Палац у Гомелі

0
1476
Палац Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі

Калі падымаешся на 32-метровую вежу агляду у Гомельскім парку і з верхатуры акідваеш вокам панараму горада і яго наваколля, што распасціраецца перад табою, то сярод шматлікіх і значных па памерах сучасных пабудоу позірк міжволі спыняецца на купале і зубчатай вежы старажытнага палаца Румянцевых і Паскевічаў, які велічна ўздымаецца над кронамі паркавых дрэў. I няхай ён не з’яўляецца дамінантай па фізічнай вышыні, але па ўзроўню духоўным — гэта, без усялякіх сумненняў, галоўная славутасць горада, яго сэрца.

Ды і не мог ён стаць іншым, бо быў узведзены на месцы, дзе на працягу многіх стагоддзяў і нават тысячагоддзяў кіпела жыццё, дзе, змяняючы пакаленне за пакаленнем, добраўпарадкоўвалі жытло і першабытныя паляўнічыя, і гордае племя радзімічаў, і знатныя асобы разам з простым гарадскім людам Вялікага Княства Літоўскага ды Рэчы Паспалітай. I калі, па волі лёсу, разам з дзяржаўным падпарадкаваннем змяніліся гаспадары, тады новыя ўплывовыя постаці прыйшлі на валоданне «деревенькой для увеселения» Гомелем. Але па-ранейшаму тэрыторыя старажытнага замчышча вяршэнствавала ў выбары месца ўладкавання рэзідэнцыі чарговых уладароў, дзе намаганнямі дойлідаў і будаўнікоў узвысіўся над Сожам шыкоўны палац.

Велічная палацавая будова ў стылі класіцызму ўзніюіа на маляўнічым высокім беразе ракі ў канцы XVIII ст. па жаданні тагачаснага ўладальніка Гомельскага маёнтка, героя турэцкіх войнаў, фаварыта расійскай імператрыцы Кацярыны II, генерал-фельдмаршала графа Пятра Аляксандравіча Румянцава-Задунайскага. Праект яго рэзідэнцыі ў Гомелі мог быць выкананы на аснове распрацовак рускага архітэктара I.Я. Старова, знакамітага стваральніка Таўрычаскага палаца ў Санкт-Пецярбурзе. Будоўля пачалася прыблізна ў 1777 г. Першапачаткова быў узведзены сіметрычны кампактны двухпавярховік, які завяршала надбудова ў выглядзе ратонды з купалам, як перайманне знакамітай вілы «Ратонда» дойліда XVI ст. Андрэа Паладыё, з-за чаго ў Еўропе будынкі ранняга класіцызму з такім элементам адносілі да так званай «паладыянскай» архітэктуры. Вонкавае аблічча палаца акцэнтавалася двума прыгожымі порцікамі карынфскага ордара, адзін з якіх — з чатырма калонамі — быў звернуты ў бок галоўнай гомельскай плошчы, найбольш велічны шасцікалонны выгодна вылучаў пабудову з боку ракі.

Парадную манументальнасць экстэр’еру падкрэслівала інтэр’ернае рашэнне палаца, дзе галоўная роля была нададзена ўрачыстай калоннай зале ў два паверхі, перакрытай купалам, якая ў плане ўяўляна сабой простаканцовы крыж. Ёй падпарадкоўваліся ўсе астатнія памяшканні будынка. Гомельскі палац П. А. Румянцава-Задунайскага, як і яго іншыя ўладанні (Качанаўка каля Чарнігава, Троіцкае-Кайнаржы пад Масквой), быў шчодра ўпрыгожаны прадметамі мастацгва, шмат з якіх падаравала праслаўленаму палкаводцу сама імператрыца.

Не паспеў, аднак, вельмі заняты дзяржаўнымі справамі фельдмар­шал П. А. Румянцаў-Задунайскі нацешыцца плёнам сваіх задумак — у 1796 г. ён пайшоў з жыцця. Пачатая ім справа, як належыць, бьша працягнутая пераемнікам, якім стаў яго сын граф Мікалай Пятровіч Румянцаў — палітычны дзеяч, вядомы мецэнат, Дзяржаўны канцлер Расіі. У Гомельскім маёнтку ў пачатку XIX ст. ім былі зроблены значныя пераўтварэнні, а актыўнае будаўнідгва ў самім мястэчку, якое праводзілася ў лепшых еўрапейскіх традыцыях таго часу, паступова пераўтварала Гомель «з саламянага ў каменны». Будаўнічымі рэарганізацыямі кіраваў архітэктар Джон Кларк, які прыехаў з Англіі па запрашэнні графа. Ён жа ўзначаліў пабудову па баках ад цэнтральнай часткі палаца двух асобных службовых флігеляў, якія былі аформлены чатырохкалоннымі порцікамі сціплага іанічнага ордара.

