяў беларускай дзяржаўнасці сярод сялян, жаўнераў і настаўнікаў у Навабеліцы, Гомелі, Буда-Кашалёве, збірала дапамогу пацярпелым ад вайны.
Надалей яна стала актыўным арганізатарам і ўдзельнікам кожнай акцыі беларускага руху: брала ўдзел у з’ездзе дэлегатаў партыйных і грамадскіх арганізацыяў, што адбыўся ў Менску ў ліпені 1917 года, вітала ад імя ЦК БСГ з’езд беларусаў-вайскоўцаў Заходняга фронту, разам з Язэпам Лёсікам, Вандай Лявіцкай, Міхасём Марозам аднавіла створаны яшчэ ў 1906 годзе Беларускі вучыцельскі хаўрус.
* Адраджэнне. Мн., 1922. Сш. I. С. 273.
Гучны рэзананс набыло яе выступленне на Ўсебеларускім з’ездзе ўцекачоў у Маскве. Непадрыхтаванай часткай аўдыторыі яе даклад аб нацыянальным самавызначэнні Беларусі быў успрыняты як правакацыя: “Пасьля маіх прамоў на зьездзе некаторыя маскоўскія беларусы пыталіся ў мяне пашпарту, каб пераканацца, ці я сапраўды праваслаўная, а не каталічка, падасланая езуітамі, як яны казалі. Для іх вуха здавалася дзікім, што Беларусь – гэта не Расея, што беларусы як нацыя маюць права на вольнае незалежнае існаваньне”.
У эпіцэнтры нацыянальнага руху
У жніўні 1917 года была створаная Цэнтральная рада беларускіх арганізацый – орган, які ўзяў на сябе каардынацыю нацыянальнага руху, аб’яднаўшы 23 арганізацыі на тэрыторыі Беларусі і па-за яе межамі. Выканкам Рады складаўся з 9 чалавек. Разам з такімі аўтарытэтнымі дзеячамі, як Аркадзь Смоліч, Язэп Дыла, Зміцер Жылуновіч, Фабіян Шантыр, у яго выбралі і Бадунову.
Дыскусія на першым паседжанні Рады засведчыла, што на той час у палітычным светапоглядзе Бадуновай сацыялістычныя ідэалы ўсё ж пераважалі над нацыянальнымі: на прапанову Ванды Лявіцкай акцэнтаваць у дзейнасці Цэнтральнай Беларускай Рады нацыянальнае пытанне Палута запярэчыла: “…уперад сацыялізм, а пасьля нацыя”*.
Падзеі пасля кастрычніцкага бальшавіцкага перавароту прыспешвалі справу нацыянальнага вызначэння. Палута ўвайшла ў склад Выканаўчага камітэта Вялікай Беларускай Рады, рэарганізаванай з Цэнтральнай у канцы кастрычніка-пачатку лістапада для барацьбы за дасягненне аўтаноміі Беларусі ў межах Расейскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі. Рада разглядала сябе як зародак дзяржаўнай улады будучай беларускай аўтаноміі.
* Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Вільня і інш. Т. I. Кн. I. С.9
Для развязання пытанняў дзяржаўнага самавызначэння Вялікая Беларуская Рада ініцыявала скліканне ў снежні 1917 года Ўсебеларускага з’езда, каб выпрацаваць прынцыпы дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі. Галоўнымі з іх былі: саюз з РСФСР, сапраўднае нацыянальна-рэвалюцыйнае народаўладдзе, а таксама непадзельнасць этнічнай тэрыторыі (заходняя частка краіны знаходзілася ў гэты час пад нямецкай акупацыяй).
У падрыхтоўцы і правядзенні з’езда Бадунова брала вельмі чынны ўдзел: ёй даручылі займацца адной з найбольш складаных і балючых для Беларусі праблемаў – дапамогай уцекачам і інвалідам вайны. Справа гэта мела не столькі гуманітарны, колькі палітычны сэнс, бо сярод беларусаў-уцекачоў і на тэрыторыі Беларусі, і па-за яе межамі актыўна працавалі польскія і летувіскія камісіі, якія рэгістравалі іх як грамадзян сваіх дзяржаў. Узначаліўшы камісію з’езда, Палута ўсебакова вывучае пытанне, рыхтуе даклад на пленарнае паседжанне. Выступіць з дакладам Бадуновай не давялося з прычыны разгону з’езда, але пра падыходы да праблемы, пра ўсведамленне яе дзяржаўнага значэння сведчыць падрыхтаваны ёю праект рэзалюцыі. Ён прапаноўваў разгорнутую і дакладную праграму забеспячэння патрэбаў і правоў уцекачоў і ахвяраў вайны – ад арганізацыі цэнтралізаваных кіраўнічых структур да канкрэтнай фінансава-матэрыяльнай і культурна-адукацыйнай дапамогі кожнай сям’і. Праект грунтаваўся на тым, што праблема можа быць паспяхова развязаная толькі пры ўмове ператварэння беларускай дзяржавы ў суб’ект міжнародных дачыненняў. Бо толькі тады можна будзе спагнаць з краін – ініцыятараў развязвання вайны кампенсацыю за эканамічныя страты, нанесеныя Беларусі, праз стварэнне спецыяльнага міжнароднага фонду.
Пастановы Ўсебеларускага з’езда пра стварэнне Бе-ларускай Рэспублікі, пра непадзельнасць яе тэрыторыі і перадачу ўлады Ўсебеларускаму з’езду саветаў занепакоілі бальшавікоў, якія не маглі пагадзіцца з стратай ініцыятывы ў палітычных пытаннях. Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту гвалтоўна спыніў работу з’езда, арыштаваўшы 18 сяброў абранай ім Рады і ўвесь прэзідыум. Сфальшаваныя звесткі пра з’езд былі пасланыя ў Маскву. Такім чынам, з магчымых хаўруснікаў беларускі рух і бальшавіцкая партыя ператварыліся ў адкрытых праціўнікаў.
Пасля вызвалення арыштаваных дэлегатаў Рада з’езда ўзнавіла нелегальныя паседжанні, на адным з якіх пастанавілі перадаць паўнамоцтвы Выканаўчаму камітэту з’езда, “разьмеркаванаму па ліку сваіх сяброў так, каб у патрэбны час ён мог стаць урадам, абняўшы ўсе галіны дзяржаўнага кіраваньня”*. У склад выканкама ўвайшлі 24 чалавекі, адказныя пасады размеркаваліся наступным чынам: Язэп Варонка – замежныя справы, Сымон Рак-Міхайлоўскі – нутраныя справы, М. Касцевіч – прасвета, Аляксандр Прушынскі – праца, Тамаш Грыб – земляробства, Леанард Заяц – загадчык справамі. Бадуновай былі даручаны справы апекі.
*Спадчына. 1998. № I. С. 77-78
Палітычная сітуацыя ў Беларусі развівалася вельмі імкліва. У сярэдзіне лютага былі сарваны савецка-германскія перамовы ў Берасці, і нямецкія войскі занялі ўсю тэрыторыю Беларусі.’Выканаўчы камітэт Усебеларускага з’езда ўзнавіў сваю дзейнасць, і ў найскладанейшых умовах акупацыі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, былі зроблены першыя крокі ў нацыянальна-дзяржаўным будаўніцтве.
Бадунова знаходзілася ў самым цэнтры гэтых падзеяў. Яе подпіс стаіць пад гістарычнымі Ўстаўнымі Граматамі аб утварэнні БНР і абвяшчэнні яе незалежнасці. Яна ўвайшла ў склад Рады БНР і Народнага Сакратарыята, дзе таксама ўзначаліла справу апекі.
На сваіх пасадах Бадунова працягвала займацца праблемай дапамогі ўцекачам і пацярпелым ад вайны – акрамя распрацоўкі дакументаў, інспекцый, паседжанняў, кожны дзень ад 6 да 20 гадзін прыймала наведнікаў. Як педагог яна не магла абысці і справу наладжвання ў Менску беларускага школьніцтва. Пра тое, якой напружанай і натхнёнай была праца тых часоў, Палута прыгадвала ў 1927 годзе: “…я зьяўляюся першай настаўніцай м. Менску па арганізацыі і актыўнай працы ў першых беларускіх школах у Менску… На школах заўсёды ляжала вялікая задача – абарона наогул бел. дзяцей і падтрыманьне іх у часы галодных акупацый. Дзеля гэтай мэты арганізавана была мной з дапамогай Т. Грыба грамада “Цётка”, якая рабіла зборы і інш. дзеля ўтрыманьня гіершага сталага Беларускага дзіцячага дому… Мной былі арганізаваны дзіцячыя ясьлі для беларускіх работніц, першая летняя калёнія для прыюта, пакінутая ў час Кастрычніцкай Рэвалюцыі Земствам… Я была выбрана рэв. зьездам настаўнікаў бежанск. школ прыфрантавое паласы на пасаду загадчыцы усіх школсталовых… На свае ўласныя заробкі вяла я рэвалюцагітац. прапаганду, падтрымліваючы ідэі рэвалюцыі ува ўсіх галінах тагачаснага жыцьця. Я працавала на двух-трох, а іншы раз і пяці пасадах бязплатна, атрымліваючы пенсію толькі за сталую школьную працу…”*
Вакол П. Бадуновай і яе паплечнікаў па школьніцтве гуртавалася маладая настаўніцкая грамадскасць: Соф’я Шышова, Кастусь Пуроўскі, Кацярына Яноўская, Міхась Кудзелька (Чарот), Навум Козіч, Бандарчык, браты Мікола і Янка Пашковічы. Да справы школьніцтва яна прыцягнула і сваю малодшую сястру Марыю, якая пераехала ў Менск і з гэтага часу зрабілася яе бліжэйшым паплечнікам і памочніцай – “анёлам-ахоўнікам”, паводле азначэння самой Палуты. Наагул, апантанасць і энергія Бадуновай уражвалі і прываблівалі: на здымку Палуты адна з яе маладых паплечніц Вера Маслоўская напісала: “Беларускія кабеты – ізгляньце вобраз гэты мілы! Колькі міласьці духоўнай, і энэргіі і сілы! Так і кліча вас, кабеты: “Упярод! Да адной мэты!”**
Даводзілася напружана працаваць і над сабою – удасканальваць палітычныя і праўныя веды, а таксама… засвойваць беларускую мову. Зразумела, што глыбокага ведання мовы не маглі даць ні царская настаўніцкая навучальня, ні гомельскі гарадскі асяродак. Праўда, выкладанне ў вясковых школах наблізіла Палуту да моўнай народнай стыхіі. Але, як і некаторыя іншыя дзеячы нацыянальнага руху таго часу, Бадунова не валодала беларускай мовай свабодна***.
*Цэнтральны навуковы архіў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, фонд 67, вопіс 1, справа 24, аркуш 40-40 адг.
**Настаўніцкая газета. 1994. 23 сакавіка.
***Пра гэта можа сведчыць адзіны яе вядомы верш – “Белоруссия” (напэўна, 1917 ці 1918 года), прасякнуты патрыятычным пафасам, але напісаны па-расейску:
Язэп Лёсік прыгадваў, што яшчэ ўлетку 1917 года Бадунова досыць скептычна выказвалася наконт перспектываў афіцыйнага выкарыстання беларускай мовы і вы дання беларускамоўнай газеты*. Але ўжо ўвесну 1918 года пратаколы паседжанняў Рады БНР зафіксавалі досыць кур’ёзны выпадак, які, аднак, сведчыў пра змену поглядаў на ролю мовы: Палута запатрабавала перакласці на беларускую мову выступленне прадстаўніка ад польскай фракцыі, а пасля сама стала выступаць з прамовай па-расейску. 3 залы данеслася рэпліка “Перакласці на беларускую!”, што выклікала агульны смех**.
*Лёсік Я. Творы. Мн., 1993.
**Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, фонд 62, вопіс 1, справа 191, аркуш 21.
Умацаванню нацыянальнай свядомасці і ўспрыняццю мовы як чынніка нацыянальна-палітычнай кансалідацыі спрыялі актыўныя кантакты не толькі з палітыкамі, але і з дзеячамі беларускай культуры. Улетку 1918 года на працягу месяца Палута Бадунова жыла ў сям’і вядомага літаратара Антона Лявіцкага (Ядвігіна Ш.) на хутары Карпілаўка каля Менска. Вечарамі з цікавасцю слухала яна аповяды гаспадара пра Алаізу Пашкевіч-Цётку, пра дзеячоў “Нашай Нівы”. На кватэры Язэпа Мамонькі разам з палітыкамі збіралася мастацкая інтэлігенцыя, чыталі літаратурныя творы, спявалі беларускія песні. На адной з такіх імпрэзаў Палута слухала ў аўтарскім выкананні гістарычную п’ееу Ф. Аляхновіча “Бутрым Няміра”.
Нарэшце П. Бадунова сама становіцца абаронцай беларускай мовы. Яна падрыхтавала да друку артыкул “Нет врагов”, дзе ўзняла сур’ёзную для нацыі праблему, калі менавіта народная інтэлігенцыя, настаўнікі, сталі сілай, “которая возстала против воскресения народной души – его языка, его национального самоопределения”. Шукаючы карані гэтай з’явы, П. Бадунова па сутнасці выкрыла заганнае наступства выхавання мясцовага настаўніцтва ў ідэалогіі “западно-русизма”, якое прывяло да ўмацавання думкі пра расейскую культуру як гарантыю нацыянальнай ідэнтычнасці, а пра беларускасць як праяву польскасці, што пагражала небяспекай страціць культурную і палітычную самастойнасць: “Запалоханым настаўнікам здавалася, што ўвядзенне беларускай мовы ў школах зусім адарве Беларусь ад Расеі, і застаўшыся сам-насам, Беларусь з прычыны сваёй палітычнай неарганізаванасці, адыдзе зноў да Польшчы”. Артыкул заклікаў інтэлігенцыю пераадолець страх і няверу і аддаць свае сілы культурна-нацыянальнаму адраджэнню і сацыяльнаму пераўтварэнню Беларусі.
Пачынаючы з 1919 года большасць аўтографаў самой Бадуновай ужо напісаны па-беларуску, а ў яе анкетах на пытанне аб роднай мове пазначана “беларуская”. Напэўна, гэтым часам яна абрала сабе і літаратурнае імя – ліст з Варшавы ўлетку 1919 года упершыню падпісаны “Ветка Палута”.
Свае і чужыя
Палута Бадунова стала сведкай і ўдзельніцай усёй драматычнай гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі.
Левае крыло Беларускай Сацыялістычнай Грамады, спалучаючы рэвалюцыйна-сялянскія і дзяржаўна-незалежніцкія пазіцыі, лічыла Польшчу, Расею, Нямеччыну патэнцыйнай геапалітычнай небяспекай для Беларусі. Таму, калі кіраўніцтва Рады БНР звярнулася да германскага канцлера з просьбай аб заступніцтве, паплечнікі Бадуновай успрынялі гэты крок як “здраду рэвалюцыі і беларускаму народу”.
У знак пратэсту Т. Грыб, П. Бадунова, А. Карач і Я. Бялевіч пакінулі Народны Сакратарыят і ўтварылі апазіцыю ў Радзе БНР. Адначасова адбыўся распад Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Прыхільнікі левага яе крыла аб’ядналіся ў Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПСР) і абвясцілі аб стварэнні партыйнай фракцыі ў Радзе. У Цэнтральны камітэт новай партыі ўвайшлі Тамаш Грыб, Язэп Мамонька і Палута Бадунова. Сваёй мэтай партыя бачыла барацьбу за ідэалы рэвалюцыі і сацыялізму, заклікала працоўных выступіць супраць “прыгнёту і самаўпраўства германскіх акупантаў”, каб усталяваць сапраўднае народаўладдзе ў Беларусі.
Эсэры разгарнулі актыўную дзейнасць і дзякуючы гэтаму ўмацавалі свае пазіцыі на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Шэрагі партыі значна папоўніліся, пад яе ўплыў трапілі Сялянскі і Настаўніцкі звязы, на тэрыторыі Менскай і Гарадзенскай губерняў пад кантролем эсэраў пачалі фармавацца партызанскія аддзелы – “Сувязь беларускага працоўнага сялянства”.
Увосень 1918 года, калі нямецкія войскі пачалі паступова пакідаць тэрыторыю Беларусі, а на іх месца прасоўвалася Чырвоная Армія, БПСР паспрабавала перахапіць ініцыятыву ў дзяржаўна-нацыянальным вызначэнні, заклікаючы працоўных краю правесці па ўсёй тэрыторыі Беларусі выбары ў мясцовыя Рады як паўнапраўныя органы ўлады. Прапаноўвалі неадкладна склікаць II Усебеларускі з’езд для пацвярджэння і юрыдычнага замацавання незалежнасці БНР*. Дзеянні Чырвонай Арміі эсэры разглядалі як агрэсію супраць Беларускай Народнай Рэспублікі, і таму была абвешчана тактыка барацьбы супраць “двох акупантаў” – імперыялістычнай Нямеччыны і Савецкай Расеі.
*Палітычныя партыі Беларусі. Мн., 1994. С. 173
Эсэры, у адрозненне ад правай часткі Рады, не пакінулі Менска пасля заняцця яго бальшавікамі. Апошнія не прыніжалі ролі БПСР як палітычнай сілы, але супернікам яе не лічылі. Пра гэта сведчыць выззаленне кіраўнікоў партыі Я. Мамонькі і П. Бадуновай ужо праз суткі пасля арышту. Бальшавікі знайшлі больш эфектыўны сродак ізаляцыі сваіх палітычных апанентаў – ініцыятыву ў дзяржаўна-нацыянальным будаўніцтве яны рашуча ўзялі ва ўласныя рукі, а БНР абвясцілі варожай савецкай уладзе акцыяй буржуазных нацыяналістаў. У адказ эсэры адмовіліся прызнаць абвешчаную 1 студзеня 1919 года БССР, уважаючы яе за марыянеткавае стварэнне, і заклікалі да яе байкоту. Анексія Расеяй Віцебскай, Смаленскай і Магілеўскай губерняў толькі падмацавалі антымаскоўскія пазіцыі беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў.
