Палессе ў полымі войнаў сярэдзіны XVII стагоддзя

0
1893
Палессе і вайна з казакамі

Вайна — заўсёды трагедыя, але калі баявыя дзеянні вядуцца паміж жыхарамі адной дзяржавы, то яе маштабы павялічваюцца шматкроць. У гісторыі Беларусі канца XVI—XVII стст. была менавіта такая сітуацыя. У той час складаны комплекс унутраных супярэчнасцяў прывёў да перарастання сацыяльнага канфлікту на ўсходніх тэрыторыях Рэчы Паспалітай з плоскасці палітычнай канфрантацыі ў форму ўзброенай барацьбы.

Да пачатку войнаў сярэдзіны XVII ст. у палескіх паветах BKЛ колькасць жыхароў, паводле розных падлікаў, сягала ад 520 да 580 тысяч чалавек1. Найбольш заселеныя былі Берасцейскі ды Пінскі паветы, дзе налічвалася каля 64 тысяч дымоў. У менш заселеных Мазырскім і Рэчыцкім паветах колькасць сялянскіх гаспадарак у перадваенны час разам не перавышала 10 тысяч адзінак2. Найбуйнейшымі гарадамі Палесся былі Берасце, дзе налічвалася каля 1,5 тысяч дымоў, Пінск, дзе было каля 1 тысячы дымоў, а таксама Тураў, Давыд-Гарадок, Рэчыца, Мазыр, Гомель і іншыя, якія налічвалі ад некалькіх соцень да тысячы дымоў.

Само Палессе ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, але яно было цесна звязанае і з украінскімі паветамі, якія з 1569 г., пасля Люблінскай уніі, апынуліся ў складзе Польшчы. На ўкраінскіх жа землях з другой паловы XVI ст. узрастала роля казацтва.

Адсутнасць трывалай дзяржаўнай мяжы паміж Каралеўствам Польскім i BKK спрыяла пранікненню на Палессе тых ідэяў і тэндэнцыяў, якія вьшрацоўваліся ў казацкіх колах на тэрыторыі Украіны, але былі блізкія і частцы жыхароў Беларусі. Гэтая акалічнасць яскрава выявілася падчас казацкага паўстання пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі, які ў кастрычніку 1595 г., адступаючы пад ціскам кароннага войска на поўнач, увайшоў на тэрыторыю BKЛ і авалодаў ша­рагам важных мясцовых населеных пунктаў. Паўстанне С. Налівайкі негатыўна адбілася на гаспадарчым развіцці найперш Палесся, бо падчас яго былі разрабаваныя і часткова знішчаныя такія гарады, як Пінск, Лахва, Давыд-Гарадок, Петрыкаў, Слуцк, а таксама шляхецкія маёнткі ды сялянскія гаспадаркі рэгіёна. Разам з тым дадзенае паўстанне засведчыла рост сацыяльнага напружання не толькі ва Украіне, але і ў беларускім Палессі ды Падняпроўі.

Запарожская Сеч была тым месцам, куды накіроўваліся найбольш актыўныя прадстаўнікі беларускага насельніцтва з ліку шляхты, сялянаў і мяшчанаў, якія з тых ці іншых прычынаў был і не задаволеныя сваім станам. Аналіз крыніцаў паказвае дастаткова значны кампанент выхадцаў з Беларусі не толькі сярод агульнай масы казакоў, але і ў казацкай старшыне. Казацкія палкоўнікі Пятро Галавацкі, Міхайла Крычэўскі, І. Бруяка, М. Крыванос, Ян Сакалоўскі, Філон Гаркуша ды іншыя паходзілі з беларускіх земляў3. Большую частку неўкраінскага элемента ў кіроўных органах казацкай арміі складалі менавіта беларусы4.

У першай палове лютага 1648 г. гетманам Запарожскага войска быў абраны Багдан Хмяльніцкі, які распачаў актыўную дзейнасць дзеля падрыхтоўкі паўстання, у тым ліку і па-за межамі Запарожскай Сечы. Ва Украіну і на тэрыторыі ВКЛ, населеныя пераважна праваслаўным жыхарствам, высылаліся агенты запарожскага гетмана з заклікамі-ўніверсаламі да ўзброенага выступу.

Перамогі казакоў над каронным войскам каля Жоўтых Водаў 16 мая 1648 г. і пад Корсунем 26 мая 1648 г. спрыялі разгортванню сялянскага руху. Пад непасрэдным уплывам гэтых падзеяў пачалася і казацка-сялянская вайна ў Беларусі 1648-1651 гг.

Першыя казацкія загоны з’явіліся на беларускім Палессі ў чэрвені 1648 г. Уступленне на яго тэрыторыю загона беларускага шляхціца Пятра Галавацкага, які ў другой палове чэрвеня — на пачатку ліпеня 1648 г. зрабіў рэйд са Старадубскага павета на Гомель, дало моцны імпульс да распаўсюду паўстанцкага руху сярод беларускіх сялянаў і мяшчанаў. Падчас рэйду П. Галавацкага ў першай палове ліпеня казацкі загон пры дапамозе жыхароў горада і наваколля авалодаў Гомелем, пасля чаго ў горадзе пачалася разня. Як паведамлялі памежныя расійскія ваяводы, казакі падчас гэтай аперацыі «забілі яўрэяў чалавек з васямсот, з жонкамі ды дзецьмі болын за дзве тысячы»5. Гэтая інфармацыя пацвярджаецца і яўрэйскімі хронікамі6. Варта адзначыць, што такая значная колькасць яўрэяў у тагачасным Гомелі тлумачыцца сярод іншага іхнай міграцыяй сюды з Украіны са спадзевам уратавацца ў BKK ад казацкіх пагромаў.

Акрамя яўрэйскага насельніцтва пацярпелі і гомельскія вызнаўцы рымскага каталіцтва. Расійскія ваяводы паведамлялі, што ў Гомелі казакі «забілі ляхаў з шэсцьсот чалавек»7. На нашую думку, пад вызначэнне «ляхі» тут трапілі не столькі выхадцы з Полынчы, як мясцовая шляхта каталіцкага веравызнання, якая, верагодна, сабралася ў горадзе, каб спрабаваць тут абараніцца ад паўстанцаў. Такім чынам, ужо на першым этапе казацка-сялянскай вайны дэмаграфічныя страты ў Гомелі перавысілі 2,5 тысячы чалавек.

У другой палове ліпеня з Украіны ў Беларусь былі накіраваныя казацкія заго­ны пад камандаваннем Антона Нябабы, Крывашапкі, Мікуліцкага, Філона Гаркушы, Яна Сакалоўскага, Грыцька Бута, Напальчыча. Яны імкліва распаўсюдзіліся па Палессі, заклікаючы сялянаў і мяшчанаў далучацца8. Заклікі казацкіх правадыроў упалі на падрыхтаваную глебу ў Беларусі, што спрыяла актыўнаму далучэнню часткі беларускага насельніцтва да паўстання. Жыхары Брагіна, Лоева, Гомеля самі адчынялі брамы і ўпускалі казакоў у гарады. Гэтыя загоны накіроўваліся сюды, каб замацавацца на Палессі ды ў Падняпроўі дзеля прыкрыцця правага флангу асноўнага войска Багдана Хмяльніцкага9.

Арганізаванага супраціву з боку шляхты казакі на першым этапе не сустрэлі. Вялікі гетман літоўскі Януш Кішка тады сур’ёзна хварэў і таму не здолеў аператыўна адрэагаваць на падзеі, якія адбываліся на поўдні дзяржавы. За свае грошы прадстаўнікі буйной шляхты BKЛ самастойна стваралі харугвы і спрабавалі супрацьстаяць паўстанцам. Соймавае рашэнне аб наборы 5-тысячнага войска «ў Літве для бяспекі» было прынятае толькі 1 жніўня 1648 г.10

Дзеля прадухілення распаўсюду казацкага руху на Палессі пісар польны ВКЛ Уладзіслаў Валовіч напрыканцы ліпеня — на пачатку жніўня рушыў з атрадам мазырскай шляхты на дапамоіу ўзятай у аблогу Рэчыцы, але пацярпеў паразу ад казакоў і паўстанцаў11. Перамога казакоў у баі пад Рэчыцай істотна паўплывала на настрой жыхароў павятовага цэнтра. Авалоданне такімі гарадамі, як Мазыр і Рэчыца, было важнай задачай для казацкіх палкоўнікаў. Недахоп інфармацыі адносна падзеяў у Рэчыцы летам 1648 г. не дазваляе нам дакладна аднавіць карціны падзеяў у горадзе, аднак ускосныя звесткі, у спалучэнні з пададзенай у крыніцах агульнай карцінай падзеяў у паўднёва-ўсходняй Беларусі, дазваляюць выказадь меркаванне пра паўстанне рэчыцкіх мяшчанаў у жніўні 1648 г.12

У сувязі з хваробаю Я. Кішкі 5 жніўня 1648 г. камандаванне войскам BKЛ было даручана польнаму гетману князю Янушу Радзівілу. Каб прьшыніць прасоўванне казакоў уздоўж Дняпра, ён яшчэ ў ліпені 1648 г. на свае грошы сфармаваў і накіраваў на Палессе невялікі атрад шляхты пад камандаваннем Рыгора Мірскага. Гэты атрад, рухаючыся ўздоўж Бярэзіны, у першай палове жніўня каля Горваля сустрэўся з адным з казацкіх загонаў Я. Сакалоўскага і быў ім разбіты. Паводле звестак шляхціца Я. Сасноўскага, бітва пад Горвалем вырашыла лёс Мазыра, занятага казакамі пасля бітвы13. У сярэдзіне жніўня да Мазыра падышоў 2-тысячны загон пад камандаваннем Я. Сакалоўскага. Дзякуючы гэтай акалічнасці, а таксама падтрымцы казакоў з боку мясцовых жыхароў, паўстанцы авалодалі горадам. Мерка­ванне пра паўстанні ў Мазыры і Рэчыцы пацвярджаюць паведамленні пра «паказачванне» іхных жыхароў14.

Менавіта ў ходзе казацка-сялянскай вайны на Палессі ды Падняпроўі праявіўся такі феномен, як «паказачванне» — далучэнне мясцовых жыхароў да казацкіх загонаў або стварэнне імі ўласных паўстанцкіх атрадаў. Аналіз крыніцаў дазваляе вызначыць, што працэс паказачвання насельніцтва Беларусі меў масавы характар: ён ахапіў найперш сялянства, мяшчанства, а таксама частку праваслаўнай шляхты15. Праўда, пры гэтым нельга адмаўляць фактару прымусу да ўдзелу ў паўстанцкіх фармаваннях. Праведзены намі аналіз пратаколаў допыту 50 палонных паўстанцаў у перыяд з 1648 па 1651 гг. паказаў, што 20 % з іх заяўлялі аб прымусовым далучэнні да казацкага войска, 4 % цалкам адмаўлялі сваю сувязь з казакамі16. Разам ca стварэннем шматлікіх дробных паўстанцкіх атрадаў, з канца лета 1648 г. у Беларусі актыўна ішоў працэс арганізацыі параўнальна буйных падраздзяленняў мясцовых паўстанцаў, якія ў сучаснай украінскай навуковай літаратуры часта згадваюцца пад назвамі Брагінскі, Мазырскі, Тураўскі (Пінска-Тураўскі) і Рэчыцкі палкі17.

У жніўні 1648 г. у выніку паўстання гараджанаў у Рэчыцы быў створаны атрад з мясцовых жыхароў, які налічваў ад 700 да 1500 чалавек18. Паводле пратакола допыту палонных казакоў, кіраўніком рэчыцкіх паўстанцаў быў Пакусін, які пазначаецца ў дакументах як палкоўнік, што ўскосна дає нам падставы меркаваць аб стварэнні мясцовага палка — буйнога атрада, які меў дакладную структуру. Пасля бітвы пад Лоевам у палон да ўрадавага войска трапіў адзін з паўстанцаў — Ясько Трухамоўка, які на допыце даў цікавую інфармацыю. У 1648 — пачатку 1649 гг. ён быў сотнікам у Рэчыцы, што сведчыць пра наяўнасць у той час структурнай арганізацыі рэчыцкіх паўстанцаў. Такім чынам, Рэчыцкі полк падзяляўся на драбнейшыя падраздзяленні, уласцівыя для казацкай вайсковай арганізацыі, — сотні19.

Падчас свайго існавання з канца лета 1648 г. да вясны 1649 г. Рэчыцкі полк знаходзіўся пад камандаваннем гетмана Войска Запарожскага. Пра гэта свед­чыць накіраванне ў Рэчыцу Б. Хмяльніцкім у жніўні—верасні 1648 г. казацкага палкоўніка Кемкі, які мусіў ажыццяўляць камандаванне паўстанцамі ў беларускім Палессі20. Да тато ж палова асабістага складу гэтага палка, які налічваў да 3 тысячаў чалавек, складалася з украінскіх казакоў. На допыце палонны казак асобна адзначыў, што адна палова палка складалася з сялянаў, а другая — з казакоў.

Працэсы, падобныя да рэчыцкіх, адбываліся ў жніўні 1648 г. і ў Мазыры, дзе паўсталыя жыхары горада і наваколля стварылі атрад колькасцю 400—500 чалавек пад камандаваннем мясцовага мешчаніна Івана Сталяра, які, паводле паказанняў палонных казакоў, таксама пазначаўся як палкоўнік. Арганізацыйна Мазырскі полк складаўся з некалькіх соцень, адна з якіх прадстаўляла ўласна гараджанаў павятовага цэнтра, а астатнія — жыхароў наваколля. На чале асобнай мяшчанскай сотні стаў невядомы сёдзельнік, якога ў крыніцах пазначаюць мянушкаю «Сядляр». Мазырскія паўстанцы мелі непасрэдныя сувязі з вышэйшым кіраўніцтвам украінскіх казакоў, у прыватнасці, ад Хмяльніцкага Сядляр атрымаў ліст, які даваў яму права набіраць людзей у мяшчанскі атрад21.

Фрагментарныя звесткі дазваляюць меркаваць, што фармаванне падраздзялення казацкага тьшу ішло таксама і ў Гомелі. Паводле сведчанняў палонных, у Гомелі летам 1648 г., як і ў іншых гарадах і вёсках Рэчыцкага і Мазырскага паветаў, «усе паказачыліся і паабяцалі адзін аднаму абараняцца да апошняга»22.

Значную падтрымку ўкраінскія казакі атрымалі ад жыхароў Брагіна, які ўваходзіў у склад Кіеўскага ваяводства Каралеўства Польскага. Атрад Кізімы, які дыслакаваўся каля Брагіна, налічваў каля 12 тысяч казакоў і паўстанцаў. Перад ім была пастаўлена задача абараняць Рэчыцу і Мазыр ад наступу войска BKЛ у жніўні 1648 г.23. Пасля смерці Кізімы ў верасні 1648 г. на чале палка стаў Філон Гаркуша, падчас камандавання якога полк складаўся з двух буйных падраздзяленняў, якія налічвалі «кожнае 15 соцень, у адных 500 людзей, а ў іншых менш»24. Другое месца ў іерархіі камандавання палка (магчыма, намесніка палкоўніка) займаў Грыцько Бут, пад камандаваннем якога была палова ўсіх казакоў. Да канца жніўня пазіцыі паўстанцаў у Рэчыцкім і Мазырскім паветах сталі настолькі трывалыя, што казакі перанеслі сваю скарбніцу з Чарнігава ў Г омель25.

З канца жніўня 1648 г. казацкія загоны пачалі прасоўвацца ў трох кірунках: уздоўж Прьшяці на Пінск, уздоўж Бярэзіны ў цэнтральную Беларусь на Менск і ў Навагародскае ваяводства на Слуцк26.

У другой палове жніўня загон з 2 тысяч казакоў Я. Сакалоўскага з Мазыра рушыў на Слуцк, а на змену яму ў Мазыр прыйшоў атрад Міхненкі27. Паводле розных звестак, гэты атрад налічваў ад некалькіх тысяч да 20 тысяч чалавек28. Паход на Слуцк не быў вьшадковаю з’яваю: авалоданне горадам давала магчымасць бесперашкоднага распаўсюду казацка-сялянскага руху ў цэнтральнай Беларусі. Аднак гэты паход урэшце завяршыўся для загона Сакалоўскага няўдала: у канцы жніўня — на пачатку верасня казакі атрымалі паразу ад войскаў BKЛ і мусілі адступаць. Разгром казакоў пад Слуцкам перашкодзіў распаўсюду паўстання ў цэнтральнай Беларусі і даў магчымасць шляхецкім сілам прьшыніць наступ казакоў на гэтым участку баявых дзеянняў. Разам з тым паход Я. Сакалоўскага аказаўся і не зусім марны. Рух казацкага атрада па Палессі дапамог актывізаваць паўстанне на Тураўшчыне і Піншчыне. Пінскі маршалак Лукаш Ельскі 24 жніўня 1648 г. адзначаў: «Набліжаецца вораг казацкі да Турава і Давыд-Гарадка»29.

