“Палескі калейдаскоп” у галерэі Вашчанка

0
1300
калейдаскоп

Гомельская карцінная галерэія імя Г.Х. Вашчанка адкрые 12 кастрычніка калектыўную выставу лепшых мастакоў рэгіёна “Палескі калейдаскоп”.

Знаўцы выяўленчага мастацтва перыядычна знаёмяцца з творчасцю таго ці іншага мастака падчас правядзення персанальных выстаў. Але абласны выставачны праект, да якога адносіцца выстава «Палескі калейдаскоп» — гэта магчымасць паглядзець на цэлы зрэз творчасці мастакоў усяго рэгіёну.

Да ўдзелу ў выставе былі запрошаны і мастакі, што не з’яўляюцца сябрамі Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі саюз мастакоў», але якія маюць высокі прафесійны ўзровень у выяўленчым мастацтве.

Адкрыццё адбудзецца 12 кастрычніка ў 16:00 у выставачнай залі галерэі (праспект Леніна, 43).

Афиша выставки Полесский калейдоскоп в Гомеле