Назвы ткацкіх вырабаў у гаворках Гомельшчыны

0
686
Назвы ткацкіх вырабаў у гаворках Гомельшчыны

Па-ранейшаму актуальным з’яўляецца дасканалае вывучэнне народна-гутарковай лексікі. “Пытанне аб важнасці вывучэння дыялектнай лексікі, развіцця дыялектнай лексікаграфіі і складання лексічных, рэгіянальных і нацыянальных атласаў дія гістарычнага вывучэння асобных славянскіх моў і славянскага моўнага свету ў цэлым, для вырашэння шэрагу праблем праславянскай мовы, славянскай прарадзімы і найстаражытнейшых стасункаў з неславянскім насельніцтвам ні ў кага не выклікае сумнення і не з’яўляецца дыскусійным” [1, с. 5].

Ткацтва як рамяство вядома з самых старажытных часоў. Яго ўзнікненне і развіццё абумоўлена сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі і асаблівасцямі сялянскага жыцця. Увесь працэс стварэння ткацкіх вырабаў: пасеў канапель і льну, іх апрацоўка, развядзенне і стрыжка авечак, прадзенне нітак і само ткацтва — было падпарадкавана адзінай мэце: забяспечыць сям’ю адзеннем і прадметамі хатняга ўжытку. Аб’ектам нашага даследавання з’явіліся назвы ткацкіх вырабаў, якія выкарыстоўваюцца ў гаворках Гомельшчыны. Прадметна-тэматычную класіфікацыю найменняў ткацкіх вырабаў можна прадставіць наступным чынам:

  1. Матэрыял для ткацкіх вырабаў: сукно ‘вытканая саржавым перапляценнем тканіна з воўны або з дабаўленнем ваўняных нітак, апрацаваная затым валяннем’: У сукне шэрсць абязацелъна далжна быць. Прудок Маз.; порт ‘тканіна з льняных і канапляных валокнаў’: Порm — гэта з валакна, усё роўна якога. Хамічкі Маз.; палатно ‘льняная тканіна’: Палатно было кужэльнае, самое тонкое, на верхняе адзенне. Бібікі Маз.; рабізна ‘даматканае палатно’: Трэба рабізны наткаць. Клясаў Петр.; радабоддзе ‘рэдка сатканая тканіна’: Вуткала нейкагарадабоддзя, хіба мо мех пашыя. Даманавічы Калінк.; радовэе ‘тканіна, вытканая ў рады’: Радовэе сатканаў четыры ніты. Галоўчыцы Нар.; сыровіна ’нябеленае палатно’: Сыровінашчэ колі полотно не одбелілі. Дарашэвічы Петр.; патрэп’е ‘палатно нізкай якасці з адходаў льну, тоўстае і грубае’: Патрэп’е — гэта толстое палатно, што пад ногі слалі. Залессе Чач.
  2. Агульныя назвы, матываваныя назвай матэрыялу або спосабам вырабу: паўсукенік, сукенік ‘тканіны, а таксама сшытыя з іх спадніцы’: Зараз сукенікаў ўжэ не носяць Прудок Маз.; парцянік, парціна ‘льняныя тканіны і вырабы з іх’: Няхай парціна ў шкапу ляжыцъ, ні чапай усяго разам. Гогалеў Калінк.; самотканка, дачаткан ‘адзенне, зробленае хатнім спосабам’: Саматканкі самі рабічі, спадніцы такія льняныя. Высокая Грыва Б.-Каш.
