“Пахаванне стралы” прызнана Міністэрствам культуры нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю

0
1491

Абрад “Пахаванне стралы” вёскі Казацкія Балсуны прызнаны калегіяй Міністэрства культуры Беларусі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Напрыканцы вясны на Веткаўшчыне, у шэрагу вёсак адбываецца архаічны абрад “Пахаванне стралы”. Абрад адбываецца на саракавы дзень пасля Вялікадня на хрысціянскае свята Узнясенне. Сёлета у гэты дзень у вёсцы Казацкія Балсуны ў цэнтры сабралася ўся вёска. Пачалі вадзіць карагоды ды спяваць стрэльныя ды веснавыя песні. Пасля гэтага ўсе ўдзельнікі абрада шыхтамі з адмысловымі традыцыйнымі песнямі пайшлі ў жытнёвае поле. У полі таксма вадзілі карагоды, спявалі, гушкалі дзяцей, рвалі жытнёвыя каласкі, качаліся ў жыце. Сарваныя каласкі неслі дадому, клалі пад стрэхі, ці за ікону.