Аднак неўзабаве вызначальны палітычны фактар памяняўся з усходняга на заходні. 3 пачаткам 1919 года польскія войскі Язэпа Пілсудскага пачалі паступова прасоўвацца на тэрыторыю Беларусі. 23 красавіка яны занялі Вільню і рушылі далей. Я. Пілсудскі выдаў адозву да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага, у якой абгрунтаваў сваю вызвольную ад бальшавікоў місію і дэклараваў мэту стварэння пад эгідай Польшчы канфедэрацыі народаў былой Рэчы Паспалітай. Беларусам ён абяцаў падтрымку ў стварэнні ўласнага войска і аднаўленне дзейнасці Рады і ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі.
Як і іншыя беларускія партыі, эсэры з насцярожанай зацікаўленасцю паставіліся да лозунгаў Я- Пілсудскага. Заставалася спадзяванне знайсці паразуменне на аснове агульнасці гістарычнага лёсу і нацыянальных задачаў, на салідарнасць з сацыялістычнымі коламі Польшчы. У выніку эсэры катэгарычна не падтрымалі ўтварэнне бальшавікамі 27 лютага 1919 года гэтак званай “Літоўска-Беларускай рэспублікі” і пайшлі на кантакты з польскімі ўладамі. Гэты крок адразу абвастрыў канфлікт з балылавікамі. Ужо ад вясны 1919 года на савецкай тэрыторыі эсэры перайшлі на нелегальнае становішча, а ўвосень тут пачаліся арышты.
У той жа час магчымасць альянсу з Польшчай эсэры абумоўлівалі захаваннем поўнага суверэнітэту беларускага руху і катэгарычна адмаўлялі саступкі ў дзяржаўна-палітычных пытаннях. Яны, бадай, першымі заўважылі ў фактах арыштаў беларускай інтэлігенцыі і закрыцця беларускіх школаў рэпрэсіўныя памкненні польскіх уладаў. На беларускім з’ездзе Віленшчыны і Гарадзеншчыны, скліканым лаяльнай да польскай дзяржавы групай на чале з Браніславам Тарашкевічам у Вільні 9-10 чэрвеня 1919 года, эсэраўская дэлегацыя адкрыта заявіла аб сваёй апазіцыі да праяваў польскіх экспансіянісцкіх планаў і дамаглася прыняцця з’ездам рэзалюцый аб поўнай падтрымцы ідэі незалежнай і непадзельнай Беларусі. На гэта палякі арыштавалі лідэра партыі Тамаша Грыба, абвінаваціўшы ў закліку да антыпольскага паўстання. Пасля зняволення ў Горадні яго перавезлі ў варшаўскую турму.
Бадунова неадкладна пачала барацьбу за вызвален-не таго, хто быў дарагі не толькі як паплечнік, але і як блізкі ёй чалавек. Яна сама накіравалася спачатку ў Горадню, затым у Варшаву шукаць падтрымкі ў лідэраў польскіх сацыялістаў. Але намаганні не даюць вынікаў – пасля сямі месяцаў канцлагера Тамашу Грыбу прызначылі месцам жыхарства Лодзь і забаранілі выезд у Беларусь. На радзіму ён ужо не вярнуўся.
У гэтых умовах асноўны цяжар па кіраўніцтве партыяй лёг на Бадунову. У Варшаве, клапоцячыся аб вызваленні Т. Грыба, яна імкнулася адначасова развязаць і найбольш вострыя палітычныя праблемы: дамагалася фінансавай падтрымкі партыйнай дзейнасці на падсавецкай тэрыторыі, спрабавала пераадолець недавер паміж эсэрамі і “паланафільскай” часткай Рады БНР, пераконваючы абодва бакі пакінуць вузкапартыйныя і асабістыя амбіцыі і аб’яднаць сілы дзеля агульных мэтаў. Рабіла гэта яна з усёй сваёй настойлівасцю і тэмпераментам, пра што сведчыць кароткая справаздача аднаму з бліжэйшых паплечнікаў па партыі Клаўдусю Дуж-Душэўскаму:
“Сябер Душэўскі!
Я ў Варшаве. Толькі што прыехала з Горадні. Бачылася ужо і гаварыла з А. Луцкевічам, Тарашкевічам, Алексюком. Яны саўсім ня ведаюць, што робіцца ў нас у Менску, так вяліка іх адарванасьць… За Грыба сягодня гаварыла з польск. сац. Марачэўскім і іншымі, заўтра пайду да Асмалоўскага… У Горадне я аставіла просьбу і партыйны прыказ, каб усе парт. сілы ехалі працаваць на радзіму, у Менск, я іх тутака ўсіх і ўсё разьнясла, бо яны едуць у Коўна і куды ўгодна, а саўсім забываюць аб Менску…”*
*Беларускі дзяржаўны архід-музей літаратуры і мастацтва, фонд 3, вопіс 1, справа 144, аркуш 1; справа 152, аркуш 31.
Спадзяванні эсэраў на саюз з Польшчай хутка развеяліся, і яны стварылі Беларускі паўстанцкі камітэт для разгортвання антыпольскай барацьбы, адным з кіраўнікоў якога стала П. Бадунова. Адначасова канферэнцыя БПСР пастанавіла выйсці з кааліцыі з “паланафільскімі” партыямі.
Супярэчнасці дасягнулі асаблівага напалу пры падрыхтоўцы да аднаўлення работы Рады. Гэтае пытанне было адным з галоўных для захавання незалежнасці беларускага руху. Але польскі бок, відавочна, імкнуўся трымаць яго пад поўным кантролем і адцягваў дазвол сесіі Рады. Між тым правае крыло Рады баялася адкрытай і самастойнай акцыяй справакаваць рэпрэсіўныя захады. Яно лічыла таксама, што да ўрадавых акцыяў беларускі рух пакуль не даспеў і на гэтым этапе неабходна засяродзіцца на культурніцкай і арганізацыйнай рабоце.
Эсэры ж, наадварот, абсалютным прыярытэтам ва ўмовах барацьбы за дзяржаўнасць лічылі пытанні палітычныя і аднаўленню Рады надавалі прынцыповае значэнне. Паслядоўна рэпрэзентуючы пазіцыю сваёй партыі, Бадунова распачала настойлівую барацьбу за скліканне сесіі і згуртаванне палітычных сілаў. Яна пераконвала ў неабходнасці гэтага старшыню Рады Міністраў Антона Луцкевіча, які знаходзіўся ў Варшаве і вёў напружаныя перамовы з польскімі ўладамі, у тым ліку і Я. Пілсудскім.
Ужо ўрачыстае адкрыццё Рады 12 лістапада 1919 года прадэманстравала катэгарычнае адстойванне эсэрамі прынцыпаў, сцверджаных Трэцяй Устаўной граматай БНР. У адказ на прапанову прэзідыума паслаць прывітальную тэлеграму Я. Пілсудскаму ад імя сваёй партыі Бадунова абвясціла: “Фракцыя БПСР будзе дабівацца, каб Рада Рэспублікі стала на грунт поўнай незалежнасьці і непадзельнасьці БНР, ведаючы, што толькі поўная незалежнасьць дзяржаўнага жыцьця беларускага народа дасьць нашай маладой дзяржаве застанавіць усе тыя, шкодныя для Беларусі ўплывы з розных бакоў, якія мы бачым да гэтага часу, дасьць беларускаму народу сілу нацыянальна зьяднацца і параўняцца з іншымі народамі як культурна, так і эканамічна”. Эсэры заявілі, што будуць дабівацца “спыненьня таго страшнага тэрору”, які творыцца ў Беларусі, і адкрыта абвясцілі барацьбу “польскай эндэцыі, патапіўшай у крыві правы вольнага Беларускага Народу”. Адначасова абвяшчалася актыўная барацьба і з “другой імперыялістычнай Маскоўска-Дзянікінскай сілай, якая ідзе з Усходу” *.
*Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, фонд 60, вопіс 3, справа 770, аркуш 74; Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т.1. 4.1. С. 488^189.
Фракцыя прапанавала рэзалюцыю, у якой дэкларавалася, што “Рада падцьвярджае пастанову сваю ад 25 марца 1918 году аб поўнай незалежнасьці і непадзельнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў яе этнаграфічных межах. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі павядзе сваю працу ў кірунку здабыцьця прызнаньня перад народамі ўсяго сьвету поўнай незалежнасьці і непадзельнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў яе этнаграфічных межах…” Радзе Народных Міністраў даручалася неадкладна ўступіць у міжнародныя перамовы аб юрыдычным і фактычным прызнанні Беларускай Народнай Рэспублікі. Рэзалюцыя была прынята аднагалосна.
спроба манапалізацыі кіраўніцтва Радай. У выніку 13 снежня 1919 года замест запланаванага агульнага паседжання Рады адбыліся два. У Юбілейным доме сабралася большасць дэлегатаў. Заслухаўшы дэкларацыю Бадуновай аб разрыве з “буржуазіяй” і “буржуазным урадам”, яны пастанавілі абраць новы склад Рады, якую назвалі Народнай, і новага ўрада. У выніку галасавання старшынёй Рады аднагалосна быў выбраны Пётра Крэчэўскі, яго намеснікамі Васіль Захарка і Палута Бадунова. У Кабінет Міністраў, які ўзначаліў Вацлаў Ластоўскі, увайшлі пераважна эсэры: Яўхім Бялевіч, Тамаш Грыб, Аляксандр Цвікевіч, Леанард Заяц.
Адначасова астатнія дэпутаты абвясцілі, што “…частка членаў фракцыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў зрабіла змову, каб захапіць законную ўладу Рады Рэспублікі”, і правялі выбары ў Найвышэйшую Раду – своеасаблівую Дырэкторыю з 5 прадстаўнікоў старога кіраўніцтва: Язэпа Лёсіка, Янкі Серады, Сымона Рак-Міхайлоўскага, Кузьмы Цярэшчанкі і Аляксандра Уласава.
Такім чынам, адбылося арганізацыйнае афармленне двух кірункаў беларускага руху: правае крыло, якое згуртавалася вакол Найвышэйшай Рады, уяўляла сабой сацыялдэмакратычную рэфарматарскую плынь, а левае на чале з эсэрамі – рэвалюцыйную. Гэты падзел і канфрантацыя мелі сапраўды драматычныя наступствы як для ўсёй беларускай справы, так і для прадстаўнікоў абодвух цэнтраў.
Першымі адчулі ціск якраз эсэры. Іх дзейнасць, расцэненая як антыпольская, выклікала рэпрэсіўныя захады акупацыйных уладаў. Ластоўскі і яшчэ некалькі ўрадоўцаў былі арыштаваныя. Праз месяц зняволення на пачатку 1920 года яны выехалі ў Рыгу, дзе пачалі фармаванне эміграцыйных беларускіх палітычных структураў, першай сярод якіх паўстала Цэнтральная Загранічная Рада БПСР.
Праз кароткі час эсэраўскі цэнтр у замежжы перамясціўся ў тагачасную сталіцу Летувы Коўню. Кіраўніцтва Летувіскай Рэспублікі спадзявалася на падтрым ку беларусаў у развязанні на сваю карысць пытання пра дзяржаўную прыналежнасць Вільні і ў процістаянні Польшчы. Таму яно пайшло на падпісанне беларуска-летувіскай умовы пра дзяржаўна-палітычную дзейнасць беларускага боку на тэрыторыі Летувы і яго фінансавую падтрымку. Гэта дало магчымасць размясціць асноўную частку ўрада В. Ластоўскага ў Коўні, дзе таксама закончвалася арганізацыйнае афармленне замежных эсэраўскіх структур. Пасля адзінаццацімесячнага зняволення сюды прыехаў Тамаш Грыб, на прапанову якога Цэнтральная Загранічная Рада БПСР пераўтварылася ў Камітэт Загранічных груп Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў як агульнапартыйны кіраўнічы цэнтр за мяжой.
Частка эсэраў, што засталася на тэрыторыі Беларусі пад польскай акупацыяй, была вымушана перайсці на нелегальнае становішча. ЦК партыі папоўніўся новымі сябрамі – Я. Трафімавым, М. Маркевічам, М. Асвяцімскім, А. Бараноўскім. Але фактычнае лідэрства тут па-ранейшаму належала Язэпу Мамоньку і Палуце Бадуновай. Менавіта апошняя адыгрывала галоўную ролю ў выпрацоўцы партыйных стратэгічных падыходаў і тактыкі, а таксама арганізацыйных прынцыпаў.
Цэнтральны камітэт БПСР пацвердзіў мэту барацьбы – за незалежную беларускую рэспубліку ў этнаграфічных межах. Галоўным праціўнікам у яе дасягненні па-ранейшаму дэкларавалася польская акупацыя. Але было відавочным, што найбольшую пагрозу для партыі ўяўлялі бальшавікі, вайсковыя і палітычныя фармаванні якіх канцэнтраваліся на ўсходніх межах Беларусі. Нягледзячы на тое што эсэры разглядалі іх як “праваднікоў маскоўскага імперыялізму”, тым не менш яны не выключалі магчымасці рэальнага хаўрусу з бальшавікамі ў барацьбе з польскай экспансіяй. Перадумовай палітычнага збліжэння з’яўляліся падабенства праграм і левасацыялістычныя прынцыпы абедзвюх партый.
Бальшавікі з свайго боку ўважліва сачылі за расстаноўкай сілаў у беларускім нацыянальным руху, і менавіта эсэры, на іх погляд, мелі рэальную палітычную моц. ЧК даносіла, што гэтая партыя “мае значныя сувязі сярод беларускага сялянства і аказвае на яго арганізаваны рэвалюцыйны ўплыў”. У асобе Бадуновай яна ба чыла другога пасля Грыба лідэра партыі і “энергічнага работніка”.
Падзел урадавых органаў БНР неадкладна выкарысталі бальшавікі. Яны актыўна пачалі шукаць кантакты з левым крылом палітычных партыяў, сярод якіх найбольшую цікавасць уяўлялі эсэры і іх лідэр Палута Бадунова. 3 ініцыятывы ЦК. Кампартыі Летувы і Беларусі ў снежні 1919 года ў Смаленску пачаліся перамовы паміж бальшавікамі і беларускімі эсэрамі, у выніку якіх падпісана пагадненне аб сумесным змаганні за аднаўленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Дакладныя яе формы і сутнасць не вызначаліся, што адпавядала інтарэсам бальшавікоў. Затое было дамоўлена аб супольнай збройнай барацьбе супраць польскай акупацыі, дзеля чаго эсэраўскія партызанскія фармаванні злучаліся з бальшавіцкімі ў адзіную Народную вайсковую самаабарону, а прадстаўнікі КП(б)ЛіБ увайшлі ў склад эсэраўскага Паўстанцкага камітэта. Акрамя Бадуновай у перамовах удзельнічалі Язэп Мамонька, Яўсей Трафімаў, Марк Асвяцімскі, Фабіян Шантыр. Несумненна, што Палута адыграла тут адну з галоўных роляў – яе подпіс на пагадненні стаіць першым.
Ідучы на хаўрус з бальшавікамі, беларускія эсэры спадзяваліся, што іх рэальны аўтарытэт і ўплыў у краі дазволяць забяспечыць парытэтнасць у палітычным партнёрстве і вызначэнні лёсу Беларусі. Сапраўды, на гэты момант партыя фактычна заваявала лідэрства ў нацыянальным руху. Яна налічвала каля 20 тысяч сяброў, пад яе ўплывам знаходзіўся 10-тысячны Звяз моладзі, Звязы настаўнікаў і Звяз паштова-тэлеграфных служачых. Гэта была, бадай, адзіная нацыянальная палітычная сіла, што абапіралася на ўзброеныя партызанскія фармаванні. 3 пункту гледжання бальшавікоў, блок з беларускімі эсэрамі павінны быў забяспечыць выключна тактычныя інтарэсы – выкарыстанне іх уплыву і ўзброеных сілаў эсэраў у барацьбе з палякамі, а таксама падзел і аслабленне беларускага руху.
Змена саюзніцкіх арыентацый і актыўнасць эсэраў вельмі занепакоілі польскі бок. Неадкладна пачаліся вышукі іх лідэраў. Паводле ўспамінаў сястры Марыі Бадуновай, на яе кватэры ў Менску палякі шукалі Пелагею Бадунову. Упэўніўшыся, што яе няма, яны арыштава лі Марыю і на працягу некалькіх дзён дапытвалі пра сястру.
У лютым 1920 года палякам усё ж удалося арыштаваць П. Бадунову. Яе змясцілі ў адзіночную камеру спачатку жаночай турмы, а затым перавялі ў менскую адміністрацыйную. Што датычыць рэжыму зняволення, дык Палута ўспамінала пазней, што ледзь выжыла “пасля страшэнных умоў холаду, ад якога я замярзала смяртэльна, і пагрозы тыфусу, ад якога памерла палова арыштаваных”.
Праз месяц яе выпусцілі пад нагляд жандармерыі, аднак ён быў недастаткова пільным: з дапамогай сяброў па партыі (Бялевіча, Бердніка і Трафімава) яе пераправілі ў Смаленск. Пераход быў цяжкі і вельмі небяспечны: давялося пераадольваць разліў Бярэзіны, часам па пояс у сцюдзёнай сакавіцкай вадзе. Па словах Палуты, “у той час ніводная жывая душа не згаджалася на такі пераход, бо палякі вырывалі за гэта вочы, здзекваліся і забівалі”.
Між тым візіт у Смаленск меў выключна важнае палітычнае значэнне. У эсэраўска-бальшавіцкім хаўрусе наспяваў сур’ёзны канфлікт, у аснове якога ляжала галоўнае для беларускага руху пытанне дзяржаўнага вызначэння Беларусі. Калі для бальшавікоў ягоныя перспектывы не былі акрэсленыя і ставіліся ў залежнасць ад замежнапалітычных абставінаў, то БПСР з вясны 1920 года абвяшчае сваёй непасрэднай мэтай стварэнне Беларускай Працоўнай Сацыялістычнай Рэспублікі і падрыхтоўку Ўсебеларускага Працоўнага кангрэса для вырашэння пытання.
