Пасёлак Амяльное быў заснаваны напачатку ХХ стагодьдзя як хутар і тэрытарыяльна належыў да вёскі Старае Закружжа, якая, па пісьмовых крыніцах, вядома, з пачатку ХІХ стагодьдзя. У 1992 годзе ў выніку катастрофы на ЧАЭС і радыяцыйнага забруджаньня жыхары абодвух населеных пунктаў, у шэрагу 58 весак Веткаўшчыны былі адселены на трывалае месца жыхарства ў чыстыя месцы. Праца па зборы і фіксацыі помнікаў традыцыйнай культуры рэгіёна распачалася супрацоўнікамі Веткаўскага музея народнай творчасьці напрыканцы 1970-х — пачатку 1980-х гг. Не спынілася яна і пасьля адсяленьня вёсак, паколькі супрацоўнікі музея захоўваюць самыя шчыльныя стасункі з перасяленцамі, якія жывуць у Ветцы.
Асноўнай нашай інфарманткай па традыцыйнай культуры азначанага пасёлка з’яўляецца ўраджэнка Амяльнога Грэцкая Варвара Аляксандраўна, 1925 г. н. У 1992 годзе ў сувязі з адсяленьнем вёскі пераехала ў Ветку. За перыяд з 2005 — 2007 гг. аўтарам дадзенай публікацыі было зафіксавана ад яе больш за сто тэкстаў. Гэта песьні календарнага і сямейна-пабытовага, а таксама пазаабрадавыя песні, замовы і апісаньні абрадаў і звычаяў, былічкі і паданьні, а таксама шмат іншага.[1] Большасць з іх была назапашана нашым інфармантам ад сваёй бабулі па бацькоўскай лініі Грэцкай (у дзявоцтве — Пікулінай) Алены Максімаўны (1859 — 1953), што вызначае яе як рэтранслятара старадаўняй традыцыі, Праблема пераемнасьці ніколі не стаяла перад носьбітамі амяленска-закружскай традыцыі. “Дзеўкі пяюць. Як бабы, так і дзеўкі. Тыя песні. Не саўпадаюць песні. Што ў Закружжы пяюць і ў Пацёсах”, — вызначае Варвара Аляксандраўна Грэцкая. Такім да чынам захоўваюцца і асаблівасьці мовы. У гэтым плане паказальныя вызначэньні, якія зрабіла зямлячка і сяброўка Варвары Аляксадраўны Грэцкай Праскоўя Сяргеяўна Кужэльная, 1933 г, н.: “Там гаварылі па-гутніцкі: “такей”, “чужэй”. Рэч, мілодзія саўсім другая. Вот, “такей”, “чужэй”, а не скажа “такой”, “чужой”. Словы адны, а мілодзія саўсім другая. У гутаў, яны і січас, колькі не жывуць, на свой маціў наварачваяць. Хоць ты ўмрі! Гута — тры кіламетры! А рэч саўсім другая. Расія, беларусы — ета, счытай, другая нацыя. А вы ж — беларусы! І радзілісь тут. У іх жа гутніцкі разгавор. А ў вас “ря”, “рё”? Да, а ў Марозаўцы “ро”. У нас завецца “рябая карова”, а у іх “рабая карова пазрупала храпкі”. Іх дажы дражнілі. Счытаюць, яны, як гарадскія: “рабая”. Такім жа чынам захоўваецца і фразеалогія. Такія высновы наконт гэтага можна зрабіць, ужо, таму, што ў нашай інфарманткі амаль не ўзнікала цяжкасцей, каб адказаць на нашы пытаньні кшталту: Калі так кажуць? альбоПра каго так гавораць?
Для дадзенай публікацыі аўтарам выбраны адзінкі, якія альбо маюць амяленскае паходжаньне і не фіксуюцца ў слоўніках, альбо агульнараспаўсюджаныя, але маюць цікавыя каментары, зробленыя нашай інфарманткай.[2]Асаблівасьці мовы захоўваюцца. Усе матэрыялы прыводзяцца з фонду матэрыялаў Этнаграфічных экспедыцый Веткаўскага музея народнай творчасьці.
1. Ад вомегі
“Ад вомегі”, — гаваряць — ад вомегі хочу — мягня душа, мягня душа хочу.
Лапацін, 2009
2. Што дзіця вырасьця…
План такі, што дзіця вырасьця. Планы такія харошыя. Што усё расло. План харошы. Усё расьце. Не то шта, там, пагода , дак выгарэ, ніз, дак вымякне. А такія роўныя, што дзіця, гаворя, пасадзі, так і тоя вырасьця. Лапацін, 2009
3. Па зыках бегаць
Пазычаць. Вот, прыдзя: “А ну-ка, пазыч!”