У верасні 1648 г. узнік атрад мясцовых паўстанцаў у Тураўскай воласці. Дакладную колькасць тураўскіх паўстанцаў вызначыць вельмі складана, бо яна вагалася ў залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі. Ядро атрада складалі каля 400 чалавек, аднак у перыяд найвышэйшага ўздыму барацьбы колькасць паўстанцаў дасягала дзвюх тысяч і больш чалавек, якія прадстаўлялі ў асноўным мясцовае сялянства і тураўскіх мяшчанаў. Шляхціц А. Янкоўскі паведамляў, што паўстанцы выбралі «паміж сабой палкоўнікаў, сотнікаў, пісараў, атаманаў, асавулаў»30. Кіраваў тураўскімі паўстанцамі мешчанін Пракоп Цыўка, які, паводле допыту палонных, называў сябе палкоўнікам тураўскім, а ягоным намеснікам быў Кандрат Цыўка31. Структурна полк складаўся з некалькіх соцень, пра існаванне адной з якіх — Тураўскай сотні, сведчыць ліст П. Цыўкі тураўскаму сотніку Гаўрылу ад 2 лістапада 1648 г.32

Паўстанцкія атрады былі створаныя таксама жыхарамі Кажан-Гарадка і Давыд-Гарадка33. У кастрычніку 1648 г. мясцовыя жыхары сабралі громаду з некалькіх тысяч чалавек з воласці Гарадоцкай, узброіліся стрэльбамі, шаблямі, рагацінамі, выбралі з іх ліку палкоўнікаў, сотнікаў на казацкі манер34.

У студзені 1649 г. у атрадзе налічвалася некалькі соцень чалавек, якія складалі аснову падраздзялення. Палкоўнікам быў выбраны мясцовы войт I. Багдашэвіч, пры якім сфармавалася паўстанцкая адміністрацыя з ліку гараджанаў і сялянаў. На думку ўкраінскага даследчыка Уладзіміра Крывашэі, Давыд-Гарадоцкі атрад меў статус сотні ў складзе Тураўскага (Турава-Пінскага) палка35.

У верасні 1648 г. войска Б. Хмяльніцкага падышло да Піляўцаў, што паўплывала на пашырэнне зоны дзеяння казацка-сялянскіх атрадаў у Беларусі за кошт іх паралельнага прасоўвання ў Пінскі ды Берасцейскі паветы. У Берасцейскі павет у жніўні—верасні 1648 г. рушыў казацкі загон пад камандаваннем палкоўніка Максіма Гладкага, які быў прыязна сустрэты часткаю праваслаўнага насельніцтва рэгіёна36. Пра гэта сведчыць заўвага невядомага шляхціца, што «да Пінска і на Берасце праводзіла іх русь сама»37. Для абароны павета ў Берасці сабралася шляхта, якая жорсткімі захадамі паспрабавала супрацьдзейнічаць распаўсюду казацкага руху ў рэгіёне. 15 верасня быў пакараны смерцю ігумен Сімяонаўскага манастыра Афанасій Філіповіч, якога абвінавацілі ў сувязях з казакамі, і яшчэ 15 мяшчанаў, якіх таксама западозрылі ў падобных дзеяннях38. Аднак гэтыя захады не прывялі да ўмацавання пазіцыяў урадавых сілаў у павеце. Разгром кароннага войска пад Піляўцамі 23 верасня садзейнічаў умацаванню ідэяў паўстання сярод беларускага сялянства і, адпаведна, пазіцыяў казакоў у Беларусі.

Напрыканцы верасня пад Кобрынам казакі ды паўстанцы М. Гладкага разбілі полк драгунаў пад камандаваннем літоўскага стольніка Вінцэнта Гасеўскага, пасля чаго горад занялі казакі39. Гэтая перамога дала казакам магчымасць дасягнуць Берасця. У апошнія дні верасня атрад берасцейскай шляхты пад ка­мандаваннем К. Тышкевіча пацярпеў цяжкую паразу пад Віснічамі40. Разгром шляхты даў магчымасць казакам да 20 кастрычніка ўзяць павятовы цэнтр41.

Поспех украінскіх паўстанцаў пад Піляўцамі ды падыход Хмяльніцкага да Замосця ў лістападзе 1648 г. умацоўваў у беларускага сялянства перакананне ў сіле казакоў, і гэта выклікала ідэю пра перспектыўнасць саюза з казацкай Украінай. Гэтая акалічнасць найболын яскрава праявілася падчас паўстання мяшчанаў у Пінску, якое было найбольш красамоўным прыкладам сацыяльнай барацьбы ў Беларусі на першым этапе казацка-сялянскай вайны. Яшчэ ў канцы жніўня Лукаш Ельскі ў сваім лісце на соймік у Слонім адзначаў, што «халопства» спачувае казакам, «робіць вялікія шкоды па мястэчках і дамах шляхецкіх» і блізкае да паўстання42. 25 кастрычніка ў Пінску склалася небяспечная для шляхты і каталіцкага духавенства сітуацыя, калі пачаліся ўцёкі каталіцкага насельніцтва з горада43. На наступны дзень, 26 кастрычніка, у горадзе распачалося паўстанне мяшчанаў, якое ўзначалілі прадстаўнікі гарадскога магістрата: лантвойт I. Сулкоўскі, бурмістры Б. Стаяновіч і Я. Суліч, а таксама 6 ратманаў, 5 лаўнікаў, 4 цэхмістры, якія, «прыняўшы казакоў за паноў сваіх», узялі актыўны ўдзел у паўстанні44. Паўсталыя пінчукі пусцілі казакоў у горад і планавалі стварыць мяшчанскі атрад колькасцю 7 тысяч чалавек45.

26 кастрычніка 1648 г. у горадзе пачаўся грандыёзны пагром, ад якога пацярпела найперш каталіцкае і яўрэйскае насельніцтва Пінска. Паводле яўрэйскіх хронік, менавіта на Берасце і Пінск прьшала найбольшая колькасць ахвяраў з ліку яўрэяў, забітых у той час казакамі. Пасля ўваходу казакоў у Пінск яны злітаваліся «толькі з праваслаўных, а мноства бедных жабракоў-яўрэяў, якія не здолелі праз недахоп сродкаў уцячы, былі знішчаныя самымі пакутніцкімі спосабамі»46. Паўстанцы і казакі сумесна «касцёлы Божыя рабавалі, нападалі… на дамы шляхецкія»47. Рэктар Пінскага езуіцкага калегіума ксёндз С. Тамашэўскі абвінавачваў казакоў і жыхароў Пінска ў тым, што яны стан шляхецкі і духоўны забівалі, мардавалі, целы ca склепаў выцягвалі іў касцёле айцоў езуітаў вялікія гвалты зрабілі, абразы пасеклі, вокны разбілі, касцёл у пыл ператварылі, целы ca склепаў, з трунаў вымаючы, выкідалі.

У Пінску казакі разам з мяшчанамі разрабавалі ўсе залатыя і срэбраныя ўпрыгожанні з касцёла, а таксама з фальваркаў, якія належалі касцёлу і калегіуму каля Пінска48.

Напрыканцы кастрычніка войска BKЛ пад камандаваннём Рыгора Мірскага пачало рыхтавацца да падаўлення паўстання ў Пінску. На пачатку лістапада яно ўвайшло ў вёску Хомск за 70 км на паўночны-захад ад Пінска. Адначасова з гэтым сабралася павятовая харугва пінскай шляхты пад камандаваннем пінскага войта Лукаша Ельскага. 5 лістапада Л. Ельскі папрасіў падмацавання ў Р. Мірскага, але, не дачакаўшыся яго, на чале пінскай шляхты і адной харугвы Вінцэнта Гасеўскага паспрабаваў авалодаць горадам. Не сустракаючы супраціву, шляхецкі атрад увайшоў у горад, дзе трапіў у загадзя падрыхтаваныя паўстанцамі пасткі. Улічваючы тое, што заставацца ў горадзе на ноч было небяспечна, шляхецкі атрад адступіў на поўнач да вёскі Ставок. Пінскія паўстанцы, узрадаваныя перамогаю, умацавалі саюз з казакамі заключэннем дагавора, паводле якога казацкі атрад мусіў заставацца ў Пінску да Раства, за што кожны казак атрымліваў грашовае і пайковае забеспячэнне, а самому атраду гарантавалася вьшлата 10 тысяч злотых.

9 лістапада злучаныя сілы Мірскага і пінскай шляхты пад камандаваннем Л. Ельскага падышлі да горада і запатрабавалі ягонай здачы. У сувязі з адмоваю мяшчанаў і казакоў шляхецкае войска пайшло на штурм горада, які працягваўся «ад паўдня гэтага панядзелка да паўдзённага часу наступнага дня, усю ноч і ўвесь дзень»49. Спробы казакоў увечары 9 лістапада вырвацца з горада былі беспаспяховыя, магчымыя шляхі адыходу кантралявалі шляхецкія атрады.

У выніку штурму да 10 лістапада горад быў узяты, а паўстанне жорстка падаўленае. У адной з крыніцаў паведамляецца пра страшную камету, якая «паказалася 9-га дня лістапада… над самым горадам Пінскім» у выглядзе крывавага мяча лязом уніз, а таксама 10 лістапада, «калі ўжо святой справядлівасці рука панавала над горадам»50.

Значна большых поспехаў дасягнулі казакі ў Падняпроўі. Казацкія атрады пад камандаваннем Крывашапкі ды Мікуліцкага, якія сканцэнтраваліся ў Паповай Гары, пры дапамозе мясцовых сялянаў рабілі раптоўныя напады на шляхецкія раз’езды і перашкаджалі ў падвозе харчавання51.

Восенню 1648 г. У. Валовіч на чале невялікага атрада зрабіў спробу паставіць пад урадавы кантроль Мазыршчыну, але быў разбіты казацкім палкоўнікам Міхненкам, пасля чаго шляхецкі атрад адышоў да Слуцка52. У разгроме Валовіча, магчыма, удзельнічалі таксама казакі Ф. Гаркушы, пад непасрэдным кіраўніцтвам якога знаходзіліся 15 харугваў «да 500 чалавек, аў іншых меней». Гаркушу падпарадкоўваўся палкоўнік Г. Бут, які меў пад камандаваннем 15 харугваў.

Зімой 1649 г. пачынаецца карэнны пералом у ходзе казацка-сялянскай вайны, калі ініцыятыву ў барацьбе перахапіў шляхецкі бок. Цэнтрам дыслакацыі войска BKЛ стала Берасце, куды сцягваліся атрады жаўнераў з замежных краінаў, пераважна з Германіі. Тагачасная палітычная сітуацыя ў Еўропе спрыяла дастаткова хуткай вярбоўцы наймітаў для барацьбы з паўстанцамі. Заканчэнне Трыццацігадовай вайны пакінула шмат прафесійных ваяроў без сродкаў да існавання. Актыўнаму прыцягненню ў войска BKЛ немцаў, шатландцаў і англічанаў спрыяла, між іншым, канфесійная прыналежнасць Я. Радзівіла — кальвінізм.

Казацкае кіраўніцтва прыкладала ўсе магчымыя намаганні для каардынацыі дзеянняў казацка-сялянскіх атрадаў у BKЛ. Пра гэта сведчыць факт прызначэння Б. Хмяльніцкім кіраўніком паўстанцаў у Беларусі палкоўніка М. Гладкага53. Агульнаю праблемаю для мясцовых паўстанцаў была адсутнасць або невялікая колькасць і якасць узбраення. Рэчыцкія паўстанцы «стрэльбаў мала маюць, ды іншай зброі як рагаціны, бердышы і пораху няма або мала», — адзначаў на допыце казак І. Левановіч54. У паўсталых мазыранаў толькі палова асабістага складу мела агнястрэльную зброю. Давыд-гарадоцкія паўстанцы таксама былі ўзброеныя «стрэльбамі, шаблямі, рагацінамі»55. Слабасць узбраення ў сукупнасці з адсутнасцю ваеннага досведу і нізкай дысцьшлінай сталі надалей адным з важ­ных фактараў знішчэння казацка-сялянскіх атрадаў прафесійным войскам BKЛ.

Стратэгічнай мэтай паходу войска BKЛ на Палессе было выцясненне з гэтага рэгіёна казацкіх загонаў і падаўленне сялянска-мяшчанскіх атрадаў. Менавіта ўмацаванне паўднёвых межаў ВКЛ дзеля прадухілення прасоўвання казацкіх загонаў у заходнебеларускія паветы спрыяла разгрому казацка-сялянскіх атрадаў у Падняпроўі. Авалоданне Мазырскім і Рэчыцкім паветамі давала таксама магчымасць нанясення ўдару па асноўных сілах Хмяльніцкага ва Украіне з тылу, прычым на самой украінскай тэрыторыі. Разам з прасоўваннем шляхецкай арміі праз Палессе ўздоўж Прьшяці пакідаліся шляхецкія гарнізоны для кантролю сітуацыі ў рэгіёне56. Такім чынам, «палескі паход» меў стратэгічнае значэнне як для перамогі над паўстанцамі ў Беларусі, так і для задушэння паўстання ва Украіне.

28 студзеня войска Я. Радзівіла злучылася ў мястэчку Нобель з палком BKЛ Р. Мірскага, які знаходзіўся ў раёне Пінска з лістапада 1648 г. Паводле дакументальных звестак, войска BKЛ налічвала 10 690 ваяроў, у тым ліку 5260 кавалерыі, 2240 драіунаў і 3190 пяхоты57. Для больш зручнага прасоўвання па Палессі ўрадавае войска было падзелена на тры калоны, і ЗО студзеня яно выступіла ў паход58.

Першым пунктам, куды накіравалася шляхецкае войска, быў Давыд-Гарадок. Пра падзеі ў гэтым горадзе інфармацыі засталося няшмат, аднак з паведамлення Пасторыя вынікае, што сур’ёзнага супраціву паўстанцы тут не аказалі59. Атрад паказачаных сялянаў і мяшчанаў на чале з I. Багдашэвічам, відаць, пакінуў горад.

1 лютага перадавыя сілы войска BKЛ падышлі да Турава. Значнага супрацьдзеяння з боку насельніцтва шляхта і тут не адчула, пра што сведчыць паведамленне французскага вандроўніка П. Шэвалье, што «пры самой толькі вестцы аб прыбыцці князя ўсталяваўся парадак»60. Можна выказаць меркаванне, што прычынаю адступлення ўкраінскіх казакоў і паўстанцаў сталі нязначныя ўмацаванні Турава і немагчымасць наладзіць тут дзейсную абарону ад буйнога войска. Тураўляне самі адчынілі брамы горада авангарду войска BKЛ, бо напярэдадні падыходу шляхты «ўсе казакі ды бунтаўшчыкі з усёю здабычаю цэлыя пайшлі на Валынь, пакінуўшы безабаронны плебс, які адчыніў брамы»61. Удзельнік падзеяў шляхціц Багуслаў Маскевіч пацвярджае гэтыя звесткі, паведамляючы, што ў Тураве «не толькі казакоў, але і жывой душы не засталося»62. Да 5 лютага ў Тураве сканцэнтравалася ўсё шляхецкае войска. Тыя з мяшчанаў мяцежнага горада, якія падтрымалі паўстанцаў і не здолелі адступіць, павод­ле паведамлення самога Я. Радзівіла, усе былі знішчаныя63. Асноўныя сілы казацкага войска адышлі да Мазыра, які стаў далейшым пунктам маршруту шляхецкага войска.

Звестак пра дзейнасць мазырскіх паўстанцаў з верасня 1648 г. да лютага 1649 г., на жаль, не выяўлена, але ў лютым 1649 г. мазыране зноў выходзяць на гістарычную сцэну, што было звязана з падыходам да горада войска ВКЛ. Дакладная лічба паўстанцаў у горадзе ў гэты час невядомая, але можна меркаваць, што колькасць абаронцаў Мазыра дасягала некалькіх тысяч чалавек. Гарнізон абаронцаў складаўся з дзвюх частак: атрада ўкраінскіх казакоў пад камандаван­нем палкоўніка Міхненкі ды ўласна атрада мазырскіх паўстанцаў. Верагодна, восенню—зімою 1648 г. у кіраўніцтве паўсталых мазыранаў адбыліся змены, бо, паводле звестак палоннага казака, у лютым 1649 г. на чале мазырскіх паўстанцаў быў ужо не Сталяр, а Сядляр, а Міхненка выконваў функцыі ягонага намесніка64.

