Вывучэнне беларускай дыялектнай мовы і па сённяшні час застаецца адным з самых актуальных і перспектыўных напрамкаў сучасных навуковых даследаванняў.
Дыялектная лексіка складаецца са шматлікіх пластоў, у склад аднаго з якіх уваходзяць найменні рэчаў хатняга ўжытку, сярод якіх — прадметы бытавога, гаспадарчага і ўтылітарна-мастацкага прызначэння для прадуктаў харчавання, страў, вадкасцей і інш. — посуд. Найменні са значэннямі ‘гаспадарчае начынне для пітва’ і ‘асобны прадмет посуду, у які можна наліць што-небудзь’ — гэта пасудзіны для харчовых і нехарчовых вадкасцей, якія прызначаны для захоўвання, трымання і пераносу напіткаў, іх зачэрпвання, для пітва, а таксама для розных гаспадарчых патрэб.
Аб’ектам нашага даследавання з’явіўся посуд для харчовых вадкасцей, крыніцай даследавання сталі дыялектныя слоўнікі і матэрыялы да іх розных рэгіёнаў Гомельшчыны.
У сучаснай беларускай мове адзначаны наступныя літаратурныя назвы посуду для вадкасцей, у якім трымаюць напіткі і з якога п’юць: банка, біклага, бітон, бутля, бутэлька, гарлач, гладыгш, гляк, збан, кілішак, конаўка, кубак, слоік, чарка, шклЯнка і інш. Між тым, у розных раёнах Гомельскай вобласці ўжываюцца лексемы, якія не маюць адпаведнікаў ва ўнармаванай мове. Размяжуем посуд для харчовых вадкасцей на некалькі груп.
І. Пасудзіны для трымання і пераносу напіткаў. Сюды адносяцца лексемы:
- Біклага згодна з Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы — ‘невялікая драўляная ці металічная пасудзіна для вады’ [3, І, с. 374]. Для яе наймення выкарыстоўваюцца варыянты баклага (Баклагу для піцця на поле бралі. Лоеўск. [5, с. 44]), боклага (памянш. боклажка) (Боклажка — то бочалочка на абодва дна, колісь горэлку бралі. Тур. [4, І, с. 68]), бутлага (Цэлую бутлагу гарэлкі ўнёс. Жытк. [1, Ш, с. 203]), а таксама лексічны сінонім шляга (Шлягі поўныя паналіваюць крынічнай вадой, як на луг ідуць. Жытк. [1, Х, с. 141]).
- Бутэлька — ‘шкляная пасудзіна для вадкасцей, звычайна цыліндрычнай формы з вузкім горлам’ [3, І, с. 425] — у гомельскіх гаворках прадстаўлена словаўтваральным варыянтам бутыка. Бері бутыкі, іді за горелкою [2, с. 23], лексічнымі сінонімамі пляшка (памянш. плЯшачка). Дам табе пляішачку гарэлкі і іді. Лоеўск. [5, с. 270] і пляўшка. Продавец, а вы пляіўшкі прынімаеце? Жытк. [1, VI, с. 195]. У літаратурнай мове бусел — гэта ‘высокая бутэлька гарэлкі’ [3, I, с. 425]. У дыялектнай мове разам з літаратурнай намінацыяй (Бутылка пяць літраў — ета бусел зваўся. Б.-Каш., Ветк., Светл. [1, III, с. 202]) сустракаецца памяншальная форма для наймення трохлітровай бутэлькі — буслік (У буслік налівалі тры літры. Б.-Каш. [1, III, с. 203]), а таксама сінанімічныя найменні гарц (Тры літры бутылка, бусел такі, дак гарц зваўся. Ветк. [1, Ш, с. 231]), гарнец (Гарнец робілі з дзерэва. Тур.[4, І, с. 196]), журавель і жураў (Журавель з гарэлкай паставілі ў каморку. У вугле стаяў жураў настойкі. Б.-Каш., Гом., Раг. [1, IV, с. 143]). Маленькія бутэлькі маюць назвы байстручок (Е усякіе пляшкі; вялікая пляшка — трохчэцвертная, сотка — байстручок. Налі бо у байстручок малака дзіцяці. Лоеўск. [5, с. 44]), жулік (0, 25 л) (Бабуля сустрэла сваю ўнучку і паслала ў лаўку за жулікам, бо да іх прыехалі госці. Ельск. [1, rV, с. 143]) і чурак (бутэлька ёмістасцю 250 г) (Мо далі б молока хоч чурак, а то дзіця хворэ. Лельч. [1, Х, с. 125]).