Лапацін, 2009
4. Ад камля
П’яніца быў ад камля. Ета гаворяць ад камля. Камель. Як дзерява ляжыць гаваряць: “Дурак ад камля”. Камель вечна крепкі. Ня коліцца. Дак ўсе “ад камля” гаваряць. Ты — дурак ад камля. Ілі пбяніца ад камля. Ета худшы некуда.
Нерабатні ад камля былі. Ці вышывала яна рушнік які? За гарэлку выменівала ў пьніц.
Хабарнік ад камля. Грошы яму падсуніш. Прыдзіш, дасі грошай, паложыш на стол. Усё — ён табе ўсё здзелае. А чаму ад камля? Ён ужэ бяз совесьці браў. Ужо браў бяз совесьці. Не то шта, там, па ьсовесьці.
Лапацін, 2009
5. Бараной вясьці, куды папала.
Яна не ўмее куды весьць дажэ. Вядзе куды папала. Гарманіст, наш Ягор, калісь іграя серпіянку, яна пойдзя пад яе, нада ж ладзіць пад калена, Ягор ладзя-ладзя, паставя гармонь, яна: “Чаго ты ня хочыш іграць?” Ён гаворя: “Ты мне ладзь! А мне нада ладзіць, куды ты вядзеш не ў той бок? Ты пад гармонь мне ладзь. Палядзі, Варька як пяе, Танька наша пяе, я сяджу іграю, яны мне ладзяць. Я на гармоні сваім мацівам пяю. А ты куды вядзеш бараною?”
Лапацін, 2009
6. Як на ліст распісала.
Усё калісь дзед Майка: “Усё! Жаваранка пабыла, як на ліст усё распісала, расказала. Ета ўжэ усе новасьці расказала”.
7. Падвесьці пад царкву (сраць)
Усё гаваряць калісьці: “Во, ты мяне падвела пад цэркву сраць”. Што нільзя ж там. І баба наша, і матка, і дзед Майка: “Пад цэркву сраць міне не падводзьця”.
Лапацін, 2009
8. Вератаном стряхнуць
Эта гаворяць, плацце, там, ці што-нібудзь, баба наша кажа: “Мая унучачка…” ці, там, хусцінка, ці тряпачка, “верятном струхнуць” — худзенькая. Такая слабенькая адзежка? Вот, напрымер, і дзевачка будзя такія худзенькая: “Ужэ дайшла — і верятном струхнуць”. Ці тряпачка будзя, худзенькая, у міне плацейка была жоўценькае, такімі цьвяткамі, любіла яго, так баба і кажа стане хто за рукаў, ці хлопец, я кажу: “Сядзь! Падзярэш плацьце, будзіш адкупліваць!” Баба: “Не чапайця! У нашае Варвары плацьця — верятном струхнуць”.
8 а. Верецяном стряхнуць. Лён жа — лёгкі. А яго ж веряцяном вытрушаяць кайстру тую. Бярэш веряцяно тое і — ці вярьхоўя, ці патряпья…тады кайстра сыпіцца, веряцяном струхаяць. Вот, і гаворяць: “Як веряцяном стряхнуць”. Патаму шта лёгкая. Веряцяно дзелаюць хоць с асіны, а хоць іс сасны. Яно высахня — лёгенькая-лёгенькая. І ў бабы выходзя, і матка…яны — круць, мільён раз абкручыіцца. А як крутану, ён упадзя. Ана, во, ужо, бязрукая!” І баба.:”Ці ў цябе рук німа?” Я гаварю: “Ну падая — і ўсё”.
Лапацін, 2009
8 б. Я была худая-худая — адны косьці. А Туся наша — такая во! Матка наша: “Туся — палядзіш: тры пузы! А цябеверятном струхнуць. Эта ўжо худая такая — верятном струхнуць. Кожа да косьці.
Лапацін, 2009
9. Як веряцяном зьнясло
Гаворяць: “Вот быў, і як веряцяном зьнясло”. Веряцяно ж — скорая. Круціцца. Наша баба…я ня ўмела, не навучылася — і ўсё. Падая ў мяне ён я із рук. Як толькі крутану, ён упадзя. Баба: “Ну, Варячка, ну ты ж дзяржы”. Я гаварю: “Я не магу”. Ён падая ў мяне. А баба наша прядзе. Вератном этым, і длінна так, тады, ужо, тут развяжа напяцелячкай. Ета на мяхі прялі патряп’я. І яна, ужо, скамкая, скамкая…тады зноў. Так яно у яе круця, і нітка ідзець, так яно ж быстра-быстра.