6 лютага на разведку да гэтага павятовага цэнтра бьші накіраваны 3 казацкія [від кавалерыі BKЛ. — С.Ч.] i 2 драгунскія харугвы агульнай колькасцю каля 1 тысячы чалавек на чале з ротмістрам А. Паўловічам. Наступным днём частка войска ВКЛ на чале з самім Я. Радзівілам рушьша да Мазыра. У Тураве засталіся значныя сілы войска ВКЛ (да 4 тысяч) на чале з паручнікам Галімонтам.

Паўсталыя мазыране сустрэлі атрад А. Паўловіча і, прад’явіўшы ўніверсалы Б. Хмяльніцкага і брацлаўскага ваяводы А. Кісяля, уступілі ў перамовы65. Змест гэтых дакументаў, на жаль, нам не вядомы, аднак сам факт наяўнасці ўніверсалаў і выкарыстанне іх паўстанцамі сведчыць пра спробы апошніх надаць сваім дзеянням выгляд законнасці. Перамовы аб здачы горада станоўчага эфекту не далі, больш за тое, парламенцёр шляхціц Вярхоўскі быў закуты паўстанцамі ў ланцугі. Разумеючы немагчымасць самастойнага авалодання гора­дам, А. Паўловіч адвёў свае войскі ад Мазыра і размясціўся на Оўруцкім шляху ў вёсцы Наружновічы. Гэты манеўр шляхецкага атрада не даваў магчымасці паўстанцам адысці ва ўкраінскім кірунку, а таксама перашкаджаў нечаканаму падыходу новых казацкіх сілаў з Украіны.

Уначы з 9 на 10 лютага зводны атрад казакоў і паказачаных мазыранаў колькасцю 600 шабляў здзейсніў нечаканы напад на харугвы А. Паўловіча ў вёсцы Наружновічы66. Праведзены казакамі манеўр не з’яўляўся спробай вырвацца з горада — гэта была баявая аперацыя, накіраваная на разгром аднаго з падраздзяленняў шляхецкага войска. Украінскія казакі, паказачаныя беларускія мяпгчане і сяляне свядома рыхтаваліся да абароны Мазыра і, верагодна, былі ўпэўненыя ў сваёй перамозе. Маральны дух паўстанцкага войска быў дастаткова высокі, пра што сведчыць іхны адказ на прапанову здаць горад — «паабяцалі… бараніцца насмерць, яшчэ і да Вільні загнаць [Я. Радзівіла. — С. Ч.]»67.

На досвітку 10 лютага Я. Радзівіл паспрабаваў псіхалагічна зламаць абаронцаў Мазыра, «прыгадаўшы ім лёс Пінска і абяцаючы ім дараванне». Ліст польнага гетмана быў зачытаны на гарадскім рынку і прывёў частку мяшчанаў у збянтэжанасць. Невядомы аўтар, спасылаючыся на мазырскага праваслаўнага святара, паведамляе, што «адны [мяшчане. — С. Ч.] хацелі паддацца», але менавіта Сядляр ca сваімі прыхільнікамі «паабяцаў біцца насмерць і загадаў гэты ліст у поле выкінуць»68. Сучаснік падкрэслівае рашучасць у справе супраціву менавіта паказачаных мазыранаў Седляра, а не ўкраінскіх казакоў, якія абаранялі іншую частку горада і былі таксама гатовыя змагацца да канца.

Немагчымасць авалодаць горадам праз перамовы прывяла да выкарыстання шляхтай сілавога варыянту. У выніку трох моцных штурмаў войска BKЛ здолела зламаць упарты супраціў паўстанцаў і ўварвацца ў горад. Зацяты бой працягваўся на вуліцах горада ўвесь дзень, і толькі ўвечары шляхта здолела ава­лодаць ім, падпаліўшы тыя дамы, у якіх яшчэ працягвалі супраціў паўстанцы69. Падчас бою казацкі палкоўнік Міхненка быў узяты ў палон, а кіраўніку мазырскіх паўстанцаў Седляру пашчасціла ўратавацца «на добрым кані». Палонныя казакі ды паўстанцы был і пакараныя смерцю — пасаджаныя на палі.

Пасля бою Мазыр быў настолькі разбураны, што Я. Радзівіл прыняў рашэнне вывесці войска з горада. На мазырскіх руінах былі пакінутыя некалькі нямецкіх харугваў, а асноўныя сілы шляхецкага войска адведзеныя да вёскі Скрыгалаўская Слабада. Неўзабаве да кіраўніка шляхецкага войска прыбыў пасланец ад У. Валовіча з просьбаю аб дапамозе ў авалоданні Бабруйскам.

15 лютага асноўныя сілы войска Я. Радзівіла выйшлі са Скрыгалаўскай Слабады ў кірунку Бабруйска. Гэты паход быў для іх паспяховы, бо бабруйскія мяшчане пагадзіліся адмовіцца ад саюзу з казакамі ды здаць горад Радзівілу.

Пасля завяршэння ўсталявання ранейшага парадку ў Бабруйску войска BKЛ на загад караля мела рухацца да паўднёва-ўсходняй мяжы BKЛ i Кароны, але перасякаць мяжу забаранялася, каб не перашкодзіць мірнай місіі польскага пасла да казакоў А. Кісяля. Дзеля таго далейшай мэтай паходу стала Рэчыца — найбуйнейшы адміністрацыйны, гаспадарчы, культурны і стратэгічна важны ваенны цэнтр Падняпроўя. Узяцце Рэчыцы ў пэўнай ступені гарантавала спакой на паўднёва-ўсходняй мяжы ВКЛ з Каронаю, бо перакрывала казакам найбольш даступныя шляхі для праходу з Украіны на Беларусь.

Дакладнай даты выступления войска ВКЛ на Рэчыцу ў крыніцах выявіць не ўдалося, аднак паводле ўскосных звестак можна меркаваць, што першыя атрады рушылі туды 26 лютага. Пра абставіны ўваходу шляхецкага войска ў Рэчыцу, на жаль, інфармацыі мала, і гэта дае падставу меркаваць, што горад быў узяты без сур’ёзнага супраціву ў пачатку сакавіка 1649 г. Нямецкі храніст Ёган Георг Шледэр у хроніцы «Тэатр Еўропы» паведамляе, што мяшчане Рэ­чыцы, даведаўшыся пра сумны лес тых жыхароў Бабруйска, якія падтрымалі паўстанцаў, і адначасова пра абарону жыцця і маёмасці тамтэйшых «добрапрыстойных» мяшчанаў, выгналі з горада казакоў і «засведчылі сваю пакору і падданства праз сваіх пасланцаў»70. Гэтая інфармацыя пацвярджае меркаванне, што здача Рэчыцы стала вынікам палітыкі Я. Радзівіла ў дачыненні мяцежных гарадоў: пры супраціве горад падвяргаўся моцнаму разбурэнню, пры мірнай жа здачы гарантавалася захаванне жыцця і маёмасці. На нашую думку, частка рэчыцкіх паўстанцаў склала зброю, а іншыя, найбольш актыўныя, адышлі на Украіну. Пра магчымасць падобнага сцэнарыю сведчыць лёс палоннага казака Я. Трухамоўкі, які на допыце паказаў, што ён «пасля ўзяцця Мазыра і Бабруйска, баючыся войска нашага [войска BKЛ. — С. Ч.]», пайшоў на Чарнігаўшчыну і апынуўся ў складзе Чарнігаўскага палка71.

Авалодаўшы міжрэччам Дняпра і Прьшяці, войска BKЛ прьшынілася і ўстрымалася ад далейшага прасоўвання на Украіну. Падставаю для гэтага быў загад караля, які катэгарычна забараняў перасякаць межы казацкай Украіны ў сувязі з падпісаным 25 лютага пагадненнем аб перамір’і72. 6 сакавіка 1649 г. Б. Хмяльніцкі выдаў універсал, які забараніў «чыніць якія-небудзь крыўды» ў ВКЛ. Для нагляду за выкананнем універсалу да межаў BKЛ накіроўваліся М. Несцярэнка і Я. Сакалоўскі, якім гетман надаў «усю ўладу вайсковую». Б. Хмяльніцкі даў Я. Радзівілу права «на горла без усялякай літасці караць» тых паўстанцаў, якія ў сакавіку працягвалі барацьбу73. Гэты ўніверсал стаў вынікам паспяховага наступления войска BKЛ i на некаторы час стрымаў рост сялянскага руху ў Беларусі.

Шляхецкае войска падзялілася на некалькі частак і размясцілася трохкутнікам паміж Дняпром і Прьшяццю, каб абараніць пераправы з падкантрольных паўстанцам земляў на тэрыторыю BKЛ. Гетманскі полк размясціўся каля Рэчы­цы, полк пад камандаваннем В. Гасеўскага стаў лагерам каля Рагачова, а полк на чале з У. Валовічам прьшыніўся ў мястэчку Загалле каля Мазыра74. Разам з тым поўнасцю тэрыторыя BKЛ (у тьш ліку і беларускія землі) шляхецкімі сіламі пад кантроль узятая не была. Паўстанцы цалкам кантралявалі Старадубскі павет Смаленскага ваяводства, а таксама левабярэжную частку Пасожжа, якая адміністрацыйна ўваходзіла ў Рэчыцкі павет. Пра гэта сведчыць нямецкі храніст, паведамляючы пра замацаванне ў Лоеве, Старадубе і Любечы казацкіх гарнізонаў75.

Вясной 1649 г. сітуацыя на Украіне абвастрылася, пачалося імклівае на­растание нацыянальна-вызвольнага руху, разгарнулася новая хваля паказачвання сялянства. На ўкраінскага гетмана ўзмацніўся ціск з боку радыкальных прадстаўнікоў казацтва, якія патрабавалі актывізацыі баявых дзеянняў, а таксама паўсталага паказачанага сялянства, якое бачыла ў барацьбе шлях да паляпшэння сваей долі. Адзін з узятых у палон пад Рэчыцай казакоў прызнаўся, «што хоць Хмяльніцкі і хацеў бы замірыцца, але не можа»76.

Абвастрэнне сацыяльнай барацьбы ва Украіне паўплывала на рост новай хвалі вайны на беларускіх землях ВКЛ. Вясной 1649 г. сяляне пачалі збягаць у лясы, дзе яны аб’ядноўваліся ў атрады і нападалі на маёнткі шляхты, а таксама на падраздзяленні войска ВКЛ. Узмацненню пазіцыяў паўстанцаў у Беларусі спрыяла і аслабленне войска BKЛ. Гэта было звязана з тым, што пасля замацавання ў Мазырскім і Рэчыцкім паветах шмат «ротмістраў, паручнікаў і жаўнераў раз’ехаліся па дамах», а тыя ваяры, якія яшчэ знаходзіліся ў войску, з прычыны нявьшлаты грошай пагражалі разысціся або абвясціць канфедэрацыю77. Жаўнеры былі ў цяжкім стане — ім не хапала пораху, свінца для куляў, хлеба ды іншага правіянту.

Карыстаючыся з спрыяльнай сітуацыі, казацкія загоны пры падтрымцы мяс­цовых паўстанцаў пачалі зноў пранікаць на беларускія землі. З красавіка казакі Чарнігаўскага палка пад камандаваннем Марціна Нябабы авалодалі Гомелем. Значную ролю ў пераходзе горада пад казацкі кантроль адыгралі самі жыхары горада, якія паклікалі казакоў, адмовіўшыся даваць харчаванне фуражырам войска ВКЛ78. Колькасць паўстанцаў у Гомелі складала ад некалькіх соцень да 2,5 тысяч.

Цэнтрам канцэнтрацыі паўстанцаў і казакоў у Беларусі стала Брагіншчына. Тут, паводле звестак невядомага шляхціца, размясціліся каля 6 тысяч казакоў пад камандаваннем палкоўніка Макеры, а недалёка ад яго стаяў таксама 6-ты­сячны загон палкоўніка Напальчыча. Паміж асобнымі аддзеламі войска ВКЛ і паўстанцкімі атрадамі адбываліся дробныя баявыя сутыкненні. У першыя дні чэрвеня ў раёне Лоева адбыўся бой шляхецкага атрада Шалеўскага з атрадам мясцовых паказачаных сялянаў брагінскага сотніка Феська з Лоева79. Нягледзячы на актыўнасць сялянства, мясцовыя паўстанцы, тым не менш, не мелі дастатковых сілаў для сур’ёзнага наступу на ўрадавае войска. Асноўныя спадзяванні яны ўскладалі на новыя казацкія загоны з Украіны.

У красавіку 1649 г. перад казацкім палкоўнікам Іллём Галотам была пастаўленая дакладная задача — узяць пераправы праз Дняпро і Прьшяць і авалодаць Рэчыцай. Наступнымі пунктамі паходу войска I. Галоты павінны былі стаць Магілёў, а затым і Вільня. Загон I. Галоты складаўся з 3 тысяч чалавек, 2 тысяч украінскіх і 1 тысячы данскіх казакоў, да якіх спачатку павінны былі далучыцца палкоўнік Пяняк з загонамі з Канеўскага, Кіеўскага і Чарнігаўскага палкоў, а пазней атрады нежынскага палкоўніка П. Шумейкі ды Чарнігаўскі полк П. Галавацкага. Не без падставаў меркавалася, што да войска I. Галоты будзе далучацца і мясцовае беларускае насельніцтва, і Галота «з тых трох тысяч, сваіх раней сабраных казакоў мусіў зрабіць сотнікаў, асавулаў, палкоўнікаў»80. У войску Галоты было даволі шмат выхадцаў з тэрыторыі ВКЛ, у тым ліку колішні правадыр мазырскіх паўстанцаў Сядляр.

Прыход з Украіны ў Беларусь войска І. Галоты ў чэрвені 1649 г. паспрыяў актывізацыі працэсу паказачвання сялянства, пра што паведамляе мазырскі пад староста Пратасевіч. Кіраўніцтва шляхецкага войска не валодала дастатковай інфармацыяй пра час і кірунак падыходу казацкіх сілаў. Накіраваныя для збору інфармацыі шляхецкія раз’езды сітуацыі не праяснілі81. З Краснаселля І. Галота патаемнымі сцежкамі пры дапамозе мясцовых сялянаў рушыў на мястэчка Загалле, дзе размяшчаўся шляхецкі гарнізон пад камандаваннем ротмістра Фаленцкага.

Спробы паўстанцаў незаўважна падысці да Загалля і знянацку атакаваць шляхецкі гарнізон аказаліся няўдалымі, таму І. Галота вымушаны быў штурмаваць умацаванні ў лоб. Аднак недасведчаныя паўстанцы з трох атрадаў не здолелі правільна разабрацца ў сітуацыі ды пачалі біцца адзін з адным. Страта фактару раптоўнасці ў цэльш вызначыла далейшы вынік бою — гарнізон здолеў сканцэнтравацца і адбіць націск атакуючых. Уначы рэшткі казакоў адышлі патаемнымі балотнымі сцежкамі, пакінуўшы ў апусцелым лагеры параненага наказнога гетмана, якога чакала жорсткае пакаранне.

Разгром войска I. Галоты меў сур’ёзныя наступствы. Ён у пэўнай ступені стрымаў рост паўстанцкага руху на беларускім Палессі. Даведаўшыся пра раз­гром наказнога гетмана, не наважыўся ісці ў ВКЛ палкоўнік Пяняк, які мусіў рухацца ўслед за І. Галотам. Разам з тым бой пад Загаллем не паралізаваў дзейнасці ў Беларусі паўстанцкіх атрадаў. Рэшткі разбітага загону пад каман­даваннем брата наказнога гетмана Рыгора Галоты адышлі ды сталі лагерам каля вёскі Бабічы. На працягу тыдня Р. Галота наводзіў жорсткую дысцьшліну, павыганяўшы з войска марадзёраў і рабаўнікоў з ліку мясцовых сялянаў і мазырскіх мяшчанаў. Факт размяшчэння «ад Бабічаў за чатыры мілі» атрада паўстанцаў канстатаваў у лісце да вялікага гетмана Я. Кішкі і Я. Радзівіл82. Р. Га­лота абвясціў сябе брагінскім палкоўнікам і, сабраўшы разам каля 1500 конных і 500 пешых паўстанцаў, стаў пасылаць атрады ажно да Петрыкава. На аснове разбітага войска I. Галоты сфармаваліся таксама невялікія атрады Седляра і Адынца, якія дзейнічалі ў міжрэччы Прьшяці ды Дняпра.

