Палута Бадунова – гiстарычны партрэт (дарэвалюцыйны час)

0
2124

Уводзiны

Палута Бадунова – гучнае iмя ў айчыннай гiсторыi перыяду барацьбы за дэмакратычную дзяржаўнасць Беларусi: мiнiстр урада Беларускай Народнай Рэспублiкi, сакратар Цэнтральнага Камiтэту партыi беларускiх эсэраў, арганiзатар антыпольскага партызанскага руху ў 1919 годзе, ахвяра сталiнскiх рэпрэсiй 1937 – 1938. Безумоўна, гэта найбольш значная жаночая постаць у беларускiм вызваленчым руху пасля Элаiзы Пашкевiч нездарма ж у пражскiм асяродку Бадунову таксама называлi Цёткай Палутай.

Бадунова падаецца цiкавай для аналiзу жаночага лiдэрства па той прычыне, што рэпрэзiнтуе адначасова i першы прыклад i своеасаблiвы максiмум прысутнасцi жанчыны ў палiтычным жыццi Беларусi ХХ стагодзя.

Мэтай дадзеннай курсавой работы з,яўляецца аналіз дзейпасці Палуты Бадуновай як значнай палiтычнай асобы на фоне тагачасных гiстарычных падзей. Зыходзячы з пастаўленнай мэты, вызначаны наступныя задачы:
– вывучыць палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Гомеля ў дарэвалюцыйны час;
– вывучыць якім чынам палітычнае жыццё Гомеля паўплывала на фарміраванне Палуты Бадуновай як палітычнага дзеяча;
– даследваць уплыў працы Палуты Бадуновай у вясковых школах на яе светапогляд;
– прааналізаваць літаратурныя творы П. Бадуновай;
– вызначыць уплыў беларускага зямляцтва ў Пецярбургу на выбар партыйна-палітычнай пазіцыі Бадуновай;
– ахарактарызаваць дзейнасць Беларускай Сацыялістычнай Грамады і ўступленне ў яе склад П. Бадуновай ;
– прааналізаваць ролю П.Бадуновай у беларускім нацыянальным рухе ў дарэвалюцыйны час;
Пры напісанні курсавой работы выкарыстаны дзённік аднаго са стваральнікаў і кіраўнікоў Беларускай Сацыялістычнай Грамады Антона Луцкевіча «За 25 гадоў», літаратура па гісторыі Беларусі, публікацыі па тэме ў сучасных перыядычных выданнях («Спадчына», «Беларускі гістарычны часопіс» і г.д.), кніга А.Марціновіча «Хто мы, адкуль мы…», якая змяшчае невялікі нарыс пра Палуту Бадунову, кніга сучаснага беларускага гісторыка В.Лебедзевай «Пуцявінамі змагання і пакутаў» – першая спроба папулярнага біяграфічнага нарыса пра Палуту Бадунову, а таксама інтэрнэтрэсурсы.

Актуальнасць работы вызначына тым, што гамельчанам iмя Бадуновай не з,яўляецца шырока вядомым. А тым не менш, большая частка жыцця гэтай выдатнай дзеячкi звязана з Гомелем. Не так многа ў навейшай гiсторыi нашай краiны такiх асобаў як Палута Бадунова (а тым больш жанчын), якiя валодалi дарам уплываць на свядомасць людзей, будзiць у iх пачуццё нацыянальнай годнасцi, гуртаваць i весцi за сабой пад лозунгам нацыянальнай рэвалюцыi. Яна выразна вылучалася у асяродку тагачасных беларускiх палiтыкаў, ёй не былi ўласцiвы палiчная ўгодлiвасць i iнтрыгi. Яна заўсёды шла да сваёй мэты, цалкам захапiўшыся ёй.

Палута Бадунова для многiх беларускiх патрыётаў у 1920-х гадах уяўляла сабой вобраз нязломнай змагаркi за незалежную Беларусь, сiмвал непераможнасцi беларускага духу. «Змагайся, як мага – зможаш!» – славуты клiч беларускiх эсэраў ёсць, бадай, найлепшы дэвiз яе жыцця. Жыццёвы шлях гэтай жанчыны вельмi складаны i запутаны. У пэўным сэнсе ён увасабляе ўзнёсласць i трагiзм нацыянальна-вызваленчага руху, цяжкi шлях нашай краiны да незалежнасцi. I хаця палiтыкай Палута Аляксандраўна пачала займацца даволi позна (ёй было больш трыццацi гадоў) яна зрабiла ўсё i нават больш за ўсё, каб яе радзiма была вольнай, а менавiта такой яна жадала бачыць Беларусь.

Нярэдка яна сустракалася з неведаверлiвасцю як да сябе так i да сваёй радзiмы. Вялiкая частка беларускай iнтэлегенцыi на пачатку ХХ стагодзя нават не разумелi цi патрэбна iм незалежная Беларусь i цi iснуюць беларусы наогул як народ. Палута Бадунова iмкнулася даказаць усiм, што беларусы такiж народ як i iншыя, а таму маюць права на сваю дзяржаву.

1. Крынiцы i гiстарыяграфiя

Поўнасцю аднавiць хронiку жыцця Палуты Бадуновай, паглядзець на гiстарычныя падзеi яе вачыма даследчыкам наўрад цi давядзецца. Справа ў тым, што пры арышце ў 1937 годзе ў яе былi «узяты» шэсць агульных сшыткаў з уласнымi запiсамi i чатыры кнiжкi вершаў. Лёс гэтых дакументаў, хутчэй за ўсё традыцыйны – знiшчэнне пасля прысуду альбо пры эвакуацыi архiваў НКУС падчас пачатку Вялiкай Айчыннай вайны. Таму ў біяграфіі Палуты Бадуновай застаецца шмат «белых плямаў», растлумачыць якія не магчыма без дакументаў, нажаль, знікшых у савецкі час.

Некаторыя важныя дакументы захавалiся ў гомельскiх i мiнскiх архiвах, у тым лiку асабiстая справа настаўнiцы Бадуновай (1913 год), следчая справа 1937 года.