Лапацін, 2009
10. Бряхню тачыць
Бряхню точа і точа. На бряхне стачылася. Як точыцца нож. Бряхню сточыш, а назад ужо не вернішся. Ета ж як праўду, іё рэжыш бесканечна. Во, мне, песьню памінай, скажы мне тую, я іё і на маціў, на ўсё, а як бы бряхню. Як жы ты песню збрэшыш?
Лапацін, 2009
11. Гарэлку піць — не карчы калоць.
Ці на свадзьбе гуляць, ці на крэсьбінах, да “гарэлку піць — не карчы калоць смаловыя”, што чуць разаб’еш іх. Ета сідзі, паганяй адна за адной рюмка за рюмкай. І смашна еш, да і ўсё.
Лапацін, 2009
12. Зімні дуб
Эта Зімні дуб называіцца. Зімні дуб, знаіш, што такое?
Называіцца зімні дуб, хто лянівы. Калісь звалі хто зімні, хто лянівы, эта адзін чорт. Зімні дуб — эта усі дзярэўя расьцвітуць, пусьцяць лісьця, а зімні дуб будзя стаяць, ён толькі распуская лісьця ў канцы мая-іюні, у канцы іюня. Усі дубы параспусківаюцца, а той дуб, хоць лянівы дуб, хоць зімні, ён усігда увосень, позна-позна лісьця, кудзелі на ём, як і летам, аж карычнівая — красная. У адзін дзень начыная і апсыпаіцца. Яго завуць хоць зімні, хоць лянівы, ляніцца распускацца.
Называяць яшчэ Лінівы дуб
Ой ў лузе пры дарозе зімні дуб расцьвіўся,
Стары казак, як сабака, доўга не жаніўся,
Па ўсех дзеўках ён абышоў, сказаў усе плахія,
І зайшоў-та ён да адной беднай сіраціны.
— Ой, калі б ты, дзевчоначка, была багаценька,
Узяў бя я цябе ручэньку і павёў бы да баценькі,
Ой, калі б ты, дзевчоначка, сундук дабра мала,
Ты б у майго бацькі і маткі перва места занімала.
— Ой, калі б та я, казачанька, сундук дабра мала,
Я б такога жаніха на парог не пускала.
— Ой, калі б ты, дзевчоначка, не была сіраціна,
Ты б у майго бацькі-маткі цьвіла, як каліна.
— Ой, калі б я, казачанька не была сіраціна,
Я б с такімы жаніхамы дажэ не гаварыла.
— Ой, калі б ты, дзевчоначка, залату манету мела,
У зяў бы я цябе на ручанькі і насіў, як дзяціну.
— Ой, калі б я, казачанька, залату манету мела,
Я б з такімы жаніхамі рядам сраць не села.
— Ой, калі б ты, дзевчоначка, была багаценька,
Узяў бя я цябе ручэньку і павёў бы да баценькі.
— Ой, калі б я, сіраціначка, хоць сто рублей мала,
Я б такімы жаніхамі сраку падцірала.
— Ой, калі б ты, дзевчоначка, тры курачкі мала,
Ты б у нашай сямеічкі была як радная.
— Ой, на што мне тры курачкі, зярнятак не мая,
Есць у мяне адна курачка і тая залатая,
Есць у мяне адна курачка і тая залатая,
Яна такіх зімніх дубоў на парог не пуская.
— Ой, калі б ты, дзевчоначка, кальцо залатоя мала,
Цябе б жа бацька з маткай пад неба падкідалі.
— Калі б ж я, казачанька, залато калечка мала,
Я б такімы жаніхамі хату падметала,
………………………………………..
Я б такому жаніху сраку не паказала.
— Ой, калі б ты, дзевчоначка, была хітравата,
Павела б ты казачаньку начаваць у хату.
— Ой, калі б я, казачанька, была хітравата,
Выгнала б я цябе на вуліцу, як нягоднага сабаку.
— Ой, калі б ты, дзевчоначка, варанога каня мала,
Пашоў бы у тваю гнілую хатачку, ты б ласкава паглядала.
— Калі б я, казачанька, варанога каня мала,
Я б такога зімняга дуба нахуй выганяла..
— Калі б та ты, дзевчоначка, хоць просту манету мала,
Ты б у маей новай хаці, як царыца, піравала.
— Калі б я, казачанька, хоць адзін рублік мала,
Я б такіх зімніх дубоў сто раз наклевала.
— Калі б та ты, дзевчоначка, умела гадаці,
І ты б жа мне нагадала, каго замуж браці.
— Умею на ручэньку я табе пагадаці,
Толька хачу табе праўду наперад сказаціі.