  3. Назвы жаночага адзення: андарак, эндэрак, андэрак, андрак, андарака, панёва, панёвка ‘шырокая, часта ў складкі спадніца з асаблівага даматканага сукна, паласатая або ў клетку’: Андаракі суконны ў клетку ткалі, гйыліў тры-чатыры палы. Верасніца Жытк.; Панёвку дзелалі самі із дамашняй шэрсці. Карма Добр.; запанка, запаска, запасок, хвартух, фартух, фартынка, пярэднік ‘фартух’: На буден день запонкі шылі з свойго палатна. Пэрэдзелка Лоеўск.; Жанчыны фартукі заўсёды ўкрашалі. Перарост Добр. Гэтыя віды паяснога жаночага адзення найчасцей рабілі з льняных тканін, якія не заўсёды вызначаліся багатай арнаментацыяй і колерам [2, с. 48]. Выюпочэнне складаюць святочныя фартухі, якія абавязкова ўпрыгожваліся тканым арнаментам. Узор на фартуху часта адпавядаў узору на сарочцы.
  4. Назвы мужчынскага адзення: нагавіцы: Верхнія штаны нагавіцы раньшэ называлі. Бабры Маз.; бекеш, бякеш ‘доўгае мужчынскае адзенне з даматканага або фабрычнага сукна, са зборкамі ля пояса, ніз сшытьі у кліны; мужчынскае паліто’: Бекеш мушчыны надзявалі. Бібікі Маз.; бравэрка ‘старадаўні мужчынскі доўгі аднабортны пінжак з даматканага сукна; верхняя кароткая мужчынская вопратка звычайна з аўчын, абцягнутых даматканым сукном’: Мая мамка рабіла самыя прыгожыя бравэркі ў дзяроўні Вылева Добр.
  5. Назвы сумеснага (мужчынскага і жаночага) адзення. Даследчыкі адзначаюць, што “ў беларусаў не было рэзкай розніцы паміж мужчынскім і жаночым адзенні” [3, с. 152]. Гэтая група прадстаўлена наступнымі намінацыямі: рубашка: Трэба надзець споднюю рубашку. Казярогі Лоеўск.; сарочка: Сорочкі портныя булі, посілі мушчыны і жаншчыны, кохта наверх, а под ныз сорочка, наверх с овечок сорочкі носілі, летом посілі портныя. Антонаў Нар.; світка, сьвіта, цвітка, свётка ‘старадаўняе доўгае верхняе адзенне з даматканага сукна’: Світа доўга, а козачына корочэ, козачьіна шыта на дробныя кліны, а світа на большыя. Світкі самі робілі. Галоўчыцы Нар.; сермяк ‘тканае з авечай шзрсці верхняе адзенне да кален’: Хто быў багацейшы, насіў сермяк. Рудзянец Б.-Каш.; летнік, літнік ‘кароткае верхняе адзенне ў выглядзе пінжака з даматканага сукна’: Апранай летнік, дык будзе трохі зацішней. Буйнавічы Маз.
  6. Найменні тканых гапаўных убораў: намітка, наметка, наметка, намітка, намётка, павойнік, падвоўнік, павольнік, завівайла ‘галаўны ўбор у выглядзе ручніка, які ў даўнія часы насілі замужнія жанчыны’: Бабу носії і наметку метра тры своей роботы. Злодзін Лельч.; Я ўжо не насіла павойнікаў. Дубраўка Добр.; Падвоўнік бабы насілі. Канічаў Ветк.; Раней жэншчыны насілі завівайла. Аравічы Хойн. Матэрыял для галаўных убораў заўсёды рабіўся якасны — з самай тонкай пражы і заўсёды добра адбеленай. Гатовая намітка ўяўляла сабой кавалак тканіны даўжынёй ад 2 да 3,5 метраў і шырынёй каля 50 сантыметраў. Намітку ткала кожная дзяўчына і ўпершыню надзявала на вяселлі. Пасля гэтага яна ўжо не мела права хадзіць без галаўнога ўбору.

