Назвы лекавых раслін у гаворках Гомельшчыны

0
183
Назвы лекавых раслін у гаворках Гомельшчыны

Аналіз і даследаванне розных лексіка-тэматычных груп народных гаворак дає магчымасць вырашыць шэраг тэарэтычных пытанняў, звязаных з уплывам нарматыўнай мовы на гутарковую і, наадварот, узбагачэннем літаратурных норм за кошт тэрытарыяльных дыялектаў.

Адной з неад’емных частак флоры з’яўляюцца расліны. У пісьмовых помніках чалавечай культуры і ў вуснай народнай творчасці можна сустрэць указанні аб выкарыстанні раслін у якасці крыніц для лячэння розных захворванняў. Не выключэннем з’яўляецца і народна-дыялектная мова Гомельшчыны. У лексічнай сістэме гаворак гэтага рэгіёна зафіксаваны шматлікія назвы лекавых раслін, якія ўтвараюць шырокія сінанімічныя рады.

Разгледзім некаторыя з іх.

Так, назве буквіца (‘шматгадовая травяністая расліна сямейства губакветных’(ЛР, 39) у народных гаворках адпавядае як нарматыўная лексема бўквіца (Б у к в і ц а на Паўловай ніўцы росце (ТС, І, 91), так і фанетычны варыянт бўковіца (ТС, І, 91), а таксама сінонім залатнік (Трава ета залатнік, па зямле расцілаіцца, доўгая такая, ад жалудка яна. У залатніка лісце небольшое, карэнчыкі-бублікі такія, ад жывата дзецям даём (МДСГ, IV, 161) .

Нарматыўная назва валяр’ян (‘травяністая расліна сямейства валяр’янавых, карэнне якой выкарыстоўваецца ў медыцыне’ (ТСБМ, І, 460) мае наступныя фанетычна мадыфікаваныя і словаўтваральныя кародныя адпаведнікі: авяр’янка (А в е р’ я н к і учора прынесла, нехай высахне, будзе зелле (МДСГ, III, 168), вір’янка (3 в і р’ я н к і лякарства дзелаюць (МДСГ, III, 215), валер’янка (Валер’янку от серца п’юць (ТС, І, 104) і варельянка (Варелянка— то таке зелье, его ек накопаєш, то ховай, шчоб коты не з ‘елі (ТС, І, 104).

Назве відо’мец (‘лугавая травяністая расліна сямейства каменяломнікавых з белымі пяціпялёсткавымі кветкамі’(ТСБМ, І, 488) адпавядаюць найменні сярдзечнік, сердзе’чнік, якія ўказваюць на лекавае прызначэнне расліны (Сярдзёчнік высоканькі, на пост расце пауз рэчку, яго топяць і ад сэрца п ’юць (МДСГ, VIII, 186); Возле дорогі я одзін раз бачыла і на могліцах сердзе’чнік. Одна ў нас серцэм болела, то она парыла (TC, V, 29).

Замест назвы зверобой (‘травяністая лекавая расліна; святаяннік’(ТСМБ, П, 439) ужываюцца наступныя фанетычна мадыфікаваныя найменні: веробой, воёбой (TC, I, 113; 133); кроўка (паходжанне дадзенай назвы, відаць, звязана з тым, што “пры расціранні паміж пальцамі кветкавых бутонаў рукі афарбоўваюцца ў пурпуровы колер”(ЛекР, 129), які нагадвае кроў) {Трэба к р у ў к і нарваць і насушыць (МДСГ, IV, 2.51); фанетычныя варыянты назвы святаяннік: світаянніквітаяннік добра сушыць, калі цвіцець (МДСГ, VIII, 136), свентояннік ( TC, V, 17) і словаўтваральны — свентоя’н (С вентоян, казані на его, а цепер называюсь зверобой (TC,V, 17).

Сінанімічнымі адгтаведнікамі лексемы крапіва (‘травяністая расліна сямейства крапіўных з тонкімі гіякучымі валаскамі на сцябле і лісці’(ТСБМ, II, 723) з’яўляюцца назвы, абумоўленыя вядомай уласцівасцю крапівы джгаць: жагоўка (Попекла рукі жагоўкою (TC, II, 56), жыжка ы ж к а вельмі крепка жаліцца, єна ні цвіие. Ж ы ж к а й сякуць ногі, калі яны баляць (МДСГ, IV, 145); Нема нічого, крапіва одна, посеена жыжка (TC, II, 70), жычка ы ч к а во ў нас пад заборам расцецъ (МДСГ, IV, 146) і зызка {Ля плоту зызка расце, усе рукі паабрызкувала (МДСГ, IV, 184).