Ой, у лузе, пры дарозе, там стаяць тры ёлкі,
Ідзі выбірай колкаю ёлку ў жонкі.
Ой ў лузе пры дарозе зімні дуб расцвіўся,
Зімні дуб на колкай ёлкі шчэ не жаніўся.
Лапацін, 2009
13. Іголкай не пракалю.
Што там ніпраўда. Дажы іголкай не праколіш, што няпраўда. Усё праўда.
14. Кату на хвост прыцапіць
Кату на хвост прыцапіла. Эта кажаць, як ходзя, ну ты ка мне ходзіш — што тут пагаворым, у нас калісь была адна, яна еслі пабудзя ў дварэ, што-нібудзя пачуя, то ўжэ ўвесь паселак зная. Всё бабы кажаць: “Моця пабыла, ужэ кату на хвасьце навяжа”.
Лапацін, 2009
15. Як кот на хвасьце разьнясе
Ты мне што-нібудзь расказаў, гаворяць, не кажы яму, а то, як кот на хвасце разьнясе. Па каждам двару. Ё такія, што счас жа пойдуць і парасказаяць. Кот жа па ўсіх дворах бегая.
Чаму кажуць кату на хваьсце?
Кот жа па ўсіх дворях бегая.
Кату на хвасьце навязала пра сваю…
Лапацін, 2009
16. Падымі полку, да паглядзі там толку
Во, падымі бабі андарак, да паглядзі там што. Я усё свайму малому гаварю, будзя хадзіць, я кажу: “Німа грошай”. — “Баб, ну паглядзі-ка, там, ў кармані, пацапай,можа, ё. Ну, паглядзі, баб”. Я гаварю: “Падымі полку, да паглядзі там толку”. Німа ні чарта. Німа грошай.
Лапацін, 2009
17. Памяні казе сьмерць…
Гаварылі скрозь: “Памяні казе сьмерць, дак яна ўсё пердзь да пердзь”. Казала баба наша, як што-нібудзь памянеш, наш Ягорка, такі прыліпчасты: “Баба, тога і тога, вот, дай мне!” Еслі баба што-небудзь скажа. тады будя: “Баб! Ну, дай мне тога!” Пакушаць што-нібудзь. “Ну, баб, дай мне!” Яна: “Табе, ужо, памяні казе сьмерць, яна ўсё ходзя пердзь да пердзь. Так і табе”.
18. Перавернуць дуба да гары
Як пачнуць, ужо, шукаць, дак перавернуць дуба да гары.
Лапацін, 2009
19. Праўду да калены гаварыць
Праўды мужыку толькі да калены гавары. А ўжо які сікрэт, вышы калена не гавары. Мужык, штоб жонцы, а жонка мужыку. Патаму шта мужык пасварыцца з жонкай, выкажа. У нас адна была, ета, як толькі з мужыком пасварыцца, дак: “Ты на тога тоя казаў, на тога — тое”. На суседзяў. І будзя бряхьню тарочыць. Калісь баба наша казала: “Пабойся Бога! На што ты пляцеш? Табе ж нада і спаць леч із ім, і паабедаць сесьць, і работаць. А ты на яго такоя гаворыш”. Нада ўсё скрываць. Пагаварыў, пасварыўся. Жонцы і той праўды не кажы. Казала Пашка: “Да калена”. Вышэ калена — ета, ужо, сакрет, дак не гавары. Мужык можа прадаць, і можа жонка прадаць.
Лапацін, 2009
20. Смалу к дубу не прылепіш.
Вот, прыляпі — ён жа не прылепіцца, патаму шта і смалы німа ў дубу. А толькі смала ў сасне да у ёлцы. Калі так кажаць? А, во, гаворяць, як няродныя дзеці, дак кажаць: “Як не гавары…” Вот, жэняцца, у яго дзеці, і у яе дзеці, усё раўно жаласьці такія німа ў жэншчыны да тых дзяцей, да мужыковых, есьлі другі мужык, ужо, гаворяць: “Смалу к дубу не прылепіш”. Гаворяць: “Свая сарочка бліжай к целу, чымся чужая”. У нас усягда баба казала: “Смалу к дубу не прылепіш”. І чужога. Мужык з жонкай жывуць, тады разыходзяцца, сперва і добра і харашо, а тады — усё, пасваряцца, разойдуцца, ненавідзяць. Так жа і дзеўка з хлопцам. Ета ж не свой, што пасваряцца, тады зноў у кучу.
