Обряды и обычаи деревни Шерстин Гомельской области

0
117
Обряды и обычаи деревни Шерстин Гомельской области

Данная публикация подготовлена на основе бесед автора с жителями д. Шерстин Ветковского р-на Гомельской обл.1 в 2008, 2009, 2011 гг. Моими собеседниками, среди дру­гих, были самые старшие представители деревни: Иосиф Афанасьевич Матеушев («дзед Осіп»), 1908 г.р., Евдокия Ефремовна Гончарова («баба Дуня»), 1919 г.р., Александра Александровна Гончарова, 1929 г.р., и Анна Даниловна Чуешкова, 1927 г.р. Хочу высказать огромнейшую призна­тельность заведующей шерстинской библиотекой Елене Николаевне Романцовой, которая познакомила меня с этими замечательными людьми.

С жителями Шерстина мы разговаривали на самые раз­ные темы: о земледельческих и животноводческих, кален­дарных и семейных обрядах. В центре годового обрядового цикла в Шерстине находится Вознесение (Ушэсце), когда «завивали ёлку» («забивали хрэн»). Этот обряд, заверша­ющий весенний обрядовый цикл, является уникальным не только для Ветковщины, но и для всей белорусской традиции.

Одним из самых популярных рассказов у жителей Шерстина является история о чудесном явлении иконы Параскевы, которое описывается как реальное событие, произошедшее в 1862 г., в Житии Иоанна Кормянского, настоятеля местного храма в 1862—1876 гг.2

Далее представлена лишь небольшая часть текстов, за­писанных публикатором.

Календарь

Коляды

Па шчодрыкі бегалі. Шчодрыкі дарылі. Тады бегалі толькі к сваім. К хросным бегалі. К чужым ні бегалі [3. Тетр. 126. Л. 4.].

Счас ходзяць, песні не пяюць. Эта ж раньшы, дак пелі песні трохі. Мальчыку дак адну пяеш, а як дзевачка, дак другую. А счас так не пяюць ужэ. Мы бегалі, дак мы ж ужэ зналі, дзе хлопчык, мы хлопчыку пяём, а дзе дзевачка малінькая, мы дзевачцы пяём [4. Тетр. 126. Л. 28].

А на шчодрыкі, ета перад Новым годам, трынаццатага, дзеці хадзілі па хатах. Я і сама хадзіла, была малая. Хадзілі і к хросным, дзядзькам і к бабам сваім. I яны нас дарылі, гасцінцы давалі, сала, хлеба, капейкі давалі. Ета — нашы. Мы к чужым ні хадзілі, а толькі да сваіх хадзілі. А ўжэ вечырам хадзілі пад вокнамі і пелі ўзрослыя. Дзеці ні хадзілі. Дзеці толькі днём у шчодрыкі. I ціпер трохі ходзяць дзеці на шчодрыкі. Вот к нам прыходзілі послі школы, чалавек пітнаццаць прыходзіла, па тры — па чатыры дзіцёнкі. Яны ні ўмеюць ціпер песен. Я гавару: «Дзетачкі, вы так абы што пеіця. Я вам так дам». Мы ж вечырам хадзілі, дак мы пелі песьні! Во якія! [8. Тетр. 126. Л. 13—14].

Так ні было, штоб жніўныя [песни пели] ў Каляды. У Каляды калядныя пеюць, у жніво — жніўныя, вясна — толькі да Ушэсця, і болей вясну ня пелі. [Такі закон быў?] Да, такі быў закон. Такі быў закон прыняты народам. Яны знаді, калі якія песьні пець. Тады ўсе людзі зналі, калі якія песьні пець. Як цэрквы былі кадасьці, яны зналі, якія песьні пець [8. Тетр. 126. Л. 15].

Вой, рана-рана куры запелі,
Святы вечар!
Вой, раней таго Іванька ўстаў,
Святы вечар!
Іванька ўстаў, тры свячы ссукаў,
Святы вечар!
Перваю ссукаў, як абуваўся,
Святы вечар!
Другую ссукаў, як умываўся,
Святы вечар!
Трэццяю ссукаў, Богу молючы,
Святы вечар!
Бяры — не бары, кусок сала нясі.
А за эту вешч — капеек шэсць [5. Тетр. 126. Л. 9].

