Остарбайтэры Лоеўшчыны

0
51
Остарбайтэры Лоеўшчыны

Пасля катастрафічнай паразы на Волзе Гітлер, абвясціўшы “новы курс”, стаў рыхтавацца да рэваншу ўлетку ў аперацыі «Цытадэль». У Германіі была праведзена татальная мабілізацыя матэрыяльных і людскіх рэсурсаў для падрыхтоўкі «вырашальнай бітвы». Немцы з трактароў перасаджваліся на танкі, якія ішлі на ўсходні фронт. Працоўныя месцы агаляліся, іх можна было закрыць у асноўным незацікаўленымі ва ўмацаванні Вермахта замежнікамі, у той час як ваенная эканоміка павінна была працаваць больш інтэнсіўна, чым калі. Змяненні, якія адбываліся на франтах вайны, прынцыпова змянілі сітуацыю ў дачыненні да выкарыстання рабочай сілы з акупаваных раёнаў Савецкага Саюза. Вялікія надзеі ў сувязі з гэтым ускладаліся на Заукеля. Ён паабяцаў фюрэру ў 1943 годзе даставіць у рэйх 1,6 млн замежных працоўных: “1 млн — остарбайтераў, 150 тыс. палякаў, 450 тыс. працоўных з заходніх краін. Пры гэтым 1 млн прызначаўся для прамысловасці, 600 тыс. — для сельскай гаспадаркі”. [1, с. 61]. Адным з шматлікіх рэгіёнаў, на тэрыторыі якіх адбывалася мабілізацыя працоўнай сілы для патрэб Германіі, быў і Лоеўскі раён.

Тэрыторыя Лоеўскага раёну была ўключана ў генеральную акругу “Жытомір”, якая ўваходзіла ў склад рэйхскамісарыяту “Украіна”. Пачатак набору працаўнікоў на гэтай тэрыторыі па архіўных матэрыялах надзвычайнай дзяржаўнай камісіі Гомельскай вобласці “… о злодеяниях немецко-фашистских захватчиков в Лоевском районе” назіраецца яшчэ ў 1942 годзе, калі “в июле месяце не­мецкими властями вручены повестки о мобилизации на работу в Германию граждан поселения Лоев, всего в количестве 26 человек”. [3, л. 36]. У наступным жа годзе пастаўкі з усходніх раёнаў значна павялічваюцца, што бачна з наступнай табліцы:

Найменне сельсаветаў Сагнаных у нямецкае рабства
мужчын жанчын усяго
Лоеў 27 16 43
Пярэдзелкаўскі 17 23 40
Хаткаўскі 139 229 368
Кругіейскі 26 61 87
Рудня-Марымонаўскі 49 22 71
Страдубскі 19 25 44
Дзяражыцкі 41 45 86
Казярожскі 6 5 11
Ліпнякоўскі 32 35 67
Карпаўскі 102 106 208
Уборкаўскі 104 127 231
Ручаёўскі 74 73 147
Першамайскі 30 43 73
Шарпілаўскі 67 90 157
Баршчоўскі 175 275 450
Бывалькаўскі 153 207 360

Усяго

1061 1382 2443

Як бачна з табліцы, суадносіны паміж жаночай і мужчынскай  часткамі насельніцтва амаль што не адрозніваюцца. Гэта тлумачыцца тым, што на гэтым перыядзе вайны вялікай увагі гэтаму не надавалі. Галоўнай мэтай было, як можна хутчэй адправіць працаздольнае насельніцтва на патрэбы Германіі.

У гэты перыяд 1943 году фашыстамі актыўна прымяняецца метад масавых аблаў. Прычым немцы падбіралі найбольш зручны для іх час, каб знянацку застаць максімальную колькасць мясцовых жыхароў. Так адбывалася з шматлікімі вёскамі Лоеўскага раёну, што пацвярджаецца ўспамінамі сучаснікаў. Вось што ўспамінае пра падзеі лета 1943 году мясцовы жыхар вёскі Сінск: “Гітлераўцы з’явіліся нечакана каля пяці гадзін раніцы. Некалькі машын і матацыклаў спынілася ў цэнтры вёскі, і салдаты адразу ж пабеглі па хатах. Потым усіх жыхароў, ад малога да вялікага, сабралі каля катлавана…” [5].

