У апошняе дзесяцігоддзе ў Беларусі актыўна развіваецца новая галіна гістарычных даследванняў — некрапалістыка (вывучэнне старажытных могілак). Першымі працамі ў гэтым накірунку ў нашай краіне сталі работы Алы Сакалоўскай «Кальварыя» (1997) і Мікалая Гайбы «Могілкі і пахаванні Наваградка» (2000) [9; 3]. Па ініцыятыве грамадскай арганізацыі «Беларускі камітэт IKAMOS» у 2014 г. быў створаны інтэрнэт-рэсурс www.niekropali.by, на якім збіраецца інфар.мацыя пра гістарычныя могілкі Беларусі. Асобную інфармацыю па гэтай тэме ўтрымліваюць і іншыя інтэрнэт-рэсурсы (www.globus.tut.by, www.radzima.org). Работа ў дадзеным накірунку вядзецца і ў Гомелі.
Самыя старыя могілкі, што існуюць на тэрыторыі сучаснага Гомеля, знаходзяцца ў пачатку вуліцы Ілліча ў Навабеліцы, насупраць тлушчакамбіната. Паводле энцыклапедычнага даведніка «Гомель» яны займаюць плошчу 11 га і дзейнічалі з XIX ст. па 1967 г. [4, с. 257]. Сёняшняя афіцыйная назва гэтых могілак — «могілкі Тлушчакамбінатаўскія», гістарычная назва канца XIX ст. — «Засожскія могілкі» [5, с. 319], сучасныя гамяльчане часцей іх называюць «Навабеліцкія могілкі». Могілкі знаходзяцца на прыроднай пясчанай дзюне, выцягнуты з поўдня на поўнач уздоўж шашы (вул.Ілліча). Амаль усе пахаванні арыентаваны па лініі ўсход-захад, але зрэдку сустракаецца і іншая арыентацыя. Большасць пахаванняў мае мемарыяльны знак у галаве, размяшчэнне ў нагах сустракаецца часта, але радзей.
Па ўспамінах супрацоўніка Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава Андрэя Скідана ўпершыню краязнаўчае даследванне гэтых могілак пачалося ў жніўні 1989 г., калі ўдзельнікі гісторыка-краязнаўчай суполкі «Вытокі» наведалі іх, агледзелі пахаванні, зрабілі шэраг фотаздымкаў старых помнікаў. Тады на тэрыторыі могілак, каля цэнтральнага ўваходу, яшчэ стаяў будынак вартоўні, дзе ў перыяд 1989-1990 гг. мела прытулак гомельская каталіцкая абшчына і праводзіліся набажэнствы.
На восеньскія «Дзяды» 1991 г. сябры «Вытокаў» зладзілі першую прыборку смецця на Навабеліцкіх могілках. На наступим год «Дзядоў» тут не адбылося, а з восені 1993 г. на «Дзяды» гэтыя могілкі пачалі прыбіраць сябры Гомельскай моладзевай краязнаўчай арганізацыі «Талака», што стала штогадовай традыцыяй арганізацыі. Каля 2007 г. сябры «Талакі» часова адыйшлі ад гэтай справы, але да яе далучыліся студэнты-архітэктары БелДУТа. У 2000-2013 гг. была праведзена работа па перапісванні тэкстаў з надмагільных помнікаў перыяду XIX ст. — 1945 г. уключна (перапісана каля 500 пахаванняў) і створана фотабаза надмагільных помнікаў і агароджаў гэтага перыяду (зафіксавана каля 615 пахаванняў). Таксама ў гэтай базе дадзеных адзначаны і асобныя выбітныя пахаванні другой паловы XX ст. У непасрэдным зборы палявой інфармацыі прымалі ўдзел сябры ГМКГА «Талака» (2000-2008), студэнты-архітэктары БелДУТа (Студэнцкае навуковае таварыства імя С. Д. Шабунеўскага, 2009-2013), а таксама студэнты-гісторыкі ГДУ імя Ф. Скарыны (студэнцкае аб’яднанне «Ваколіца», 2009).
У час палявых работ для болып зручнага і дакладнага даследвання тэрыторыя могілак была ўмоўна разбіта на пяць сектароў у адпаведнасці з ужо існуючымі сцежкамі (пры гэтым самы вялікі ўнутраны трэці сектар быў дадаткова падзелены яшчэ на пяць частак) і на гэтай аснове складзены схематычны план.
Аналіз змешчаных на помніках надпісаў паказаў, што дадзеныя могілкі падзяляліся на тры этнаканфесійныя часткі: з канца XIX ст. існавалі праваслаўная (наибольшая) і каталіцкая («польская») часткі, што падцверджваецца дадзенымі плана Гомеля 1913 г., а ў 1930-х гг. узнікла таксама невялікая яўрэйская частка (дадзсны факт падцьверджаны і ўспамінамі Масюкевіч Алены Іванаўны, 1922 г. нар.). У сучасным стане межы паміж выяўленымі часткамі ўжо не прасочваюцца. У паўднёвай частцы могілак размешчаны мемарыяльна-вайсковы някропаль з вайсковымі пахаваннямі. Сярод крыжоў сустракаюцца шасці- і васьміканцовыя на пахаваннях стараабрадцаў, аднак яны не канцэнтруюцца на нейкім канкрэтным участку. Па ўспамінах А. Скідана, які ў дзяцінстве неаднаразова бываў на гэтых могілках, яшчэ ў 1980-х гг. пад агароджай каля вайсковай часткі могілак знаходзілася паваленае надмагілле ў выглядзе невялікай стэлы з надпісам арабская вяззю, выявай паўмесяца і зоркі, але ў час даследванняў 1995-2014 гг. такі помнік ужо не быў знойдзены.
