Нашы гарады – Петрыкаў

0
2220
Петриков, история, город, гісторыя Беларусі

Петрыкаў заснаваны ў. X стагоддзі. 3 XV стагоддзя вядомы як мястэчка.

У кнізе П. П. Сямёнава-Цян-Шанскага «Расія.— Поўнае геаграфічнае апісанне нашай айчыны» ўпамінаецца як старажытнае мястэчка Петрыкава. Па пісьмовых крыніцах вядома з XV стагоддзя. Паводле падання, заснавана яшчэ ў X стагоддзі яцвяжскім князем Пятром.

Да 1535 года ў Петрыкаве была крэпасць, пабудаваная князем Юрыем Алелькавічам, які праславіўся ў гісторыі перамогай над татарамі. Яна была разбурана ў руска-літоўскую вайну 1534—1537 гадоў. Пазней, у 1595—1596 гадах, Петрыкаў яшчэ двойчы разбураўся казакамі С. Налівайкі. У 1572 годзе мястэчка дасталося ва ўдзел сыну Юрыя Аляксандру Алелькавічу, у XVII стагоддзі перайшло па жаночай лініі Хадкевічам, якія ў 1776 годзе дабіліся ў караля Станіслава-Аўгуста прывілеі, згодна з якой у Петрыкаве 2 разы ў год — 20 ліпеня і 1 кастрычніка — збіраліся вялікія кірмашы для продажу і куплі рагатай жывёлы, коней, рыбы і розных хатніх вырабаў. Быў развіты шавецкі промысел, выраб аўчын. Цікавая дэталь: беззямельныя сяляне ішлі на сплаў лесу, некаторыя з іх мелі свае берліны (баржы) і перавозілі лес на іх, многія, каб пракарміцца займаліся рыбалоўствам; затое ў Хадкевічаў было 720 валок добрай зямлі, шмат лугоў, вінакурны завод, млын.

3 1793 года Петрыкаў у складзе Расіі, цэнтр воласці Мазырскага павета. У 1897 годзе тут 5,5 тыс. жыхароў, 400 двароў, 2 пачатковыя школы, бальніца. Прыстань на Прыпяці прымала каля 30 тыс. пудоў розных грузаў, адпраўляла да 100 тыс. пудоў у асноўным хлеба і лесу.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 года. Тут быў сфарміраваны атрад Чырвонай гвардыі. У 1918 годзе Петрыкаў акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, у 1920 годзе — войскамі буржуазнай Польшчы. Насельніцтва не мірылася з драпежніцкімі дзеяннямі акупантаў, выступала супраць іх, з нецярпеннем чакала прыходу Чырвонай Арміі. Яскравым прыкладам з’яўляецца дзейнасць дзеда Талаша, апісаная Я. Коласам у аповесці «Дрыгва». У час акупацыі павета ён перайшоў лінію фронту, наладзіў сувязь з 417-м палком Чырвонай Арміі, арганізаваў партызанскі атрад, які пад яго кіраўніцтвам выбіў ворага з вёскі Навасёлкі і захапіў вялікія трафеі. У час наступлення дапамагаў чырвонаармейцам будаваць гаці і праходы праз балоты, вадзіў кавалерыйскія атрады ў варожы тыл, прымаў удзел у ачыстцы фарватару ракі Прыпяць для караблёў Дняпроўскай ваеннай флатыліі.

У кастрычніку 1920 года Петрыкаў быў вызвалены ад іншаземнай акупацыі. Развіваецца яго гаспадарка. Працуе 8 гарбарных заводаў, 2 цагельні, чарапічны завод, зарэгістравана 460 саматужнікаў — цесляроў, краўцоў, кавалёў. 3 1924 года — цэнтр раёна, з 1925 года — горад. Арганізоўваецца арцель па будаўніцтву баржаў, у якой запісана 170 чалавек. Узнікаюць новыя прадпрыемствы — цагельны завод, леспрамгас, рыбгас. Радуюць палешукоў вынікі іх гаспадарчай дзейнасці, атрыманыя за гады першых пяцігодак. Аднак пачынаецца вайна, і многія з іх бяруць у рукі зброю, каб у баях з лютым ворагам адстаяць гэтыя заваёвы народнай улады. 3 жніўня 1941 года да 30 чэрвеня 1944 года горад быў акупіраваны нямецкафашысцкімі захопнікамі, але і ў жорсткіх умовах падполля патрыёты не давалі спакою акупантам, дзейнічалі райком партыі і райком камсамола. У 1942—1943 гадах падпольшчыкі пад кіраўніцтвам Ф. В. Кляўцова вялі прапаганду сярод насельніцтва, распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, а 29 студзеня 1943 года падарвалі будынак гебітскамісарыята, вывелі са строю 12 рухавікоў для бранякатэраў, некалькі аўтамашын, сапсавалі 2 зенітныя гарматы і пайшлі з сем’ямі ў партызанскі атрад М. Ф. Бабкова, які дзейнічаў на тэрыторыі раёна.

3 новай сілай узнялася слава дзеда Талаша. Актыўны ўдзельнік грамадзянскай вайны, за што быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, былы старшыня Навасёлкаўскага сельскага Савета, ён не мог сядзець склаўшы рукі ў грозны для Радзімы час. Ва ўзросце 97 тадоў ён чым мог дапамагаў партызанам, збіраў для іх зброю, за што фашысты арыштавалі Васіля Ісакавіча і пасадзілі ў петрыкаўскую турму. Пазней ён выконваў заданні Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б, быў перапраўлены ў Маскву, дзе выступаў перад працоўнымі і воінамі, якія адпраўляліся на фронт. На акупіраванай тэрыторыі Беларусі распаўсюджваліся лістоўкі з заклікам дзеда Талаша да барацьбы супраць захопнікаў. Вызвалены Петрыкаў воінамі 55-Мазырскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі 61-й арміі 1-га Беларускага фронту і маракамі Дняпроўскай ваеннай флатыліі, якім на высокім левым беразе Прыпяці ўзведзен помнік — скульптура маракадэсантніка са сцягам і стэла з прысвячэннем. У цэнтры горада ўстаноўлен бюст В. I. Талаша, на вуліцы Гагарына ёсць мемарыяльная дошка падпольшчыкам. Сённяшні Петрыкаў — гэта цэнтр раёна з даволі развітой прамысловасцю. Тут працуюць хлебазавод, завод сухога абястлушчанага малака, суднабудаўніча-суднарамонтны завод, камбінат будаўнічых матэрыялаў і бытавога абслугоўвання, лясгас. Есць сярэднія, музычная і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, школа-інтэрнат, дашкольныя ўстановы, Дом піянераў і школьнікаў, Дом культуры, бібліятэка, бальніца, паліклініка. Жылая забудова пераважна драўляная, аднапавярховая, у цэнтры і новых кварталах — цагляная, 2—5-павярховая.

 

Крыніца: Малішэўскі У.А., Пабока П.М. “Нашы гарады”