Першыя работы прысвечаныя нацыянальнаму руху на Беларусі з,явіліся ўжо ў 20-я годы ХХ стагоддзя – дзённік Антона Луцкевіча «За 25 гадоў» (створаны ў 1903-1928 гадах ), дзе ён пiша свае ўспамiны пра ўтварэнне Беларускай Сацыялiстычнай Грамады, фарміраванне яе палітычнай праграмы, пра складаннасці якія сустракаюцца на шляху аднаўлення беларускай дзяржаўнасці пра тое, як у склад Беларускай Сацыялістычнай Грамады ўваходзiлi розныя знакамiтыя дзеячы беларускага нацыянальнага руху ў пачатку ХХ стагоддзя, у тым лiку i Палута Бадунова.

Кніга Доўнара-Запольскага «Гісторыя Беларусі» змяшчае інфармацыю аб гомельскім палітычным асяродку, аб Мікалае Кулябка-Карэцкім, які быў суседам сям,і ў Навабеліцы Бадуновых і ускосна паўплываў на палітычныя погляды Палуты. Кніга была напісана аўтарам яшчэ ў 20-я гады ХХ стагоддзя, але пабачыла свет толькі пасля яго смерці.

Вялікая колькасць газет і часопісаў («Гомельские ведомости», «Маладосць», «Спадчына», «Палессе», «Беларуская мінуўшчына», «Беларуская маладзёжная газета») у 1990-я годы ХХ стагодзя змяшчае інфармацыю аб дзейнасці Палуты Бадуновай і іншых прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху. Гэта звязана з абуджэннем інтарэсу да беларускай гісторыі наогул, і да гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху, якому ў савецкі час не ўдзялялася дастатковай увагі.

Большасць з артыкулаў напісаны Валенцінай Лебедзевай, у якіх яна выказвае абурэнне, што такі выдатны чалавек як Палута Бадунова шырока не вядома вялікаму колу людзей, а часам і гісторыкам-прафесіяналам. Для як мага лепшага і дакладнага апісання такой выдатна гістарычнай асобы, як Бадунова аўтар выкарыстоўвае вялікую колькасць архіўных матэрыялаў.

Артыкул У.Ляхоўскага «Эсэры» змешчаны ў часопісе «Спадчына» раскрывае дзейнасць эсэраў, а таксама апісвае працэс узнікнення Беларускай Народнай Рэспублікі і яе палітычнага развіцця. Апісваюцца многія палітычныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, у тым ліку і Палута Бадунова, Тамаш Грыб і г.д.
Т.Процька ў артыкуле «Хто такая Палута Бадунова?» раскрывае біяграфію Палуты Бадуновай, аналізуе якую ролю адыграла яна ў беларускім нацыянальным руху і чаму яе імя не вядома шырокаму колу людзей, прасочвае палітычны шлях Бадуновай.

У «Беларускі гістарычны часопіс» змяшчаецца шэраг артыкулаў, якія прысвечаны жыццю і палітычнай біаграфіі Палуты Бадуновай, дзе яе дзейнасць разглядаецца з сучаснага пункту гледжання. У артыкул І.А.Масляніцынай і М.К.Багадзяж «Жанчыны ў гісторыі Беларусі» прасочваецца паслядоўнасць шляху Бадуновай у вялікую палітыку, апісваюцца яе адносіны з савецкімі ўладамі, раскрываецца трагічны канец яе жыцця.

Найбольш iнфарматыўнай для даследвання жыцця i палiтычнай бiяграфii Палуты Бадуновай з,яўляецца кнiга Валенцiны Лебедзевай «Пуцявiнамi змагання i пакутаў», дзе аўтар дае адказы на многiя пытаннi пра сваю славутую зямлячку. Напрыклад, што падштурхнула колішнюю навучэнку Вышэйшых жаночых курсаў у Петраградзе, выхаваную ў рускай культурнай традыцыі, стаць пад сцягі беларускага вызваленчага руху, прысвяціць сваё жыццё справе нацыянальнага вызвалення Беларусі?

Гэтая кнiга – першая спроба папулярнага бiяграфiчнага нарыса пра Палуту Бадунову. На падставе багатага архiўнага матэрыялу, а таксама публiкацый розных даследчыкаў – перш за ўсё такiх, як У.Калеснiк, М.Сташкевiч, Р.Платонаў, Т.Процька, даследчыца зрабiла нарыс палiтычнай бiяграфii Бадуновай. Лебедзева выкарыстала таксама ўспамiны пра яе родных, якiя жывуць ў Гомелi i Маскве.

Валенцiна Лебедзева здолела iнтуiцыйна адчуць унутраны свет сваёй гераiнi, яна развейвае старое ўяуленне пра Палуту Бадунову, як пра «жалезную ледзi» беларускага нацыянальнага руху. Даследчыца паказвае драму жанчыны, якая так i не знайшла шчасця ў асабiстым жыццi.
Лебедзева піша, што Бадунова і яе паплечнікі былі аднымі з першых, хто пачаў здзяйсняць ідэю беларускай дзяржаўнасці, хоць за іхнімі плячыма і не было трывалай традыцыі нацыянальна-вызваленчага руху. Большасці з іх не было і 25 гадоў, самым старэйшым крыху за 30. Маладосць і апантаннасць шмат у чым тлумачаць іх радыкалізм і палітычную безагляднасць. Але тыя ахвяры прынесеныя Бацькаўшчыне былі не дарэмныя, лічыць аўтар.

Другая кнiга Алеся Марцiновiча з серыi «Хто мы, адкуль мы» – працяг аповеду пра славутых людзей Беларусi, пачатый аўтарам у першай частцы твора. Кнiга змяшчае невялiкi нарыс пра Палуту Бадунову пад назвай «Былiнка ў полi». Ён прысвечаны не столькi палiтычнай i грамадскай дзейнасцi Бадуновай, сколькi яе каханню да студэнта псіханеўралагічнага інстытута Тамаша Грыба, унутраным пачуццям, думкам i спадзяванням галоўнай гераiнi.

Тамаш Грыб апiсваецца тут не проста як яе каханы, а як чалавек якому яна ва ўсiм давярала, каго лiчыла паплечнiкам на змагарных дарогах, аднадумцам у рэвалюцыйнай барацьбе. Апісваецца, што нягледзячы на вяліку розніцу ва ўзросце (каля 12 гадоў), яны яе не адчувалі і поўнасцю супадалі і ў палітычных і ў жыццёвых поглядах.