Найбольш значныя падзеі другога этапа вайны разгарнуліся ў ліпені 1649 г. і былі звязаныя з самым буйным баявым сутыкненнем сілаў канфліктных бакоў — бітвай пад Лоевам. У ліпені назіралася канцэнтрацыя войскаў абодвух лагераў — Я. Радзівіл гуртаваў у раёне Рэчыцы асноўныя сілы шляхецкага войска, а Б. Хмяльніцкі накіраваў у Беларусь войска Міхайлы Крычэўскага. Поспех асноўных сілаў казацкага войска пад Збаражам у ліпені 1649 г. у значнай меры залежаў ад стабільнасці ў ягоным тыле.

Я. Радзівіл на працягу вясны 1649 г. займаўся аднаўленнем баяздольнасці войска ВКЛ. Яшчэ ў красавіку, пасля таго, як жыхары Гомеля пусцілі казакоў у горад, польны гетман стаў рассылаць да ротмістраў і паручнікаў лісты і ўніверсалы з патрабаваннем вяртацца ў войска, але частка афіцэрства байкатавала захады гетмана, чакаючы, пакуль вырашыцца галоўнае пытанне — аплаты войску за зімовую кампанію на Палессі83.

У пэўнай ступені палепшыла стан войска BKЛ прыцягненне на ўрадавы бок часткі мясцовага насельніцтва, якое вызнавала хрысціянства ўсходняга абраду. Войту Якімаўскай Слабады А. Шанчэнку быў выдадзены ўніверсал на збіранне людзей «ягонай веры» і фармаванне атрада з мясцовых сялянаў. У далейшым гэты атрад адыграў значную ролю ў барацьбе з мясцовымі паўстанцамі84.

У чэрвені 1649 г. на загад Я. Радзівіла шляхецкія атрады сталі сцягвацца да Рэчыцы пад агульнае кіраўніцтва Р. Мірскага. Канцэнтрацыя шляхецкага войска пад Рэчыцай стала наступствам сакрэтнага пасяджэння сената, якое адбылося напрыканцы мая. На гэтым пасяджэнні было прынята рашэнне аб уступленні войска ВКЛ на тэрыторыю Украіны, наносячы, такім чынам, удар Б. Хмяльніцкаму з тылу. У пачатку ліпеня ў лагеры войска ВКЛ з’явіўся каралеўскі пасланец Бялт з просьбаю да Я. Радзівіла як мага хутчэй паспяшацца на Кіеў85.

Разгром I. Галоты пад Загаллем стаў нечаканым і цяжкім ударам для Б. Хмяльніцкага, а магчымае прасоўванне войска ВКЛ да Кіева ставіла асноўныя сілы казацкай арміі, якая накіроўвалася пад Збараж, у надзвычай цяжкую сітуацыю. Адной з найбольш актуальных задачаў для Б. Хмяльніцкага стала стрыманне войска ВКЛ на ягонай уласнай тэрыторыі ды разгортванне новай хвалі паўстанцкага руху ў Вялікім Княстве. Гэтыя абставіны змусілі правадыра казацкай Украіны прыняць дзейсныя захады для прадухілення выхаду шля­хецкага войска ў тыл казацкай арміі. З гэтай мэтай сілы чарнігаўскага палка пад камандаваннем Сцяпана Падабайлы колькасцю 6—10 тысяч шабляў былі падцягнутыя да пераправаў праз Дняпро ў раёне Лоева86. Казакі замацаваліся каля сутокі Дняпра і Сожа, пабудаваўшы тут добра ўмацаваны лагер87.

На дапамогу чарнігаўскаму палку Хмяльніцкі ў пачатку ліпеня накіраваў у Беларусь 10-тысячнае войска на чале з адным з найбольш дасведчаных сваіх камандзіраў і асабістым сябрам, кіеўскім палкоўнікам М. Крычэўскім88.

8 ліпеня войска Крычэўскага падышло да Чарнобыля, дзе да яго далучыліся чарнобыльскі полк М. Панкевіча (7 харугваў агульнай колькасцю каля 2 тысяч чалавек), оўруцкі полк І. Бруякі (3 тысячы конных і 500 пешых) і брагінскі полк Р. Галоты (1,5 тысячы кавалерыі і 500 пешых казакоў)89. Агульная колькасць войска М. Крычэўскага складала каля 15-20 тысяч чалавек. Войска было пераважна коннае, пяхоты ў ім было няшмат, а артылерыі не было амаль зусім.

Тым часам 2 ліпеня Я. Радзівіл прыбыў ca сваім войскам да Рэчыцы. 18 ліпеня войска ВКЛ рушыла ў кірунку Лоева, а ў Рэчыцы быў пакінуты невялікі гарнізон на чале з маёрам Шварцохам90. Агульная колькасць рэчыцкага гарнізона не перавышала 1 тысячы пяхоты і казакоў91. Для кантролю за пераправай праз Прьшяць у раёне Бабічаў туды загадзя была накіраваная харугва лёгкай кавалерыі на чале з ротмістрам Лазецкім92.

22 ліпеня войска Я. Радзівіла, якое рухалася берагам, падышло да Лоева і размясцілася ва ўрочышчы за тры мілі ад горада. Колькасць войска ВКЛ — пытанне дыскусійнае, паводле розных сведчанняў яна вагалася ад 6 да 30 тысяч ча­лавек93. Найбольш дакладнымі падаюцца падлікі польскага гісторыка Г. Віснера, паводле якіх Я. Радзівіл меў 5965 жаўнераў, з іх 822 гусары, 360 рэйтараў, 1350 казакоў, 1423 драгуны, 1310 чалавек нямецкай, а таксама 700 венгерскай і польскай пяхоты94.

Сілы Я. Радзівіла і С. Падабайлы былі прыкладна роўныя, але войска ВКЛ ме­ла значную перавагу ў артылерыі ды вайсковай падрыхтоўцы. Калі ў шляхецкім войску былі прафесійныя ваяры, то ў загоне С. Падабайлы з яго 6—10 тысяч ча­лавек толькі тры сотні Гарнастая, Гаркушы і Антона Марка з’яўляліся казакамі, астатнія ж былі звычайныя паўстанцы, якія мелі зусім невялікі досвед удзелу ў вайсковых дзеяннях, дрэннае ўзбраенне, слабую арганізацыю і падрыхтоўку. Гэтая перавага давала пад ставы Я. Радзівілу планаваць грунтоўную аперацыю для знішчэння атрада Падабайлы.

25 ліпеня сітуацыя змянілася, калі прыйшлі звесткі пра набліжэнне новага моцнага казацкага войска. Неўзабаве гэтыя навіны былі пацверджаныя рэшткамі разбітай пад Бабічамі харугвы Лазецкага, які паведаміў, што казацкае войска рухаецца на Рэчыцу. Суадносіны сілаў ва ўсходнім Палессі пасля гэтага істотна змяніліся.

Прыкладна 18 ліпеня, калі Я. Радзівіл рушыў на Лоеў, М. Крычэўскі накіраваў оўруцкі полк да Бабічаў. Сваім манеўрам М. Крычэўскі перакрыў войску BKЛ магчымы шлях на дапамогу абложанаму кароннаму войску пад Збаражам, а полк С. Падабайлы пад Лоевам закрываў шляхецкаму войску кіеўскі шлях. 24 ліпеня наказны гетман дасягнуў пераправаў праз Прьшяць. У гэты ж дзень адбылося баявое сутыкненне паміж харугвай Лазецкага, які ахоўваў пераправу праз Прьшяць у раёне Бабічаў, і оўруцкім палком, які фарсаваў раку. У выніку бою шляхецкі атрад быў разбіты і вымушаны адступіць.

Інфармацыя, якую атрымала кіраўніцтва шляхецкага войска, была відавочна няпоўная. Не былі вядомыя ні колькасць, ні кірунак руху казацкага войска. У сувязі з гэтым было прынята рашэнне аб адмене штурмавой аперацыі лагера С. Падабайлы і першачарговым умацаванні цэнтральнай базы войска BKЛ у Рэчыцы, а таксама высылцы некалькіх атрадаў у розных кірунках з Лоева для пошуку казацкага войска95. Каб рэалізаваць першую задачу, з Лоева ў Рэчыцу быў накіраваны атрад пад камандаваннем А. Паўловіча, які налічваў каля 800 чалавек. Гэтаму камандзіру таксама было даверанае камандаванне яшчэ некалькімі харугвамі, што падышлі ў рэчыцкі лагер з унутраных раёнаў ВКЛ. Для пошуку войска М. Крычэўскага ў кірунку Брагіна быў накіраваны дастаткова моцны атрад гусараў, рэйтараў і драгунаў агульнай колькасцю 1200 чала­век пад камандаваннем С. Камароўскага. Аднак раней за 29 ліпеня ў шляхецкі лагер ніякай інфармацыі пра прасоўванне казацкага войска не паступіла. Гэта тлумачыцца сімпатыяй да казакоў мясцовых жыхароў: «вораг [казакі. — С. Ч.] мог з дапамогаю сялянаў праходзіць праз воды і лясы ў поўнай цішы, і ён мог больш дасягнуць і без разведкі, а [жаўнеры. — С. Ч.] мелі больш спадзяванняў на сілу і востры меч»96.

Інфармацыя пра пераправу казакоў праз Прьшяць дайшла і да кіраўніка рэчыцкага гарнізона Шварцоха. Не маючы магчымасці з асабістым складам гарнізона колькасцю каля 1 тысячы чалавек і некалькіх харугваў з унутраных раёнаў ВКЛ абараніць увесь павятовы цэнтр, камендант прыняў рашэнне аб знішчэнні прадмесцяў Рэчыцы. 26 ліпеня рэчыцкія прадмесці былі спаленыя. Полымя над горадам паскорыла рух атрада А. Паўловіча, які, верагодна, палічыў, што казакі падышлі да павятовага цэнтра. Гэтае паскарэнне дазволіла шляхецкаму атраду раней за казакоў падысці да горада, што значна павялічыла абароназдольнасць ягонага гарнізона, колькасць якога перавысіла 2 тысячы чалавек.

Увечары 26 ліпеня М. Крычэўскі ca сваім войскам незаўважна падышоў да Рэчыцы і размясціўся за адну мілю ад горада. Уначы 27 ліпеня наказны гетман правёў агляд гарадскіх умацаванняў, пасля чаго прыняў рашэнне аб адыходзе ад Рэчыцы ў кірунку Лоева97.

Па дарозе на Лоеў 29—З0 ліпеня казацкія атрады авалодалі мястэчкам Холмеч. Звесткі пра набліжэнне вялізнага казацкага войска выклікалі занепакоенасць у шляхецкім стане. Я. Радзівіл накіраваў ганца да С. Камароўскага, які знаходзіўся каля Брагіна, з загадам неадкладна вяртацца да Лоева, а таксама выслаў некалькі атрадаў на чале са Смольскім і Хадаркоўскім для здабычы навінаў пра рух казакоў. Аднак вайсковы вопыт М. Крычэўскага дазволіў яму ўхіліцца ад шляхецкіх раз’ездаў і «так іх падмануў, што з’явіўся да Радзівілавага табару хутчэй, чым толькі здолеў гэта заўважыць князь Радзівіл», — адзначае С. Грондскі98. Наказны гетман незаўважна абмінуў Лоеў і падышоў да шляхец­кага лагера не з поўначы, адкуль яго чакалі, а з паўднёвага кірунку.

Раніцаю 31 ліпеня адзін з казацкіх раз’ездаў напаў на шляхецкіх фуражыраў, частка з якіх здолела папярэдзіць Я. Радзівіла, што «непрыяцеля за паўтары мілі бачыў на свае вочы»99. Фактар нечаканасці М. Крычэўскі, такім чынам, страціў, аднак ведаючы, што частка войска BKЛ яшчэ не вярнулася ў лагер, ён вырашыў дзейнічаць неадкладна, адмовіўшыся ад рашэння, прынятага на старшынскай радзе. Такім чынам, планавалася атака шляхецкага лагера сіламі кавалерыі з ходу, без падтрымкі ўласнай пяхоты і артылерыі, а таксама без дапамогі палка С. Падабайлы. Верагодна, М. Крычэўскі спадзяваўся, што Падабайла здолее зразумець сітуацыю, аднак, як паказаў ход бітвы, спадзяванні наказнога гетмана на фактар раптоўнасці был і марныя. Я. Радзівіл быў добра падрыхтаваны да бою.

У выніку Лоеўскай бітвы казацкае войска панесла вялізныя страты. Апроч патанулых, да 3 жніўня ў чатырох вялізных магілах было пахавана каля 2700 трупаў ваяроў М. Крычэўскага100. Разам было выкапана 16 велізарных магілаў, у якіх, калі ўлічыць, што ў адну магілу памяшчалі ад 500 да 1 тысячы трупаў, магло быць ад 9 да 16 тысяч забітых паўстанцаў101. Калі дадаць да гэтай лічбы колькасць патанулых, а таксама казакоў, якія былі забітьш ці памерлі ад ранаў у лясах, то агульныя іх страты магчыма ацаніць і на 15—20 тысяч чалавек.

Страты шляхецкага войска таксама былі істотныя. Улічваючы, што сілы Радзівіла пад Лоевам складалі каля 6 тысяч, а ў Рэчыцу вярнуліся каля 3 ты­сяч, можна ацаніць страты шляхецкага войска на 3 тысячы. Такая розніца ў стратах — 15—20 тысяч паўстанцаў і 3 тысячы жаўнераў ВКЛ, не дзіўная. З аднаго боку выступалі збольшага ўчорашнія сяляне, якія не мелі адпаведнай вайсковай падрыхтоўкі ды былі дрэнна ўзброеныя і дысцьшлінаваныя, а другі бок быў прадстаўлены добра ўзброенымі прафесійнымі ваярамі — шляхтаю ВКЛ і замежнымі наёмнікамі.

Перамога войска ВКЛ пад Лоевам, тым не менш, не дала магчымасці ягонаму кіраўніку развіць наступление на казацкую Украіну. Адразу пасля бітвы была праведзена вайсковая рада, на якой разглядалася магчымасць прасоўвання армії ВКЛ на падкантрольныя казакам украінскія землі Кароны, але ў выніку было вырашана адвесці армію на папярэднія пазіцыі пад Рэчыцаю.

Задоўга да Лоеўскай бітвы казацка-сялянскія атрады трывала замацаваліся ў Гомелі. На допыце пасля бітвы пад Загаллем 10 ліпеня паўстанцы паведамлялі, што тут напрыканцы чэрвеня, акрамя загона ўкраінскіх казакоў, які складаўся з 4 харугваў, «у кожнай поўная сотня», размяшчаўся таксама атрад мяшчанаў, коль­касць якіх не перавышала 1 тысячы чалавек. Кіраўніцтва гомельскіх паўстанцаў атрымлівала пасланні ад Б. Хмяльніцкага, якія «пісар з палкоўнікам і з двума або трыма сотнікамі адныя чытаюць, нікога да рады больш не дапускаюць»102. З допыту Цімоха ca Стрэшына ад 11 чэрвеня 1649 г. вядома, што паўсталыя гамяльчане, запусціўшы казакоў у горад, тым не менш у замак ім уваход забаранілі103. Гэта сведчыць пра тое, што ў горадзе працягвала дзейнічаць уласная адміністрацыя, сярод членаў якой мог быць мешчанін Марцін Гумецкі, «які падчас таго бунту выявіў сябе як здраднік»104.

Да канца ліпеня агульная колькасць паўстанцаў у Гомелі павялічылася да 4 тысяч чалавек. Яны наладзілі трывалыя сувязі з чарнігаўскім палкоўнікам М. Нябабам, мелі сваіх прыхільнікаў у Рэчыцы, адкуль атрымлівалі дастаткова дакладную інфармацыю аб стане ў галоўнай базе войска BKЛ. У ліпені 1649 г. Гомель фактычна ператварыўся ў найбуйнейшы казацкі цэнтр на тэрыторыі Беларусі. Разам з тым у горадзе існавала апазіцыя паўстанцкай адміністрацыі горада, якую ў чэрвені 1649 г. узначальваў Крыцавяж, які выступаў за выгнанне казакоў з горада105. Спробы перамоваў аб здачы Гомеля ягонаму ўладальніку 3.А. Слушку паўстанцы рашуча адхілілі. У ліпені 1649 г. паўстанец Грыцко з Божны паведамляў, што гомельцы «войта свайго старэнькага, які наконт здачы горада пану свайму з імі дамаўляўся, пасадзілі ў кайданы»106.