На «Плане местечка Гомеля и окрестностей» 1838 г. паміж Гомелем і Новай Беліцай знаходзяцца значныя пяшчаныя тэрыторыі, сярод якіх вылучаецца вялікі зялёны прамавугольны ўчастак памерамі з два гарадскіх кварталы, размешчаны на тым самым месцы, дзе зараз знаходзяцца Навабеліцкія Засожскія могілкі. Гэта дае падставу меркаваць аб існаванні тут могілак ужо ў 1830-я гг., аднак па плане гэтае месца як могілкі не адзначана (у адрозненне ад суседніх стараабрадскіх). У тэты ж час самыя старыя пахаванні, якія выяўленыя непасрэдна на саміх могілках, адносяцца толькі да 1886 г. (2 шт.).
Матэрыялы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, прадстаўленыя аўтару Царкоўна-гістарычнай камісіяй Гомельскай епархіі, значна ўдакладняюць час і гісторыю заснавання даследваемых Навабеліцкіх могілак [11].
У 1879 г. выявілася неабходнасць закрыць існуючыя ў горадзе старыя могілкі, бо «в г. Гомеле кладбища расположены в самом центре города в непосредственном соприкосновении с жилыми постройками и, в целях улучшения общих санитарных условий города, Губернское Гражданское Начальство признало необходимым переместить кладбище на другое место» [11, арк. 6]. Размова ідзе пра старыя могілкі, якія прыблізна з сярэдзіны XVIII ст. існавалі ў квартале сучасных вуліц Лепіна-Ірынінскай (праваслаўныя), Леніна-Сялянскай (каталіцкія) і Сожскай-Валатаўской (яўрэйскія). Для гэтай мэты была ўтворана камісія начале з пратаіерэем гомельскага Пятрапаўлаўскага сабора Рыгорам Петрашэнем [1111, арк. 35]. Аднак на працягу наступных чатырох гадоў камісія так і не змагла знайсці адпаведнае месца, што прымусіла губернскія ўлады паўторна вярнуцца да гэтага пытання. Пасля чарговай няўдалай спробы дамовіцца з маёнткам кн. Паскевіча аб умовах абмену з горадам неабходнай для могілак зямлі каля фермы Малых Новікаў, што належыла кн. Паскевічу, напрыканцы 1884 г. гарадскія ўлады самастойна знайшлі такое месца. Як дакладваў пратаіерэй Р. Петрашэня, «поэтому Городская Дума, назначила комиссию из гласных для изыскания в окрестностности города таких земель, на которых можно было бы устроить кладбища и таковые комиссия, по осмотре земель, нашла возможным устроить все кладбища — христианские, православное, католическое, и лютеранское и еврейское, за рекою Сожем, возле заставного при шоссе дома, в двух стах саженях от гор. Белицы.» [11, арк. 7-9 адв.]. У далейшым яўрэйскія гласныя гарадской думы выказал і пажаданне адшукаць асобнае месца для сваіх могілак [11, арк. 22 адв.].
Аднак абранае для могілак месца за Сожам мела свае недахопы, на якія ўказваў пратаіерэй Петрашэнь: новая мясцовасць знаходзілася на вялікай адлегласці ад горада (5 вёрст); яна не была агароджана і памерлых прыходзілася хаваць, фактична, у чыстым полі; сюды заходзіў скот; невядома, ці можна будзе капаць магілы патрэбнай глыбіні ў час веснавой паводкі (ужо пасля адкрыцця могілак ён адзначаў, што зямля тут — адзін сухі пясок і тэта прыводзіць да частага абсыпання ўжо выкапаных магіл, а паўторнае іх выкопванне асабліва цяжка накладваецца на людзей небагатых) [11, арк. 7-9 адв., 13-15 адв.].
Аднак, нягледзячы на пэўныя недахопы новаабранага месца, 13 снежня 1884 г. галасаваннем у Гомельскай гарадской думе было принята рашэнне аб заснаванні новых гарадскіх могілак за Сожам, уздоўж шашы на Навабеліцу. Адпаведна, указам Магілёўскага губенскага праўлення ад 31 снежня 1884 г. у лісце гомельскага павятовага спраўніка да пратаіерэя Р.Петрашні было падкрэслена аб безумоўным закрыцці старых хрысціянскіх і яўрэйскіх могілак, размешчаных у цэнтры Гомеля [11, арк. 19, зв. бок].