Марцiновiч апiсвае таксама i лiтаратурныя здольнасцi Палуты Аляксандраўны, размяшчае яе верш, спрабуе растлумачыць чаму яна напiсала яго на рускай мове, выказвае думку, што гэта не з-за няведання беларускай мовы, а з-за таго, што вырасла ў рускім культурным асяродку.

Навучальны дапаможнік па гісторыі Беларусі пад рэдакцыяй А.Г. Какханоўскага і А.А. Яноўскага апісвае працэс фарміравання Беларускай Сацыялістычнай Грамады, як першай сталай беларускай нацыянальнай палітычнай партыі.

Усеагульны перапіс насельніцтва Расійскай імперыі 1897 года (Магілёўская губерня, 1903 год) змяшчае інфармацыю па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Гомеля і ў прыватнасці Навабеліцы.
2. Гiстарычныя ўмовы, пры якiх фармiравалася Палута Бадунова як палiтычны дзеяч

Бiяграфiя

Сярод дзеячоў нацыянальна-вызваленчага руху ХХ стагоддзя iмя Палуты Бадуновай (мал. 1) – адно з самых легендарных. Самаахвярнасцю, мужнасцю, самаадданасцю справе адраджэння Бацькаўшчыны яна заслужыла вялiкi аўтарытэт у тых, хто хацеў бачыць Беларусь вольнай i незалежнай.

Пелагея-Палiна Аляксандраўна (лiтаратурнае iмя Палута) нарадзiлася 7 верасня 1885 года ў мястэчку Навабелiца, што было адзелена ад Гомеля толькi ракой Сож, а сення – адзiн з адмiнiстрацыйных раенаў горада. [7].

Гомель на гэты час якраз уступаў у перыяд бурнага ўздыму, неўзабаве праз горад прайшлi дзве важныя чыгункi – Лiбава-Роменская i Палеская. за трыццаць наступных гадоў насельнiцтва Гомеля павялiчалася ажно ў сем разоў, тут з’явiлiся новыя прадпрыемствы i жылыя забудовы, адчынiлася пяць гiмназiй.

Гэты працэс закрануў i Навабелiцу, але i пры канцы XIX стагоддзя яна не перасягнула маштабаў мястэчка. паводле перапiсу 1897 года, тут налiчвалася ўсяго 405 двароў i 2957 жыхароў, былi дзве царквы, два малiтоўныя дамы старавераў, тры яўрэйскiя малiтоўныя школы, прыходскае вучылiшча з жаночай зменай [17]. Усю прамысловасць складалi некалькi дробных прадпрыемстваў – крупадзерка, вятрак, запалкавая фабрыка з гучнай назвай «Везувiй» ды канатны завод. Тым не менш ад канца XVIII стагоддзя амаль на працягу 50 гадоў Навабелiца апярэджвае Гомель па статусе, з’яўляючыся адмiнiстрацыйным цэнтрам павета.

Сярод шматнацыянальнага насельнiцтва прадмесця пераважалi беларусы – колiшнiя сяляне навакольных вёсак, пераселеныя ў новазаснаваную Белiцу пры канцы XVIII стагоддзя. Традыцыйна вялiкую долю мяшчан складалi яўрэi. Але вядучыя эканамiчныя i грамадскiя пазiцыi займалi мясцовыя купцы i прадпрымальнiкi-стараверы, нашчадкi раскольнiкаў-уцекачоў, якiя каланiзавалi ўсходнiя рубяжы Беларусi яшчэ ў XVII стагоддзi [14].

Сям’я Бадуновых была адной з самых вядомых i ўплывовых у мястэчку. Па сямейным паданнi, заснавальнiкам роду быў данскi казак, якi ў ХVII стагоддзi ў час уцiску Кацярыны II на казацтва, пасля таго як жорстка было задушана паўстанне пад кiраўнiцтвам Емельяна Пугачова, уцек на Беларусь, ажанiўся з мясцовай сялянкай, выкупiўшы яе з прыгону. Маладая сям’я стала адной з першых у новым мястэчку, што было заснавана ў асноўным перасяленцамi ў маляўнiчым прыгарадзе Гомеля [6].
Фармiраванне яе асобы адбылося ва ўмовах цалкам традыцыйна-патрыярхальнага местачковага асяродка. Бацька Пелагеi Аляксандраўны быў фермерам – арандатарам – арандаваў невялiкi маентак у ваколiцах мястэчка. Сям’я пастаянна жыла ў мястэчку i лiчылася мяшчанскай. Звестак пра мацi не захавалася, вядома толькi, што пахавана яна ля царквы Аляксандра Неўскага як ганаровая прыхаджанка. У шматлiкай сям’i жаночыя i мужскiя ролi былi строга размеркаваныя: утрыманне жонкi i дзяцей поўнасцю ляжала на бацьку. Хатняй гаспадаркай i выхаваннем семярых дзяцей (два сыны i пяць дачок) займалiся мацi i незамужняя сястра бацькi. У сям’i паважалi веды i адукацыю. Абодва сыны скончылi Пецярбуржскi унiверсiтэт: Аляксандр атрымаў дыплом юрыста, а спецыяльнасць Данiлы не вядома. Таксама Аляксандр рэпрэзэнтаваў грамадска прэстыжную дзейнасць праз актыўны ўдзел у кiраўнiцтве мясцовым Ваенна-пажарным таварыствам i арганiзацыю мясцовага спорту.

Навучалiся i дзяўчаты – дзве з iх, Пелагея i Марыя, сталi настаўнiцамi. Трэцяя дачка, Анатолiя, была мацi загiнуўшага ў Iспанii Героя Савецкага Саюза Склязнева, чыё iмя носiць адна з вулiц у Навабелiцы. Большую частку жыцця яна правяла ў Маскве, дзе i памерла. Яшчэ адна сястра, Анастасiя, увесь час жыла ў Навабелiцы, выйшла замуж за вядомага мясцовага прадпрымальнiка Бяздзецкага, сябра i паплечнiка Аляксандра Бадунова па Вольна-пажарным таварыстве. У савецкi час ён узначалiў пажарную ахову фабрыкi «Везувiй», быў абвiнавачаны ў шкоднiцкай дзейнасцi пасля пажару на фабрыцы ў 1938 годзе i расстраляны па прысудзе Асобай нарады НКВД.

