У гомельскіх аматараў сярэднявечнай музыкі з’явілася добрая магчымасць распачаць зімовы сезон – 1 снежня ў наш горад завітае з канцэртам гурт “Стары Ольса”.
Гурт “Стары Ольса” за апошнія 3 гады шчыльна займаецца прачытаннем і развучваннем арыгінальных нотных матэрыялаў беларускага музычнага зборніка 16-17 стагоддзяў, вядомага як “Полацкі сшытак». Шматлікія кампазіцыі апошнім часам ужо цвёрда ўвайшлі ў асноўны рэпертуар гурта і выконваюцца максімальна набліжана да музычнай эстэтыцы і інструментальных захапленняў часоў беларускага барокка. Сярод іншых навінак рэпертуарнай складовай творчасці гурта можна назваць духоўныя песні 13 стагоддзя, што ўвайшлі ў складанку “Cantigas De Santa Maria” і прысвечаныя духоўным аспектам хрысціянскага суперажывання матчынага подзвіга Дзевы Мары.
На канцэрце прагучаць і традыцыйныя хіты гурта, што ўвабраў у сваёй творчасці апроч беларускіх і італьянскія, французскія ды нямецкія мелодыі часоў Сярэднявечча
Калі: 1 снежня а 19:00
Дзе: г. Гомель, вялікая канцэртная зала ГЦК, вул. Ірынінская 16
Кошт квіткоў: 40-50-60 тыс. у перадпродажы ў залежнасці ад шэрага ў залі