Обряды и обычаи белорусской деревни Хальч

0
637
Обряды и обычаи белорусской деревни Хальч

Данная публикация подготовлена авто­ром на основе его бесед с жительницей д. Хальч Ветковского района Гомель­ской области1 Марией Васильевной Короткевич, 1931 г.р. Во время встреч с этой женщиной, которые происходили в апреле — июне 2009 г., мы разговаривали на самые разные темы: о земледельчес­ких, животноводческих, календарных и семейных обрядах. Буквально в каждой теме, будь то щедровые песни или по­минальные обряды, земледельческие или животноводческие, возникало что-то свое, хальчанское, диалектное, с чем ни автору этой публикации, ни другим сотрудником Ветковского музея народного творчества не приходилось сталкиваться в других населенных пунк­тах региона. Совершенно уникальной показалась щедровая песня, в которой традиционно самодостаточное «Дайце каўбасу, / Дамоў панясу…» оказалось частью щедровки, а не отдельным текстом. Примечателен обряд первого выгона, сопровождаемый приговором с апелляцией к «ослице», на которой Иисус Христос въезжал в Иерусалим. Многие приметы, обычаи, поверья Мария Васильевна, как бы подтверждая их местное бытование, сопровождает примерами из жизни Хальча. В этом плане показательны и запреты ткать «на Ляксеі» (день памяти св. Алек­сея, ЗО.Ш), и поминальные обычаи, в частности, почему сорок дней нужно справлять день в день, а не раньше, почему обязательны определенные блюда на поминальном столе. Мария Васильевна настолько свободно владеет местной традицией, что позволяет себе сознательно редактировать тексты: до­полнять, сокращать, объединять, о чем она, в частности, говорит в своем ком­ментарии к тесту заговора «Ат іспуга». В ряде случаев, например при рассказе об обряде «ваджэнне сена», от Марии Васильевны были записаны исключи­тельные сведения. О том, что в прежние времена на второй день Пасхи хальчане с целью повлиять на «урожай сена» с вилами и граблями на плечах двумя группами, идущими навстречу друг другу с двух сторон, обходили вокруг деревни, помнят многие, но она одна из немногих, кто помнит тексты песен, которые исполнялись при этом.

В публикации представлена лишь незначительная часть текстов из запи­санных автором от М.В. Короткевич.

Хочу выразить огромнейшую при­знательность заведующей Хальчанского сельского Дома культуры Людмиле Ивановне Корниковой, которая поз­накомила меня с этой удивительной женщиной.

Святки (Каляды)

На Каляды звязду насілі.

I ў Шчодры, ета трынаццатага, хадзілі, гадалі. Выкідалі за вароты башмачок: куды ён паверніцца носікам — туда, дапусьцім, замуж выдзя; еслі паверніцца назад, у свой дом, значыць, ты еты год ішчэ замуж ні выдзіш. Клалі калодзец пад галаву із палачак; наколіш палачак i пакладзеш: хто прыдзя паіць каня. Насок ні разьдзівалі: хто прыдзя разуць — ета, значыць, твой сужэны. Пяклі бліны пад Новы год, бегалі з блінам па уліцы, і каго ўстрэніш з мужыкоў, спрашываіш: «Как цібе завуць?» Якоя імя ён назаве, значыць, ета твой сужэны.

Шчодзер-бодзер,
Бацька-злодзей
Сучку ўкраў,
Пад печ схаваў,
Жыдам прадаваў,
Жыды не купілі,
А задніцу аблупілі.
Родзі, Родзі,
Свіньні ў гародзі,
Рыюць буракі
Да ва ўсе бакі.
Я прышоў сказаць,
Штоб ішлі зганяць.
Дайця каўбасу,
Дамоў панясу,
Дайця другую,
Шчэ пашчадрую,
Дайця трэцьцяю,
Хоць авечаю.

Весенние обряды

Вот, як Благавешчаньня, вясну гу­калі. Ну ета, у нас ужэ болей на рэчку хадзілі вясну гукаць. Вясну гукалі дзеўкі маладыя.

— Вісна-вісна, што ты вынісла?
— А я вынісла карабец іец.
Усем дзетачкам па яечачку,
Старым бабушкам па кіёчыку.
Маладушычкам па сірпочыку,
Маладым дзевачкам па пірсьцёначку.