А ў ляску, у ляску,
На жоўтым пяску,
Святы вечар!
Там Томачка сады садзіла,
Святы вечар!
Сады садзіла, шчэ палівала,
Святы вечар!
Сады садзіла, Бога прасіла,
Святы вечар!
Радзі, Божа, залатыя яблачкі,
Святы вечар!
А тыя яблачкі на падарачкі,
Святы вечар! [4. Тетр. 126. Л. 28].

У нашага пана, пана ў Івана,
Радуйся, ты радуйся, Тройца,
Сын Божы нарадзіўся!
На яго дварэ тры сталы стаяла,
Радуйся, ты радуйся, Тройца,
Сын Божы нарадзіўся!
Тры сталы стаяла, тры святцы сядзела,
Радуйся, ты радуйся, Тройца,
Сын Божы нарадзіўся!
А первая свята — святоя Ражаство,
Радуйся, ты радуйся, Тройца,
Сын Божы нарадзіўся!
А другоя свята — святоя Крашчэнне,
Радуйся, ты радуйся, Тройца,
Сын Божы нарадзіўся!
А Ражаство прышло, нам радасць прынясло,
Радуйся, ты радуйся, Тройца,
Сын Божы нарадзіўся!
А Іван Красціцель вады перакрысця,
Радуйся, ты радуйся, Тройца,
Сын Божы нарадзіўся! [3. Тетр. 126. Л. 4.].

«Тры святцы» паюць таму, у каго дзяцей нет [8. Тетр. 126. Л. 7].

Великий пост и Пасха

Сонца іграя… Вы ніколі ні бачылі? Вазьміця чэраз ачкі, толькі штоб цёмныя. Яно так і прыгая, гуляя… І на Благавешчанне… Прыгая. То цёмнае стане, то яркае-яркае, то тусьменнае — іграе. Мы ўжэ нагатуім склянак, і возьмем дымам… Штоб яны чорныя былі. І ўжо глядзім [4. Тетр. 126. Л. 30].

Дажы ішчэ із цэрквы на ўтары дзень бягуць, і дзеўкі скарэй первымі крэст пацалаваць, і бягуць на ўліцу скарэй папець вясну, штоб быў голас харошы. Пры немцах было так, я была ладная, дак помню. Як кончыцца служба, тады крэст цалуюць, дзеўкі крэст пацалуюць і бігаць, штоб первымі на ўліцу выбігці і запець вясну, штоб голас быў харошы [8. Тетр. 126. Л. 15].

Када-та шчэ пяклі храсты. Ета трэццяя нядзеля. Ета «кросная нядзеля» назывіцца. Нільзя ні снаваць, ні што. Нільзя! Ета грэх — снаваць. Пякуць красты тыя, худобі [скоту] даюць. Спячэ матка тры красты, паламая, авечкі ж былі, каровы былі, свінням толькі ні давалі. Патаму шта свіння — ета свінства [3. Тетр. 126. Л. 4].

Гаворуць так, што ета дастойны тэ чэлавек, каторы на Вялікадня памрэ. Патаму шта дзверы адкрытыя. Гасподзь адкрывая дзверы. А ета ніправільна. Хто дастойны, таму Гасподзь адкрывая дзверы. А я, напрымер, нідастойна… вот, адкрытыя, ета шэсць нядзель адкрыты вароты етыя… вот, Ленка прайшла, а я — грэшная, я ішла, мне вароты закрывал! Патаму шта я нідастойна была ісці. Ні ўсім адкрываюцца вароты. Хто угодны Богу, тому вароты адкрывая Гасподзь. А хто не ўгодны — тому не адкрывая. А еслі ні ўгодны, нісматра, што ён на Вялікадня памёр, яму закрыліся вароты [3. Тетр. 126. Л. 4].

Умываліся. Прыходзіш, бывала, стары мой быў, я прыходжу, січас жа: «Хрыстос васкрэс!» Ён: «Ваісціну васкрэс!» Пацалуімся з ім. А тады… яечка тое… умыімся етай вадзічкай, і ляжыць ета яічка, што атрэжым, разгавеімся, а ета ляжыць да Праводнага скрысення3. Яічка ета ў вадзічку пакладом, а тады возьмім і ўмываімся. Закон такі быў, штоб умываліся, штоб чыстыя былі, штоб ніякія гадасці ні было [3. Тетр. 126. Л. 4].