Захады эсэраў непакоілі і раздражнялі кіраўніцтва Кампартыі Летувы і Беларусі. Яе Цэнтральны камітэт аддаў загад аб палітычнай ізаляцыі Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў на тэрыторыі Беларусі, у Маскву накіроўвалася перакручаная або сфальшаваная інфармацыя пра іхную дзейнасць
Маскоўская місія. Зняволенне
Сустрэча ў Смаленску не прывяла да паразумення і раскрыла Бадуновай увесь драматызм сітуацыі. Адчуваючы няшчырасць і несамастойнасць пазіцыі Цэнтральнага камітэта КП(б)ЛіБ, яна намерылася звярнуцца да вышэйшага бальшавіцкага кіраўніцтва і паехала ў Маскву. Але тут давялося літаральна ламаць недавер і адкрытае ігнараванне прадстаўніка беларускіх нацыя нальных сілаў. На працягу месяца, з 6 сакавіка да 8 красавіка 1920 года, Палута дамагалася разгляду беларускага пытання на роўні ЦК. РКП(б). Толькі дзякуючы асабістай настойлівасці і энергіі яна дабілася сустрэчаў з наркамам замежных справаў РСФСР Р. Чычэрыным і ягоным намеснікам Караханам, членамі Цэнтральнага камітэта Прэабражэнскім і Крэсцінскім, наркамам нацыянальнасцяў Сталіным.
Скарыстаўшы падтрымку і парады Язэпа Дылы, на кватэры якога яна жыла, а таксама дапамогу старэйшага аўтарытэта беларускага руху Алеся Бурбіса, Палута Бадунова падрыхтавала грунтоўны даклад пра палітычную сітуацыю ў Беларусі. У ім былі выкладзены падыходы БПСР да дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі.
За подпісам П. А. Яноўскай гэты даклад быў перададзены членам ЦК РКП(б) і, як запэўнілі Палуту, разгледжаны з удзелам У. Леніна. Аднак і вышэйшае бальшавіцкае кіраўніцтва не збіралася рабіць сур’ёзных саступак у беларускім пытанні. Тым больш што Цэнтральны камітэт КП(б)ЛіБ тэрмінова ўмяшаўся ў сітуацыю: у Маскву прыйшла тэлеграма за подпісам Кнорына, у якой ранейшая ацэнка эсэраў як уплывовых хаўруснікаў мяняецца на адваротную, а таксама раскрываюцца планы бальшавікоў у дачыненні да нацыянальнага руху і дзяржаўнасці Беларусі: “1. Партия белорусских социалистов-революционеров-интернационалистов состоит из небольшой группы (8-10 человек) белорусских интеллигентов… Группа эта во время польской власти пыталась связаться с массами, но до сих пор никакого успеха не имела и организаций на местах не имеет, считаться с нею как с политической партией и ее представительницей Бодуновой, как с представительницей политической партии, совершенно не приходится… Необходнмо признать, что находящаяся ныне в Москве Бодунова, представляет только политическую фикцию и является членом организации, ставящей перед собой цели национальные…” *
*Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, фонд 60, вопіс 1, справа 110, аркуш 65.
Нягледзячы на моцны супраціў, перамовы Бадуновай скончыліся пацверджаннем вайсковага альянсу бальшавікоў і беларускіх эсэраў. Разгляд палітычных пытанняў адкладваўся да поўнага вызвалення Беларусі. Гэта ў значнай ступені было дасягнута дзякуючы настойлівасці і прынцыповасці П. Бадуновай. Як паказалі наступныя падзеі, і сама яе асоба, і партыя, якую яна прадстаўляла, не засталіся незаўважанымі ў Маскве.
У траўні 1920 года нарада Прэзідыума Народнай Рады БНР і ўрада заслухала справаздачы міністра замежных справаў Я- Ладнова, намеснікаў старшыні Рады П. Бадуновай і В. Захаркі аб іх перамовах з дзяржавамі Антанты, Нямеччынай і Расеяй. Па інфармацыі П. Бадуновай нарада зрабіла пастанову: “1. Пакуль тэрыторыя Беларусі пад чужымі акупацыямі Нарада выказваецца проці ўсякіх спроб навязаць Беларускаму народу фэдэрацыю з усходнімі або заходнімі акупантамі. 2. 3 Урадам Р.С.Ф.С.Р. вясьці перагаворы, але толькі на грунце прызнаньня поўнай дзяржаўнай незалежнасьці і суверэннасьці Б.Н.Р. у этнаграфічных межах” * .
*Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. I. С. 767.
Такім чынам, маскоўскую місію Бадуновай партыя ацаніла як плённую. Напэўна, яна падмацавала і спадзяванні самой Палуты на магчымасць кааліцыі з бальшавікамі. У беларускім руху аўтарытэт і роля Бадуновай на гэты час дасягнулі самай высокай адзнакі.
Згодна з прынятым Народнай Радай рашэннем, у чэрвені 1920 года павінны былі працягнуцца міжнародныя перамовы. Я. Ладноў выехаў у Парыж, Палута рыхтавалася ўзначаліць новую дэлегацыю ў Маскву. Аднак напружаная праца і сакавіцкі пераход Бярэзіны адбіліся на стане здароўя. Дзеля ўзнаўлення сілаў яна пасялілася ў курортным мястэчку Кемэрн (зараз – Кэмеры ў Юрмале) на Рыжскім узмор’і.
Лячэнне і адпачынак адсунулі палітычныя справы на другі план і пераключылі думкі на асабістыя душэўныя перажыванні – драму кахання, што пераследвала яе “як цяжкая, безумная туга” з моманту першай сустрэчы Палуты з Тамашом Грыбам.
Іх знаёмства адбылося ўвосень 1917 года ў час падрыхтоўкі Ўсебеларускага з’езда. І праз тры гады гэты момант прыгадваўся з усёй дакладнасцю: “Мы спаткалісь з ім на адном з беларускіх зьездаў воінаў заходняга фронту. Зьезд ужо скончыўся. Заседаў Камітэт. Як цяпер памятаю, у зале быўшаго губэрнатарскаго дому. Усё зало было залітае сьветам. Камітэт засядаў у углу, а сзадзі чамусь хадзілі, гутарылі. Ось к сталу, узяўшы слова у старшыні, падыйшоў малады ваенны, судзючы па нашыўкам вольнаапрэдзеляюшчыйся. Ён рабіў нейкую маленькую заяву, нейкі даклад, заняўшы дужа мала часу. Я, затомленная бязупыннымі каждоднеўнымі сходамі… ужо пачці не бачыла і не глядзела нават на тых, хто гаворыць. А толькі мозгам выбірала глаўнае із таго, што казаў аратар.
Калі пачаў гаварыць Тамаш (тагды я яшчэ ня ведала што яго так завуць і яшчэ больш ня ведала, што гэта імя для мяне будзе такім дарагім у будучыне), я неўспадзеўку падняла вочы і глянула на яго. Длінныя каштанавыя валасы, бакі, бледны твар і рэзкай формы схадзячыяся над носам бровы рабілі адразу яго заметным сярод другіх. Самае сільнае ўражэньне зрабілі на мяне яго вочы. Пачці неземная дабрата, ціхая грустная насмешка над суетой земной, так і глядзелі з глубіны не то карых, не то шэрых вялікіх вачэй яго.
Адразу нешта стукнула мне ў сэрца: о, якія вочы ў гэтага чалавека. Якая павінна быць сьвятая і праўдзівая душа. Вот каго можна палюбіць да канца” *.
* Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. I. Кн. 1. С. 802.
Перыяд узаемнага шчасця стаўся нядоўгім, але назаўсёды паяднаў іх як аднадумцаў і паплечнікаў. Да Тамаша неўзабаве прыйшло больш моцнае пачуццё. У 1919 годзе ён злучыў свой лёс з маладой удзельніцай беларускага руху і вядомай прыгажуняй Паўлінай Мядзёлкай. Для Палуты ж каханне так і засталося нязбыўным, ператварыўшы яе жыццё ў пакутлівую барацьбу з уласнай жаночай сутнасцю. Выйсце шукалася ў грамадскай чыннасці, служэнні народнаму дабру: “Трэба жыць, кажа розум. Трэба жыць, бо ты патрэбна яшчэ твайму беднаму страдаюшчаму народу… Жыві для другіх, любі ідэю больш, чым сябе”.
Аднак і ў час адпачынку, нягледзячы на дрэнны стан здароўя, П. Бадунова не перапыняла палітычнай работы: амаль штодня яе наведвалі паплечнікі, вялася падрыхтоўка дакументаў і перапіска. Я. Ладноў паведам ляў, што дасланы ў Парыж ліст Палуты пра стаўленне бальшавікоў да беларускага пытання зрабіў вялікае ўражанне на французскі бок, прапаноўваў ёй прыехаць у Францыю для ўдзелу ў перамовах.
У жніўні яна зноў збіраецца ў Маскву. На імя народнага камісара замежных справаў Г. Чычэрына ўрад БНР адсылае ліст з паведамленнем аб далучэнні да дэлегацыі па перамовах П. Бадуновай і Я. Бялевіча і з просьбай забяспечыць іх дыпламатычную недатыкальнасць. Але гэтая паездка не адбылася з прычыны зрыву саміх перамоваў.
Летам 1920 года наспяваў новы крытычны паварот у эсэраўскай барацьбе за беларускую дзяржаўнасць. Ілюзіі на парытэтнасць хаўрусу з бальшавікамі перажывалі свой апошні час. Пасля вызвалення Менска ў ліпені 1920 года эсэры пацвердзілі сваю гатоўнасць да супрацоўніцтва, узяўшы ўдзел у выпрацоўцы “Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь”. Аднак іхныя патрабаванні склікаць Усебеларускі працоўны кангрэс для развязання пытання аб дзяржаўным уладкаванні Беларусі, забяспечыць поўны яе суверэнітэт ад Савецкай Расеі і тэрытарыяльную непадзельнасць, стварыць кааліцыйны ўрад і нацыянальную армію не былі прынятыя. Абвяшчэнне ва ўмовах вайны тэрыторыі рэспублікі ў межах шасці паветаў Менскай губерні выклікала абурэнне эсэраў. Яны адмовіліся падпісаць дакумент і ўвайсці ў склад савецкага ўрада Беларусі.
Такім чынам, быў зроблены першы крок да адкрытага супрацьстаяння партыяў. Другім з’явілася падпісанне ў кастрычніку 1920 года прэлімінарнага міру з Польшчай на ўмове перадачы ёй Заходняй Беларусі. На гэта эсэры адрэагавалі скліканнем у Рызе канферэнцыі сацыялістычных партыяў, у якой акрамя іх удзельнічалі сацыял-дэмакраты і сацыялісты-федэралісты. Нядаўнія апаненты аднадушна пастанавілі дамагацца перагляду ўмоваў міру і ўстанаўлення дзяржаўных межаў паводле этнаграфічнага прынцыпу, допуску на перамовы дэлегацыі БНР. П. Бадунова, якая яшчэ знаходзілася ў Рызе, павінна была ўзяць удзел у канферэнцыі, хоць простых сведчанняў пра гэта не захавалася.
Між тым і пасля канферэнцыі пытанне пра стаўленне да новаабвешчанай БССР паранейшаму было найбольш актуальным для эсэраў. Адмова ад удзелу ў яе дэклараванні і кіраўнічых структурах азначала зняцце адказнасці за несуверэннасць беларускай дзяржавы. Пры гэтым Савецкая Беларусь заставалася палітычным фактам, ігнараванне якога было немагчымым для нацыянальнага руху.
Яшчэ на пачатку верасня ў Рыгу з Менска прыехаў Язэп Мамонька, які засведчыў, што беларускія дзеячы вядуць працу ў культурна-асветных нацыянальных установах і кааператывах, а настаўніцкія з’езды прынялі рэзалюцыі з патрабаваннем абавязковага вывучэння ва ўсіх школах беларускай мовы. Акрамя гэтага, было наладжана выданне эсэраўскай газеты “Змаганьне”, пад кантролем Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў пачаў дзейнічаць Работніцкі клуб, некаторыя актывісты партыі занялі адказныя пасады ў сістэме адукацыі і культуры.
Фактычна БПСР выбрала тактыку дзеяння ў двух кірунках, хоць не вядома, ці абмяркоўвалася і ці была зацверджана яна афіцыйна. Па-першае, дзеля захавання дзяржаўна-ўрадавых структураў і для пошуку міжнароднай падтрымкі ідэі незалежнай і непадзельнай Беларусі пастанавілі ні ў якім разе не здаваць мандатаў БНР і захаваць Народную Раду, а таксама ўрад Ластоўскага за мяжой. Па-другое, прызнавалася неабходным максімальна сканцэнтраваць нацыянальныя сілы ў самой Беларусі, каб уплываць на культурнае і па магчымасці палітычнае развіццё рэспублікі. Яшчэ заставалася спадзяванне ў адкрытай палітычнай барацьбе захаваць і пашырыць свой уплыў, разлічваючы на падтрымку сялянства і на развіццё нацыянальнай свядомасці насельніцтва.
Такім чынам, партыйныя сілы, уключаючы сяброў Рады і ўрада, павінны былі падзяліцца для ад’езду на радзіму. Для Бадуновай рашэнне было перадвызначанае.
6 лістапада 1920 года газета “Змаганьне” паведаміла аб вяртанні ў Менск “з эвакуацыі” сяброў ЦК партыі Я. Трафімава і Бердніка, а таксама аб хуткім прыездзе Палуты Бадуновай. А ўжо праз дзесяць дзён, 16 лістапада, газета надрукавала першы артыкул Палуты, што было сведчаннем прысутнасці дзяячкі на радзіме.
Першым крокам П. Бадуновай па вяртанні стала спроба аднавіць свой актыўны ўдзел у беларускім школьніцтве. У архівах захавалася некалькі дакументаў, якія дазваляюць рэканструяваць няпростыя захады ў гэтым кірунку. Ужо 16 лістапада, гэта значыць у адзін з першых дзён свайго вяртання, Палута падала ў беларускі аддзел камісарыята асветы Беларусі заяву прызначыць яе на месца губернскага інструктара па пазашкольнай або школьнай асвеце. Кіраўніцтва Наркамасветы не наважылася даць кіраўнічую пасаду вядомай эсэраўскай дзяячцы. Без тлумачэння матываў адмовы загадчык беларускага аддзела напісаў на заяве рэзалюцыю: “Залічыцьз 15.11.20. Назначыць на дашкольныя курсы”. Яшчэ адна рэзалюцыя ад 18.11 дадавала: “Назначить шк. раб. в одну нз белорусских школ гор. Минска”. Толькі праз месяц, 15 снежня, загадчык дашкольных курсаў пры камісарыяце асветы і сама Палута атрымалі паведамленне аб прызначэнні яе лектарам на настаўніцкія курсы. На гэтай пасадзе Палута працавала да сярэдзіны сакавіка 1921 года, магчыма, да моманту свайго арышту.
Акрамя далучэння да школьнай справы П. Бадунова актыўна друкуецца на старонках “Змаганьня”. Яе артыкулы “Радавы строй і яго значэнне для Беларусі”, “Што лепей?”, “Беларусь як гасударства” сведчылі аб чынным удзеле ў выпрацоўцы і прапагандзе стратэгіі і тактыкі эсэраў у гэты адказны момант, а таксама характарызуюць эвалюцыю яе палітычных поглядаў. Асноўнай тэмай публіцыстыкі дзяячкі стала абгрунтаванне савецкай формы дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі з адначасовай крытыкай яе бальшавіцкага варыянту. Бадунова належала да той леварадыкальнай плыні міжнароднага сацыялістычнага руху, якая прызнавала савецкую форму ўлады як адзіную паслядоўна народную. Паводле яе меркавання, толькі савецкая ўлада магла забяспечыць беларускім сялянам і рабочым поўную палітычную свабоду, сацыялізацыю зямлі, развіццё прамысловасці, культурны рост працоўных. Ва ўмовах Беларусі, на думку Бадуновай, толькі савецкая ўлада здольная вырашыць і галоўныя нацыянальна-палітычныя праблемы – дабіцца тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, стварыць улас нае Чырвонае войска як гарант яе вонкавай бяспекі, увесці Беларускую рэспубліку “ў саюз як роўны з роўнымі з суседнімі сацыялістычнымі рэспублікамі”*.
Падыходы, выкладзеныя Бадуновай на старонках “Змаганьня”, леглі ў аснову дыскусіі і рашэнняў III Канферэнцыі БПСР, што прайшла ў Менску 25-29 снежня 1920 года. Быў прыняты курс на прызнанне БССР як формы беларускай дзяржаўнасці з перспектывай яе трансфармацыі ў суверэнную нацыянальную дзяржаву. У выніку вострай палемікі якраз П. Бадунова змагла пераадолець моцныя антыбальшавіцкія настроі дэлегатаў.
Папулярнасць, аўтарытэт і перакананасць П. Бадуновай дазвалялі ёй дасягаць перамогі не толькі над апанентамі ўнутры БПСР, але і над палітычнымі праціўнікамі. У канцы 1920 года праходзіла кампанія выбараў у мясцовыя саветы. Ва ўмовах захавання магчымасцяў адкрытай барацьбы эсэры выкарысталі наступальную тактыку. Іх аўтарытэт і блізкія сялянам патрабаванні дазвалялі перамагчы супернікаў. Як адзін з кіраўнікоў партыі П. Бадунова актыўна ўдзельнічала ў выбарчай кампаніі. Нават бальшавіцкія газеты адзначалі, што на тых сялянскіх сходах, дзе яна выступала поруч з прадстаўнікамі КП(б)Б, пасля яе прамоваў дэлегатамі заўсёды выбіралі эсэраў.
Адзін з такіх выпадкаў засведчыў пратакол з’езда Беларускай** воласці горада Менска і Менскай губерні. Тут, нягледзячы на супраціў “прадстаўніка Цэнтра” Лук’янчыка і валаснога рэўкама Згіроўскага, Бадунова папрасіла слова, і пасля яе прамовы з’езд не толькі абраў дэлегатам сябра ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў Я. Трафімава, але і прыняў рэзалюцыю, якая поўнасцю падтрымлівала эсэраўскія патрабаванні: “Беларуская Савецкая Рэспубліка павінна быць аб’яднаная ў сваіх этнаграфічных межах, на мірныя перамовы павінна быць пасланая беларуская дэлегацыя для абароны інтарэсаў Беларускай рэспублікі. Неабходнае стварэнне беларускай арміі”***.