На другі дзень Паскі рабілі хараводы. «Сена» — называлась у нас. Ета хадзілі па ўсей дзірэўні. Вынасілі каторыя сталы, угашчалі нас, i далей мы так па ўсёй дзірэўні хадзілі пелі. I мужыкі хадзілі з косамі, жэншчыны з граблямі.

Мы на сена ідом, мы на новая, Мы на новая, на зілёная, А на том сене людзі гаворуць, Людзі гаворуць, прыгаварыюць.

Як брат брата да i каня прося:
«За каня, брацец, да не слоўлейка,
Да не слоўлейка, не паўслоўлейка».
Як брат брата да i жану прося:
«За жану, брацец, галава далой,
Галава далой да як макаў цьвет,
Да як макаў цьвет, да як макаўка».

Купалье

У нас так было. У нас дзьвінаццаць дзевак — наш кагал называўся. Мы ужэ на тыя вуліцы ні даўжны былі іці. Мальчыкі хадзілі, хлопцы, а мы, дзеўкі, ета была пад запрэтам. Нам: «Што вы нашых хлопцаў прышлі адбіваць?» Так мы большаю часьць на Аўрававам перакросткі.

Купалінка-купалінка,
Цёмная ночка,
Цёмна ночка,
Дзе ж твая дочка?
— Мая дочка
У садочку
Ружу-ружу поля,
Ружу-ружу поля,
Белы ручкі коля,
Кветачкі, кветачкі зьбірая,
Вяночкі сплівая,
Вяночкі, вяночкі
На ваду пуская.

[Для чаго вянкі на ваду?] Куды вяночык паплыве — туды судзьба павідзе. А еслі ўтоня, значыць, утопішся.

Вербное воскресенье

Першы раз на пашу выганялі карову болей стараліся ў Вербная вірбой пасьвічонай. Пасьвіцалі, канешна, болей арэхавых і ганялі арэхавай лазінкай. А вірба… усё кідалі, як Ісус Хрыстос ішоў, ішчэ прыгаварывалі так: «Як ехаў Ісус Хрыстос із Русаліма на асьліцы і як была асьліца ціхая і спакойная, штоб была мая скацінка ціхая і спакойная». Праганялі і там на пастбішчы лазінку ўтырківалі. Ета так мне сказала мая цёця.

У перваю баразду вербачку ложуць, штоб бульба чыстая была. Штоб, як вербачка чыстая, так і даўжна бульбачка чыстая.

Пасха

Умываліся, ета штоб красны быў, штоб здаровы быў, штоб было ліцо без маршчын, без прышчэйета ўмываліся яйцамі. У пасьвічонаю вадзічку клалі, пасьвічонай вадзічкай, і выціраліся краснай трапачкай. Яйцо паклалі, аблупілі, там жа аблуплівалі і ў цэркві, і тыя шалушкі ў цэркві ні астаўлялі, усё прынасілі дамой, і тут на стале ўжэ разгаўляліся, а патом еці ўсе іцдлушачкі ў вадзічку пасьвіцонаю і абмываліся, і ўціраліся краснай трапачкай. [А чаму краснай?] Штоб быў красны ўсігда, штоб ні быў бледны. Ета считалась як вымпел здароўя. [А ету трапачку ў храм з сабой ні бралі? Яна не была пасьвячоная?] Сьвеціцца, там жа кладзеш на яё, i трапачка тая сьвеціцца. [Значыць, калі ішлі ў храм, бралі с сабой трапачку?] Да. I на Крышчэньне бралі краснаю трапачку.

Вот, на Крышчэньне бралі краснаю трапачку. Вот, на Крышчэньня сьвецяць ваду, як ужэ пасьвяцІў бацюшка ваду, абмываішся: i глаза прамываіш, і ўшы прамываіш — усё, і выціраішся тэй краснай трапачкай. [Куды гэтую трапач­ку потым?] Сьціраіш — і да следушчага празьніка. [Красная трапачка— гэта быў насавічок, салфетка?] Ну, насавічок. А ціпер даю — ні хочуць. [Яна абізацільна красная?] Ета, можа быць, у нашай сям’е. Я ні магу сказаць. Но болей у нашая сям’е была красная.

