У Гомельскім філіяле Веткаўскага музея адкрылася выстава “На шляху з варагаў у грэкі”.
Невялікая экспазіцыя прысвечаная побыту старажытных радзімічаў. На ёй можна пабачыць зброю, прадукцыю старадаўніх рамеснікаў, амуніцыю, прадметы побыту. Рэканструяваная вопратка і ўпрыгожванні даюць уяўленне пра тое, як апраналіся ў 10-12 стагоддзях. Амаль усе рэчы прадаставілі рыцарскія клубы Гомеля.
Відэа тэлерадыёкампаніі “Гомель
Крыніца: tut.by