Як сведчыць «Бопіс маёмасці, інвентару і іншых матэрыяльных каштоўнасцяў у мястэчку Гомелі за 1805 год», што захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, палацавыя пакоі мелі тыповае для свайго часу інтэр’ернае аздабленне. Сцены дэкарыраваліся тканінамі, лепкай, тынкаваліся, столі апрацоўваліся ляпнымі і жывапіснымі працамі. Кафляныя печы, якімі абаграваліся памяшканні, мелі, разам са сціплым дэкорам, багатыя рэльефныя і распісныя ўпрыгожанні. У некаторых апартаментах былі мармуровыя каміны з бронзавымі на­кладнымі дэталямі.

М.П. Румянцаў неаднойчы гасцінна прымаў тут вядомых людзей свайго часу, адсюль ён вёў актыўную перапіску з даследчыкамі, якія пры яго непасрэднай падгрымцы змаглі захаваць для гісторыі шмат найважнейшых дакументальных сведчанняў былога. Выбітны мецэнат, граф сам быў вядомым збіральнікам гістарычных артэфактаў, заўзятым бібліяфілам. У яго асабістай калекцыі меліся прадметы археалогіі, нумізматыкі, капггоўныя рукапісы і кніжныя выданні, творы мастацтва. Частку сваіх збораў граф размяшчаў у Гомельскім палацы. Пасля смерці Мікалая Пятровіча іх вывезлі ў Пецярбург, пазней у Маскву, дзе яны паслужылі асновай для стварэння «Румянцаўскага музеума», кніжны збор якога стаў у далейшым базай для фарміравання цяперашняй Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі.

У 1826 г. разам з усім Гомельскім маёнткам палац атрымаў у спадчыну ад свайго брата сенатар Сяргей Пятровіч Румянцаў, які праз некаторы час вырашыў закласці маёнтак ў дзяржаўную казну і прадаць палац. Тады на арэну выходзіць новы ўладальнік, пры кім былі значна пашыраны памеры палаца і адбылося яго пераўтварэнне ў шыкоўны палацавы комплекс. Імя яго было вядома ва ўсёй Расійскай імперыі і па-за яе межамі — генерал-фельдмаршал Іван Фёдаравіч Паскевіч, граф Эрыванскі, князь Варшаўскі. Пад кіраўніцгвам Паскевіча былі заваяваныя і далучаныя да Расіі каўказскія тэрыторыі, а таксама жорстка разбіта нацыянатьна-вызваленчае паўстанне 1830-1831 гг. у Варшаве. Дзякуючы сваім заслугам, ён вельмі разбагацеў і пажыццёва стаў імператарскім намеснікам ў Царстве Польскім, займаючы ў гэты час Каралеўскі замак у Варшаве. У 1834 г. I.Ф. Паскевіч набыў у С.П. Румянцава палац і частку Гомельскага маёнтка, а ў хуткім часе стаў валодаць і яго астатняй тэрыторыяй.

Фельдмаршал не пашкадаваў грошай на рэканструкцыю і дабудову свайго сядзібнага дома ў Гомелі, куды сам наведваўся зрэдку. Будаўнічыя работы ажыццяўляліся па праекце вядомага польскага архітэктара, члена Фларэнтыйскай акадэміі вытанчаных мастацтваў Адама Ідзкоўскага, якога запрасілі з Варшавы. Згодна з яго планам палац атрымліваў новае кампазіцыйнае вырашэнне, у выніку якога змяняліся ранейшыя памеры і значна павялічвалася колькасць унутраных апартаментаў. Сіметрычна асноўнаму аб’ёму і паралельна Сожу з’явіліся дзве аднапавярховыя галерэі з квадратнымі ў плане прыбудовамі, да адной з якіх на поўдні прымыкала прамакутная чатырох’ярусная вежа з курантамі і аднапавярховы павільён з круглым светлавым барабанам у верхняй частцы. Двухпавярховы флігель з процілеглага боку палаца атрымаў трэці паверх і злучыўся аркамі з паўночнай прыбудовай, у якой з цягам часу размясцілася дамавая царква. Магчыма, яна была арганізавана пры ўдзеле яшчэ аднаго польскага архітэктара — Анжэя Галонскага, які кіраваў аднаўленчымі работамі ў палацы пасля пажару 1851 г., а та­ксама праектаваў для яго пакояў мэблю.

