Прыкметы, павер’і, міфалагічныя апавяданні, зафіксаваныя падчас палявых экспедыцый ад жыхароў Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці, з’яўляюцца адмысловай ілюстрацыяй ладу жыцця мясцовага насельніцтва, яго маральна-этычных прынцыпаў, стасункаў з навакольным светам і разумення законаў быцця.
У межах свят народнага календаря прыкмет, павер’яў і звязаных з імі магічных дзеянняў нямала. У адпаведнасці з іх семантычнай і функцыянальнай прыналежнасцю іх можна падзяліць на шэраг падгруп:
прадуцыравальныя («У апошні дзень Масленіцы палілі пудзіла, а потым попел раскідвалі па полі, каб яно радзіла добры ўраджай» (запісана ў в. Чырвоны Бор ад Жлоба Н. Я., 1928 г. н.));
лекава-прафілактычныя і апатрапеічныя («На Масленіцу добры гаспадар аб’езджваў каня, лічылася, што тады конь будзе здаровы» (запісана ў в. Чырвоны Бор ад Жлоба Н.Я., 1928 г. н.)); «На Купалле вечарам збіраюць кветкі і травы, потым асвяшчаюцца ў царкве і абкурываюць бальнога чалавека, скаціну пры выгане ў поле, дом перад гразой» (запісана ў в. Асінаўка ад Пугачовай Валянціны, 1937 г. н.);
інфармацыйныя (прадказальныя). Інфармацыя, якую імкнуўся атрымаць чалавек, датычыла розных сфер яго жыцця і дзейнасці: асабістага лесу («Еслі з калодца несці ваду і распляскаць яе — мужык будзе п’яніцай. Пры вянчанні ў каго-небудзь з маладых гасне свечка — к няшчасцю. Калі ўпадёт ікона і разаб’ецца — к вялікаму гору» (запісана ў г. Гомель ад Капярцехавай Надзеі Савельеўны, 1932 г. н., перасяленкі з Чачзрскага р-на)); ураджаю («Прымячалі надвор’е: калі ў Піліпаўку іней — будзе добры ўраджай на авёс» (запісана ў в. Покаць ад Дзюбковай Марыі Сцяпанаўны, 1928 г. н.); «Калі мяцеліца на першую куццю, будзе ўраджай на ягады, на другую — на грыбы, на трзцюю — на арзхі» (запісана ў г. Чачэрск ад Буланавай Марыі Макараўны, 1926 г. н.); «Ежалі прысніцца зеркала, то будзе разлука з жаніхом» (запісана ў в. Халочча ад Казловай Марыі Нікіфараўны, 1935 г. н.)), гаспадарчых спрау і гасцеіі («Калі ў печ пакладуць дровы, запаляць іх, дровы пачынаюць гарэць, а адно гарачае палена скоціцца на загнёт, то будуць госці ў доме» (запісана ў в. Халочча ад Казловай Марыі Нікіфараўны, 1935 г. н.); складаных жыццёвых сітусіцый і няшчасцяў («Еслі ідзеш па якому дзелу, а табе з пустымі вёдрамі перайдуць дарогу, то табе будзе пуста, не павезёт. Калі ўпадёт ікона і разаб’ецца — к вялікаму гору» (запісана ў г. Гомель ад Капярцехавай Надзеі Савельеўны, 1932 г. н., перасяленкі з Чачзрскага р-на).
