У “Паляўнічай хатцы” у музеі гісторыі Гомеля гульні ХІХ стагоддзя, “жывыя карціны”, касіны, рэдуты, кулігі, а перадусім танцы: малавядомая шляхецкая Беларусь праз выкшталцоны баль вяртаецца да гатовых яе прыняць. З культурай адпачынку шляхты гомельцаў пазнаёмілі ўдзельнікі віцебскага клубу культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа”.