Троица

Ета — «май». Эта мы вешаім і скрозь, перад Троіцай, ходзім за пішчолкамі, на вокнах вот пішчолкі, іх «явер» завуць ці «пішчолкі», як хто. А на хату вешаім «май» із клёна, ліпу, клён, а патом на Купала ета спаліваім і перапрыгіваім чэраз ета, як былі дзіўчатамі. I як будта бы хто перапрыгня, значыць, шчасьця будзя. I песыіі пелі, карагоды вадзілі кругом этага кастра. А так ужэ сабіралі i на чардак лажылі, i, як паміраў хто, у падушычку клалі явер эты для запаха. I каторыя цьвяты пасьвіцалі на Макаўя, тожа ў падушку клалі мертвяку. Явер ставілі па тры, то шта Троіца, па тры зьвязывалі крэпінька. I яно пастаіць да Купалы. А явер ўвесь сабіралі і клалі на чардак, а як ужэ восень станя, цыбулю [лук] сабіром з агарода, у візанак плялі яверам, штоб сахраняўся лучшэ.

Поминальные обряды

Вот, дапусьцім, заўтра сорак дней, i дзень у дзень стараліся дзелаць. Ну, ё яно на том сьвеці ілі німа, но прыд’іўлялася ўва сне. Вот мой брат дваюрадны памёр, палучылася, што яны сорак дней зьдзелалі на тры дні раньшэ. Адпраўляюць січас у Гомелі ежыднеўна, а то ні было адправы, да яны зьдзелалі ў васкрысеньня, а нада была ў срэду, штоб была сорак дней. Дак тут саседка ідзе кароў даіць, іна рана хадзіла, і сьніцца ёй сон, што ён ляжыць пад заборам: «Валодзя, чаго-та ,ты тут ляжыш?» — «А міне выгналі тут, і там ні прымаяць. I мне сорак дней пад заборам ляжаць».

А скацеркі ў нас… ета я прыгатовіла сабе. Як сорак дней пройдзя, нісеш у цэркаў паніхіду памінаць… ета на скацерках. Ета счытаіцца пакойніку для абеда там. А то прысьнілася, што хто-та памянуў i ні адцаў у цэркву, дак прысьнілася, што: «Німа дзе сесьці… Я вот хаджу, ва ўсіх сталы пазасьцілатыя, а ў міне німа стала заслатага». Правільна ета, ніправільна, хто іго зная. Ета мая мама ткала, іх было чатыры сястры, і ўсім сёстрам было па скцерці. I мама ўмерла, я скацерць атнісла на сорак дней. I сабе ўжэ прыгатовіла. Вот ідзеш памінаць ў цэркаў на сорак дней, нісеш… як ужэ мама ўмерла, чэраз сорак дней дома дзелаіш абеды і абед гатовіш, а ў цэркаў нісёш і куліч, і сахар, што ё, i канхветы, што Бог паслаў… i скацерку. I скацерць там астаўляіш — у цэркві. А еслі ужэ ніўмагату, дапусьцім, німа, то выкупліваіш ужэ посьлі другого ў цэркві, есьлі яны прадаюць.

Правила поведения беременной женщины

Ёй, есьлі жэншчына бірэміная была, адно — нільзя было хадзіць прасіць нічыво, што будзя папрашайнічаць малы; другоя — прывязана есьлі карова ілі цілёнак, ні перэсігаць чэраз віроўку; трэцьцяя — еслі ты дажэ папрасіла, то агляніся, штоб за табой ні кінулі плахога нічога. [Чаго плахога штоб ні кінулі?] Ну вот еслі, дапусьцім, возьмуць шэпку кінуць, ета дзіця будзя шчэпкі саграбаць; есьлі возь­муць, ні ў хаці сказана, калам кінуць, ета будзя дзіця ета есьць; ілі сольлю, ілі глінай — чым за табой услед кінуць, цем… так гавораць. [Еслі сольлю кінуць?] Сольлю — будзя соль болей есьць. [А есьлі глінай кінуць?] Гліну будзя есьць, было так, што малы стаіць, із печы адкавырыя i есьць гліну. [Вы сказалі, што нільзя перясігіваць, калі прывязана карова ці цялёнак]. Да. Перэсігаць нільзя. Перэсягнуць — то, гаворуць, будзя прывязана дзіця, нільзя матаць ні на Граной [Троицкой] нідзелі, а тады ж ткалі, пралі, маталі, аснову дзелалі: на етых нідзелях нільзя была ні ткаць. [Што значыць дзіцёнак будзя привяза­ны?] Плоха ражаць будзя. Ілі пупавіна заматаіцца. Вот у таком смысьлі.