Апошняя дачка – Адамушка выйшла замуж за праваслаўнага святара ў Заходняй Беларусi, але ў савецкi час яна перасялiлася ў Навабелiцу, можна меркаваць, з-за ўцiску польскiх уладаў супраць праваслаўных вернiкаў i царквы. Трое з пяцех сястер Бадуновых цалкам задаволiлiся ролямi мацi i хатнiх гаспадынь.
Гiсторыя сям’i Бадуновых – хрэстаматыйны ўзор лесу дарэвалюцыйнай традыцыi ў савецкi час. Хоць усе браты i сестры Пелагеi ставiлiся да савецкай улады лаяльна, сумленна працавалi на яе карысць, iх не абмiнулi жорны сталiнскiх рэпрэсiй. Сястра Марыя правяла ў ГУЛАГу 15 гадоў, мужы Анастасii i Адамушкi загiнулi там, пэўна, гэткi ж лес напаткаў i абодвух сыноў Анатолi [15].

На рубяжы ХIХ – ХХ стагоддзяў сацыяльна-культурныя перадумовы для новай мадэлi жаночых паводзiн толькi пачыналi нараджацца ў выглядзе даступнасцi спецыяльнай адукацыi i прафесiйнай дзейнасцi. Палута Бадунова не прамiнула скарыстаць гэтыя магчымасцi, хаця галоўным чыннiкам яе самарэалiзацыi сталi асабiста-валявыя намаганнi i прыроджаныя якасцi характару.

У Навабелiцы Палута правяла ўсю сваю маладосць. Вучылася ў цэркоўна-прыхадской школе. Потым прадэманстравала разрыў традыцыi, калi скончыла ў дваццаць год двухкласнае вучылiшча ў Буйнiчах пад Магiлевам i «выдержала экзамен на звание домашней учительницы русского языка и географии» [3]. Навучанне ў Буйнiчах – адметны факт у бiяграфii Палуты Бадуновай, бо мясцовая настаўнiцкая навучальня належала не Мiнестэрству асветы, а Магiлёўскай праваслаўнай епархii. Гэтыя ўстановы былi больш даступнымi, але вызначалiся кансерватызмам навучальнага i выхаваўчага працэсаў, ды i ўзровень адукацыi ў iх быў нiжэйшы параўнальна з земскiм. Чым быў абумоўлены такi варыянт адукацыi – рэлiгiйным духам сям’i або матэрыяльнымi прычынамi – сказаць цяжка.

Пазней шляхам сястры пайшла малодшая ў сям’i Maрыя. Хутчэй за ўсё, следам за Палутай яна скончыла тую ж Буйнiцкую навучальню, а за савецкiм часам адна з першых – сацыяльна-гiстарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта.

Палута Бадунова амаль да трыццацi гадоў пражыла ў Гомелi. З 1905 года пачала працаваць у школах Гомельскага павета. За восем гадоў яна памяняла пяць месцаў працы, шукаючы школу з больш высокiм статусам. Пачынала яна ў царкоўнай школе граматы, самым спрошчаным тыпе школьных установаў.
раз год Палута ўладкоўваецца на працу ў царкоўна-прыходскую школу, тэрмiн i ўзровень навучання ў якой быў крыху вышэйшы: за два поўныя гады вучнi павiнны былi засвоiць асновы Закону Божага, царкоўнаславянскай, рускай моваў, арыфметыкi, а таксама навучыцца царкоўным спевам. Мусiць, атмасфера царкоўнай школы не надта задавальняла вальнадумную Палуту Бадунову. Таму, неўзабаве, яна пачала працаваць навучальных установах сiстэмы земскага школьнiцтва: спачатку ў школе вескi Старая Гусявiца, а затым – у двухкамплектнай земскай навучальнi ў весцы Вуць.

Хоць земскiя навучальныя ўстановы i адрознiвалiся ад царкоўна-прыходскiх школаў больш дэмакратычным i свецкiм характарам, выхаванне ў iх было прасякнута тым жа праваслаўна-самаўладнiцкiм духам. Заняткi, а таксама перапынкi на абед тут пачыналiся i заканчвалiся абавязковай малiтвай. Належная ўвага аддавалася дзяржаўна-патрыятычнаму выхаванню вучняў. Акрамя завучвання патрыятычных вершаў i гiмнаў, вывешвання ў класах партрэтаў царскай сям,i ды ўручэнне iх выпускнiкам, рэкамендавалася дадаткова чытаць артыкулы з гiсторыii i геаграфii, праводзiць экскурсii, мець у бiблiятэках кнiгi па краязнаўстве, весцi запiсы паданняў i легендаў сваей мясцовасцi пра гiстарычных асобаў i знакамiтых людзей [8, с.10].

Гэта забяспечыла Палуце роўную з мужчынамi ў сям,i магчымасць самастойнага заробку i выбару жыццевых перспектыў. Пераезд у перадрэвалюцыйны Петраград на вучобу i далейшае далуччэнне да палiтычнай дзейнасцi былi вынiкам толькi ўласнага рашэння.

Фарміраванне яе светапогляду адбывалася пад уплывам дэмакратычнага духу местачковага беларускага жыхарства, пераважна службова-разначыннага i дробназемлеўласнiцкага, чуйнага да iдэяў сацыяльнай справядлiвасцi. Дадатковымi чыннiкамi былi, вiдаць, блiзкiя кантакты Бадуновай з суседам па Белiцы, вядомым тагачасным публiцыстам i дысiдэнтам Мiкалаем Кулябка-Карэцкiм. Ён быў вядомы як адвакат, абаронца бедных i абяздоленных. У 1882 годзе сасланы ў Гомель пад нагляд палiцыi. Пасля 1905 году выдаваў газеты ў Пецярбурзе i Стаўрапалi. У 1910-х гадах жыў у Гомеле, выдаваў i рэдагаваў газеты «Гомельские отклики», «Отклики». Гэта былi лiберальныя газеты, праз якiя ён ўплываў на мясцовую моладзь[4, с.254].

