Новым старшынёй гомельскай “Талакі” абраны Пятро Цалка

0
139
Пятро Цалка на юбілеі гомельскай

Гомельская моладзевая краязнаўчая грамадская арганізацыя “Талака” правяла Агульны сход арганізацыі, на якім адбыліся выбары новага старшыні.

Зміцер Кірэенка, які быў старшынёй гомельскай «Талакі» з 2016 г. аб’явіў аб сваім сыходзе з пасады.

Зміцер Кірэенка з гомельскай "Талакі" - зацны дудар
Зміцер Кірэенка

«Хацеў бы падзякаваць усім за гэтыя два гады старшынства. Гэта быў вялікі досвед для мяне і зараз я бачу, што трэба даць магчымасць рэалізаваць шматлікія ідэі іншым», — адзначыў Зміцер Кірэенка.

Новым старшынёй ГМКГА «Талака» быў абраны Пятро Цалка — сябар арганізацыі з 2010 года. Пятро Цалка скончыў ГДУ імя Ф. Скарыны, а ў “Талацэ” праявіў сябе як руплівы збіральнік этнаграфічных звестак аб нашым краі ды арганізатар традыцыйных святаў. Валодае рэдкім на сённяшні дзень уменнем ткаць на традыцыйных станках. Таксама ён узначальвае філіял Веткаўскага музея ў Гомелі.

Адбыліся змены і ў Радзе арганізацыі. Аб сыходзе са сваёй пасады паведаміла Маршалак ГМКГА «Талака» (намеснік старшыні) Лідзія Лешчанка. Талакоўцы выказваюць Лідзіі падзяку за якасную працу на гэтай пасадзе!

Лідзія Лешчанка на Купаллі
Лідзія Лешчанка

Новым Маршалкам ГМКГА «Талака» была абрана Ларыса Шчыракова.

Ларыса Шчыракова

Адбыліся і выбары новага Скарбніка арганізацыі. Кацярына Кірэенка паведаміла, што не зможа ў бліжэйшы час выконваць свае абавязкі на дадзенай пасадзе і новым Скарбнікам ГМКГА “Талака” была абраная Любоў Еўдакіменка.

Любоў Еўдакіменка з гомельскай "Талакі"
Любоў Еўдакіменка

Варта адзначыць, што Лідзія Лешчанка і Кацярына Кірэенка не выйшлі з шэрагу сяброў арганізацыі і працягнуць сваю дзейнасць сумесна з іншымі сябрамі ГМКГА «Талака».

Віншуем новаабраных Старшыню Рады Пятра Цалка, Маршалка Ларысу Шчыракову і Скарбніка Любоў Еўдакіменка з абраннем!

Жыве гомельская “Талака”!