Вознесение

[Заўтра Ушэсце…] Вясну будуць праводзіць. [Што значыць «вясну праводзіць»?] Лета начынаіцца. Ужэ павядуць, бывая жыта — варона ні схаваіцца, а другі раз… У нас пасвячалі жыта на Ушэсце. Пойдуць пасвецяць: еслі бальшоя жыта, дак кругом толькі, выносяць сталы, дзежкі, хлеб-соль, і бацюшка ідзець па ўліцы, туды, у тую змену, ідзе жыта. Бальшоя жыта, дак ні ходзя, кругом толькі пасвеця — і ўсё, штоб ні таптаць. [Дзежкі для чаго выносяць?] Для таго штоб зналі, што праважаюць. Табурэтачку паставіць і дзежку, дзежку засцеліць і на дзежку кладуць хлеб, соль, і ўжэ бацюшка ідзець па той вуліцы с пеўчымі. Як ідуць, пасвічаюць па той вуліцы етыя дзежкі. Я ж была ірундовая, ішчэ пешкам хадзіла, адкуль я буду помніць. Я з дзецтва бегала ў цэркву. Бацюшка пойдзя ў цэркаў, паслужа, адправя адправу, тады ўжэ ідзець на поля, пасвячая [4. Тетр. 126. Л. 1].

На Ўшэсце ідуць у жыта і пяюць песні. Дзелаюць ёлку. Возьмуць ветачку, навешаюць… Завецца «ёлка»… І ў жыта забіваюць іё, эту ёлку, і песьні пеюць. «Хрэн, ты мой хрэн…» [Ёлку бралі?] Ветачку возьмем, навешаім цвятоў, бумагі якой — у жыта забіваіш эту ёлку. А патом гуляіш: гармошка, песьні… [Абізацільна ёлку?] Ніабізацільна ёлку, з вярбы, там, ветачку, навешывалі туда… Ну, завецца ёлка. Казалі: «Пойдам хрэн забіваць». Эта так у нас гаварылі. «Дзеўкі, пашліця! Хрэн забіваць!» Сабіраімся, дзелаім эту ветачку [4. Тетр. 126. Л. 1].

А на Ушэсціе ламалі там, у нас ліпу, такую бальшую ветку, наряжалі бумажнымі красівымі цвітамі, пелі кругом іё. Эта для таго, штоб быў харошы ўражай. Называлась эта Ушэсціе. Но пачему-та мы пелі, пріезжалі к бубушке, пелі:

Ой, хрену мой,
Ліхаматры тваёй,
А хто цібе распусціў…

Я ні помню точна. Патом усе дзевачкі, іменна дзевачкі, каторым была лет па дзвінаццаць, наверна німножка меншы, старшыя как-та ні хадзілі, вот такія дзевачкі, десяць лет, восем, іменна ішчэ дзевачкі, самыя чыстыя, ніслі эта ў жыта, ано ўжэ німножычка начынала каласіцца, іменна у рож, і с эцімі славамі астаўлялі і біжалі дамой [1. Тетр. 126. Л. 17].

[Што будзіця на Ўшэсце рабіць?] Ёлку. Ёлку вілі. I вадзілі ў жыта. Увечары саўём, эта ў нас, у радзіцеляў усё, наша мама любіцель была, нарэжым цвяты, вешаім, а тады ужо да абеду не пяем. Прыдуць з цэрквы, абеды, мы, дзеці, выносім елку эту і пяем весняныя песьні. А тады елку эту вадзілі ў жыта. Вядуць і вясну пяюць. Туды — пяюць вясну, паставяць у жыта елку, і назад ужо ідом, такія песьні пяем. [Ёлку чым упрыгожвалі?] Бумагамі, рэзалі бумагі, газеты [3. Тетр. 126. Л. 11].