*Змаганьне. 1920, № 6.
**Цэнтр былой воласці, сёння – станцыя Беларусь пад Менскам у кірунку Маладзечна.
*** Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці, фонд 37, вопіс 1, справа 2, аркушы 3-10.
Дакладна па тым жа сцэнары прайшоў сялянскі сход Астрашыцка-Гарадзецкай воласці, які выбраў дэлегатам на з’езд Менскага павета саму П. Бадунову*.
3 надыходам 192Ггода перамоўны працэсу Рызе падыходзіў да завяршэння. Гатоўнасці бальшавіцкага кіраўніцтва аддаць Заходнюю Беларусь Польшчы перашкаджаў толькі супраціў беларускіх нацыянальных партый, сярод якіх эсэры з’яўляліся найбольш уплывовай і наступальнай сілай. Таму дзейнасць БПСР была пастаўлена пад пільны чэкісцкі кантроль. У лютым 1921 года ЧК Беларусі прадставіў у Цэнтральнае бюро кампартыі спецыяльны даклад, у якім паведамлялася, “што партыя беларускіх эсэраў вядзе яскравую контррэвалюцыйную палітыку, што дапусціць надалей яе легальнае існаванне – гэта азначала б праявіць палітычную недальнабачнасць, таму што такое існаванне пагражае для Рэспублікі бедствамі”**.
* Змаганьне, 1920. № 9.
** Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, фонд 4, вопіс I, справа 118, аркуш 28.
Уначы з 16 на 17 лютага 1921 года ЧК правёў акцыю “ліквідацыі Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў”, якая ахапіла амаль усю Ўсходнюю Беларусь. Былі арыштаваныя 860 сяброў партыі, у тым ліку поўны склад ЦК і Менскага камітэта. Адначасова зачынены газета “Змаганьне” і Рабочы клуб.
ЧК дакладваў, што канфіскаваныя пры арыштах дакументы сведчылі і супраць асабіста П. Бадуновай. Нягледзячы на вонкавую лаяльнасць да кампартыі, менавіта яна ўзначальвала правую, колькасна болылую плынь партыі эсэраў, якая настойвала на размежаванні з бальшавікамі, праз Бадунову падтрымліваліся цесныя сувязі з расейскімі левымі эсэрамі, падпольнымі арганізацыямі ў Віцебскай, Смаленскай, Гомельскай губернях і за дэмаркацыйнай лініяй савецка-польскага фронту.
Рэпрэсіўныя захады супраць эсэраў ажыццяўлялі дыферэнцыявана. Асноўную іх большасць вызвалілі пасля двух тыдняў зняволення з папярэджаннем аб небяспецы вядзення антысавецкай дзейнасці.
Лідэраў партыі – П. Бадунову і Я. Мамоньку – Усерасейскі ЧК запатрабаваў у Маскву. Гэта абумовіла разгляд іх справы на самым высокім роўні – на паседжанні Бюро КП(б)Б. Бальшыня ўдзельнікаў абмеркавання выказваліся за тое, каб пякінуць лідэраў БПСР у Менску. 3 дакументаў бячна, што беларускае бальшавіцка-чэкісцкае кіраўніцтва спрабавала адстаяць пэўны “суверэнітэт” ад Масквы ў барацьбе з уласнай апазіцыяй. У выступленні наркама нутраных справаў і члена калегіі ЧК БССР Якава Мэртэнса быў агучаны самастойны план: “Прымаючы да ўвагі, што, пакідаючы Бадунову і Мамоньку ў Менску, можна больш удала працягваць агентурную работу, і што арганізацыя (у адносінах масы членаў) б.с.р. разладжана апошнімі падзеямі (арыштамі), і што Бадунова не можа мець ніякага дачынення да савінкаўскага адцення, а з гэтага не можа прынесці (рэальна) шкоды нашай рабоце, лічу неабходным Бадунову і Мамоньку зпад арышту вызваліць і пакінуць у Менску (з чэкісцкіх меркаванняў)”. Прапанову падтрымаў і старшыня ўрада БССР Аляксандр Чарвякоў, паабяцаўшы звярнуцца ў ВЧК з дакладам і вызваліць эсэраўскіх дзеячоў пад сваё паручніцтва.
Але вырашыць такое пытанне самастойна кіраўніцтва фармальна незалежнай БССР не магло. 12 сакавіка 1921 года лідэры Беларускай партыі эсэраў знаходзіліся ўжо ў Маскве. На загад ВЧК Мамоньку змяшчаюць у Лефортава, а Бадунову – ў Навінскую турму.
Звестак пра тое, як разгортвалася дазнанне па справе Палуты Бадуновай, вельмі мала. 3 ускоснага дакумента – хадайніцтва ў Маскоўскі Палітычны Чырвоны Крыж паплечніцы Палуты па менскім школьніцтве Соф’і Шышовай – вынікае, што і праз месяц (13 красавіка) ёй не толькі не было выстаўлена абвінавачванне, але нават не адбыўся ніводны допыт. Такімі метадамі карысталіся карныя бальшавіцкія органы, якія няпэўнасцю імкнуліся давесці арыштаваных да роспачы. У адказ Палута выкарыстала адзіна магчымы ў яе стане сродак супраціву – за месяц яна здзейсніла дзве галадоўкі пратэсту. У Менску стала вядома аб рэзкім пагаршэнні стану здароўя Бадуновай у выніку галадавання і абвастрэння хваробаў.
Нягледзячы на імкненні ЧК ігнараваць грамадскія звароты, распачынаецца нялёгкая барацьба за вызва ленне Бадуновай. Хадайніцтва аб вызваленні сястры на імя У. Леніна дасылае праз Палітычны Чырвоны Крыж Марыя Бадунова. Праз тры месяцы, 15 ліпеня, Маскоўскі камітэт Чырвонага Крыжа зноў звяртаецца ў ВЧК з дакладам аб крытычным стане здароўя зняволенай.
Звароты ў абарону Бадуновай вымусілі да больш настойлівых захадаў і кіраўніцтва БССР. Адметна, што ад імя ўрада падае свой голас А. Чарвякоў – чалавек, чыё недалёкае мінулае было звязана са змаганнем за стварэнне Беларускай Рэспублікі, хто мог унутрана спачуваць поглядам і лёсу актывісткі нацыянальнага руху. Але свядома або з тактычных меркаванняў А. Чарвякоў прыводзіць даволі цынічныя аргументы на карысць вызвалення Палуты. Ён звяртаецца да Паўнамоцнага прадстаўніка Беларусі ў РСФСР А. Мароза (дарэчы, паплечніка П. Бадуновай па школьніцтве ў 1918 годзе): “У ліку арыштаваных у Менску беларускіх эсэраў была П. Бадунова, якая была пераслана ў Маскву і якая ў цяперашні час утрымліваецца ў Навінскай турме і знаходзіцца ў скрайне хваравітым стане. Лічу, што ўтрыманьне яе пад вартай бессэнсоўна і яна падлягае вызваленьню. Самае вялікае, што можна выкарыстаць адносна Бадуновай, – гэта забарона (часовая) вяртаньня ў Беларусь, але і гэта пры поўнай ліквідацыі бел. с.-р. наўрад ці дасягне мэты, ствараючы толькі вакол яе імя арэол пакутніцтва. Прашу Вас таму ўвайсці ў хадайніцтва ў ВЧК аб вызваленні П. Бадуновай і настойваць на гэтым вызваленні. Бадунова мае шмат заслуг перад рабочымі і сялянамі Беларусі”. Выконваючы даручэнне, А. Мароз звяртаецца да намесніка старшыні ВЧК Уншліхта ад імя ўрада БССР з патрабаваннем перагляду справы і вызвалення Бадуновай. У дадатак ён паведамляе ў Народны камісарыят замежных справаў РСФСР, што зняволеная ўжо шосты дзень як абвясціла новую галадоўку і знаходзіцца ў скрайне цяжкім стане. Да гэтага патрабавання далучаецца і Палітычны Чырвоны Крыж, паведамляючы ў прэзідыум ЧК, што Бадунова знаходзіцца ў маскоўскай турэмнай бальніцы на мяжы смерці.
Урэшце супольныя намаганні дзяржаўных і грамадскіх структураў, а таксама барацьба самой зняволенай здолелі перамагчы тагачасную рэпрэсіўную машыну – 16 жніўня 1921 года спецыяльнай пастановай Усерасейскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта РСФСР П. Бадунова была вызвалена. За паўгода зняволення стан яе здароўя пагоршыўся нагэтулькі, што папярэджанне А. Чарвякова аб пагрозе смерці не было перабольшан-нем. Спахапіўшыся, самі ўлады тэрмінова ўладкоўваюць яе ў падмаскоўны санаторый. У Беларусі таксама рыхтаваліся да вызвалення Бадуновай, але вельмі своеасабліва: перад выхадам яе з вязніцы ў Менску праведзена новая серыя “прафілактычных” арыштаў эсэраўскіх дзеячоў, якіх выпусцілі праз тыдзень з новымі папярэджаннямі пра забарону апазіцыйнай дзейнасці.
Звесткі пра жыццё і дзейнасць Бадуновай на працягу 1921 -1922 гадоў вельмі фрагментарныя. Верагодна, гэта звязана з станам здароўя і адсутнасцю належных умоваў працы і палітычнай чыннасці. Ёсць падставы меркаваць, што менавіта яна прычынілася да выпрацоўкі новай тактыкі і прыклала намаганні для захавання партыйных арганізацый ва ўмовах блакавання палітычнай дзейнасці эсэраў. Паводле сведчання сябра ЦК БПСР А. Бараноўскага, гэтым часам у шэрагах Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў з’явіліся настроі на самаліквідацыю, да чаго актыўна падштурхоўвалі бальшавіцка-чэкісцкія структуры. У дыскусію рашуча ўмяшалася Бадунова. Увосень 1921 года яна наведала Слуцак, дзе знаходзілася адна з найбуйнейшых эсэраўскіх арганізацый. На сходах і сустрэчах яна пераконвала сваіх паплечнікаў адмовіцца ад ідэі ліквідацыі, заняцца культурніцкай працай, прыпыніўшы палітычную актыўнасць*. Фактычна прапаноўвалася вяртанне да вядомай тактыкі Беларускай Сацыялістычнай Грамады пад час палітычнай рэакцыі 1906-1913 гадоў, калі актыўнасць нацыянальнага руху засяродзілася вакол “Нашай Нівы”.
*Архіў Упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гомельскай вобласці, справа 8482, аркуш 23.
Сама Палута імкнулася паказаць прыклад гэтакай тактыкі. Вярнуўшыся ў Менск, яна наладзіла сувязі з творчай інтэлігенцыяй, цікавілася пытаннямі беларускага школьніцтва,тэатра,турбавалася пра магчымасці і ўмовы працы кампазітара Тэраўскага. Нарэшце, у альмана ху “Адраджэньне” яна надрукавала нарысы-ўспаміны Пра дзеячоў беларускага руху – А. Лявіцкага (Ядвігіна Ш.) і А. Бурбіса. Аўтарытэт Бадуновай і яе заслугі ў дзяржаўным самавызначэнні былі прызнаныя беларускай грамадскасцю*.
*Невыпадкова Я. Купала прыгадаў яе ў знакамітай п’есе “Тутэйшыя”, што выйшла ў свет у 1922 годзе. Апісваючы падзеі другога абвяшчэння БССР у 1920 годзе, ён перадае наступны дыялог:
М ікіта… дык у вас заводзіцца нейкая, меджду протчым Беларуская Рэспубліка. Ужо нават едзе і старшыня Беларускага Рэўкому Чарвякоў – толькі затрымаўся нейдзе за Менскам на папаску.
Аленка.А я чула, што і Цётка Бадунова таксама едзе на белай кабыле з Смаленску.
М ікіта. Ну, яна меджду протчым,эсэр-беларус і ў рахунак не ідзе: доўга тут не затрымаецца”.
Язэп Мамонька. Прага, 1924 год.
Цэнтральны дзяржаўны архіў вышэйшых органаў кіравання Ўкраіны
На эміграцыі
Заўвага генія беларускай літаратуры пра тое, што лідэрка эсэраў доўга ў БССР не затрымаецца, сталася прарочай. Палута Бадунова вельмі балюча перажывала ізаляванасць ад палітычнай дзейнасці. Тым больш што па-за межамі Беларусі эсэры вялі актыўную міжнародную барацьбу за нацыянальныя інтарэсы. Аднак якраз у гэты момант замежныя арганізацыі БПСР перажывалі востры крызіс. Камітэт Загранічных групаў партыі ў Коўні, які ў папярэднія два гады захоўваў лідэрства сярод эміграцыі, пачаў траціць актыўнасць і саступаць пазіцыі. Прычынаў гэтага было некалькі. Па-першае, частка найбольш актыўных сяброў камітэта, такіх, як Тамаш Грыб і Язэп Мамонька, пакінулі Коўню і перабраліся ў Прагу. Па-другое, унутры замежных групаў і кабінета Народнай рады БНР пачаліся рознагалоссі, выкліканыя вострым канфліктам паміж двума прызнанымі аўтарытэтамі не толькі партыі, але і ўсяго нацыянальнага руху – Аляксандрам Цвікевічам і Вацлавам Ластоўскім. Гэты канфлікт набыў шырокі рэзананс, абмяркоўваўся як эсэрамі, так і іх апанентамі, а таксама не заставаўся па-за ўвагай бальшавіцкіх колаў.
Можна меркаваць пра жаданне П. Бадуновай не толькі далучыцца да адкрытай палітыкі і апынуцца сярод сяброў і паплечнікаў, але і паўплываць на становішча ў эсэраўскім эміграцыйным асяродку.
Па сведчанні Марыі Бадуновай, Палута спрабавала выехаць з БССР за мяжу легальна, але не атрымала на гэта дазволу. Таму ўначы пад новы 1923 год яна без дакументаў перайшла польскую мяжу і накіравалася ў Вільню, дзе знаходзіліся кіраўнічыя структуры беларускага культурнага і палітычнага руху Заходняй Беларусі, у тым ліку і Віленскі камітэт БПСР.
З’яўленне П. Бадуновай за мяжою сталася неспадзяванкай для беларускіх дзеячоў і выклікала пэўнае напружанне ў іх шэрагах. Рэпутацыя “прасавецкасці” ўжо замацавалася за Палутай і, на думку эмігрантаў, абяцала вострую палеміку з паплечнікамі па партыі і кіраўнічымі структурамі Беларускай Народнай Рэспублікі, якія па-ранейшаму стаялі на пазіцыях змагання за “Незалежную і Непадзельную Беларусь”. Дадатковую занепакоенасць выклікаў стан здароўя Бадуновай. У канцы студзеня 1923 года Кастусь Езавітаў з латвійскага Дзвінска паслаў В. Ластоўскаму ў Коўню паштоўку, эмацыйны напал якой яскрава перадае рэакцыю на прыезд Бадуновай: “Прыехала Палута! Яна ў Вільні. Зьвярнулася да мяне па грашовую дапамогу. Колькі мог, я ўжо выслаў. Дапамажыце і Вы! Яна – хворая! Зьбіраецца у Прагу!”*
Аднак спробы Бадуновай улучыцца ў партыйныя і палітычныя справы ў Заходняй Беларусі былі перапыненыя. Амаль праз месяц пасля нелегальнага з’яўлення ў Вільні яна была арыштаваная польскай жандармерыяй і разам з іншымі падазронымі персонамі перавезеная бліжэй да беларускай мяжы для высвятлення асобы і “з прадстаўленнем аб высяленні ў СССР”. У Наваградскай дэфензіве было зроблена фота з дошкай на грудзях і складзена даведка з асабістымі прыкметамі: “рост 163, шатэнка, вочы блакітныя. Размаўляе па-расейску і па-беларуску”**. Хуткай высылкі не атрымалася, бо расследванне зацягнулася больш чым на паўгода. Цягам гэтага часу Бадунова, паводле яе ўспамінаў, пабывала ў турмах “ад Нясвіжа да Закапан”, а таксама некалькі месяцаў пражыла на хутары каля Нясвіжа пад наглядам паліцыі.
*Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. II. С. 1387, 1381.
**Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. II. С. 1442; Архіў Упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гомельскай вобласці, справа 8482.
Пад час чарговай вымушанай паўзы дзяячка звярнулася да сваёй спрадвечнай і няздзейсненай мары – літаратурнай дзейнасці. Гераіняй яе творчых пошукаў становіцца сімвал беларускага вызвольнага руху паэтка Алаіза Пашкевіч. Ці не быў зварот да гэтага вобраза нагодай для асэнсавання ўласнага лёсу? У першым жа пасля вызвалення лісце Палута паведамляла Вацлаву Ластоў скаму: “3 Бэрліна перашлю да Вас сваю драму для прагляду, завецца яна “Цётка”. Я хочу даць у ёй характар эпохі “Нашае Долі”, а галоўнае асьвятліць асобу “Цёткі”. Вельмі прашу, каб Вы перадалі яе на прачытаньне Кейрысу*, каб Вы і ён напісалі мне, у чым і як я памыляюся і што і дзе трэба дадаць альбо замяніць”.
У жніўні Бадунову вызвалілі з патрабаваннем неадкладна пакінуць тэрыторыю Польшчы і выдалі польскі пашпарт для выезду. Але Палута зусім не збіралася адразу выканаць патрабаванне ўладаў. Праз Вільню яна накіроўвалася ў Гданьск, дзе мела адбыцца канферэнцыя беларускіх сацыялістычных партый з удзелам эсэраў.
