Шаноўныя сябры!
ГМКГА “Талака” шчыра запрашае ўсіх гамельчукоў якім неабвякавы лёс роднага горада на грамадскае абмеркаванне генеральнага плана развіцця Гомеля, якое адбудзецца 20 траўня.
Прыходзь, твой голас і тваё меркаванне маюць значэнне!
На дадзены момант усе рашэнні, звязаныя з развіццём нашага горада прымаюцца без уліка меркаванняў і думак гараджан, таму мы задаліся мэтай абудзіць гэтую дыскусію і падняць яе ў нашым грамадстве.
На гэтым абмеркаванні вы:
– даведаецеся, што генплан падрыхтаваў нам
– зразумееце якія хібы дапушчаныя ў ім і якія месцы трэба было б скарэктаваць
– зможаце выказаць свае заўвагі і падыскутаваць з іншымі па праблемных пытаннях
– атрымаеце магчымасць быць пачутым і сфармуляваць сваё бачанне таго, як нам можна змяніць гэтую сітуацыю
Прыходзьце самі і прывадзіце сяброў!
Калі: 20 траўня, 14.00
Дзе: пакой № 3-3 гасцініцы “Надзея” (побач з “Турыстам”, вул. Галавацкага, 19)
Кантакты: (44) 7494166 (Яўген Меркіс)
Падзея Вконтакте: vk.com/homelplan
Падзея ў Facebook: facebook.com/events/238267039607087/