Замест наймення крапіва ў гомельскіх гаворках сустракаюцца і іншыя фанетычна мадыфікаваныя назвы, а менавіта; праківалюдзей кветкі тут раслі б, а ў нас праківа (МДСГ, VI, 211) , проківа (Проківою рукі попечэш (TC, IV, 221) і броківанас у городзі і под плотом столькі бр о к і в у наросло (ТС, І, 83); словаўтваральны варыянт крапівіца р а п і в і ц у поламала круга города (ДСЛ, 164), а таксама лексічны варыянт чысцік (утвораны ад прыметніка чысты, бо ў народнай медыцыне настой і адвар крапівы выкарыстоўваюць таксама як сродак пры лячэнні розных скураных захворванняў (ЛР, 93) (Ч ы с ц і к о м змуваюцца, што б на галаве не было перхаці (МДСГ, X, 126).

У народзе шматгадовая травяністая лекавая расліна сямейства складанакветных з пёрыстымі рассечанымі лістамі і моцным пахам (ТСБМ, II, 737) — крываўнік — атрымала назвы, якія ўказваюць на яе лекавае прызначэнне: крывавец (Калі парэжэш палец, то добрэ прыкладвацъ крывавец, шоб не цекла кроў (МДСГ, IV, 257); Крывавец даюцъ коровам, еслі мочыцца кроўю (ДСЛ, 168); а таксама назвы, якія ўказваюць на рассечанае лісце: серпаёжнік (Ад гэтай хваробы серпаёжнік добра (МДСГ, VIII, 141), серпаріжнік (Расце па межах, закапываюцъ рану, каб не шла кроўвось што серпаріжнік (МДСГ, VIII, 141), серпарэз (серпорэз) (Серпарэз добра кроў астанаулюе. Як кроў ідзе, дак патры лісцік сер парэзу (МДСГ, VIII, 141 Серпорэз тожэ зелье, добрэ од жывота, од поносу (TC, V, 30), серпарэзнік (серпорізнік) (С ерпарэзн ік-лячэбная трава (МДСГ, VIII, 141); С ер п а- р э з н і к у натоплю і даю піць (ДСЛ, 323); Еслі больны чоловек серэдзіноюсерпорэзнік п’юць (TC, V, 30), сірпарэзнік ірпарэзнік каровы ні едуць (МДСГ, VIII, 141), сярпарэзнік (А таре і сярпарэзніку да прыкладзі, кроў і пярастаня (МДСГ, VIII, 141).

Замест назвы люб’іста (так у літаратурнай мове называецца шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых з зеленавата-жоўтымі кветкамі, карані якой выкарыстоўваюцца ў медыцыне, кулінарыі (ТСБМ, III, 66), у гаворках Гомельшчыны можна сустрэць словаўтваральныя варыянты любіснік (Любіснік — е такое зелле (МДСГ, V, 119) і любісцік (Лю б і сцік кустом такім расце і вельмі добра пахне; Я не бачыла такіх прыгожых маленькіх кветачак, як л ю б і с ц і (МДСГ, V, 119); Реалі арамонак, усякую траву да куполі унучку, у л ю б і с ц і к у купалі (ДСЛ, 184).

У народных гаворках лекавая расліна сямейства складанакветных (ТСБМ, III, 641)^ — палын — зафіксавана ў фанетычных варыянтах полын і полынь (П о л ы н е, на лекарство рвуть, у водку кідають да п’ють. П о л ы н ь , як чоловек более, то его парацъ да п’юць (TC, IV, 149).

Нарматыўная назва пералёт (‘кармавая і лекавая расліна сямейства бабовых з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў галоўчатыя суквецці’(ТСБМ, IV, 197) у народных гаворках мае адпаведнік язвавік, які паказвае на лекавае прызначэнне расліны (Кажуць, што яз вав і к параць тогды, як чоловек язвою хворы, і п ’юць (МДСГ, X, 156).’

Назва п’іжма (‘расліна сямейства складанакветных з моцным пахам, горкая на смак, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне’ (ТСБМ, IV, 253) замяняецца такімі фанетычна змененымі варыянтамі, як пожма (П у жм а од глістоў хорошо (TC, IV, 118) і пыжма (На ямі расла пыжм а, мы ее сарвалі. П ы ж м а — ета палевая права ад глістоў (ДСЛ, 296); З пыжмы лякарства добрае робяць (МДСГ, VI, 226).

Замест назвы толокнянка (‘вечназялёная паузу чая расліна сямейства верасовых з бела-ружовымі кветкамі і чырвонымі ягадамі’ (ТСБМ, V, 186) ужываюць найменні мучанїчнік, мучанішнік, мўчэнік (паходжанне звязана з тым, што плады расліны маюць васкавы налёт (ЭС, VII, 107) (Му ч а н і ч н і к расце па зямле, цвіце волікамі; Я рвала мучанішнік, ён ад жалудка памагае (МДСГ, V, 144); Як подорвецца чоловек, то мучэнік п ‘юць(ТС, III, 102).

