Новыя даныя па храналогіі сярэднедняпроўскай культуры

0
448
Сярэднедняпроўская культура і яе храналогія

Сярэднедняпроўская культура (CK) — адзін з тых усходнееўрапейскіх феноменаў, які меў непасрэднае дачыненне да кола культуры шнуравой ке­рамікі (KULIK). Дагэтуль не сціхаюць дыскусіі па праблеме храналогіі СК. За апошнія гады атрымана параўнальна вялікая колькасць новых даных, у першую чаргу з тэрыторыі Беларускага Падняпроўя, якія дазваляюць істотна ўдакладніць храналогію СК [1-5].

Найбольш істотнае значэнне для распрацоўкі абсалютнай храналогіі СК на Верхнім Падняпроўі належыць атрыманым мною датам для безкурганнага могільніка Прорва 1 (Рагачоўскі раён Гомельскай вобл.), дзе даследавана 22 пахаванні, якія здзяйсняліся па абрадам крэмацыі і трупапакладання. Абсалютная храналогія пахаванняў Прорва 1 вызначалася ў першую чаргу на падставе радыявугляроднага метада і параўнальнай тыпалогіі. На матэрыяле могільніка атрымана 12 радыявугляродных дат для 9 пахаванняў (табл.). Большасць пахавальных аб’ектау Прорвы 1 аднесена да фазы А могільніка (2600/2500 — каля 2000 cal.ВС) [cal. — каліброваная дата; ВС — да н.э.]. Два пахаванні былі здзейсненыя крыху пазней — у фазе Б (прыблізна каля 2000-1700 cal.ВС). Найчасцей памерлых хавалі на самым раннім этапе Аа фазы А (2600/2500-2200 cal.BC).

Даследаваныя мною ў 1998-1999 гг. пахаванні кургана СК на Камарыне 2 (Рагачоўскі мікрарэгіён) узніклі ў перыяд, які сінхранізуецца з этапам Aa Прорвы 1. Комплекснае параўнанне пахавальнага інвентару кургана на Ка­марыне 2 дазваляе датаваць яго ў межах блізу 2600/2400-2200 cal.ВС. Пахаванне 2 кургана 3 Ходасавіч-Сяргеява Грыва (Рагачоўскі мікрарэгіён), pacкопкі якога праводзіў І.І. Арцёменка [6], паводле радыявугляроднай храна­логіі, узнікла ў інтэрвале 2420-2250 cal.ВС (табл.). У гэты перыяд было здзейснена пахаванне 1 на Прорве 2 [7]. Радыявугляродная дата яго прыходзіцца на інтэрвал 2430-2250 cal.BC (табл.).

Такім чынам, напэўна, большасць пахаванняў СК Рагачоўскага мікрарэгіёну сінхранізуецца з фазай А могільніка ў Прорве 1, г. зн., яны ўзніклі ў перыяд 2600/2500-2000 cal.BC. Разам з тым варта адзначыць, што некаторыя ўпускныя курганныя пахаванні Рагачоўскага мікрарэгіёну з’явіліся прыблізна ў той самы час як і раннія пахаванні Прорвы 1. Напрыклад, уводнае паха­ванне 2 кургана ў Ходасавічы-Палік [6] сінхранізуецца па арнаментальнаму аздабленню з пахаваннямі 1 і 10 Прорвы 1, якія маюць тры 14С-даты і з’яўляюцца самымі старажытнымі ў могільніку. У такім разе пахаванне 3 — цэнтральнае на Паліку — можа быць больш архаічным. Не выключана, што самыя першыя курганы СК з’явіліся ў Рагачоўскім мікрарэгіёне крыху раней 2600/25 00 cal.BC, а самыя познія пахаванні, паводле храналогіі фазы Б Про­рвы 1, здзяйсняліся ў перыяд 2000-1700 cal.BC.