Вяртанне ў Вільню П. Бадунова скарыстала, каб скончыць працу, перапыненую арыштам. Яна сустракалася і выступала перад дзеячамі нацыянальнага руху розных арыентацый, у тым ліку і сябрамі Віленскага Беларускага камітэта, які эсэры трактавалі як “паланафільскі” і лічылі сваім галоўным апанентам. Адбылася таксама сустрэча з стваральнікамі Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі, будучымі членамі ЦК Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі Л. Радзевічам і Я. Лагіновічам.
Кантакты Бадуновай з заходнебеларускімі дзеячамі напалохалі польскую паліцыю, хоць звесткі пра іх былі атрыманыя з вялікім спазненнем. Газета “Вольны сьцяг” паведамляла, што больш чым праз тыдзень пасля ад’езду Бадуновай з Вільні ў ноч з 24 на 25 жніўня былі абшуканы памяшканні Беларускай школьнай рады, Сакратарыята Беларускага Пасольскага Клуба, Беларускага Грамадзянскага Сходу, Беларускай гімназіі і вучнёўскага інтэрната, Беларускай кнігарні, а таксама кватэры Б. Тарашкевіча, С. Рак-Міхайлоўскага, Я. Лагіновіча, Л. Радзевіча, дырэктара і настаўнікаў гімназіі. “Па ўсіх беларускіх установах у Вільні паліцыя шукала нейкага Чарвякова і вядомую беларускую дзеячку П. Бадунову”. “Паліцыя ўрывалася ў прыватныя памешканні беларускіх дзеячоў, не прад’яўляючы ордэраў, не тлумачачы прычыны свайго прыходу, правяраючы асабістыя дакумэнты. Пры гэтым была парушана нятыкальнасьць памешканняў паслоў Б. Тарашкевіча і С. Рак-Міхайлоўскага”**. Павод ле словаў самой Палуты, яна літаральна выслізнула з рук дэфензівы: “нейкім цудам лічу я тое, што яны далі мне пашпорт, проста вышэйшая сіла дапамагла мне выратавацца”***
*Муж Алаізы Пашкевіч.
**Вольны сьцяг. 1923. 26 жніўня.
***Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т.І. Кн. II. С. 1442.
У той момант, калі паліцыя вяла пошукі ў Вільні, Палута Бадунова знаходзілася ў Гданьску, дзе ад імя сваёй партыі выступіла з дакладам у абарону бліжэйшага паплечніка па партыі Ластоўскага. Справа палягала ў тым, што пад час ізаляцыі Бадуновай польскімі ўладамі ў Коўні адбылася падзея, якая патрабавала неадкладнага ўмяшальніцтва. У красавіку 1923 года пасля чарговага канфлікту ўнутры кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі В. Ластоўскі падаў у адстаўку з пасады старшыні Кабінета міністраў. Адпаведна рэгламенту прыняць яе і прызначыць новага прэм’ер-міністра мог пленум Рады, правесці які было практычна немагчыма дзеля раскіданасці сяброў Рады па розных краінах. Каб развязаць пытанне, была створаная “Дзяржаўная калегія”, якая мусіла замяніць Раду паводле кампетэнцыі. Але пытанне пра легітымнасць калегіі так і засталося спрэчным. На месца прэм’ера калегія прызначыла Аляксандра Цвікевіча.
Адстаўкай Вацлава Ластоўскага завяршыліся апазіцыйныя настроі, якія нарасталі супраць яго ў эміграцыйных колах, а найперш у Народнай Радзе і Кабінеце міністраў. Да абвінавачванняў у дыпламатычных памылках дадаўся матыў незадаволенасці агульнай лініяй паводзінаў прэм’ера ў беларуска-летувіскіх дачыненнях.
У працяглым канфлікце паміж Ластоўскім і Дуж-Душэўскім, з аднаго боку, і іх апанентамі на чале з Цвікевічам, з другога, Бадунова актыўна падтрымлівала першых, што і прадэманстравала на гданьскай канферэнцыі. У сваім дакладзе яна нагадала пра высокі аўтарытэт і заслугі перад нацыянальнай справай В. Ластоўскага і К. Дуж-Душэўскага, пераконвала, што выдаленне іх з кіраўнічых эміграцыйных структураў паслабляе беларускі палітычны рух і змяншае ягоны прэстыж за мяжой. Віну за падважванне супрацоўніцтва з Летувой і падзел Ковенскага камітэта эсэраў П. Бадунова ўсклала на А. Цвікевіча, а стварэнне новага ўрада БНР пад яго кіраўніцтвам паставіла пад сумнеў.
Падтрымка былога прэм’ера становіцца галоўным кірункам дзейнасці Бадуновай на эміграцыі. Васіль Захарка вымушаны быў прызнаць: “Бадунова страшэнна дапамагла ўмацавацца Ластоўскаму”*.
Пасля гданьскай канферэнцыі заставацца ў Польшчы было ўжо немагчыма. П. Бадуновай давялося развязаць цяжкое для яе пытанне, куды накіравацца далей. Яе, безумоўна, вабіла Прага, дзе з палітычнай і фінансавай падтрымкі чэхаславацкага ўрада сфармаваўся значны беларускі асяродак, знаходзіліся не толькі найбліжэйшыя паплечнікі па партыі, але і чалавек, які паранейшаму быў ёй дарагі, – Тамаш Грыб. Знаходзячыся яшчэ пад наглядам паліцыі ў Польшчы, Бадунова раілася з ім аб намеры прыехаць у Прагу. Тамаш, відаць, не лічыў гэты план найлепшым. У лісце да Уладзіміра Жылкі 6 чэрвеня 1923 г. ён паведамляў пра жаданне паслаць Я. Мамоньку ў Чыкага, дзе ўтварылася суполка эсэраў і вымалёўвалася перспектыва выдавецкай дзейнасці. Ён пісаў: “… ёсць яшчэ думка паслаць туды і П. Бадунову, калі б яна сюды прыехала. Бо што ёй тут рабіць?”**
*Калеснік Ул. Пражскі эпісталярый // Полымя. 1990. № 10. С. 225.
**Полымя. 1990. М 10. С. 218.
Бадунова мела таксама магчымасць накіравацца ў Летуву, тым больш што з дапамогай В. Ластоўскага ўдалося атрымаць летувіскі пашпарт. Але скарыстаць гэты варыянт Палута адмовілася. 3 адстаўкай В. Ластоўскага пагоршыліся беларуска-летувіскія дачыненні. 3 гэтай прычыны, а галоўнае, пад моцным дыпламатычным ціскам з боку РСФСР, была скасавана падпісаная ў 1920 годзе беларуска-летувіская дамова, якая дазваляла ўраду БНР знаходзіцца і весці палітычна-дзяржаўную дзейнасць на тэрыторыі гэтай краіны. У выніку сама магчымасць знаходжання беларускіх палітычных структур у Летуве была пастаўленая пад пытанне.
Злата Прага
Урэшце ў сярэдзіне верасня 1923 года П. Бадунова выехала праз Берлін у Прагу, дзе па дамоўленасці з па-плечнікамі па партыі планавалася нарада эсэраўскага кіраўніцтва за мяжой.
У Берліне адбылася апошняя сустрэча з Вацлавам Ластоўскім. Экс-прэм’ер урада БНР якраз спыніўся тут на шляху ў Жэневу, куды быў запрошаны на канферэнцыю былых паняволеных народаў, арганізаваную Лігай Нацыяў. На прапанову Ластоўскага Бадунова пагаджаецца разам прадстаўляць Беларусь і застаецца ў Берліне для падрыхтоўкі місіі беларускай дэлегацыі. Супольна яны выпрацоўваюць пазіцыі, складаюць мемарыял ад імя беларускага народа, сустракаюцца з прадстаўнікамі дэлегацыяў ад Летувы, Украіны, Латвіі, Нямеччыны.
Ужо былі замоўленыя білеты на цягнік, але дзеля рознагалоссяў з групай П. Крэчэўскага і А. Цвікевіча пастанавілі правесці ў Празе Прэзідыум Рады БНР і надаць дэлегацыі афіцыйныя паўнамоцтвы. Палута на адзін дзень накіравалвся ў Прагу.
Аднак там галоўную праблему нечакана стварылі не апаненты, а паплечнікі – Т. Грыб і Я. Мамонька. 3 ідэйна-класавых меркаванняў яны забаранілі паездку ў Жэневу. У лісце да В. Ластоўскага Палута абмалявала сітуацыю: “… калі я прыехала, дык Тамаш Грыб і Мамонька ўсю ноч правялі ў самай гарачай сварцы са мной. Яны даводзілі мне, што я ня маю права ехаць да Лігі Нацыяў, як сацыялістка, а гэта, мол, арганізацыя буржуазная”. Палута тлумачыла, што міжнародны сацыялістычны рух змяніў сваю тактыку і ідзе на кантакты з буржуазнай дэмакратыяй. I калі беларускі рух шукае падтрымкі нацыянальнай дзяржаўнасці і абароны свайго народа на Захадзе, то “хто ж будзе гаварыць з міравой буржуазіяй, з буржуазнымі гаспадарствамі, калі ня мы?”*. Урэшце яна дала абяцанне, што ў Жэневе яна дазволіць сабе выступленні толькі перад сацыялістычнымі арганізацыямі, але і гэта не было прынята. Больш за тое, Грыб заявіў, што ў выпадку нязгоды П. Бадунова будзе пазбаўленая партыйных паўнамоцтваў праз прэсу і ў такім разе будзе рэпрэзентаваць на канферэнцыі толькі саму сябе.
* Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Ч. II. С. 1451.
Расчараваная, не развітаўшыся з сябрамі, Бадунова выехала ў Берлін, каб, хоць са спазненнем, далучыцца да Ластоўскага. Разлад з найбліжэйшымі паплечнікамі стаў для яе сапраўдным ударам – “была разстроена да вар’яцтва, нават мала помніла куды, і як еду, і на перасадках у Бодэнбахене і Дрэздэне так прастыла, што з 20 ажно па 28 праляжала ў ложку з павышанай тэмпэратурай”.
Прага. Знакаміты Карлаў мост
Студэнцкі дом у Празе. 1920-я гады. 3 часоў Першай сусветнай вайны Прага – буйны цэнтр беларускай
эміграцыі. У 1922-1926 гадах тут вучыліся каля 350 беларусаў, у тым ліку Палута Бадунова, Тамаш Грыб,
Уладзімір Жылка
З гэтага часу хвароба амаль не адступала ад Палуты. Ачуняўшы, праз месяц яна намерылася вярнуцца ў Прагу, каб зрабіць спробу згуртаваць паплечнікаў, за-хаваць адзінства пражскага эсэраўскага асяродку. “Як не лайся, а трэба згаварывацца”, – робіць яна выснову. Галоўнай задачай сваёй паездкі дзяячка па-ранейшаму бачыла падтрымку В. Ластоўскага і аднаўленне яго на пасадзе прэм’ера.
У Празе разам з Мамонькам яна склала і падпісала ліст-зварот, адрасаваны старшыні Прэзідыума Рады Крэчэўскаму і віцэ-старшыні Захарку, у якім сцвярджалася, што ўрад Цвікевіча не можа быць законным, бо ўтвора-ны не толькі без удзелу, але і без ведама астатніх сяброў прэзідыума (гэта значыць самой Бадуновай). Для развя-зання пытання прапаноўвалася сабраць Прэзідыум Рады ў Празе не пазней чым 1 лістапада 1923 года.
Пра сябе Палута паведамляла: “Ці хутка вярнуся да Бэрліна, ці не – ня ведаю, бо ня маю матэр’яльнай маг-чымасьці, а здароўе зноў раскідалася, тыдзень праляжа-ла ў ложку, аслабнула вельмі”.
Аднак не толькі стан здароўя, але і сітуацыя ў эміг-ранцкім асяродку прымушалі затрымацца ў Празе. Страта Коўні як цэнтра эсэраўскай дзейнасці за мяжой станавілася ўсё больш відавочнай, а на момант прыезду П. Бадуновай менавіта Прага ператваралася ў галоўны асяродак грамадскага і палітычнага жыцця беларускай эміграцыі. На пачатку 20-х гадоў маладая Чэхаславац-кая Рэспубліка забяспечыла прытулак эмігрантам, якія ратаваліся ад бальшавіцкай дыктатуры, дала ім магчы-масць стварыць свае грамадскія і культурныя арганіза-цыі, наладзіць выдавецкую дзейнасць, атрымаць вышэй-шую адукацыю. Дзякуючы матэрыяльнай падтрымцы чэхаславацкага ўрада і прэзідэнта Т. Масарыка, тут скла-ліся значныя асяродкі расейскай, украінскай і беларус-кай эміграцыі.
Акрамя групы палітычных дзеячоў, беларуская ды-яспара ў Празе ў асноўнай масе фармавалася з студэн-таў вышэйшых навучальных установаў. Нашы суайчыннікі з Заходняй Беларусі, Латвіі і Летувы былі пасланыя на вучобу па чэшскіх стыпендыях беларускімі эмігранцкімі інстытуцыямі. Акрамя Карлава ўніверсітэта, дзякуючы салідарнасці ўкраінскіх арганізацыяў, яны мелі магчы-масць вучыцца таксама ва ўкраінскіх навучальных уста-новах у Чэхіі: Вышэйшым педагагічным інстытуце імя М. Драгаманава, Вышэйшай сельскагаспадарчай ака-дэміі ды інш.
На жаль, як і паўсюль, пражская эміграцыя была арганізацыйна і ідэйна падзеленая. Т. Грыб згуртаваў прыхільнікаў лева-сацыялістычнай арыентацыі ў Аб’яд-нанне беларускага паступовага (прагрэсіўнага) студэнц-тва, а больш правая плынь аб’ядналася вакол вядомага грамадскага дзеяча і філолага Янкі Станкевіча і мела свой друкаваны орган – часопіс “Беларускі студэнт”. Размежаванне і суперніцтва груповак паніжала і без таго невялікі (параўнальна з расейскай і ўкраінскай ды-яспарамі) патэнцыял беларускай эміграцыі, адцягвала сілы на нутраную барацьбу.
Апынуўшыся ў Празе, Бадунова хутка азнаёмілася з сітуацыяй і, нягледзячы на хваробу, уцягнулася ў спра-вы. Ужо праз тыдзень накіравала Ластоўскаму ліст, які сведчыць, што Палута жыве пражскімі падзеямі і плана-мі. Яна з трывогай паведаміла, як ад віленскіх “хлопцаў” даведалася, што Віленскую беларускую гімназію пакі-нулі каля траціны вучняў з прычыны немагчымасці плаціць за вучобу. Бадунова прасіла Ластоўскага знай-сці фінансавыя сродкі для падтрымкі гэтай моладзі. Зварот быў абумоўлены тым, што частку субсідыяў ад лету-віскага ўрада прэм’ер Ластоўскі накіроўваў на пад-трымку беларусаў-студэнтаў у Празе. У адказе Вацлаў Юстынавіч паведаміў, што можа выканаць просьбу толькі часткова, бо магчымасці яго як прыватнай асобы ця-пер абмежаваныя.
Бадунова спрабавала наладзіць міжнародныя су-вязі. Яна сустракалася з лідэрам украінскіх эсэраў Мі-кітам Шапавалам, вывучала іх досвед выдання палітыч-най газеты і часопіса. Падтрымлівала актыўныя кантакты з нямецкім сацыялістам Штэйнбэргам, праз якога дамовілася наконт публікацыі ў сацыялістычных газетах Нямеччыны мемарандума аб антыбеларускай палітыцы ў Польшчы, а таксама аб правядзенні рабочых мітынгаў з удзелам самой П. Бадуновай: “… яны абецаюць даць мне добрага перакладчыка і ўсё абставіць, як трэба”. Разумеючы важнасць міжнароднай салідарнасці, Палу-та выказала думку пра неабходнасць паездкі ў Англію, дзе варта было б не толькі правесці агітацыю сярод ра-бочых, але і пашукаць падтрымкі беларускіх сацыялі-стаў праз II Інтэрнацыянал.
Палута заставалася адданым паплечнікам В. Лас-тоўскага. 3 Прагі ў Берлін, а затым у Коўню, дзе стала пасяліўся Вацлаў, рэгулярна ішлі лісты-справаздачы. В. Ластоўскі, як мог, дапамагаў ёй грашыма, абмяркоў-ваў з ёю планы і праблемы, дасылаў ковенскія беларус-кія выданні, свой часопіс “Крывіч”.
Канкрэтная практычная праца натхняла Бадунову, але здароўе прымушала карэктаваць планы: “Усё добра, але вось што ліха. Жыць у Берліне ня маю ніякае магчы-масьці – не хапае сілаў фізічных… Мусіць, я застануся тут не меней як да Каляд. Сілы мае саўсім падупалі. Мне трэба паправіцца”. Было відавочна, што ў Чэхіі давя-дзецца застацца надоўга, тым больш што сюды перабі-ралася і хворая сястра Дуж-Душэўскага Анэта, сяброў-ка і паплечніца.
Бадунова жыла ў доме Мамонькі. Адчувала яна сябе тут не вельмі ёмка. “Жыву ў Язэпа на хлябах. Б’ецца ён тутака, як рыба аб лёд. Жонка слабая і хваравітая”*, – пісала яна Ластоўскаму. Але змяніць умовы не ставала сродкаў.
* Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Ч. II. С. 1462.
Тым не менш перспектыва пражскага жыцця выгля-дала досыць аптымістычнай: “А к Калядам мо к лепшаму ўсё нарыхтуецца, і я адпачыну, нап’юся досыта малака, прывяду ў парадак свае сілы і сваіх таварышаў, якія ту-така распусьціліся, як рожы ў садзе, і нічога ня робяць… Трэба клюб. Я ўжо зрабіла разам з Язэпам адзін сход. На другім пакончым справу. Перавязу сюды Анэтку – будзе народныя беларускія песьні сьпяваць. Сама ж буду чытаць лекцыі па літэратуры. Наогул, пастараюся, каб час майго тутака жыцьця не прайшоў бязследна”.