Святой Алексей

Шчэ, як шчука лёд б’е, а Ліксеі шчука лёд б’е, i вот адна ткала, а тады ж хаткі малінькія былі, нібальшыя, і над вокнамі на дварэ былі такія жэрдкі, вешалі, там пасьціраюць, і вешалі більё, вот іна села ткаць. «Да, — гавора, — што ета, мол, што шчука лёд б’е! Ну, што іна мне ізьдзелая?» I вот, есьлі б іна етага ні сказала, можа, етага б ні палучылася, а як сказала, дак вецер калыхнуў, і сьцякліна разбілася, ні разу ні білася, і поўпрасесьці адсекла. Як бы былі рукі к етаму, што ткаць, магл о б і руку адсекці, так сьцякліна. Дак ёй тады гаворуць: «Вот табе! Шчука хвастом поўпрасесьці2 адсекла!» Садзісься за навойчык ткаць, толькі села, толькі два разы шчоўкнула бёрдай, толькі два разы чыўнаком пракінула, і тут раз — вецер калыхнуў, ні разу, усё ж урэмя вісела там, і ні разбіў сьцікло, а на тоя ўрэмя, як іна сказала ета, дак раз — верхнія шыбка разьбілася, і поўпрасесьці ёй адсекла. Вісела там ці більлё, ці рубашка, і рубаш­ка тая калыхнула і сьцікло тоя разбіла. Большаю часьць кроены стаялі возлі вакна, штоб жы відна было. Ета ж ціпер сьвет, а тады што, а тады лампы, да i то ў каго багацтва, дак ета лампы, а ў каго — барылы3, і лучыны палілі, штоб сьветла было. Камянкі такія былі ізьдзеланы, вот печка: печка туда, а тутака на вуглу стаіць жылезьнінькі штырык, а тут — відна, i тут — відна, тут лучыну паліш, i свет дае лучына i туда, i туда. Кнот — ці бумажны, i з нітак дзелалі, як фецель. Кто-та сказаў, што сёдні Ліксеі. На Ліксеі шчука лёд б’е. I іна етыя Ліксеі села ткаць. А тады гаворуць: «Ну вот табе! Шчука хвастом поўпрасесьці адсекла».

Свадебные обряды

У сваты прыходзілі за дзве нідзелі, за месяц. А патом перад самай свадзьбай… У сваты прыходзяцы там хросная з мужам, бацька, маці… сватоў, сматра калі іх сколькі… і чэцьвіра, і шэсьціра… і восьміра… як у куго дастаянія было. Ета заручыны счыталіся, яны ужэ заручаліся, пілі, дагаварывалісь, калі ўжэ свадзьба. А патом, як ужэ назначылі свадзьбу, дапусьцім заутра свадзьба, а дружкі — у нівесты дзве дружкі было, ідуць перад свадзьбай увечары вешаць рушнікі, убіраць у домі ў жаніха, усё іхняя ськідалі, а вешалі нівесьціны і гардзіны на вокны, і рушнікі. Ну ета дак, як ужэ багатыя былі, дак вешалі i на войны, а раныпы ні было етага, што на вокны, а вешалі толькі рушнікі на іконы, партрэты былі, на партрэты вешалі рушнікі. А патом угашчалі дружак там. Як нашы прывозілі нівесту, даўжны ж былі выкупіць сундук, ціпер жа шкафы, а тады сундук быў ілі кубел. Такая ішчэ была:

Стукнулі-грукнуцлі на дварэ.
— Паглядзі-ка, мамачка,
ці ні па міне.
— Па цібе, донька, па цібе
— Гатуй, мамачка, кублы мне,
Гатуй, мамачка, кублы мне.
— Едзь, мая донечка, без кубла,
— Ты мне кудзелку ні скубла.
— Ой, скубла, скубла, шумацела
Да й за Ванячку захацела.

Дапусьцім, хоць i бальшая хата будзя, но ўсё адно нанімалі дзе-та па саседству, штоб там гулялі. 1з тыя хаты вядуць нівесту падружкі, пад ручкі і відуць. Садзяць на пасад іе между сібе, штоб свацьцё ета ні забрал! дарма.