Да ўпрыгожвання палаца Паскевіча прыцягваліся лепшая майстры-дэкаратары, сярод якіх вылучаўся тынкоўшчык Вінцэнт Бінцэнці, яко­га нанялі ў Варшаве. Ён меў асабісіую майстэрню пры палацы і выконваў знешнія і ўнутраныя тынкавальныя і ляпныя работы. Большасць абсталявання і матэрыялаў для апрацоўчых работ у Гомельскі палац дастаўлялася з Варшавы.

Адначасова з архітэктурнымі рэарганізацыямі вакол палаца разбіваўся парк з матывамі рамантызму, які таксама быў запраектаваны А. Іздкоўскім. З’явіліся паркавыя прысады, на якіх ставіліся скульп­туры, малыя архітэктурныя формы. Быў ачышчаны і пераўтвораны ў сажалку глыбокі роў, што захаваўся ад старажытнай рачулкі Гамяюк, праз яго перакінуліся масткі, на беразе былі зробленыя альтанкі. На пляцоўцы перад фасадам вежы, які быў звернуты ў бок рова і дзе прыбудавалі порцік-тэрасу, была ўсталявана бронзавая статуя з выявай маршала Ю. Панятоўскага работы дацкага скульптара Б. Торвальдсена, якую па загадзе Паскевіча прывезлі з Польшчы, і дзве турэцкія гарматы.

У палацы многія апартаменты мелі парадны характар, служылі для прыёму гасцей і дэманстравання амаль царскай раскошы. Яны знаходзіліся пераважна на першым паверсе пабудовы і называйся паводтіе свайго прызначэння і характару ўбрання: «калонная зала», гасцёўні (бе­лая, чырвоная, малая), «залатая» сталовая, аўдыенц-зала, вялікі і малы кабінеты, парадная спальня, більярдная, дамавая царква, порцік (пазней курыльня). Хаця гаспадары не жылі ў палацы пастаянна, усе яго пакоі насычаліся разнастайнымі па часе і месцы вытворчасці прадметамі ўпрыгожвання інтэр’ераў: мэбляй, музычнымі інструментамі, асвятляльнымі прыборамі, гадзіннікамі, вазамі, дыванамі і габеленамі, вырабамі з парцаляны і шкла, карцінамі, скульптурамі, якія дастаўляліся ў Гомель з Варшавы і Пецярбурга. Прадметы мэблі вырабляліся ў лепшых сталічных майстэрнях, якія выконвалі заказы для царскіх палацаў і каралеўскіх апартаментаў. Вылучаліся сваёй унікальнасцю дэкаратыўныя парцалянавыя вазы, якія былі выраблены ў адзінкавых экзэмшіярах і падараваныя фельдмаршалу ў 1840-х гг. імператарам Мікалаем I і каралём прускім Фрыдрыхам-Вільгельмам IV. Яны мелі вялікія памеры і размяшчаліся ў нішах калоннай залы, у белай гасцёўні, сталовай, вялікім кабінеце ў вежы.

У вежы палаца знаходзіліся розныя царскія падарункі і ваенныя трафеі, сярод якіх у вопісах палаца ўзгадваецца паходная палатка імператара Мікалая Паўлавіча, яго мармуровы скульптурны партрэт работы берлінскага мастака X.Д. Раўха, падараваны Паскевічу самім царом. У залах вежы і цэнтральным будынку палаца размяшчаліся так­сама шматлікія карціны, якія адлюстроўвалі падзеі, звязаныя з ваеннай дзейнасцю фельдмаршала, мноства іншых твораў вядомых еўрапейскіх майстроў, а таксама прадметы ўсходняга мастацтва. У выніку грандыёзных пераўтварэнняў гомельская рэзідэнцыя фельдмаршала I.Ф. Паскевіча набьша рысы позняга класіцызму з элементамі еўрапейскага рамантызму і красамоўна сведчыла пра незлічонае багацце свайго гаспадара.