Усе 5 радыявугляродных дат, якія атрыманы для асобных пахаванняў могільніка Страліца (Веткаўскі р-н Гомельскай вобл.), даследаванага ў свой час І.І. Арцёменкам [8] змяшчаюцца ў межах 1900-1700/1600 cal.BC (табл.). Для позняй керамікі СК атрыманы 2 радыявугляродныя даты з паселішча Азярное 1 (Любанскі раён Мінскай вобл.). Кераміка датуецца адпаведна 2010-185 0 і 1900-1780 cal.BC (табл.). З радыявугляроднага датавання вынікае, што самыя познія даты для пахаванняў СК прыходзяцца на 1700 — пачатак 1600 cal.BC.

Праблема вывучэння СК, у тым ліку і яе датавання, набывае якасна іншае гучаНне ў сувязі з новымі адкрыццямі на міжрэчных прасторах вярхоўяў Віслы, Буга і Днястра, у тым ліку і на Гжэндзе Сакальскай, што ў паўднёва-усходняй Польшчы. Адным з вынікаў даследавання мясцовых структур КШК сталася вылучэнне цэлага шэрагу пахаванняў з рысамі, якія характэрны для СК. У прыватнасці, паводле Яна Махніка, выразныя прыкметы СК можна назіраць у пахавальных абрадах, а таксама ў марфалогіі, арнаментацыі некаторых керамічных пасудзін [9, р. 221-250]. Пахавальныя комплексы курганоў Гжэнды Сакальскай, паводле ступені далучанасці да традыцый СК, Ян Махнік дзеліць на тры групы. У першую групу ўваходзяць пахаванні, матэрыял якіх істотна не адрозніваецца ад тыповых сярэднедняпроўскіх (комплексы з пахаванняў 2, 3 кургана Губінэк 3). Тры пахаванні (пахаванне 2 кургана 2 Любчэ, пахаванне 1 у кургане 2 Нэдэжува 22, пахаванне з Губінэка 4), якія вылучаны ў другую групу, характэрызуюцца спалучэннем пэўных рыс CK і прыкмет тыповых для мясцовай групы КШК. Трэцяя група — пахаванні (пахаванне 1 кургана Вершчыцы 1, пахаванне Вершчыцы 30, пахаванне 3 кургана Любчэ), у якіх знаходзіўся посуд з некаторымі асобнымі элементамі CK [9, р. 239-240].

Для згаданых пахаванняў вярхоўяў Віслы, Буга і Днястра з рысамі СК калібравае значэнне радыявугляродных дат найбольш шчыльна змяшчаецца ў  інтэрвале 2700 — 2450 cal. ВС. Аднак пахавальны кантэкст дазваляе звузіць пе­рыяд да 2600 — 2500 cal. ВС. Разам з тым, як вынікае з аналізу тых комплексаў, якія не датаваліся радыявугляродным метадам, час існавання самых старэйшых з іх мог папярэднічаць 2650/2600 cal. ВС [9, р. 241-248; 10, р. 96-97].

У сувязі з вышэй прыведзенымі новымі данымі па храналогіі слушнаю падаецца крытыка канцэпцыі І.І. Арцёменкі пра ранні этап СК і генетычную сувязь яе з ямнай культурай (ЯК) [11; 12; 13]. Паводле атрыманых абсалютных дат, меркаванне І.І.Арцёменкі, згодна з якім пачатак СК прыпадае прыблізна на канец IV тыс. да н.э. (калібраванае значэнне даты XXVI ст. да н.э. — 14,     с. 38-41) выглядае малаверагодным (параўн., таксама — 10; 15). Самыя раннія 14С-даты для СК атрыманы на матэрыяле пахаванняў Верхняга Падняпроўя, а таксама вярхоўяў Буга, Днястра, Віслы (прыблізна каля 2700 — 2500 cal.ВС). Вынікае, што некаторыя характэрныя для СК асаблівасці сфарміраваліся па крайняй меры ўжо к канцу першай паловы III тыс. да н.э, (параўн. таксама — 15). Нагадаю, што ЯК на тэрыторыі Сярэдняга Падняпроўя існавала ў другой палове III тыс. да н.э. (калібраваная храналогія) [10, р. 107-108; 16, р. 272-274; 15, р. 194-195]. У такім разе заслугоўвае ўвагі ідэя сінхроннага існавання ЯК і СК на адпаведным этапе другой паловы III тыс. да н.э.