Такім чынам, студзень 1885 г. стаў канцом выкарыстання трох старих гомельскіх гарадскіх могілак і дакладним пачаткам функцмянавання Навабеліцкіх Засожскіх могілак.
Указам Магілёўскай духоўнай кансісторыі ад 11 красавіка 1885 г. было зацверджана хадатайніцтва надворнага саветніка Фёдара Васільевіча Маляванскага аб пабудове ім на новаадкрытых Навабеліцкіх Засожскіх могілках за свой кошт капліцы [И, арк. 24 адв.]. I ўжо ў заяве на імя пратаіерэя Р. Петрашэні ад 3 верасня 1885 г. Ф. Маляванскі адзначае, што капліца на могілках пабудавана і забяспечана ўсімі неабходнымі царкоўнымі прыладамі, якія ён набыў за свае грошы ў Кіеве. Гэтай жа заявай ён таксама настойліва прасіў асвяціць дадзеную капліцу ў гонар св. Вялікамучаніка Фёдара Цірона менавіта 15 верасня 1885 г. (што і было зроблена) [11, арк. 26 адв.]. Гэты ж факт падцверджваюць аўтары краязнаўчага нарыса «Горад Гомель» — «на кладбищах православных устроены церкви: на Засожском св. Феодора Тирона (деревянная) в 1885 г. на средства надв. сов. Феодора Малеванскаго …» [5, с. 319].
Паводле вопісу, складзенага пратаіерэям Р. Петрашэнем для Магілёўскай духоўнай кансісторыі аб ахвяраваннях Ф. Маляванскага і аб іх кошце, капліца ўяўляла сабой «церковь деревянная на каменном фундаменте, ошелеванная тёсом и покрытая листовым железом, с покраскою как крыши, так и стен снаружи и внутри масляною краскою. Имеет в длину с Алтарем и притвором восемнадцать аршин а в ширину восемь с половиною аршин» коштам 2000 рублёў срэбрам і яшчэ 969 рублёў 75 капеек срэбрам было ім затрачана на ўсё ўнутранае начынне царквы (іканастас, кнігі, лампадкі, богаслужбовы посуд іг.д.) [11, арк. 50 адв. -51].
Рашэннем ад 20 сакавіка 1886 г. Гомельская гарадская дума абрала з свайго асяродку і згоды духавенства «на должность церковнаго Старосты к своей безприходской церкви, приписанной к приходу Петро-Павловской церкви сооруженной на вновь устроенном Православном кладбище, во имя Св. Феодора Тирона на трехлетие с 1 апреля 1886 года по 1 апреля 1889 года старостою надворного советника Феодора Васильевича Малеванского и кандидата по нем титулярного советника Ивана Яковлевича Дуганова» (пры гэтым Ф. В. Малеванскі быў храмаздацслям, а I. Я. Дуганаў — начальнікам шашэйнага застаўнага дома) [11, арк. 83 адв.].
У фондах Нацыянальнага гістарычнаід архіва Беларусі захоўваецца цікавы рапарт гомельскага каталіцкага дэкана Францыска Пятроўскага ад 31 мая 1910 г. у Магілёўскую рыма-каталіцкую духоўную кансісторыю, які быў зроблены для выканання цыркулярнага ўказу Кансісторыі ад 13 красавіка 1910 г. за № 4019 аб прадстаўленні копій з надпісаў, што знаходзяцца ў Гомельскім рыма-каталіцкім касцёле і на могілках на помніках. Дакумент мае назву «Буквальная копия с надписей находящихся в Гомельском римо-католическом костёле и на приходском кладбище Могилёвской губернии, Могилёвской Архиепархии» [10]. Акрамя двух надпісаў на касцёле, у рапарце пералічаны таксама пяць надпісаў на прыходскіх могілках :
«… На кладбище па памятниках находятся надписи следующие: S.P.
- Dziekan Banifacy Najniewicz wdziączni parafijanie za 37 letnią pracą w Homelskiem kościele zmarł 1869 r.
- Ksiądz Bolesław Wojszwiłło były Kapelan szkół Homelskich umarł 1893 r. 28 Lutego Pokoj jego duszy.
- Ksiądzu Gregorowi Kiersnowskiemu od Homelskich parafijan 1897 r.
- Anna z Osztorpow Zdziechowska Marszałkowa powiatu Mińskiego żyła lat 70 umarła 1878 r.
- Dom pobożnego westchnienia Prosi Róża z Kozakiewiczów, Rawicz Kosińska.»
З тэксту дакумента лагічна вынікае, што ўсе пералічаныя надпісы знаходзіліся на помніках на адных і тых жа могілках («на приходском кладбище»). 3 гэтых пяці надпісаў да нашага часу захаваўся толькі адзін — надпіс на надмагільнай пліце ксяндза Баляслава Вайшвіллы, якая знаходзіцца менавіта на Навабеліцкіх могілках і яе тэкст амаль цапкам супадае з пададзеным у рапарце (у арыгінале — S.P. Ksiąndz Bolesław Wojszwiłło Były kapelan szkół Homelskich Um. 1893 r. dnia 28 Lutego Pokoj duszy jego Zdrowaś Marya). З чаго можна зрабіць выснову, што «прыходскія могілкі», узгаданыя ў рапарце, — гэта менавіта Навабеліцкія могілкі, і жыхароў Гомеля на іх пачалі хаваць не пазней 1869 г. (пахаванне дэкана Баляслава Найневіча). Да 1878 г. адносіцца пахаванне Ганны Здзехоўскай з роду Ашторпаў.