Наступным уладальнікам палаца ў 1856 г. пасля смерці Івана Фёдаравіча стаў яго адзіны сын Фёдар. Новы гаспадар добраўпарадкоўваў палац на свой густ, які цалкам залежаў ад тагачасных плыняў у архітэктуры і мастацтве. Ажыццяўленне задум Фёдара Іванавіча вялося пад кіраўніцтвам пецярбургскіх архітэктараў А.X. Пеля і P.А. Гедзіке з 1856 па 1865 г., пасля чаго аж да рэвалюцыі 1917 г. галоўны сядзібны дом больш не меў аніякіх сур’ёзных пераўлварэнняў. У гэты перыяд былі зняты з даху дома і галерэй чыгунныя тумбы з чашамі. Фасады ўпрыгожылі новыя архітэктурныя элементы: атык з родавым гербам Паскевічаў над галоўным порцікам; металічныя балконы і куранты па чатырох баках палацавай вежы. 3 боку ракі Сож з’явілася паўцыркульная пляцоўка з гротам, а да цэнтральнага пад’езда замест высокага ганка з прыступкамі прыбудавалі пакаты двухбаковы пандус — пляцоўку для параднага пад’езду гасцей. Яе выканалі ў час падрыхтоўкі да прыёму ў Гомельскім палацы імператара Аляксандра II.

Князь Фёдар з’яўляўся ганаровым сябрам Расійскай імператарскай акадэміі мастацгваў, адным з заснавальнікаў Імператарскага таварыства заахвочвання мастацтвау і таксама калекцыянаваў творы мастацтва. Імкнучыся падкрэсліць сваё паходжанне, ён выстаўляу у інтэр’ерах Гомельскага палаца рэчы, што засталіся у спадчыну ад бацькоў. У вежы, як у музеі, часам у спецыяльна выкананых вітрынах, выстаўляліся шматлікія сведчанні вайсковых дасягненняў фельдмаршала, бьша створана палацавая бібліятэка. У дубовых бібліятэчных шафах на другім, а пазней і на трэцім паверсе знаходзіліся мастацкія, навуковыя, публіцыстычныя і іншыя выданні на розных мовах свету, колькасць якіх у пачатку XX ст. складала больш за 20 тысяч. Да нашага часу з палацавага збору захавалася звыш 6000 кніг, рукапісаў і перыядычных выданняў, якія цяпер знаходзяцца ў аддзеле рэдкай кнігі Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі.

Акрамя таго, што Фёдар Іванавіч Паскевіч і яго жонка Ірына Іванаўна, народжаная Варанцова-Дашкава, былі заўзятымі прыхільнікамі літаратуры і мастацтваў, яны былі асабіста знаёмыя і сябравалі з многімі таленавітымі людзьмі свайго часу і імкнуліся падтрымліваць іх. Уладальнікі Гомельскага маёнтка, у склад якога уваходзіла частка Гомеля, Паскевічы, натуральна, прымалі ўдзел у яго жыцці. Пры іхнім непасрэдным удзеле ў горадзе бьші ўзведзены розныя збудаванні, і яны неаднаразова аказвалі дабрачынную дапамогу жыхарам. I ўвогуле, палац князёў Паскевічаў значна ўплываў на мастацкія густы гараджанаў, бо адсюль сыходзілі статічныя тэндэнцыі, якія дыктаваліся эстэтыкай яго ўладальнікаў і да якіх цягнуліся і паступова далучаліся гамятьчане.

Апошняй з уладальнікаў Гомельскага палаца бьша княгіня Ірына Іванаўна Паскевіч, якая атрымала яго пасля смерці мужа ў 1903 г. Яна працягвала пачатыя разам з ім дабрадзейныя справы на карысць горада да самай Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Гаспадаром нацыяналізаванага княжацкага палаца стаў народ які выкарыстоўваў яго для самых розных патрэбаў: размяшчэння Гомель­скага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, губземаддзела, жылых памяшканняў. Па неаднаразовых патрабаваннях наркама асветы савецкай рэспублікі А.Б. Луначарскага ў Гомельскім палацы на аснове калекцый яго былых уладальнікаў Паскевічаў арганізавалі гісторыка-мастацкі музей, урачыстае адкрыццё якога адбылося 7 лістапада 1919 г. у вежы палаца. Пасля пажару, які ўзнік у сакавіку 1919 г. пад час антысавецкага паўстання пад кіраўніцгвам былога царскага афіцэра Стракапытава, цэнтральная частка будынка патрабавала капітальнага рамонту, які адбыўся ў 1920-я гг. пад кіраўніцтвам гомельскага архітэктара С.Д. Шабунеўскага.

На жать, у міжваенныя гады музей страціў значную часгку палацавых калекцый у выніку ўсялякіх распродажаў, «изъятий», рэквізіцый, перадач у іншыя музеі.

У 1930-я гг. у палацы разам з музеем знаходзіліся Палац піянераў, дзіцячая тэхнічная станцыя, тэатр лялек, бібліятэчны калектар, абласная бібліятэка, абласны дарожны аддзел, жылі людзі.