- Бутля ў літаратурнай мове мае значэнне ‘вялікая бутэлька’ [3, І, с. 425]. У гаворках Гомельшчыны выкарыстоўваецца словаўтваральны варыянт буталь. Налі буталь вады. Гом., Жытк., Нашы бутлі ўсе оплеценые. Нар. [1, ІІІ, с. 303]; У нас буталь дзевяць паўлітраў. Два бутлі па дзесяць літраў водкі пахавалі ў кухвайкі. Лоеўск. [5, с. 60], сінанімічныя лексемы жураў (трохлітровы буталь): Целы жураў гарэлкі наліў [5, с. 116] і манах (бутля ад 3 да 6 літраў): Деўкі дасталі маю настойку у манасі і усю вупілі — цэлых п’яць літраў [5, с. 189]. На Тураўшчыне журавель — гэта ‘аплеценая лазой бутля для гарэлкі (на 7 л)’: Журавёль — гарцова пляшка [4, ІІ, с. 67].
- Вядро — ‘пасудзіна цыліндрычнай формы з дужкай, у якой носяць або захоўваюць ваду і іншыя вадкасці’ [3, І, с. 598]. У гомельскіх гаворках для наймення гэтай пасудзіны ўжываюцца фанетычныя і словаўтваральныя варыянты ведро (Перэйшла дорогу з нішчымнымі ведрамі), ведзерцэ (Вона ж мне ведзерцоў чотыры дала), ведрышчэ (ведрішче) Тур. [4, I, с. 108-109], вядрышча (Якугледзела гэта, дык аж вядрьішча выпусціла зрук) [2, с. 33]. Пасудзіна ёмістасцю 0,25 вядра ў Нараўлянскім і Светлагорскім раёнах мае найменне гарцавень. Кажуць у цябе вельмі добры гарцавень, мо б ты мне яго пазычала. На вяселле вунь ён прынёс гарцавень віна [1, ІІІ, с. 231]. Маецца таксама найменне для вёдраў на каромысле — суды. Байбук вырас нейкі, хоць бы матцы суды якія вады прынёс. Б.-Каш., Светл., Чач. [1, VIII, с. 175].
II. Пасудзіны для захавання малака, якія могуць выкарыстоўвацца і для розных іншых напіткаў.
- Бітон — ‘бляшаная з накрыўкай пасудзіна для пераносу і захавання малака і іншых вадкасцей’[3, І, с. 377]. Для назвы маленькага бітончыка ў Лоеўскім раёне выкарыстоўваецца дыялектызм барыілачка. На табе баръглачку малака, занесі цёццы Мар ’і [5, с. 47].
- Гляк (памянш.-ласк. глячок) — ‘нізкая гліняная пасудзіна з выпуклымі бакамі і вузкім горлам’ [3, ІІ, с. 61]. У гомельскіх гаворках выкарыстоўваюцца намінацыі глёк (Глёкі для молока лучшэ поліваные. Тур. [4, I, с. 202]; Гладышка — без вушак, глёк з вушкамі. Лоеўск. [5, с. 85]; Вазьмі глёк, налі малака бацьку. Гом. [1, III, с. 233]); глечык (Як вузкая шыйка у глечыка, то больш сметаны. Тур. [4, I, с. 202]), глёчык (Еты глёчык такі добры. Гом. [1, III, с. 233]), а для гляка ёмістасцю каля двух літраў з носікам існуе найменне бўцёл (З буцёла молока собе налі, хлопче, а то з гладышкі розольеш [4, I, с. 99]).