Нарматыўная назва цвінтарэй (‘травяністая лекавая расліна сямейства гарычкавых з ярка-ружовымі кветкамі’(ТСБМ, V, 232) у народнай мове має памяншальна-ласкальную форму цвінтарэйка (словаўтваральны варыянт нарматыўнай лексемы) (Цвінтарэйкі растуць у агародах, палісадніках (МДСГ, X, 114), а таксама сінанімічныя назвы: цэнтаўра (ад лац. centaurum — залататысячнік; родавая назва, якая дадзена расліне ў сярэднія вякі, паходзіць ад двух лацінскіх слоў: centum — сто i aurum — золата, гэта значыць расліна, якая каштуе сто залатых манет (ЛекР, 134) (Цэнтаўра розавінькім цвіце, як смолка, єна ат кашлю (МДСГ, X, 119), залататысячнік (беларускамоўны варыянт рускамоўнай назвы золототысячник) (3 алататысячнік па полю расце, гапючачкі такія, а па іх розовые, светлые цветочкі, колісь венкі з іх плелі (МДСГ, IV, 160) і чараўнік (утворана ад дзеяслова чараваць) (Ч а р а ў н і’к чаруе ўсіх, хто гляне на яго (МДСГ, X, 122-123).

У народных гаворках замест назвы травяністай духмянай расліны сямейства губакветных з дробнымі ружова-ліловымі ці белымі кветкамі’ (ТСБМ, V, 286) — чабор — ужываюцца лексемы як нарматыўная чабор (Ч а б у р от простуды, от кашлю (TC, V, 285) так і ў фанетычна мадыфікаваных варыянтах чомбор і чанбор (46 м б о р вельмо пахне на горы, его ў чай, от кашлю добрэ піць. Чомбор екголова боліць, простудзіцца чоловек, то его за чай пілі (TC, V, 294), памянш. чобрык (Я па чубрык не хаділа шчэ (ДСЛ, 410), чымборык ымборык от кашлю, вон на песочку росце, дзе горкі), чдмбрік, чанборок (TC, V, 294).

Травяністая расліна сямейства макавых з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў парасонападобныя суквецці, і аранжавым млечным сокам (выкарыстоўваецца для лячэння некаторых захворванняў скуры) у Тлумачальным слоўніку беларускай мовы (V, 332) падаецца пад дзвюма назвамі — чыстацёл і падтыннік. У гомельскіх гаворках зафіксаваны сінанімічныя адпаведнікі для абедзвюх нарматыўных лексем — чыстоцёл (фанетычны варыянт) (Чыстоцёла корэнь розламуецца і націраеш мозоль і бородаўкі (TC, V, 307), чыстоцёльнік (словаўтваральны варыянт) (TC, V, 307); чысцяк (утворана ад прыметніка чысты; указвае на лекавае прызначэнне расліны) (Ч ы с ц я к на анюціны глазкі пахожысіні, белы, жоўценькі, рабаваты (МДСГ, X, 126), а таксама паддымпік (Паддымнікад срыванага жывата п’юць (МДСГ, VI, 131), грызнік (Г р ы з ь н і к ета тое, што і падтыннік. Ён чарачкамі цвіцець (МДСГ, III, 237-238), лўннік (паходжанне звязана з тым, што “насенне мае форму паўмесяца”(ЭС, VI, 54) ў н н і ком лечаць, як нарывав, прыложваюць ёголісце (TC, III, 47).

Вышэйпададзены матэрыял дае магчымасць зразумець, наколыа народная мова багатая сродкамі выражэння. Наяўнасць шматлікіх сінанімічных адпаведнікаў і варыянтаў нарматыўных назваў сведчыць аб лексічнай разнастайнасці, характэрнай для народных гаворак Гомельшчыны.

Крыніцы даследаванняў і іх скарачэнні

  1. ДСЛ — Янкова, Т.С. Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны / Т.С. Янкова. — Мн., 1982.
  2. ЛР — Решетникова, А.В., Семчинская, Е.И. Лечение растениями / А.В. Решетникова, Е.И. Семчинская — Киев, 1993.
  3. ЛекР — Попов, В.И., Шапиро, Д.К., Данусевич, И.К. Лекарственные растения / В.И. Попов, Д.К. Шапиро, И.К. Данусевич. — Мн., 1990.
  4. МДСГ — Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны. — У кн.: Беларуская мова і мовазнаўства. — Вып.З -10. — Мн., 1975-1982.
  5. ТС — Тураўскі слоўнік. У 5 т. — Мн., 1982 — 1987. — Т. 1-5.
  6. ТСБМ — Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5 т. — Мн., 1977-1984.
  7. ЭС — Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. У 10 т. — Мн., 1978-2005.

Аўтары: С.Ю. Касьянепка, В. А. Кісялёва, С. В. Чайкова
Крыніца: «Скарына і наш час», IV міжнародная навукова: канф. (2008, Гомель). Міжнародная навуковая канферэнцыі «Скарына і наш час», 13-14 лістапада 2008 г.: [матэрыялы] у 2 ч. Ч. 1 / рэдкал.: А. А. Станкевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008. С. 115-119.