Калінкавіцкія чыноўнікі прынялі рашэнне зрабіць на месцы партызанскіх зямлянак ў лесе каля вёскі Гулевічы пясчаны кар’ер, у сувязі з планамі пашырэння дарогі Рэчыца – Калінкавічы. Каля шасці год таму зямлянкі ў гэтым лесе з’явіліся намаганнямі мясцовых рэканструктараў, краязнаўцаў і неабыякавых да гісторыі роднага краю людзей.
З блаславення мясцовай улады, пры падтрымцы лясніцтва аматары гісторыі пабудавалі некалькі зямлянак, бліндаж і траншэі. З гэтага часу тут рэгулярна праходзяць ваенныя рэканструкцыі, сюды ладзяцца школьныя экскурсіі, здымаюцца фільмы і кліпы пра вайну. Месца, як жартуе кіраўнік атрада “Пошук” Яўген Сяргіенка, намоленае, патрыятычна намоленае.
Аўтар: Ларыса Шчыракова