Нізкі мастацкі ўзровень. У Мінску забаранілі канцэрт гомельскага гурта ТТ-34, так вырашыла камісія Мінгарвыканкама

0
2103
Группа ТТ-34

Адмены канцэртаў у Беларусі працягваюцца. У мінулую пятніцу ў Мінску маглі выступіць гамяльчане ТТ-34, аднак Мінгарвыканкам не выдаў гастрольнае пасведчанне на правядзенне гэтага канцэрта. Фармулёўка: нізкі мастацкі ўзровень. Дакумент з адмовай быў выдадзены арганізатарам яшчэ ў канцы 2018 года, аднак трапіў ён у публічны доступ толькі цяпер.

TT'34 отказ концерт

У дакуменце аб адмове ў выдачы гастрольнага пасведчання чыноўнікі спасылаюцца на пункт 1.3 артыкула 215 Кодэкса аб культуры. Вывучаем яго: «Падставамі для адмовы ў выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца: заключэнне мастацкага Савета па культурна-відовішчных мерапрыемствах аб нізкім мастацкім узроўні выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-відовішчнага мерапрыемства».

Арганізатары канцэрту ад каментароў адмаўляюцца і просяць іх не называць, бо баяцца, што гэта зможа паўплываць на іх дзейнасць у будучыні.