I, нарэшце, наiбольш важнае значэнне мела настаўнiцкая дзейнасць Палуты. Праца ў вясковых школах адкрыла ёй зусiм iншы свет – свет беларускага сялянства, носьбiта нацыянальнай мовы, багатай i арыгiнальнай традыцыйнай культуры, якiя, аднак, поўнасцю iгнаравалiся афiцыйнымi ўладамi. Прынiжаны сацыяльны i культурны статус беларускага народа прымусiлi яе задумацца аб гiстарычнай i нацыянальнай тоеснасцi роднага краю, аб ўласнай далучанасцi да яго. Палута праходзiла шлях першага пакалення беларускай педагагiчнай iнтэлiгенцыi, для якога пачуццё адказнасцi школьнага настаўнiка з часам перарастала ў пачуцце адказнасцi за ўвесь свой прыгнечаны народ.

Грамадзянскае стаўленне Бадуновай праходзiла ў асяродку мясцовай iнтэлегенцыi, пад культурным i палiтычным уплывам абедзвюх сталiц: там навучалася мясцовая моладзь, штогод пецярбуржцы i масквiчы збiралiся на летнi адпачынак на так званых палякоўскiх дачах. У тагачасным Гомелi – значным цэнтры эсэраўска-бундаўскай актыўнасцi – былi ўплывовыя сацыял-дэмакратычныя i анархiскiя арганiзацыi. Магчыма, тады ўжо вызначалiся эсэраўска-народнiцкiя iдэйныя арыентацыi Бадуновай, але актыўнай рэвалюцыйна-палiтычнай дзейнасцi яна, вiдаць, пазбягала. Ускосна пра гэта сведчыць паведамленне мясцовага жандармскага начальнiка, што гарадское настаўнiцтва i навучэнцы выказвалi «полную лояльность относительно отечества и престола» [8, с.11].

крамя таго, у асабiстай справе настаўнiцы Бадуновай 1913 года сказана, што нiчым, акрамя добрасумленнасцi да працы, яна не вызначалася, не мела нi ўзнагарод, нi дысцыплiнарных заўваг, можна меркаваць, што яшчэ ў Гомелi Пелагея не толькi пазнаемiлася з палiтычнымi плынямi тагачаснай Расiйскай iмперыi, але i стала на паслядоўна-рэвалюцыйныя пазiцыi.

У яе былi пэўныя лiтаратурныя здольнасцi. Па сямейных успамiнах, Пелагея магла экспромтам прадыктаваць малодшым сёстрам i iх сяброўкам некалькi варыянтаў сачынення нам тэму, зададзенную ў гiмназii. Захавалiся звесткi пра напiсанне ёю вершаў i нават паэмы аб гiсторыi сям,i Бадуновых. Яе вабiла паэзiя, але вiрлiвае жыццё распарадзiлася iначай. Палiна, Пелагея, Палута – усё гэта лiтаратурныя iмёны Бадуновай.

Захавалася, нават, некалькi яе вершаў. У сваiх паэтычных радках жанчына заклiкала ўсiх беларусаў шанаваць родную мову, любiць сваю Беларусь, змагацца за яе будучыню. Пра гэта можа сведчыць адзiн яе вядомы верш – «Белоруссия» напiсаны, напэўна, у 1917 цi 1918 годзе, прасякнуты патрыятычным пафасам, але напiсаны па-руску:

Край мой страждущий родимый,
Белорусский край любимый!
<…>
Ты разорван на две части
…и молчиш в своем несчастьи.
Што ж молчишь ты, оскорблённый,
Всеми тяжко обойденный?
Где твой гнев? И где твой голос?
Что стоишь, как в поле колос,
Одинокий и забитый,
Бурей грозною прибитый,
Встань, народ наш белорусский!
Брось тернистый путь и узкий,
И на светлую дорогу
Выбирайся нога в ногу.
<…>[13,с.238]

Чаму Бадунова пiсала на рускай мове? Розныя даследчыкi маюць розныя погляды па гэтаму пытанню. Напрыклад, Алесь Марцiновiч у сваёй кнiзе « Хто мы, адкуль мы…» пiша, што па-руску яна пiсала зусiм не з-за няведання роднай мовы. На ёй размаўляла не горш за iншых i нiколькi не цуралася яе, але ў вершах часам не магла знайсцi патрэбныя словы. Рускiя падшукваюцца лягчэй i прасцей рыфмуюцца. А ўсё з-за таго, што выхоўвалася, доўгi час жыла ў рускамоўным асяродзi [13, с.239].

В.Лебедзева таксама лiчыла, што глыбокага ведання мовы Бадуновай не маглi даць нi царская настаўнiцкая навучальня, нi гомельскi гарадскi асяродак. Праўда, выкладанне ў вясковых школах наблiзiла Палуту да моўнай народнай стыхii. Але, як i некаторыя iншыя дзеячы нацыянальнага руху таго часу, Бадунова не валодала беларускай мовай свабодна. Язэп Лёсiк прыгадваў, што яшчэ ўлетку 1917 года Бадунова досыць скептычна выказвалася наконт перспектываў афiцыйнага выкарыстання беларускай мовы [9, с.16].

Нарэшце, П.Бадунова сама становiцца абаронцай беларускай мовы. Яна падрыхтавала да друку артыкул «Нет врагов», дзе ўзняла сур,ёзную для нацыi праблему, калi менавiта народная iнтэлегенцыя, настаўнiкi, сталi сiлай «которая восстала против воскресения народной души – его души, его национального самоопределения» [9, с.17].

укаючы каранi гэтай з,явы, П.Бадунова па сутнасцi выкрыла заганнае наступства выхавання мясцовага настаўнiцтва ў iдэалогii «западно-русизма», якое прывяло да ўмацавання думкi пра рускую культуру як гарантыю нацыянальнай iдэнтычнасцi, а пра беларускасць як праяву польскасцi, што пагражала небяспекай страцiць культурную i палiтычную самастойнасць: «Запалоханым настаўнiкам здавалася, што ўвядзенне беларускай мовы ў школах зусiм адарве Беларусь ад Расii, i застаўшыся сам-насам, Беларусь з прычыны палiтычнай неарганiзаванасцi, адыдзе зноў да Польшчы». Артыкул заклiкаў iнтэлегенцыю пераадолець страх i няверу i аддаць свае сiлы культурна-нацыянальнаму адраджэнню i сацыяльнаму пераўтварэнню Беларусi [8, с.18].

