Пад Гомелем ушанавалі ахвяраў „нацызму і савецкага бяспамяцтва”

0
1032
Ахвяра і памятны крыж пад Гомелем

У Дзень вызвалення Гомеля ўшанавалі памяць ахвяраў „нацызму і савецкага бяспамяцтва”.

Прадстаўнікі Царкоўна-гістарычнай камісіі Гомельскай епархіі праспявалі малітву „Вечную памяць” ля безыменнай магілы, якая знаходзіцца непадалёку ад пасёлка Краснае. Прадстаўнік Прэабражэнскага брацтва Андрэй Скідан заўважае, што беларускае грамадства не асэнсавала як след трагічныя падзеі ХХ стагоддзя.

Андрэй Скідан:

– Мы знаходзімся ля рова, напоўненага касцямі. Дагэтуль ніяк ахвяры не названыя, не вызначаная іх колькасць, не прагавораны факт із расстрэлу. Хаця вядомыя каты — гэта нацызм і мясцовая калабарацыя. Быццам бы яны асуджаныя, адбылі пакаранне, але чаму ахвяры не паднятыя з зямлі? Больш за 20 тысяч толькі мірных жыхароў, не лічачы ваеннапалонных, было забіта. А на сёння вядома, што толькі 300 чалавек ушанавана ў розных месцах.

Ахвяра і памятны крыж пад ГомелемПамятны крыж пад Гомелем на месцы нацысцкіх рэпрэсійПамятны крыж пад Гомелем на месцы нацысцкіх рэпрэсійКрыж пасярод ворыва ля пасёлка Краснае Гомельскага раёна быў усталяваны сёлета з ініцыятывы мясцовых жыхароў. У гады ІІ Сусветнай вайны тут праходзіў супрацьтанкавы роў, у якім могуць быць пахаваныя тысячы ахвяраў канцлагера Дулаг-121, а таксама цывільных грамадзян. Ані ў савецкі час, ані ў гады незалежнасці ніякага мемарыялу забітым узведзена не было.

Памятны крыж пад Гомелем на месцы нацысцкіх рэпрэсій