Няхай жыве партыя “П.С.Х.”! (відэа)

0
1091
Гомель, Радзевіч, п'еса, тэатр

Згодна з талакоўскай традыцыяй святкаванне кожнага юбілея “Талакі” суправаджаецца пастаноўкай якой-небудзь малавядомай, але цікавай п’есы беларускага драматурга.

На свае 25-я ўгодкі ГМКГА “Талака” паставіла п’есу “П.С.Х.” паводле Леапольда Родзевіча.

Самабытная асоба, палітычны і грамадскі дзеяч, драматург, публіцыст і паэт, Леапольд Родзевіч набыў вядомасць у легендарны перыяд “Нашаніўскага адраджэння”.  Пэўны час быў акторам у трупе Ігната Буйніцкага і Алеся Бурбіса. Шмат пісаў, займаўся практычнай палітыкай, у часы беларусізацыі вывучаў Заходнюю Беларусь. На пачатку 30-х быў арыштаваны ягоны брат Чэслаў, таксама знакаміты дзеяч беларускага Адраджэння. Заступіўся за брата і … быў адпраўлены ў ссылку з якой не вярнуўся. Магчыма, быў расстраляны.

Тэатральная спадчына Родзевіча досыць невялікая: за кароткае драматычнае жыццё свае ён ніпасаў толькі дванаццаць п’ес. Але многія ягоныя п’есы  ставяцца тэатрамі Беларусі і зараз.  Вось і мы звярнуліся да адной з іх. Знакаміты беларускі літаратуразнаўца Арсень Ліс так сказаў пра Родзевіча: ”гэты чалавек апынуўся паміж літаратурай і палітыкай і гэта была ягоная драма – драма аднаго рамантыка.” Магчыма, “П.С.Х” найбольш выразна акрэслівае гэтую драму, дзе ў адной кароткай чалавечай гісторыі выразна бачна і драма цэлай краіны – нашай Беларусі.

Такім чынам, 1919 год, тыповая беларуская хатка ў звычайнай вёсцы…

Здымаў Яўген Якавенка