ХХ стагоддзе стварыла такія гістарычныя ўмовы, калі не толькі мужчыны, але і жанчыны атрымалі магчымасць займацца палітыкай. Бадунова знаходзілася амаль да трыццаці гадоў на Гомельшчыне, дзе працавала ў розных школах, развівала свае літаратурныя здольнасці – марыла стаць пісьменніцай., але лёс склаўся інакш.

Такім чынам, Палута Бадунова ўвасабляла першае пакаленне беларускiх настаўнiкаў – маладую нацыянальную iнтэлiгенцыю, якая выйшла на грамадска-палiтычную i культурную арэну на рубяжы XIX-XX стагоддзяў.

3. Палiтычны шлях П. Бадуновай

Палiтычная бiяграфiя Бадуновай пачынаецца ў 1917 годзе далека ад Беларусi – у Петраградзе. Калi i як яна апынулася там, на жаль, не вядома. Падобна на тое, што Пелагея паехала туды на вучобу напярэдаднi альбо ў пачатку першай сусветнай вайны, хоць ёй ўжо было каля 30 гадоў [1].

Паслядоўнасць шляху Бадуновай у вялiкую палiтыку прасачыць цяжка, але можна сцвярджаць, што гэта быў сапраўдны ўзлет. Пелагея ўступае ў Беларускую Сацыялiстычную Грамаду – уплывовую беларускую палiтытычную партыю, становiцца членам яе Цэнтральнага Камiтэту i Прэзiдыума.

Так цi iнакш, хатняя настаўнiца з правiнцыйнага русiфiкавана-яўрэйскага мястэчка трапляе не толькi ў перадрэвалюцыйную сталiцу, але i ў пецярбуржскi беларускi асяродак, якi выхаваў многiх iдэолагаў i актывiстаў нацыянальнага вызваленчага руху. Бадунова пазнаёмiлася i блiзка сышлася з многiмi з iх, i ў тым лiку з 18-гадовым студэнтам псiханеўралагiчнага iнстытута Тамашом Грыбам (малюнак 2).
Паходзiў ён з беднай сялянскай сям,i, якая жыла на Дзiсеншчыне. На «выдатна» вучыўся ў школе, а трапiўшы ў Пецярбург, хутка стаў сваiм чалавекам у беларускiм зямляцтве. Пазнаёмiўся з Вацлавам Iваноўскiм, Бранiславам Эпiмах-Шыпiлам. Апошняга iнакш як апосталам i прарокам беларускага Адраджэння i не называў. Легка загарэўся iдэяй служэння Беларусi. Уступiў у Беларускую Сацыялiстычную Грамаду, узначалiў яе леванароднiцкую плынь [13,с.237].

Беларуская Сацыялiстычная Грамада – першая сталая беларуская палiтычная партыя, адзiная ў Беларусi нацыянальна-дэмакратычная партыя. Утвораная зiмою 1902 – 1903 гг. у Вiльнi пад назвай Беларуская рэвалюцыйная грамада на аснове нацыянальна-культурных гурткоў беларускай вучнёўскай i студэнцкай моладзi, якiя iснавалi ў Мiнску, Пецярбургу, Вiльнi. Стваральнiкi i кiраўнiкi партыi – браты Iван i Антон Луцкевiчы, Алаiза Пашкевiч (Цётка), А. Бурбiс, К. Кастравiцкi (Карусь Каганец), В. Iваноўскi, Ф. Умястоўскi i iнш.
У 1903 -1904 гг. i пазней Беларуская Сацыялiстычная Грамада цесна ўзаемадзейнiчала з iдэйна блiзкiмi ёй Польскай партыяй сацыялiстычнай, Партыяй сацыялiстаў-рэвалюцыянераў, Лiтоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй. Беларуская Сацыялiстычная Грамада выступала за звяржэнне самадзяржаўя, замену капiталiстычнага ладу сацыялiстычным, утварэнне Расiйскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi з свабодным самавызначыннем i культурна-нацыянальнай аўтаномiяй народнасцей. Аграрная праграма партыi вагалася ад эсэраўскай iдэi сацыялiзацыi зямлi да меншавiцкай праграмы мунiцыпалiзацыi зямлi. Перыядычнымi выданнямi Беларускай Сацыялiстычнай Грамады былi газеты «Наша доля» (першая легальная беларуская газета, выдавалася ў Вiльнi) i «Наша нiва» (выдавалася ў Вiльнi на беларускай мове) [15,с.183].

Выбар партыйна-палiтычнай пазiцыi Бадуновай быў абумоўлены, акрамя iдэйнай перакананасцi, вялiкiм пачуццём да Тамаша Грыба, якое валодала ёю ад моманту iх знаемства i да канца яе жыцця. Ён быў яшчэ зусiм юнаком, меў за плячыма толькi васемнаццаць гадоў, а ёй жа было пад трыдццаць. Але калi пачалi сустракацца, рознiцы ў гадах не адчувалi.

Захаваўся адзiн вельмi iнтымны тэкст Палуты Бадуновай – сшытак пад назвай “Успамiны аб маiм каханьнi”. Гэта лiрычныя ўспамiны i мыслi пра каханне к Тамашу Грыбу – пра першую сустрэчу, пра свае пачуццi – пяшчотнасць, смутак, спадзяваннi.

Цiкавая i нечаканая старонка гэтых iнтымных запiсаў – iх беларуская мова: “Сягоньнi я праснулася рана-рана. Нешта i трэвожнае i радаснае заварушылась у душы. Я сягоньнi ўвесь дзень чэкала яго, Тамаша, майго любiмага, майго едынага Тамаша […] Ранiцай я ўсе ўбрала ў маем сьветлам, чысьценькам веселенькам пакою. Мне ўсе здавалась – ось-ось адчыняцца дзьверы i войдзе ён доўгажданы друг мой. Ужо тры гадзiны. Нiкога няма. Таска зноў бярэ за сэрца” [19].