Відом Манячку на пасад,
Сустракая іе, ні бацька іе страчая,
Страчая іе Гасподзь
Бог з доляю шчасьліваю!
З добраю гадзінай!
Відом Манячку на пасад,
Сустракая іе, ні маці іе страчая,
Страчая іе Гасподзь Бог
З доляю шчасьліваю!
З добраю гадзінай!
Відом Манячку на пасад,
Сустракая іе, ні братка іе страчая,
Страчая іе Гасподзь
Бог з доляю шчасьліваю!
З добраю гадзінай!
Відом Манячку на пасад,
Сустракая іе, ні састрыца іе страчая,
Страчая іе Гасподзь
Бог з доляю шчасьліваю!
З добраю гадзінай!
Но есьлі німа бацькі ці маці, дак такая песьня была:
Пасылай, Манячка, зазюліначку
Да па сваю радзіначку.
— Устань, устань,
маці, дочку снаражаці.
— Рада б я ўстаці,
Да дубовыя доскі сьцісьлі мне ножкі,
Hi магу прасьцянуць,
Жоўтыя пісочкі засыпалі вочкі,
Hi магу праглянуць,
Рада б я ўстаці,
Сваей дочы парадак даці,
Да ні магу ўстаці.

А патом ужэ, як свашкі прыязжаюць нівесту выкупліваць. Купляюць сталы, становяць водку і грошы кінуць за нівесту, а мы ужэ пеім:

За такую карціну
Нада чыцьвярціну,
Да ета ж ні грошы,
А ўсё медзь,
Садзісь на свіньню,
Дамоў едзь!
За етыя грошы
Да й купі сабе мыла
Да
й памый свае рыла,
Штоб жонка любіла
Да й дзеткі ўзналі
Да й бацькам назвалі.

Свашкі б’юць лазінкамі нас і выганяюць дзевак. Ціпер жа гуляяць усе дзіўчаты, маладзёж большак» часьць, а тады свадзьбу толькі старэйшыя гулялі. А дзевак, дадуць сколькі грошай, выпіўкі, і дзеўкі ішлі ў другую гулялі, дзіўчаты і хлопцы, а нівеста з жэніхом аставаліся, і свадзьба прадалжалася і з старэйшымі, і з раднёй. Гмаладыя ж былі жанатыя, хто жанаты, халастых ні было. А маладзёжы ні было на свадзьбе. Свашкі называліся — ета называліся жаніхова радня. Яны прыязжалі… сразу жаніх… а тады яны… жаніх стаіць на дварэ, возлі дзвірэй, жджэ, пакуда яму вывядуць нівесту, выганяць етых дзіўчат, а нівесту яму… і яны сядзяць там толькі ужэ са старэйшымі, а маладзёжы ні было.

Выносілі хлеб-соль, ікону, што маці ікону прыгатовіла, цылавалі і адкусывалі хлеб, сколькі хто укуся. I нада была той каравай палажыць так, штоб, калісь мая сьвякруха казала, штоб была спакойная свадзьба, без боіла, дак палажыць у такоя места, штоб ніхто іго ні шавальнуў. А патом посьлі свадзьбы, штоб еты хлеб толькі с’елі, каторыя пажанілісь, і сольку тую расходывалі, тады будзя, мол, сямья жыць спакойна, ні ў разладзі, ні будзя разводаў. А ручнік той даўжон быў храніцца, як якая лічэбная, што вот выціралі дзіцей, і еслі сама… ці цімпіратура станя, дак тым ручніком даўжно выцірці… хто ні забалеў у домі, дак выцірці тым ручнічком. Хранілі іго. Што хлеб-соль маці… Ціпер жа ў цэркві павінчаюцца, дак той жа тожы ручнік храняць. А каторыя ні знаюць етага, дак усіго бывая. Можа, і тады было: і бойла было, і разыходзіліся.

А тады, чэраз сколькі ўрэмя выпьюць сколькі, павісіляцца, дзеляць каравай. Вызываюць свацьцё, каторая прыходзіла ў сваты, перавязывалі іх палаценцамі, і яны вызывающ., ці ё ці німа, там «у нашага маладога бацькі роднага», усіх падрад: і хроснаю, і цётку, і дзядзьку, і знакомых, — і яны ужэ дарылі. Хто што гаварыў: «Дарую каня без воза, штоб твой сынок быў прысідацелем калхоза». «Дарую про­са, штоб ні глідзела нівестка на сьвікруху скоса», — вобшчэм, як хто ўмеў у рыфму прыгаварываць, так і дзелалі. Тады вязлі нівесту на кані, ціпер жа на машынах ездзюць, а тады на конях, к яму у дом. Там тожэ празнывалі. Но ў нівесты каравая ні дзялілі, а дзяділі ў жаніха каравай.