І сапраўды, яна старалася з усіх сілаў. Як толькі даз-валяла здароўе, улучалася ў актыўную арганізацыйную работу. Разам з украінскімі эсэрамі ўдзельнічала ў ства-рэнні “Вольнай Грамады” – своеасаблівага клуба, дзе сустракаліся ветэраны і моладзь вызвольнага руху, чы-талі лекцыі і даклады, праводзілі дыскусіі і ўрачыстыя вечарыны. Клуб стаўся не толькі эфектыўнай формай са-цыялістычнага выхавання эмігранцкай моладзі, але і абя-цаў перспектывы дзяржаўнага значэння. П. Бадунова ацэньвала яго так: “Гэта як бы школа народніцтва, куды можа прыходзіць кожны, хто цікавіцца, паслухаць дак-лады і дэбаты. Але разам з тым уваходзяць туды і ўсе бе-ларускія і украінскія эсэры. Вельмі думка добрая і ка-рысная, як для развіцьця народніцкіх ідэй, так і для гуртаваньня моладзі, а разам тутака закладаецца моц-ны фундамент узаемаадносін паміж сацыялістычнай Ук-раінай і такой жа Беларусью. У будучыне такія знаем-ства і такое цеснае сяброўства памогуць нам устанавіць добрыя адносіны паміж маладымі нашымі рэспублікамі”.
Украінскія эмігранты падтрымалі самую Палуту: ёй была выдзелена стыпендыя ва Украінскім вышэйшым педагагічным інстытуце імя М. Драгаманава, а таксама грашовая дапамога ад Украінскага грамадскага камітэта.
Паступленне ў інстытут імя М. Драгаманава стала адным з яе першых крокаў у Празе. Тут праявілася імкненне не толькі набыць нейкі сталы статус, але і за-вяршыць адукацыю, якая так і не была закончаная ў Пе-цярбурзе. 2 кастрычніка, калі заняткі ў інстытуце ўжо ішлі, П. Бадунова падае на імя дырэктара інстытута зая-ву з просьбай залічыць яе на гістарычна-літаратурнае аддзяленне, “на підвідділ Украінськоі мови й літератури, як слухачку”. Выбар украінскай мовы як найбольш блізкай да роднай беларускай быў зразумелы. Прывабліваў і склад выкладчыкаў: на аддзяленні працавалі такія аў-тарытэтныя навукоўцы, як прафесары Л. Білецкі (украінская літаратура), рэктар інстытута В. Сімовіч (мовазнаўства), С. Русава (дыдактыка) ды інш. Грамадазнаў-чыя дысцыпліны выкладалі тут вядомыя палітыкі, былыя міністры Ўкраінскай Народнай Рэспублікі С. Шалухін і Зм. Дарашэнка.
Але пачаць заняткі адразу ж не атрымалася, што вы-нікае з новай заявы “слухачкі П. Бадуновай”, дасланай праз два тыдні пасля першай: “Гэтым паведамляю Вы-шэйшы Педагагічны Інстытут, што прыехала да Прагі з мэтай паступленьня да Інстытуту яшчэ 20-га верась ня г.г., але увесь час была хворая і ня мала магчымасыді зьявіцца” *.
*Цэнтральны дзяржаўны архіў вышэйшых органаў кіравання Украіны, фонд 3972, вопіс 1, справа 311, аркуш 2
Нягледзячы на стан здароўя і заняткі ў інстытуце, сітуацыя ў беларускім асяродку заставалася асноўным клопатам. 3 прыездам П. Бадуновай пражская група эсэраў выразна ўзяла курс на набыццё ролі агульнапар-тыйнага цэнтра.
Тамаш Грыб з падтрымкі Палуты Бадуновай і Язэпа Мамонькі абвясціў стварэнне ў Празе Бюро ЦК БПСР як вышэйшага кіраўнічага агульнапартыйнага органа, альтэрнатыўнага ковенскаму Камітэту Загранічных гру-паў, у якім да таго часу не засталося паплечнікаў праж-скай групы. У афіцыйным паведамленні ад імя ўсёй партыі асуджалася дзейнасць ковенскага Камітэта і абвяшчалі-ся незаконнымі ўсе створаныя ім структуры: Рада БНР на чале з Крэчэўскім, урад Цвікевіча, Беларуская сялян-ская рада ў Летуве ды інш. Замест іх было запланавана заснаваць ў Коўні Нацыянальны беларускі камітэт, узна-чаліць які даручалася Клаўдусю Дуж-Душэўскаму.
Тым часам пасля скасавання беларуска-летувіскай дамовы лёс беларускага палітычнага эмігранцкага цэнтра ў Летуве быў вызначаны – на нейкім часе Пётра Крэ-чэўскі і частка ўрада БНР на чале з Аляксандрам Цвікевічам таксама выехалі ў Прагу. Чэхаславацкія ўлады не маглі даць ім статус урада на выгнанні, таму былі ўтво-раныя нібыта не палітычныя структуры – Беларуская Рада ў Чэхаславакіі і Беларускі Нацыянальны Цэнтр за граніцай.
Цяпер апаненты апынуліся побач, што толькі абвастрыла і заблытала сітуацыю. Ужо першыя кантакты і спробы знайсці паразуменне не мелі поспеху. Група Цвікевіча і Крэчэўскага імкнулася засведчыць сябе як за-конна абраная, паўнамоцная структура. Спрабуючы сцвердзіцца афіцыйным лідэрам эміграцыі, А. Цвікевіч актыўна ўлучыўся ў дзейнасць “Вольнай Грамады”, шу-каў кантакты з украінцамі, выступаў перад беларускімі студэнтамі.
У зацятым суперніцтве палітычны сэнс часам адыходзіў на другі план перад асабістымі амбіцыямі, а ме тады барацьбы зводзіліся да інтрыгі. Драматызм сітуа-цыі палягаў у тым, што, застаючыся патрыётамі, кожны з бакоў разумеў згубнасць нутраной барацьбы і неабход-насць яднання сілаў. Але адкінуць узаемныя крыўды і прэтэнзіі не ўдавалася. Гэта ў поўнай меры датычыла і пазіцыі Бадуновай.
3 аднаго боку, яна выдатна разумела, што падзел ужо значна паслабіў беларускі палітычны рух, шкодзіў яго і без таго слабой міжнароднай падтрымцы, кампра-метаваў перад магчымымі хаўруснікамі. П. Бадуновай давялося выслухаць ад прадстаўнікоў “збоку” – ра-сейскіх і ўкраінскіх эмігрантаў – балючыя словы пра тое, што кожны з беларускіх дзеячоў за мяжой жыве аса-бістымі перажываннямі, плёткамі ды звадкамі, далёкімі ад ідэі. Яна разумела палітычную неабходнасць яднання сілаў і шчыра імкнулася пераадолець уласныя амбіцыі, звадкі і інтрыгі, якія “на сьмерць забіваюць нашу партыю як сацыялістычную”: “… мо прыдзецца шмат выбачыць, шмат каго падцягнуць і ўсім разам падцягнуцца, але во-рагам – палякам і камуністам, ня можна даваць аруж-жа ў рукі, а то яны добра на свой бок скарыстаюць наш развал за граніцай”.
На справе дасягнуць узаемнасці пры назапашаных крыўдах і недаверы было амаль немагчыма. Тым больш што з прыбыццём у Прагу новых дзеячоў пад уплывам нутраных і вонкавых абставінаў пачыналася перагру-поўка эмігранцкіх сілаў. Гэта адбілася і на групе Грыба: першымі пахіснуліся пазіцыі Я. Мамонькі. Ён пайшоў на кантакты з Цвікевічам і Крэчэўскім. Як стала вядома, віну за разлад пражскага асяродка Мамонька ўскладаў на непрымірэнчасць і зацятасць Бадуновай. Апошняя ўспрыняла гэта як здраду. Між сябрамі ўзнікла адчужа-насць.
Хваробы палітычныя і фізічныя
У лістападзе 1923 года П. Бадунова перэехала на ўласную кватэру ў Збраслаў, прыгожы прыгарад за 10 кіламетраў ад Прагі, раскінуты па абодвух берагах Вэлтавы. Але нядоўга яна цешылася з гэтага. Праз тры дні пасля пераезду Палута зноў раптоўна захварэла. Стан быў такі, што “ледзьве не адправілася за адну ноч к бацьку Аўрааму”. Дапамог украінскі лекар, вы-кладчык Украінскага вышэйшага інстытута Сцяпан Літаў, які жыў тут жа, у Збраславе. Ён паставіў дыягназ – двухбаковае запаленне лёгкіх і прымусіў тыдзень ля-жаць у ложку.
Палута вымушана была пакінуць не толькі палітыч-ныя справы, але і навучанне. На імя дырэктара інстыту-та зноў пайшла заява з просьбай адтэрмінаваць заняткі: “Гэтым прашу Пана Дырэктара дазволіць мне двухтыдне-вы водпуск на мэту лячэньня. Пасьведчаньне аб маей хваробе доктара Літава пры гэтым прыкладаю. 12.11.23 г. П. Бадунова”. Даведка пацвярджала, што “студентка Бадунова Пелагія е дійсно хвора на cat. Pulmonum… та dusmenorrhoca, не може іздити до Праги на протязі двох тижнів”*.
Просьба была задаволеная, але адтэрміноўка рас-цягнулася на месяц, бо да адной хваробы далучыліся іншыя, а фізічныя пакуты дапаўняліся душэўнымі. Сяб-ры не наведвалі, даглядала Палуту яе гаспадыня-чэшка і расейская эмігрантка, жонка В. Булгакава, былога сак-ратара Льва Талстога.
Адзінота ў цяжкія хвіліны хваробы нараджала са-мыя песімістычныя думкі, прадчуваўся трагічны зыход. Аб драматызме сітуацыі дае ўяўленне напісаны ў гэтыя дні ліст да В. Ластоўскага і К Дуж-Душэўскага ў Коўню:
“Родныя мае таварышы Вацлаў і Клаўдзій!
Я хварэю ўсё цяжэй і цяжэй. У мяне прастудная жа-ноцкая хвароба, высокая тэмпература, я аслабла і саўсім адна. Беларусы, акрамя маладзейшага т. Бусла, мяне не даведваюцца. Дый гэта ўжо не ўпершыню. У турмах і на шляхах і ўсюды я адна. Няма маёй сястры, майго ангела-храніцеля і я чуюся як былінка ў полі. Ноччу жар, цягну рукі і няма каму вады падаць. Мо заўтра перавязуць мяне ў бальніцу. Украінскі доктар Літаў глядзіць за мной… у яго пакіну ўсе свае лісты і паперы. Хто ведае, што будзе са мной. А памру, памятайце – некалісь перавязіце мяне ў Менск. Цяпер пішу Вам, як найхутчэй закладвайце Нац. Каміт. і Ластоўскі на чале. Яны тутака ўжо заклалі нейкую Белар. Раду ў Чэхаславакіі. Пераймайце справы ў Літве ў свае ўласныя рукі. Мамонька, Грыб – ня ведаю, што робяць, я з імі ў нязгодзе…” **
*Цэнтральны дзяржаўны архіў вышэйшых органаў кіраван-ня Украіны, фонд 3972, вопіс 1, справа 311, аркушы 4-5.
**Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, фонд 3, вопіс 1, справа 256, аркуш 64, 64-адг.
Пры канцы 1923 года крызіс быў пераадолены, і П. Бадунова збольшага акрыяла, хоць з хваробай даво-дзілася напружана змагацца. Адзначаючы ў лісце В. Лас-тоўскаму, што справы ў працы наладжваюцца, Палута скардзілася: “Толькі тое і няшчасьце, што не хапае зда-роўя. Робяць мне ўколы мыш’яку. Дзень чуюся нічога, дзень ляжу. Ну, проста цягну лямку непасільную. А тут яшчэ розныя душэўныя цяжкія перажываньня не да-юць пакою…” *
* Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. II. С. 1493.
Тым не менш новы 1924 год пачаўся шчасліва. Хапіла сілаў нават дапамагчы рыхтаваць яго сустрэчу разам з вялікай грамадой беларускіх студэнтаў. Пастанавілі сабраць з стыпендыятаў такую суму, каб у свяце маглі паўдзельнічаць і тыя, хто не меў стыпендый. У выніку ўсе засталіся задаволеныя, а сама Палута расчулілася цеп-лынёй сустрэчы з моладдзю: “Мяне яны спаткалі як тыя дзеці матку”.
П. Бадунова зноў з імпэтам узялася за справы. Ня-гледзячы на яе спасылкі на хваробу, а таксама супраціў правай групы Янкі Станкевіча і пракамуністычнай плы-ні, яе абралі намеснікам старшыні Студэнцкай грамады. Пачуццё педагога і старэйшага таварыша не дазволілі ёй адмовіцца: “…Грыб уперся, каб абавязкова я не зды-мала сваю кандыдатуру, дый мне неяк шкада стала ўсю гэтую бедную моладзь, якая таўчэцца на адным мейсцу і не бача выхаду з палажэньня”.
Палута прыкладала намаганні, каб матэрыяльна да-памагчы беларускім студэнтам, шукала магчымасці аб’яднаць іх. 3 350 чалавек толькі палова атрымлівала сты-пендыі ад чэхаславацкага ўрада па беларускай квоце, астатніх імкнуліся ўладкаваць па ўкраінскіх і расейскіх. Бадунова арганізавала збор грашовых ахвяраванняў, дамагалася, каб Чэшскі Чырвоны Крыж выдаваў па тры кроны ў дзень на харчаванне, з просьбай аб субсідыі звярнулася ў чэхаславацкае Міністэрства асветы і ра-сейскі Земгор – Аб’яднанне расейскіх земскіх і гарад-скіх дзеячоў у Чэхаславацкай рэспубліцы. Адначасова рабіла крокі да адкрыцця бібліятэкі-чытальні з прода-жам беларускіх выданняў, задумала стварэнне курсаў беларусазнаўства.
Побач з грамадскімі справамі радасць і задаваль-ненне прыносяць ёй чалавечыя кантакты і новыя знаём-ствы. Так, пад час збораў ахвяраванняў яна пазнаёміла-ся з Яўгенам Ляцкім – земляком, некалі пачынальнікам беларусазнаўства, а цяпер знакамітым літаратарам і вы-даўцом, прафесарам Пражскага ўніверсітэта. Цёплыя сяб-роўскія дачыненні завязаліся з жонкай лідэра расейскіх эсэраў Віктара Чарнова, з якой, як выявілася, П. Бадуно-ва сядзела ў адной і той жа маскоўскай вязніцы. Цікавілі яе не толькі справы, але і творчасць і настроі сяброў. Да-сылаючы падзяку В. Ластоўскаму за чарговы нумар “Крывіча”, яна пісала: “На мяне аграмаднае ўражэньне зрабіў верш “Адзінокі”. Родны мой! Ці не сябе Вы лічыце адзінокім. Пакіньце Вашы сумныя думкі, за Вамі сачаць мільлёны вачэй беларускага прыгнечанага народу. І праў-ду трэба шукаць толькі там, у самай гушчы народнай, ды яшчэ ў сваім уласным сэрцу”*. Відаць, у гэтай парадзе выкладзена і яе ўласнае жыццёвае крэда.
*Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т.1. Кн. II. С. 1492.
Палітычныя справы па-ранейшаму займалі асноўны час і сілы. Палуту выбралі ад Цэнтральнага Бюро БПСР у міжнародную лева-сацыялістычную арганізацыю – Берлінскае Народніцкае Аб’яднанне. Не без яе намаган-няў група Грыба здолела ўмацаваць свае пазіцыі, і гэта прымірыла яе сяброў. Палута задаволена паведаміла Дуж-Душэўскаму: “…мы ужо даўно забылі свае сваркі і выступаем дружна і згодна”.
Захапленне працай давала сілы і адцягвала ўвагу ад хваробы, якая так і не адступала. Пражскі клімат і ву-гальныя выкіды ў паветра зрабілі лёгачнае захворванне хранічным. Акрамя гэтага, у траўні 1924 года здарылася новая атака набытага пры пераходзе Бярэзіны рэўма-тызму. Два тыдні давялося правесці ў клініцы прафеса-ра Пельнаўса, а пасля лячыцца мінеральнымі і сонеч-нымі ваннамі.
Хвароба чарговым разам адарвала ад вучобы. Баду-нова вымушана была зноў прасіць кіраўніцтва інстытута аб адпачынку і пераносе вясновай сесіі на восень. Экзамены даваліся цяжка, “бо лекцыяў… я не слухала з-за хваробы, а кніжак саўсім амаль няма, адна напр. на шэсьцьдзесят чалавек”*. Давялося адтэрміноўваць амаль кожны экзамен. Да лістапада 1924 года з 21 дысцыпліны першага семестра Палута здолела здаць толькі педагогіку, гісторыю старажытнагрэцкай літаратуры (абедзве на “выдатна”)ды ўводзіны ў гісторыю літаратуры(“добра”).
Далейшая вучоба была перапынена, бо нутраны стан П. Бадуновай знаходзіўся на скрайняй мяжы. Назапа-шаныя за многія гады напруга, стома, расчараванні ўсё больш даваліся ў знакі.
У дадатак пры канцы 1924 года з Беларусі прыйшла навіна, якая перакрэсліла поспехі эсэраў за мяжой: у каст-рычніку ў Менску адбыўся з’езд БПСР, які прыняў ра-шэнне аб ліквідацыі партыі.
Крок гэты, зразумела, не быў самастойным, яго іні-цыятарам і рэжысёрам з’яўляліся бальшавіцка-чэкісц-кія структуры. Ціск на эсэраў і навязванне ідэі роспуску партыі пачаліся значна раней і мелі водгук з боку тых сябраў Цэнтральнага камітэта Беларускай партыі сацы-ялістаў-рэвалюцыянераў, што засталіся ў Беларусі, – Я- Трафімава, М. Маркевіча, М. Асвяцімскага. У каст-рычніку 1923 года, гэта значыць у момант, калі Бадуно-ва толькі дабралася да Прагі, М. Маркевіч паведамляў старшыні Слуцкага камітэта А. Бараноўскаму пра тое, што ўжо складзены адкрыты ліст ці дэкларацыя, якія перададзены на разгляд у Цэнтральнае бюро КП(б)Б, рыхтуецца выклік членаў ЦК БПСР у Менск для інст-рукцый. Вялася таксама актыўная апрацоўка прад-стаўнікоў замежных эсэраўскіх арганізацый як у Летуве, так і ў Заходняй Беларусі і Празе. Аўтар ліста прызна-ваўся, што найбольшыя клопаты звязаны якраз з Пра-гай: пасланы Т. Грыбу “вялікі ліст” застаўся без адказу, а што датычыць Бадуновай, дык спадзяванняў на паразуменне з ёю не было наагул. Не без кпінаў М. Маркевіч пісаў: “… зараней чую, што Бадунісе прыдзецца адхва-рэць троха, а потым заняцца пісаньнем памфлетаў па майму адрасу, вядома ж не пахвальных. Магчыма, што будзе напісаны мэмарандум у Лігу Нацый”**.
*Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. I. Ч. II. С. 1498.
**Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, фонд 60, вопіс 3, справа 800, аркуш 3.
У з’ездзе ўдзельнічалі 40 дэлегатаў ад усіх эсэраўскіх арганізацый у БССР, а таксама ад Заходняй Беларусі. Вітаў дэлегатаў колішні эсэр, а цяпер актыўны сябар кампартыі Усевалад Ігнатоўскі. Ён адразу давёў пры-сутным гістарычныя памылкі іх партыі. Апошнія паля-галі якраз у тых стратэгічных захадах, да якіх мела бес-пасярэдняе дачыненне П. Бадунова. Першай памылкай называлася аднаўленне пад польскай акупацыяй Рады БНР замест стварэння прабальшавіцкага рэўкома. Дру-гой – адмова ад удзелу ва ўрадзе новаабвешчанай БССР у 1920 годзе. Ігнатоўскі зазначыў, што іншага шля-ху, як шлях кампартыі, няма, немагчыма думаць і рабіць рэвалюцыю інакш, чым яна, і пажадаў эсэрам надалей працаваць пад сцягам камуністаў.
Рэзалюцыя з’езда фактычна вынесла прысуд той част-цы партыі, да якой належала Бадунова і яе пражскія паплечнікі: “Выказаць ганьбу шкоднай чыннасьці сяброў партыі, якія знаходзяцца за кардонам і сваімі ўчынкамі толькі дапамагаюць буржуазіі ў яе нападах на Рабоча-Сялянскую Беларусь, і забараніць ім усякія выступлень-ні ад імя партыі”.
Як і прадчувалі арганізатары з’езда, вестка пра яго з’явілася моцным ударам для П. Бадуновай. Свядомасць яе не вытрымала палітычных і асабістых узрушэнняў, і хвароба перарасла ў псіхічны разлад. Новы 1925 год Палута сустрэла зусім інакш, чым папярэдні – у праж-скай лякарні нервовых захворванняў у прадмесці Богніца. Тут яна правяла спачатку блізу двух тыдняў, а потым з перапынкамі – амаль увесь год.
Яе хвароба ўзрушыла пражскіх беларусаў, не пакі-нула абыякавымі ні сяброў, ні апанентаў. Янка Станке-віч напісаў 29 студзеня 1925 года Ластоўскаму: “3 Бадуновай блага. Яна хворая псыхічна, праўда ў лёгкай форме. Была 2 тыдні ў вар’яцкім доме. Цяпер здаецца ёй ляпей, аднак нэрвы надта напяты. Калі будзеце ёй пісаць, аб гэтым не спамінайце ёй, бо ўсялякае асаблівае зварочаваньне на яе ўвагі ёй шкодзіць”*.
*Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Ч. II. С. 1498, 1561.
На стане Палуты адбіваліся не толькі хвароба, але і назапашанае гадамі пачуццё адзіноты, адсутнасць бліз-кіх і родных, сямейнага клопату. Жаночая незапатрабаванасць змешвалася з нерэалізаванымі амбіцыямі, адчуваннем непрызнанасці заслугаў, несправядлівасці паплечнікаў. Гэта здолела зразумець і апісала ў лісце да В. Ластоўскага М. Галубянка*: “Весткі аб П. Бадуновай сумныя. Яна праз 0,5-1,5 месяцы была хворая: гэта ма-нія вялічыя, перасьледваньня… Бачыла я яе пасьля хва-робы і па выхадзе са шпіталя. Выглядаець дужа дрэнна, гэта няшчасны, бедны, я б сказала зламаны, разьбіты чалавек, якога трэба прыгалубіць, прыласкаць, папесь-ціць, трэба бы прыгалубіць, убаюкаць яе, як калісьці ба-юкала нас маці родная ў дзяцінстве. Але гэтага яна ня маець. І сумна і цяжка ёй. Адным словам, не хапаець ёй галоўнага імпульсу ў жыцьці – каханьня, бо ці ж можа чалавек жыці без кахання, не сустрэтага да гэтага нівод-нага. Мусіць штокольвек кахаць: ідэю, рэч, чалавека, чым маладзейшы чалавек, мне здаецца, тым больш абст-ракцыйнае, тэарэтычнае яго каханьне, чым старэйшы, тым больш рэальна-акрэсьленае. І ось мне здаецца, што і П. Бадунова ў гэтакім стане свайго развіцьця, калі ма-ла таей абстракцыі, а хочыцца больш рэальнага, акрэсь-ленага”**.
*Скарбнік Беларускай секцыі Кірыла-Мяфодзеўскай лігі (Міжнароднай арганізацыі студэнтаў) у Празе.
**Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацт-ва, фонд 3, вопіс 1, справа 256, аркуш 61, 61-адг., 62.
Цяжкую драму ў сувязі з хваробай Палуты перажыў Тамаш Грыб. Нягледзячы на абмежаваныя фінансавыя сродкі, ён імкнуўся зрабіць усё магчымае, прыцягнуць найлепшыя медычныя сілы: “Падымаю на ногі найбольш выдатных прафэсароў-псыхіатраў, дахтароў-практыкаў. – Усё марна. Аднагалосна ставяць прысуд: не зьля-чыма”. Страшны дыягназ, які датычыў блізкага чалаве-ка – сяброўкі і паплечніцы, моцнай пасіянарнай асобы, усё жыццё і істота якой былі да краёў запоўнены адзі-ным валявым памкненнем і, здавалася, не маглі да-пусціць нечага непадкантрольнага самой сабе, – пера-вярнуў свядомасць Т. Грыба, прымусіў задумацца пра сэнс чалавечай дзейнасці, пра абмежаванасць яе магчымасцяў і ўмоўнасць мэтаў. Навеяныя хваробай Палуты разважанні перакідваюцца на ўласную палітычную справу: “Пачынаю ўважаць аб нашай Бацькаўшчыне. Яна таксама хворая. Зьяўляюцца розныя дахтары. Даюць розныя рады. Якая з іх найлепшая? Ці ўсё тоя, што я дагэтуль рабіў, было добрае? Я працаваў, шчыра хацеў дабра свайму народу, змагаўся і заклікаў іншых на зма-ганьне. Ці ўсё гэта я мусіў рабіць? – Іншыя таксама рабілі… мо і яны памыляліся?”*
*Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. II. С. 1603.
Падставы для цяжкіх разважанняў над уласным шляхам жыцця дала таксама падзея, якая стала рубя-жом у барацьбе за беларускую ідэю і дзяржаўнасць. Па-літычныя рэаліі БССР – пераход да НЭПа, палітыка беларусізацыі і каранізацыі, а таксама ўзбуйненне тэ-рыторыі Беларусі 1924 года, якое вярнула значную част-ку страчанай у 1919 годзе тэрыторыі Віцебскай і Магі-леўскай губерняў, – усё больш уплывалі на настроі беларускай палітычнай эміграцыі, падавалі надзею на блізкую дэмакратызацыю рэжыму ў БССР. Тым больш што яшчэ ў 1923 годзе ўрад БССР абвясціў амністыю дзеячам беларускага руху, якія не змагаліся супраць са-вецкай улады са зброяй у руках. 3 гэтай амністыі адразу скарысталі віленскія эмігранты Максім Гарэцкі і Ар-кадзь Смоліч, намеснік старшыні Найвышэйшай Рады. У ліпені 1925 года ўжо з Прагі ў Менск прыехаў Іван Краскоўскі. Гэтыя ад’езды далі пачатак цэламу працэсу вяртання эмігрантаў.
Але тыя, хто шчыра сабраўся на “адбудову Беларускага Дому”, не ведалі, што арганізацыя вяртання ў Бела-русь была этапам чэкісцка-бальшавіцкай аперацыі па знішчэнні палітычных апанентаў, у тым ліку і шляхам “драблення” беларускай эміграцыі. Савецкі Менск увесь час сачыў суперніцтва Радаў і ўрадаў БНР, а таксама груповак Цвікевіча і Ластоўскага. Намер эсэраў засна-ваць у Коўні Нацыянальны беларускі камітэт занепа-коіў кіраўніцтва БССР. Каб не дапусціць узнікнення і ўмацавання новага эміграцыйнага палітычнага цэнтра, які мог бы “затармазіць развіццё беларускага руху прасвецкай арыентацыі”, было вырашана разваліць ча-стку звязанай з мандатам БНР эміграцыі і дамагчыся вяртання яе прадстаўнікоў у БССР, што стала б прыкла-дам для астатніх.
У кастрычніку 1925 года ў Прагу прыехала дэлегацыя БССР у складзе Змітра Жылуновіча, Міхася Чарота і Янкі Купалы, які ў выступленнях перад беларускімі эмігрантамі казалі пра поспехі будаўніцтва савецкага “Беларускага Дома”. Адразу з Прагі Жылуновіч і Цвіке-віч накіраваліся ў Берлін, дзе 12 кастрычніка адбылася нацыянальна-палітычная канферэнцыя, удзельнікі якой адмовіліся ад мандатаў БНР і пастанавілі: “спыніць дзей-насьць ураду БНР і прызнаць Менск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня Беларусі”. Ак-рамя арганізатара нарады А. Цвікевіча і яго прыхільні-каў гэтую рэзалюцыю падтрымалі прысутныя на канфе-рэнцыі былыя блізкія паплечнікі Грыба і Бадуновай па партыі – Л. Заяц, А. Галавінскі, У. Пракулевіч, Я- Ма-монька, П. Вяршынін.
Факт гэтай падзеі і яе значэнне, напэўна, засталіся па-за свядомасцю Бадуновай. Хвароба поўнасцю пера-крэсліла былы лад яе жыцця. Заставацца ў Празе магчы-масцяў не было, бо патрабаваўся сталы догляд. Па сведчанні Марыі Бадуновай, нейкая жанчына яшчэ ў 1924 го-дзе напісала ёй з Прагі ў Менск пра цяжкі стан сястры. Следам і Тамаш Грыб. паведаміў пра хваробу Палуты, выказаўшы шкадаванне, што не мае магчымасці дапа-магаць ёй.
Ад лета 1925 года Марыя Бадунова пачала дамагац-ца вяртання сястры ў БССР. Звароты ў Народны каміса-рыят нутраных справаў БССР, а затым у Наркамат за-межных справаў СССР не адразу далі вынік.
Нават і пасля ліквідацыі эсэраўскіх структураў баль-шавіцка-чэкісцкае кіраўніцтва па-ранейшаму лічыла эсэраў небяспечнай сілай, якая інспіравалася менавіта з Прагі. У верасні 1925 года ў накіраваным у Маскву на-меснікам паўнамоцнага прадстаўніка ОГПУ па Беларусі І. Апанскім данясенні “О белорусском шовинистическом подполье в БССР” сцвярджалася: “Направлеиня и методы антисоветской работы, проводимой белорусскими шовинистами в пределах БССР, не в малой степени преподаются из-за границы. Руководящим центром является ПРАГА, приютившая у себя столпов эсеровского белорусского движения, как-то МАМОНЬКО, ГРИБА, БОДУНОВУ Паулину и др. Оттуда-то исходят руководящие указания, которые так добросовестно проводятся в жизнь местными белорусскими деятелями определен-ной окраски”.
3 дакумента вынікае, што адпаведныя органы імкну-ліся знайсці сувязь паміж магчымым прыездам П. Бадуновай і падрыхтоўкай вядомай акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу, якая планавалася на 1926 год. На думку Апанскага, пад шыльдай “сусвет-нага кангрэса беларускіх вучоных” рыхтаваўся з’езд нацыя-налістычных сілаў, у тым ліку і эміграцыйных. У сітуацыі, калі на канферэнцыю прыедзе афіцыйна запрошаны Тамаш Грыб, а таксама з’явіцца Язэп Мамонька, які “па заслугоўваючых даверу крыніцах” меў намер нелегальна трапіць у БССР, вяртанне “будто бы душевнобольной Бодуновой” будзе азначаць, што “вся руководящая Прага окажется в Минске”.
Толькі 12 лістапада 1925 года Наркамат замежных справаў СССР дазволіў П. Бадуновай прыехаць у СССР, але не на сталае жыхарства, а на тэрмін 30 дзён. У сту-дзені 1926 года Камісарыят нутраных справаў БССР на-рэшце дае дазвол Марыі Бадуновай на праезд у памежную зону, на чыгуначную станцыю Негарэлае, “для сустрэчы сястры, якая едзе з Чэхаславакіі”*.
*Архіў Упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, справа 8482, аркуш 103.
На радзіме: крыжовым шляхам
У Менску Палута Бадунова вымушаная была жыць на ўтрыманні сястры Марыі, якая працавала настаўніцай у школе. Здароўе аднаўлялася павольна і цяжка. Амаль усю восень 1926 года Палута лячылася ў Севастопалі.
Вяртанне вядомай эсэраўскай дзяячкі ў Менск не за-сталося незаўважаным, дый сама яна імкнулася падт-рымліваць дачыненні з старымі сябрамі і паплечнікамі. Аднак былыя эсэры знаходзіліся пад пільным чэкісцкім наглядам. Таму кватэру на вуліцы Чырвонаармейскай, 25 наведваюць у асноўным аднапартыйцы з тых, што заставаліся ў БССР і дэкларавалі самароспуск, – Мікалай Карач, Яўхім Бялькевіч, Мікола Пашковіч. Не пасмель-валіся на гэта лідэры, як, напрыклад, былы сябар Цэнт-ральнага камітэта і ўдзельнік смаленскіх перамоваў Яў-сей Трафімаў. Тым больш складаным быў такі крок для рээмігрантаў, ад якіх патрабавалася дэманстрацыя аб-салютнай лаяльнасці бальшавіцкай уладзе і поўнага разрыву з мінулым. Ці не гэтым тлумачыцца адсутнасць звестак пра кантакты Бадуновай з Мамонькам, які з’явіў-ся ў Менску пасля берлінскай канферэнцыі 1925 года, ці з Ластоўскім, які вярнуўся з Коўні ў Менск таксама ў 1926 годзе?
Улічваючы стан Палуты, яе былыя паплечнікі стара-ліся не кранаць вострых палітычных тэмаў, але міжволі гутарка пераходзіла на становішча эсэраў у савецкай сістэме. П. Бадунова даведалася пра падрабязнасці ліквідацыйнага з’езда, пра тое, што былыя сябры БПСР выціскаюцца з гаспадарчых і культурных структураў.
Даведалася, што ліквідацыя партыі развязала рукі баль-шавікам для правядзення антысялянскай аграрнай палі-тыкі, якая палягала ў прымусовым стварэнні калгасаў і высылцы незадаволеных.
Па меры аднаўлення здароўя П, Бадунова імкнулася рабіць тое, чым займаліся большасць яе сяброў і паплеч-нікаў па беларускім руху, – скарыстаць свае сілы ў куль-турніцкай працы. Яе не пакідалі спадзяванні на магчы-масць плённага ўдзелу ў “адбудове беларускага дому”, натхнялі прыклады былых дзеячоў нацыянальнага руху, якія таксама вярнуліся ў БССР з эміграцыі і не толькі бралі чынны ўдзел, але і вызначалі на адказных пасадах навукова-культурнае развіццё Беларусі, – А. Смоліча, В. Ластоўскага, С. Некрашэвіча ды шмат каго іншых.
П. Бадунова наважылася наладзіць супрацоўніцтва з Інстытутам беларускай культуры. У лістападзе 1927 го-да з уласнай ініцыятывы яна падрыхтавала для гэтай установы некалькі запісак-прапаноў.
Першая з іх датычыла развіцця музейнай справы ў БССР. Прапаноўвалася стварыць “музей працоўных” – своеасаблівы комплекс экспазіцыяў аб этнаграфіі, гісто-рыі, эканоміцы Беларусі. Паводле меркавання Бадуно-вай, галоўнае месца ў ім павінны заняць музей рэвалюцыі, для стварэння якога неабходна прыцягнуць “кожнага сьведку рэвалюцыйных падзей”, сабраць іх успаміны і магчымыя экспанаты. Выказвалася слушная думка пра тое, што кожны музей павінен стаць “лабараторыяй для вывучэньня краю”. Задача музея – адыгрываць ролю асяродка сацыялістычнага выхавання працоўных і ўва-сабляць класавы падыход. 3 гэтай мэтай прапаноўвала-ся разгарнуць экспазіцыі аб дзеячах, паэтах і пісьменніках новай, савецкай, Беларусі і прыбраць з музеяў тое, што “брыдка”, незразумела і абражае класавае пачуццё пра-цоўнага народа, – “твары польскай шляхты, якая коса пазірае з сваіх цёмных дошак”.