З нагоды прыведзенай храналогіі, далейшае пацверджанне атрымлівае меркаванне тых даследчыкаў, якія лічаць, што СК узнікла крыху пазней за сярэднееўрапейскія структуры кола КШК і працэс яе развіцця адбываўся ў іншых умовах, але, безумоўна, з прытокам сярэднееўрапейскіх “шнуравых” традыцый. Нагадаю, што пачатак “старашнуравога гарызонту” (гарызонту А) КШК у Сярэдняй Еўропе прыходзіцца прыблізна на 3000 cal.ВС.

Табліца

Радыявугляродныя даты для помнікаў CK на тэрыторыі Беларусі

Помнік, аб’ект Лаб. ВР Cal.BC -1 Літаратура
1 Прорва 1/ пах. 1 Lе-5020 4150± 2840-2610 Kadrow. Szmyt. 1996
2 Прорва 1/ пах. 1 Кі-5140 4060± 2740-2520 Kadrоw. Szmvt. 1996
3 Прорва 1/ пах. 10 Кі-6206 4010± 2580-2480 Krvvaltsevich.
4 Прорва 1/ пах. 18 Кі-6207 3960± 2550-2400 Krvvaltsevich.
5 Прорва 1/пах. 17 Кі-7524 3860± 2460-2280  
6 Прорва 1/ пах. 10 Кі-6205 3890± 2440-2790 Krvvaltsevich.
7 Прорва 2 пах. 1 Кі-6590 3870± 2430-2250 Krvvaltsevich.
8 Ходасавічы — С Г/ Кі-6592 3855± 2420-2250 Krvvaltsevich.
9 Прорва 1 / пах. 20 Кі-6208 3830± 2380-2220 Krvvaltsevich.
10 Прорва 1/ пах. 15 Кі-7523 3770± 2300-2120  
11 Прорва 1 / пах. 14 Кі-7521 3710± 2200-7020  
12 Азярное 1 Kі-6209 3680± 2010-1850 Krvvaltsevich.
13 Прорва 1/ пах. 2 Кі-5613 3570± 1980-1840 Krvvaltsevich,
14 Прорва 1/ пах. 4Б Кі-7520 3530± 1940-1740  
15 Азярное 1 Кі-6210 3520± 1900-1780 Krvvaltsevich.
16 Страліца. 1 пах. Кі-6588 3515± 1920-1 760 Krvvaltsevich.
17 Страліца / пах. Кі-6586 3500± 1900-1750 Krvvaltsevich.
18 Прорва 1/ пax. 2 Кі 5012 3490± 1870-1750 Krvvaltsevich.
19 Страліца / пах. Ki-6587 3460± 1870-1690 Krvvaltsevich.
20 Сталіца / пах. Кі-6589 3440± 1850-1680 Krvvaltsevich.
21 Страліца / пах. Кі-6585 3425± 1830-1680 Kryvaltsevich.
  1. Kryvaltsevich М. Grave of the Middle Dnieper Culture from Prorva Site 1 (Gomel Region, Belorus) // Eastern Exodus of the Globular Amphora People: 2950-2350 BC. — Baltic-Pontic Studies, — 1994, — P.98-102.
  2. Kryvaltsevich M., Kovalyukh N. Radiocarbon dating of the Middle Dnieper Culture from Belarus // The foundation of radiocarbon chronology of culture between the Vistula and Dnieper: 3150-1850 BC, — Baltic-Pontic Studies, — 1999, — Vol. 7. — P. 151-162.
  3. Крывальцэвіч M. СтаражытнейшыяпахавальныязвычаінаРагачоўшчыне // СтаражытнасціРагачоўшчыны. Матэрыялынавукова-практычнайканферэнцыі. — Мінск — Рагачоў, 2000. — С. 27-34.
  4. Kadrуw S., Szmyt M. Absolute Chronology of the Eastern Group of Globular Amphora Cul­ture // Eastern Exodus of the Globular Amphora People: 2950-2350 BC. — Baltic-Pontic Studies. — Vol. 4. — Poznaс, 1994.
  5. Szmyt M. Between West and East. People of the Globular Amphora Culture in Eastern Europe: 2950-2350 BC. — Baltic-Pontic Studies. — Vol. 8. — Poznaс, 1999.