Лапацін, 2009
21. На сухі лес
Чаму на сухі лес пасылаяць? Ну, на сухі лес пасылаяць, во, калі ідзець бальшая граза, во, дожд быў, сарвала крышу Андрэю, дак я вышла, гаварю: “Госпадзі! Ідзі ты, граза ліхая, на сухі лес! там круці і вярці, і, што хочыш, дзелай!” І калісь баба наша і ўсі казалі: “Калі граза ідзець, сабіраімся ў кучку, у бальшы абабак дзелаім бабы, сядзяць бабы, старшы ж нас, маткі нашы, гаваряць: “Ідзі ты , граза на сухі лес! Там і круці, і вярці, і палі “. Чаму на сухі лес? Сухі — ён ужо мяртвы. А жывы лес, хай ішчэ расьце”. І калісь сухога дзерява с агнём не найдзіш, а ціперя-ка павальна сухі лес увесь. Што яму врядзіць?” Вот, пойдзім у аряхі, і другі куст молнія спаля, чорныя ўсі, ета маланьня як жыгне ў лесе, да на якоя дзерява, калі рябіна стаіць усохшая, і ягада, і ўсё, но яна ўсохшая. Ета, ўжо, бабы гаворяць: “Маланьня рябіну спаліла”. І аряхі тыя, мы, ужо, ідом ад тога куста, вісяць кучамі, і мы не рвом, есьць нільзя. Ці Богам дадзена так? Ці Бог яго зная? Гаворяць, Юрый-Ягорый едзя на калаьсніцы. Баб, якая тая каласніца?” — “Яна залатая, калёсы такія, залатая, уся пазалочаная. У Бога ж прастыя німа”. (Як едзя, ну, па-старыннаму, ціпер жа па-навучнаму, па хмарах, па воблаках едзя). — “Баб, чаго ж ён не падая?” — “Ну, так Богам дадзена: і паехаў Юрый-Ягорый на залатой калясьніцы”. — “Баб, куды ён паехаў?” — “А паехаў. Будзя ехаць-ехаць — і на неба к Богу. Па воблаках, во, хмара ідзець, воблака, воблакі, яны сабіраяцца ў кучу-у кучу, куча бальшая, і ён па воблаках едзя, калёсы ж едуць, то у ямку, то з ямачкі, і стукаяць калёсы, так жа і Бог дзелая”. Юрый-Ягорый на белым каню ездя.
Лапацін, 2009
22. Цень на дзень ходзя.
Слабая, хворая.
Лапацін, 2009
23. Што будзя — то будзя, а ты, Свьярыда, іграй.
Нап’юцца на свадзьбах, ё такія забіякі, а Сьвярыда там быў, адзін на ўсём Закружжы, іграў. Бабы падойдуць і кажуць: “Сьвірыда! Што будзь — то будзь. Ніхай б’юцца, а ты, Сьвярыда, іграй”. Ён рыпая, а ў засланку барабаніць.
Лапацін, 2009
24. Кроў на вочы наляжа
Мы гаварым: “Дзед! Як ты сьцеряжэш салому, а як хто прыдзя да палкай цябе ударя?” А ён гаворя: “Як такія прыдуць, як ваша сям’я, дак ніхто ня ўдаря, а як каму кроў на вочы наляжа, тэй згубя цябе толькі так. Ну, у мяне (у яго дубовая палка) я як сьвісну, я яшчэ крэпкі, хоць за гарлянку вазьму — усё, жывы не пойдзя”. А Ягорка наш гаворя: “Дзед, а як мы прыдзім, а ты падумаіш, прышоў тэй, хто кроў на вочы наляжа?” А ён: “Я вас па топу, вы ічшо топаіця ка мне, а я ўжэ чую што вы”.
Лапацін, 2009
25. На блядзь — сто вачэй глядзь, а на заразу — ніхто ні разу!
“І грошай шчэ ўпяклі харашо, думалі, дзевачка. А ты ўжо далёка ляжала кала дзевачкі”. І тады вязуць, перва — нявесту, тады ужо сундук вязуць услед. Дак, ён гаворя: “Я б цябе адправіў, да палюбіў, панаравілась”. Усё не наравяцца дзеўкі, а яна — блядзь, шчэ панаравілась. Яна сядзіць калісь і кажа: “Знаіш што, Іван? На блядзь — сто вачэй глядзь, а на заразу — ніхто ні разу!” І прайшоў номер.
Лапацін, 2009
26. Рукі, як у сатаны калоцяцца.
Ета ў п’яніц. Гаворяць, і я на свайго бальшога гаварю: “У цябе ўжо, як у сатаны, калоцяцца рукі”. Сатана ўсё хоча зьделаць урэд людзям, дак аж рукі калоцяцца. Сатана ня п’е гарэлкі. Эта баба наша калісь казала: сатана — эта чорт. А ішчэ ё Салоха. Баба казала: чорт — ета ўрядзімы такі, ён глаўней сатаны, сатана — та чортава жонка, а Салоха — ета такая, нічога дзелаць ня ўмеее, толькі б хадзіла па чужых дворах, да вот, хто пячэ, хто варя — наесца б.