Метэаралагічныя прыкметы прадстаўлены на Чачэршчыне ў вялікай колькасці. Жыхары гэтай часткі Беларусі складалі прагнозы надвор’я, назіраючы за:
прадстаўнікамі жывёльнага свету («Калі на Стрэчанне … певень нап’ ецца вады — будзе гора пахару» (запісана ў в. Покаць ад Дзюванавай Марыі Сцяпанаўны, 1929 г. н.); «Калі певень увечары пяе ў цот, будзе мароз, а як у лішку — тады будзе адліга. Авечкі стукаюцца адна з адной ілбамі — перад сільнымі вятрамі. Конь трасе галавой, закідае яе ўверх — будзе дождж. Кошка цягнецца да вады і п’ець болей звычайнага — перад непагоддзем» (запісана ў в. Залаўе ад Ганчаровай Ганны Іванаўны, 1907 г. н.);
прыроднымі з’явамі і аб’ектамі навакольнага асяроддзя — сонцам, зоркамі, аблокамі, расой і інш. («У небе плывуць невялікія воблачкі — будуць стаяць цёплыя ясныя дні» (запісана ў в. Залаўе ад Ганчаровай Ганны Іванаўны, 1907 г. н.). Не выклікае сумненняў той факт, што прагнозы надвор’я па сонцы, месяцы, зорках, дыме, расе з’яўляюцца даволі рэалістычнымі, паколькі грунтуюцца на аб’ектыўнай прычынна-выніковай аснове. Менавіта такія прыкметы характарызуюцца добрай захаванасцю і надзвычайнай запатрабаванасцю нават у сучасным грамадстве;
надворём у святочныя дні: на Піліпаўку («Прымячалі надвор’е: калі ў Піліпаўку …хмарка ці снежна — май будзе мокры» (запісана ў в. Покаць ад Дзюбковай Марыі Сцяпанаўны, 1928 г. н.)); Каляды («На гэтую куццю (трэцюю) ужэ не варажылі. Прыкметы былі такія: якая будзе пагода ў гэты дзень, такая будзе і далей» (запісана ў в. Кавалёў Рог ад Кудзінавай Ганны Васільеўны, 1931 г. н.), Стрэчанне («Снег на Стрэчанне — зацяжная, дажджлівая вясна» (запісана ў в. Покаць ад Дзюванавай Марыі Сцяпанаўны, 1929 г. н.)) і інш. Падобныя тэксты ілюструюць народныя ўяўленні аб існаванні звышнатуральных сіл, якія кіруюць прыроднымі працэсамі, уплываюць на ход жыцця чалавека і парадак яго гаспадарчых спраў і штодзённых клопатаў.
Жыхары Чачзрскага раёна прыгадалі таксама прыкметы і павер’і, прымеркаваныя даабрадаў сямейнага цыклу. Так, зафіксавана вялікая тэкстаў, якія адлюстроўваюць рэгламентацыю паводзін маладых, іх бацькоў, гасцей на ўсіх этапах вяселля («Патом іх сват вядзе ў хату і садзе іх на кут за стол, і прытом на шубу, штоб былі багатыя» (запісана ў в. Бабічы ад Гапеенка Ганны Васільеўны, 1943 г. н.)), прадказваюць ход далейшага сямейнага жыцця, узаемаадносіны ў новай сям’і («А як свадзьба, так свяцілка запальвала свечкі. Адну жаніху, а другую для нявесты. I каторая свечка даўжэй гарыць, той будзе даўжэй жыць» (запісана ў в. Бабічы ад Гапеенка Ганны Васільеўны, 1943 г. н.); «Дугу на кані прыбіралі дзеўкі і хлопцы жаніха. Ёлку вілі ў сыботу з газет і кісцяў. Ленты вешалі на дугу. Калі ехалі на кані і абярнуліся на санках, то жызнь будзе кароткая» (запісана ў в. Бабічы ад Лахцеравай Таццяны Дзмітрыеўны, 1932 г. н.)).
