Назвы абутку ў гаворках Гомельшчыны

0
678
Назвы абутку ў гаворках Гомельшчыны

Пры вывучэнні ўсходнеславянскай гісторыі і культуры ў апошні час перавага аддаецца рэгіянальнай тэматыцы, у прыватнасці, рознабаковаму даследаванню разнастайных лексіка-семантычных груп дьмлектнай лексікі. “Вывучэнне мовы, лексікі праз гісторыю культуры, матэрыяльнай і духоўнай, уяўляецца вельмі перспектыўным. Безумоўна, узбагачэнне тут мае ўзаемазалежны характар. Веданне этымалогіі слова, яго структуры дапамагае глыбей пранікнуць у гісторыю названай рэаліі, зразумець яе быццам знугры” [1, с. 20].

Аналіз лексікі, звязанай з намінацыямі абутку, мае важнае значэнне для даследавання гісторыі беларускага народа, высвятлення культурных і моўных зносін паміж народамі. Аб’ектам нашага даследавання з’явіліся назвы абутку, якія выкарыстоўваюцца ў гаворках Гомельшчыны. Рэгіён Беларускага Палесся ўяўляе для даследчыкаў значную цікавасць перш за ўсё таму, што большасць вучоных лічаць Палессе прарадзімай славян, рэгіёнам, захаваўшым шмат архаічных рыс ў этнакультурным і лінгвістычным аспектах. Гэта акалічнасць дазваляе высветліць моўна-культурныя кантакты паміж этнасамі. “У зонах міжэтнічных кантактаў магчыма ўзнікненне як змешаных, поліэтнічньгх элементаў, так і наадварот — узмацненне, канцэнтрацыя этнічнага ў процівагу чужому, іншаэтнічнаму. Інтэнсіўнасць і характар міжэтнічных кантактаў залежадь ад тэрытарыяльных узаемаадносін этнасаў, блізкасці іх у моўным і культурна-бытавым аспектах, ад гістарычных асаблівасцей развіцця, адносін паміж палітычнымі сістэмамі, якія аб’ядноўваюць народы” [2, с. 72].

Прадметна-тэматычная класіфікацыя адзначаных назваў выяўляе іх шматлікасць і разнастайнасць. Вывучэнне лексікі паводле семантычных пластоў служыць вырашэнню многіх лінгвістычных пытанняў: дазваляе выявіць семантычнае поле лексемы, ролю тэматычнай групы ў лексічным складзе мовы, вывучыць суадносіны паміж спрадвечнай і запазычанай лексікай, стылістычную прыналежнасць кожнага канкрэтнага наймення. Так, лексіка-семантычная класіфікацыя назваў абутку можа быць прадстаўлена наступним чынам:

 Агульныя назвы абутку: абу’вак, о’буй, во’буй, воувь, о’буў, о’був ‘агульная назва вырабаў са скуры або з іншага матэрыялу, прызначаныя для нашэння на нагах’: Раней не такая як цяперака обуў была. Галоўчыцы Нар. р-н. Обуйекі хочэш: чоботы, чэрэвікі. Шастовічы Петр. р-н. Колісьня обуй — лапці. Бярэжцы Жытк. р-н.

 Назвы жаночага абутку: аткры’ткі ‘басаножкі, адкрытыя летнія туфлі’: Му такіх ні насілі, emo паны хварселі ў етакіх открытках. Харомцы Акц. р-н.; бо’цікі ‘жаночыя гумавыя боты’: Надзень боцікі Канічаў Ветк. р-н.; збо’ркі ‘хромавыя жаночыя боты’: Умужчын вуцяжкі, аў жонок булі зборкі, ходзілі на музыку, накладалі на с ’ято, на недзелю. М.Малешава Жытк. р-н.; ло’дачкі ‘жаночыя туфлі’: Бацька, купі мне лодачкі, сільна красіва. Хвойнае Хойн. р-н. румы’нкі [румі’нкі] ‘невысокія вузкія жаночыя чаравікі са шнуркамі’: Калісьці былі зімнія бацінкі з абшывачкай кругом, на свята жанчыны насічірумынкі. Ціперакаўжо німа моды насіць румынкі. Залессе Чач. р-н.

Назвы мужчынскага абутку: ву’цяжкі [у’цяжкі] [ві’цяжкі] [ву’цяшкі] [вы’цяжкі] ‘хромавыя мужчынскія боты’: У мушчын вуцяжкі, а ў жонок булі зборкі, ходзілі на музыку, накладалі на с’ято, на нвдзелю. М.Малешава Жытк. р-н.; чабаты’ ‘мужчынкі абутак’: У чабатах такжа ходзім, як усе. Ісакавічы Лоеўск. р-н.