Найвялікшыя страты панёс Гомельскі па лац пад час Вялікай Айчыннай вайны. Значныя разбурэнні атрымаў сам будынак, незваротна загінула вялікая частка капггоўных калекцый музея. Многія з тых музейных прадметаў, што былі эвакуяваныя ў жніўні 1941 г. у Сталінградскую вобласць, назад не вярнуліся, многія зніклі ў гады акупацыі. Пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў бьші праведзены работы па ўзнаўленні Гомельскага палаца з прыстасаваннем пад Палац піянераў і музей, якія цалкам завяршыліся ў 1969 г. Як і да вайны, Палац піянераў размяшчаўся ў яго цэнтральнай частцы, правае і левае крылы заняў музей, які стаў Гомельскім аб ласным краязнаўчым, з адпаведным камплектаваннем і экспанаваннем фондаў.

У1995 г. па ініцыятыве кіраўніцтва Гомельскага аблвыканкама было прынятае рашэнне аб перадачы музею ўсяго комплексу палаца і аб па­латку рэмонтна-рэстаўрацыйных работ. Аднаўленне аднаго з цікавейшых помнікаў архітэкіуры краіны цалкам скончылася ў 2004 г. У палацавай вежы ў 2003 г. бьша адкрытая новая музейная экспазіцыя. Яе наведнікі маюць магчымасць не толькі агледзець багатыя інтэр’еры, але і даведацца пра былых уладальнікаў Гомельскага маёнтка, гісторыя якога цесна пераплеценая з гісторыяй горада, убачыць сапраўдныя прадметы мастацтва, якія калісьці размяшчаліся ў палацы. У працэсе рэстаўрацыйных работ унутраная архітэктура парадных памяшканняў першага паверха цэнтральнай часткі палаца бьша набліжана да ранейшага выгляду. Урачыстая зала з купалам і шаснаццаццю калонамі, бы­лая залатая сталовая, чырвоная гасцёўня, якія прызначаліся ў дарэвалюцыйны перыяд для званых прыёмаў, балаў, вечароў, памяшканне былой дамавой царквы, дапоўненыя музейнымі рэчамі, а таксама творамі сучасных беларускіх мастакоў, сёння ўспрымаюцца як адзіны экспазіцыйны комплекс. У паўночным крыле размяшчаецца адміністрацыя музея, выставачная зала.

Гомельскі абласны краязнаўчы музей у 2006 г. змяніў свой статус, атрымаўшы назву музея «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль», а ў канцы таго ж года ў выніку аб’яднання музея і парку бьша створана адзіная Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Гомельскі пала­цава-паркавы ансамбль». У цяперашні час у яго фондах захоўваецца больш за сто пяцьдзясят тысяч музейных прадметаў, сярод якіх амаль трыста — са збору былога палаца Паскевічаў, пгго выкарыстоўваліся ў асноўным для ўпрыгожвання палацавых інтэр’ераў. Гэта жывапісныя палотны, скульптурныя творы, бронзавыя гадзіннікі і кандэлябры, мастацкая зброя, вырабы з дрэва, шкла, граматы, дараваныя фельд­маршалу, і інш. Яны складаюць адзіны комплекс і нясуць багатую інфармацыю аб густах былых гаспадароў палаца, якія збіралі іх, аб мастацка-стылёвых тэндэнцыях часу іх вырабу, аб таленце і адмысловым майстэрстве мастакоў і дэкаратараў.

Сёння дзверы Гомельскага палаца гасцінна адчыненыя для шырокага кола музейных наведвальнікаў. Некаторыя з залаў, выконваючы музейную функцыю, як і раней, працягваюць адыгрываць ролю прэзентабельных памяшканняў, дзе адбываюцца сустрэчы дзяржаўнага і міжнароднага ўзроўняў, арганізоўваюцца канцэрты, розныя імпрэзы.

Палац як і ва ўсе перыяды свайго існавання, застаецца цэнтрам палітычнага, духоўнага і культурнага жыцця Гомеля і вобласці.
Аўтар: Таццяна Літвінава — гісторык, краязнаўца
Нарадзілася ў 1959 годзе. Скончыла ў 1985 годзе Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (спецыяльнасць «Гісторыя»), у 2000 годзе — Беларускі інстытут праблем культуры (музеязнаўства і ахова помнікаў), у 2006 годзе — аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Кандыдат мастацтвазнаўства. Працуе больш за 30 год у дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль», загадчык мастацкага аддзела. Зайплаецца навуковымі даследаваннямі і публікацыямі па праблемах, якія звязаны з пытаннямі гісторыі выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і архітэктуры Гомельшчыны, і ў прыватнасці Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.
Крыніца:
Палац: літаратурны альманах. Вып. 2. 2014 г.