На Ушэсця ў нас вілі ёлку. Ета на Вазнісенія Гасподня. Вілі ёлку з лісцем, якая яна ніважна, а толькі з лісцем, ні елка сама, а з лісцем дзераўца. Адсяком у канаві і прынясом, і тады ні было з чаго, а з газет, з цітрадзей нарэжым букетчыкаў, вяночкі іздзелаім з бумагі — і ёлка ў нас. Ставім іе і ўжо днем кала іе пеім. I вечырам бабы, жэншчыны ўзрослыя прыходжаюць за ету ёлку і нясуць у жыта іё, дзе жыта пасеяна. Ідуць па вуліцы, у поля, ставяць ету елку і пеюць вясну паследні дзень. Прапелі, адтуль ідуць, такія песьні пеюць, не вясеннія. А чаго хрэн у нас звалі, я ні знаю.

Збіраліся ў яком-нібудзь дварэ, дзе дзяўчат болей ілі жэн­шчыны маладыя, у любом дварэ. Кала хат пагуляюць, а тады ідуць вечырам. Як закат сонца, і нясуць.

Ой, хрэну мой,
А хто цібе садзіў-паліваў?
Хаалімон, Халімон,
Халімонава жана
У агародзі была.
А стар аслеп,
Ні хадзі ўслед.
Там цібе білі
Чытыры дубіны,
Пятая каліса
Па полю разнісла,
Шостыя сані
Па полю цягалі [8. Тетр. 126. Л. 14, 16].

Мы ёлку дзелалі. [Што значыць ёлку?] Хрэн ён зваўся. І песні пелі. Увечары насілі, дзе жыта, мы насілі іе. Утыркном і дамоў тады разойдзімся. [Як гэтая ёлка выглядала?] Мы падзелаім, панавешаім цвятоў. [Бралі сапраўды елку?] Не. Не ёлку. У нас тута-ка за гародамі і супшына4, і слівы дзікія былі. Іздзелаім такую і цвятоў панавешаім. Ідом увечары і нясом… У канцы дзярэўні, дзе жыта, туда нясом, пеім і нясом. А як раньшы, там Чугаева Марыя, яна ўсе ўрэмя сагіціруя, з гармоняй… І па ўсей дзярэўні — ад самага края і да самага края і пяем песні.

Я паўз хрэн хажу,
Хрэн-раман сажу,
Ой лі вой люлі, хрэн-раман сажу,
Халастой хажу, ніжынацінькі,
Ой лі вой люлі, ніжынацінькі.
Жанісь, сынка мой, жанісь, родны мой,
Каго я вялю, я табе вялю доч купецкаю,
Ой лі вой люлі, доч купецкаю.
Доч купецкая — ні жана мая,
Ой лі вой люлі, ні слуга ваша.
Я сабе вазьму доч хлапецкаю.
Доч хлапецкая — то жана мая.
Ой лі вой люлі, то жана мая,
Ой лі вой люлі, то слуга мая.
Ой, хрэн ты мой,
Ліхаматры маей,
Ні мыўся, ні бяліўся,
Ні румяніўся.
Сам у полі сядзіш,
Богу молісся,
А мне маладой
Гуляць хочыцца.
Пагуляць, паспіваць,
Развіселіцца [4. Тетр. 126. Л. 128—129].

Купалье

У дзецтві проціў Купалля, ноччу вырывалі бяседкі, лавачкі, палка дзя ляжыць якая, на дарогу выкацяць. А кастры… етага не было. Ета з западнага прышло, з Гродненшчыны, з Эстоніі. Ета ўсе язычыства, ета не праваслаўная, ета адтуль усе асталась. Мы зналі, што каталічэская вера і праваслаўная, а болей мы ні зналі. А ціпер секты, неўма сколькі вер ужэ стала і размножылася за етыя во годы [8. Тетр. 126. Л. 19].

Ну, эта ж па рэчцы. Плялі вяночкі і пускалі. <…> Мамка гаварыла <…>, пабягім і на рэчку кінім: куды паплыве. Ну, асобенна яны ўсе прыгалі. Вон Іван Купала, дак тожы ж пры­галі. Палілі касцер і прыгалі. А счас ужэ так ні дзелаюць у нас. Можа, ішчэ дзе і дзелаюць, но ў нас ужэ этага ні дзелаюць [8. Тетр. 126. Л. 30].

На Купалу малако адбіраяць. Расказалі на Купальскаю ноч асобенна пра малако. Дак тада на куўшыне, ідзе малако, крапіву лажылі старыя людзі. Малако стаяла ў куўшынах. Ціпер у банках, тады ў куўшынах [8. Тетр. 126. Л. 19].