- Збан, які ў літаратурнай мове мае значэнне ‘высокая гліняная пасудзіна, якая звужаецца ўверсе і мае звычайна ручку і носік’ [3, II, с. 426], у гаворках Гомельшчыны прадстаўлены намінацыямі дзбан (Ідзе он ідзе, да жабу несе ў дзбане, да клубочек коціцца [2, с. 45], кушЫн (Два кушына малака наліла [1, IV, с. 272]); акрамя таго, на Жлобіншчыне выкарыстоўваецца лексема для маленькага збанка — вушаціц (Наліла малако ў вушаціц [ 1, III, с. 220]). Сярод найменняў збана мэтазгодна выдзеліць яго разнавіднасці, а менавіта:
а) гладыш (гладыышка) — ‘збан без ручкі’ [3, II, с. 55]. Збанок без вушка або ручкі мае сінанімічныя найменні абіцік (Абіцік — ета гладышка з адбітым рылам. Раг. [1, III, с. 164]), гарлянік (памянш. гарлячок) (Яў гарляініку сырыквашу дзяржу. Сабрала гарлячок смятаны. Добр.[1, III, с. 231]) і гірка (‘гладыш, адбіты зверху’) (Як пообіваюць крае з гладышкі ці глёка, то кажуць гірка осталаса. Тур. [4, I, с. 200], Поўная гірка малака. Хойн. [1, III, с. 233]);
б) гарлач (памянш.-ласк. гарлачык) — ‘від збана з вузкім горлам’ [5, II, с. 31] — прадстаўлены дыялектнай намінацыяй гарляк. Няхай бы яны пасінелі, але ж і гарляік не вытрымаў бы, ён хруснуў бы пад імі [2, с. 36].
III. Посуд для пітва (з якога п’юць малако, каву, чай, гарэлку і інш.):
- 1. Кілішак — ‘невялікая шкляная пасудзіна на ножцы; чарка’ [3, ІІ, 684] — мае найменні калюшак (Дай калюшак на стол. Акц. [1, IV, с. 200]) і келюшка (Адну келюшку купіла. Жлоб. [1, IV, с. 227]).
- Конаўка — назва ‘металічнай пасудзіны з ручкай для піцця, звычайна самаробнай’ [3, ІІ, с. 710] — у гомельскіх гаворках прадстаўлена як літаратурнай намінацыяй кднаўка (Кднаўку на сенокос бралі. Тур. [4, ІІ, с. 213]), так і дыялектнымі найменнямі: корчык (Падай мне кдрчык вады. Хойн., Дзе ж ты паставіла кдрчык, сваха вельмі вады хоча. Светл. [1, ГУ, с. 243]) і куганка (Вун жа куганка стаіць, чаму ты набгом п’еш? Б.-Каш. [1, ІУ, с. 263]).
- Кубак — гэта найменне ў літаратурнай мове выкарыстоўваецца са значэннем ‘невялікая, звычайна з ручкай, фарфоравая, гліняная ці іншая пасудзіна для піцця’ [3, ІІ, с. 748]. З гэтым жа значэннем у розных рэгіёнах Гомельскай вобласці ўжываюцца дыялектызмы кубок (памянш. кубочок) (Это кубкі вашые, хлопцы, немытые? Тур. [4, ІІ, с. 246]), кварта (Гэта була кварта колісь, да ручкі одломаліся. Тур. [4, ІІ, с. 187]), кўфрык (На стале вунь куфрык стаіць. Лельч., Набяры вады ў кухлік ды падай напіцца. Маз., На стале хлеб і малако ў кухліку. Ельск., У лаўцы кухлікі ёсць. Петр. [1, ІУ, с. 271]), кўхель, кухол, кухлік (У нас кухлік, а ў Хочэні крушка, я не чула, каб у Хочэні кўхлік говорылі. Тур. [4, ІІ с. 255], Выпі з кухліка малака. Лоеўск. [1, ІУ, с. 271], У кўхлік молоко наліваюць, чай п’юць. О-о, у мене вада е у кўхліку. Лоеўск. [5, с. 173]), кухнік (Падай кўхнік вады. Петр. [1, IV, с. 271]), рондлік (Налі малака у рдндлік і занесі Сцепану. Браг. [1, УІІ, с. 164]).
- Слоік — гэта ‘невялікая шкляная або гліняная пасудзіна’ [3, V, с. 206]. На Тураўшчыне найменне слоік (памянш. слойчык) ужываецца ў сваім літаратурным значэнні (Прынесі мне слдйчык молока, я даўно не піла его [4, V, с. 57], аднак зафіксаваны яшчэ дыялектызм для наймення шкляной банкі — сцеклянка (От, сцекляінок дзве я назбіраю, то сцеклянка масла [4, V, с. 124]). На Лоеўшчыне для наймення слоіка ўжываецца літаратурная намінацыя банка, якая мае значэнне ‘шкляная або бляшаная пасудзіна, звычайна цыліндрычнай формы’ [3, І, с. 338]: Поўну банку накідайце малака [5, с. 46], а шкляны слдік тут мае таксама найменне сцяклянка (сцеклянка): Улі сабе малака з сцекляінкі [5, с. 349].