Пад Рэчыцаю актыўна дзейнічаў атрад мясцовых паўстанцаў пад каманда­ваннем Кастырэнкі, які знаходзіўся ў падпарадкаванні чарнігаўскага палкоўніка С. Падабайлы. Пад Лоевам, нягледзячы на поўную перамогу над казакамі, шляхецкае войска, тым не менш, не магло трывала кантраляваць сітуацыі. Я. Радзівіл у лісце да караля прызнаваў, што «ўсе тутэйшыя воласці перайшлі на бок мяцежнікаў»107. Паўсталыя сяляне нападалі на фуражыраў, перашкаджалі падвозу харчавання ў шляхецкі лагер. Сітуацыя стала настолькі сур’ёзная, што ў войску ВКЛ пачаўся голад. Ё.Г. Шледэр адзначаў, што ад трупаў у лясах, асабліва надвячоркам, стаяў жудасны смурод, які не даваў магчымасці далей заставацца на дняпроўскай пераправе108. 5—6 жніўня войска ВКЛ пачало арганізаванае адступленне да Рэчыцы, а 9 жніўня яно ўвайшло ў павятовы цэнтр.

Такім чынам, бітва пад Лоевам 31 ліпеня 1649 г. паспрыяла дасягненню мэтаў абодвума бакамі. Войска ВКЛ, разграміўшы армію М. Крычэўскага, не толькі прьшыніла прасоўванне казакоў у ВКЛ, але і стрымала разгортванне сяляцскага паўстання ў Беларусі. Казацкае ж войска М. Крычэўскага, нягледзячы на поўны яго разгром, прадухіліла прасоўванне войска ВКЛ ва Украіну, забяспечыўшы спакой у тыле Б. Хмяльніцкага.

Сітуацыя на Палессі працягвала абвастрацца. У жніўні ў Гомель увайшоў 2-тысячны атрад казакоў на чале з палкоўнікам Р. Галотам. Спроба накіраваных пад Гомель атрадаў войска ВКЛ пад камандаваннем Смольскага і Майна знянацку авалодаць Гомелем аказалася няўдалай. Паўстанцкі гарнізон здолеў адбіць нечаканы для яго напад і вымусіў шляхецкі атрад адысці назад да Рэчыцы. Каля Рэчыцы і Мазыра казакі «масу іультайства разаслалі, якая блукає навокал, свае атрады скіроўвае на Літву»109.

У сярэдзіне другой дэкады жніўня ў рэчыцкі лагер войска ВКЛ прыйшлі звесткі аб падыходзе да пераправы праз Прыпяць у раёне Бабічаў новага вялікага казацкага войска. Накіраваныя да Бабічаў шляхецкія падраздзяленні прынеслі звесткі, паводле якіх кіраўніком гэтай казацкай арміі быў Ілля Багаценка, «стары герой, які быў генералам над 70 тысячамі чалавек, іншых чатыры камандзіры меў пры сабе»110. Камандаванне шляхецкага войска зноў апынулася ў інфармацыйным вакууме, бо дакладных звестак, куды і якім шляхам ідуць казакі, не было. Праз нястачу дакладных звестак у крыніцах пра рэальнае існаванне войска Багаценкі можна прапусціць, што гэтае войска мела хутчэй віртуальны характар, а чуткі пра яго распаўсюджваліся, каб стрымаць Я. Радзівіла ад паходу ва Украіну.

У сярэдзіне жніўня да польнага гетмана прыбыло казацкае пасольства на чале з С. Мужылоўскім. Мэтаю пасольства было давядзенне да ведама Я. Радзівіла інфармацыі аб падпісанні 18 жніўня Збораўскага дагавора паміж каралём і ўкраінскім гетманам. Умовы Збораўскага міру прадугледжвалі вывад казацкіх атрадаў з тэрыторыі ВКЛ, аднак, нягледзячы на гэта, казакі ды мясцовыя паўстанцы імкнуліся працягваць барацьбу. Дзеля выканання ўмоваў міру С. Мужылоўскі разаслаў да ўсіх казацкіх гарнізонаў ліст з патрабаваннем адыходу да Кіева. Да буйнейшага цэнтра казакоў у Рэчыцкам павеце, Гомеля, быў накіраваны атрад Смольскага, які без бою авалодаў горадам «з усёй артылерыяй». Такім чынам, падпісанне 18 жніўня Збораўскага дагавора прывяло да вываду казацкіх падраздзяленняў з тэрыторыі Беларусі, што непасрэдна паспрыяла падаўленню паўстання ў Гомелі і зніжэнню актыўнасці дзеянняў паказачаных сялянска-мяшчанскіх атрадаў мясцовых паўстанцаў. Абодва бакі разумелі, што Збораўскі дагавор быў толькі паўзай перад новым этапам барацьбы.

З 1649 г. ва Украіне фактычна была створаная аўтаномная дзяржава, на землях якой стала складацца новая, казацкая адміністрацыйна-тэрытарыяльная сістэма. На тэрыторыі 200 тысяч км2 было створана 16 палкоў, якія падзяляліся на сотні. У склад Старадубскага палка ўвайшлі некалькі вёсак, размешчаных на тэрыторыі сучаснай Беларусі: Бабічы, Свяцілавічы, Гал одна, Жалезнікі. Казац­кая ўлада засталася яшчэ ў адным беларускім рэгіёне — на Брагіншчыне, якая ўваходзіла ў склад колішняга Кіеўскага ваяводства, а пасля ўвядзення палкавой сістэмы — у склад Кіеўскага або Чарнігаўскага палкоў, пэўны час знаходзячыся ў агульным рэчышчы развіцця Украіны.

Нягледзячы на падпісаны Збораўскі дагавор, сітуацыя на беларускім Палессі заставалася нестабільнай. Вялікую ролю ў гэтым адыгралі эканамічныя праблемы, звязаныя з ростам цэнаў у BKЛ, пагаршэннем матэрыяльнага стану ў першую чаргу беларускага сялянства і нізоў мяшчанства. Тым часам ва Украіне распачаўся народны рух, накіраваны на працяг барацьбы супраць польскага панавання, які стаў асабліва заўважны ўжо на пачатку 1650 г.

Абвастрэнне сітуацыі ва Украіне не магло не адбіцца на настроях сялянаў паўднёва-ўсходніх паветаў BKЛ. Адбываецца актывізацыя сялянаў памежнага з казацкай аўтаноміяй Палесся, тут яны таксама збіраюцца ў атрады і пачынаюць рабіць напады на шляхецкія маёнткі. У лістападзе 1650 г. адрадзіўся полк тураўскіх паўстанцаў, які складаўся з трох соцень: тураўскай на чале з Сямёнам Праскурняй, алеўскай на чале з Турчыновічам і сушчанскай на чале з Уласам Баброўнікам111.

Увесну 1651 г. адбылася актывізацыя паўстанцкага руху ў Беларусі, што было звязана з набліжэннем да Рэчыцкага павета чарнігаўскага, нежынскага і кіеўскага палкоў пад агульным кіраўніцтвам сына Багдана Хмяльніцкага — Цімафея112.

Разам з актывізацыяй казацка-сялянскага руху ў Беларусі ўвесну 1651 г. мож­на заўважыць рэзкае звужэнне рэгіёна яго распаўсюджання ў параўнанні з першым перыядам вайны. У вайне ў Беларусі ўсё больш праяўляліся яе «ўкраінскія карані». Дзеянні казакоў і паўсталых беларускіх сялянаў лакалізаваліся ў Рэчыцкім павеце, які з поўдня і ўсходу межаваў з падкантрольнымі казакам тэрыторыямі. У Падняпроўі асабліва вызначыліся актыўнасцю атрады пад камандаваннем Кастырэнкі ды Окшы. Ужо ўвесну 1651 г. тут было ахоплена паўстаннем некалькі дзясяткаў тысяч сялянаў. Яны збіраліся ў атрады і дзейнічалі партызанскімі метадамі, нападаючы на шляхецкія сядзібы. Сялянскія паўстанні выбухнулі ў раёне Гомеля, Лоева, Магілёва, Чачэрска, Крычава. Разгарэлася полымя барацьбы і на заходнім Палессі. Напрыканцы мая 1651 г. тураўскі войт паведамляў, што ягоная воласць цалкам узбунтавалася, што было звязана ca з’яўленнем тут буйнога атрада Ф. Гаркушы113.

Шляхецкі бок актыўна рыхтаваўся да новага этапу барацьбы. З 5 да 24 снежня 1650 г., у сувязі з актывізацыяй сялянскага руху ва Украіне, у Варшаве праходзіў надзвычайны сойм, найбольш актуальным падчас якога было пытанне аб колькасці войска. Без істотных спрэчак 17 снежня ў сенаце былі прынятыя папярэднія лічбы: 36 тысяч чалавек для Кароны, 15 тысяч ваяроў для ВКЛ. 24 снежня сойм прыняў прапанаваныя лічбы колькасці войска114.

Разам са зборам войска праводзілася барацьба з партызанскімі атрадамі паўстанцаў. Увесну 1651 г. атрад А. Шанчэнкі разграміў пад Горвалем паказачаных сялянаў пад камандаваннем Кастырэнкі, які доўга трымаўся ў раёне Васілевічаў115. Дзеля кантролю за сітуацыяй у міжрэччы Прыпяці ды Дняпра і прадухілення пераправы казацкіх атрадаў праз галоўную водную артэрыю Палесся на ўкраінскае памежжа да Хойнікаў і Мазыра накіравалі два шляхецкія атрады.

Напрыканцы мая 1651 г. казацкія загоны вярнуліся з-пад Лоева да галоўных сілаў казацкага войска ва Украіне. Кіеўскі полк адышоў да Кіева, каля межаў ВКЛ засталіся чарнігаўскі ды нежынскі палкі разам з сялянамі, якія да іх далучыліся, на чале з палкоўнікамі Окшам і Забелам. Агульнае кіраванне казацкім войскам ажыццяўляў Мартын Нябаба. Лагер гэтага памежнага 15-тысячнага казацкага войска размясціўся каля вёскі Рэпкі недалёка ад Лоева116.

У Чарнобыль з мэтаю наступления на Бабічы прыбыў 2-тысячны казацкі атрад пад камандаваннем М. Паповіча. Гэты атрад неўзабаве значна павялічыўся за кошт мясцовага беларускага і ўкраінскага сялянства і дасягнуў 5 тысяч чалавек. Агульнае кіраванне засяроджанымі ў раёне прыпяцкіх пераправаў казацкімі сіламі ажыццяўляў Гаркуша. Напрыканцы мая паміж загонам Гаркушы і падраздзяленнямі войска ВКЛ Сямёна Паўшы адбылося некалькі баявых сутыкненняў117.

Напрыканцы мая 1651 г. М. Нябаба выслаў 7—8-тысячны атрад пад ка­мандаваннем палкоўнікаў Забелы, Паповіча і Літвіненкі на Гомель і далей на Быхаў, пакінуўшы на ахову пераправы пад Лоевам каля 3 тысяч чалавек118. Фармальнаю нагодаю для паходу стаў рэйд аднаго са шляхецкіх атрадаў на мястэчка Ярылавічы, здзейснены ў апошнія дні мая119.

Гомель аказаўся сур’ёзнай перашкодай на шляху казакоў у Падняпроўе. Гарнізон Гомеля на чале з Мангомеры, узмоцнены казацкай харугвай 3. Слушкі і гарадской вартай, падрыхтаваўся да супраціву. Пачатак баявых дзеянняў пад Гомелем адбыўся 3 чэрвеня. Раніцай гэтага дня першыя казацкія атрады з’явіліся перад горадам і ўзялі яго ў аблогу. 5 чэрвеня казакі зрабілі першую спробу авалодаць замкам, але былі стрыманыя мяшчанскаю вартаю і выбітыя з горада пяхотай пад камандаваннем Паца. Невядомы шляхціц асабліва адзначае вялікую ролю мяшчанаў у адбіванні атакі, якія «бердышамі моцна дапамаглі, і хоць самі не абышліся без стратаў, забілі многіх непрыяцеляў»120.

Разам з тым частка жыхароў горада шчыра спачувала казакам. Адзін мешчанін, перайшоўшы на бок казакоў, паказаў ім слабае месца ў абароне Гоме­ля, але гарнізон адбіў і гэты прыступ. Пасля штурму яшчэ сем жыхароў горада патаемна пералезлі праз паркан і перабеглі да казакоў. Я. Радзівіл у лісце да караля паведамляў, што за гэта «нашы ўсіх мяшчанаў павыразалі»121. Цяжка зразумець гэтую супярэчнасць — з аднаго боку, мяшчане бяруць актыўны ўдзел у абароне горада, а з другога — з-за здрады некалькіх чалавек усіх мяшчанаў знішчылі. Верагодна, у сваім паведамленні Яну Казіміру гетман падає неправераную інфармацыю, якая, дарэчы, змяшчаецца ў пастскрыптуме ліста. Для ўзяцця Гомеля казакі папрасілі ў М. Нябабы артылерыю і пачалі новую, грунтоўную падрыхтоўку да штурму, будаўніцтва гуляй-гарадоў. Да казакоў бесперапынна далучаліся мясцовыя сяляне, якія «некалькі соцень… штодня… да іх [казакоў. — С. Ч.] прыходзяць»122. 6 чэрвеня 1651 г. пачаўся штурм Гомеля ўсімі сіламі казацкага войска, але гарнізон здолеў адбіць як яго, так і наступныя 15 атак123.

9 чэрвеня 1651 г. М. Нябаба аддаў загад зняць аблогу з горада і спешна «ўдзень і ўначы» вяртацца назад, у лагер асноўных сілаў казакоў пад Рэпкамі. Пасля атрьхмання гэтага паведамлення казакі, паводле звестак ананімнага шляхціца, кінуліся да пераправы… як конныя, так і пешыя плаўцом. Ад гэтага на пераправе паднялася такая вялікая хваля, што перакуліла паром з людзьмі, і шмат іх натанула124.

Падчас адступлення казакі пакінулі харчаванне, вяндліну, бітую жывёлу, муку ў такой колькасці, што гарнізон Гомеля быў забяспечаны харчамі на тры тыдні. Тыя казацкія групы, якія раз’ехаліся па навакольных вёсках, нават не ведалі пра адступленне іхнага войска, і траплялі ў палон да жаўнераў гомельскага гарнізона. Няўдача каля Гомеля сарвала план казакоў злучыцца з войскам І. Шохава, якое 6 чэрвеня распачало баявыя дзеянні ў Верхнім Падняпроўі, а таксама спыніла прасоўванне казацкіх загонаў у Пасожжа з поўдня, што аб’ектыўна перашкаджала разгортванню новага сялянскага паўстання ў гэтым рэгіёне.

Найбольш важныя падзеі напрыканцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1651 г. разгарнуліся ва ўсходнім Палессі на мяжы з Украінаю. Нягледзячы на недабор — сабралася толькі 13 700 жаўнераў — кіраўніцтва войска BKЛ вырашыла на чале асноўных сілаў рушыць з-пад Бабруйска ва Украіну125. 14 чэрвеня да Я. Радзівіла прыбыло казацкае пасольства на чале з С. Падабайлам, якое прывезла ліст Б. Хмяльніцкага з запэўненнем міру і просьбаю ўстрымацца ад паходу на Украіну126.

1 ліпеня пад выглядам дапамогі мсціслаўскай і смаленскай шляхце Я. Радзівіл накіраваў на Гомель атрад пад камандаваннем Р. Мірскага колькасцю 2,5 тысячы чалавек, пасля чаго адпусціў казацкіх паслоў. 6 ліпеня 1651 г. атрад Р. Мірскага пераправіўся праз Сож, павярнуў на поўдзень, рушыў па левым беразе да Лоева і зайшоў у тыл казацкаму атраду, які ахоўваў пераправы праз Дняпро. Нечакана для казакоў атрад Мірскага атакаваў і разграміў на левабярэжжы Дняпра 3-тысячную казацкую варту. З мэтаю знішчэння атрада Р. Мірскага і прадухілення пераправы асноўных сілаў шляхецкага войска, М. Нябаба, які знаходзіўся каля вёскі Рэпкі з 15-тысячным атрадам казакоў чарнігаўскага і нежынскага палкоў, спешна рушыў да Лоева, аднак быў сустрэты невялікім атрадам Мірскага127. Асноўныя сілы войска ВКЛ тым часам пераправіліся праз Дняпро, зайшлі ў тыл войску М. Нябабы і нанеслі яму страшную паразу. Паміж Лоевам і Рэпкамі адбылася яшчэ адна буйная бітва ў ходзе казацка-сялянскай вайны, у якой удзельнічалі каля 10 тысяч прадстаўнікоў шляхецкага лагеру і 15 тысяч казакоў. У выніку гэтай бітвы загінулі некалькі тысяч казакоў, у тым ліку значная частка старшыны. Стратэгічная ініцыятыва, такім чынам, замацавалася за войскам ВКЛ.

