Пахаванне стралы

0
250

1991 год. Жыхароў вёскі Барталамееўка выселілі праз моцна павышаны ўзровень радыяцыі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На вуліцах вёскі – ні душы, жыццё тут спынілася. Раптам на адной з вуліцаў пачулася жаночае галашэнне. З іншага канца на яго рушылі чатыры жаночыя постаці, адная з іх трымае звычайную скрынку з – пад абутку, у якой ляжыць невялікая лялька. Усе кабеты спяваюць вельмі гучна ды эмацыйна, да дрыжыкаў…

Аўтар: Марыя Булавінская, тэлеканал Белсат