- Чарка (памянш. чарачка) — ‘невялікая шкляная пасудзіна на ножцы для піцця спіртных напіткаў’ (тут жа фіксуецца разм. чарчына) [3, V/2, с. 298, 303]. У гутарковай мове Тураўшчыны адзначаны як літаратурны варыянт (Одноею чаркою обходзіліса кругом колісь), так і памяншальны фанетычны варыянт чарочка (Тая чарочка мо двадцаць грам була? [4, V, с. 287], а таксама словаўтваральныя варыянты чарьіна (памянш. чарътка): Хоць бу ужэ яку чаръгну вупіў на св’ято! Колісь вуп’е еку чаръгнку да й усе [4, V, с. 288]. У Лоеўскім раёне выкарыстоўваюцца найменні-сінонімы — конік (Кднік — ета калісь чарка [5, с. 162]) і палустаканнік (Ціпер палустаканнікамі тожа п’юць, але іх больш, чым колісь [1, VE, с. 152]). Памяншальны варыянт адзначаны сінанімічнымі лексемамі стаўляначка (Светл.) [1, Vm, с.168] і цыібачка (чарачка 50-75 г) (Гарэлку цьібачкай мералі. Добр. [1, Х, с. 118]).
- Шклянка — ‘шкляная пасудзіна цыліндрычнай формы, без ручкі, прызначаная для піцця’ [3, V/2, с. 367]. Для наймення гэтай пасудзіны шырока ўжываюцца лексічныя сінонімы, а менавіта: дзесятуха (50 г) (Гарэлку п’юць дзесяітухамі. Светл. [1, ІІІ, с. 248]), дзятлік (100 мл) (Дастаў Цімох у Юдашкінай два дзяітлікі, выпіў, дак лягчэй стала. Чач. [1, III с. 251]), пятачка (пяташка) (50 мл) (У шкалік уваходзіць пятачка гарэлкі. Светл., Пяташка — то аднарумка. Рэч. [1, VE, с. 232]) і штакан (Вымаўляць штакан зараз тураўцы пазбягаюць, але раней такое вымаўленне было пашырана. Тур. [4, V, с. 94]).
Сярод народна-дыялектных назваў посуду для харчовых вадкасцей назіраецца полісемія і аманімія. Мнагазначнымі з’яўляюцца наступныя намінацыі: буслік 1) ‘трохлітровая бутэлька’ і 2) ‘чарка (100 грам)’ (Жлоб.) [1, ІІІ, с. 203]; гарнец 1) ‘бутэлька’ і 2) ‘мера ў 5 фунтаў’ (Тур.) [4, І, с. 196]; гарц 1) ‘бутэлька’ і 2) ‘гарнец’ (Б.-Каш., Жытк.) [1, Ш, с. 231]; кварта 1) ‘кубак, кружка’ і 2) ‘старая мера вадкасці’ (Тур.) [4, ІІ, с. 187]; кухлік 1) ‘кубак’ і 2) ‘спарыш’ (Калінк., Петр.) [1, W, с. 271]; пляшка 1) ‘бутэлька’ і 2) ‘шкло да лямпы’ (Лоеўск.) [5, с. 270]; сцяклянка 1) ‘шкляны слоік’ і 2) ‘шкло’(Лоеўск.) [5, с. 349].
Акрамя полісеміі, у аналізуемай групе дыялектнай лексікі назіраецца з’ява аманіміі. Аманімічнымі з’яўляюцца дыялектныя адзінкі, сярод якіх адна з лексем — назва посуду для вадкасцей: бўсел1 — ‘пяцілітровая бутэлька’ і бўсел2 — ‘птушка’ [1, III, с. 203]; дзесЯтуха1 ‘шклянка ў 50 г’ і дзесЯтуха2 — ‘свята (у дзясятую пятніцу пасля Вялікдня)’ [1, III, с. 248]; гарляк1 ‘гарлач’ і гарлЯк2 ‘горла’ [3, с. 36]; гірка1 — ‘абабіты гладыш’ і гірка2 — ‘грыўка валасоў над ілбом’[4, I, с. 200]; жўлік1 — ‘бутэлька 0,25 л’ і жўлік2 — ‘прайдзісвет, падманшчык’ [1, IV, с. 143]; конік1 — ‘чарка’, конік2 — ‘цвыркун’ і конік1 ‘варэнік’ [5, с. 162]; корэц1 — ‘кубак, кружка, пасудзіна з кары чэрпаць ваду’і корэц2 — ‘пятля на верхнім камені ў жорнах’ [4, II, с. 223]; шлЯга1 — ‘біклага’ і шлЯга2 — ‘лента на спадніцы’ [1, Х, с. 141].