Лапацін, 2009
27. Чорт у капусту серя
Гаворяць: “Ты счаслівая! Табе чорт у капусту серя!” Эта калісь баба наша: “Багатаму чорт памагая. Усягда ў капусту серя”.
Лапацін, 2009
28. У каждай сямье по чорціку і ў каждам сяле па чорціку.
Лапацін, 2009
29. Чорт дз’явала купляя (знаходзя)
Чорт дз’явала купілі і ездзілі на гаўне. (пра аварыю, у якую трапіаў унук). Дзед Майка, і баба гаварыла наша. Як толькі шкоду здзелаім: “Во, ужэ, чорт дз’явала найшлі!” [Купляяць ці знайшлі?] І купляяць і найшлі.
Лапацін, 2009
30.
Дзевачкі, што ангелы. Шчэ замужам не былі. Дзевачак хваліць нада. Штоб замуж ішлі. А матка: “Які чорт найдзіцца, ніхай з такім і гарюя. Шчэ буду журыцца. Мне хватая дзілоў такіх”.
Лапацін, 2009
31. Штоб твой чорт на версі быў
Яе чорт вышы быў. Вот, мы з табой гаворым, дак пачанём гаварыць, і, вот, што ты гаворыш, штоб твая праўда была, мол, хоць і брэша Я на свайго Сяргея бальшога: “Ты ўсё хочыш, штоб твой чорт на версі быў. Не пад нізом”. Будзя спорыць, а тады я іму пачану: “Вот, ета — так, вот ета — так”. — “Можа і так”. — “Дак вот, штоб нікалі твой чорт на версі ня быў”. А чаго, я, ужо, ня знаю. Ета справеку веку. Калісь дзед Майка прыдзя, пасваряцца з бабай, яна ўрэдная баба, прыдзя: “Пасварыўся з Кулінай сваёй”. Наша баба: “Чаго ты пасварыўся?” — “Чаго? Хоча, штоб жа яе чорт на версі. А я хачу , штоб мой”. Пачанём біцца. Ягор сваё гаворя, Туся сваё, а я сваё. Кажды хоча, штоб чорт на версі быў. Баба: “Ай я яй?” Я, баба, чый чорт на версі?”. — “Ягоркаў! Ён самы меньшы, дак ніхай будзя Ягоркаў”.
Лапацін, 2009
32. Трамбабуль даць
Біў, так даў трамбабуля, і аброццю біў, і кулаччам. Скрозь і баба наша казала: “Во, трамбабуль табе матка дасць!” — хто заробя. Матка і кажа: “Адзін аднаго глядзіця! Еьслі адзін шкоду дзелая, меньшы, напрымер, ты ж — большая, ты бачыш, ня дай яму эта дзелаць, а то трамбабулі будзіш палучаць!”. Тады пачане нізаць і малых, і ўсіх падряд.
Лапацін, 2009
33. Хапай хатку на лапатку
Усё гаворяць: “Хапай хатку на лапатку”. А не ўхваціш ужо. Мы калі-нібудзь што-нібудзь шкоду зьдзелаім. Матка будзя сварыцца. Баба: “Полячка, не чапай! Не чапай! Не рві дзяцей. Ужэ хапай хатку на лапатку — да не ўхваціш. Ужо ўсё. Шкода ўжо праізшла.