З’яўленне другой запіскі было звязанае з важнай і ад-метнай падзеяй як для самой Бадуновай, так і для ўсёй Беларусі: у 1926 годзе горад Гомель, дзе нарадзілася Па-лута, быў вернуты БССР. Улетку 1927 года, якраз праз дзесяць гадоў пасля таго, як яна прапагандавала тут бе-ларускую справу, Бадунова наведала родныя мясціны. Яе цікавіла разгортванне беларускага школьніцтва, пас ля многіх гадоў яна зноў агледзела палац Паскевіча і знакаміты парк. Свае думкі пра магчымасці выкарыс-тання патэнцыялу Гомеля ў агульнабеларускіх інтарэсах П. Бадунова выклала для Інбелкульта. Яна звярнула ўвагу на музейнае значэнне палаца Паскевіча і на яго-ную бібліятэку як найбагацейшы ў Беларусі збор замеж-най літаратуры. Запіска прапаноўвала скарыстаць біблі-ятэку для вырашэння актуальнай, на яе погляд, праблемы падрыхтоўкі спецыялістаў па замежных мовах. Абгрун-тоўваючы такую неабходнасць, Бадунова з улікам асабі-стага знаёмства з эўрапейскім жыццём выказала некалькі цікавых і прадбачлівых меркаванняў аб перспектывах сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ва ўмовах НЭПа. Яна пісала: “Беларусь мае магчымасьць лягчэй скарыстаць сваю блізкасьць да Заходняй Эўропы… трэ-ба пасылаць за кардон спэцыяльныя экскурсійныя гру-пы дзеля вывучэньня каапэрацыі, сельскай гаспадаркі, фабрычна-заводскай прамысловасьці, патрэб рынку, школьнае справы, медыцыны і інш. галін жыцьця… Мы маем неабходнасьць пасылаць у Эўропу людзей… каб не адстаць, а наадварот, ураўняцца ў тэхніцы. Апроч таго, гандаль зьявіцца першым у хуткі час пытаньнем паміж намі і Эўропай, а мы ня маем гандлёва-падрыхтаваных людзей. Гомель павінен даць нам іх”.
Але на той момант прапановы Бадуновай не былі прыняты да ўвагі. Відавочна, што рэпутацыя глыбока хворага і непрыдатнага для сур’ёзнай працы чалавека цвёрда ўсталявалася за ёй ў Менску, у тым ліку і сярод былых сяброў і паплечнікаў. Шлях да рэальнага ўдзелу ў грамадскіх ці культурных справах, якога яна так праг-нула, быў перакрыты.
Становішча Палуты станавілася ўсё больш незайзд-росным. Крымскае лячэнне было недастатковым, і ў лю-тым 1927 года яна падала ў Прэзідыум Інбелкульта зая-ву, дзе падрабязна расказвае пра сваю дзейнасць, пералічвае заслугі перад Беларускай Рэспублікай і просіць падтрымкі і дапамогі.
Нагадаць пра сабе зноў вымагалі і здароўе, і нястача: “Тут, на Бацькаўшчыне, увесь час хварэю і не магу ніяк ужо набыць сталага здароўя, неабходнага для працы… Клімат Беларусі ўжо ня можа паставіць мяне на ногі, бо маю сур’ёзны рэўматызм, болі у вушах і носе, у лёгкіх… Лячыцца ня маю ніякае магчымасьці, бо нічо-га не атрымліваю як безпрацоўная і хворая, аб чым і прыкладаю пасьведчаньне, выданае Саюзам працаўні-коў асветы”*. Палута прасіла дапамогі, якая дала б маг-чымасць лячыцца на курортах Крыма ці Каўказа на працягу года, як раілі дактары. Просьба яе не была за-даволеная. Пераадольваць цяжкасці давялося сваімі сіламі і клопатам сястры Марыі. Аднак наперадзе ча-калі яшчэ болын сур’ёзныя выпрабаванні.
*Цэнтральны навуковы архіў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, фонд 67, вопіс 1, справа 24, аркуш 41
У 1930 годзе быў дадзены першы залп рэпрэсій па беларускай інтэлігенцыі, звязанай з нацыянальным ру-хам і Беларускай Народнай Рэспублікай, – прайшлі арышты па справе “Саюза вызвалення Беларусі”. Сярод арыштаваных значную частку складалі паплечнікі П. Ба-дуновай па кіраўніцтве БНР, па партыі і эміграцыі. У іх лік трапілі і найбольш блізкія людзі – В. Ластоўскі, Я. Трафімаў, Мікола і Іван Пашковічы, Чаржынскі ды інш. Самую Палуту гэта хваля абмінула. Можна мерка-ваць, што прычынай сталі стан яе здароўя і амаль по-ўная адхіленасць ад грамадскай і працоўнай дзейнасці.
Тым не менш сёстры з перасцярогі пакінулі Менск. Марыя накіравалася ў Маскву да старэйшай сястры Анатоліі. Тут яна ўладкавалася на працу ў школе і заста-лася на сталае жыхарства.
Палуту перавезлі у родны Гомель да брата Аляксан-дра, які працаваў юрысконсультам на мясцовым тлуш-чакамбінаце і не меў уласнай сям’і. Родныя палічылі, што такі варыянт больш спакойны і прыдатны для Палу-ты. Тым больш што новадалучаны да БССР Гомель не лічыўся асяродкам “нацдэмаўшчыны” і не прыцягваў да сябе гэтулькі пільнай увагі НКВД, як Менск.
Тут, у Гомелі, перажываючы падзеі, звязаныя з арыш-тамі па справе “Саюза Вызвалення Беларусі”, і прад-чуваючы небяспеку, Бадунова наважылася на амаль ад-чайную спробу вырвацца з бальшавіцкага “раю”. У 1932 годзе яна звярнулася ў Міжнародную арганізацыю дапа-могі рэвалюцыянерам з просьбай паспрыяць у выездзе з СССР. Аднак гэтая структура ўжо знаходзілася пад пільным кантролем сталінскага Камінтэрна, і Палута атрымала адмову з спасылкай, што яна не з’яўляецца ахвярай пераследу капіталістаў.
Паводле ўспамінаў сваякоў, у наступныя гады ў Гомелі П. Бадунова вяла даволі непрыкметнае жыццё прыватнай асобы. Хвароба не давала вострых праяваў. Сродкаў для існавання яна па-ранейшаму не мела, жыла на ўтрыманні брата. Спрабавала зарабляць на жыццё прыватнымі ўрокамі. Спрабавала вярнуцца да літара-турнай дзейнасці, але мясцовыя выданні адмаўляліся друкаваць яе вершы і апавяданні. А спроба пазычыць друкарскую машынку выклікала жах у сям’і стрыечнага брата, якая ўявіла сабе, што былая апазіцыянерка адра-зу пачне выдаваць палітычныя памфлеты.
Аднак мінулае не, не ды і нагадвае аб сабе і ў Го-мелі: аднаго разу на вуліцы яна сустрэла былога сябра ЦК БПСР, актывіста антыпольскага супраціву і ўдзельні-ка Слуцкага паўстання 1920 года Марка Асвяцімскага. Менавіта ў яго доме Бадунова спынялася пад час пры-езду ў Слуцак у 1921 годзе. М. Асвяцімскі перабраўся ў Гомель таксама з мэтай знікнуць з поля зроку сталічных структураў НКВД і працаваў у планавым аддзеле заво-да “Гомсельмаш”. Бадунова пачала наведваецца ў дом Асвяцімскіх. У размовах з ім і ягонай жонкай абмяркоў-валі сацыяльна-эканамічную сітуацыю, асуджалі чэргі па хлеб як вынік няправільнай палітыкі на вёсцы*. Калі-нікалі Асвяцімскія дапамагалі Палуце і матэрыяльна.
У жорнах рэпрэсіяў
Тым часам па ўсёй краіне ўздымалася новая хваля тэрору. Улетку 1937 года НКВД БССР распачаў буйна-маштабную аперацыю па выкрыцці “польскай, нямецкай і латвійскай агентуры”. Толькі па катэгорыі польскай агентуры, пад якую падпадалі тыя, хто быў неяк звяза-ны ці сутыкаўся з польскімі ўрадава-палітычнымі структурамі, проста вернікі-каталікі, народзінцы Заход-няй Беларусі ці Польшчы, за чатыры месяцы (ад 24 жніўня 1937 г. да 1 студзеня 1938 г.) было арыштавана больш за 21 тысячу чалавек **.
*Архіў Упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рзспублікі Беларусь, справа 8482, аркуш 28.
** Платонау Р., Сташкевіч М. Дзве аперацыі супраць “ворагад народа” // Беларускі гістарычны часопіс, 1993. № 1. С. 78.
У біяграфіі П. Бадуновай знаходзілася дастаткова “падставаў” для далучэння да катэгорыі польскай аген-туры. І ў верасні 1937 года яе арыштавалі, абвінаваціў-шы па артыкулах 72 і 76 Крымінальнага кодэкса БССР. Пры абшуканні сканфіскавалі савецкі і замежны паш-парты, шэсць агульных сшыткаў і 4 кнігі вершаў. Ме-рай папярэджання было абрана ўтрыманне пад вартай у Гомельскай турме.
Следчая справа Бадуновай – яскравае сведчанне трансфармацыі карнай практыкі ў СССР пры канцы 30-х гадоў. Цягам двух з паловай месяцаў зняволеную трымалі ў поўным маўчанні. Першы і апошні допыт ад-быўся толькі 22 лістапада, а ягоны пратакол заняў тры старонкі. Следчых цікавілі ў асноўным факты палітыч-най дзейнасці Бадуновай перыяду 1919-1924 гадоў, удзел у антыпольскай барацьбе, абставіны нелегальнага пераходу мяжы Беларусі ў 1923 годзе, жыццё і кантакты ў Празе. Пра час знаходжання ў Беларусі пасля эмігра-цыі не задалі ніводнага пытання. І тым не менш абвіна-ваўчае заключэнне фармулюе наступную выснову: “Проживая в СССР после возвращения из Чехословакии, проводила антисоветскую агитацию, проявляла тенденцию снова вернуться в Чехословакию, злобно высказывалась в отношении ВКП(б) и Советского правительства”*.
*Архіў Упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Гомельскай вобласці, справа 130/74, аркуш 17.
Абвінавачванне, хутчэй за ўсё, грунтавалася на па-казаннях сведак. Адным з іх стаў Марк Асвяцімскі, які пакуль што (але не надоўга) заставаўся на волі. На пытанні следчых, у якіх пагрозліва вымалёўвалася і ўласная перспектыва, ён якраз і засведчыў, што, жывучы ў Гомелі, Бадунова “злобно высказывалась в адрес Со-ветского правнтельства”.
Больш падрабязную карціну “паклёпу на савецкую ўладу і кіраўнікоў партыі” намаляваў другі сведка – сусед, рабочы навабеліцкага завода “Ізапліт”. 3 ягоных па-казанняў вынікала, што Палута сачыла за апошнімі па-дзеямі ў палітыцы ВКП(б) і цвяроза ацэньвала іх сутнасць. Прычым смеласць, з якой рабіліся выказванні, уражвала: і у хлебных чэргах 1936 года, і ўсюды, дзе яна ні з’яўлялася, П. Бадунова праводзіла агітацыю, казала, што партыя не клапоціцца пра рабочых, больш думае пра уласны дабрабыт. Напярэдадні свайго арышту зая-віла: “Ідзе знішчэнне лепшых людзей, якія заваявалі рэ-валюцыю крывёю… Але кампартыі гэта неабходна, бо яна пачынае траціць зямлю пад сваімі нагамі. Кансты-туцыя – лухта, як і ўсё астатняе – для адводу вачэй цёмнай масы”.
П. Бадунову перавялі ў Менск, дзе 30 лістапада 1937 года Асобая тройка НКВД БССР вынесла прысуд – 10 га-доў папраўча-працоўных лагераў.
Але ён не быў выкананы. П. Бадунову пакінулі ў нут-раной турме НКВД, вядомай “амерыканцы”. Гэта было звязана з пераходам адзначанай вышэй аперацыі органаў НКВД да другога этапу – выкрыцця шырокага “аб’яднанага антысавецкага падполля ў Беларусі”, якое нібыта склалася яшчэ ў 1930-1931 гадах з “правых, трацкістаў, нацыянал-фашыстаў, эсэраў, бундаўска-сія-нісцкіх арганізацый і царкоўнікаў”.
Што да Бадуновай, дык без усялякай сувязі з папярэд-нім прысудам было “выкрыта”, што па вяртанні з эмігра-цыі яна разам з былымі аднапартыйцамі А. Чарнушэві-чам (сакратар ЦВК БССР) і Панкевічам (віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР)узначаліла падпольны ЦК БПСР. Ніякіх дакументальных або фактычных доказаў выстаў-лена не было. “Царыцай доказу” ў тагачаснай юрыспру-дэнцыі ўжо афіцыйна лічылася ўласнае прызнанне. Аб сродках здабывання гэтых прызнанняў сёння вядома да-статкова. Тым болын што справу Бадуновай вёў “пра-фесійны майстар” – намеснік начальніка 4-га аддзела Ўпраўлення дзяржбяспекі НКВД БССР Кунцэвіч, які сам праз пэўны час падпаў пад “чыстку” карных органаў “за фабрыкацыю крымінальных спраў і выкарыстанне незаконных метадаў следства”.
Таму не здзіўляюць і паказанні П. Бадуновай: “ЦК быў звязаны з замежнымі цэнтрамі эсэраў… Яго плат-форма: адрыў Беларусі ад СССР пад лозунгам стварэн-ня БНР з урадам, які ўзначалілі б беларускія эсэры, беларускія нацыяналісты і палякі. Праводзіць барацьбу ў СССР у здзяйсненні гэтай ідэі ўсімі мерамі на захоп улады, уключаючы інтэрвенцыю, шпіянаж і тэрор”*.
*Платонаў Р., Сташкевіч М. Дзве аперацыі.. С. 76-78.
Зрэшты, справа Бадуновай хоць і досыць тыповая ў шэрагу тысяч сабе падобных, тым не менш утрымлівае некалькі адметных рысаў для характарыстыкі стылю рэпрэсіўнай практыкі канца 30-х гадоў. Па-першае, яна сведчыць пра асаблівы цынізм тагачаснага карнага механізму. Можна з вялікай доляй упэўненасці сцвярд-жаць, што факт псіхічнага нездароўя, на які паказвалі сведкі М. Асвяцімскі і А. Бараноўскі і які спрабаваў прывесці як аргумент у абарону сястры Аляксандр Бадуноў, быў скарыстаны следчымі ва ўласных мэтах.
Па-другое, дакументы сведчаць, што, ужо маючы смяротны прысуд, П. Бадунова прыцягвалася як сведка па абвінавачванні сваіх былых паплечнікаў, у тым ліку роднай сястры Марыі. Гэты эпізод следства, бадай, не самая драматычная старонка ў біяграфіі сясцёр.
Марыю арыштавалі ў сувязі з справай сястры ў Мас-кве 31 сакавіка 1938 года. Пасля месяца зняволення ў Бутырскай турме “Бадунова М. А., асабліва небяспеч-ны злачынец пад спецыяльным канвоем у асобнай каме-ры вагонзака, ізалявана ад іншых арыштаваных” была перавезеная ў Менск. Сясцёр змясцілі у адну і тую ж вязніцу – нутраную турму НКВД.
25 траўня 1938 года яшчэ адна Асобая нарада НКВД БССР прысудзілі П. Бадунову да вышэйшай меры пака-рання. Адпаведна ўведзенаму з верасня 1937 года парад-ку смяротныя прысуды падлягалі неадкладнаму выка-нанню. Аднак больш чым праз месяц, 3 ліпеня, следчая група на чале з Кунцэвічам правяла вочную стаўку сясцёр. Паказанні Палуты засведчылі нібыта, што Марыя не толькі была актыўнай эсэркай, але і ўваходзіла ў ЦК партыі і да апошняга дня вяла нелегальную антысавец-кую дзейнасць.
Марыя была прызнаная вінаватай у тым, што, будучы кааптаванай у ЦК ПБСР, яна сістэматычна право-дзіла аж да дня свайго арышту антысавецкую агітацыю сярод выкладчыкаў. Прысуд – 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вярнуцца на радзіму яна змагла толькі праз 20 гадоў.
Рэабілітацыя… праз паўстагоддзя
І пакаранне, і рэабілітацыя Палуты былі значна больш пакутнымі. Прысуд аб смяротным пакаранні быў выка-наны толькі праз паўгода – 29 лістапада 1938 года, што было не выпадкова. Несупадзенне датаў пацвярджае версію пра існаванне ў Менску таемных калоній зняволе-ных-смяротнікаў. Там утрымлівалі найбольш “каштоўных” вязняў, да якіх выкарыстоўвалі неабмежаваныя метады следства, бо юрыдычна гэтых людзей ужо не існавала. Калоніі былі знішчаныя з пачаткам расследванняў “яжоўскіх злоўжыванняў”. Палуту Бадунову рэабіліта-валі па пастанове Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР толькі праз 50 гадоў, 21 чэрвеня 1989 года “дзеля адсутнасці складу злачынства”.
Трагічным стаўся лёс і сваякоў Палуты. Хоць усе яе браты і сёстры лаяльна паставіліся да савецкай улады, жорны бальшавіцкіх рэпрэсій не абмінулі іх. У канцла-герах загінулі мужы дзвюх яе сясцёр. Брат Аляксандр усё жыццё заставаўся для ўладаў падазронай асобай, хоць займаў сціплую пасаду юрысконсульта дрэваапрацоўчага камбіната і не меў ніякага дачынення да палітыкі. У сям’і захоўвалася ўпэўненасць у невыпадковасці раптоўнай і ранняй смерці двух сыноў сястры Анатоліі, якія працавалі пры канцы трыццатых гадоў у газетах “Правда” і “Известия”.
Палітычная рэабілітацыя Палуты Бадуновай адбылася напярэдадні аднаўлення нашай краінай незалеж-насці і дзяржаўнага суверэнітэту. Гэта быў час, калі асаблівую значнасць набывалі гістарычныя прыклады, сімвалы, імёны, звязаныя з барацьбой за нацыянальнае самавызначэнне. Тым не менш імя П. Бадуновай і сёння застаецца мала вядомым не толькі шірокай грамад-скасці, але і гісторыкам. Ні ў сталіцы, ні ў родным Гомелі няма помніка або памятнага знака, няма ніводнай названай у яе гонар вуліцы, адсутнічаюць музейныя экс-пазіцыі. Будзем, аднак, спадзявацца, што час верне чалавечую і гістарычную справядлівасць, і імя гэтай легендарнай жанчыны, нязломнай змагаркі за свабодную Беларусь будзе ўшанавана памяццю нашчадкаў.
Аўтар: Лебедзева В.
Крыніца: Пуцявінамі змагання і пакутаў: Палута Бадунова / Валянціна Лебедзева. – Мн.: Тэхналогія, 2004. – 71 с.