Шырока прадстаўлены ў межах радзінна-хрзсьбіннага абрадавага комплексу Чачэршчыны: забороны для цяжарных («Цяжарная жанчына не далжна стаяць на парозе, шьщь на святы, пераступаць аглоблі — пупавіна закруціцца вакол шзі дзіця. Нельга глядзець на пажар і ў гэты час трогаць ліцо рукамі — будуць красныя пятны ў дзіця. Нельзя красці — дзіця будзе красць. Цяжарная жанчына не далжна стрыгцісь — у дзіця не будуць расці воласы» (запісана ў г. Чачэрск ад Буланавай Марыі Макараўны, 1926 г. н.);
забороны і правілы, якіх павінны былі прытрымлівацца жанчына і яе родныя, каб пазбегнуць («не баяцца») «урокаў» («Сначала абязацельна малое дзіцятка пеляналі ў палатняную пялёнку, адрэзаную знізу ад вопраткі жанчыны. Для тато каб не баялася тожа ўроку» (запісана ў в. Кавалёў Рог ад Кудзінавай Ганны Васільеўны, 1931 г. н.));
прыкметы-прадказанні лёсу дзіцяці («Калі гаршчок разбіваўся з першага разу, то ў малога будзе добрае жыццё» (запісана ў в. Покаць ад Лыўрыноўскай Π. П.);
павер ’і аб прызначанні чарапкоў ад гаршка з «бабінай» кашы («А маці павінна была з’есці кашу і кавалачак гаршка кінуць ў хлеў, дзе былі свінні. Для таго, каб скаціна не зводзілась» (запісана ў в. Покаць ад Лыўрыноўскай П. П.).
Пахавальныя прыкметы, павер’і і забароны Чачэрскага раёна не адрозніваюцца ад агульнаберускіх ні па томах, ні па функцыянальнай скіраванасці. Сярод найбольш папулярных можна вылучыць:
павер’і-рэкамедацыі да паводзін людзей падчас падрыхтоўкі нябожчыка да пахавання: закрываць нябожчыку вочы і «даваць» свечку («Вочы закрываюць, каб нябожчык не ўзяў нікога з сабой. У руку памёрлага ставілі свечку, каб светлай была дарога натым свеце» (запісана ў г. Чачэрск ад Буланавай Марыі Макараўны, 1926 г. н.); не накрываць ногі («Пасля таго, як нябожчыка паклалі ў труну, яго накрываюць, але ноті не накрывалі, каб памёрлы не запутаўся на тым свеце ў дарозе» (запісана ў г. Чачэрск ад Буланавай Марыі Макараўны, 1926 г. н.); «начаваць» каля яго («У першую ноч з нябожчыкам абавязкова начавалі каля трупы блізкія і знаёмыя. Кажуць, што ў першую ноч душа памёрлага яшчэ не адыйшла, і яна баіцца, каб злыя духі яе не забралі» (запісана ў г. Чачэрск ад Буланавай Марыі Макараўны, 1926 г. н.)); павер’і-рэгламентацыі паводзін людзей падчас праходжання пахавальнай працзсіі («Калі вязуць на кладбішча — нельга пераходзіць дарогу, машыны не абганяюць, чакаюць, ці едуць следам ціхенька» (запісана ў в. Асінаўка ад Пугачовай Валянціны Іванаўны, 1939 г. н.); «Дрэнна было, калі ў дарозе спаткаеш каго, ці дарогу перабяжыць жывёла — хутка будзе яшчз адзін нябожчык» (запісана ў в. Бабічы ад Ярэня Станіславы Іванаўны, 1927 г. н.)).
Цікавасць да традыцыйнай духоўнай спадчыны народа не згасне ніколі, паколькі менавіта гэтая глыбокая і арганічная частка нацыянальнай культуры, як ніякая іншая, адлюстроўвае паэтычную і адначасова рацыянальна-практычную карціну свету беларусаў, якая, будучы надзейнай крыніцай мудрасці, перададзенай нам нашымі продкамі, трапятліва захоўваецца і перадаецца з пакалення ў пакаленне на працягу доўгіх стагоддзяў.
Аўтар: А.А. Кастрыца
Крыніца: Международная юбилейная научно-практическая конференция, посвященная 90-летию Гомельского государственного университета имени Франциска Скорины (Гомель, 19-20 ноября 2020 г.): материалы: в 3 ч. Ч. 1 / Гомельский гос. ун-т им. Ф. Скорины; редкол.: С. А. Хахомов (гл. ред.) [и др.]. — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. — С. 83-85.