 Назвы дзіцячага абутку: санда’лікі [сзндалікі] ‘летні дзіцячы абутак’: Дзеткі зімоіі сапожыкі носяць, а летам сандалікі. Ягіаны Светл. р-н.; сапо’жыкі [сапожакі] ‘дзіцячы абутак’: Я купіла свайму сыну сапожакі ўзімку; бале’тка ‘дзіцячы абутак, сандаля’: Не можна набрацца етым дзецям балеток: то загубят, то парвуць, а грошы заплаці за їх. Дзяржынск. Лельч. р-н.; баці’начкі ‘дзіцячы абутак з невысокімі халявамі’: Малым дзіцям купляю баціначкі. Церуха Гом. р-н.

 Назвы сумеснага (мужчынскага і жаночага) абутку. Даследчыкі адзначаюць, што “ў беларусаў не было рэзкай розніцы паміж мужчынскім і жаночым адзеннем” [3, с. 152]. Гэта ж адносіцца і да абутку. Даная група прадстаўлена наступнымі найменнямі: валёнкі [ва’ленкі] [ва’ленкі] [валя’нкі] [ва’лянкі] [ва’ленцьі] [ва’лінкі] ‘самаробны абутак, зроблены з воўны’: Валёнкі бітыя, буркі шытыя, катанкі, ]еслі катают. Галоўчыцы Нар. р-н., дубо’ўкі ‘лапці, сплеценыя з дубовай кары’: От, чэловечэ, як ты мне надоеў своімі постоламі: дубоўкі да лазоўкі, а лутоўкі ніколі за тобою не бачыла. Ліпляны Лельч.р-н.; кірза’чы [кірзач] ‘кірзавыя боты’: Як хто маладзейшы, дык ня так ужэ носюць кірзачоў. Кашалёў Б.-Кащ. р-н.; ла’пці [ла’пець] [ла’поць] ‘самаробны плецены абутак’: Лапці былілазовыяз лазы і пеньковыяз пенькі. Шастовічы Петр. р-н.

У асобную групу выдзяляюцца назвы абутку, якія адрозніваюцца часам нашэння:

а) зімовы: вале’ні [валены] ‘самаробны зімовы абутак’; ге’тры ‘зімовы абутак на абцасах са шнуркамі’; сапагі’ [сапогі’] ‘скураны абутак з высокімі халявамі’; снегаўцы’ ‘зімовыя жаночыя боты’; башмакі’ ‘зімовы абутак, бацінкі’;

б) вясновы — асенні: дзеревя’шкі ‘абутак з дрэва, які насілі вясной і восенню’; дэраўяні’кі ‘тс’; рэзі’на [рэзі’ны] ‘гумавы абутак’; паўбаці’нкі ‘чаравікі з кароткімі халяўкамі’;

в) летні: басано’жкі ‘летні легкі абутак’; кало’дкі ‘жаночы летні абутак’; самахо’ды ‘летні абутак, басаножкі’; сандале’ты ‘летні абутак, сандаліі’; танке’ткі ‘басаножкі на суцэльнай высокай падэшве’;

г) назвы абутку, якое выкарыстоўваюць у розныя пары года: бо’ты ‘скураны абутак’; ла’пці [ла’пець] [ла’поць] ‘самаробны плецены абутак’; лозо’ўкі ‘лазовыя лапці’; маршчакі’ ‘лапці, сшытыя ca скуры’; бу’ркі ‘шытыя валёнкі’; або’рнікі ‘лапці з вяровак’.

У гаворках Гомельшчыны ўжываецца значная група лексем, якія абазначаюць стары зношаны абутак: ато’пкі, валэ’нды, недато’пак, ходакі, абрэзкі, асто’пак [пасто’пак], [осто’пкі], гразнікі’, окра’ўкі, оштбўрок [шкабурок], панты’кі.

Разнастайнасць і багацце назваў адзення пацвярджае і вывучэнне тыпаў іх матывацыі. Разумеючы пад унутранай формай уяўленне, якое захавалася ў слове, аб пярвічнай прымеце, пакладзенай у аснову паняцця, з аднаго боку, і моўную матываванасць, пры дапамозе якой ажыццяўляецца стварэнне новых слоў, з другога боку, заканамерна размяжоўваюць структурную і семантычную матывацыю.

Аналізуючы матываванасць канкрэтна-прадметных намінацый правамерна адрозніваць структурную і семантычную матывацыю. Пад структурнай матывацыяй звычайна маюцца на ўвазе дэрывацыйныя адносіны паміж утваральнай і вытворнай асновамі.

У працэсе аналізу былі выдзелены два асноўныя тыпы структурнай матывацыі намінацый абутку і матэрыялу для яго вырабу: аддзеяслоўныя дэрываты і адыменныя ўтварэнні.