Палiтыка i каханне засталiся раўназначнымi канстантамi лесу Палуты Бадуновай. Яны ж ператварылiся ў чыннiкi яе трагедыi. Спробы рацыянальнага, валявога падыходу да ўласнага пачуцця i намаганнi пераключыць ўсю ўласную iстоту на спрабу толькi служэння свайму народу закончылiся крахам. Аб чым Палута адкрыта прызнавалася ў дзённiку: «Нема слоў для таго, каб апiсаць тую страшэную ўнутрэньняю барадзьбу, якая вядзецца ва мне дзень i ноччу, i тады, калi проста жыву, як звычайная кабета.»[19].
Унутраная гатоўнасць Палуты Бадуновай выйсцi за межы вызначанай традыцыяй жаночай ролi не магла б знайсцi настолькi радыкальнай рэалiзацыi без сiтуацыi грамадскага структурна-палiтычнага крызiсу, створанага Першай сусветнай вайной, разгортваннем нацыянальна-вызваленчага руху i г. д. Менавiта на фоне вострай запатрабаванасцi ў актыўным сацыяльным дзеяннi асабiстыя якасцi Палуты Бадуновай (энергiя, мэтанакiраванасць, настойлiвасць, арганiзацыйныя i аратарскiя здольнасцi) дазволiлi ёй не толькi iмклiва ўвайсцi на поле палiтычнай дзейнасцi, але i паспяхова вытрымаць канкурэнцыю з мужчынскiм лiдэрствам.

Затым яна паступае ў Пецярбурзе на найвышэйшыя гiсторыка-лiтаратурныя курсы. Тут яна карыстаецца вялiкiм аўтарытэтам сярод навучэнцаў. Актыўна вядзе рэвалюцыйна-агiтацыйную прапаганду, разам з таварышамi-барацьбiтамi, верыць у лепшы лес Бацькаўшчыны. I сама Бадунова, i кiраўнiцтва партыi разумелi, што ў гэты час, калi, па сутнасцi, на карту пастаўлена будучыня царскай Расii, а значыць, вырашаецца i заўтрашнi дзень народаў, што ўваходзiлi ў iмперыю. Беларуская Сацыялiстычная Грамада тады бачыла будучыню Беларусi ў складзе аўтаномii з Расiяй, з мясцовым сеймам у Вiльнi, на першы план вылучала адраджэнне роднай мовы, увядзенне яе ў паўсядзенны ўжытак, таму i з,явiлася патрэба iсцi ў народ. Як правiла, грамадоўцы накiроўвалiся ў свае родныя мясцiны. Хiба за выключэннем тых, хто знаходзiўся пад пiльным палiцэйскiм наглядам i каго маглi лёгка арыштаваць [13,с.240].

Над Палутай Аляксандраўнай падобная небяспека пакуль не вiсела. Яна ў тым жа 1917 годзе прыязджае на Гомельшчыну. У Навабелiцы, Гомелi, Буда-Кашалеве яна выступае перад сялянамi, салдатамi, на настаўнiцкiх з,ездах. Знаёмiць людзей з iдэямi партыi, гаворыць аб неабходнасцi адраджэння Беларусi, распаўсюджвае праграму Беларускай Сацыялiстычнай Грамады. Не без яе ўдзелу былi створаны мясцовыя аддзелы Грамады, праводзiлiся зборы ахвярванняў на карысць беларусаў-бежанцаў. Палута Аляксандраўна была адной з нямногiх прадстаўнiкоў Беларускай Сацыялiстычнай Грамады, хто добра ведаў тагачасную рэвалюцыйную сiтуацыю на Гомельшчыне [1].

жо ў 1917 г. Бадунова выступала за поўную незалежнасць Беларусi, у той час як большасць беларускiх дзеячоў (як, дарэчы, i ўкраiнскiх) гатовы былi задаволецца аўтаномiей у складзе Расii. Захавалiся яе ўспамiны пра то, як на Усебеларускам Бежанскiм з,ездзе (Масква, лета 1917 г.) успрымалася iдэя незалежнасцi Беларусi: “Бел[аруская] Сац[ыялiстычная] Грамада адразу папалася пад град абразьлiвай падазрэннасьцi. Пасьля маiх прамоў на зьезьдзе некаторыя маскоўскiя беларусы [дзеячы беларускага двiжэння] пыталiся ў мяне пашпарт, каб пераканацца, цi я сапраўды праваслаўная, а не каталiчка, падасланая езуiтамi, як яны казалi.

ля iх вуха здавалася дзiкiм, што Беларусь – гэта не Расiя, што беларусы, як нацыя, маюць права на вольнае, незалежнае iснаваньне. – Гэта правакацыя! Гэта правакацыя! – няслось з усiх куткоў. – Нашто нам здалася беларуская мова? Гэтая грамада [Беларуская Сацыялiстычная Грамада] пасланая палякамi!» [19].

Бадунова была здольным арганiзатарам, публiцыстам, дыпламатам пры наладжваннi мiжнародных сувязей i заключэннi саюзаў. Стыль яе вызначаўся, а часам выгадна адрознiваўся ад мужчын-паплечнiкаў, дзейсным характарам, наступальнасцю i энергiяй. Яна ўмела дасягнуць мэты, часам навязаць уласную пазiцыю i паплечнiкам i апанентам.

Аўтарытэт П. Бадуновай у беларускiм руху быў прызнаным у лагерах як паплечнiкаў, так i працiўнiкаў. Бальшавiцкi Цэнтральны Камiтэт прызнаваў яе за ўплывовага i «энергичного работника» [20].
Прызнаючы лiдэрскую ролю i якасцi Бадуновай, нельга абысцi пытання, цi праяўлялася ў яе стылi жаноцкасць? Адказ на яго павiнен быць толькi станоўчым. Праявай менавiта гэтага стала высокая самаахвярнасць, а часам i страта пачуцця самазахавання.

Рысай Палуты Бадуновай з,яўлялася клапатлiвасць аб сябрах i паплечнiках, здольнасць да суперажывання, гатоўнасць да даверлiвых сяброўскiх адносiн без падтэксту, як з мужчынамi так i з жанчынамi. Гэта выявiлася ў адносiнах да сястры Марыi, Аннеты Дуж-Душэўскай, В. Ластоўскага, К. Езавiтава (у апошнiм выпадку Палуце якраз напомнiлi аб iснаваннi мяжы сяброўства памiж мужчынам i жанчынай). У асяродку паплечнiкаў i сяброў яна iмкнулася наладзiць блiзкую да сямейнай атмасферу, яе радуе, што беларускiя студэнты ў Празе яе «спаткалi, як тыя дзецi матку» [18].