Успение

А на Успенія, як во Успеніе, асвішчалі азімыя: жыта, пшаніцу. У нашым калхозі і то жэншчыны, каторыя хадзілі ў цэркаў, у Данілавічы, у нас ні было цэрквы, дак яны хадзілі ў Данілавічы, возьмяць калхознага зярна, кладаўшык дасць, у платок насыпя, яны яго асвецяць, кладаўшчык возьмя ў адзін, у другі мяшок усыпя, і тады етым сеяльшчыкам. Як первы дзень ідуць сеяць: «Наце вам ета зярно і засыпця ў сеялку». Мне прыносілі, я ета зярно асвішчала5. А ціпер ніхто ні бярэ. І цэрквы служаць, і ніхто ні панімая. А тады, ішчэ я работала, дак яны хоць і ні верылі, а ўсе адно гаварылі: «Асвяціця». І мы асвецім, і прынясом, і ў мяшкі ўсыпім — і радзіла ўсе [8. Тетр. 126. Л. 15].

Из магических обрядов

Када ў міня балелі свінні, ні раслі, і я аднажды сказала старай жэншчыні, такое вот дзела. Ана гаварыт: «Нада гдзе-та ўкрасць пранік6 і пакласць к свінням у сарай. А я гавару: «А гдзе мне яго ўкрасць?» Яна: «Ну, можа, у свякрухі». Я гавару: «Дак я ж свякрухін пранік узяла да занісла сабе ў бібліятэку для музея». Ана гаварыт: «Ну дак во ты сваю жыўнасць і вынясла. Так што занясі назад» [7. Тетр. 126. Л. 7].

Заговор на удой

Када ў міне забалела карова, ні давала малака, я хадзіла к бабе Чугаевай Агапе Антонаўне, і ана мне расказывала, што нада набраць з трох калодцаў вады, послі двенаццаці часоў ночы, штоб ніхто большэ не браў, первая штоб я падашла к калодцу, і гаварыць: «Добры вечар, калодзец Днепр! Ні прышла я к табе ваду браць, а прышла сваей чорна-пестрай карові рады даваць. Табе вада на стаяніе, а маей карові малака на прыбываніе» [7. Тетр. 126. Л. 7].

Заговор «ад нарадкі» (для мужчын)

Прыставіць к іконі «Сорак святых», када прыдзіш у цэркаў, сорак свячэй. І уйці дамой молча, без папутчыкаў. Када кончыцца служба, ты паставіў свечкі і пашоў. Прыдзя дамой, сабіраюць на платок, разложаны на стале, ломаць хлеба, яйцо, лукавіцу, завязаць вузялочак, і атнесць на магілку. Можа, матка, бацька, мужчына жылацільна, с іменем, как у мужчыны, штоб імя было мужчыны, перакрысціцца і чытаць тры разы.

«Загаварыю я сібя, раба Божжага (такога) ад пустой судзьбы, ад ліхой бяды, ад частай балезні, ад усякай напасці, ад адавай уласці, ад чысла ліхога, ад чысла пустога. Ты мертвы — ні брат, ні кум, ні сват. Вазьмі сібе іду і ўпрыдачу біду. Ва імя Ацца і Сына і Святага Духа. Амінь».

[Калі яе чытаюць?] Када, ні дай Бог, з вамі… Ужэ пачуствавалі… Ходзіця… А якая ўжэ, можа, ўлюбілась у вас… І дзелаюць. Такоя дзелаюць, што людзей ума лішаюць [7. Тетр. 126. Л. 25].

Заговор «скаціні на помашч»

Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюсь, Прачыстай Мацеры пакланюсь, месячку яснаму, сонейку правіднаму. Зара-зараніца, Гасподняя памашніца, памагала ўсіму свету, памагі, Госпадзі, рабе Божжай (ілі скаціні), на помашч.

На моры, на Сіяні ліжьіць камінь, на тым камні сядзіць Маці Прачыстая, залатым тынам абтыкана, макам самасеям абсеяна. Як тога тыну ні паламаць і з зімлі маку ні падабраць, так у раба Божжай скаціні малака (ілі) творагу ні атабраць (у чалавека здароўя ні атняць).

Дай, Госпадзі, помашч [7. Тетр. 126. Л. 25].