У ліку аддзеяслоўных дэрыватаў выключную перавагу маюць суфіксальныя ўтварэнні тыпу: подпле’танка [по’дплетанка] ‘спіца для пляцення лапцей’; пудкле’йка ‘паднарад у ботах’; абрэзкі ‘стары зношаны абутак’; ву’сцілка [у’сцілка] [сті’лька] ‘тонкая подсцілка на ўнутранай частцы падэшвы ў абутку’ і інш.

Адыменныя дэрываты структурна матываваныя найчасцей назвам якасці — асновай прыметніка: дзеравя’нікі ‘абутак, які ўяўляе сабой драўляныя калодкі’; дубо’ўкі ‘лапці, сплеценыя з дубовай кары’; керзо’вікі ‘боты ca свіной скуры; лозо’ўкі ‘лазовыя лапці’. У складзе адыменных дэрыватаў сустракаюцца назвы, структурна матываваныя найменнем прадмета, асновай назоўніка: закаблу’к [закаблы’к] [закаблі’к] ‘бяроставая пракладка ў абцасе’; суко’нкі ‘суконная абмотка для нагі пад боты або лапці’; запjя’ток [за’петок] ‘заднік у лапця’; паубаці’нкі ‘чаравікі з кароткімі халяўкамі’; пры’галенішчэ ‘ніжняячасткахаляў’ іінш.

Аналіз семантычнай матывацыі назваў адзення і яго частак у гаворках Гомельшчыны паказаў пэўную колькасць тыпаў намінацыі. Так, у складзе лексем з празрыстай “унутранай формы” можна выдзеліць наступныя прадуктыўныя тыпы матывацыі:

а) многія назвы абутку матываваныя спосабам вырабу відаў абутку або спосабам аздаблення, апрацоўкі: перэця’жкі ‘новьія саюзкі, прышытыя да старых халяў’; ка’танкі [ката’нкі] ‘валёнкі, катаныя з воўны’; ка’чанкі [кача’нкі] ‘самаробныя мяккія валёнкі’; ву’цяжкі [у’цяжкі] [ві’цяжкі] [ву’цяшкі] [вы’цяжкі] ‘суцэльныя загатоўкі для ботаў; хромавыя мужчынскія боты; высокія боты ca скуры быка’; самава’лкі ‘самаробныя валёнкі’;

б) даволі значная група назваў абутку матывавана матэрыялам вырабу: гумо’вікі ‘гумавыя боты’; керзо’вікі, кірзачы’ ‘боты, зробленыя са свіной скуры’, япавыя ‘абутак, зроблены з цялячай скуры’; хромовікі’ ‘хромавыя боты’; дзеравя’нікі ‘абутак, які ўяўляе сабой драўляныя калодкі’;

в) нешматлікім тьгпам матывацыі назваў абутку з’яўляецца намінацыя паводле месца яго размяшчэння: зипіяпюк ’заднік у лапця’; закаблук ’бяроставая пракладкаў абцасе’.

Меншай прадуктыўнасцю вызначаюцца такія тыпы матывацыі, як, напрыклад, матывацыя назвай краіны, адкуль была засвоєна рэалія: румы’нкі ‘невысокія вузкія жаночыя чаравікі ca шнуркамі’; месцам нашэння абутку бало’тнікі ’высокія гумавыя боты, прызначаныя для рыбнай лоўлі’, знешнім выглядам: маршчакі’ ‘абутак з сукна, палатна’

Сярод матываваных назваў можна вьілучыць невялікую групу экспрэсіўных назваў: ву’глікі ‘складкі на халявах у ботах’; аткрыткі ‘летні легкі абутак’; ло’дачкі ‘жаночыя туфлі’; кандалы’ ‘драўляны абутак’ і некаторыя іншыя.

Такім чынам, назвы абутку, зафіксаваныя на тэрыторыі Гомельшчыны, прадстаўляюць сабой разнастайную ў лексіка-семантычных і словаўтваральных адносінах групу і з’яўляюцца часткай матэрыяльнай культуры беларусаў.

  1. Сендровиц Е.М. О месте экстралингвистических факторов в изучении заимствований // Вестник Московского ун-та. Сер. 9. Филология. — 1989. № 4. — С. 16-22.
  2. Базан Л.H. Этнакультурныя сувязі беларусаў і літоўцаў у к. XIX-пач. XX стст. (па даных народнай кулінарыі) // Весці АН БССР. Сер. грамадз. навук. — 1990. № 6. — С.72-78.
  3. Молчанова Л.A. Материальная культура белорусов. — Мн., 1968. С. 152.

Аўтар: А.М. Воінава
Крыніца: Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гомель, 20-21 мая 2004 г.): У 2-х ч. Ч 2. / Гал. рэдактар А.А. Станкевіч. — Гомель: УА “ГДУ імя Ф.Скарыны”, 2004. — С. 19-24.