Лексемы глёк і збан уваходзяць у склад народных прыказак: Усякое бувае на веку, прыходзіцца варыць і ў глёку (Тур.) [4, I, с. 202], До поры збан воду носіць, ек дужка оторвецца, то й водарозольецца (Тур.) [4, II, с. 135-136], а намінацыя глёк таксама ў склад фразеалагізма ‘паглядзела як саваў глёк’ (Лоеўск.) [5, с. 85].
Такім чынам, побач з літаратурнымі назвамі посуду для харчовых вадкасцей у гаворках Г омельшчыны шырока ўжываюцца дыялектызмы (фанетычныя, словаўтваральныя, лексічныя), сярод якіх назіраецца полісемія і аманімія; некаторыя адзінкі з’яўляюцца адным з кампанентаў фразеалагізмаў або ўваходзяць у склад прыказак. Рэгіянальныя найменні посуду для харчовых вадкасцей шырока функцыянуюць на тэрыторыі ўсёй Гомельскай вобласці і складаюць адзін са шматлікіх прадметна-тэматычных пластоў народна-бытавой лексікі дыялектнай мовы — неад’емнай часткі духоўнай культуры беларускага народа.
Умоўныя скарачэнні раёнаў і рэгіёна Гомельскай вобласці
Акц. — Акцябрскі, Б-Каш. — Буда-Кашалёўскі, Браг. — Брагінскі, Ветк. — Веткаўскі, Гом. — Гомельскі, Добр. — Добрушскі, Жлоб. — Жлобінскі, Жытк. -Жыткавіцкі, Ельск. — Ельскі, Калінк. — Калінкавіцкі, Карм. — Кармянскі, Лельч. — Лельчыцкі, Лоеўск. — Лоеўскі, Маз. — Мазырскі, Нар. — Нараўлянскі, Петр. — Петрыкаўскі, Раг. — Рагачоўскі, Рэч. — Рэчыцкі, Светл. — Светлагорскі, Хойн. -Хойніцкі, Чач. — Чачэрскі; Тур. — Тураўшчына.
Літаратура
- Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны. — У кн.: Беларуская мова і мовазнаўства. Міжвуз. зборнік. Беларуская мова. — Мінск : Выдавецтва БДУ імя УХ Леніна. Вып. 3: А — Д. — Мінск, 1975. — 264 с.; Вып. 4: Е — К. — Мінск, 1976. — 276 с.; Вып. 6: П. — Мінск, 1978. — 240 с.; Вып. 7: Р. — Мінск, 1980 — 176 с.; Вып. 8: с. — Мінск, 1980. — 192 с.; Вып. 10: Х — Я. — Мінск, 1982. — 160 с.
- Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры: слоўнік / пад рэд. У.В. Анічэнкі. — Мінск: Выд-ва БДУ імя У.Г Леніна, 1983. — 174 с.
- Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. / пад агульн. рэд. К.К. Атраховіча (Кандрата Крапівы). — Мінск: БелСЭ імя Петруся Броўкі”. Т. 1: А — В. — Мінск, 1977. — 608 с.; Т.2: Г — К. — Мінск,1978. — 768 с.; Т.5: Кн. 1. С — У. — Мінск, 1982. — 663 с.; Т.5: Кн. 2. У — Я. — Мінск,1984. — 608 с.
- Тураўскі слоўнік: у 5 т./ склад. А.А. Крывіцкі, Г.А. Цыхун, ГЯ. Яшкін [і інш.] — Мінск: Навука і тэхніка. Т.1: А — Г. — Мінск,1982. — 255 с.; Т.2: Д — К. — Мінск,1982. — 271 с.; Т. 5: С — Я. — Мінск,1987. — 423 с.
- Янкова, Т.С. Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны / Т.С. Янкова. — Мінск: Навука і тэхніка, 1982. — 432 с.
Аўтар: С.В. Чайкова
Крыніца: Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. Гуманитарные науки № 1 (82), 2014. С. 181-184.