Аднак прыведзеныя вышэй дакументы аб часе і складанасцях адкрыцця новых Засожскіх могілак каля Навабеліцы ў 1884-1885 гг. пераканаўча сведчаць на карысць гэтай даты. Несупадзенне з дадзенымі паводле рапарта дзкана Ф. Пятроўскага 1910 г. можна патлумачыць тим, што ўказваючы надпісы змешчаныя «на кладбище» (адзіночны лік), кс. Пятроўскі адначасова падаў надпісы з дзьвух могілак — старых і новых. Ускосна такая «неахайнасць» падцверджвасцца і іншымі шурпатасцямі таго рапарту: ня гледзячы на назву «Буквальная копия с надписей …» надпіс на помніку Б. Вайшвіле пададзены недакладна; пералічваецца ўсяго толькі 5 помнікаў, у той час як паводле натурных абследванняў нават на сёння захавалася не менш 36 помнікаў з надпісамі лацінскімі літарамі над пахаваннямі 1886-1909 гг. (а яшчэ існавалі ўжо зачыненыя каталіцкія могілкі ў квартале сучасных вуліц Леніна і Сялянскай са сваімі помнікамі). Мяркуючы па ўсяму, ведаючы, што рапарт ніколі не будзе правераны непасрздна на месцы кс. Пятроўскі не праявіў і асаблівага імпэту ў яго выкананні.
Прыблізна адначасова з Засожскімі могілкамі на сучаснай вуліцы Савецкай былі адкрыты яшчэ двое гарадскіх могілак. Хрысціянскія могілкі былі адчынены каля фермы Малыя Новікі на сродкі і на зямлі казённых сялян, ад чаго за імі замацавалася назва «Новікаўскія сялянскія могілкі» (ужо 7 кастрычніка 1889 г. магілёўская духоўная кансісторыя выдала ўказ «… за № 8326 по делу о постройке часовни на Новиковском кладбище») [11, арк. 65]. Гэтыя могілкі знаходзіліся паміж сучаснымі вуліцамі Савецкай і Кірава, за будынкам сучаснага касцёла. Летам 2014 г. у час стварэння «Алеі герояў» на месцы гэтых могілак у зямлі быў знойдзены каменны помнік з надпісам на чзскай мове і датаваны 17 снежня 1885 г. — гэта сведчыць, што ўжо ад самага пачатку гэтыя могілкі былі змяшанымі праваслаўна-каталіцкімі. У той жа час на супрацьлеглым баку вуліцы Савецкай, унутры квартала паміж сучаснымі вуліцамі Галавацкага і Ландышава, былі адчынены яўрэйскія могілкі (зараз на гэтым месцы стадыён універсітэта імя Ф. Скарыны).
Нягледзячы на наяўнасць некалькіх хрысціянскіх могілак у горадзе канца XIX ст., менавіта Навабеліцкія Засожскія могілкі з’яўляліся самымі прэстыжнымі, элітнымі ў Гомелі таго часу. Аб гэтым сведчаць як ўспаміны старажылаў, так і вынікі іх натурнага абследвання.
Сярод выяўленых непасрэдна на могілках помнікаў можна адзначыць пахаванні шэрага вядомых людзей Гомеля канца XIX — пачатку XX ст.:
— Філонаў Міхаіл Мацвеевіч (1831-1.09.1897), каморнік (землямер) маёнтка князя Паскевіча. На помніку размешчаны надпіс «В память от князя Паскевича»;
— Саладоўнікаў Ануфрый Восіпавіч (12.06.1818 — 3.04.1891), наглядчык замка князя Паскевіча. На магільнай пліце надпіс — «В память от князя Паскевича»;
— Ляшук Фёдар Паўлавіч (памёр 3.07.1905) — калежскі саветнік, настаўнік матэматыкі і фізікі, а таксама класны кіраўнік і бібліятэкар у Гомельскай мужчынскай прагімназіі і гімназіі (скончыў курс у былой Галоўнай Варшаўскай школе ca званием магістра фізіка-матэматычных навук) [8, с. 30];
— Дзерангоўскі Баляслаў (19.04.1864 — 3.01.1903) — вядомы фатограф Гомеля канца XIX — пачатку XX ст., аўтар самых вядомых фотаздымкаў дарэвалюцыйнага Гомеля;
— Цюнцін Аляксандр Мікалаевіч (30.10.1839 — 13.07.1901), інжынер-тэхнолаг.