Можна зрабіць вывад, што пасля пераезду Палуты Бадуновай у перадрэвалюцыйны Петраград на вучобу нешта змяняецца ў яе светапоглядзе і яна вырашае прысвяціць справе вызвалення Беларусі ўсё сваё жыццё. Такім чынам яна становіцца членам Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Тут Бадунова сустракае каханне ўсяго свайго жыцця – Тамаша Грыба, знаёмства з якім паўплывала на яе палітычныя погляды. Свае пачуцці да каханага яна апісала на старонках свайго дзённіка пад назвай «Успаміны аб маім каханьні» (дарэчы, першы жаночы дзённік на беларускай мове), спецыфічная беларуская мова якога вельмі цікавая для даследчыкаў.

1917 год – гэта толькі пачатак палітычнага жыцця Палуты Бадуновай. Асноўная яе дзейнасць распачалася пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. А пакуль да гэтага часу яна рабіла першыя крокі на шляху вызвалення Бацькаўшчыны.

Палута, Бадунова, БодуноваМалюнак 1. Палута Бадунова. Фота 1920-х гадоў
Прымячанне: [8, с.21, кнiг. Лебедзевай]

Тамаш, ГрыбМалюнак 2. Тамаш Грыб
Прымячанне: [8, с. кн. Лебедзева]

Гомель, вуліца, улица старый ГомельМалюнак 3. Вiды Гомеля з паштовак пачатку ХХ ст.: зверху – жаночая гiмназiя; унiзе – Румянцаўская вулiца, названая ў гонар графа М.П. Румянцава (сучасная вулiца Савецкая)
Заўвага: [8, с. кнiга Лебедзева]

Заключэнне

ХХ стагоддзе стварыла такія гістарычныя ўмовы, калі не толькі мужчыны, але і жанчыны атрымалі магчымасць займацца палітыкай. Палута Бадунова знаходзілася амаль да трыццаці гадоў на Гомельшчыне, дзе працавала ў розных школах, развівала свае літаратурныя здольнасці – марыла стаць пісьменніцай., але лёс склаўся інакш.

Можна зрабіць вывад, што пасля пераезду Палуты Бадуновай у перадрэвалюцыйны Петраград на вучобу нешта змяняецца ў яе светапоглядзе і яна вырашае прысвяціць справе вызвалення Беларусі ўсё сваё жыццё. Такім чынам яна становіцца членам Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Тут Бадунова сустракае каханне ўсяго свайго жыцця – Тамаша Грыба, знаёмства з якім паўплывала на яе палітычныя погляды. Свае пачуцці да каханага яна апісала на старонках свайго дзённіка пад назвай «Успаміны аб маім каханьні» (дарэчы, першы жаночы дзённік на беларускай мове), спецыфічная беларуская мова якога вельмі цікавая для даследчыкаў.

Такім чынам, Палута Бадунова ўвасабляла першае пакаленне беларускiх настаўнiкаў – маладую нацыянальную iнтэлiгенцыю, якая выйшла на грамадска-палiтычную i культурную арэну на рубяжы XIX-XX стагоддзяў.

1917 год – гэта толькі пачатак палітычнага жыцця Палуты Бадуновай. Асноўная яе дзейнасць распачалася пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. А пакуль да гэтага часу яна рабіла першыя крокі на шляху вызвалення Бацькаўшчыны.

Спiс выкарыстаных крынiц

1. Атрошчанка А. Заклiкала любiць Беларусь// Гомельскiе ведомостi – 1995 –17 сакавiка
2. Грамовiч У. Паўторны прысуд – расстрэл//Маладосць – 1995, №7 – с.248 –253
3.
4. Доўнар – Запольскi М.В. Гiсторыя Беларусi – Мн.,2003, с.680
5. Лебедзева В. «…Гражданка Бодунова iмеет много заслуг перед рабочiмi i крестьянамi Белоруссii»// Палессе – 1997, №2 – с.138-143
6. Лебедзева В. Камiтэт загранiчных групаў беларускае партыi сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (1920 – 1923)// Спадчына – 1997, №4 – с.22-47
7. Лебедзева В. Палута Бадунова: крыжовым шляхам//Гомельскiе ведомостi – 1993 –1 кастрычнiка –8 кастрычнiка
8. Лебедзева В. Палута Бадунова//Беларуская мiнуўшчына – 1994, №4 – с.49 –53
9. Лебедзева В. Пуцявiнамi змагання i пакутаў – Мн.,2004 – с.70
10. Лебедзева В. Старонка ў мартыралогу: Палута Бадунова// Беларуская маладзёжная – 1998, 17 – 24 красавiка
11. Лебедзева В. «…Я чуюся як былiнка ў полi»// Голас радзiмы – 1994, №13 – с. 13
12. Луцкевiч А. За 25 гадоў 1903 – 1928 – Мн.,1991
13. Ляхоўскi Ў. Эсэры//Спадчына – 1995, №4 – с.121 –151
14. Марцiновiч А.А. Хто мы, адкуль мы… кн.2 – Мн.,1998 – с.526
15. Маслянiцына I.А., Багадзяж М.К. Жанчыны ў гiсторыi Беларусi// Беларускi гiстарычны часопiс – 2005, №1 – с.49
16. Навучальны дапаможнiк па гiсторыi Беларусi/ пад рэд. Каханоўскага А.Г., Ходзiна С.М. i др. – Мн.,1997 – с 298
17. Процька Т. Хто такая Палута Бадунова?// Народная воля – 1997 – 25 сакавiка
18. Усеагульны перапiс насельнiцтва Расiйскай iмперыi, 1897г. Магiлёўская губерня – 1903
19. www. zhanchini belarusi.by
20. www. narodnaya volya.by
21. www.school_city.by

Аўтар: Харулева I.А.

Змест
Уводзiны
1. Крынiцы i гiстарыяграфiя
2. Гiстарычныя ўмовы, пры якiх фармiравалася Палута Бадунова як палiтычны дзеяч. Бiяграфiя.
3. Палiтычны шлях П.Бадуновай.
Заключэнне.
Спiс выкарыстаных крынiц.