Лапацін, 2009
34. Еш пакуль рот свеж
Усё ў Каляды смашная ядуць. Смашнейшая! А пост прыдзя — ета ўжо падхіля хвост: гуркі да ўсё. Калісь баба наша і кажа: “Майка! Ты вумны, любіш гарэлачку да штоб закусіць салца табе”. Тады ж — каўбасы счыняць да к Ражаству аставяць. Наш Ягор быў малы: “Дзед Майка, што ты смашней-смашней усяго на свеці любіш?” — “Ну, Ягорка скажу па сікрэту, я люблю лучшэ ўсяго на свеці гарэлачку і беларускі прадукт, ета бульба наша прыродная, і гурок. Вот і ўсё. Мне гарэлачку, бульбу і гурок давай і большэ мне ня нада не каўбаса, не сала — нечога. А ты, Ягорка, што любіш?” — “О! Я б канхвет багата еў!” А калісь жа канхвет не было. Ета толькі як захварэіць, да канхвет. А цяперяка дзеці ўжо… Шчэ гаваряць: “Плоха жыць!” Не! Ціпер усяго — пашоў купіў, што твая душа…А тады ж нейдзе было, і не за што і нейдзе было. Калісь Сяргей мой малы быў, захварэў, пайшла ў магазін, там ларёчык быў, хто на тархвяніку работаў, давалі. Ён і кажа: “Мам, купі мне канхветачак”. Я гаварю: “Ці дадуць мне? Тут жа рабочым толькі”. Ён прастудзіўся, цімпіратура, ляжыць. Малачка даю. “Ня хочу. Ня хочу нічога”. Я пабегла ў магазінчык у тэй. Гаварю: “Алена, дай ты мне грам сто канхвет”. Руб ей панясла. “На рубля”. А яна і кажа: “Угу! А рабочыя прыдуць, дак рабочы што?. Не дам!” — “Ну, дай мне хоць штукі дьзве ці тры”. такія ледзячышкі былі. І яшчык стаіць. “Куды табе ўжо так?” — “Сярёжка захварэў. Ну, дай мне. Пяць штук. На табе руб, толькі дай мне”. — “Ня знаю, як табе даць. А рабочыя прыдуць, і ня хваця людзям…” — “Ня хваця, скажы, што Варка забрала. Любому скажы, што ўзяла бальному хлопцу”. Яна круцілась-круцілась. Мужык яе прышоў, яна: “Во, прышла канхвет”. — “Рабочым нада, а не канхвет ёй!” Я гаварю: “Сярёжка захварэў”. Ен: “Ну, дай штук пяць!” І прынясла, яна мне дала штук пяць. Я прынясла, вывярнула бумажачку: “Сярежка, на-ка табе канхвет етых”. А ён ляжыць, гадкі яму тры была ці чатыры, і кажа: “Мам, я ўжо не хочу. Пакуль ты доўга была дзесь, так ужо не хочу”. Я гаварю: “На, із’еш, у рот укінь. Ен падзяржаў у пальчыкаў. І не ўзяў. Я гаварю: “Во, калісь баба казала наша: “Еш пакуль рот свеж!” Пакуль ішчэ роцік свеж, дак еш. А калі захварэіш, хоць ты і неўма што дай. І не ўзяў канхветы. Ціпер ідзі бяры якія хочыш.
Лапацін, 2009
35. У прадаўца сдачы, а ў краўца астачы
Шубку аддалі бальшую краўцу, штоб малую сшыў. Баба гаворя: “А дзе ж астача?” А матка гаворя: “У прадаўца сдачы, а ў краўца астачы нікалі не бывая. Яны век не аддаюць”. І, праўда, ён із тога да ісшыя. Калісь адна гаварыла: “Я сшыю кохтачку, астанецца, хоць і маленькі лапік астанецца, я пашыю камбініравана кохтачку. Рукаўкі такія здзелаю, да ў другія ж астанецца — во, і глядзі-ка: маёй будзя дзеўцы кохтачка. С усякіх лпічкаў. А тады, ужо, паглядзім: сын яго бегая, такая во безрукавачка. Баба: “Палядзі-ка з нашае шубкі!” Матка: “Не чапайся! Не гавары! Усё! Прапала дзела!”
Лапацін, 2009
36. На чужым каню сраць ездзіць
Хто-нібудзь будзя гаварыць: “Ідзі-ка скажы ці, там, што-нібудзь”. Калісь дзед Майка на бабу, будзя сядзець на грубцы “Алёнка, падай-ка ты мне вадзічкі!” Баба дак тая не казала, а матка гаворя: “Майка, ты на чужом каню ўсё сраць ездзіш! Кінь прясць, ідзі табе кружку вады падай на грубку. Ты ж сам ізлезь”. — “Палашка, падай! Ета будзя твая чэсьць”. І будзя сядзець. Матка: “Дзеці, падайця дзеду вады”. Мы, ужо, спрыгніма, вады пададзім, ён, ужо, выпья.
Лапацін, 2009
37. Даходу, як з трутня мёду
Калісь дзед Майка казаў, прыдзя на Ягора, гадоў шэсьць ці сем яму была: “Здароў дармаед!” А ён, ён яго дзед ня зваў: “Майка, я работаю!” — “Што ты дзелаіш?” — “У грубку дровы кладу”. — “ О-о-о! З цябе даходу, як з трутня мёду! Так і з цябе даходу. Які ты работнік! Нада ўнесьці із надвор’я дроў. Вот, ідзі ў тряскоўню набяры да прынясі дроў у хату. А тут і дурак паложа. Хрёсная трутняў выкідала. Я гавару: “Мам, пакажы якія яны”. Такія, як авадні бальшыя яны. Яны ж выводзяцца, іх нада ўбіраць. Таму шта яны мёд ядуць слішкам многа, а нікуды не лятаюць за мёдам. А пчолка тая — рабацяшчая. Кажаць, мурашка і пчолка — ета рабочая насякомая. Яны і хаткі сабе будуюць, а етыя авадні да трутні за чужы счот жывуць.