Два прадстаўнікі гарадскога чынавенцтва пачатку XX ст. :
— Калежскі саветнік Платкоўскі Міхаіл Пракофьевіч (10.09.1839-27.04.1910);
— Стацкі саветнік Рэмідоўскі Мікалай Іванавіч (памёр 13.02.1914). Пахаванні двух гомельскіх ксяндзоў :
— Баляслаў Вайшвіла, капэлян гомельскіх школ (гімназій), які памёр 28.02.1893 г.;
— і яшчэ адно, невядомае, мяркуючы па ўсяму, альбо ксяндза Рыгора Кярсноўскага, які памёр у 1897 г., альбо ксяндза Францішка Пятроўскага, які памёр у 1911 г. [1, с. 246-248].
Чатыры прадстаўнікі вядомага ў горадзе шляхецкага роду Крушэўскіх:
— Крушэўскі Ян (памёр у 14.09.1894 г. ва ўзросце 72 гадоў) і яго жонка Крушэўская Мар’я (памерла 29.03.1895 г. ва ўзросце 62 гадоў);
— Крушэўскі Адольф (15.06.1813 — 16.06.1891) — гарадскі галава (мэр) Гомеля ў 1870-я гг. [2, с. 47];
— Паўліна Зноска з Крушэўскіх (памерла 19.11.1906 г. ва ўзросце 77 гадоў).
— Два пахаванні салдат, што загінулі ў час Першай сусветнай вайны :
— Паручык Трусевіч Міхаіл Андрэевіч, «23 лет павший на поле брани 12 июня 1915 года»;
— Мацыевіч Іосіф Іосіфавіч, памерлы ад ран падпаручык 52-га Сібірскага стралковага палка «умер 22 лет от роду 22 августа 1917 года».
Выяўлены пахаванні з вядомымі старажытнымі шляхецкімі прозвішчамі Усходняй Гомельшчыны :
— Баляслаў Халецкі, памёр у 17.05.1901 г. ва ўзросце 70 гадоў;
— Станіслава Фашч, памерла 7.12.1906 г.
Акрамя гэтых двух названых можна адзначыць шматлікія пахаванні іншых прадстаўнікоў шляхецкіх радоў Усходняй Гомельшчыны — Драбышэўскіх, Шарэпа-Лапіцкіх, Караткевічаў, Плескачэўскіх, Шацілаў, Вяржбіцкіх, Кончыцаў, Кубліцкіх, Гатальскіх, Грамыкаў, Даўгялаў, Аношкаў, Ліпскіх і інш.
З пахаванняў другой паловы XX ст. варта адзначыць наступныя :
— Шчакудаў Анісім Фаміч (1889 — 1952) — гомельскі картограф, шырока вядомы як складальнік плана Гомеля 1910 г., прадстаўнік вядомай у Гомелі пачатку XX ст. стараабрадскай сям’і будаўнікоў, паплечнік гомельскага архітэктара С. Шабунеўскага;
— Чачын Піліп Іванавіч (1912-1960), старэйшы лейтэнант міліцыі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, загінуў 4.05.1960 г. пры выкананні службовых абавязкаў. У 1966 г. на ўшанаванне яго памяці была ўсталявана мемарыяльная дошка на будынку аддзела ўнутраных спраў выканкама Цэнтральнага райсавета народных дэпутатаў (былая вул. Чачына, 2а). У Гомелі яго імём названа вуліца, якая зараз ужо не існує [6, с. 66].
— Вольскі Іван Іпалітавіч (20.01.1888-2.01.1961) — вядомы ў даваенным Гомелі доктар;
— Два пахаванні экіпажаў стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў Ту-22 з Зябраўкі, што разбіліся праз тэхнічныя няспраўнасці самалётаў :
— Пракофьеў Анатоль Васільевіч, Данілаў Міхаіл Міхайловіч, Вастроў Мікалай Фёдаравіч — 21.06.1963 г.;
— Бутаў Яўген Аляксеевіч, Бугроў Павел Міхайлавіч, Доўбыш Анатоль Пятровіч — 5.10.1967 г.
У кнізе «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусь Гомельская вобласць» (Мінск, 1985) на Навабеліцкіх могілках таксама адзначана магіла Паньковай Алены Данілаўны — Героя Сацыялістычнай Працы, якая нарадзілася 8.05.1914 г. у г. Лунінец у рабочай сям’і, з 1935 г. працавала электразваршчыцай Гомельскга вагоннага дэпо, была членам КПСС з 1945 г., у 1960 г. за выдатныя поспехі ў выкананні вытворчых планаў ёй прысвоена звание Героя Сацыялістычнай працы, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1963 г. Памерла 8.11.1964 г. У 1977 г. на магіле пастаўлены абеліск [6, с. 65].
Таксама на могілках захавалася некалькі пахаванняў былых насельніц Чонкаўскага жаночага манастыра, пахаваных у другой палове XX ст.