  6. Артеменко И.И. Неолитические стоянки и курганы эпохи бронзы близ с. Ходосовичи Гомельской обл. БССР // Памятники каменного и бронзового веков Евразии. — М., 1964. — С.31-87.
  7. Язэпенка I.M. Позні неаліт і ранні перыяд бронзавага веку Цэнтральна-Усходняй Беларусі. — Аўтарэф. дысерт. … к.г.н. — Мн., 2003.
  8. Артеменко И.И., Могильник среднеднепровской культуры в урочище Стрелица // Энеолит и бронзовый век Украины. — Киев, 1976. — С. 69-96.
  9. Machnik J. Radiocarbon Chronology of the Corded Ware Culture on Grzкda Sokalska. A Middle Dnieper Traits Perspective // The Foundation of Radiocarbon Chronology of Culture Between the Vistula and Dnieper: 3150-1850 BC — Baltic-Pontic Studies. — Vol. 7. — Poznaс, 1999. — P. 221-250.
  10. Szmyt M. The Absolute (Radiocarbon) Chronology of the Central and Eastern Groups of the Globular Amphora Culture // Die absolute Chronologie in Mitteleuropa 3000-2000 v. Chr. -I Poznaс — Bamberg — Randen, 2001. — P. 25-80.
  11. Березанская С.С. Рецензия: Артеменко И.И. Племена Верхнего и Среднего Поднепровья в эпоху бронзы. М., 1967 // СА. — 1970. -№ 4. — С. 278-281.
  12. Березанская С.С. О так называемом общеевропейском горизонте культуры шнуровой керамики Украины и Белоруссии // СА. — 1971. — № 4. — С. 36-49.
  13. Рум’янцев О.М. Прикарпатські елементи у середньодніпровськоі культурі // Архео­логія. — 1972. — № 6. — С. 62-67.
  14. Артеменко П.П. Среднеднепровская культура // Эпоха бронзы лесной полосы СССР. — I М., 1987. — С. 37-42.
  15. Klochko V.I. Radiocarbon Chronology of the Early and Middle Bronze Age in the Middle Dnieper Region. The Mironivka Barrows. — The Foundations of Radiocarbon Chronology of Cultures Between the Vistula and Dnieper: 3150-1850 BC. — Baltic-Pontic Studies. — 1999. — Vol.7. — P. 163-195.
  16. Klochko V., Kosko A., Szmyt M. A comparative Chronology of the Prehistory of the Area Between the Vistula and Dnieper: 3150-1850 BC // The Foundation of Radiocarbon Chronology of Cultures Between the Vistula and Dnieper: 3150-1850 BC. — Baltic-Pontic Studies. — 1999. — Vol. 7. — P. 264-282.

Аўтар: М.М. Крывальцэвіч
Крыніца: Славянский мир Полесья в древности и средневековье: Материалы Международной историко-археологической конференции (19-20 октября 2004 г.) / Гомельский областной исполнительный комитет, Учреждение образования «Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины», кафедра истории славян и специальных исторических дисциплин, НИИ истории и культуры восточнославянских народов. — Гомель, 2004. Ред. кол. О.А. Макушников (гл. ред.) и др. — Гомель. — 205 с. Ст. 98-102.