Аднак найбольш распаўсюджаным тканым галаўным уборам была хуста, платок: Плелі хусткі з воўны з махрамі. Злодзін Лельч. Усім платком былі названия: то подводжанка, то плоток шоўковы, то расцеганка руськая. Дзяражычы Лоеўск., які меў самыя разнастайныя найменні ў залежнасці ад памеру, матэрыялу, функцыянальнага прызначэння: абапінаха ’вялікая суконная хустка: Абапінаха — ета бальшы платок. Карпаўка Лоеўск.; абверчанка ‘хустка сярэдняга памеру’: Пойдзем у лес, вазьмі з сабой абверчанку. Стаўбун Ветк.; абвязанка ‘цёплая хустка’: Вазьмі абвязанку, бо холадна. Хвойнае Хойн. ЛЬняныя хусткі былі паўсядзеннымі, найчасцей рабіліся з тонкага белага палатна, упрыгожваліся толькі бахрамой і былі распаўсюджаны ў асноўным на поўдні Беларусі. Шарсцяныя і паўшарсцяныя хусткі насілі паўсюдна; яны вызначаліся і больш складанай тэхнікай вырабу, і разнастайнымі колерамі [2, с. 79].

  1. Назвы прадметаў хатняга ўжытку:

— найменні для пасцельных рэчаў: дзеруга ‘ільняная або канапляная посцілка, тканая ўзорамі’: Ее дзеругу ўзелі на выстаўку. М. Малешава Жытк.; накрывальнік, покрышка ‘накідка на падушку’: Дачцэ сваёй накрывальнік дала на падушку. Грушаўка Нар.; просціна, просцілка ‘доўгі і шырокі кавалак тканіны, які падсцілаецца на пасцелі’: Просціны шкалі ляныя. Гурыны Маз.; Побраў посцель, пресцілкі і полез на вушкі. Хачэнь Жытк.; Тканіна для пасцельных рэчаў была амаль заўсёды белага колеру і ткалася простым спосабам у два ці чатыры ніты. Пасцель пакрывалі спецыяльнымі пакрываламі: посциікамі, просцілкамі, пакрыўкамі, пакрышкамі, капамі: Вышываныя пакрышкі самі дзелалі. Аравічы Хойн.; Посцілкі ткалі і льняныя, і паўшэрсцяныя. Баравікі Светл.; Просцілкі ткала сама. Слабада Маз.; Апрочь просцін шчэ капы пралі. Бібікі Маз. Пакрывалы адрозніваюцца і колеравай гамай, і выразнымі разнастайнымі ўзорамі;

— найменні тканых вырабаў утылітарнага прызначэння: рушнік, уцірач уцірак, уціратнік, уцірка, стрэпкач, трапкач: Абвярці ўцірачам, штоб рукі аб чыгун не папекці Аравічы Хойн. памуй гэты ўцірак, бо мурзаты. Аравічы Хойн. Бяры ўцірку, вытрысь-ка, бо вымак увесь. Крупка Маз.; Вот колісь уціратнікі вушуваныя булі. Чалюшчавічы Петр.; Побегай, мо я дам стрэпкачом. Верасніца Жытк.; Столько трапкачоў, а ек трэ, то нігоднага под рукой нема. Махнавічы Маз.; настольнік, насцёлка, скацерць ‘кавалак тканіны спецыяльнага вырабу, якім засцілаюць стол; абрус’: Посуд настольнікам накрывалі, які самі ткалі. Ткалі широко і выбелівалі. Каменка Маз.; Па краёх шчэ карункі к скацерці прышыю. Пагост Жытк. Часта рушнікі і абрусы ўпрыгожвалі самымі разнастайнымі ўзорамі ў выглядзе прамавугольнікаў, зорак, “павучкоў”. Рушнік меў і абрадавае значэнне: ім перавязвалі сватоў, падчас вянчання маладыя стаялі на рушніку, іх вешалі ў царкве, на перакрыжаванні дарог, таму ўменне выткаць і ўпрыгожыць гэту рэч было жыццёвай неабходнасцю кожнай дзяўчыны.

У паўсядзённым побыце беларусаў вядомы таксама саматканыя дываны — набіванкі, дываны: Набіванкасаматканы кавер, краваць накрываем. Бабры Маз. Такія дываны выконваліся закладной тэхнікай з раслінным ці геаметрычным арнаментам [2, с. 98]. Вокны ў беларускай хаце завешвалі тканьмі ажурнымі фіранкамі, якія мелі назвы фіранка, ахвіранка, запінка, латкі, пярочка: Фіранкі гарны рабілі, красівай краскай красілі. Загорыны Маз.; Трэба ахвіранкі пашыць, вокны голыя. Камаровічы Петр.; На вокнах ужо пажоўклі запінкі, трэба адну павесіць на печ. Хвойнае Хойн.; У суботу павешу новы латкі на вокнах, гарна будэ. Грушаўка Нар.; К святу кажды развешаем новыя пярочкі. Бялёў Жытк. Калі за змену земляной падлозе прыйшла дашчаная, тады пачалі ткаць палавікі, дарожкі, дорогі, падножнікі: І палавікі раней ткалі, усё-усё Чыркавічы Светл.; З рэмехі мешкі, под ногі дорогі роб’яць. Запясочча Жытк.; Пайшлі вытрусім з табой еты падножнік. Бялёў Жытк. Палавікі ткалі ў папярочную ці прадольную палоскі з самай дрэннай пражы. Для асновы выкарыстоўвалі льняную, а для ўтка — разнастайныя ласкуты.

Сёння традыцыйнае ткацтва не мае вялікага эканамічнага значэння, але назвы, вядомыя ca старажытнасці, дайшлі да нашых часоў і з’яўляюцца неад’емнай часткай духоўнай культуры беларусаў.

  1. Толстой, Н.И. О важности изучения полесской лексики / Н.И.Толстой // Лексика Полесья. — М., 1968. — С.5
  2. Курилович, А.Н. Белорусское народное ткачество / А.Н. Курилович. — Мн.: Наука и техника, 1981.
  3. Молчанова, Л.А. Материальная культура белорусов / Л.А.Молчанова. — Мн., 1968.-С. 152.

Аўтар: А.М. Воінава
Крыніца: «Скарына і наш час», IV міжнародная навукова: канф. (2008, Гомель). Міжнародная навуковая канферэнцыі «Скарына і наш час», 13-14 лістапада 2008 г.: [матэрыялы] у 2 ч. Ч. 1 / рэдкал.: А. А. Станкевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008. — С. 104-108.