На трэцьці дзень курэй сабіралі… ездзілі, хто гуляў на свадзьбі… хго куру дасьць, хто петуха, хто дзеняг. і ужэ сабіралі і дралі курэй. Касьцёр на вуліцы раскладалі, іх ўбівалі і там скублі, і сразу смалілі, і ужэ гатовілі. Ета называлася «драньне курэй». Ета хто гуляў на свадзьбе ca старэйшых, а маладых ні было.

Заговор «Ат іспуга»

«Первым разам, Божжым часам Госпаду Богу памалюсь, Сьвятой Маць Прачыстай пакланюсь.

Стань Маць Прачыстая на помач, Ісус Хрыстос на радасьць.

Шла Маць Прачыстая паўз -Храм, паўз службу. Наўстрэчу ёй Ісус Хрыстос, пытаіцца: “Куда ідзеш, Маць Прачыстая?” — “1ду к раба Божжай (імя) выгаварываць пужаньне зкашчэй, з машчэй, з ясных вачэй, з жыл, з пажыл, з усіх печаней, ад плахога чылавека, індзючыя, курыныя, уціныя, цілячыя, парасячыя, конскія, козія, авечыя, чылавечыя”. Я ж ні сваімі думамі, усё Гасподнімі словамі. Ты ж мой Дух узьлюбі, ад усіх жылак адступі. Дай, Госпадзі, усё добрая».

Г солькай пасыпіш, i сольку тую ізжыгаіш на агні. [Сольку якую?] Соль чыцьвірговаю. У чыцверг сьвецяць. Ілі на Паску. Пасьвіцонай солькай. Тады апяць: «Другім разам, Божжым часам Госпаду Богу памалюсь, Сьвятой Маць Прачыстай пакланюсь…» [Ад каго навучыліся?] Я навучылась ад сваей нівесткі. Када-та ў Глазаўцы іна жыла, брат мой там жыў. I вот я прыехала к ёй, а ў міне валдырь’ на глазу. Я гавару: «Да ета ічмень!» Іна гавора: «Ета ні ічмень. Ічмень за тры дні ўжэ іссох». Я на пячы ляжу, а ў міне галава ўзрывая. Іна на каленкі стала на запічак i прачытала мне. Як дыхне на міне, а міне знімая боль. Я тады гавару: «Навучы-ка i мне, штоб я дзетак сваіх». Іна мне праказала і запісала. I вот я ат тых пор, што ад ie, што хадзіла сама. Яблакі перабірала, укусіла што-та, ні знаю, i нага сразу вопухаль пагнала, што ні магла нішто надзець. I быў у нас тут Іван Чорны, i я к яму пашла. I ён шэпча мне, а я слухаю, i ад яго пераняла. Вот ета, што я пераказала «індзючая, гадзючая, вуціная…» — нагаварываў мне, што міне ўкусіла, а я ўсё ета ўместа склада. Куды пайду, што пашэпча, якіх слоў я ні знаю, я тыя трохі. Так і сабрала ўсё ўместа.

Колыбельная песня

Люлю, люлю, люлі,
Усе дзеткі паснулі.
Адна наша Ангелінка
Hi спіць, ні гуляя,
Коціка забаўляя.
Пашоў коцік на таржок,
Купіў коцік піражок:
Ці самому з’есьці,
Ці Ангелінкі зьнесьці?
А я сам укушу
I Ангелінку угашчу.
Пашоў коцік на вулачку,
Купіў коцік булачку,
Алея памажа, Ангелінцы пакажа.
Люлю, люлю, люлі.

Примечания

  1. Деревня Хальч — одна из самых старейших на территории Ветковского района. В письменных источниках впер­вые упоминается в XIV в., тогда она вхо­дила в состав Черниговского княжества. В настоящее время центр сельсовета и Коммунального унитарного сельскохо­зяйственного предприятия «Хальч».
  2. Комментарий информантки: «Прасесьць: вот, ета іна ўжэ наткала, а ета ніткі ідуць ішчэ — ета зываіцца прасесьць».
  3. Комментарий информантки: «Барыла — ета ўжэ послі вайны было. Гільза, іё зьверху раздавіш і кнот туды ўставіш, а туды ўжэ керасіну ‘зальлеш, становіш на стол».

Автор: Г.И. Лопатин
Источник: Живая старина. Журнал о русском фольклоре и традиционной культуре 2(66), 2010 С. 58-60.