Улічваючы разгортванне казацка-сялянскага руху на Смаленшчыне і Мсціслаўшчыне, Радзівіл накіраваў пад Гомель атрад пад камандаваннем М. Францкевіча колькасцю 1,5 тысячы чалавек і ўзмацніў гарнізон Рэчыцы. Для забеспячэння кантролю за пераправамі ды прадухілення магчымых спробаў казакоў уварвацца ў Беларусь, уздоўж Дняпра ў Лоеве і Любечы былі размешчаныя гарнізоны шляхецкага войска128.

Адначасова з наступам Я. Радзівіла пад Лоевам праз Прыпяць пераправіўся атрад Сямёна Паўшы, які яіпчэ ў канцы мая рушыў у кірунку Оўруча. З канца мая 1651 г. гэты атрад ваяваў у Мазырскім павеце. 29 мая С. Паўша паведаміў пра разгром некалькіх казацка-сялянскіх атрадаў у Паўловічах і навакольных вёсках, а таксама пра ўпарты бой з атрадам Гаркушы на пераправе праз Славечну129. 30 мая кавалерыя С. Паўшы здзейсніла рэйд пад Оўруч, сутыкнуўшыся тут з татарамі ды казакамі кіеўскага палка, якія ўмацаваліся за ракой Славечна. У чэрвені—ліпені атрад С. Паўшы працягваў рэйды на Оўруч, разганяючы казацка-сялянскія атрады на Мазыршчыне. Для дапамогі С. Паўшу на Па­лессе быў накіраваны 1,5-тысячны атрад В. Гасеўскага, які на пачатку ліпеня разграміў пад Чарнобылем казацкі атрад палкоўнікаў Антона і Адамовіча, пасля чаго атрады С. Паўшы і В. Гасеўскага злучыліся.

Пасля разгрому казакоў пад Лоевам, стварыўшы моцную заслону супраць пранікнення казацкіх загонаў у Беларусь, асноўныя сілы войска ВКЛ пачалі наступаць на Кіеў. Перанясенне баявых дзеянняў на тэрыторыю Украіны стала вырашальным у лесе казацка-сялянскага руху ў Беларусі. Адсутнасць падтрымкі з боку ўкраінскага казацтва рабіла яго бесперспектыўным, што разам з актыўнымі дзеяннямі атрадаў мясцовай шляхты абумовіла яго паступовае згортванне. Да восені 1651 г. казацка-сялянская вайна завяршылася. Разгортванне новай хвалі вайны ва Украіне ў 1652—1653 гг. не прывяло да адпаведнага абуджэння масавых выступаў паўстанцаў на Палессі, хоць дзейнасць тут асобных дробных паўстанцкіх атрадаў працягвалася да 1653 г.

Вынікі казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гг. былі для Беларусі жахлівыя. Падчас вайны кожны з варагуючых бакоў актыўна ўжываў арганізаваны гвалт. Уварванне казакоў у BKЛ і хуткі захоп імі паўднёвай Беларусі паклалі пачатак жорсткаму вынішчэнню прадстаўнікоў урадавага лагеру. Ахвярамі казакоў і паказачаных мясцовых сялянаў сталі «шляхта, слугі замкавыя, яўрэі ды гарадскія ўрадоўцы», таксама іхныя жонкі ды дзеці, каталіцкае і ўніяцкае духавенства. «Рэдка хто ў той крыві на той час рук сваіх не памачыў», — адзначае аўтар летапісу Самавідца130. Такую жорсткасць ініцыяваў сам Б. Хмяльніцкі, які, па­водле пуціўльскага ваяводы М. Пляшчэева, «і ўраднікаў, і дзяржаўцаў, і палякаў, і яўрэяў загадаў пазабіваць»131. У дзеяннях казацка-сялянскіх атрадаў асабліва востра праявіўся этнарэлігійны фактар. У крыніцах можна знайсці шматлікія звесткі пра тое, што «чаркасы б’юцца з ляхамі за веру»132.

Другім абліччам казацка-сялянскай вайны ёсць шляхецкі гвалт. Гэтая з’ява прыпадае на другі этап вайны і выразна выяўляецца ў канцы восені 1648 — першай палове 1649 гг. «У гарадах каралеўскіх і ў вёснах знаходзяцца жаўнеры і руйнуюць»,133 — так выглядае агульная карціна другога этапу вайны ў ачышчаных ад паўстанцаў раёнах Беларусі. Вынікам баявых дзеянняў і шырокага ўжывання рэпрэсіяў з абодвух бакоў стала разбурэнне гарадоў Падняпроўя і Палесся, змяншэнне колькасці насельніцтва ў гэтым рэгіёне, яго гаспадарчы і культурны заняпад.

Асабліва вялікія разбурэнні зазналі гарады Палесся. Вялікія дэмаграфічныя страты характэрныя для Брагіна, дзе знішчылі вельмі шмат яўрэяў134. «Ляхаў і яўрэяў забівалі без літасці» ў Рэчыцы і Мазыры135.

Цяжкія страты панесла каталіцкае, уніяцкае і яўрэйскае насельніцтва Берасця, пра што даносіў на пачатку студзеня 1649 г. у Маскву Г. Кунакоў і пацвярджаюць яўрэйскія храністы. Калі войска ВКЛ увайшло ў ваяводскі цэнтр, жаўнеры ўбачылі, што

Брэсць Літоўская разбурана: на рынку крамаў драўляных і каменных няма аніводнай, і ва ўсіх дварах у варотах і ў харомах дзверы і лаўкі і шыбы выламаныя, і ніводнага двара цэлага няма, і яўрэіўсе пазабіваныя136.

Яўрэйскія храністы адзначаюць, што ў Берасці нельга было знайсці месца, дзе б не ляжалі целы забітых137. Да таго ж пасля ўваходу ў горад войска BKЛ мяшчане сталі ахвярамі бязлітаснага рабавання з боку наймітаў. Г. Кунакоў гэтак характарызаваў сітуацыю ў горадзе: жаўнеры… тое, што засталося, рабуюць і маёмасці мяшчанскія і яўрэйскія шукаюць, і ўсюды зямлю падымаюць, і тых, хто застаўся з мяшчанаў… катуюць і агнём паляць138.

Паводле «летапісу Самавідца», можна зрабіць выснову, што казакі пераўтварылі ў руіны Кобрын139. Значныя страты насельніцтва былі ў Пінску як ад казакоў, так і ад войска BKЛ. Паводле звестак Г. Кунакова, «Пінск разарыў стражнік літоўскі Р. Мірскі, і мяшчанаў забіў больш за 3000 чалавек, і жонак іхных, і дзяцей загадаў пабіць без літасці»140. А.С. Радзівіл ацэньвае дэмаграфічныя страты ў Пінску на 14 тысяч чалавек «маладых і старых»141. Пакаранне Пінска стала прикладам для іншых паўсталых гарадоў. Жорсткасць у Пінску не была выпадковая, але наўмысная і мэтанакіраваная, што адзначалі ўжо сучаснікі. «Паколькі гэты горад быў адным з галоўных казацкіх прыстанішчаў, палякі для запалохвання іншых абрабавалі яго і пераўтварылі ў попел», — адзначае П. Шэвалье142.

Пасля захопу войскам Я. Радзівіла Давыд-Гарадка мясцовыя жыхары зазналі рэпрэсіі — паўстанцаў садзілі на палі, секлі, расстрэльвалі143. Паводле звестак з ліста невядомага шляхціца да Я. Радзівіла, у Давыд-Гарадку і наваколлі пакаралі смерцю рознымі спосабамі 18 чалавек. «Нявінных як у горадзе, так і ў воласці Давыд-Гарадзецкай усіх вызваліў і цэлымі пакінуў», — паведамляе аўтар144. Ад разбурэнняў пацярпеў Тураў, усе ягоныя жыхары былі «пад корань» перабітыя145. Адзін з удзельнікаў палескага паходу Я. Радзівіла зазначыў, што да прыходу ў горад асноўных сілаў шляхецкага войска Тураў быў пусты: «…жывой душы не сустрэлі — усе разбегліся»146.

Цяжкія страты ў лютым 1649 г. панёс Мазыр. Падчас штурму горада, дзеля застрашвання патэнцыйных і сапраўдных паўстанцаў, Я. Радзівіл пачаў жудаснае паляванне на яго абаронцаў. Удзельнік штурму Мазыра Багуслаў Маскевіч згадваў:

Мы адчувалі асалоду, подобную да перажыванай на паляванні… свободна цэлілі хто з паляўнічай стрэльбы, хто з мушкета, і кожны забіваў абранага. …секлі ды ўсяляк знішчалі іх [казакоў. — С. Ч.]147.

Падчас штурму горад быў моцна разбураны. Той жа Багуслаў Маскевіч паведамляе:

Мы ж, калі заканчвалі начатую перамогу, секлі ды палілі дамы. Больш за іншых пры гэтым вызначыліся немцы, якія не шкадавалі не толькі саміх казакоў, але і жанчын і дзяцей, уцякаў хто мог, але не шмат хто з іх выратаваўся… затым запалілі горад148.

Адносна невялікія да лета 1649 г. былі страты ў Рэчыцы. У вывучаных намі крыніцах не выяўлена звестак пра значныя разбурэнні ў горадзе пасля таго, як яго захапіла шляхецкае войска. Здача гэтага павятовага цэнтра без супраціву войску BKЛ выратавала гараджанаў ад значных рэпрэсіяў з боку шляхты. Актывізацыя казацка-сялянскіх сілаў у чэрвені—ліпені 1649 г. прывяла да змены сітуацыі. Дзеля павышэння абароназдольнасці горада перад пагрозай блізкага войска М. Крычэўскага 26 ліпеня 1649 г. на загад каменданта прадмесці Рэчыцы былі спаленыя да самага паркана (?). У Лоеве адбылося падобнае. У ліпені 1649 г. тут шляхціцы бязлітасна «казакоў і іхных жонак пасеклі ўсіх», горад быў спалены149. Праз некалькі тыдняў ужо казакі спалілі Лоеўскі замак і рэшткі горада.

Праз баявыя дзеянні значная частка сялянства адышла ад традыцыйнай сельскагаспадарчай дзейнасці. Пад Лоевам у жніўні 1649 г. «у вёсках пусткі, палеткі не засеяны», — адзначаў у сваім лісце Я. Радзівіл150. Значная частка ўраджаю была знішчаная падчас баёў. У кастрычніку 1649 г. Г. Кунакоў паведамляў расійскаму цару, што ў Беларусі «хлеб не радзіўся, а апошні… хлеб разрабавалі… шляхта і жаўнеры»151. Да гэтага дадаліся прыродныя катаклізмы — неўраджай у 1649 г. Войны, неўраджаі, голад і міграцыі прывялі да значнага скарачэння насельніцтва, асабліва ў паўднёва-ўсходніх раёнах Беларусі.

З-за вайны заняпала гаспадарка краю. Пра гэта сведчаць соймавыя канстытуцыі 1649, 1651 і 1653 гг. Паводле канстытуцыі 1649 г., для ВКЛ быў ухвалены надзвычайны падатак, але з прычыны моцных разбурэнняў Брэсцкі, Пінскі ды Мсціслаўскі паветы мелі заплаціць на 30 % менш. Прызнаннем поўнага гаспадарчага разбурэння стала вызваленне ад выплаты пабораў Мазырскага, Рэчыцкага і Старадубскага паветаў. У 1650 г. сойм вызваліў ад падаткаў Старадубскі ды Мсціслаўскі паветы, 25 % вызначаных падаткаў мелі заплаціць Мазырскі ды Рэчыцкі паветы, але толькі пры ўмове, што яны будуць вольныя ад ворагаў. Соймавая канстытуцыя 1653 г. канстатавала, што Рэчыцкі ды Мазырскі паветы не могуць плаціць падаткаў.

Маштабы паўстання ва Украіне і Беларусі прымусілі кіраўніцтва феадальнай дзяржавы пайсці на пэўныя саступкі праваслаўнаму казацка-сялянскаму боку. У 1649 г. кароль, як вярхоўны прадстаўнік феадальнай вярхушкі дзяржавы, быў вымушаны пагадзіцца разгледзець на бліжэйшым сойме адно з найбольш актуальных пытанняў — адмену уніі. Патрабаванне, што «унія… павінна быць знішчаная як у Кароне, так і ў ВКЛ» казацкі бок выставіў 17 жніўня 1649 г. пад Зборавам152. 12 студзеня 1650 г. Ян Казімір на сойме пацвердзіў ранейшыя прывілеі Уладзіслава ІУ якія значна пашыралі правы праваслаўнага насельніцтва ў вызнаванні іхнай канфесіі.

Імкнучыся прыцягнуць на свой бок праваслаўную шляхту і мяшчанства, Ян Казімір у 1650 г. яшчэ раз пацвердзіў правы гэтых сацыяльных групаў: «Да ўрадаў належыць народ рускі, каб на роўных прыманыя былі ды ніякага ўціску не мелі». Каралеўская ўлада зрабіла крок насустрач паўсталым мяшчанам: «мяшчанаў кіеўскіх, чарнігаўскіх, вінніцкіх, мазырскіх, рэчыцкіх, старадубскіх, пінскіх ды іншых, куды б вайна ні дайшла, пры старых правах і вольнасцях захоўваем»153. Аднак, нягледзячы на саступкі, на ліквідацыю уніі, што прадугледжваў Збораўскі дагавор, урадавы лагер усё ж такі не пайшоў.

Няспраўджаная надзея праваслаўнага насельніцтва Беларусі на стварэнне праваслаўнай дзяржавы на тэрыторыі Украіны і Беларусі з дапамогаю ўкраінскіх казакоў паспрыяла пераарыентаванню іхных спадзяванняў на дапамогу з боку Расійскай дзяржавы. Вялізную ролю ў фармаванні ўяўлення пра выратавальную руку Масквы адыгрывала праваслаўнае духавенства. Чуткі, распаўсюджаныя ў 1650—1651 гг. пра намер уладаў ВКЛ татальна вынішчыць усіх носьбітаў «рускай» веры, спрыялі таму, што гэтая частка насельніцтва з усё большаю сімпатыяй пазірала на суседнюю краіну. Гэтая сімпатыя аслабляла пазіцыі BKЛ перад пагрозаю вайны з Масквой і ўмацоўвала пазіцыі апошняй у рэгіёне.

Гаспадарчыя разбурэнні, дэмаграфічныя страты, папулярнасць ідэі збліжэння з усходняй суседкай падрыхтавалі глебу да будучай вайны паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй. Аднак размяшчэнне на беларускім Палессі войска BKЛ у 1652—1653 гг. на першым этапе ў значнай ступені забяспечыла спакой на памежжы кароннай і літоўскай Русі. Нягледзячы на разгортванне новай хвалі вайны ва Украіне, сітуацыя ў Беларусі заставалася стабільная. Спробы асобных казацкіх загонаў прарвацца на Палессе былі безвыніковыя, пра што сведчыць часовае згасанне адкрытай сацыяльнай барацьбы.

Сітуацыя на беларускім Палессі рэзка змянілася пасля пачатку агрэсіі Маскоўскай дзяржавы супраць Рэчы Паспалітай у 1654 г. У Беларусь уварваліся вялізарныя расійскія і казацкія войскі. У той час, калі Верхняе Падняпроўе было акупаванае маскоўскімі ратнікамі, беларускае Палессе стала полем новай экспансіі з боку ўкраінскіх казакоў.

У сярэдзіне чэрвеня 1654 г. у Беларусь уварвалася 30-тысячнае казацкае войска на чале з вельмі дасведчаным военачальнікам Іванам Залатарэнкам, які меў статус наказнога гетмана. Казакі паспрабавалі штурмам захапіць Гомель, але мясцовая шляхта і гарнізон горада пры падтрымцы мяшчанаў упарта змагаліся з казакамі. Спробы наказнога гетмана схіліць абаронцаў горада да капітуляцыі былі марныя, таму I. Залатарэнка, пакінуўшы каля Гомеля асноўную частку свайго войска, пачаў нападаць на суседнія гарады. Супраціў шляхты Рэчыцкага павета быў зламаны, казакі «…замак Рэчыцкі, замак Злобін, замак Стрэшын, замак Рагачоў, замак Горваль папалілі»154. Тым часам жыхары Гомеля мужна бараніліся, і толькі пасля таго, як казакі знайшлі патаемны ход да вады, горад трапіў у безвыходны стан. 13 жніўня гомельскія мяшчане адкрылі брамы, але гарнізон здолеў уратавацца і прабіцца ў Стары Быхаў. Пасля здачы горада І. Залатарэнка многіх жыхароў горада «зняволіў і зрабіў вязнямі ды адвёз да [расійскага. — С. Ч.] гасудараў Смаленск»155.

