Паэтычны фестываль у гонар Анатоля Сыса “Агмень”

0
496

Аднаму з самых яскравых і трагічных паэтаў канца ХХ стагоддзя Анатолю Сысу споўнілася б сёлета 58 гадоў. Анатоль нарадзіўся на Гомельшчыне, напрыканцы 1980-х гг. далучыўся да руху беларушчыны, а пісаць вершы пачаў значна раней. І хоць пайшоў у іншасвет паэт, які сябе не ашчаджаў, зусім малады, але яго вершы не проста жывуць, а і не даюць спакойна жыць нам — тым, хто застаўся.