Икона св. Параскевы

Дзісятая пятніца. Па старынушкі тады гаварылі, што трыжды ўносілі іе ў цэркву. Ідзе ціпера-ка капліца, тама-ка тры ліпы стаялі таўстыя-таўстыя. І вот на етых ліпах вастанавілася етая «Дзісятая пятніца». Служыцілі цэркоўныя раз прышлі, які-та случай быў, што лік есьце-ка, а самага ні відна. А патом вастанавіўся лік. Лік бралі ў цэркву, а цэркві німа. Абратна зноў тама-ка яўляіцца, дзе ліпы. Трыжды ўносілі. Тады ўжо прыехаў архірэй і вастанавілі капліцу. І істочнік там, сруб такі дзірвянны, і вада ўсе ўрэмя там. І па сенішні дзень дзействуя. А ліпы етыя, перыяд жа жызні прайшоў усякі, так усе скасавалась. Яна (капліца) па той бок рэчкі стаяла, мост перахадной, уходзіш па масту прама ў капліцу. Вот на Крашчэнне, на сачэльнік перад Крашчэннем з цэрквы бяруць іканастас, і ў цэркві ўжо атмоляцца, і ваду асвяшчаць ішлі на сачэльнік у капліцу. У капліцы асвяшчалі і там разбіралі людзі ваду [5. Тетр. 126. Л. 9].

Таго шта ў нас цэркаў была Раждзяство Божжай Мацеры. Цэрква эта стаяла, а возлі каплічкі, дзе каплічка стаяла, там дзерэўя былі, ліпы, ета ціпер альховыя, дак там стаяла ета дзерава, а на дзераві на етым паявілася Параскевы Божжай Мацеры ікона. Іе агледзілі людзі, ета ж кагда-та было, цэркаў ужэ была пастроіна наша, служылі, і яны ету ікону перяняслі ў храм. Там жа ні далека. Яна пераначавала ў храме. Прышлі служыць, ісчэзла ікона. І два раза перанасілі. Яна ісчазала, і там рашылі пастроіць каплічку. Ікону Параскевы ўжэ большы ні бралі адтуль. Пастроілі капліцу, і яна была ў каплічкі. Істочнік паявіўся — істочнік, каторы і цяпер. Ета тада паявіўся, і цяпер ён там. Еты істочнік — ніхто ні зная, колькі ім гадоў. Нашы дзяды і прадзяды ні зналі, калі ета паявілася. А толькі па расказам усе зналі. І мы так па расказам. Вот іе і здзелалі. У нас абракліся [8. Тетр. 126. Л. 12].

«Свеча»

Балеў скот, людзі абраклісь Параскеві мучаніцы. За ноч іспралі і саткалі кусок палатна. За адну ноч. І ета палат­но паслалі пасрадзі дарогі і перагналі скот. І той скот как прайшоў па етай дарогі, і счас жа перастаў балець. А што была за балезнь тады ж ні зналі. Балелі, скот падаў, а як бы ціпер гаворуць: «Яшчур ета». А тады ж ні зналі людзі. І скот перастаў балець. І яны быстрынька пастроілі там каплічку, і тую Параскеву мучаніцу там паставілі. І ўсягда на дзісятую пятніцу — Параскеві мучаніцы ў нас аборочны празнік, і ей спраўляюць прыстольшчыну. Там памоляцца і ў цэркві, і на каплічкі пасвецяць ваду… І калодзезь там, і прыходяць… кажды па сваім… А ў каго ікона дзелаюць трапезу — абед. Яна пятнаццаць лет стаяла… А патом баба ета, Агапка, стала немашная, старая сільна, яна сказала: «Я ўжэ ні магу ўхважываць кала іконы, нада іе забраць». І ацец Віктар, свяшчэннік, ен адпраўляў там, на істочніку, і прывез ету ікону толькі ка мне. Ніхто ні хоча браць. «Вам, — гавора, — нада ўзяць іе». К нам паставілі, так і стаіць у нас. І ціпер спраўляім дзісятую пятніцу. Прыязжаюць свяшчэннікі на істочнік, моляцца, а патом я іх прыглашаю на трапізу. Ета ўсегда ў нас посны абед… То шта — Пятроўка ўсягда. А калі ета стала, і дзед мой, і прадзед, яны ні знаюць з якога года. [Такого не было, штоб пераносілі з хаты ў хату?] Было усе ўрэмя з хаты да ў хаты пераносілі. А паследнія гады, як стала ганенія, што ноччу яе пераняслі к Чугаевай, пакойнай, Агапцы і яна ў іе стаяла гадоў пятнаццаць, ні меней, наверна. А патом ужэ ка мне прыняслі днем. Ужэ разрашылі насіць. А тады ні насілі, ніхто ні браў — запрашачалі. [Па абраду колькі стаяла ў адной хаце?] Толькі год — скарэй людзі забіралі другія. Ад дзісятай пятніцы да дзісятай пятніцы. Быстрэнька забіралі другія. Так ахотна бралі. Там — вічэра, а куды прынясуць — абед. Вечарам перад дзісятай пятніцай моляцца, вячэраюць. Служба на істочніку, перанясуць і абедаюць.