29 жніўня казакі I. Залатарэнкі захапілі Чачэрск, дзе «праціўнікаў пакаралі смерцю»156. Рэшткі абаронцаў Чачэрска паспрабавалі ўратавацца ў Старым Быхаве, але былі знішчаныя казакамі падчас адступлення. Напрыканцы жніўня казакі ўзялі Прапойск і Новы Быхаў, але далейшае іхнае прасоўванне стрымлівалі абаронцы Старога Быхава і харугвы войска BKЛ, якія перакрывалі шлях на Пінск. Рэчыцкі ды Мазырскі паветы фактычна ўвайшлі ў склад Украінскай казацкай дзяржавы, якая аформілася яшчэ ў 1648—1649 гг. у складзе Каралеўства Польскага, а ca студзеня 1654 г. стала аўтаномнай часткай Расіі.

У ліпені 1654 г. казцкія атрады напалі на Тураўшчыну, дзе папалілі шмат вёсак, «сялянаў катавалі, насмерць забівалі, маёмасць іхную ўсю пабралі»157. У жніўні Тураўскую воласць разрабаваў казацкі загон Грышкі Чорнага. Напрыканцы верасня ў Тураўскую воласць уварвалася расійскае войска. Цалкам былі спаленыя вёскі Верасніца, Букча, Глінная, Храпіна, Колкі. Рэпрэсіі зазналі прадстаўнікі грэка-каталіцкага духавенства, былі забітыя святары з вёсак Астражанцы, Смядынь і Глінная. Горад Тураў быў спустошаны, а ягоныя мяшчане абрабаваныя.

Увесну 1655 г. маскоўскае войска і ўкраінскія казакі падрыхтаваліся да новага наступу, мэтай якога быў захоп ВКЛ. У выніку вельмі ўдалай для маскоўцаў і казакоў летняй кампаніі 1655 г. практьгчна ўся тэрыторыя Беларусі трапіла пад уладу маскоўскага цара. 8 жніўня расійская армія пад камандаваннем князя Чаркаскага і ўкраінскія казакі І. Залатарэнкі штурмам захапілі сэрца Вялікага Княства Літоўскага — Вільню.

З увагі на тое, што асноўныя баявыя дзеянні праходзілі ў паўночнай і цэнтральнай Беларусі, сітуацыя на Палессі выглядала спакайнейшай. 13 ліпеня Я. Радзівіл выдаў універсал да шляхты Пінскага павета, у якім ён заклікаў, каб «панове самі як мага хутчэй аб’ядноўваліся і сваімі ўласнымі грудзямі баранілі свае дамы»158. Наёмныя харугвы былі выведзеныя ў цэнтральную Беларусь, і жыхары Палесся засталіся сам-насам з ворагам.

1 верасня 1655 г. кіеўскі ваявода Ф. Валконскі накіраваў на Палессе маскоўскіх стральцоў і ўкраінскіх казакоў пад камандаваннем Дзмітрыя Валконскага «для промыслу над літоўскімі гарадамі»159. Жыхары Турава, які першы апынуўся на шляху маскоўцаў, істотнага супраціву ім не аказалі. Мяшчане Кажан-Гарадка і Лахвы таксама здаліся без бою і «білі чалом… каб гасудар іх пашкадаваў і не загадваў пабіваць». Жыхары Турава, Кажан-Гарадка і Лахвы прынялі прысягу на вернасць маскоўскаму цару і нават прасілі Дз. Валконскага пакінуць тут маскоўскія гарнізоны160.

Наступным пунктам паходу расійска-ўкраінскага войска стаў Давыд-Гарадок, гарнізон якога аказаў супраціў ворагу, але быў разбіты. Пасля рабавання Давыд-Гарадка Дз. Валконскі накіраваўся ў Столін і спаліў горад. 3-пад Століна маскоўска-казацкае войска рушыла на Пінск. 5 кастрычніка, пасля разгрому пінскага гарнізона, горад перайшоў у яго рукі. Як сведчаць сучаснікі, стральцы і казакі «як мужчынаў, так і жанчын, і дзяцей немалую колькасць рознымі нечуванымі мукамі мучылі ды да смерці пазабівалі… усе скарбы, гатовыя сумы… розныя тавары, золата, срэбра, волава, медзь, званы касцельныя і царкоўныя» пазабіралі, пасля чаго спалілі горад161. Але замацавацца ў Пінску Дз. Валконскі не здолеў, і 7 кастрычніка маскоўска-казацкі атрад пакінуў горад.

Няўдалаю была і спроба маскоўскай арміі пад камандаваннем Барыса Шарамецева захапіць Берасце. 23 лістапада недалёка ад цэнтра ваяводства адбыўся бой паміж расійскімі стральцамі ды войскам ВКЛ пад камандаваннем Паўла Сапегі. Сустрэўшы ўпарты супраціў, Шарамецеў мусіў адысці з Палесся да Вільні.

Багдан Хмяльніцкі імкнуўся ўлучыць у склад сваёй дзяржавы ўсё беларускае Палессе і Падняпроўе, што відавочна супярэчыла інтарэсам маскоўцаў. Тым не менш, усходняе Палессе, прынамсі Рэчыцкі ды Мазырскі паветы, апынуліся ў складзе Кіеўскага і Чарнігаўскага палкоў. Летам 1657 г. казацкія дыпламаты паспрабавалі дагаворным шляхам далучыць да казацкай дзяржавы Піншчыну. 28 чэрвеня 1657 г. запарожскі гетман выдаў універсал аб пацвярджэнні правоў шляхты Пінскага павета. Паводле ўмоваў гэтага дакумента, Пінскі павет меў добраахвотна перайсці пад уладу запарожскага гетмана, захоўваючы пры гэтым аўтаномныя правы ў складзе казацкай дзяржавы. У прыватнасці, усім жыхарам Шншчыны гарантавалася права недатыкальнасці іхнай маёмасці, права на свабоднае вызнаванне як праваслаўя, так і каталіцтва (уніяцтва і пратэстанцкія плыні ставіліся па-за законам), у рэгіёне захоўвалася мясцовае самакіраванне162. Пінскай шляхце гарантавалі правы на атрыманне спадчыны, нават калі яна знаходзілася ў Мазырскім і «Тураўскім» паветах, якія, верагодна, правамі аўтаноміі не валодалі. У жніўні паслы Б. Хмяльніцкага падпісалі дамову з дэлегатам ад Пінскага павета, аднак мясцовая шляхта выказала супраць гэтага пратэст, таму дакумент застаўся проста цікаваю дэкларацыяй.

Пінскі павет, які ўсё яшчэ заставаўся пад урадавым кантролем, моцна цярпеў ад набегаў украінскіх казакоў, маскоўскіх ваяроў і паказачаных сялянаў з суседніх Тураўскай і Давыд-Гарадоцкай валасцей, якія даволі трывала ўвайшлі ў склад казацкай Украіны. Мяжа паміж BKЛ і казацкаю дзяржавай фактычна прайшла па рэках Гарынь і Прыпяць. У прыватнасці, за Гарынню паўстанцам забаранялася рабаваць і паліць гарады і вёскі, казакі імкнуліся захаваць «свае землі». У Давыд-Гарадку размяшчаўся моцны казацкі атрад на чале з Карнеем, які падпарадкоўваўся адміністрацыі Кіеўскага палка. Асноўны цяжар барацьбы з ворагам на Палессі ўскладаўся на пінскую шляхту на чале з харунжым Васілём Ордам. Восенню 1657 г. на падмацаванне паспалітаму рушанню Пінскага павета падышлі дзве татарскія і адна драгунская харугвы.

Падпісанне 16 верасня 1658 г. Гадзяцкага дагавора паміж Рэччу Паспалітай і новым запарожскім гетманам Іванам Выгоўскім рэзка змяніла сітуацыю на Палессі. Украінскія казакі, якія раней выступалі саюзнікамі Масквы, цяпер рабіліся хаўруснікамі шляхецкіх войскаў. Паміж маскоўскімі войскамі ды ўкраінскімі казакамі пачаліся адкрытыя баявыя дзеянні, у выніку якіх у ліпені 1659 г. расійцы пацярпелі цяжкую паразу каля Канатопу. Такім чынам, частка беларускага Палесся, хоць і засталася пад кантролем казакоў у т. зв. Вялікім Княстве Рускім, створаным паводле Гадзяцкага дагавора, намінальна вярнулася ў склад Рэчы Паспалітай.

Восенню 1659 г. вялізарнае маскоўскае войска пад камандаваннем Івана Хаванскага правяло ўдалы наступ у заходняй Беларусі. Гэты наступ у значнай ступені быў абумоўлены зменаю сітуацыі ва Украіне. У верасні гэтага года І. Выгоўскі быў вымушаны адмовіцца ад булавы запарожскага гетмана, а новым казацкім правадыром быў абраны Юрый Хмяльніцкі. 27 кастрычніка 1659 г. новы гетман падпісаў т. зв. Пераяслаўскія артыкулы, паводле якіх казацкая Украіна рабілася часткаю Маскоўскай дзяржавы з абмежаванай аўтаноміяй. Усходняе Палессе зноў апынулася ў руках ворага.

У снежні 1659 г. маскоўскія ратнікі рушылі на Берасце. Ваяры Хаванскага знішчалі ўсё на сваім шляху: «агнём і мячом спустошвалі ды губілі гарады і вёскі, знішчалі ды палілі як духоўныя, так і панскія двары, людзей секлі, мардавалі»163. 9 студзеня 1660 г. маскоўцы паспрабавалі штурмам авалодаць горадам, але берасцейскі гарнізон пад камандаваннем Свянцінскага здолеў адбіць атаку. Маскоўскі ваявода выкарыстаў тактыку аблогі, а 13 студзеня ўначы правёў нечаканы штурм, у выніку якога Берасце было ўзятае. Спроба войска BKЛ пад камандаваннем стражніка Міхаіла Абуховіча выратаваць горад аказалася няўдалая. 15 студзеня ягоны атрад пацярпеў буйную паразу каля Малеча. Расійскае панаванне апынулася традыцыйна цяжкім — горад быў цалкам разбураны і спалены.

Наступ Хаванскага восенню 1659 г. вымусіў казацкія аддзелы Дзяніса Мурашкі і Самуіла Аскеркі, якія ваявалі на баку Рэчы Паспалітай, адысці на Піншчыну. У студзені 1660 г. «беларускія казакі», сярод якіх было шмат шлях­ты, разграмілі пад Глускам украінскіх казакоў, заняўшы Давыд-Гарадок. Але поспех ім развіць не ўдалося, бо, пацярпеўшы затым паразу пад Туравам, яны вымушаныя былі адысці да Нясвіжа.

Увесну 1660 г. Хаванскі пакінуў Берасце і адвёў сваё войска да Ляхавічаў. Адсюль маскоўскі ваявода накіраваў адзін ca сваіх атрадаў на Палессе, каб здабыць Пінск, аднак выніку не дасягнуў. У сярэдзіне чэрвеня кіеўскі ваявода Барыс Шарамецеў таксама накіраваў на Пінск 1 тысячу расійскіх ратнікаў пад камандаваннем нейкага Андрыяна, і 3 тысячы казакоў палкоўніка Багдана Малявы. Маскоўска-казацкае войска прайшло праз Тураў, Давыд-Гарадок і Столін, значна павялічыўшыся коштам паказачаных жыхароў Палесся. 25 чэрвеня 1660 г. аб’яднаныя сілы Андрыяна і Б. Малявы штурмам узялі Пінск. Паспалітае рушанне пінскай шляхты на чале з В. Ордам вымушанае было адступіць. Маскоўцы і казакі практычна цалкам спалілі павятовы цэнтр, зрабілі некалькі набегаў на навакольныя вёскі ды мястэчкі (у прыватнасці, дасягнуўшы Янава), пасля чаго пакінулі Пінск. Паспешны адыход расійска-казацкага атрада быў звязаны з накіраваннем П. Сапегам на дапамогу пінскаму паспалітаму рушанню 5 драгунскіх харугваў. Такім чынам, Пінск зноў быў пад кантролем урадавых сілаў.

Казацкія падраздзяленні размясціліся ў Давыд-Гарадку, Тураве і Мазыры. Пасля падпісання 17 кастрычніка 1660 г. запарожскім гетманам Ю. Хмяльніцкім Слабадышчанскага пагаднення з Рэччу Паспалітай для шляхецкага войска скла­лася спрыяльная сітуацыя, каб вярнуць пад кантроль дзяржаўнай адміністрацыі правабярэжжа Прыпяці. Загон украінскіх казакоў пад камандаваннем Б. Малявы пакінуў Палессе і адышоў ва Украіну, пасля чаго ў пачатку снежня шляхецкія атрады, здушыўшы супраціў мясцовых паказачаных сялянаў і мяшчанаў, узялі Давьщ-Гарадок, Тураў, Мазыр і Рэчыцу. У 1661 г. дабраахвотна здаўся маскоўскі гарнізон у Гомелі, але маскоўскія войскі яшчэ кантралявалі частку Рэчыцкага і Мазырскага паветаў.

У маі 1664 г. на Палессі пачалася новая хваля паўстанняў, што было звязана ca з’яўленнем тут падраздзяленняў расійскага войска. Паказачаныя сяляне захапілі Петрыкаў і Тураў. Атрад петрыкаўскіх паўстанцаў пад камандаваннем Дацкі Васілевіча далучыўся да маскоўцаў і разам з імі накіраваўся спачатку на Столін, а затым на Пінск. Пінская шляхта на чале з В. Ордам здолела стрымаць наступ, а з падыходам некалькіх харугваў войска ВКЛ маскоўцы былі выцесненыя на Украіну.

Увосень 1665 г. дзеля дэстабілізацыі сітуацыі на Палессі расійскі атрад паспрабаваў авалодаць Давыд-Гарадком, але пацярпеў паразу і быў вымушаны адысці за Гарынь. Гэта была апошняя спроба расійцаў замацавацца на беларускім Палессі. Падпісанне ў 1667 г. Андрусаўскага замірэння прывяло да завяршэння самай страшнай вайны ў гісторыі беларускага народа. Нягледзячы на тое, што асноўныя баявыя дзеянні ў вайне 1654—1667 гг. абмінулі Палессе, страты тут былі не меншыя, а часам нават і болыыыя ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Беларусі. Гэта тлумачыцца тым, што Палессе было арэнаю рэгулярных набегаў з боку казацкай Украіны, а па рэках Прыпяць і Гарынь праходзіла своеасаблівая лінія фронту. Да таго ж да стратаў, якія панеслі жыхары бела­рускага Палесся падчас вайны з Маскоўскай дзяржавай, далучыліся цяжкія наступствы казацка-сялянскай вайны, падчас якой паўднёвая Беларусь стала арэнаю ўзброенай барацьбы.

Агульным жа вынікам усіх войнаў стала страшэннае гаспадарчае разбурэнне і дэмаграфічны заняпад. Гарады і вёскі ляжалі ў руінах, сялянскія палеткі был і незасеяныя, а рамеснікі ды гандляры пакінулі гарады. Паводле падлікаў Генадзя Сагановіча, колькасць дымоў у Пінску скарацілася на 70 %, у Тураве — на 72 %, у Давыд-Гарадку — на 24 %, у Берасці — на 42 %, у Кобрыне — на 69 %ш. Разам, паводле падлікаў польскага гісторыка Юзафа Можага, на Палессі, асабліва ў ягонай усходняй частцы, якую кантралявалі казакі, знікла больш за 32 тысячы гаспадарак: у Берасцейскім павеце колькасць дымоў скарацілася на 44,1 %, у Пінскім — на 39 %, у Мазырскім — на 56,3 %, у Рэчыцкім — на 58,2 %165. Дэмаграфічныя страты таксама ўражваюць. Паводле звестак Васіля Мялешкі, за перыяд войнаў XVII ст. насельніцтва палескіх паветаў скараці­лася амаль на 250 тысяч чалавек166. Гэтыя катастрафічныя страты істотна паўплывалі на далейшае развіццё беларускага Палесся, адкінуўшы рэгіён на некалькі дзесяцігоддзяў назад.