Вялікую цікаўнасць уяўляюць самі надмагільныя помнікі канца XIX — пачатку XX ст., выкананыя з розных парод каменю, бятона, чугуна і жалеза. Сярод каменных помнікаў захавалася некалькі з пазначэннямі майстэрняў, якія іх вырабілі. Сярод такіх майстэрняў тры негомельскія — «А. Росси. Кіев» над пахаванням 1895 г. (у 1870— 1880-я гг. у магазіне італьянцаў Тузіні і Россі на Храшчаціку ў Кіеве заказваліся мармуровыя, гранітныя і лабрадарытавыя дэталі і для Уладзімірскага сабора Кіева і гомельскай капліцы-пахавальні Паскевічаў), «Н. Żydok. Warszawa» над пахаваннем 1906 г. і «Преемники А. С. Козлова В. Л. Гладков и В.А. Козлов за Тверской заставой в Москве» над пахаваннем 1905 г., а таксама дзве гомельскія — «Иванов, Гомель» (3 шт., над пахаваннямі 1910 і 1911 гг.) і «Витовтов, Гомель» (1 шт., помнік перароблены са старога ў 1950— 1960-я гг., першапачатковы пахавальны надпіс збіты) [7, с. 27].
Узведзеныя на могілках помнікі канца XIX — пачатку XX ст. можна класіфікаваць на 11 тыпаў. За асноўную класіфікуючую прыкмету была ўзята форма дамініруючай структурнай часткі помніка, якая і стварае выразны архітзктурна-мастацкі вобраз.
- «Абеліск» — асноўная (наибольшая) частка помніка выканана ў выглядзе завужанага да верху слупа, блізкага да квадрату ў сваім сячзнні, пры гэтым вышыня абеліска больш чым ў два разы пераўзыходзіць шырышо яго аснавання (9 шт.).
- «Вертыкальная пліта» — помнік у выглядзе вертыкальна пастаўленай плоскай пліты, пры гэтым адваротны бок можа мець розную меру апрацаванасці (2 шт.).
- «Гарызантальная пліта» — ляжачы на зямлі помнік, верхняя паверхня якога (альбо абедзьве) у выглядзе плоскай пліты.
Варыянт — гарызантальная пліта з асобна стаячым вертикальным крыжам у яе галаўной частцы (14 шт.).
- «Абсечанае дрэва» — помнік у выглядзе ствала дрэва з абсечанымі галінамі і такім жа крыжам наверсе (16 шт. і 2 чугунных).
- «Калонна» — помнік у выглядзе ордэрнай калоны рознай меры прапрацаванасці на прамавугольным пастаменце (2 шт, было 3).
- «Стэла» — помнік у выглядзе паралелаграма розных прапорний, верхняя частка якога уступамі звужаецца пад аснаванне вянчаючага крыжа (35 шт.).
- «Каплічка» — помнік блізкі да тыпу «Стэла», аднак адрозніваецца тым, што яго кубападобная асноўная частка накрыта выразным аб’ёмным прафіляваным карнізам (па ўсяму перыметру помніка) і дахам, над якім звычайна змешчаны крыж (9 шт.).
- «Скала-валун» — асноўная частка помніка выканана ў выглядзе сіметрычна аформленай скалы, гары камянёў альбо падкрэслена грубаапрацаванага прыроднага валуна, на якіх на спецыяльна аформоеным месцы змешчаны надпіс (12 шт.). Адрозніваецца ад тыпу помнікаў з неапрацаваных прыродных валуноў.
- «Прыродны валун» — помнік з неапрацаванага альбо грубаапрацаванага валуна негеаметрычнай формы, на якім маглі змяшчацца надпісы ці крыжы (2 шт.).
- «Чугунный плоскій крыжы» — літыя з чугуна помнікі ў выглядзе плоскага з барэльефнай апраноўкай крыжа (3 шт., было 5).
- «Каваныя крыжы» — каваныя з лінейнага жалеза помнікі ў выглядзе карункавых крыжоў (некалькі дзясяткаў).
Сярод сёняшніх асаблівасцяў Навабеліцкіх могілак можна ўзгадаць ужо амаль поўную адсутнасць драўляных крыжоў. Асобна можна адзначыць наяўнасць капліцы-пахавальні ў каталіцкай частцы могілак, выкананай у выглядзе невялікага выцягнутага касцёла з крыжам над уваходам, і існаванне ў свой час некалькіх пахавальных склепаў, вядомых па ўспамінах. Вялікую даследчыцкую цікаўнасць ўяўляе пэўная колькасць захаваных каваных і літых агародж і крыжоў канца XIX — пачатку XX ст. — найбольш поўная ў Гомельскай вобласці калекцыя архітэктурнай металлапластыкі гэтага перыяду.