Як пераносяць, я знала, што ка мне прынясуць, палавікоў наслалі. Када-та ў людзей былі палотны тканыя, так палатно, а то і два, і тры расцеляць. А ў міне слалі палавікі-дарожкі.

Ета ікона і завецца «свяча». Што яе пераносяць, дак гаворяць: «Свячу пераняслі». Ета проста так у народзі. Я ні знаю, чаго завуць. Канешна, свечкі возлі іе гараць. «Свяча» чаго завуць, я ні знаю. Ета ікона на кіоці. У іе і ручкі, несці харашо. Када-та дзеўкі насілі ілі ўдовы. А ціпер жэншчыны носяць і ўсе. Ціпер жэ німа дзевак, штоб насілі, і ўдоў, штоб насілі. Тыя ўдовы… Што яны панясуць, калі яна сама чуць ні падая. А насілі када-та дзеўкі і удовы. А такія ні насілі жэншчыны. Ціпер як прыходзіцца. [Вот яна ў вас стаіць, нехта яе хоча ўзяць па абраду…] Ён, хто хоча забраць, вешая на яе рушнік свой. І ўжо ніхто ні адбірэ. Хто ўперад павесіў рушнік — тэй забірая. Ета… Анюта… К каму-та яна прыносіла рушнік… Павесіла… А тады забрала. <…> Раней, іх жа прыглашаюць, яны ідуць на вячэрню і прыношаць, болей, гаварылі нашы радзіцелі, ідуць — жменю лену трэпянага, штоб на свечкі сукаць, і на палатно. А большэ я ні знаю, якія аброкі [8. Тетр. 126. Л. 6].

Примечания

  1. Деревня Шерстин — одна из старейших на территории Ветковского р-на Гомельской обл.; в источниках впервые упоми­нается в XV в., когда входила в состав Речицкого уезда Минского воеводства; в настоящее время центр Шерстинского сельсо­вета (см.: Гарады і вескі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1. Кн. 1: Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. Мінск, 2004. С. 254—255.
  2. Мельников А.А. Путь непечален. Исторические свидетель­ства о святости Белой Руси. Минск, 1992. С. 308.
  3. «Проводное воскресенье» — Фомино воскресенье, завер­шающее Светлую послепасхальную неделю.
  4. Диал. от шупшына ‘шиповник’.
  5. В доме у информанта находилась «свеча» — икона, при­надлежащая всей деревне; по традиции, она должна находить­ся в одном доме, а на следующий год переноситься в другой. Дома, где находились «свечи», выполняли роль храмов.
  6. Плоский деревянный брусок с ручкой, которым отбивали белье при стирке и полотно при отбеливании.

Список информантов

  1. Анна Федоровна Батурина, 1946 г.р., жительница г. Гомеля.
  2. Александра Александровна Гончарова, 1929 г.р.
  3. Евдокия Ефремовна Гончарова, 1919 г.р.
  4. Татьяна Васильевна Готова, 1944 г.р.
  5. Иосиф Афанасьевич Матеушев, 1908 г.р.
  6. Елена Николаевна Романцова, 1953 г.р.
  7. Валентина Ивановна Фелькина, 1950 г.р.
  8. Анна Даниловна Чуешкова, 1927 г.р.

Автор: Г.И. Лопатин
Источник: Живая старина, 2014, 2, С. 9-12.