  1. Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. Мінск, 1995. С. 140; Morzy J. Kryzys demograficzny na Litwie i Biaіorusi w 2 poіowie XVII wieku. Poznaс, 1965. Tab. 16.
  2. Morzy J. Kryzys demograficzny… Tab. 22.
  3. Кривошея В. В. Персональний склад козацької старшини армії Богдана Хмельницького // http://www.patent.net.ua/intellectus/Cossacks/32/ua.html; Мицик Ю. Филон Горкуша // Полководці Війська Запорозького. Історичні портрети. Кн. 2. Київ, 2004. С. 101—118; Мицик Ю. Ян Соколовський // Полководці Війська Запорозького. С. 97—100; Lipiсski W Stanisіaw Michaі Krzyczewski. Z dzejуw walki szlachty ukraiсskiej w szeregach powstaсczych pod wodz№ Bohdana Chmelnickiego. — Krakуw, 1912.
  4. Кривошея В. В. Персональний склад…
  5. Акты, относящиеся к истории Юго-Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссией (АЮЗР). Т. 3. Санкт-Петербург, 1861. С. 227; Pamiкtniki Albrychta Stanisіawa X. Radziwiііa kanclerza W. Ks. Litewskiego / Wydane z rкkopismu przez E. Raczyсskiego. T. 2. Poznaс, 1889. S. 298.
  6. Гакоген С. Послание // Еврейские хроники XVII столетия: Эпоха «хмельничины». Москва — Ие­русалим, 1997. С. 163—164; Пучина Бездонная. Хроника Натана Ноты Ганновера // Еврейские хроники XVII столетия… С. 187; Тяготы времён. Хроника Меира из Щебржешина // Еврейские хроники XVII столетия… С. 112.
  7. АЮЗР. Т. 3. С. 227.
  8. Kotіubaj Е. Їycie Janusza Radziwiіі Wilno — Witebsk, 1859. S. 112.
  9. Документы об Освободительной войне украинского народа 1648—1654 гг. Киев, 1965. С. 118.
  10. Pamiкtniki Aіbrychta Stanisіawa X. Radziwiііa… Т. 2. S. 316—317.
  11. Тамсама. С. 114.
  12. Документы об Освободительной войне… С. 105.
  13. Львівська національна наукова бібліотека України імені В. Стефаника (ЛННБУ). Ф. Сапегів. Спр. 1487, арк. 1—2.
  14. Документи об Освободительной войне… С. 105.
  15. АЮЗР. Т. 3. С. 218; Манифест ксендзов францисканцев пинских // О бунте города Пинска и усмирении онаго. Москва, 1847. С. 37—38; Протокол Пинского гродского суда освидетельство­вания и представления частей тела кс. Доминика Холевского проповедника // О бунте города Пинска… С. 35—36; Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ). Ф. 694, воп. 4, спр. 976, арк. 1—4 (Вьшіс з актавых кніг гродскага суда Навагародскага ваяводства (1649 г.)); Протест Пинского иезуитского монастыря на мещан пинских // Собрание древних грамот и актов городов Минской губернии, православных монастырей, церквей и по разным предметам. Минск, 1848. С. 383—384.
  16. Мицик Ю. А. Національно-визвольна війна українського народу 1648—1651 рр. на Сіверщині очима полонених повстанців // Сіверянський літопис. 2000. № 3. С. З—26; Ми­цик Ю. А. Невідомі листи керівників Національно-визвольної війни українського народу 1648—1658 рр. // Український історичний журнал. 2001. № 1. С. 134—147; Мыцык Ю. Палкоўнік Ілля Галота і Загальская бітва 1649 г. у святле новых дакументаў // Спадчына. 2002. № 5—6. С. 64—75.
  17. Кривошея В.В. Українська козацька старшина. Ч. 1. Урядники гетьманської адміністрації. 2-е вид., доп., уточ., вип. Київ, 2005. С. 50, 52, 73; Сергійчук В. І. Військово-територіальна організа­ція народної армії в перший період Визвольної війни 1648—1654 рр. // Український історичний журнал. 1982. № 7. С. 87, 90, 92.
  18. Документы об Освободительной войне… С. 103—106.
  19. ЛННБУ. Ф. Осолинських. Спр. 225ЯІ, арк. 249—250.
  20. Документы об Освободительной войне… С. 103—106, 161—163.
  21. Тамсама. С. 104—106.
  22. Тамсама. С. 105.
  23. Абецедарскйй Л. С. Белоруссия и Россия. Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI—XVII вв. Минск, 1978. С. 102.
  24. Документы об Освободительной войне… С. 161.
  25. Чернигову 1300 лет: Сб. документов и материалов / Сост. С. М. Мельник [и др.]. Киев, 1990. С. 36.
  26. ЛННБУ. Ф. Осолинських. Спр. 225/11, арк. 152 зв.
  27. Документы об Освободительной войне… С. 103—106, 161—163.
  28. ЛННБУ. Ф. Осолинських. Спр. 225/ІІ, арк. 151—151 зв.
  29. Тамсама. Арк. 137 зв.
  30. ЛННБУ. Ф. Осолинських. Спр. 3882, арк. 55 зв.
  31. Тамсама. Арк. 56.
  32. Сергійчук В. І. Військово-територіальна організація… С. 92.
  33. ЛННБУ. Ф. Осолинських. Спр. 225ЛІ, арк. 152 зв.
  34. НГАБ. Ф. 694, воп. 4, спр. 906, арк. 52—53.
  35. Кривошея В. В. Українська козацька старшина… С. 52.
  36. ЛННБУ. Ф. Сапегів. Спр. 1495, арк. 1—2 (ліст П. Сапегі).
  37. Тамсама. Ф. Осолинських. Спр. 225/ІІ, арк. 152 зв
  38. Диариуш берестейского игумена Афанасия Филипповича // Памятники полемической литературы в Западной Руси. Кн. 1. Санкт-Петербург, 1878. С. 147—154.
  39. Донесения папского нунция, Иоанна Торреса, архиепископа Адрианопольскаго, о событиях в Польше во время восстания Богдана Хмельницкого. Киев, 1914. С. 124.
  40. Літопис гадяцького полковника Григорія Грабянки. Київ, 1992. С. 69.
  41. Pamiкtniki Albrychta Stanisіawa X. Radziwiіі.. Т. 2. S. 322.
  42. ЛННБУ. Ф. Осолинських. Спр. 225ДІ, арк. 137 зв.
  43. Манифест ксендзов францисканцев пинских… С. 37.
  44. Тамсама.
  45. Исторический памятник о Пинске (Найденный ксендзом Антоном Мошинским) // Чтения в Им­ператорском обществе истории и древностей Российских). № 5. Москва, 1846. С. 33.
  46. Тяготы времён… С. 165.
  47. Исторический памятник о Пинске… С. 34.
  48. Протест Пинского иезуитского монастыря… С. 383—384.
  49. Исторический памятник о Пинске… С. 34.
  50. Тамсама.
  51. Pamiкtniki Albrychta StanisіawaX. Radziwiііa… Т. 2. S. 116.
  52. Pamiкtniki Albrychta Stanisіawa X. Radziwiіі.. T. 2. S. 117.
  53. Абецедарский Л. С. Белоруссия и Россия… С. 116.
  54. Документы об Освободительной войне… С. 104.
  55. НГАБ. Ф. 694, воп. 4, спр. 906, арк. 52.
  56. Щоденнік невідомого автора з війська князя Радзивіла про хід боїв на Поліссі (1649, січня ЗО — лютого 10) // Сіверянський літопис. 1999. № 2. С. 17.
  57. Morzy J. Kryzys demograficzny… S. 29.
  58. Pamiкtniki Albrychta Stanisіawa X. Radziwiіі.. T. 2. S. 126.
  59. Pastorius J. Bellum Scithico-Cosacicu seu de conjuratione Tartarorum cosacorum et plebs Russicae contra Regnum Poloniae ab Invictissimo Poloniae et Sveciae Rege Joannк Casimiro profligata Narratio Pіenioris Historiae operi praemissa. Dantisci, 1652. P. 81.
  60. Шевалье П. Історія війни козаків проти Польщі. Київ, 1966. С. 99.
  61. Щоденнік невідомого автора… С. 17.
  62. Дневник Богуслава Машкевича. 1643—1649 // Мемуары, относящиеся к истории Южной Руси. Вьш. II. (первая половина XVII ст.) / Под ред. В. Антоновича. Киев, 1896. С. 433.
  63. Воссоединение Украины с Россией: Документы и материалы. В 3-х т. Т. 2. Москва, 1953. С. 116.
  64. Дневник Богуслава Машкевича… С. 433.
  65. Щоденнік невідомого автора… С. 18.
  66. Pamiкtniki Albrychta Stanisіawa X. Radziwiіі.. Т. 2. S. 126.
  67. Щоденнік невідомого автора… С. 18.
  68. Тамсама.
  69. Pamiаtniki Albrychta StanisіawaX. Radziwiііa… T. 2. S. 128.
  70. Уривки з німецької хроніки «Театр Європи» // Сіверянський літопис. 1999. № 2. С. 24.
  71. ЛННБУ. Ф. Осолинських. Спр. 225/ІІ, арк. 249—250.
  72. Історія України: нове бачення / О. І. Гуржій, Я. Д. Ісаєвич, М. Ф. Котляр [та інш.]; редкол. В.А. Смолій (гол. ред.) [та інш.]. У 2-х т. Т. 1. Київ, 1995. С. 163.
  73. Універсали Богдана Хмельницького (1648—1657). Київ, 1998. С. 89.
  74. Pamiаtniki Albrychta StanisіawaX. Radziwiііa… Т. 2. S. 130.
  75. Уривки з німецької хроніки «Театр Європи»… С. 24.
  76. Белоруссия в эпоху феодализма: сб. документов. В 3 т. Т. 2. — Минск, 1960.
  77. Pamiаtniki Albrychta Stanisіawa X. Radziwiіі.. T. 2. S. 371.
  78. Документы об Освободительной войне… С. 211.
  79. Белоруссия в эпоху феодализма… Т. 2. С. 38.
  80. Мыцык Ю. Палкоўнік Ілля Галота… С. 67.
  81. Дневник Богуслава Машкевича… С. 436—437.
  82. Pamiаtniki Albrychta Stanisіawa X. Radziwiіі.. T. 2. S. 343.
  83. Документы об Освободительной войне… С. 212.
  84. Pamiкtniki Albrychta Stanisіawa X. Radziwiіі.. T. 2. S. 138.
  85. Lipiсski W. Stanisіaw Michaі Rrzyczewski… S. 286.
  86. Шевальє П. Історія війни козаків… С. 100.
  87. Кислюк О. Польський хроніст Самуель Грондський і його опис Лоївської битви 1649 р. // Гісторыя Лоеўскай зямлі. Факты. Каментарыі. Матэрыялы міжнарод. навук.-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 500-годдзю ўтварэння г. п. Лоеў (Лоеў, 20 кастрычніка 2005 г.). Гомель, 2006. С. 86.
  88. ЛННБУ. Ф. Осолинських. Спр. 225/П, арк. 249—250.
  89. Тамсама.
  90. Дневник Богуслава Машкевича… С. 437.
  91. List Janusza х. Radziwiііa do krуla o bitwie pod Јojowem // Lipiсski W Stanisіaw Michaі Krzyczewski… S. 359.
  92. Переяславський O. Лоїв. Каліш, 1935. С. 48.
  93. Грыцкевіч А. Лоеўская бітва 1649 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тамах. Т. 4. Мінск, 1997. С. 390; Лях С. Р. Лоївська битва 1649 // Українське козацтво: Мала енциклопедія. 2-е вид., доп. и перероб. Київ, 2006. С. 348; Переяславський О. Лоїв. С. 69.
  94. Wisner Н. Dziaіalnoњж wojskowa Janusza Radziwiііa 1648—1655 // Rocznik Biaіostocki. 1976. T. 13. 74.
  95. List Janusza x. Radziwiііa do krу.. S. 359.
  96. Уривки з німецької хроніки «Театр Європи»… С. 27.
  97. Переяславський О. Лоїв. С. 56.
  98. Кислюк О. Польський хроніст Самуель Грондський… С. 47.
  99. List Janusza х. Radziwiііa do krу.. S. 359.
  100. ЛННБУ. Ф. Осолинських. Спр. 225/11, арк. 248.
  101. Уривки з німецької хроніки «Театр Європи»… С. 28.
  102. Мыцык Ю. Палкоўнік Ілля Галота… С. 76.
  103. Мицик Ю. А. Національно-визвольна війна… С. 12.
  104. МицикЮ. Albaruthenica. Київ, 2009. С. 16.
  105. Мицик Ю. А. Національно-визвольна війна… С. 12.
  106. Мыцык Ю. Палкоўнік Ілля Галота… С. 76.
  107. Lipiсski W Stanisіaw Michaі Krzyczewski… S. 361.
  108. Уривки з німецької хроніки «Театр Європи»… С. 29—ЗО.
  109. Мицик Ю. Битва під Лоєвом // Гісторыя Лоеўскай зямлі… С. 42.
  110. Абецедарский Л. С. Белоруссия и Россия… С. 93.
  111. Крип’якевич I. П. Богдан Хмельницький. Київ, 1954. С. 52.
  112. Воссоединение Украины с Россией. Т. 3. Москва, 1953. С. 26, 80.
  113. Грушевський М. С. Історія України-Руси: В 11 т., 12 кн. / Редкол.: П. С. Сохань (голова) та ін.Т. IX. Київ, 1991. С. 15.
  114. Pamiкtniki Albrychta StanisіawaX. Radziwiііa… Т. 2. S. 430.
  115. Kotіubaj Е. Їycie Janusza Radziwiіі.. S. 166.
  116. Документы об Освободительной войне… С. 423.
  117. Центральний державний історичний архів України, м. Київ (ЦДІАК). Ф. 1230, спр. 33, арк. 89—90.
  118. ЛННБУ. Ф. Осолинських. Спр. 225/ІІ, арк. 379 зв.
  119. Тамсама, арк. 381.
  120. Тамсама, арк. 379.
  121. Документы об Освободительной войне… С. 456—457.
  122. Тамсама.
  123. ЛННБУ. Ф. Осолинських. Спр. 225/ІІ, арк. 379 зв.
  124. Тамсама, арк. 381.
  125. Kotіubaj Е. Їycie Janusza Radziwiіі.. S. 167.
  126. ЛННБУ. Ф. Осолинських. Спр. 225ДІ, арк. 381.
  127. ЛННБУ. Ф. Баворських. Спр. 235/ II, арк. 78.
  128. Kotіubaj Е. Їycie Janusza Radziwiіі.. S. 170.
  129. ЦДІАК. Ф. 1230, спр. 33, арк. 89.
  130. Літопис Самовидця. Київ, 1971. С. 52.
  131. АЮЗР. Т. 3. С. 211.
  132. Тамсама. С. 224, 227, 230—231.
  133. Тамсама. С. 297.
  134. Тяготы времён… С. 112.
  135. АЮЗР. Т. 3. С. 283—284.
  136. Тамсама. С. 297.
  137. Гакоген С. Послание… С. 189.
  138. АЮЗР. Т. 3. С. 297.
  139. Літопис Самовидця. С. 53.
  140. АЮЗР. Т. 3. С. 297.
  141. Pamiеtniki Albrychta Stanisіawa X. Radziwiіі.. Т. 2. S. 351.
  142. Шевалье П. Історія війни козаків… С. 99.
  143. НГАБ. Ф. 694, воп. 4, спр. 899, арк. 7.
  144. Тамсама.
  145. Шуляковскнй X. Г. Из истории борьбы белорусского народа с польским панством в XVII веке // Ученые записки Ленинградского государственного университета. 1940. Т. 67. С. 100.
  146. Дневник Богуслава Машкевича… С. 433.
  147. Дневник Богуслава Машкевича… С. 434—435.
  148. Тамсама.
  149. Белоруссия в эпоху феодализма. Т. 2. С. 39.
  150. List Janusza х. Radziwiііa do krу.. S. 361.
  151. АЮЗР. Т. 3. С. 372.
  152. Універсали Богдана Хмельницького… С. 53.
  153. Actum in Curia Regia Yarsauien // Собрание древних грамот и актов… С. 254.
  154. АЮЗР. Т. 14. Санкт-Петербург, 1889. С. 136—138.
  155. Белоруссия в эпоху феодализма. Т. 2. С. 103.
  156. АЮЗР. Т. 14. С. 148.
  157. Акты, издаваемые Виленскою комиссией для разбора древних актов (АВК). Т. 3. Вильна, 1870.С. 32.
  158. АВК. Т. 3. С. 42.
  159. Нарысы гісторыі Беларусі / М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў [і інш.]. У 2-х частках. Ч. 1. Мінск, 1994. С. 222.
  160. Тамсама.
  161. АВК. Т. 3. С. 67.
  162. Універсали Богдана Хмельницького… С. 232.
  163. АВК. Т. 3. С. 361.
  164. Сагановіч Г. Невядомая вайна… С. 140.
  165. Morzy J. Kryzys demograficzny… Tab. 22.
  166. Сагановіч Г. Невядомая вайна… С. 140.


Аўтар: Станіслаў Чаропка — гісторык, дацэнт катэдры ўсеагульнай гісторыі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны. Дасьледуе гісторыю сацыяльнай барацьбы і вайсковую гісторыю Беларусі ў пэрыяд Рэчы Паспалітай. У 2009 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Казацка-сялянская вайна ў Беларусі 1648—1651 гг.».
Крыніца: Часопіс АРХЭ № 3, 2011 г. Ст. 235-269.