Важнае значэнне ў ваенна-патрыятычным выхаванні жыхароў Навабеліцкага раёна г.Гомеля адыгрывае мемарыяльна-вайсковы некропаль у паўднёвай частцы могілак. Па ўспамінах Галіны Баляславаўны Вастровай (1933 г. нар.) у жніўні 1941 г., адразу пасля захопу Гомеля немцамі, на гэтых могілках адбыўся бой, у выніку якога тут, сярод магіл, ляжала мноства забітых чырвонаармейцаў, якія, як можна меркаваць, прыкрывалі адыход Чырвонай арміі 19 жніўня 1941 г. Як узгадвала старажьшка, забітых салдат было «можа некалькі сотняў, недзе ступіць было, мы хадзілі і шукалі сярод іх сваіх цэлы дзень». Гэтыя ж вайскоўцы былі пахаваны тут жа, на Навабеліцкіх могілках, і як упэўнена інфарматар, на тым месцы, дзе пазней змясціўся вайсковы некропаль. Па ўспамінах А. I. Масюкевіч вайскоўцаў тут пачалі хаваць адразу пасля вызвалення Гомеля і тэты мемарыяльны комплекс змясцілі на месцы звычайных пахаванняў. Паводле даведніцкай літаратуры тут у 114 брацкіх і асобных магілах пахаваны 284 воіны, якія загінулі ў жніўні 1941 г. і лістападзе 1943 г. у баях за Гомель супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама перапахаваны парэшткі савецкіх салдат, знойдзеных у час земляных работ на тэрыторыі Гомеля і Гомельскага раёна. У 1953 г. на могілках пастаўлены помнікі — скульптура воіна з вянком і 114 абеліскаў [6, с. 47; 4, с. 115]. Пазней скульптура воіна была заменена на помнік у выглядзе мемарыяльнай сцяны з выявай ордэна. 7 мая 2010 г. на тэрыторыі вайсковага некропаля быў адчынены памятны знак, прысвечаны подзвігу дзесяці вязняў сакрэтнага фашысцкага канцлагсру КЦ-4 на выспе Узедом у Германіі, дзе выпрабоўвалі ракеты ФАУ-2. Вязням атрымалася збегчы з лагера смерці «Пенэмюнде», пры гэтым яны змаглі ўгнаць нямецкі бамбардзіроўшчык «Хайнкель-111», на якім і пераляцелі лінію фронта. Сярод герояў-вязняў — ураджэнец Гомеля Уладзімір Немчанка. Да 65-годдзя Перамогі ўнук аднога з герояў арганізаваў выраб дзесяці такіх памятных знакаў, кожны з якіх усталявалі на радзіме герояў — у гарадах Саранску, Белай Калітве, Новакузнецку, Волагдзе, Гомелі, Ніжнім Ноўгарадзе, Данецку, Гульневічах, Гадзячы, Славянску-на-Кубані [12]. Знешне памятны знак выглядае як стэла, на якой нанесены надпіс «Уцёкі з пекла», а таксама прозвішчы вязняў, намаляваны самалёт і вышка канплагера.
Побач з вайсковым некропалям у 1950-1970-я гг. канцэнтравана пачалі размяшчацца пахаванні былых партызан і ваеннаслужачых Савецкай арміі, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Сярод такіх можна адзначыць пахаванне камандзіра партызанскай брыгады «За Радзіму» Сінякова Рыгора Іванавіча (6.05.1903 — 29.03.1969), інжынера-палкоўніка Фёдарава Афінагена Паўлавіча (29.07.1895 — 22.10.1957) і шматлікіх іншых.
Па ўспамінах мясцовых жыхароў, яшчэ ў 1970-я гг. вучні школы № 18, размешчанай у Навабеліцы, да 9 мая і іншых святаў прыбіралі гэтыя вайсковыя пахаванні і прылеглую тэрыторыю. Пасля адбываўся ўрачысты воінскі салют — некалькі аўтаматных залпаў.
Няпросты лёс чакаў Навабеліцкія Засожскія могілкі ў антырэлігійным і тэхнакратычным XX ст. У адрозненні ад сваіх аднагодак, што змяшчаліся па вул.Савецкай у Гомелі (яўрэйскія і Новікаўскія могілкі, заснаваныя таксама ў 1885 г.), гэтыя могілкі не былі знесены ці забудаваны. Але хваля антыгуманізма, у якой жыло савецкае (і постсавецкае) грамадства таго часу не абмінула і гэтае месца вечнага спачыну. Разрабаванне і знішчэнне помнікаў пачалося яшчэ ў міжваенны перыяд. Па ўспамінах Сухадольскай Ганны Афанасьеўны (1929 г. нар.) у 1930-х гг. у гомельскім судзе ішоў працэс над жанчынай-наглядчыцай за Навабеліцкімі могілкамі, якая таемна перапрадавала скульптуркі белых мармурових анёлаў, скрадзеных ёю з каталіцкіх («польскіх») надмагілляў гэтых жа могілак.
Аднак найбольш вялікая хваля вандалізму, мяркуючы па ўспамінах А. І. Масюкевіч пачалася адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны. У час натурнага абследвання могілак таксама былі выяўлены шматлікія факты мэтанакіраванага знішчэння старых помнікаў канца XIX — пачатку XX ст.: для ўсталявання металічных агародж на пахаваннях 1960-хгг. выломваліся старыя чугунныя і гранітныя помнікі на суседніх магілах, альбо шыльды са звесткамі пра пахаваных цэментам прымацоўваліся да чужога помніка і г.д. Асобны сум выклікаюць знаходкі асобных фрагментаў ад старых помнікаў, па якіх ўжо немагчыма высветліць ніякіх звестак аб калісьці пахаваных пад імі людзях. Часта сустракаецца і паўторнае ўжыванне старога помніка — на адным баку бачны збіты стары надпіс пачатку XX ст., а на супрацьлеглым — надпіс з датамі другой паловы XX ст. I тут ужо невядома з якіх менавіта могілак гэтыя помнікі былі перамешчаныя, з гэтых ці іншых. Асобная з’ява ў вандалізме на Навабеліцкіх могілках — раскопванне магіл. Менавіта такое зведала магіла былога гарадскога галавы Адольфа Крушэўскага яшчэ да сярэдзіны 1990-х гг., а склеп ягоных сваякоў Яна і Мар’і Крушэўскіх марадзёры ўскрывалі не менш трох разоў за апошнія 15 гадоў.