Лапацін, 2009
38. Як Вялікаму дню ў вочы
Баба наша ўсё казала: “І скажы мне праўду як Вялікаму дню ў вочы”
Лапацін, 2009
39. Як у цэркві после Вялікадня Царскія варата
У мяне адкрытая душа. Я не магу, штоб чалавеку, бряхаць. Я не магу чалавека выгнаць без дзела. Еслі ўжо пачне мне плетуханіць. А ў мяне душа адкрытая, як у цэркві после Вялікадня Царскія варата. Я, вот, із душы сваёй вазьму, скажу чалавеку ўсю праўду. А Царскія варата, ета, як пряпяюць “Хрыстос васкрэс”, расцыяняюць Варата, і мужчыны могуць заходзіць, бабы, дак, не. Дзевачк маленькіх носяць, як родзяцца. Ета Праводная скрасення. Іх прычасчаяць, маленькіх. І адкрытыя варата. А тады, ужэ, шэсць нядзель яны будуць адкрытыя, да Ўшэсця, тады закрываяць Царскія варата — пашоў Ісус Хрыстос на неба.
Лапацін, 2009
[1] Асобныя тэксты, зафіксаваныя аўтарам гэтай публікацыя, прыводзяцца ў наступных выданнях: Лапацін Г. І. “Песьня сама падбярэ годас”, альбо некалькі штыхоў да партрэту выканаўцы // Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратурах славянскіх народаў”, прысвечанай памяці народнага пісьменьніка Беларусі Івана Шамякіна. Грмель. 19 — 20 верасьня 2007 гада. (Рыхтуецца да друку). Лапацін Г. І. “Чтоб дети были красивые и здоровые…” // Живая старина. 2007. № 2. С. 38-40. Лапацін Г.І. “Як мой чапец крэпка спіць…” // “Мова — Літаратура — Фальклор” Матэрыялы V Міжнароднай канферэнцыі (да 80-годдзя прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна). Мн., 2007. С. 479 — 482. Лопатин, Г. Белорусские рассказы о чудесах святого Николы. // Живая старина 2004. № 2. С. 35-40. Лопатин, Г. Культ св. Николая по современным белорусским свидетельствам //Paleoslavica. Cambridge. 2006. ХІV. С. 287-313.
[2] Фразеалагічныя адзінкі з кампанентам “веряцяно” са скарочанымі каментарамі інфарманткі прыводзяцца Нячаевай Г Р. у публікацыі “Паляцелі Ганніны мухі ў Ляда…” // Материалы V Международнай конференции “Славянская фразеология в ареальном, историческом и этнокультурном аспекте”. Гомель. 2007. (Рыхтуецца да друку)
Дадзеная публікацыя грунтуецца па матэрыялах экспедыцый Веткаўскага музея народнай творчасьці і з’яўляецца сваеасаблівым слоўнікам устойлівых вобразных адзінак мовы аднога населенага пункта — п. Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскаай вобласьці. Большасьць з іх не зафіксавана ў агульнавядомых фразеалагічных і дыялектных слоўніках і ў друку прыводзіцца ўпершыню. Усе пададзеныя прыклады, зафіксаваныя аўтарам публікацыі ад самай старэйшай на цяперашні час прадстаўніцы амяленскай традыцыі Варвары Грэцкай і праілюстраваныя інфарманткай выразнымі ўспамінамі пра асабістае жыцьцё, побытавымі сітуацыямі, прыкладамі з гаспадарчай дзейнасьці, фальклорнымі тэкстамі. Ва ўступных нататках прасочваюцца карані Варвары Грэцкай як носьбіткі мясцовай культуры, а таксама вызначаюцца шляхі захаваньня традыцыі ў Амяльным. Каштоўнасьць публікацыі ўзмацняецца тым, што ў выніку аварыі на ЧАЭС Амяльное было адселена.
Аўтар: Г.І. Лапацін
Крыніца: Новыя запісы дыялектнай фразеалогіі сучаснай беларускай мовы (п. Амяльное Веткаўскага р-а Гомельскай вобласці). [Тэкст] / Г. І. Лапацін // Фразеология германских, романских и славянских языков: сборник научных статей: вып. 1./под ред. Е.Е. Иванова. — Могилев: МГУ им. А.А. Кулешова, 2009. — 314 с. С 289— 298.