Пры гэтым фашысты заведама былі арыентаваныя на маладых і працаздольных людзей, якія маглі б прынесці наибольшую карысць у працы на тэрыторыі Германіі. Старых і калек яны фізічна знішчалі падчас аблаў, пра што сведчаць тыя ж успаміны сучаснікаў. Так, жыхар вёскі Рудня Бурыцкае сцвярджае, што падчас аблавы “Старых пасадзілі ў машьшу і адвезлі ў гумно. Там іх расстралялі, а само гумно падпалілі. Астатніх пагналі ў Рэчыцу для адпраўкі ў Германію.” [2, с. 118]. Падобнае адбывалася і ў іншых вёсках. Жыхарка вёскі Хаткі успамінае: “Людзей зганяюць да машын. Старых і калек адвезлі ў гумно, што знаходзілася на ўскрайку вёскі. Потым па гумну адкрылі пальбу. Яно хутка згарэла” [2, с. 119]. Часам збіралі нават ўсё насельніцтва вёскі і высылалі на Захад. Так адбылося і з вёскай Сінск, жыхароў якой адправілі ў Германію, а вёску поўнасцю спалілі ва усіх на вачах.іх як шматлікіх жыхароў былога СССР, чакаў доўгі і цяжкі шлях высялення з роднага краю.

Паколькі чыгункі, як галоўнага сродку перамяшчэння на той час, на тэрыторыі раёну не было, і да яе патрэбна было дабрацца, то адпраўка ў Германію адбывалася наступным чынам. Пад пільным наглядам вайсковых фарміраванняў адбывалася перамяшчэнне працоўнай сілы на вазах, запрэжаных коньмі, валамі, ці проста пешшу. Дня Лоеўскага раёну бліжэйшай кропкай чыгункі з’яўлялася Рэчыца, што складала не меней за 50 кіламетраў і каля 2-3 дзён перамяшчэння. Там будучая працоўная сіла саджалася ў таварныя вагоны і адпраўлялася на размеркавальныя пункты, адкуль остар-байтэры прыбывалі да самага месца працы. Па дарозе ужо на тэрыторыі Германіі скідалі сем’ямі згодна з заяўкамі на працоўную сілу.

Умовы жыцця і працы остэрбайтэраў у Германіі былі даволі цяжкімі. Яны рэгламентаваліся спецыяльнай інструкцыяй, у якой гаварылася, што “усе рабочыя павінны атрымліваць такую ежу і такое жыллё і падвяргацца такому абыходжанню, якія давані б магчымасць эксшіуатаваць іх у самай высокай ступені і пры самых мінімальных затратах” [2, с. 110]. Але гэта не заўсёды адпавядала той рэчаіснасці, якая была на самой справе. Становішча остэрбайтэраў не заўсёды адпавядала таму зместу інструкцыі, і гэта можа ў большай ступені залежала ад тых жа немцаў-гаспадароў, якія прымалі ў сябе хай сабе і працоўную сілу ў ваенны час. Так, з ўспамінаў аднаго з сучаснікаў тых падзей бачна становішча ўсходніх працаўнікоў у Германіі на хутары Гемсталь, што каля Сандэргаўзэна. Графік працы быў даволі напружаны, але не такі ўжо і непасільны:

“5:00 — пад’ём і ранішні сняданак
6:00 — пачыналі працаваць
9:00 — 15-хвілінны перапынак
З 9:15 -12:00працяг працы
12:00-1З:00 — абедзенны перапынак
13:00-18 — час працы
З 18:00 — вольны час
20:00 — вячэра.

Прыгатаваннем ежы займалася маці, якая не выходзіла да абеду на асноўную працу. Рацыён страў быу даволі добры, нягледзячы на ваеннае становішча. Працавалі 6 дзён на тыдзень” [4].

З тэрыторыі Беларусі ў Германію ў якасці працоўнай сілы вывезена каля 380 тысяч чалавек. У тым ліку 2443 чалавекі з Лоеўскага раёну. Прымусовая мабілізацыя працоўнай сілы для патрэб Германіі з Лоеўскага раёну пачалася яшчэ ў 1942 годзе, масавы маштаб яна набірае ў 1943 годзе.

Што тычыцца становішча осгарбайтэраў падчас Другой сусветнай вайны у Германіі, то яно было даволі розным, нават добрым для ваеннага часу. Але ж асноўная частка прыгнаных на працу зведала ўсе горасці ваеннага часу на чужыне.

Спіс літаратуры

  1. Белорусские остарбайтеры: историко-аналитическое исследование / Г. Д. Кнатько [и др.]; под ред. Г. Д. Кнатько. — Мн.: НАРБ, 2001 — 336 с.
  2. Память: Гісторыка-дакументальная хроніка Лоеўскага раёна / рэд. кал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; мает. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭН, 2000. — 592 с.: іл.
  3. Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. — Ф. 1345. — Воп. 1.
  4. З успамінаў Бухаўца Івана Іванавіча аб знаходжанні ў Германіі падчас Другой сусветнай вайны.


Аўтар:
Я.Я. Буховец
Крыніца: Гомельщина в событиях 1917–1945 гг.: материалы науч. практ. конф. / ред. кол. : А.А. Коваленя [и др.]. – Гомель, 2007. Ст. 113-116.