Пачатак XXI стагоддзя прынёс хвалю новых «тэматычных» марадзёрстваў. Усе элементы помнікаў, выкананыя ў канцы XIX — пачатку XX ст. з медзі і бронзы (масіўныя вянечныя крыжы, шыльды з датамі, распяцці і абразкі) былі спіленыя яшчэ да сярэдзіны 1990-х гг.. У пачатку 2000-х гг. зніклі элементы з алюмінія і дзюраля (лопасць ад прапеллера на магіле маладога авіяаматара ды інш.). Пачатак 2010-х гг. адзначыўся татальным знішчэннем чугунных помнікаў і агародж на старых дарэвалюцыйных пахаваннях. Маніторынг апошніх пяці год дазваляе казаць пра знішчэнне каля двух дзясяткаў такіх помнікаў. Асобным шэрагам ідуць моладзевыя хуліганска-сатанінскія разбурэнні — выломванне, выкручванне і пераварочванне крыжоў, расколванне і абвальванне каменных помнікаў і г.д., якія паўтараюцца з сярэдняй перыядычнасцю ў пяць гадоў.
Праведзенае даследванне сведчыць, што Навабеліцкія Засожскія могілкі з’яўляюцца ўнікальным, але няўлічаным аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны Гомеля і Беларусь Дадзеныя могілкі — адзінае захаванае месца спачыну вядомых гамяльчан канца XIX — пачатку XX ст. Вайсковы некропаль і яго мемарыяльнае афармленне сталі важнай часткай ушанавання памяці герояў і ахвяр Другой сусветнай вайны, а таксама патрыятычнага выхавання жыхароў Гомеля. Менавіта гэтыя могілкі змяшчаюць амаль усе захаваныя приклади мсмарыяльнай архітэктуры малых форм і архітэктурнай металапластыкі канца XIX — пачатку XX ст. у нашым горадзе, якія фіксуюць стылёвыя пошукі і разнастайнасць у мастацтве, а таксама непасрэдна ўвасабляюць складання гістарычныя працэсы таго часу. І гэта найбольш поўпая ў Гомельскай вобласці калекцыя па названых відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у пэўнай меры эталон для даследвання падобных помнікаў па ўсёй вобласці. Аднак сёння гэтае унікальнае для Гомеля і Гомельшчыны месца патрабуе тэрміновых захадаў для захавання і абароны ад знішчэння.
Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры
- Васькоў У.І. Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны: Гісторыя Гомельскага дэканата. Мінск: Про Хрысто, 2011. 360 с.
- Виноградов Л. Гомель. Его прошлое и настоящее. 1142-1900. М.: Типография Н.Н. Шарапова. 1899. 48 с.
- Гайба М.П. Могілкі і пахаванні ў Навагрудку: краязнаўчы. Мінск: Пейто, 2000. 40 с.
- Гомель: Энцикл. справочник / редкол.: И.П. Шамякин (гл. ред.) и др. Минск: БелСЭ, 1990. 528 с.
- Жудро Ф.И., Сербов И. А., Довгялло Д. И. Город Гомель: географическо-статистический очерк // Записки Северо-западного отдела императорского Русского географического общества. Кн. 2. Вильна, Типография А. Г. Сыркина, 1911. С. 293-353.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гомельская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; рэд. кал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1985. 384 с.
- Литвинова Т. Часовня-усыпальница князей Паскевичей в составе Гомельского дворцово-паркового ансамбля // Архитектура и строительство. 2010. № 2. С. 26-29.
- Максимов И.П. Историческая записка о Гомельской шестиклассной прогимназии и отчет за 1885/6 учебный год. Гомель: Типография Ш. А. Фридланда, 1886. 60 с.
- Сакалоўская А.С. Кальварыя. Мінск: Касцёл Св. Сымона і Св. Алены, 1997. 168 с.
- Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей — НГАБ) Ф. 1781. Воп. 5, Спр. 339. арк. 245-247.
- НГАБ. Ф. 3022. Воп. 1. Спр. 79.
- Рубрика «Память Победы»: памятники-обелиски «Побег из ада» [электронный ресурс]. URL: http://my.mail.ru/community/pobeda70 /multipost/8D09000026B9C00 l.html. (дата обращения 15.01.2015)
Аўтар: Я.Р. Малікаў
Крыніца: Ad jubilaeum: да 70-годдзя стварэння гістарычнага факультета: зборнік навуковых артыкулаў: у 2 ч. Ч. 1 / рэдкал.: В. А. Міхедзька (адк. рэд.) [i інш.]; М-ва адукацыі РБ, Гом. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2015. – С. 210-223.