Нашы гарады — Светлагорск

0
610
Светлагорск

Светлагорск вядомы з XVI стагоддзя як вёска Шацілавічы (пазней Шацілкавічы, Шацілкі).

Ен зусім нечакана вырастае перад вачамі, адразу за ўзлескам. Прама з-за дрэў аўтобус уязджае на вуліцу. У самым яе пачатку на прадаўгаватым стэндзе — візітная картка: «Светлагорск—горад энергетыкаў, хімікаў, будаўнікоў, горад юнацтва». I быццам у пацвярджэнне гэтага перад вамі пачынае імкліва разгортвацца панарама шырокіх праспектаў з адыходзячымі ўдалячынь стройнымі радамі шматпавярховых дамоў, за якімі ля самага гарызонта зноў сінее край сасновага бору.

…Ціха праходзілі будні вёскі Шацілкі, што раскінулася па беразе прыгажуні-Бярэзіны. Але вось у пачатку 1954 года першыя атрады будаўнікоў прывезлі сюды з сабой гарачы подых часу, прадчуванне вялікіх перамен. I ўжо да новага, 1955 года, у першых дамах на першай магістралі будучага горада, названай імем Леніна, асталяваліся навасельцы, якія ўзводзілі Васілевіцкую ДРЭС.

Тады электрастанцыя была першым буйным аб’ектам будучага горада. 3 усёй краіны з’язджаліся будаўнікі і мантажнікі, каб нарадзілася сярод балот і лясоў добрая і ўсёмагутная сіла свя,тла. Цягнікі дастаўлялі турбіны і генератары з Ленінграда, катлаагрэгаты з Падольска, трансфарматары з Запарожжа, кантрольна-вымяральныя прыборы і сродкі аўтаматыкі з Івана-Франкоўска і Чэбаксар. Восенню 1958 года першы турбагенератар магутнасцю 50 тыс. кВт. ч даў ток — ажыў глухі палескі край…

Але Шацілкі засталіся б Шацілкамі нават пры дзеючай ДРЭС, калі б у маі 1958 года Пленум Цэнтральнага Камітэта КПСС не зацвердзіў праграму паскоранага развіцця хімічнай прамысловасці. А праз месяц аўтарытэтная камісія ўжо выбірала ў ваколіцах Шацілак пляцоўку для будаўніцтва новага завода, для чаго тут было ўсё неабходнае — энергія Васілевіцкай электрастанцыі, чыгунка і развітая сетка аўтамабільных дарог, суднаходная Бярэзіна, яе вада. Да таго ж у Беларусі прадугледжвалася пабудаваць рад сумежных з будучым Светлагорскім заводам штучнага валакна прадпрыемстваў хіміі, асноўным сярод якіх павінен быў стаць Бабруйскі шынны камбінат. I зноў галоўнай фігурай у Шацілках становіцца будаўнік. Зноў краіна накіроўвае сюды, на Усесаюзную камсамольскую будоўлю, юнакоў і дзяўчат, будаўнічыя матэрыялы, абсталяванне. Узнімаюцца заводскія карпусы, прабіваюць сабе дарогу новыя вуліцы, амаль кожны дзень спраўляюцца наваселлі. Так у 1961 годзе пасёлак вырастае ў горад абласнога падпарадкавання Светлагорск, які зацвярджаецца цэнтрам раёна. А праз 4 гады ў навагоднюю ноч на заводзе штучнага валакна была атрымана гіёршая віскозная нітка. Зараз светлагорскі завод — адно з буйнейшых прадпрыемстваў галіны — выпускае за суткі сотні тысяч квадратных метраў корднай тканіны. Светлагорцы першымі сярод аднатыпных прадпрыемстваў краіны ўкаранілі ў сябе сістэму статыстычнага кантролю якасці прадукцыі, што дазволіла большую частку яе -радыяльную кордную тканіну і серавуглярод — атэставаць дзяржаўным Знакам якасці.

Самаму маладому прадпрыемству Светлагорска — цэлюлозна-папяроваму заводу — могуць пазайздросціць і многія больш старыя ў галіне. Ен — адзін з вядучых сярод іх. Сотні гарадоў краіны ён забяспечвае гафрыраванай кардоннай тарай для ўпакоўкі харчовых прадуктаў, пёрапрацоўваючы за год больш як 100 тыс. т макулатуры. У 1983 годзе ў Светлагорску была атрымана першая беларуская цэлюлоза. Далёка па краіне пайшлі і апоры, зробленыя на Светлагорскім заводзе жалезабетонных вырабаў і канструкцый,— яны трымаюць на сваіх магутных плячах тысячы кіламетраў ліній электраперадачы. Але не толькі гэтым славіцца прадпрыемства. Пачаўшы з паставак жалезабетонных канструкцый Васілевіц-кай ДРЭС, яно хутка расшырыла спіс сваіх кліентаў. Дастаткова сказаць, што яго прадукцыя выкарыстана на будаўніцтве соцень цеплавых электрастанцый краіны, у тым ліку такіх буйных, як Разанская, Канакоўская, Лукомская. Тысячы кубаметраў светлагорскага бетону ўкладзены ў карпусы КамАЗа і іншых будоўляў.

Горад, зразумела, расце і сам. У 1976 годзе зацверджан яго генеральны план, па, якому Светлагорск будзе забудоўвацца да 2000 года, калі колькасць яго жыхароў дасягне 110 тыс. Архітэктары прадугледзелі два, усходні і заходні, раёны забудовы. Каб іх жыхарам было тут утульна і зручна жыць, прынята планіроўка па зонах. Напрыклад, вучэбная, размешчаная ў лесе, уключае ў сябе індустрыяльны тэхнікум, 2 вучылішчы і інтэрнаты для студэнтаў у комплексе з культурна-бытавымі ўстановамі. Па такому ж прынцыпу будуць пабудаваны і іншыя зоны. Але перш за ўсё — жыллё, бо растучай індустрыі горада па-ранейшаму патрабуецца прыток рабочай сілы. Штогод тут ствараецца каля 400 сем’яў, нараджаецца звыш 1000 дзяцей: сярэдні ж узрост гараджан — 27 гадоў. I калі праблема дашкольных устаноў для самых маленькіх жыхароў вырашана, то для задавальнення патрэб у жыллі домабудаўнічаму камбінату, які штогод здае навасельцам да 50 тыс. кв. м жылой плошчы, трэба будзе яшчэ папрацаваць. Малады горад прагна цягнецца да прыгажосці, беражліва захоўвае зямлю, на якой вырас. Карпусы дамоў у акружэнні соснаў — звычайны пейзаж Светлагорска. Рабочыя завода жалезабетонных вырабаў расказваюць, напрыклад, што летам паспяваюць у абедзенны перапынак назбіраць грыбоў. Багатыя гарадскія насаджэнні, зялёная зона, якая апаясвае мікрараёны, клумбы з кветкамі, зеляніна, у якой літаральна патанаюць заводскія цэхі, прымушаюць забыць пра хімію, якая як-ніяк з’яўляецца адным з галоўных заняткаў светлагорцаў, ствараюць добрыя ўмовы для працы, быту і адпачынку гараджан.

Крыніца: Малішэўскі У.А., Пабока П.М. «Нашы гарады»